Файл: Лiтра для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 07.11.2023

Просмотров: 374

Скачиваний: 11

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.


37. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі Ніла Гілевіча (зб. «Сiнi домiк, сiнi дом» «Загадкi»). Свет прыроды i дзяцiнства ў вершах «Вiтаю вясну», «Калi рана ўстанеш», «Дождж-грыбасей», «Добры чалавек», «Казачная зямля» i iнш. (зб. «Шчаслівыя хвіліны»). Прачытаць верш на памяць.

Дзiцячая паэзiя Н.Гiлевiча цесна звязана з традыцыямi народнай педагогiкi i вуснай паэтычнай творчасцi. Паэт звяртаецца да творчага i выхаваўчага вопыту папярэднiх пакаленняў як яскравага ўзору ўзаемаадносiн дарослых i дзяцей, моўнай камунiкацыi, якая ажыццяўлялася з улiкам псiхалогii i асаблiвасцей светаўспрымання дзiцяцi. Асаблiва плены набытак паэт мае ў жанры загадкi. Загадкамi паэт запрашае дзяцей да займальнай гульнi, якая выводзiць iх за межы звыклага, будзѐннага ў свет незвычайнай паэтычнай вобразнасцi i раскрыленай фантазii. Раслiны, прадметы, прыродныя з´явы – усѐ гэта можна пазнаць i адгадаць, калi быць уважлiвым, назiральным, удумлiвым. Паэт вучыць у звычайным бачыць незвычайнае, дзiвоснае, прыгожае. Паэт выхоўвае ў маленькiх грамадзян нашай краiны пачуццѐ асабiстай i нацыянальнай годнасцi. Тэма Радзiмы праходзiць праз усю паэзiю Н.Гiлевiча. Выхаванне асобы дзiцяцi не магчыма без паўнавартаснага этнадухоўнага развiцця. Мова i мацi, мова i Радзiма, мова i народ – гэтыя паняццi цесна, трывала спалучаны ў светаразуменнi Н.Гiлевiча. У шэрагу вершаваных твораў («Мова майго народа», «Роднае слова» i iнш), кiдаючы позiрк у мiнулае, паэт гаворыць пра цяжкiя выпрабаваннi i перашкоды, што выпалi беларускаму слову, якое нашы продкi баранiлi праз вякi, каб захаваць сваю годнасць i самабытнасць. Разам з мовай народ жыве вечна, захоўвае сваѐ непаўторнае аблiчча i духоўную прысутнасць у свеце. Тэматычнае адзiнства ў творчасцi Н.Гiлевiча складаюць вершы пра родную прыроду, якiя маюць выразную эстэтыка-экалагiчную скiраванасць у выхаваннi дзяцей. У вершы «Цуд тварыўся – я праспаў…» паэт заваблiвае ў свет чароўнай, казачнай прыгажосцi. Белы колер снегу перадае святочны, радасны настрой чалавечай душы. Аўтарскi голас – задушэўна цiхi, а верш да краѐў напоўнены музыкай сэрца: «Ι ляжыць ѐн на дварах, на парканах, на дрывах чысты-чысты для гасцей абрус у нас сцелюць гэтакi якраз белы- белы.» Снег – сама чысцiня, святло, тая зiмовая краса, якая наўкола перайначыла свет i наддала яму незвычайную прывабнасць. Зiму немагчыма ўявiць без дзеда Мароза, навагодняй ѐлкi; малыя з асаблiвай нецярплiвасцю чакаюць гэтага дзiўнага персанажа i падарункаў ад яго. Паэт цудоўна ведае пра шчырую веру дзяцей у незвычайнае, заўсѐднае чаканне свята. У вершы «Наша ѐлка» ѐн перадае атмасферу навагодняга дзяцiнства. Снег прыносiць дзецям вясѐлыя забавы, дае цiкавы занятак. У гэтым пераконвае верш «Снежны дзед». Тут запамiнальна, ярка адлюстраваны працэс дзiцячай творчасцi: дзецi пастаралiся, дзякуючы iх фантазii зроблены iмi снегавiк займеў адмысловы выгляд. З досцiпам гаворыць аўтар пра прызначэнне снегавiка, якi, маўляў, будзе сцерагчы малады сад: «Ну i дзед! Вiдаць, яму Тут стаяць усю зiму. Будзе ѐн тут па начах Наганяць на зайцаў страх…» Зiма радасная часiна для дзятвы. З узнѐслым жыццялюбным пафасам Н.Гiлевiч апявае вясну. Гэтую пару года паэт любiць асаблiва, складае ѐй лiрычныя гiмны, оды i песнi. Вясна ў яго творах – гэта вiтанне
разбуджанай навакольнай прыроды, эмацыйна-непасрэднае захапленне кветкамi i птушкамi, сонцам i першым дожджыкам, пакланенне красе роднага краю. У вершы «Вiтаю вясну» паэт псiхалагiчна ярка паказвае, як дзяўчынка ў горадзе дзiвiцца прыгажосцi, iмкне насустрач цяплу i зелянiне, святлу i птушыным спевам. Калi чытаеш верш «У лузе», здаецца, разам з дзяўчынкай Светкай трапляеш у незвычайнае царства кветак, дзе паўсюль струменiць краса, пануе лагода i гармонiя. Далучыць да свету прыроды i тым самым развiць эстэтычнае пачуццѐ дзяцей верш «Верабей» i iнш. Асаблiва непасрэдна дзецi рэагуюць на «паводзiны» i «ўчынкi» птушак. Звяроў, жывѐл. Гэтых персанажаў яны ўспрымаюць i ацэньваюць гэтак, як людзей: то захапляюцца iмi, то асуджаюць, то шкадуюць. Дзецям захочацца суцешыць шэрага верабейку, якога «холад прабiрае да касцей», i есцi яму няма чаго. Узноўленыя ў творах галасы жывых iстот развiваюць дзiцячую фантазiю i слых. Тое, якiмi павiнны быць экалагiчныя паводзiны, паэт раскрывае ў вершы «Добры чалавек». Узаемаадносiны дарослых i дзяцей – асобная тэма ў паэзii, якая раскрываецца ў вершах «Хто з бабуляй пойдзе ў лес?», «Светлафор»

