ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 28.12.2019

Просмотров: 3017

Скачиваний: 11

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Пачатак развіцця беларускай лексікаграфіі звязваюць з дзейнасцю першадрукара і асветніка Ф. Скарыны. Менавіта ён на палях сваіх кніг зрабіў пераклад каля 200 незразумелых царкоўнаславянскіх слоў на старабеларускую мову (такія тлумачэнні называліся глосамі). Пачынанне Скарыны было працягнута яго паслядоўнікамі. Ужо ў канцы ХVІ ст. з’яўляецца першы друкаваны перакладны слоўнік «Лексисъ» Лаўрэнція Зізанія (у ім 1061 слова); у 1627 г. у Кіева-Пячэрскай лаўры выходзіць слоўнік «Лексиконъ славеноросский» Памвы Бярынды (у ім каля 7000 слоў). З тлумачальных слоўнікаў ХІХ ст. найбольш каштоўным з’яўляецца «Слоўнік беларускай мовы» Івана Насовіча (1870 г.). Гэты слоўнік – вынік 16-гадовай працы яго аўтара. Тут поўнасцю адлюстравана лексіка і фразеалогія жывой беларускай мовы таго часу (больш за 30 000 слоў). У сваім слоўніку І. Насовіч выяўляе значэнні мнагазначных слоў, дае граматычную характарыстыку, указвае сферу ўжывання слоў, тлумачыць паходжанне некаторых з іх. Аўтар свядома не ўключаў у слоўнік словы, агульныя для беларускай і рускай моў. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстоўваў народныя песні, прыказкі, выслоўі, фразеалагізмы. Слоўнік І. Насовіча перавыдадзены ў 1983 г. Пачынаючы з 20-х гадоў ХХ ст. у нашай краіне вядзецца сістэматычная лексікаграфічная праца.

Усе слоўнікі падзяляюцца на энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

Энцыклапедычныя слоўнікі – гэта даведнікі, у якіх у сціслай форме выкладзены навуковыя веды. Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, апісваюць прадметы, з’явы, падзеі, расказваюць пра гістарычных асоб, дзеячаў навукі, культуры і г.д. Загаловачнае слова ў энцыклапедычных слоўніках не мае граматычнай і стылістычнай характарыстыкі, у ім толькі пазначана месца націску; указваецца паходжанне запазычаных тэрмінаў. Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, дыяграмы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.

Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя і галіновыя. Агульныя энцыклапедычныя слоўнікі даюць сістэматызаваныя звесткі з розных галін ведаў. Прыклады такіх слоўнікаў: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (БелСЭ) у 12 тамах (1969–1975), «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (КЭ БССР) у 5 тамах (1978–1981), «Беларуская энцыклапедыя» ў 18 тамах (1996–2004).

Галіновыя слоўнікі падаюць звесткі з якой-небудзь адной галіны навукі, культуры, вытворчасці і пад., напрыклад, «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ў 5 тамах (1984–1987), «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» ў 5 тамах (1983–1986), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6 тамах (1993–2003) і інш.

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы мовы, тлумачаць іх значэнне, паходжанне і пад. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. Двухмоўнымі і шматмоўнымі з’яўляюцца перакладныя слоўнікі, напрыклад, «Руска-беларускі слоўнік» у 2 тамах пад рэдакцыяй
К. Крапівы (1982), «Беларуска-рускі слоўнік» у 2 тамах (1988), «Украінска-беларускі слоўнік» В. П. Лемцюговай (1980), «Падручны польска-беларускі
слоўнік» пад рэдакцыяй А. Абрэмбскай-Яблонскай і М. Бірылы (1962), «Англійска-беларуска-рускі слоўнік» пад рэдакцыяй Т. М. Сушы і А. К. Шчу-кі (2004) і інш.


Найважнейшае значэнне для вывучэння слоўнікавага складу мовы маюць тлумачальныя слоўнікі. Прыкладамі такіх слоўнікаў з’яўляюцца «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5 тамах (1977–1984), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» А. Я. Баханькова, І. М. Гайду-кевіча, П. П. Шубы (1979) для сярэдняй школы, «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» пад рэдакцыяй М. Р. Судніка (1996).

Разнавіднасцю тлумачальных слоўнікаў з’яўляюцца дыялектныя (абласныя) слоўнікі, у якіх адлюстроўваецца і тлумачыцца лексіка адной гаворкі або групы гаворак: «Дыялектны слоўнік» Ф. М. Янкоўскага (вып. 1, 1959; вып. 2, 1960; вып. 3, 1970), «Дыялектны слоўнік: З гаворак Зэльвеншчыны» П. У. Сцяцко (1970), «Тураўскі слоўнік» А. А. Крывіцкага, Г. А. Цыхуна, І. Я. Яшкіна і інш. у 5 тамах (1982–1987) і г.д.

