ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 9936
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.
4. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.
11. Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне.
17. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу.
18. Люблінская унія: прычыны заключэння і змест.
Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
24. Палітыка самаўладзя на Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Расійскай імперыі.
28. Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. Хіх ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.
29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
34. Фарміраванне беларускай нацыі ў канцы XIX – пачатку хх ст.
35. Крызіс самаўладзя ў пачатку хх ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
38. Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалю-цыі. Органы Часовага ўрада і Саветы.
39. Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях Лютаўскай рэвалюцыі.
40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
41. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
2. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі
1. Па пытанні аб вайне і міры:
42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
2. Склiканне I роспуск Усебеларускага з’езда
44. Абвяшчэнне бнр – спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.
45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
46. Барацьба беларускага народа з германскімі і польскімі захоп-нікамі. Другое абвяшчэнне бсср.
Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
47. Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі
48. Сутнасць нэп і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі
Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
49. Утварэнне ссср. Роля і месца бсср у складзе ссср.
52. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да іі Сусветнай вайны
У 1933 - пашпартная сістэма, якая замацоўвала сялянства на вёсках
Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
55. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
57. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
60. Спробы дэмакратызацыі палітычнай сістэмы пасля смерці Сталіна
61. Аднаўленне народнай гападаркі Беларусі і яе далейшае развіццё ў 1944-пачатку 1960-х гг.
63. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 1950-1980-я гг.
64. Нарастанне з’яў застою ў эканамічным і палітычным развіцці.
65. Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў бсср.
66. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад ссср. Утварэнне снд.
67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
70. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-ары-ентаванай эканомікі.
9. Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
Аб высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця ўсходніх славян, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, сведчыць “Аповесць мінулых гадоў”. У ёй адзначаецца, што шмат гарадоў у Полацкай Русі ўзнікалі на дастаткова высокім узроўні як матэрыяльнай, так і духоўнай культуры, Ві-зантыйскія аўтары — ІІракопій, Маўрыкій, Канстанцін Багранародны, араб-скі аўтар Магудзі таксама адзначалі высокі ўзровень культуры ўсходніх славян.
Значную ролю ў культурным развіцці ўсходніх славян адыграла хры-сціянскал рэлігія. Уведзеная Уладзімірам, князем кіеўскім у 988 г., адзіная агульнадзяржаўная рэлігія кансалідавала ўсе бакі грамадскага жыцця, і перш за ўсё – ц культурна-духоўнай сферы. Неабходна, аднак, адзначыць, што 988 г. быў пачаткам хрысціянізацыі, на фактычнае ж яе ажыццяўленне спатрэбіліся стагоддзі.
Аб тым, як распаўсюджвалася новая рэлігія ў Полацкай зямлі, можна меркаваць па некаторых дакументальных крыніцах. Ёсць звесткі, на-прыклад, што ўжо ў IX ст. тут былі хрысціяне, а ў Полацку і Тураве існава-лі епархіяльныя цэнтры. Вядома, што Рагнеда не толькі стала хрысціянкай, але і прыняла манаскі пострыг пад імем Анастасіі. Ізяслаў, яе сын, быў хрысціянінам і з павагай ставіўся да духоўнага і манаскага сану. Пры ім у ІІолацку ўжо быў адзін хрысціянскі храм. Зразумела, барацьба паміж новай, хрысціянскай верай і старой, язычніцкай, мела месца. Дваяверства яшчэ доўга захоўвалася на беларускіх землях.
Дабратворным быў уплыў хрысціянства на распаўсюджанне пісьмен-ства і адукацыі. Разам з хрысціянствам на Русі пачалі з’яўляцца творы старажытнарымскай і старажытна-грэчаскай літаратуры. Перакладаліся на стараславянскую мову шматлікія павучэнні, а таксама біяграфічныя і апакры-фічныя творы. З’яўлялася літаратура, дзе крытыкаваліся рэлігійныя дагматы.
Летапісанне пачалося ў першай палове XI ст. У пачатку XII ст. створана “Аповесць мінулых гадоў", аўтарам якой быў манах Кіева-Пячорскага мана-стыра Нестар. Важнай крыніцай па гісторыі Кіеўскага, Галіцка-Валынскага, Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў XII — XIII стст. з’яўляецца Іпаць-еўскі летапісны звод. Выказваюцца думкі, што арыгінал Іпацьеўскага лета-пісу перапісваўся ў Пінску мясцовым перапісцам. Ёсць звесткі аб існа-ванні Полацкага летапісу. Летапісныя запісы, напэўна, вяліся ў Тураве і Навагрудку.
Рукапісных кніг XI–XIII ст. да нас дайшло няшмат. Вядомы Тураў-скае і Полацкае евангеллі таго часу. Самае ранняе з тых, якія захаваліся —Тураўскае евангелле, створанае на беларускіх землях у XI ст. Гэты твор напісаны царкоўнаславянскай мовай, упрыгожаны вялікімі літарамі-іні-цыяламі, якія былі размаляваны чырвонай і сіняй фарбамі.
