ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 9744
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.
3. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.
4. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.
11. Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне.
17. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу.
18. Люблінская унія: прычыны заключэння і змест.
Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
24. Палітыка самаўладзя на Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Расійскай імперыі.
28. Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. Хіх ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.
29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.
31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. Хіх ст.
Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджванне
34. Фарміраванне беларускай нацыі ў канцы XIX – пачатку хх ст.
35. Крызіс самаўладзя ў пачатку хх ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
38. Палітычнае становішча на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалю-цыі. Органы Часовага ўрада і Саветы.
39. Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях Лютаўскай рэвалюцыі.
40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
41. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
2. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі
1. Па пытанні аб вайне і міры:
42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Крызіс і прычыны рэвалюцыі
2. Склiканне I роспуск Усебеларускага з’езда
44. Абвяшчэнне бнр – спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.
45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
46. Барацьба беларускага народа з германскімі і польскімі захоп-нікамі. Другое абвяшчэнне бсср.
Адраджэнне бнр і спроба дасягнення яе незалежнасці
47. Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі
48. Сутнасць нэп і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі
Нэп і развіццё прамысловасці і гандлю
49. Утварэнне ссср. Роля і месца бсср у складзе ссср.
52. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да іі Сусветнай вайны
У 1933 - пашпартная сістэма, якая замацоўвала сялянства на вёсках
Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
55. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
57. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
60. Спробы дэмакратызацыі палітычнай сістэмы пасля смерці Сталіна
61. Аднаўленне народнай гападаркі Беларусі і яе далейшае развіццё ў 1944-пачатку 1960-х гг.
63. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў 1950-1980-я гг.
64. Нарастанне з’яў застою ў эканамічным і палітычным развіцці.
65. Палітыка перабудовы. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў бсср.
66. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад ссср. Утварэнне снд.
67. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
70. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-ары-ентаванай эканомікі.
У пачатку XIX ст. тут з'яўляюцца рамантызм, для якога характэрна арыентацыя на голас пачуццяў (творы А. Міцкевіча, Я. Баршчэўскага, Я. Ча-чота, В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі), і сентыменталізм з яго ўвагай да ніжэйшых слаёў грамадства, з культам духоўных і маральных каштоў-насцей як асноўнага прынцыпу жыцця (прасочваецца ў вершах Я. Чачота)
У першай палове XIX ст, большасць літаратурных твораў пісалася на польскай мове. У гэты час пачынаецца новы этап у гісторыі беларускай літа-ратурнай мовы. Характэрнай з'явай беларускай літаратуры стала ўзнікненне ананімных твораў «Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Сход», «Вясна гола пера-пала», «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе» і іншых. У іх адлюстраваны рысы сацыяльных адносін таго часу, думкі і настроі беларускіх сялян, сцвяр-джалася права прыгоннага селяніна звацца чалавекам, вучыла асуджэнню існуючых парадкаў.
Значную ролю ў станаўленні беларускай літаратуры, а разам з ёй і мовы, адыгралі пісьменнікі, збіральнікі народнага фальклора Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Аляксандр Рыпінскі, У. Сыракомля, В. Каратынскі і іншыя. У 20-30-ц гады развіваецца паэтычны талент Паўлюка Багрыма. У творах гэтых аўтараў гучала народная гаворка, мова тых мясцовасцей, адкуль паходзілі пісьменні-кі. Найбольшае распаўсюджванне атрымала цэнтральная беларуская гавор-ка. Яна стала асновай новай беларускай літаратурнай мовы. Разам са станаў-леннем новай беларускай літаратурнай мовы выпрацоўвалася агульнабела-рускае вымаўленне, стыль, правапіс.
Выдатным літаратарам Беларусі з'яўляецца Адам Міцкевіч. Яго творы, напісаныя на польскай мове пад значным уплывам мовы беларускага народа, паэтыкі беларускай песні, могуць лічыцца спадчынай не толькі польскага народа. У сваіх творах «Мешка, князь Навагрудка», «Бульба», «Дзяды», «Пан Тадэвуш», «Гражына» А. Міцкевіч выкарыстаў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі.