У фразеалагічных слоўніках сабраны ўстойлівыя словазлучэнні (фразеалагізмы), растлумачана іх значэнне, прыведзены ілюстрацыі. Сярод іх – «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі» Г. Ф. Юрчанкі (1972), «Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы» Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепе-шава, Ф. М. Янкоўскага (1973), «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»
І. Я. Лепешава, у якім разглядаецца паходжанне фразеалагізмаў беларускай мовы (1981), «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» у 2 т. І. Я. Ле-пешава (1993) і інш.

Вялікае значэнне ў засваенні правільнага напісання слоў маюць арфаграфічныя слоўнікі: «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы»
М. П. Лобана, М. Р. Судніка (1982), «Арфаграфічны слоўнік» для пачатковай школы (1982), «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэдакцыяй М. В. Бірылы (1987), «Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне» Г. У. Арашонкавай, В. П. Лемцюговай (1994), «Беларускі арфаграфічны слоўнік» пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца (2009) і інш.

Даволі шматлікімі з’яўляюцца тэрміналагічныя слоўнікі. У іх тлумачацца тэрміны з розных галін навукі, тэхнікі і г.д. Напрыклад, «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» (1990), «Слоўнік акцёра і рэжысёра» (1995), «Кароткі тлумачальны слоўнік паліталагічных тэрмінаў» (1997), «Кароткі эканамічны слоўнік» (1993), «Кароткі беларускі слоўнік музычных тэрмінаў» (1992), «Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ» (1993), «Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў» (1979), «Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні» (1998), «Лаціна-руска-беларускі батанічны слоўнік» (1967), «Руска-беларускі слоўнік біялагічных тэрмінаў» (1992), «Руска-беларускі агранамічны слоўнік» (1994), «Расейска-беларускі хімічны слоўнік» (1993), «Русско-белорусский словарь спортивной терминологии» (1993), «Краткий русско-белорусский словарь терминов по спортивным играм» (1996), «Русско-белорусский медицинский словарь» (1993), «Расейска-беларускі вайсковы слоўнік» (1997), «Руска-беларускі фізічны слоўнік» (1999) і інш.

Да лінгвістычных таксама адносяцца гістарычныя слоўнікі (адлюстроўваюць лексіку мінулых эпох, час узнікнення і шляхі развіцця слоў), этымалагічныя (паходжанне слоў, змены іх значэнняў), слоўнікі сінонімаў, амонімаў, антонімаў, паронімаў, іншамоўных слоў, слоўнікі мовы пісьменнікаў, тапанімічныя слоўнікі (адлюстраваны геаграфічныя назвы), антрапанімічныя (фіксуюцца ўласныя імёны), марфемныя слоўнікі (вызначаецца марфемная будова слова) і многія іншыя. Безумоўна, гэта далёка не поўны пералік існуючых на сённяшні дзень слоўнікаў у беларускай мове.


Трэба заўважыць, што будова слоўнікавага артыкула (загаловачнае слова разам са звесткамі пра яго) вызначаецца тыпам слоўніка. Так, поўны слоўнікавы артыкул тлумачальнага слоўніка ўключае наступныя элементы: загаловачнае слова; граматычную характарыстыку; стылістычную характарыстыку; сэнсавую характарыстыку; ілюстрацыйны матэрыял; тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні; этымалагічную даведку. Размяшчаюцца загаловачныя словы ў слоўніку ў алфавітным або алфавітна-гнездавым парадку. Пры алфавітна-гнездавой падачы слоў вытворныя ад агульнага кораня і блізкія значэннем словы аб’ядноўваюцца ў гняздзе (прыкладам можа служыць «Русско-белорусский словарь», 1982). Ілюстрацыямі ў большасці слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бяруцца з літаратурных крыніц.



Тэма VII Функцыянальныя стылі
беларускай мовы


1 Гутарковы стыль


Гутарковы стыль выкарыстоўваецца ў штодзённых зносінах паміж знаёмымі, блізкімі людзьмі. Ён можа ўжываццца і пры неафіцыйных кантактах паміж незнаёмымі людзьмі, калі сітуацыя не вымагае вытрымліваць нормы дзелавога этыкету, хоць у гэтым выпадку абмяжоўваецца выкарыстанне многіх элементаў стылю: прастамоўяў, жарганізмаў, ненарматыўнай лексікі і т.п. Такім чынам, вылучаюцца дзве разнавіднасці стылю: размоўна-бытавы і размоўна-афіцыйны.

