ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 9869
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.
4. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.
11. Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне.
17. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу.
18. Люблінская унія: прычыны заключэння і змест.
Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
24. Палітыка самаўладзя на Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Расійскай імперыі.
28. Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. Хіх ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.
29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
34. Фарміраванне беларускай нацыі ў канцы XIX – пачатку хх ст.
35. Крызіс самаўладзя ў пачатку хх ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
38. Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалю-цыі. Органы Часовага ўрада і Саветы.
39. Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях Лютаўскай рэвалюцыі.
40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
41. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
2. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі
1. Па пытанні аб вайне і міры:
42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
2. Склiканне I роспуск Усебеларускага з’езда
44. Абвяшчэнне бнр – спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.
45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
46. Барацьба беларускага народа з германскімі і польскімі захоп-нікамі. Другое абвяшчэнне бсср.
Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
47. Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі
48. Сутнасць нэп і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі
Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
49. Утварэнне ссср. Роля і месца бсср у складзе ссср.
52. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да іі Сусветнай вайны
У 1933 - пашпартная сістэма, якая замацоўвала сялянства на вёсках
Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
55. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
57. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
60. Спробы дэмакратызацыі палітычнай сістэмы пасля смерці Сталіна
61. Аднаўленне народнай гападаркі Беларусі і яе далейшае развіццё ў 1944-пачатку 1960-х гг.
63. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 1950-1980-я гг.
64. Нарастанне з’яў застою ў эканамічным і палітычным развіцці.
65. Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў бсср.
66. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад ссср. Утварэнне снд.
67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
70. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-ары-ентаванай эканомікі.
Трэцяй тэндэнцыяй сусветнага развіцця ў 60—80-я гг, XX ст. у свеце з'явілася ўзмацненне інтэграцыйных працэсаў, прыкладам чаго стала заходнееўрапейская інтэграцыя.
Ідэя агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва набыла шмат прыхільнікаў пасля Другой сусветнай вайны. Яны зыходзілі з таго, што пасля двух раз-буральных сусветных канфліктаў толькі агульнымі намаганнямі можна зноў паставіць Еўропу на ногі. Рух наперад да інтэграцыі быў прадыктаваны ча-тырма асноўнымі матывамі.
Па-першае, з-за разладаў і войнаў Еўропа стала губляць сваё традыцый-нае месца ў цэнтры сусветнай арэны. Яно аказалася занятым новымі звыш-дзяржавамі — СССР і ЗША. 1991 г. — ФРГ, у 1995г. — Аўстрыя, Швецыя і Фінляндыя.
Нягледзячы на тое што развіццё заходнееўрапейскага інтэграцыйнага працэсу з канца 50-х гг. працякала нераўнамерна і часам супярэчліва, мэты, пастаўленыя пры ўтварэнні ЕЭС, рэалізоўваліся дастаткова паспяхова.
На першым этапе развіцця эканамічнай інтэграцыі (канец 50-х — сярэдзіна 70-х гг.):
былі ліквідаваны гандлёвыя абмежаванні ва ўзаемным гандлі краін-удзельніц;
створаны мытны саюз;
дасягнута свабода перамяшчэння капіталу, аказання паслуг;
забяспечаны свабодная міграцыя рабочай сілы і выбар месца жыхарства;
стаў фарміравацца адзіны аграрны рынак і рынак працы.
Ствараецца комплексная кіраўніцкая структура ЕЭС: Савет Міністраў ЕЭС, Камісія еўрапейскіх таварыстваў, Еўрапейскі Савет, Еўрапейскі суд, Еўрапейскі парламент.
Поспехі ў галіне эканамічнай інтэграцыі прывялі да аднаўлення ў па-чатку 60-х гг. ідэй палітычнай інтэграцыі, у 1961 —1962 гг. распрацоўваліся праекты палітычнай хартыі для стварэння "Саюза народаў". Хоць рознага-лоссі паміж краінамі-ўдзельніцамі адносна прыроды і формы палітычнага са-юза не дазволілі рэалізаваць гэту ідэю, у 1970 г. створана Еўрапейскае палі-тычнае супрацоўніцтва (ЕПС) як інструмент каардынацыі знешняй палітыкі.
На другім этапе (сярэдзіна 70-х — сярэдзіна 80-х гг.) заходне-еўра-пейскай інтэграцыі ўдалося прыняць праграму еўрапейскага валютнага су-працоўніцтва (у 1979 г. ствараецца Еўрапейская валютная сістэма - ЕВС), стварыць механізм знешнепалітычных кансультацый.
На Міланскай сустрэчы кіраўнікоў Супольнасці летам 1985 г. быў вы-значаны шлях да Еўрапейскага Саюза праз стварэнне эканамічнай прасторы без унутраных межаў, уключэнне ў сферу яго дзейнасці пытанняў бяспекі і абароны, удасканаленне механізму прыняцця рашэнняў праз расшырэнне паўнамоцтваў Еўрапейскага парламента. Важным крокам на гэтым шляху было прыняцце Адзінага Еўрапейскага акта (АЕА), які ўступіў у сілу ў 1987 г. У ім былі дэталёва вызначаны ІІрававыя рамкі складвання адзінага рынку, супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы, у галіне абароны на-вакольнага асяроддзя і стварэнне з гэтай мэтай адзінай эканамічнай і прававой базы.
