Файл: Лiтра для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную.docx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 07.11.2023
Просмотров: 371
Скачиваний: 11
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
Пятро Васючэнка (15 лютага 1959, Полацк) — беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, казачнік і аўтар фэнтэзі. Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004), «Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён» (разам з Баршчэўскім і Тычынам). Аўтар кніг прозы прозы «Белы мурашнік» (1993), «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Адлюстраванне першатвора» (2004), экалагічнай казкі «Каляровая затока» (2008), зборніка п'ес «Маленькі збраяносец» (1999), кнігі паэзіі «Піраміда Ліннея» (2008). Творы П. Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы. Пастаноўкі на яго творы рабіліся ў сталічным Тэатры юнага гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны.Удзельніка навуковых канферэнцый і літаратурных фестываляў за мяжой (Беласток, Брно, Варшава, Кракаў, Люблін, Масква, Прэшаў і інш.). Сярге́й Валяр’я́навіч Кавалё́ў (20 чэрвеня 1963, Магілёў) — крытык, драматург і літаратуразнаўца. Апавяданнi У. Ягоўдзiка вызначаюцца добрым дыдактызмам, бо пiсьменнiку з дапамогай займальнасцi ўдаецца звярнуць увагу а самае галоўнае: на неабходнасць аберагаць родную прыроду. Гэта па-сутнасцi, першыя ўрокi экалагiчнага выхавання. Творчасць Ул. Ягоўдзiка тэматычна i жанрава багатая. У яго знойдуцца i апрацоўкi легенд i паданняў, творы на сюжэты з народнай мiфалогii i своеасаблiвая iнтэрпрытацыя народных казак, уласныя лiтаратурныя казкi, апавяданнi пра канкрэтных гiстарычных асоб. Такая разнастайнасць адлюстравання рэчаiснасцi прываблiвае чытача. Лiтаратурныя аповесцi-казкi Ул. Ягоўдзiка заснаваны на народных матывах. Аднак гэта зусiм самастойныямастацкiя творы, паколькi пiсьменнiк бярэ за аснову звычайныя жыццѐва- прыродныя факты i напаўняе iх незвычайным казачным дзействам.
50. Фальклорная аснова твораў У. Ягоўдзіка, прысвечаных роднай прыродзе (кн. «Цi вернецца князь Кук?», «Дзiвосны карабель», «Бабуліна варта» і інш.). Выхаванне экалагічнай культуры і цікавасці дзяцей да пазнання прыроды. Тэма мінулага Беларусі ў гісторыка-пазнавальнай кнізе «Сем цудаў Беларусі».
Развіцце сучаснай беларускай дзіцячай паэзіі цесна паяднана з літаратурна-грамадскімі працэсамі апошніх дзесяцігоддзяў, дабратворны ўплыў якіх відавочны. Паэзія для дзяцей, як і ўся літаратура,
набыла нацыянальны каларыт, пазбавілася ідэалагічнай зададзенасці, пэўнага і тата, але ен яшчэ не навучыўся спяваць. Пісьменнік у даступнай для дзяцей форме вядзе размову пра вялікія. Не заседы слабейшы можа знайсці падтрымку у мацнейшых, нялёгка прабіцца сапраўднаму таленту праз цянеты самаўпэўненнасці, абмежаванасць тых, ад каго залежыць лес здольнага абранніка жыцця. У аповесці “Калі тупне Зайка” Ул.Ягодзік праз узаемадачыненні жыхароў лесу ушаноўвае узаемадапамогу, павагу да сваіх суседзяў: пісьменнік услаўляе сфброўства, асуджае ляноту, скупасць, самахвальства, зласлівую хітрасць і грубую сілу. Носьбіты гэтых якасцей маюць абагульняючы характар: Вожык і Ваверка увасабляюць высакароднасць, сціпласць і спагадлівасць, Варона – жыццевы вопыт (у гэтай казцы варона сімвалізуе іншыя якасці характару), зайзрасць і лянота характэрны Барсуку, жаданне пахваліцца ўласціва Зайцовічу. І, натуральна, зусім адмоўны і разбуральныя якасці перадаюцца Ваўку і Лісе. У сааўтарстве з А.Бутэвічам У.