Файл: Тексты лекций курса \"История Беларуси\".doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 9827

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

1. “Гісторыя Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага раз-віцця” як аб’ект вывучэння. Гістарычная перыядызацыя.

43. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак гра-мадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебела-рускага з’езду ў снежні 1917 г.

1. “Гісторыя Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця” як аб’ект вывучэння. Гістарычная перыядызацыя.

2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.

3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.

4. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.

5. Індаеўрапейская каланізацыя тэрыторыі Беларусі. Матэры-яльная і духоўная культура насельніцтва Беларусі эпохі бронзы і жалеза.

6. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Полацкае і Тураўскае княствы ў іх-хііі ст. І Кіеўская Русь.

7. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў

9. Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.

10. Утварэнне вкл і пашырэнне яго тэрыторыі ў хііі – пачатку хv стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы.

11. Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне.

12. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання вкл: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.

13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл: сельская гаспадарка, ра-мяство і гандаль. Магдэбургскае права

Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтва-рэнне фальваркаў– панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыван-не сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж.

14. Знешняя палітыка вкл: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

15. Асаблівасці развіцця культуры вкл у хііі-хvі ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура.

16. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (хіу-хуі стст.)

17. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу.

18. Люблінская унія: прычыны заключэння і змест.

19. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.

20. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у XVII – перш. Палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.

21. Войны XVII–пачатку хуііі ст. І іх наступствы для беларускіх зямель. Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў XVII-XVIII стст.

22. Асвета і адукацыя, мастацтва і архітэктура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай. Ідэі Асветніцтва і іх увасабленне на Беларусі. Уплыў эпохі Асветніцтва на сусветную і айчынную культуру.

Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

23. Паглыбленне крызісу Рэчы Паспалітай і тры яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

24. Палітыка самаўладзя на Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Расійскай імперыі.

25. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу.

26. Паўстанне 1830-1831 гг. І яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. Хіх ст.

27. Крызіс прыгоніцкай сістэмы ў сярэдзіне хіх ст. Прамысловы пераварот і асаблівасці яго ажыццяўлення на Беларусі.

28. Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. Хіх ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.

29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.

30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.

31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.

32. Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.).

Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне

33. Нараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Фарміраванне бела-рускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратура хіх – пачатку хх ст.

34. Фарміраванне беларускай нацыі ў канцы XIX – пачатку хх ст.

35. Крызіс самаўладзя ў пачатку хх ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.

36. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Падзеі на Беларусі. Беларускі нацыя-нальны рух. Узнікненне расійскага парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.

37. Прычыны і пачатак Першай сусветнай вайны. Палітыка германскіх улад на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

38. Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалю-цыі. Органы Часовага ўрада і Саветы.

39. Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях Лютаўскай рэвалюцыі.

40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.

41. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.

2. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі

1. Па пытанні аб вайне і міры:

2. Пытанне аб зямлі:

42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі

43. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г.

2. Склiканне I роспуск Усебеларускага з’езда

44. Абвяшчэнне бнр – спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.

45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.

46. Барацьба беларускага народа з германскімі і польскімі захоп-нікамі. Другое абвяшчэнне бсср.

Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці

47. Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі

48. Сутнасць нэп і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі

Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю

49. Утварэнне ссср. Роля і месца бсср у складзе ссср.

50. Станаўленне і развіццё савецкай культуры. Палітыка белару-сізацыі. Палітыка камуністычнай партыі ў дачыненні да рэлігіі і царквы.

52. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да іі Сусветнай вайны

У 1933 - пашпартная сістэма, якая замацоўвала сялянства на вёсках

53. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.

54. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г.

Захоп Аўстрыі

Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.

55. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср

56. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысц-кага акупацыйнага рэжыму.

57. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.

58. Гераізм Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, пра-цоўных савецкага тылу – галоўныя фактары разгрому ворага. Уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам.

59. Геапалітычныя змены пасля іі Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж ссср і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.

60. Спробы дэмакратызацыі палітычнай сістэмы пасля смерці Сталіна

61. Аднаўленне народнай гападаркі Беларусі і яе далейшае развіццё ў 1944-пачатку 1960-х гг.