Вехай у гісторыі наглыблення еўрапейскай інтэграцыі стала падпісанне ў Маастрыхце ў лютым 1992 г. 12 краінамі Дагавора аб Еўрапейскім Саюзе, які прадугледжваў яго трансфармацыю ў эканамічны, палітычны і валютны саюз. Значэнне гэтага дагавора параўнальна з Парыжскім і Рымскім дагаво-рамі — новая, трэцяя ступень заходнееўрапейскай інтэграцыі.
Маастрыхцкі дагавор сведчыў аб заканчэнні 35-гадовага перыяду ў гіс-торыі ЕС, паколькі супольнасць будуецца фактычна на прынцыпах федэра-лізму, што дапускае пераход да правядзення адзінай знешняй палітыкі, су-месныя дзеянні ў абарончых пытаннях, адзінай еўрапейскай прасторы, адзі-най валюты, больш шырокіх паўнамоцтваў для Еўрапейскага парламента.
Ядром ЕС па-ранейшаму застаецца Еўрапейская эканамічная суполь-насць, якая ўключае эканамічны і валютны саюз. Другая апора — агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі.
Яна засноўваецца на наступных прынцыпах:
абарона агульных каштоўнасцей, асноўных інтарэсаў і незалежнасці Еўрапейскага Саюза;
умацаванне бяспекі Саюза і яго дзяржаў-членаў;
захаванне міру і ўмацаванне міжнароднай бяспекі ў адпаведнасці з прынцыпамі Устава ААН, Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, прапанаваным у Хельсінкскім заключным акце 1975 г.;
садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву; умацаванне і развіццё дэ-макратыі і правазаконнасці, забеспячэнне захавання правоў чалавека і асноўных свабод грамадзян.
Трэцяй апорай палітычнага саюза стала супрацоўніцтва ў галіне права-суддзя і ўнутраных спраў. Яно ўключае барацьбу з гандлем наркотыкамі і іншымі аспектамі міжнароднай злачыннасці, рашэнне праблемы іміграцыі і атрымання палітычнага прытулку і г.д.
Такім чынам, у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст. склалася і разві-валася новая сістэма міжнародных адносін, заснаваная на біпалярнасці свету, У цзнтры яе знаходзіліся вялікія дзяржавы — СССР і ЗША, краіны - ўладальніцы ядзернай зброі, маючыя розныя эканамічныя і палітычныя сіс-тэмы, са сваімі саюзнікамі і сатэлітамі. На арэну сусветнай палітыкі пасту-пова выходзяць краіны "трэцяга свету", якія пачынаюць аказваць уплыў на геапалітычную сітуацыю ў свеце.
60. Спробы дэмакратызацыі палітычнай сістэмы пасля смерці Сталіна
Пачатак перамен у грамадска-палітычным жыцці СССР, у тым лiку i БССР, быў звязаны са смерцю Сталiна (5 сакавiка 1953 г.) i перастаноўкамi ў вышэйшых эшалонах улады. Cама па сабе смерць правадыра выклiкала са-праўдны шок у грамадстве. У Маскве пад час жалобных мерапрыемстваў за-гiнула шмат народу. У Мiнску некалькi cутак запар да помнiка Сталiну цяг-нулiся сотнi тысяч людзей, каб выказаць свой смутак.
Неўзабаве з Прэзiдыуму ЦК КПСС было выведзена 15 чал з 25, а коль-касць кандыдатаў скарочана з 11 да 4. У вынiку пасаду Старшынi Савета Мі-ністраў заняў Малянкоў (ён жа старшынстваваў на пасяджэннях Прэзiдыуму ЦК), Хрушчоў узначалiў узначалiў Сакратарыят ЦК КПСС, Берыя – Міністэрства унутраных спраў (якi аб’ядноўваў ранейшыя МУС i Міністэрства дзяржаўнай бяспекі), Булганiн - Мiнiстэрства Абароны (яго намеснікі Васiлеўскi i Жукаў), Варашылаў - старшыня Вярхоўнага Савета, Швернiк – Усесаюзнага Цэнтральнага Савета прафесійных саюзаў.
Здавалася, што замены Сталіну ніколі не будзе, таму ў газетах усё час-цей пра прынцып калектыўнага кiраўнiцтва.
У БССР, абласцях i раёнах адбылiся пленумы, прысвечаныя ўмацаванню калегiяльнасцi ў рабоце партыйных органаў, развiццю крытыкi i самакры-тыкi, павышэнню адказнасцi перад камунiстамi.