Ягоўдзік ў 2010 годзе напісалі кнігу "На далонях вечнасці", якую склалі творы, якія ўвайшлі ў серыю "Сем цудаў Беларусі". Яны прысвечаны нашай роднай старонцы, нашай мілай зямельцы, нашаму непаўторнаму краю, што завецца Беларуссю. Яна расказвае пра найбольш памятныя і значныя падзеі, з'явы, помнікі прыроды, культуры і гісторыі, пра выбітныя асобы, якімі адметна сярод іншых наша Беларусь. Аўтар запрашае нас у займальнае падарожжа да вытокаў, дзе сілкуюцца карані нашага радаводнага дрэва. Карані гэтыя сваёй жывільнай сілай мацуюць нашу сённяшнюю дзяржаўнасць, нашу веру ў свае сілы і сілу сяброўства. Бо на нашай зямлі спаконвечна жылі ў добрай згодзе і ладзе людзі розных нацыянальнасцяў. Яны супольна будавалі наш агульны беларускі дом, у якім зараз жывём мы з вамі. Таму дасканалае веданне сваёй гісторыі – гэта добры шанец не знікнуць у невядомасці, не растварыцца ў размаітым чалавечым космасе, выдатная магчымасць адчуць повязь часу, еднасць лёсу, адказнасць за тое, што было да нас, і за тое, што застанецца пасля нас. Сённешняе сярэдняе пакаленне пісьменнікаў прыйшло ў літаратуру істотна больш інфармаваным, хоць у большўасці таксама былі выхадцамі з вескі. Да гэтага пакалення належыць і Уладзімір Іванавіч Ягодзік. У сярэдзіне 90-х гадоў Ягоўдзік пачаў выдаваць часопіс сяброў прыроды «Лесавік», пры гэтым грунтоўна вывучаючы — у кнігах і ўласных падарожжах — геаграфію і геалогію роднай Бацькаўшчыны. У трэцюю частку яго кнігі ўключаны апавяданні, невялікія абразкі, а таксама прыродаапісальныя нарысы. Дэбытаваў у друку як паэт ў 1972. Аднак займаецца пераважна прозай і драматургіяй. Свет прыроды і месца чалавека ў ім заўседы цікавілі пісьменніка, у адпаведнасці з асаблівасці іх успрымання гэта знайшло адлюстраванне ў мастацкіх творах. Ул.Ягодзік не адыходзіць ад традыцый, але ўмее ў кожная з’яве выявіць сваё бачанне падзей.
51. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі для дзяцей на сучасным
этапе. Прачытаць верш на памяць.
У сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры жанр казкі найбольш актыўна развіваецца. Пісьменнікі звяртаюцца да традыцыйных фальклорных сюжэтаў ці рэалізуюць уласную арыгінальную аўтарскую задумку. У любым выпадку літаратурная казка адпавядае жанравым патрабаванням, што не адмяняе аўтарскага права на эксперымент і арыгінальнасць. Ў сучаснай літаратурнай казцы традыцыі і наватарства арганічна спалучаюцца. Жанравыя прыкметы зместу і формы казкі аўтарамі вытрымліваюцца. Разам з тым, пісьменнікі пашыраюць магчымасці традыцыйнага жанра: у адборы персанажаў, у адсутнасці яўна выражанага канфлікта дабра і зла, у лакалізацыі прасторы, у дамінаванні пазнавальнага аспекта зместу. Спецыялісты выдавецкай справы са свайго боку прапануюць якасныя, прыгожыя выданні, якія сведчаць аб тым, што працавалі над імі таленавітыя людзі з вялікай любоўю да дзяцей. Казкi Мiсько напiсаны на аснове беларускiх народных казак. Усе яго казкi закранаюць агульныя праблемы выхавання юнага пакалення: яны даюць дзецям элементарныя паняццi пра дабро i зло, вучаць справядлiвасцi, спачуванню i ӯзаемадапамозе. У казцы «Старамодны заяц» аӯтар стварае цiкавую i арыгiнальную легенду: чаму ёсць зайцы белыя i шэрыя. Казкi вучаць працавiтасцi i адказнасцi, уменню ахвяраваць сваiмi iнтарэсамi дзеля дапамогi iншым. Аӯтар у вобразе зайца-краӯца ӯлаӯляе чалавечую шчодрасць i бескарыслiвасць, уменне спачуваць чужой бядзе. Казка «Сарока i дзяцел» таксама напоӯнены глыбокiм дыдактычным сэнсам. На прыкладзе сарокi i дзятла пiсьменнiк паказвае, як важна рэальна ацэньваць свае здольнасцi, каб не трапiць у недарэчную сiтуацыю. Аўтар кнігі "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі" падарыў беларускім дзеткам новую казку! Напэўна, ніхто не раскажа пра кнігу лепей за самога аўтара: "Персанажы казкі жывуць у закінутым свеце, які называецца Каляровая Затока. Людзі часам забываюцца, што яны на планеце не адны. А гэтым істотам, што апынуліся ў забруджанай рэчцы, між іншым, таксама жыць хочацца… Грацыёзнай Хахулі, старой Шчупачысе, няўрымсліваму Шчупачку, рамантычнаму Слімаку і ўедліваму Вадзяному Скарпіёну. Прачытай гэтую кнігу, дружа, і азірніся вакол сябе. У кожнай рэчцы, возеры, сажалцы, нават калюжыне ты знойдзеш безліч істотаў, якія нямарна прыйшлі на гэты свет… Думай пра гэта, дружа, і тады ты зразумееш, што важней: чалавечыя справы або лёс усяго жывога. Усё важнае". Казка вучыць любіць прыроду, шукаць выйсце з безвыходнага становішча, дапамагаць сябрам у бядзе.
53. Сучасная дзіцячая кніга з ілюстрацыямі. Удзел у афармленні выданняў для дзяцей мастакоў-ілюстратараў Т. Беразенскай, П. Татарнікава, А. Лось, У. Жука, С. Волкава і інш. Пошукі мастацкай выразнасці.