Гэтыя зносіны характарызуюцца вуснай формай. Але гутарковы стыль можа мець і пісьмовую форму: асабістыя дзённікі, прыватныя лісты і т.п.

Мэтай такіх зносін з’яўляецца абмен інфармацыяй самага рознага характару, у асноўным бытавога.

Характэрнымі рысамі гэтага стылю з’яўляюцца:

1) жывое, натуральнае маўленне, свабоднае ў выбары слоў: гэта значыць, што ў мове не адчуваецца ніякай напружанасці ў выбары лексічных адзінак, тэмп маўлення выбіраецца ў залежнасці ад характару і тэмпераменту прамоўцы, ад яго настрою;

2) экспрэсіўнасць, высокая ступень эмацыянальнасці, вялікая роля інтанацыі і мімікі: паколькі вуснае маўленне разлічана на слыхавое і зрокавае ўспрыняцце, то асаблівае значэнне набывае інтанацыя, якая звязана з тэмпам маўлення, тонам, мелодыяй, тэмбрам голасу, паўзамі, лагічнымі націскамі;

3) спантаннасць (непадрыхтаванасць) маўлення: у адрозненне ад кніжных стыляў размоўнае выказванне, як правіла, будуецца без папярэдняй падрыхтоўкі, фактычна фарміраванне думкі і прамовы адбываецца адначасова;

4) адсутнасць строгай лагічнасці: гэта адметная рыса вынікае з папярэдняй – спантаннасці маўлення. Менавіта непадрыхтаванасць часцей за ўсё з’яўляецца прычынай непаслядоўнага выкладу інфармацыі, пераскоквання з адной тэмы на другую;

5) суб’ектыўнасць ацэнак: прамоўца можа выказваць свае думкі аб прадмеце маўлення, выяўляць свае адносіны да інфармацыі, якую ён паведамляе.

Моўныя сродкі гутарковага стылю таксама вызначаюцца пэўнымі асаблівасцямі.


На лексічным узроўні:

вельмі часта выкарыстоўваецца размоўна-бытавая лексікіа (велізарны, чысцюткі, шкандыбаць);

характэрным з’яўляецца ўжыванне дыялектных, прастамоўных слоў, жарганізмаў, прафесійнага слэнгу;

семантычныя сцяжэнні: тушанае мяса – тушонка, нацыянальная бібліятэка – нацыяналка, заліковая кніжка – залікоўка.

Сустракаюцца адхіленні ад літаратурнай нормы ў пастаноўцы націску, у вымаўленні, ва ўтварэнні формаў слова. Сінтаксіс гутарковага стылю вызначаецца шырокім ужываннем аднасастаўных, няпоўных, эліптычных сказаў. Рэдка выкарыстоўваюцца дзеепрыметныя звароты.



2 Мастацкі стыль


Мастацкі стыль выяўляецца ў першую чаргу ў мастацкай літаратуры, а таксама з гэтым стылем цесна звязаныя і многія іншыя сферы культурнага жыцця: тэатры, кіно, музеі, выставы, экскурсіі. Нярэдка ў гэтых выпадках ён мяжуе з публіцыстычным стылем. Вылучаюцца тры разнавіднасці стылю: 1) вершаваная мова; 2) мова драматургіі;
3) мастацкая проза.

Мастацкі стыль вылучаецца асаблівасцю адзінства камунікатыўнай і эстэтычнай функцыі. У ім ствараецца славесны малюнак, які не толькі нясе нейкую інфармацыю, але і выконвае задачу эмацыянальна-вобразнага ўздзеяння на думкі і пачуцці чытача .

Прыкметы гэтага стылю:

  1. эмацыянальнасць;

  2. экспрэсіўнасць;

  3. вобразнасць;

  4. стылістычная незамкнёнасць;

  5. індывідуальнасць аўтара.

Моўныя сродкі мастацкага стылю – гэта ў першую чаргу тропы (метафара, метанімія, сінекдаха, алегорыя, гіпербала, літота, параўнанне, увасабленне, эпітэт і інш.) і фігуры маўлення (анафара, антытэза, градацыя, інверсія, паралелізм, рытарычнае пытанне і інш.).


3 Публіцыстычны стыль


Публіцыстычны стыль адлюстроўваецца ў мове грамадска-публі-цыстычнай літаратуры, сродках масавай інфармацыі, сходах, мітынгах і пад.

Яго задача – паведамляць грамадскую інфармацыю, уздзейні-чаць на свядомасць і эмоцыі мас, фарміраваць грамадскую думку.

Вылучаюць разнавіднасці гэтага стылю: 1) прамоўніцкі, 2) радыё-журналісцкі, 3) газетна-публіцыстычны.