Мiнуў трэцi месяц пасля смерцi Сталiна, а канчатковае пытанне аб но-вым кiраўнiку яшчэ не было вырашана. У цэнтры да ўлады iмкнецца Берыя. Яго палiтычны курс пакуль невыразны, але мае прыкметы лiбералiзацыi. Пе=рапыняюць “справу ўрачоў”. Летам на волю вып. 1.181.264 зняволеных
2. 526.402
Назiраецца iмкненне абаперцiся на нацыянальныя кадры. Эмiсары шэфа аб’яднанага МУС-МДБ едуць у Прыбалтыку, Украiну, на Беларусь, дзе кi-раўнiкi “некарэннай” нацыянальнасцi, у асноўным рускiя, тэрмiнова замя-няюцца на “нацыяналаў”. Кiруючая тройка ў асобе Мялянкова–Берыя–Хру-шчова на падставе вывучэння камiсiяй становiшча спраў на Беларусi дае ўказанне: “тав Патолiчава патрэбна адклiкаць, а прызначыць Зiмянiна”.
Яшчэ некалькi месяцаў таму М. В. Зiмянiн быў другім сакратаром ЦК КПБ, яго добра ведалi ў рэспублiцы па партызанскiх справах. Але каб змя-нiць Патолiчава, якi ўжо тры гады працаваў у Мiнску i карыстаўся аўтарытэ-там, патрэбны былi важкiя падставы. Таму ў цэнтры падрыхтавалi запiску аб становiшчы спраў на Беларусi. На яе падставе Прэзiдыум ЦК КПСС 12 чэр-веня 1953 прыняў пастанову “Пытаннi Беларускай ССР i задачы партыйных арганiзацый Кампартыi Беларусi”
25 чэрвеня у Мінску быў склiканы Пленум ЦК КПБ з удзелам сакратароў гаркомаў i райкомаў, адказных работнiкаў ЦК, СМ, грамадскiх арганізацый i творчых саюзаў. У парадак дня паставiлi два пытаннi – пастанову ЦК КПСС i задачы камунiстаў Беларусi i арганiзацыйнае пытанне.
Адкрыць Пленум давялося сакратару ЦК па iдэалогii. Першы сакратар С. Н. Патолiчаў лiчыўся фактычна адхiленым, а з пяцi астатнiх сакратароў у гэты час заставаўся на сваёй пасадзе толькi Гарбуноў. Старшыня даў слова М. В. Зiмянiну. Гэта быў першы ў гiсторыi КПБ даклад на Пленуме, якi чы-таўся на беларускай мове. Так здарылася, што разам з крытыкай Патолiчава высветлiлася неабходнасць у яго далейшай працы на пасадзе I сакратара. I Малянкоў, Хрушчоў i Берыя былi вымушаны пагадзiцца з гэтым.
А 26 чэрвеня 1953 г Берыя i яго блiжэйшыя намеснiкi - Абакумаў (былы МДБ), Кабулаў, Мяркулаў, Дэканозаў, былi арыштаваны. Пасаду мiнiстра МУС заняў Круглоў.
2-7 лiпеня 1953 на Пленуме ЦК КПСС з дакладам “Аб крымiнальных антыпартыйных i антыдзяржаўных дзеяннях Л. П. Берыя” выступiў Малян-коў. Размова выйшла далёка за межы Берыя i закранула асобу Сталiна. Але асноўная вiна за злоўжываннi ахоўных органаў ускладалася на Берыя. У вы-нiку ён быў выведзены з ЦК, выключаны з партыi, прыцягнуты да крымi-нальнай адказнасцi, акрамя таго, абвiнавачаны ў шпiянажы на карысць ан-глiйскай разведкi i растраляны ў снежнi таго ж 1953 года.
Пленум выказаўся за ўзмацненне калектыўнага кiраўнiцтва, за пад-парад-каванне МУС партыйным органам. Але сам тэкст пастановы апублiкаваны не быў, за выключэннем асуджэння Берыя як ворага народа. Некаторая iнфар-мацыя пасылалася праз закрыты лiст партыйным арганізацыям.
Лiпеньскi Пленум меў пераломнае значэнне ў аздараўленнi ўнутрыпар-тыйнага i дзяржаўнага жыцця.
У Малянкова з’явiлася магчымасць стаць афiцыйным лiдэрам у партыi, але неўзабаве з’явiлася кампрамiсная кандыдатура. Вераснёўскi Пленум ЦК КПСС усталяваў пасаду Першага сакратара ЦК КПСС i па прапанове Малянкова абраў на яе М. С. Хрушчова.
З гэтага часу назiраецца прыкметная тэхнакратызацыя партапарату, звяза-ная з актуалiзацыяй гаспадарчых праблем краiны. Так, у канцы 1955 у скла-дзе сакратароў райкомаў i гаркомаў КПБ знаходзiлася 137 IТР i спецыялiстаў сельскай гаспадаркi. Шырока ўваходзiлi ў практыку сумесныя пастановы ЦК КПСС i Саўмiна СССР, якiя павiнны былi сведчыць аб узмацненнi функцый савецкiх органаў, але на справе, як i раней, вызначальную ролю ва ўсiх сфе-рах жыццядзейнасцi краiны адыгрывалi партыйныя кiраўнiкi.