Сусветнай мастацкай культуры вядома нямала прыкладаў выдатных твораў кніжнага мастацтва. Мастацтва кнігі – своеасаблівы сінтэз літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну. Стварэнне ілюстрацый для дзіцячай кнігі – задача не самая простая. Бо зададзеная плошча малюнка, перадвызначанасць фарбаў тыпаграфскага друку могуць абмяжоўваць фантазію і пошук мастака. Мастак, а тым больш ілюстратар дзіцячай кнігі, мусіць быць вельмі рознабаковай асобай: і філосафам, і гісторыкам, і, вядома ж, майстрам сваёй справы. Варта ўлічваць і тое, што сённяшнія дзеці з маленства прывучаны да тэлевізійнай і камп’ютэрнай анімацыі. Дзіця – перш за ўсё глядач, і прыцягнуць яго ўвагу да чагосьці непадобнага на сённяшнія формы усярэднена-стандартнай трансфармацыі натуры не так і лёгка. Дыяпазон прадстаўленых на выставе тэхнік вельмі шырокі: ад танчэйшых акварэльных работ да шаўкаграфіі, ад гуашу і пастэлі да выразкі нажом на цялячым пергаменце, ад малюнка пяром да калажа і эксперыментальных лічбавых формаў. Адрозніваюцца і пазіцыі мастакоў: ад абсалютна сур'ёзнай да наіўнай, ад іранічнай да скептычнай. Свет казкі дапамагаюць зрабіць яшчэ больш захапляючым таленавітыя мастакі. Сучаснымі мастакамі, якія працуюць над кнігамі з’яўляюцца Таццяна Беразенская, Таццяна Кублінская, Марыя Волкава, Віталь Дударанка, Валянцін Макаранка, Маргарыта Сташулёнак, Галіна Хінко-Я нушкевіч, Сапраўдным шэдэўрам з’яўляюцца ілюстрацыі да кнігі М.Маляўкі “Марфутка-імянінніца”. Для самых маленькіх дзяцей мастакі Таццяна Бярэзінская і Наталля Каламейцава стварылі серыю яркіх, прыгожых і вельмі вяселых малюнкаў, а паэт Мікола Маляўка да кожнай карцінкі напісаў вершы. Вось і выйшла кніжка пра тое, як кошка Марфутка святкавала свае імяніны, запрашала і частавала гасцей..Дзіцячая кніга ў эстэтычным і маральным выхаванні чытача. Роля мастацкага афармлення кнiгі для дзяцей. Ілюстрацыя як сродак актыўнага ўспрымання і засваення літаратурнага твора. Ілюстрацыя ў букварах і азбуках XVII – XIX ст. Дзіцячая ілюстраваная кніга XX ст. Мастакі-ілюстратары беларускай дзіцячай кнігі. Удзел у афармленні выданняў для дзяцей Т. Беразенскай, Я. Зельскай, Я. Куліка, Я. Ларчанкі, А. Лось, Н. Паплаўскай, Н. Селяшчук, У. Пашчасцева, А. Аблажэя. Пошукі мастацкай выразнасці, адлюстраванне прыгажосці, багацця фарбаў роднай прыроды. Традыцыі і наватарства ў творах сучасных мастакоў-ілюстратараў. Рускія мастакі-ілюстратары дзіцячай кнігі У. Лебедзеў, Я. Чарушын, В. Канашэвіч, Я. Рачоў, А. Пахомаў, Ю. Каровін, У. Суцееў, М. Папоў, А. Траўгот і В. Траўгот, В. Фаміна, І. Алейнікаў, В. Мілашэўскі, А. Кошкін, А. Пуставіт, І. Аляксандраў, С. Кавалёў, Л. Уладзімірскі, А. Дугін, Г. Юдзін, Д. Герасімава і інш. Выкарыстанне прыёмаў жывапісу, графікі, узаема-дзеянне мастацтва кінематаграфіі і мультыплікацыі. Пошукі мастацкай выразнасці зарубежнымі мастакамі-ілюстратарамі дзіцячай кнігі Доктарам Зюссам, К. Грынвей, Д. Смітам, А. Ракхамам, Д. Груэлем, Г. Дарэ. Неабходнасць асэнсавання гісторыі, тэорыі і практыкі дзіцячай ілюстраванай кнігі, дыскусіі аб яе развіцці, арганізацыя рэгіянальных і міжнародных сімпозіумаў. Перыядычны друк для дзяцей на сучасным этапе. Выданне часопісаў “Вясёлка”, “Пралеска”, “Рюкзачок”, “Мишутка”, “Лесавік”. Асноўныя раздзелы, тэматыка, жанравая разнастайнасць. У. Ягоўдзiк – заснавальнік і рэдактар “Лесавіка”, рэдактар газеты “Дзеці і мы”. Педагагічная накіраванасць газеты “Раніца”. Выданне русскіх часопісаў “Мурзилка”, “Весёлые картинки”, “Трамвай”: чытацкае прызначэнне, змест, афармленне, жанравая разнастайнасць.