Аб распаўсюджванні пісьменства на тэрыторыі Беларусі сведчаць зной-дзеныя ва многіх гарадах пісалы — прадметы, якія служылі для пісьма. Самае ранняе пісала датуецца XI ст. Вельмі старажытным помнікам ус-ходнеславянскай пісьменнасці з'яўляецца надпіс на полацкай пячатцы канца X ст. У Ноўгарадзе Вялікім была знойдзена свінцовая пячатка, якая належала полацкаму князю Ізяславу. Відаць, полацкі князь накіраваў у Ноў-гарад грамату, напісаную на пергаменце, да якой яна была прымацавана. На пячатцы княжацкі знак "трызубец" і надпіс "Изаславос", які кірыліч-нымі літарамі перадае грэчаскае гучанне імя Ізяслаў. У Ноўгарадзе зной-дзена свінцовая пячатка Ефрасінні Полацкай з надпісам.
У XI – XV ст. прыватная лісты з паведамленнямі, даручэннямі, прось-бамі адных асоб да іншых пісалі на бяросце. Берасцяныя граматы зной-дзены пры раскопках гарадоў. Аўтары спецыяльных даследаванняў сцвяр-джаюць, што на Русі XII — першай паловы XIII ст. чытаць і пісаць умела не менш чым 10 % насельніцтва горада. Не выпадкова прадметам гандлю і каштоўнай ваеннай здабычай стала кніга.
У Полацку пры Сафійскім саборы існавала бібліятэка, у якой за-хоўваліся рукапісныя кнігі. Яна згінула ў часы Лівонскай вайны. Кнігі пісаліся на пергаменце — спецыяльна вырабленай тонкай скуры жывёл. 3 XII — XIII стст. пачалі распаўсюджвацца ілюстраваныя рукапісы, у якіх змяшчаліся малюнкі-мініяцюры. Самы цікавы ілюстраваны летапіс — так званы Радзівілаўскі. У ім больш за 600 малюнкаў.
Вяршыняй мастацкай літаратуры Старажытнай Русі лічыцца вядомы ва ўсім свеце твор "Слова пра паход Ігаравы". Па сваім змесце, форме і мове "Слова пра паход Ігаравы" — помнік, агульны для ўсіх усходніх славян.
Пісьменства на Беларусі асабліва хутка пачало распаўсюджвацца пасля ўвядзення тут хрысціянства ў канцы X стагоддзя (992 г.). Яно паскорыла працэс развіцця кніжнай асветы, літаратуры, адукацыі, садзейнічала ўмацаванню міжнародных сувязей з краінамі больш высокай культуры, іх узаемаўплыву і інш. Манастыры і цэрквы зрабіліся першымі культурнымі цэнтрамі, у якіх былі заснаваны школы, арганізавана перапіска кніг. Яны сталі першымі кніга-сховішчамі, бібліятэкамі.
Першым кніжнікам сярод усходнеславянскіх князёў летапісы называюць унука Рагвалода, старэйшага сына Рагнеды і Уладзіміра — Ізяслава, які княжыў у Полацку з 988 па 1001 гг. Ніканаўскі летапіс згадвае, што менавіта ён увёў у Полацку пісьменства і навучанне грамаце. Пячатка з ягоным іменем, якой за-мацоўваліся княжацкія граматы, лічыцца самым старажытным помнікам бела-рускага пісьменства і другім па часе ва ўсіх усходніх славянаў. Захаваліся яшчэ надпісы на прасліцах, на помніках «Рагвалодаў камень», «Барысаў камень», а таксама знойдзеныя пры раскопках прыстасаванні для пісьма («пісалы») і кніжныя засцёжкі ў Полацку, Менску, Браславе і інш., пячаткі князёў Уся-слава і Барыса. Усё гэта сведчыць аб адносна шырокім распаўсюджванні пісьменства сярод насельніцтва, пачынаючы з канца X стагоддзя.
Манастыры і цэрквы становяцца асяродкам культуры. Увядзенне хрысці-янства выклікала неабходнасць у адукаваных людзях, якія патрэбны былі для службы ў храмах, для перакладаў і перапіскі рэлігійных кніг. Гэтыя культур-ныя цэнтры далі першых вучоных, кніжнікаў, пісьменнікаў, прапаведнікаў. Вакол царквы групавалася тагачасная інтэлігенцыя — адукаваныя людзі, носьбіты культуры. Славутымі прадстаўнікамі хрысціянскай кніжнай асветы і адукацыі на Беларусі з'яўляюцца Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клі-мент Смаляціч і іншыя.