38. Гісторыя, народ, Радзіма ў кнігах «Зямля пад белымі крыламі», «Белавежская пушча» У. Караткевіча, «Зямля бацькоў нашых» Я. Пархуты. У. Караткевіч – казачнік («Жабкі і чарапаха», «Кацёл з каменьчыкамі» і інш.).

У кнізе «Зямля пад белымі крыламі» незабыўны наш Караткевіч засведчыў легенду пра тое, як Бог дзяліў між народамі землі. I даў Бог беларусам, якія Яму вельмі спадабаліся, пушчы нямераныя, рэкі - поўныя, азёры - нялічаныя. Звяры і дзічына ў пушчах чародамі; лані бягуць - лес варушыцца. Рыбы ў рэках - касякамі; чаўны з вады выціскае. Пчолы ў борцях - мільёнамі. Сады - багатыя, грыбоў ды ягад - заваліся. Сказаў Бог, што і голаду на гэтай зямлі ніколі не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзі будуць да нас прыходзіць. Не ўродзіць бульба, то ўродзіць жыта ці яшчэ нешта. Яшчэ сказаў Бог, што і людзі на гэтай зямлі будуць таленавітыя, на музыку, песні, вершы - здатныя, на дойлідства - таксама; жанчыны будуць прыгожыя, дзеці - дужыя, кемлівыя... Жывыя пейзажы, нацюрморты можна пісаць з таго, што расказаў і паказаў нам Яраслаў Пархута, нястомны падарожнік і збіральнік скарбаў, на якія нам няма часу азірнуцца і падзівіцца. Узяць толькі назвы падарожных нататкаў ― і мы адразу зразумеем шырыню абсягаў аўтара: “Крутагор’е” ― Койданаўшчына, “Гарывада” ― беларуская нафта, “Граніт Палесся” ― сама назва гаворыць за сябе, “Соль зямлі”, “Белавежа”, “Сталіца валявах” ― пра птушак на Прыпяці, “Музей у Гудзевічах”, “Гожа над Нёманам”, “Нарач” ― і іншае, ― усё гэта сабрана ў адной кнізе “Зямля бацькоў нашых”. (1988).