У 40-я гады XIX ст. свайго росквіту дасягнула творчасць пісьменніка, драматурга, грамадскага дзеяча В. Дуніна-Марцінкевіча. Яго першыя п'есы «Рэкруцкі яўрэйскі набор», «Спаборніцтва музыкантаў», «Чарадзейная вада» былі напісаны на польскай мове і пастаўлены на мінскай сцэне. У 1846 г. убачыла свет выдатная музычная п'еса В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка», дзе ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка. У 50-я гады ён стварае вершаваныя апавяданні «Вечарніцы», «Гапон», «Халімон на каранацыі» і іншыя, а таксама займаецца перакладамі. Адзін з найлепшых і самых вядо-мых сваіх твораў — фарсвадэвіль «Пінская шляхта» — пісьменнік стварыў у пачатку 60-х гадоў, аснову якой складаў фальклор. Збіралі і перапрацоўвалі вусную народную творчасць В. Рэут, Т. Зан, А. Грот-Спасоўскі (ён жа А. Спасоўскі-Грот) і інш. Па-беларуску пісалі I. Легатовіч, П. Багрым, Я. Ча-чот, В. Каратынскі і інш. У іх творах гучыць любоў да роднага краю і проста-га люду. Частка беларускамоўных твораў насіла ананімны характар. Так, толькі ў нашы часы ўстаноўлена верагоднае аўтарства паэм "Энеіда навы-варат" (В. Равінскі) і "Тарас на Парнасе" (К. Вераніцын), у якіх паказаны адпаведна з сатырычнага боку прыгонніцкі лад і жыццё беларускай вёскі. У 40-я гг. з'яўляецца друкаваная беларуская літаратура: п'еса "Сялянка" В. Дуніна-Марцінкевіча, творы А. Рыпінскага "Беларуеь", "Нячысцік", Я. Баршчэўскага "Дзеванька", "Гарэліца", "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях", новыя літаратурныя жанры — балада, апавяданне, лірычны верш.
Беларуская літаратура другой паловы XIX ст. узбагацілася творамі Я. Лучыны (А. Неслухоўскага), А. Гурыновіча, К. Кастравіцкага (Каруся Ка-ганца), А. Абуховіча (першы беларускі байкапісец), Ф. Тапчэўскага. Я. Лучына з'яўляецца аўтарам першага беларускага верша «Роднай старон-цы». У ім, а таксама ў сваіх паэмах «Паляўнічыя акварэлькі», «Гануся», «Ан-дрэй», «Віялета» ён выражае любоў да радзімы, асэнсоўвае беларускую рэча-існасць. Кнігі «Скрыпка беларуская», «Хрэст на свабоду» Цёткі (А. Паш-кевіч) сталі першымі арыгінальнымі зборнікамі беларускай паэзіі XX ст. Цётка з'явілася адной з пачынальнікаў апавядальнага жанру.
"Бацькам" беларускай літаратуры лічыцца знакаміты паэт Ф. Багушэ-віч. Яго творчасць стала вяршыняй развіцця беларускай літаратуры і мовы другой паловы XIX ст. Да сваіх зборнікаў «Дудка беларуская», «Смык бела-рускі» Ф. Багушевіч складаў прадмовы, праз якія імкнуўся абудзіць нацыя-нальную свядомасць беларускага народа. У іх ён абвясціў існаванне беларус-кага этнасу і адзначыў самастойнасць беларускай мовы. Галоўнае месца ў творах пісьменніка — паказ жыцця паднявольнага сялянства, пошукі спра-вядлівасці. Гэта яму належаць словы, якія і зараз адлюстроўваюць сутнасць нацыянальнай ідэі: «Не пакідайце ж беларускай мовы, каб не ўмерлі».
На якасна новы ўзровень узнялі беларускую літаратуру і мову Янка Купала і Якуб Колас. Адзіны паэтычны зборнік «Вянок» належыць Мак-сіму Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць пачэснае месца сярод кла-сікаў. Раскрыліся творчыя здольнасці М. Гарэцкага, 3. Бядулі, Гартнага, К. Каганца і інш. Беларуская літаратура пачала знаходзіць прызнанне ў сусед-ніх, перш за ўсё славянскіх народаў, паступова ўключацца ў сусветны гісто-рыка-літаратурны працэс.
