ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 9891
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.
4. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.
11. Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне.
17. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу.
18. Люблінская унія: прычыны заключэння і змест.
Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
24. Палітыка самаўладзя на Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Расійскай імперыі.
28. Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. Хіх ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.
29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
34. Фарміраванне беларускай нацыі ў канцы XIX – пачатку хх ст.
35. Крызіс самаўладзя ў пачатку хх ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
38. Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалю-цыі. Органы Часовага ўрада і Саветы.
39. Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях Лютаўскай рэвалюцыі.
40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
41. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
2. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі
1. Па пытанні аб вайне і міры:
42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
2. Склiканне I роспуск Усебеларускага з’езда
44. Абвяшчэнне бнр – спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.
45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
46. Барацьба беларускага народа з германскімі і польскімі захоп-нікамі. Другое абвяшчэнне бсср.
Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
47. Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі
48. Сутнасць нэп і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі
Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
49. Утварэнне ссср. Роля і месца бсср у складзе ссср.
52. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да іі Сусветнай вайны
У 1933 - пашпартная сістэма, якая замацоўвала сялянства на вёсках
Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
55. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
57. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
60. Спробы дэмакратызацыі палітычнай сістэмы пасля смерці Сталіна
61. Аднаўленне народнай гападаркі Беларусі і яе далейшае развіццё ў 1944-пачатку 1960-х гг.
63. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 1950-1980-я гг.
64. Нарастанне з’яў застою ў эканамічным і палітычным развіцці.
65. Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў бсср.
66. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад ссср. Утварэнне снд.
67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
70. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-ары-ентаванай эканомікі.
Рэканструкцыя і будаўніцтва новых прадпрыемстваў, пераход на двух-і трохзменную работу дазволілі значна павялічыць колькасць занятых рабо-чых. 22 тыс. чалавек былі накіраваны на фабрыкі і заводы Мінска, Магілёва, Віцебска, Оршы, Гомеля, іншых гарадоў усходніх абласцей БССР. У выніку да 1941 г. беспрацоўе ў рэгіёне практычна было пераадолена.
Вялася работа па перабудове сельскай вытворчасці, ствараліся калек-тыўныя гаспадаркі. Да канца 1940 г. у заходніх абласцях БССР мелася 646 калгасаў, а да чэрвеня 1941 г. – 1 115, якія аб'ядноўвалі 49 тыс. сялянскіх сем'яў. Іх абслугоўвалі 101 машынна-трактарная станцыя з 997 трактарамі і іншай тэхнікай, якія былі створаны за кароткі тэрмін з дапамогай усёй дзяр-жавы. На землях лепшых маёнткаў было арганізавана 28 саўгасаў.
Наладжваўся гандаль. У канцы 1940 г. тут дзейнічала 717 дзяржаўных магазінаў. Спажывецкая кааперацыя аб'ядноўвала каля 1 250 тыс. чалавек.
Некаторыя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы вы-клікалі незадаволенасць у часткі польскага насельніцтва. Асабліва рэзкія вы-ступленні былі з боку кулакоў, былых ляснічых, асаднікаў і паліцэйскіх, Вар-та заўважыць, што пры актыўнай падтрымцы польскага эміграцыйнага ўрада і касцёла, на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі была створана даволі шы-рокая канспіратыўная сетка польскага нацыяналістычнага падполля, якое павяло барацьбу за захаванне Польшчы ў межах да верасня 1939 г. Маючы пэўную падтрымку сярод мясцовага польскага насельніцтва нелегальныя ар-ганізацыі былі заснаваны і дзейнічалі ў большасці буйных населеных пунк-таў. Органы бяспекі правялі шэраг аперацый па разгрому канспіратыўнай сеткі. Толькі з кастрычніка 1939 г. па ліпень 1940 г. было раскрыта 109 пад-польных арганізацый, якія аб'ядноўвалі 3 231 удзельніка, з якіх 2 904 чалавекі былі польскай нацыянальнасці. У мэтах папярэджання шырокай хвалі анты-савецкіх выступленняў органы бяспекі ажыццяўлялі рэпрэсіўныя мера-прыемствы Тых, хто ўдзельнічаў у антысавецкіх актах, а таксама бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія не жадалі прымаць у БССР савецкае грамадзянства, высялялі ва ўсходнія і паўночныя раены Савецкага Саюза.