Сацыяльная палiтыка

62. Эканамічная рэформа 1965 г. І яе вынікі. Гаспадарчае развіццё бсср ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.

63. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 1950-1980-я гг.

64. Нарастанне з’яў застою ў эканамічным і палітычным развіцці.

65. Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў бсср.

66. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад ссср. Утварэнне снд.

67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.

68. Фарміраванне шматпартыйнасці. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. І першыя прэзідэнцкія выбары.

69. Рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг., прэзідэнцкія выбары 2001 і 2006 гг. У лесе беларускага грамадства.

70. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-ары-ентаванай эканомікі.

71. Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы хх-ххі стст. Ідэалогія беларускай дзяржавы.

72. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь у новых умовах. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны суб’ект сусветнай супольнасці. Беларусь і Расія на шляху да ўтварэння саюзнай дзяржавы.

Для пачатку XX ст. характэрны больш дэмакратычныя формы аматар-скага музыцыравання і яго далейшае развіццё. У гарадах і мястэчках ства-раліся хоры, музычна-драматычныя гурткі, якія выконвалі і захоўвалі бела-рускія народныя песні і танцы.

У другой палове XVIII ст. ва ўмовах крызісу феадальнага ладу ў архі-тэктуры Беларусі адзначаецца развіццё новага стылю — класіцызму. Для яго характэрны навуковы падыход — строгая геаметрычнасць (куб, квадрат, трохвугольнік), сіметрычнасць і ўраўнаважанасць аб'ёмаў і ўнутранай пра-сторы збудаванняў, выкарыстанне манументальных форм антычнага будаў-ніцтва (каланады і інш.). Класіцызм адлюстраваў ідэі эпохі Асветніцтва, ма-ладой, набіраўшай моц буржуазіі, якая лічыла, што ўсё павінна быць мэта-згодна, рацыянальна і заканамерна.

Класіцызм развіваўся паралельна позняму барока, для якога характэрны велічнасць і ўрачыстасць збудаванняў, вялікая колькасць купалоў і карнізаў, прыгожая лепка, скульптурныя ўпрыгожванні. Сярод помнікаў пераходнага стылю ад барока да класіцызму на Беларусі трэба адзначыць палацы ў Ру-жанах, Свяцку (Гродзенскі р-н), Шчорсах (Навагрудскі р-н), Дзярэчьше (Зельвенскі р-н), сабор Іосіфа ў Магілёве (пабудаваны на месцы сустрэчы Кацярыны II і аўстрыйскага імператара Іосіфа П).

На Беларусі класіцызм развіваўся пад значным уплывам рускай класіч-най школы, канструктыўныя прыёмы якой ажыццяўляліся рускімі архітэк-тарамі М. Львовым, В. Стасавым, А. Мельнікавым, Я. Гучэвічам.

Выдатнымі помнікамі чыстага класіцызму з'яўляецца палац-рэзідэнцыя графа М. Румянцава (з 30-х гадоў XIX ст. — фельдмаршала I. Паскевіча) у Гомелі, палацавы комплекс у Снове, Крычаўскі і Жыліцкі палацы, губер-натара Аляксандра ў Віцебску і віцэ-губернатара Максімовіча ў Гродне, сабор Пятра і Паўла ў Гомелі, Прэабражэнская царква ў Чэрыкаве, касцёл у Шчучыне і іншыя.

Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі значныя змены адбыліся і ў беларускім горадабудаўніцтве. Яно стваралася як цэласная рацыянальна спланаваная сістэма. Новыя планы гарадоў складаліся па прынцыпу класі-цызму. Вядома, што сярэдневяковыя гарады развіваліся бессістэмна, мелі крывыя вуліцы з цеснай драўлянай забудовай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны генеральныя планы забудовы больш 40 беларускіх гарадоў, у якіх прадугледжвалася прамавугольная сістэма планіроўкі, кампазіцыйная вось, грамадскі цэнтр, сістэма галоўных магістраляў, напрамкі далейшага росту гарадоў. У выніку чаго мянялася аблічча гарадоў, ствараліся гарадскія ансамблі і плошчы, будаваліся палацы і будынкі.