У пачатку XX ст. рашаючую ролю ў развіцці беларускай літаратуры адыгрывала адзіная ў краі беларуская газета «Наша ніва». Яна ператвары-лася ў збіральніцу літаратурных талентаў. Сярод супрацоўнікаў газеты былі Я. Колас, Я. Купала, які ў 1914—1915 гг. працаваў нават рэдактарам-выдаў-цом газеты, Ц. Гартны (Зміцер Жылуновіч), 3. Бядуля, А. Цётка (Алаіза Пашкевіч-Кейрыс), пазней — М. Багдановіч, Ядвігін Ш. (Лявіцкі Антон), К. Буйло, М. Гарэцкі, А. Гарун. У 1912 г. у Вільні пачаў выдавацца сатырычны часопіс "Крапіва", сель-скагаспадарчы аддзел «Нашай нівы» перарос у самастойны часопіс «Саха». 3 каяца 1913 г. ён выдаваўся ў Мінску. Тут жа з'явіўся літаратурны месячнік для моладзі «Лучынка», які рэдагавала Цётка. У студзені 1913 г. у Вільні пачала выходзіць на беларускай мове лацінкай каталіцкая штотыднёвая газета «Беларус».
Адразу ж пасля скасавання ў снежні 1904 г. абмежавання для нярускіх моў буйнейшае беларускае выдавецтва было заснавана В. Іваноўскім у Пе-цярбургу пад назвай «Загляне сонца і ў наша ваконца». Менавіта ў ім у 1905 г. выйшлі першыя буквары для беларускіх дзяцей на лацінцы (укладальнік В. Іваноўскі) і кірыліцы (К. Каганец).
У 1913 г. В. Іваноўскі з дапамогай Я. Купалы і I. Луцкевіча перанёс сваю справу ў Вільню, дзе арганізаваў Беларускае выдавецкае таварыства і адкрыў першую беларускую кнігарню. Акрамя таго, дзейнічалі такія беларус-кія выдавецтвы, як «Мінчук» (Мінск), «Наша хата», «Палачанін», «А. Грыне-віч» (Вільня). Дзякуючы намаганням "нашаніўцаў" практычна ўсе беларускія пісьменнікі друкавалі свае творы. Усяго з 1906 да 1915 г. было выдадзена ка-ля 160 беларускіх кніжак. Беларуская літаратура ў "нашаніўскі" перыяд вы-ходзіла на ўзровень класічнай і ўключалася ў еўрапейскі культурны працэс.
ІІрактычна ўсе поспехі ў развіцці беларускай культуры ў пачатку XX ст. звязваліся з дзейнасцю газеты "Наша ніва". Газета прапагандавала нацыя-нальную самасвядомасць і адзінства беларусаў незалежна ад іх веравызнан-ня, настойліва патрабавала ўвядзення беларускай мовы ў цэрквах, касцёлах, школе. Яна ўзнімала гэту мову на ўзровень літаратурнай і навуковай, каб па-пярэдзіць беларусаў ад пераходу на рускую ці польскую. Не выпадкова таму перыяд культурнага развіцця ў час яе дзейнасці ўвайшоў у гісторыю пад назвай "нашаніўскі". Але царскі ўрад асце-рагаўся беларускага адраджэння. Існавала забарона выпісваць і чытаць «Нашу ніву» ўсім настаўнікам Вілен-скай навучальнай акругі, усім дзяржаўным ураднікам і вучням сельска-гаспа-дарчых школ. Беларусы займелі прафесійную культуру (літаратура, тэатр), якая зараджалася ў гарадах. Цэнтрам беларускай прафесійнай культуры выступала Вільня. Але пераважала традыцыйная (народная) культура, якая канцэнтравалася ў беларускіх вёсках. Гэта — драўлянае будаўніцтва, ганчарства, адзенне, ткацтва, вышыўка, фальклор, абрады, святы.
34. Фарміраванне беларускай нацыі ў канцы XIX – пачатку хх ст.