Нягледзячы на ўсю супярэчлівасць перажываемага моманту, у заходніх абласцях Беларусі была праведзена вялікая работа па арганізацыі сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. За кароткі час была наладжана бясплатная сістэма медыцынскага абслугоўвання. Калі ў 1938 г. у заходніх абласцях бы-ло толькі каля 60 бальніц і каля 70 урачоў, то ў канцы 1940 г. тут мелася 243 бальніцы і радзільныя дамы. У медыцынскіх установах працавала 1 755 ура-чоў і 5 585 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.
Значныя перамены адбыліся ў культурным жыцці. Асабліва станоўчыя вынікі меліся ў нацыянальнай асвеце. Напрыклад, калі ў 1937 -1938 навучаль-ным годзе ў рэгіёне дзейнічала 4 221 школа, у якіх на польскай мове наву-чалася 546,6 тысяч дзяцей, то ў 1939 - 1940 навучальным годзе ўжо працава-ла 5 643 школы, прычым, у 4 278 абучэнне адбывалася на беларускай мове, а ў астатніх 1365 дзеці вучыліся на рускай, польскай, яўрэйскай 1 літоўскай мовах. У пачатку 1941 г. каля 170 тыс. дарослых наведвалі школы па ліквіда-цыі непісьменнасці.
У заходніх абласцях былі адкрыты 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы і 25 сярэдніх спецыяльных, у тым ліку 8 педвучылішчаў, 8 медвучылішчаў, 7 тэнікумаў. На беларускай мове сталі выдавацца газеты, адкрыліся 5 драм-тэатраў і 100 кінатэатраў, 220 бібліятэк з фондам 446 тыс. кніг.
Важна падкрэсліць, што кіраўніцтва СССР і БССР імкнулася ўлічваць нацыянальныя асаблівасці заходняга рэгіёну. 3 гэтай мэтай адкрываліся нацыянальна-культурныя ўстановы на польскай і яўрэйскай мовах. У 1940 г. у Беластоку былі адчынены польскі і яўрэйскі драматычныя тэатры. У красавіку 1941 г. у Гродне адкрыўся музей польскай літаратуры імя Элаізы Ажэшкі. Выходзілі на польскай мове газеты, працавалі рэдакцыі польскага радыёвяшчання.
Значны ўклад у сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ўнеслі кіраўнікі і арганізатары вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Сярод іх - А. I. Валынец, I. Я. Дабрыян, М. Е. Крыштафовіч, 3. Ф. Паплаўскі, С. В. Прытыцкі, I. П. Урбановіч, У. 3. Царук, В. 3. Харужая і многія іншыя.
Патрэбна назваць дзеячоў беларускай нацыянальнай культуры М. Васілька, А. Салагуба, П. Пястрака, В. Таўлая, М. Засіма, Я. Брыля, М. Танка, С. Пяюна, якія шмат зрабілі для абуджэння нацыянальнай годнасці народа.
Гістарычнае значэнне ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР заключаецца ў тым, што была ліквідавана ў Заходняй Беларусі антынародная польская паліцэйска-бюракратычная сістэма нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, накіраваная на апалячванне беларусаў.
Большасць насельніцтва Заходняй Беларусі, якое кіравалася як сваімі асабістымі інтарэсамі, так і агульнанацыянальнымі, прыхільна ставілася да аб'яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР і зрабілася паўна-вартай часткай агульнага беларускага грамадства.
56. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысц-кага акупацыйнага рэжыму.
Мэты і характар вайны супраць краіны Саветаў вынікалі з нацысцкай дактрыны, выкладзенай верхаводамі трэцяга рэйха ў сваіх працах, прамовах і выступленнях задоўга да нападу на СССР.
Зыходзячы з ідэі аб "націску на ўсход" (Дранг нах Остэн), Гітлер аб-грунтаваў у свёй працы "Майн Кампф” ідэю пашырэння "жыццёвай прасто-ры" германскай нацыі за кошт далучэння ўсходніх тэрыторый. Гітлер адмаў-ляў славянскім народам у праве ствараць уласныя дзяржавы. Ідэалагічным ворагам пад нумарам адзін у германскага нацыянал-сацыялізма з'яўляўся "са-вецкі яўрэйска-бальшавіцкі рэжым".