39. Народныя iдэалы дабрынi, сумленнасцi, прыгажосцi ў вершах, казках Васіля Зуёнка (кн. «Хата, поўная гасцей», «Сонечны клубочак», «Рэха»).

Досыць шырокая: узаемасувязь чалавека i грамадства, чалавека i прыроды, гiстарычныя падзеi, тэма паэта i паэзii. У многiх творах адчуваецца аӯтабiяграфiчны пачатак. Творы для дзяцей В.Зуёнка вызначаюцца жанравай разнастайнасцю. Гэта вершы, жарты, загадкi, паэмы, казкi, скорагаворкi, апавяданнi i iнш. У асноӯным перавагу ён аддае дзiцячай паэзii, таму мова яго твораӯ маляӯнiчая, вобразная. Адна з любiмых тэм лiрычных твораӯ для дзяцей – тэма прыроды. У творах для дзяцей В.Зуёнак не толькi адлюстроӯвае маральныя прынцыпы. Шэраг вершаӯ, загадак паэта накiраваны на развiццё ӯ дзяцей назiральнасцi, памяцi, уважлiвасцi. Такiя творы спрыяюць асэнсаванню прычыных з´яӯ (н-д, у вершы «Ручаёк» увага акцэнтуецца на кругавароце вады ӯ прыродзе). В.Зуёнак у сваёй творчасцi для маленькiх чытачоӯ нязрэдку iмкнуӯся да навуковага спасцiжэння свету. У вершах для дзяцей змешчаны веды з самых розных навук: батанiкi, заалогii, нават фiзiкi. У зборнiку «Па ельнiчку, па бярэзнiчку» апiсана каля чатырох дзесяткаӯ вiдаӯ грыбоӯ, якiя сустракаюцца ӯ беларускiх лясах. Такая грыбная энцыклапедыя змяшчае звесткi самага рознага кшталту: дзе можна знайсцi пэӯны грыб, калi трэба iх збiраць, якiя з грыбоӯ можна з´есцi, а якiя нельга. Пра зборнiк «Па ельнiчку, па бярэзнiчку» В. Зуёнак адзначыӯ: «Калi прачытаць i паглядзець, то дзецi ӯжо не зблытаюць бледную паганку з шампiньёнам. Вартасць такога грыбнога даведнiка яшчэ i ӯ тым, што тут даюцца кулiнарныя парады. Аӯтар звяртае ӯвагу маленькага чытача, што грыбы могуць мець некалькi назваӯ. Форма загадак – адна з папулярных у творчасцi В.Зуёнка. Яшчэ адзiн жанр, у якiм праявiӯся лiтаратурны талент В.Зуёнка – казка. Творы для дзяцей В.Зуёнка яшчэ раз падцвярджаюць, што ӯ яго асобе беларуская лiтаратура мае фiлосафа, даследчыка, якi прагне пазнаць iсцiну, усвядомiць законы жыццядзейнасцi грамадства, паэта, якi чуйна рэагуе на прыгажосць навакольнага свету, уважлiва ӯглядаецца ва ӯнутраны свет чалавека. Паэт сваёй паэзiяй надае ӯвагу выхаванню каштоӯных чалавечых якасцей.

40. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі Уладзіміра Карызны, Авяр'яна Дзеружынскага, Міколы Чарняўскага, Міхася Пазнякова, Віктара Гардзея, Уладзіміра Паўлава для дзяцей. Верш на памяць (на выбар).