Як вядома, на працягу 14 - 16 стст. адбывалася фармiраванне беларускай народнасцi. Па меры ўзнiкнення i развiцця капiталiстычных адносiн яна на-бывае якасна новыя рысы, уласцiвыя тыповай этнiчнай супольнасцi — нацыi. У лiку важнейшых — гэта агульнасць эканамiчнага жыцця насельнiцва беларускiх губерняў, аснову якой складала сельская гаспадарка i дробна-та-варная прамысловасць. Большасць жыхарства зяўлялася сялянамi (90%). Бяднейшая ж iх частка складала сацыяльную базу для фармiравання пралета-рыяту. Тым не менш, 53,5% гараджан (а значыць, рабочых) складалi яўрэi. Беларуская нацыянальная буржуазiя таксама амаль цалкам складалася з сялян. Невыпадкова таму, у далейшым некаторыя палiтычныя дзеячы сцвяр-джалi, што беларусы — гэта суцэльна сялянская нацыя.
Есць падставы з тым пагадзiцца, бо паводле перапiсу 1897 г. асноўную частку мясцовай буржуазii складалi яўрэi, памещчыкаў — палякi i рускiя.
Паводле таго ж перапiсу, на тэрыторыi 5 губерняў пражывала 5 млн 408 тыс беларусаў, 3,1 млн рускiх, палякаў, украiнцаў, яўрэяў (13,8%), лiтоўцаў, латышоў. За 40 парэформенных гадоў колькасць насельнiцтва Бел. амаль па-двоiлася. Насельнiцтва Расii за 37 год (з 1860 па 1897 г. ) вырасла на 52 млн (з 74 па 126 млн.)
У др. палове 19 ст. працягваўся працэс фармiравання беларускай гутарковай мовы, адбывалася злiццё i змешванне мясцовых дыялектаў, а на яе аснове намаганнямi Ф. Багушэвiча i iнш. фармiравалася мова лiтара-турная. Паводле перапiсу, 74% насельнiцтва называла беларускую мову роднаю. Паступова багацела i ўдасканальвалася матэрыяльная i духоўная культура, што знайшло ўвасабленне ў новых прыладах працы i прадметах побыту, у зяўленнi новых традыцый i элементаў фальклору.
Лiчыцца, што важным паказчыкам нацыi з’яўляецца псiхалагiчны склад яе прадстаўнiкоў. Што датычыць беларусаў, то у лiку ўласцiвых iм псiха-лагiчных рыс сталi называць памяркоўнасць i талерантнасць.
Разам з тым, iснавалi i пэўныя перашкоды на шляху да фармiравання нацыi, з уласцiвымi ёй эканамiчнымi i тэрытарыяльнымi сувязямi, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцыйб звычаяў, самасвядомасцi. Тут варта заўважыць, што з часу ВКЛ у беларусаў не было сваей дакладна акрэсленай тэрыторыi, невыпадкова, што беларускiя губернi былi не менш звязаны эканамiчна з расiйскiмi, чым памiж сабой.
Што датычыць нацыянальных мовы, побыту, традыцый, то яны дамiна-валi толькi на весцы. Пры гэтым у горадзе iснаваў кангламерат культур, кожная з якiх развiвалася па свойму, без вызначальнай тэндэнцыi злiцця ў адзiную. Важна адзначыць таксама, што беларуская мова не мела статусу дзяржаўнай.
Нельга не прыгадаць i таго, што па веравызнаннi беларускi народ заста-ваўся ў складзе дзвюх хрысцiянскiх канфесiй, i гэта таксама не спрыяла ўтварэнню трывалай нацыянальнай супольнасцi. Невыпадкова, што ў боль-шасцi выпадкаў этнiчная самаiдэнтыфiкацыя “тытульнай” нацыi вызначалася па схеме: праваслаўны, значыць – рускi; каталiк – значыць – паляк.
Нарэшце, вельмі нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, уласцівы многім з нас і зараз.
Былi выпадкi, што пад час перапiсу 1897 г. многiя жыхары называл сябе не толькi беларусамi, але i лiтвiнамi, тутэйшымi i г. д. Такiм чынам, можна прыйсцi да высновы, што беларускi народ у канцы 19 - пачатку 20 стагоддзя з прычыны абектыўнага i суб’ектыўнага кшталту для таго, каб звацца нацыяй, меў больш адмоўных, чым станоўчых падстаў. Асноўнай на той час перашкодай на шляху да этнiчнай кансалiдацыi беларускага, як i многiх iншых народаў Расiйскай iмперыi, зяўлялася царскае самаўладдзе.