З сярэдзіны XIX ст. у архітэктуры Беларусі класічны стыль прыходзіць у заняпад. Яго паступова замяняе рамантызм, прадстаўнікі якога спалучалі розныя стылі, выстаўлялі на першы план нацыянальную архітэктуру, высту-палі супраць сляпога пераймання антычных традыцый. Характэрнай рысай рамантызму быў эклектызм (ад грэчаскага эклектікос — сумесь, злучэнне ў адным розных плыняў і прынцыпаў, разнастылёвасць). Найбольш відавочна рамантызм праявіўся ў пейзажна-паркавым мастацтве. Рамантычныя пейзаж-ныя паркі ствараліся па прынцыпу свабоднай кампазіцыі і аздабляліся штуч-нымі гротамі, каскадамі (Гомельскі, Лагойскі, Жыліцкі, Сапавейкаўскі пар-кі). Мураваныя прыватніцкія будынкі ствараліся ў залежнасці ад густаў за-казчыкаў. Таму разнастылёвасць у мастацкім абліччы горада становіцца звы-чайнай з'явай. Упор робіцца на вонкавую дэкаратыўнасць фасадаў. Архітэк-тары часта спалучалі ў будынках формы готыкі, рэнесансу, барока і стваралі эклектычныя кангламерацыі архітэктурных формаў, стыль якіх цяжка вы-значыць звычайныя банкі і навучальныя ўстановы афармляліся пад рэнесанс (мужчынская гімназія ў Гомелі), тэатры — пад барока (тэатр у Мінску), кас-цёлы — пад готыку (касцёл святой Варвары ў Віцебску), праваслаўныя цэр-квы — у Візантыйскам ці неарускім стылі (псеўдарускім) — царква на тэры-торыі Брэсцкай крэпасці.

Новую паслярэформенную эпоху найбольш яскрава адлюстроўвала ар-хітэктура гарадоў. Па-першае, яны набывалі адзнакі індустрыялізацыі: чы-гуначныя вакзалы, заводскія трубы, шматпавярховыя камяніцы, дзелавыя добраўпарадкаваныя цэнтры і брудныя пралетарскія ўскраіны. З'явіліся кон-на-чыгуначныя дарогі (конкі) у Мінску і Магілёве (1890-я гг,), трамвай у Віцебску (1898). Па-другое, у канцы XIX — пачатку XX ст. у архітэктуры на-зіраўся адыход ад рускага класіцызму феадальнай эпохі і ўсталяванне но-вага стылю эклектызму, які дапускаў выбар архітэктурных форм з мінулых эпох.

У архітэктуры другой палове XIX ст. наглядаецца таксама росквіт неагатычнага стылю, які стаў як бы афіцыйным напрамкам каталіцкай царк-вы на Беларусі. Неагатычныя пабудовы складаліся з чырвонай дробна-абпаленай цэглы, прычым фасады не атынкоўваліся. Найбольш багатыя хра-мы мелі вітражы, падлогу паліваных керамічных плітак, фрэскавы роспіс (палац у Косаве Івацэвічск раёна).


Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне

неарускі (псеўдарускі) стыль. Ініцыятарам яго быў Віленскі генерал-губерна-тар Мураўёў. Цэрквы, пабудаваныя ў гэтым стылі, можна сустрэць у многіх гарадах і пасёлках Беларусі. Найболын значнымі пабудовамі гэтага напрамку з'яўляюцца: мемарыяльны храм у вёсцы Лясная (1908—1912 гг.), створаны ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войскаў над шведамі і капліца князёў Паскевічаў у Гомелі (1870-1889 гт.), архіерэйскі дом у Мінску і інш.

Склаўся і неараманскі стыль. Найболып вядомым помнікам, які спалу-чае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, з'яўляецца касцёл св. Сымона і Алены ў Мінску (1910 г.)- Храм мае асіметрычную кампазіцыю з трыма ве-жамі: дзвюма меншымі і адной высокай. Касцёл пабудаваны з чырвонай дробнаабпаленай цэглы. У яго дэкаратыўным афармленні выкарыстаны эле-менты неаготыкі (вялікае акно-ружа, арнаментальныя паясы і інш.).