У. Караткевiч: На пачатку творчага шляху У.Караткевiч звярнуӯся да мiнуӯшчыны i набыткаӯ фальклору. У.Караткевiч разумеӯ вялiкае выхаваӯчае значэнне казкi, яе ролю ӯ фармiраваннi любовi да радзiмы, да беларускай мовы. Патрыятычнай паводле зместу з´яӯляецца казка «Лебядзiны скiт». У ёй апавядаецца пра падзею, якая адбылася вельмi даӯно, калi татары напалi на русскую зямлю. Яны рухаюцца з нарабаваным багаццем i палоннымi. Хан Бату параӯноӯвае народ са статкам, «у якiм кождная жывёла думае толькi аб тым, каб есцi другiх i не быць з´едзеным». Яму пярэчыць паэт Юсуфi. Тады хан прапануе старому, якога яны ӯбачылi каля скiта. Зрабiць выбар: аддаць сваё жыццё дзеля выратавання людзей, альбо наадварот. Стары гатовы памерцi, але просiць пакiнуць жывымi столькi палонных, колькi змесцiцца ӯ яго скiце. Хан згаджаецца. У скiт зайшлi ӯсе палонныя i вылецелi адтуль белымi лебедзямi Стары кажа, што ён прыняӯ «слёзы i гора цэлай зямлi». Ι яшчэ ён «верыӯ i любiӯ. Калi хоць адзiн чалавек астаӯся на роднай зямлi – яна не загiне». Стары ператварыӯся ӯ камень, «з-пад якога тачылiся слёзы, збягалi ӯ ручаёк, струменьчыкам беглi да возера». Напалоханыя ворагi кiнулiся прэч. У канцы казкi пiсьменнiк прывёӯ дзве версii пра ӯзнiкненне назвы «Белая Русь». Ад лебядзiнага апярэння стала белай вопратка ӯ яе людзей. А яшчэ кажуць, што яна таму «белая», бо пад татарамi не пабыла. Казка «Верабей, сава i птушыны суд» ӯзнiкла на аснове адной з беларускiх казак. Яна адказала на пытанне: чаму верабей скача дзвюма нагамi, чаму ӯ савы рознакаляровае пер´е…  Казка «Вясна ӯвосень» адметная любоӯю да прыроды. Галоӯныя героi дзецi - Янка i Аленка. Янка хварэӯ i яго сястрычка пайшла па солнышка, каб яно заглянула ӯ пакой Янкi. Жывымi атрымалiся дыялогi птушак, жывёл, жабкаӯ, грыбоӯ, звяроӯ. Пiсьменнiк стварыӯ непаӯторны i чароӯны малюнак абуджанай Сонейкам асенняй прыроды.


41. Свет маленства і прыроды ў кнігах Е. Лось «Абутая ёлачка», «Казка пра Ласку», «Вяселікі», «Зайчык-выхваляйчык» і інш. Асаблівасці загадкавай паэзіі – зборнік «Дванаццаць загадак».