Сярод іх найбольшай таленавітасцю вызначалася полацкая князёўна Прадслава, у манастве Еўфрасіння (1110-1173 гг.). Першая жанчына ў усходніх славян, кананізаваная царквою ў святыя.
Як вядома, у раннім сярэдневеччы на беларускіх землях, акрамя лета-пісаў, бытавалі і такія арыгінальныя літаратурныя творы, як жыція святых. 3 дайшоўшых да нас жыцій мы і даведаліся пра выдатных беларускіх асвет-нікаў. Найкаштоўнейшым помнікам старажытна-беларускай літаратуры з'яўля-ецца «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» — галоўная крыніца біяграфічных зве-стак пра самую знакамітую палачанку. Па адукаванасці і па зробленых дзеля асветы свайго народу справах яна не мела сабе роўных не толькі ў славянскім свеце, але і на ўсім еўрапейскім кантыненце. Яна не заканчвала універсітэтаў. Па-першае, жанчын у сярэдневечныя універсітэты не прымалі, па-другое, калі яна нарадзілася, у Еўропе быў усяго адзін — у Балоні. Яе універсітэтам і была тагачасная літаратура, у асноўным — царкоўная. Але ў княжацкія палацы траплялі таксама хронікі, гістарычныя аповесці, прыродазнаўчыя трактаты.
Дачка князя Георгія, унучка славутага валадара Усяслава Чарадзея, Прад-слава, насуперак волі бацькоў, у 12-гадовым узросце збегла ў манастыр, дзе ўсё сваё жыццё прысвяціла асвеце, адукацыі, выхаванню. Яна заснавала два мана-стыры (мужчынскі і жаночы) і пры іх — дзве царквы. Адна з іх — царква Свя-тога Спаса, дзе знаходзіліся келлі Еўфрасінні і яе малодшай сястры Градзі-славы (зараз гэта Спаса-Еўфрасіннеўская царква, у якой захоўваюцца яе мо-шчы).
У манастырах Еўфрасіння ўвесь час працавала над збіраннем, перакладамі грэчаскіх рэлігійных твораў, перапісваннем кніг. Яна адчыніла там майстэрні па перапісцы кніг — скрыпторыі. Адзін майстар рабіў тут каляровыя ініцыялы, другі — мініяцюры, трэці — пераплёты. Калі ўзнікала патрэба перапісаць кнігу хутчэй, яе дзялілі на некалькі частак. Са скрыпторыяў кнігі разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межамі. Прыбытак ад іх продажу адцавала тым, хто быў у нястачы (ёсць меркаванні лічыць, што Еўфрасіння вяла Полацкі летапіс і пісала арыгінальныя творы, якія, на жаль, не захаваліся).
Пры манастырах яна адкрыла дзве школы, ў тым ліку — адну для дзяўчынак. Тут вучыліся грамаце, чытанню, пісьму, «цыфіры» і царкоўным спевам не толькі дзеці заможных палачан, але і простых людзей. Першымі пад-ручнікамі былі царкоўныя кнігі. Аднак высокаадукаваная ігумення пашыры-ла межы звычайнай праграмы. Апрача царкоўнаславянскай, дзеці вучылі грэц-кую і лацінскую мовы, атрымлівалі веды па прыродазнаўству і медыцыне, па навуцы красамоўства — рыторыцы. З найбольш здольнымі хлопчыкамі і дзяў-чынкамі праводзіліся заняткі па паэтыцы. Не раз заняткі вяла сама маці-ігумен-ня. «Юных, — чытаем мы ў «Жыціі Еўфрасінні Полацкай, — вучыла чысціні душэўнай і цялеснаму супакаенню, гавенню шчыраму, хаджэнню рахманаму, голасу ціхмянаму, слову дабрачыннаму, ядзенню і піццю маўкліваму; пры ста-рэйшых маўчаць, мудрых слухаць, да старэйшых — пакоры, да роўных і мен-шых — любові некрывадушнай; мала казаць, а болей разумець».
Перад намі паўстае вобраз самаахвярнай, незвычайнай жанчыны. У «Жыціі» ўслаўляецца яе імкненне да духоўнай дасканаласці і ведаў, яе сама-ахвярнасці. У ім ёсць звесткі пра сярэдневяковы Полацк, яго культурнае жыццё, побыт, пра полацкіх князёў і епіскапаў.
Як вядома, па заказу Еўфрасінні полацкі майстар-ювелір Лазар Богша ў 1161 годзе зрабіў крыж. Доўгі надпіс на ім з'яўляецца каштоўным помнікам нашага пісьменства: спачатку зроблены дробнымі літарамі кароткі надпіс аб майстры. Затым — «У лета 6669 (1162 г.) Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і перлы на 100 грыўняў, а да...(пропуск) 40 грыўняў (мабыць плата майстру за работу). I хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не пра-даюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынясе з манастыра, хай не да-паможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Троіцаю ды святымі айцамі... і хай напаткае яго доля Іўды, які прадаў Хрыста. Хто ж насмеліцца ўчыніць такое... валадар або князь або епіскап ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё зусімі святымі...»