У сярэдзіне XIX ст. у архітэктуры Беларусі з'яўляюцца новыя тыпы бу-дынкаў — заводы, фабрыкі, гасцініцы, шматкватэрныя дамы. У будаўніцтве выкарыстоўваецца тэхнічны прагрэс — ужыванне бетону, жалеза, пракату, чыгуну, а таксама шматпрапётных канструкцый.

У канцы XIX ст. у архітэктуру пранікае яшчэ адзін мастацкі стыль — мадэрн. Для яго характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн прынёс новыя тыпы пабудоў — чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні. Прыкладам архітэктуры мадэрна з'яўляецца сялянскі банк у Віцебску, храм у Міры, даходны дом на вуліцы Кірава ў Мінску, будынкі на вуліцы Ленінскай у Магілёве, Студэнцкай — у Гродне, Білецкага — у Гомелі і іншыя. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да першай сусветнай вайны.

33. Нараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Фарміраванне бела-рускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратура хіх – пачатку хх ст.

.У пачатку XIX ст. пачынаецца навуковае даследаванне Беларусі. У працы расійскага вучонага К. Калайдовіча "Пра беларускую гаворку" (1822) утрымліваюцца звесткі аб самабытнасці беларускай мовы. Гэты тэзіс падма-цаваны працамі этнографа, славяназнаўца, археолага, фалькларыста 3. Да-ленгі-Хадакоўскага. Мінулае Літвы і Беларусі вывучалі Я. і К. Тышкевічы, Т. Нарбут, А, Кіркор, Р. Надбярэзскі, У навуковых экспедыцыях беларускіх вучоных А. Дамбавецкага, Е. Раманава, П. Шэйна, П. Шпілеўскага і іншых збіраўся этнаграфічны матэрыял, які сведчыў аб самастойнасці беларускага этнасу. Яны апісвалі матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, паказ-валі іх нобыт, жыллё, абрады і звычаі і інш.


Адразу ж пасля задушэння паўстання 1863 г. царскі ўрад мабілізаваў афіцыйную навуку для пошуку доказаў таго, што Беларусь спрадвек з'яўля-лася рускім краем, Рабілася гэта насуперак польскім дамаганням на бела-рускія землі. Таму навуковая дзейнасць у Беларусі ў другой палове XIX ст. вылучалася, па-першае, палітызаванасцю, а па-другое, развіццём пераважна гуманітарных навук. У 1867 г. у Вільні адкрыўся аддзел Рускага геаграфіч-нага таварыства. Праводзіліся археалагічныя экспедыцыі, збіраліся стара-даўнія рэчы і старадрукі. Аднак у 1874 г. віленскі аддзел закрыўся з-за неда-хопу спецыялістаў. Пецярбург вымушаны быў падтрымаць навуковую дзей-насць ураджэнцаў Беларусі. У 1870 г. выйшаў першы беларуска-рускі слоўнік I. Насовіча (1788—1877), старэйшага беларускага мовазнаўца. Вылучылася цэлая плеяда беларускіх этнографаў: П. Шэйн (1826— 1900), М. Нікіфароўскі (1845—1910), Е. Раманаў (1855—1922). Беларускі народ займеў свайго акадэ-міка Я. Карскага (1860— 1931). Сусветную вядомасць прынесла яму фунда-ментальнае выданне пад назвай «Белорусы» (тры тамы ў сямі частках), дзе аўтар вывучаў паходжанне і развіццё беларускай мовы. Патрыятычныя ар-тыкулы выдатнага беларускага гісторыка М. Доўнар-Запольскага (1867—1934) друкавала ў 1888 г. адна з першых у Беларусі прыватная ліберальная газета «Мннскнй лнсток» (1886—1902).

Навукоўцы — этнографы, мовазнаўцы, гісторыкі — ужо ў другой пало-ве XIX ст. выявілі самабытнасць беларускага народа. Афіцыйная дактрына рускасці Беларускага краю не пацвярджалася.

У пачатку XX ст. навуковая дзейнасць у Беларусі губляла палітычную афарбоўку і набывала больш прыкладны характар. Імкліва пашыралася сетка навуковых устаноў. Вывучэннем краю займаліся Віцебская вучоная архіўная камісія (1909), Смаленская вучоная архіўная камісія, Мінскі царкоўны гісто-рыка-археалагічны камітэт (1908), узноўлены ў 1910 г. у Вільні Паўночна-За-ходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, польскае Таварыства сяб-роў навукі ў Вільні (1907), Таварыства вывучэння Беларускага краю ў Магі-лёве. З іх дапамогай у пачатку XX ст. краязнаўчыя музеі былі створаны ў Ві-цебску, Магілёве, Гродне, Мінску і Вільні.