Стылявыя рысы:

  1. лагічнасць выкладу;

  2. эмацыянальнасць;

  3. ацэначнасць;

  4. сумяшчэнне экспрэсіі і стандарту;

  5. закліковасць;

  6. вобразнасць.


Моўныя сродкі публіцыстычнага стылю

На лексічным узроўні:

грамадска-палітычная, эканамічная, агульнакультурная лексіка;

спалучэнне ўрачыстай лексікі з размоўнай;

– умеранае ўжыванне вобразных сродкаў, характэрных для мастацкага стылю;

газетная вобразнасць, фразеалагізмы, «крылатыя выразы», моўная гульня, каламбуры.

На марфалагічным узроўні:

шырокае выкарыстанне дзеясловаў у форме 1-й і 2-й асобы з займеннікамі;

форма загаднага ладу дзеяслова выкарыстоўваецца як сродак прыцягнення ўвагі суразмоўцы (чытача): паглядзіце, успомніце, давайце падумаем, звярніце ўвагу;

цяперашні час дзеяслова выкарыстоўваецца для паведамлення аб падзеях, запланаваных на будучы час: На наступным тыдні адкрываецца кніжны кірмаш;


формы адзіночнага ліку часта выкарыстоўваюцца ў значэнні множнага: наш чалавек заўсёды адрозніваецца кемлівасцю (слова ‘чалавек’ ужыта ў значэнні ’людзі’).

На сінтаксічным узроўні:

актыўнае выкарыстанне эмацыянальна- і экспрэсіўна-афарбаваных канструкцый: клічных, пытальных і пабуджальных сказаў, звароткаў, рытарычных пытанняў, лексічных і сінтаксічных паўтораў і інш.;

імкненне да экспрэсіі абумоўлівае ўжыванне канструкцый з гутарковай афарбоўкай: інверсій, бяззлучнікавых сказаў, эліптычных сказаў (сказаў з прапушчанымі членамі);

абмежаванае выкарыстанне дзеепрыметных і дзеепрыслоўных зваротаў.



4 Навуковы стыль


Навуковы стыль выкарыстоўваецца ў сферах навукі, адукацыі, вытворчасці, тэхнікі і інш. Ён рэалізуецца ў кніжных спецыялізаваных тэкстах розных жанраў, вусных выступленнях на навуковыя тэмы.

Задача навуковага стылю – паведаміць навуковую інфармацыю, растлумачыць яе, прадставіўшы сістэму навуковай аргументацыі.

Навуковы стыль мае наступныя разнавіднасці: уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны, навукова-тэхнічны, навуко-ва-даведачны.


Разнавіднасці
навуковага стылю

Жанравая класіфікацыя

уласна навуковы

манаграфія, артыкул, даклад, курсавая работа, дыпломная работа, дысертацыя


навукова-вучэбны

падручнік, слоўнік, метадычны дапаможнік, лекцыя, канспект, анатацыя, вусны адказ, тлумачэнне


навукова-даведачны

слоўнік, даведнік, каталог, энцыклапедыя


навукова-тэхнічны

патэнтнае апісанне, тэхнічная дакументацыя, інструкцыя па выкарыстанні тэхнічнага прыстасавання


навукова-папулярны

нарыс, кніга, лекцыя, артыкул


Для яго характэрны наступныя стылявыя рысы:

абстрактнасць;

дакладнасць;

маналагічнае маўленне;

аб’ектыўнасць;

аргументаванасць;

абдуманасць выказванняў;

лагічнасць;

імкненне да нармаванай мовы.

Моўныя сродкі навуковага стылю

На лексічным узроўні:

насычанасць тэрмінамі;

абстрактныя назоўнікі (закон, лік, уласцівасць), аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем дзеяння (перапрацоўка, выкарыстанне);

выкарыстанне слоў у прамым значэнні, адсутнасць вобразнасці;

частае выкарыстанне лексічных сродкаў, якія ўказваюць на сувязь і паслядоўнасць думак (спачатку, перш за ўсё, па-першае, наадварот, таму і пад.).

На марфалагічным узроўні:

рэдкае выкарыстанне ўласных займеннікаў я і ты, а таксама дзеясловаў у форме 1-й і 2-й асоб адзіночнага ліку;

спецыяльныя прыёмы аўтарызацыі; аўтарскае «мы» (так званае «мы-сціпласці»), няпэўна-асабовыя і безасабовыя канструкцыі (Лічаць, што..; Вядома, што ...);

шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн), -анн-: абнародаванне, дазнанне, адкліканне, адчужэнне, акрэдытаванне, апазнанне, звальванне, накрыванне, забяганне, разгінанне і інш., а таксама з суфіксам -цыj-: асацыяцыя, датацыя, дэкларацыя і пад.;