У канцы жыцця Еўфрасіння здзейсніла сваю мару — зрабіла паломніцтва на Святую зямлю Іерусаліма, дзе і памерла. Дзень памяці святой заступніцы святкуецца 24 мая.
Другім прадстаўніком кніжнай асветы на Беларусі з'яўляецца Кірыла Ту-раўскі (каля 1130 - каля 1182 гг.). Нарадзіўся і ўзгадаваўся ў месцы Тураве на беларускай зямлі. Быў ён сынам багатых бацькоў, але не ўзлюбіў багацця і мір-нае славы гэтага свету, а «найболей любіў вучэнне боскіх кніг». Вывучыў-шы Святое пісанне, пайшоў у манастыр і зрабіўся манахам. Старабеларускі пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч. Шырокую вядомасць яму прынеслі т. зв. «Словы» — павучэнні, прысвечаныя розным біблейскім сюжэтам, у якіх праявіўся яго арыгінальны паэтычны дар. Захавалася восем «Слоў», каля трыццаці спавядальных малітваў, тры прытчы (філасофскія творы), «Аб чыне чарнарызца» і некалькі канонаў (царкоўнае песнапенне ў пахвалу святога) і інш. Стаўшы тураўскім епіскапам, Кірыла асабліва праславіўся як прапавед-нік, выдатны майстар так званага «урачыстага красамоўнага майстэрства». Але пазней пакідае гэтую пасаду, замыкаецца ў келлі і працягвае пісаць розныя творы, а таксама перакладае і перапісвае іншых аўтараў.
Лепшым доказам папулярнасці славутага дзеяча старажытнай Беларусі з'яўляецца тое, што яшчэ пры жыцці сучаснікі называлі яго «залатавустам», яго казанні змяшчаліся ў анталогіях «Торжественник» і «Златоуст», куды ўклю-чаліся лепшыя творы грэчаскіх майстроў прамоўніцкага красамоўства. Кірыла Тураўскі з'яўляецца вялікім гуманістам свайго часу, сімвалам таленту беларус-кага народа, яркім сведчаннем глыбіні каранёў нашай культуры.
Выдатным царкоўна-палітычным дзеячам, мысліцелем і асветнікам стара-жытнай Беларусі быў Клімент Смаляціч (памёр у 1164 г.). Стаў вядомы, дзякуючы сваёй рознабаковай адукаванасці, рэдкай эрудыцыі, выдатнаму літа-ратурнаму таленту. Добра ведаў творы Гамера, Платона, Арыстоцеля, чытаў іх у арыгінале. Як сцвярджае Іпацьеўскі летапіс, ён быў другім на Русі мітрапа-літам славянскага паходжання, астатнія — Візантыйскага.
Бліскучым помнікам усходнеславянскай літаратуры, у тым ліку і бела-рускай, з'яўляецца «Слова пра паход Ігаравы». Невядомы аўтар вядзе сваё апа-вяданне не як старонні летапісец, а як мастак. Славуты палацкі князь Уся-слаў Чарадзей згадваецца ў «Слове» як мудры палітык і таленавіты ваявода, які праз ўсё жыццё пранёс вернасць сваёй Бацькаўшчыне. Аўтар шчыра за-хапляецца ім, надзяляе незвычайнымі здольнасцямі чараўніка. Апавядаючы пра няшчасці роднай зямлі, аўтар «Слова» паказвае адзін з надзвычай тра-гічных момантаў — бітву на Нямізе ў Менску, дзе, адстойваючы незалеж-насць сваёй зямлі, полацкія дружыны сустракаліся з войскам князёў Яра-славічаў. Добрае веданне аўтарам «Слова пра паход Ігаравы» мінулага По-лацкага княства, заклапочанасць яго лёсам, спагада да самага славутага з Рагвалодавічаў наводзяць на думку, што геніяльны паэт меў цесныя сувязі з крывіцкай зямлёй, а магчыма, і быў народжаны ёю. Старажытнага песняра лічылі нашым земляком Уладзіслаў Сыракомля, Максім Багдановіч, Вацлаў Ластоўскі, Уладзімір Пічэта і іншыя беларускія літаратары і гісторыкі. Пяс-няр не раз згадвае Стрыбога, Дажджбога і іншых язычніцкіх багоў. А мена-віта ў Полацкім княстве пазіцыі паганства пасля афіцыйнага хрышчэння бы-лі ў параўнанні з іншымі усходнеславянскімі землямі найбольш моцнымі, нават у вялікакняжацкім асяроддзі, аж да XIII стагоддзя.