Значнай з'явай навуковага жыцця Беларускага краю ў пачатку XX ст. стала дзейнасць Таварыства ўрачоў Мінска.

Першымі навуковымі ўстановамі прыродазнаўчага профілю сталі дос- ледныя станцыі — Беняконская сельска-гаспадарчая ў Віленскай губ. (1910) і Мінская балотная (1913). Пытаннямі навуковай аграноміі і ветэрынарыі займаліся асобныя памешчыкі пад апекай сельскагаспадарчых таварыстваў.


У Мінску ў 1912 —1916 гг. выдаваўся першы ў Расіі часопіс па культу-ры балот — «Болотоведенне». Усяго ж у Беларусі з 1901 да 1917 г. выхо-дзіла каля 20 прыродазнаўчых перыядычных выданняў, у тым ліку восем сельскагаспадарчых, астатнія – па медыцыне, балотазнаўству, лесаводству, чыгуначнаму транспарту і агульных праблемах. Іх рэдакцыі знаходзіліся ў Вільні, Мінску, Віцебску, Гродне, Магілёве, Бабруйску, Лепелі.

У вывучэнне Беларусі ўключалася нацыянальная інтэлігенцыя. Ужо ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XIX ст. вакол рэдакцыі газеты «Мннскнй лмсток» гуртавалася група аматараў беларускай культуры і гісторыі. Свае допісы яны змяшчалі і ў штогоднім дадатку да газеты — «Северо-Запад-ном календаре», які выходзіў у 1888—1893 гг.

На старонках газеты "Наша ніва" распрацоўвалася тэорыя беларускай культуры. Адзін з заснавальнікаў «Нашай нівы» I. Луцкевіч, этнограф і архе-олаг па прафесіі, збіраў пры рэдакцыі калекцыі для будучага беларускага на-цыянальнага музея. У тыя часы ў Расіі не існавала амаль ніводнага універ-сітэцкага горада, дзе б пад уплывам «Нашай нівы» беларускія студэнцкія гур-ткі, што інтэнсіўна ўзнікалі з канца XIX ст., не вывучалі мінулае сваёй Баць-каўшчыны. Вылучаўся Пецярбург. Там выходзіў літаратурна-мастацкі аль-манах «Маладая Беларусь» (1912—1913), які па сутнасці быў першым вы-даннем беларускай навуковай публіцыстыкі, працаваў Беларускі навукова-літа-ратурны гурток студэнтаў (1912—1917).

У 1910 г. у Вільні быў надрукаваны першы дапаможнік па гісторыі Бе-ларусі — «Кароткая гісторыя Беларусі». Яе напісаў на беларускай мове В. Ластоўскі, які з 1909 г. працаваў сакратаром рэдакцыі "Наша ніва". З'яўлен-не дапаможніка стала важнейшай падзеяй у летапісе беларускага нацыяналь-нага руху.

У рэчышчы агульнаеўрапейскіх працэсаў развівалася літаратура Бела-русі. Адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі канца XVIII – пачатку XX ст.ст. з'яўлялася развіццё літаратуры і журналістыкі. Цэлыя галіны культуры становяцца своеасаблівай трыбунай палітычнай думкі, месцам ідэалагічнай барацьбы. Літаратура Беларусі ў гэты час фарміравалася пад уплывам вялікай французкай рэвалюцыі, нацыянальна-вызваленчага руху. Яна ўвабрала ў сябе прагрэсіўныя элементы сусветнай культуры, была шмат-моўнай. Друкаваліся кнігі на польскай, лацінскай, нямецкай і іншых мовах. З'яўляліся літаратурныя творы на беларускай мове.

Развіццё беларускай літаратуры ішло ад рамантызму праз сентымента-лізм да рэалізму, шляхам паступовага адыходу ад фальклорнага апісальніц-тва на пачатку яе развіцця — да развітай літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння, удасканальвалася вершаскладанне.