Захапіўшы еўрапейскія краіны, германскае ваенна-палітычнае кіраўніц-тва прыступілася да распрацоўкі планаў нападу на СССР. Пачатак гэтаму быў пакладзены дырэктывай № 21, вядомай як план "Барабароса", падпіса-ным фюрэрам 18 снежня 1940 г. Стратэгічны план, дэталёва распрацаваны гітлераўскім ваенным камандаваннем на працягу наступнага паўгода, уяўляў сабой комплекс ваенных, палітычных і эканамічных мерапрыемстваў. У ад-паведнасці з ім, прадугледжвалася ў ходзе кароткатэрміновай ваеннай кампа-ніі разграміць узброеныя сілы Савецкага Саюза. Галоўны ўдар германскія войскі ў складзе групы армій "Цэнтр'' планаваўся ў напрамку Мінск-Сма-ленск-Масква з мэтай разбіць савецкія войскі ў Беларусі. Група армій "Поўнач" павінна была ліквідаваць часці Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і за-хапіць Ленінград. Група армій "Поўдзень" нанасіла ўдар у напрамку на Кіеў з мэтай акружэння і ліквідацыі савецкіх войск на правым беразе Дняпра. Пры гэтым Гітлер разлічваў на стратэгію "маланкавай вайны". Прадугледжвалася, што рэшткі разбітых злучэнняў Чырвонай Амріі. не здолеюць аказаць сур'ёз-нага супраціўлення. У ходзе аперацыі германскаму вермахту трэба было: у цэнтры — да 15 жніўня дасягнуць Масквы, на поўдні — авалодаць Данецкім басейнам, і да 1 кастрычніка — завяршыць аперацыю супраць СССР. Кан-чатковай мэтай плана "Барбароса" з'яўлялася стварэнне абарончага бар'ера супраць азіяцкай Расіі і выхад да зімы на рубеж Архангельск—Волга—Астрахань.
Паводле нацысцкіх планаў, заваяваныя тэрыторыі СССР падлягалі ня-мецкай каланізацыі. У адпаведнасці з спецыяльным планам "Ост" прадугле-джвалася: высяленне 2/3 насельніцва за Урал на працягу 30 гадоў (у тым лі-ку, 75% з Беларусі), 10-15 % падлягалі анямечанню, астатняя частка насель-ніцтва — вынішчэнню. Пакінутаму мясцоваму насельніцтву адводзілася адзі-ная роля — быць таннай рабочай сілай. Для рэалізацыі плана ў рэйху было створана асобнае міністэрства па пытаннях усходніх тэрыторый на чале з А.Розенбергам.
Часткай планаў з'яўлялася "гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі". За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арга-нізацыя пад кодавай назвай "Ольдэнбург", якая з пачаткам вайны дзейнічала як эканамічны штаб Ост. Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі ў СССР былі адлюстраваны ў спецыяльных "дырэктывах" ці ў так званай "Зялёнай папцы". За тыдзень да пачатку вайны з СССР у ваенна-эка-намічным ведамстве рэйхсмаршала Г. Герынга былі выдадзены "Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі на новазанятых усходніх тэрыторыях". 3 іх вынікала, што выключнае значэнне для далейшага вядзення вайны будзе мець неад-кладная і поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эка-номікі Германіі, у асаблівасці ў галіне харчавання і паліва.
Такім чынам, несправядлівы характар вайны з боку нацысцкай Германіі прадвызначаўся: па-першае, агрэсіўным нападам германскага вермахта на СССР; па-другое, захопам "жыццёвай прасторы на Усходзе"; па-трэцяе, планваннем вайны супраць СССР; па-чацвёртае, арыентацыяй на вынішчэн-не камуністаў, камісараў і савецкай інтэлігенцыі; па-пятае, палітыкай гена-цыду супраць яўрэяў; па-шостае, масавым забойствам савецкіх ваеннапа-лонных; па-сёмае, вядзеннем Гітлерам супраць СССР знішчальнай вайны.
Напад Германіі на СССР. На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. На працягу ўсёй заходняй мяжы ад Баранцава да Чорнага мора пачалося наступленне ўзброеных сіл фашысцкай Германіі і войск яе саюзнікаў.
Да пачатку вайны Германія цалкам адмабілізавала свае ўзброеныя сілы. У чэрвені 1941 г. у склад германскага вермахта ўваходзіла 214 дывізій, з якіх 152 дывізіі і 2 брыгады былі сканцэнтраваны на ўсходзе— супраць СССР. Акрамя нямецкіх ваенных злучэнняў каля граніц Савецкага Саюза было разгорнута 29 дывізій і 16 брыгад саюзнікаў Германіі — Фінляндыі, Венгрыі, Італіі і Румыніі. Да нападу на СССР былі створаны аператыўныя групоўкі з 190 дывізій. Агульная калькасць асабовага складу каля граніц Савецкага Саюза складала 5,5 млн. чалавек.
Агульная штатная колькасць узброеных сіл СССР напярэдадні вайны была больш за 5,2 млн. чалавек, з якіх у заходніх ваенных акругах было дыслакавана — 2,9 млн. чалавек.
На 22 чэрвеня 1941 г. у паласе Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) было сканцэнтравана даволі вялікая групоўка войск Германіі і СССР.
|
|
салд. і аф.
|
Дывізій
|
Гармат і мінам
|
Танкаў
|
Самалетаў
|
|
ЗахАВА
|
672 000
|
55
|
10087
|
2201
|
1909
|
|
Вермахт
|
820 000
|
47
|
10763
|
1 177
|
1468
|
Стратэгічная канцэнтрацыя германскіх войск на мяжы з СССР пачалася ўвосень 1940 і працягвалася да чэрвеня 1941 г. Савецкае ваенна-палітычнае камандаванне ў адпаведнасці з "Планам стратэгічнага разгортвання Узбро-еных Сіл Савецкага Саюза", падрыхтаванага наркомам абароны СССР і на-чальнікам Генштаба Чырвонай Арміі не раней за 15 мая 1941 г. на выпадак вайны з Германіяй і яе саюзнікамі, адзначалася: каб прадухіліць раптоўны ўдар і разграміць нямецкую армію неабходна ні ў якім разе не даваць ініцы-ятывы дзеянняў германскаму камандаванню, а апярэдзіць праціўніка ў раз-гортванні і атакаваць германскую армію у той момант, калі яна будзе знахо-дзіцца ў стадыі разгортвання і не паспее яшчэ арганізаваць фронт і ўзаема-дзеянне радоў войск.
Прыгранічныя баі ў Беларусі. Першымі, хто на дзяржаўнай мяжы СССР прыняў удар перадавых часцей германскага вермахта, былі пагранічнікі. Яны вымушаны былі самастойна прымаць рашэнні аб абароне дзяржаў-най мяжы, паколькі дырэктыва аб прывядзенні войск у баявую гатоўнасць паступіла з наркамата абароны камандуючаму войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі генералу Дз.Р.Паўлаву толькі за 2 гадзіны 15 хвілін да пачатку вайны. Паводле загаду, войскам неабходна было "употай заняць агнявыя кропкі ўмацаваных раёнаў на дзяржаўнай мяжы". Аднак дырэктыўныя ўказанні засталіся практычна невыкананымі ў сувязі з іх запозненым паступленнем у вайсковыя часці.
Пагранічнікі разам з асобнымі часцямі Чырвонай Арміі стойка абаранялі заходнія рубяжы. Прыкладам высокай самааданасці і самаахвяравання, гера-ізму пагранічнікаў з'яўляецца абарона Брэсцкай крэпасці; 11-дзённая абарона 13-й пагранзаставы Уладзімір-Валынскага пагранатрада; баі аб'яднанай гру-пы пад камандаваннем ст. лейтэнанта М.Ф.Кайманава, пагранзастаў Кіпран-мякскай пагранатрада Карэла-Фінскай пагранакругі, якая на працягу 19 сутак трымала абарону дзяржаўнай граніцы і інш.
3 моманту пачатку вайны на подступах да Гродна разгарнуліся жорткія баі з нямецкімі захопнікамі. 3 раёна Сувалак (сувалкаўскі выступ) наступалі злучэнні германскай 9-й палявой і 3-й танкавай груп з групы армій "Цэнтр", якія асноўны ўдар нанасілі на поўначы ад Гродна (на стыку савецкіх 11-й і 3 -й армій). Пры гэтым мужна змагаліся з ворагам воіны часцей 3-й арміі пад ка-мандаваннем генерал-лейтэнанта В.І.Кузняцова і пагранічнікі 86-га Аўгу-стоўскага пагранатрада (начальнік — маёр Г.К.Задорны). 22 чэрвеня 1941 г. на паўночным захадзе ад Гродна 3-я пагранзастава пад камандаваннем на-чальніка заставы лейтэнанта В.М.Усава 10 гадзін адбівала атакі сіл праціў-ніка; каля в. Галавенчыцы байцы 1-й пагранзаставы на чале з мал. Лейтэнан-там А.М.Сівачовым 11 гадзін вялі бой, знішчыліі 60 гітлераўцаў і 3 танкі; каля в. Драгунь 5 варожых атак адбілі пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф.П.Кірычэнка; амаль усе пагранічнікі загінулі ў баях.