Еўдакiя ЛОСЬ (1929, в. Старына Ушацкага рна Віцебскай вобл — 1977, Мiнск). Паэзія была для Е. Лось і сэнсам, і мэтай, і апраўданнем жыцця. Першы зборнік вершаў Е. Лось пад назвай «Сакавік» з'явіўся ў 1958 г. Гнуткая ўсхваляваная інтанацыя, энергічны, інфармацыйна і эмацыянальна насычаны радок, непадробная шчырасць былі выразнай адзнакай вершаў Е. Лось. У тэмах, вобразах, асацыяцыях побач з той няўлоўнай вечнай сутнасцю, вечным сэнсам, без якіх немагчыма сапраўдная паэзія, выразна праглядалі рэальныя прыкметы тагачаснага жыцця. Кніга была прыхільна сустрэта і чытачамі, і крытыкай. Неўзабаве з'явіліся зборнікі «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), пазней — «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (1969), «Перавал» (1971), «Галінка з яблыкамі» (1973), «Лірыка ліпеня» (1977), некалькі кніг для дзяцей, а таксама проза — апавяданні і лірычныя замалёўкі. Еўдакія Лось. Аутар таленавітых кніжак паэзіі для маленькіх -«Абутая ёлачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1974), «Смачныя літары» (1978). Яе дзіцячыя творы звонкія, багатыя гумарам. Многія з ix маюць форму займальных пытанняў. Шырока выкарыстоўвала Е. Лось гукапіс, рытарычныя звароты, якія узмацняюць эмацыянальнае, эстэтычнае уздзеянне беларускага мастацкага слова на малых. Вядома i як перакладчыца. Верш «Пых» адкрыў першы зборнік Е. Л. для дзяцей «Абутая ёлачка» (1961). Пых— гэта герой самой Е. Лось. Да таго загадкавы ён — адраз і не скажаш, хто перад табой... Адкуль узяўся... Які намеры мае... На што здатны... Хацелася б верыць, што на добрае нешта. Але ж, магчыма, і на злое, бо такі ж ё непрадказальны. Еўдакія Лось і ўваходзіла ў дзіцячую літаратуру са сваімі героямі. I такімі арыгінальнымі, як Пых. І падгледжанымі з самога жыцця. Але зноў жа з ярка выражанымі індывідуальнымі рысамі. А што гэта і на самай справе так, пераконваў і невялікі верш «Будзільнік». Адразу запомніліся дзяўчынкі-блізняты, героі верша «Клаша і Наташа». Да таго яны падобныя між сабой, што цяжка разабрацца, каторая Клаша, а якая Наташа «Пальчыкі ружоныя, штонікі бардовыя». Блытаюцца дарослыя, не могуць даць пэўнага адказу. Адзін Саша можа пэўна сказаць, «хто — Клаша, хто — Наташа: калі вядзерца адбіраў, ён Клашы пальчык абадраў». Верш жа «Светлячок» — сапраўдны паэтычны абразок. Як тонка адчула ў ім паэтэса душу дзіцяці, у дадзеным выпадку дзяўчынкі! Па сутнасці, не аўтар прамаўляе, а сама дзяўчынка, якая ўмее радавацца прыродзе, адчуваць яе хараство. У прыродаапісальных вершах выразна праяўляецца i маральна-этычная праблематыка. Паэтэса сцвярджае, што
трэба аберагаць прыроду, якая служыць чалавеку, ахоўваць кожнае дрэўца, бо зялёныя пасадкі ачышчаюць паветра у горадзе, шанаваць працу чалавечых рук, самім аказваць дапамогу старэйшым. Гэта яскрава вынікае з твораў «Гуляка», «Ох, гарох», «У фруктовы магазін.Вучобе малых дзетак садзейнічаюць вершы-скорагаворкі «Самавар», «Мала шыла...», «Пры кастры - кара», верш пра алфавіт «Смачныя літары”.
42. Навукова-пазнавальная літаратура для дзяцей. Краязнаўчыя кнігі В. Вольскаг «Падарожжа па краіне беларусаў», «Палессе». Цыклы прыродазнаўчых нарысаў «Па лясных сцежках», «У лясах над Бярозай», «Месяц за месяцам».

В.Вольскага – ітрэба адзначыць, што перад гэтым ужо былі надрукаваныя многія мастацкія творы У.Караткевіча на гістарычную тэматыку, у якіх падавалася, няхай сабе крыху рамантызаваная, але сапраўдная гісторыя Беларусі. Пісьменнік не мог не улічваць многія новыя звесткі пра даўнюю гісторыю і іх інтэрпрэтацыю новым пакаленнем даследчыкаў. Таму ён і выбраў у некаторай ступені казачны варыянт расповеду пра гісторыю Беларусі, так можна было пазбегнуць многіх спрэчных трактовак падзей. У цэлым аўтару удалося рэалізаваць задуму. Прапанаваны пісьменнікам умоўны, фантастычны па сутнасці, палет на дыване-кіліме дазволіў расказаць пра старажытную флору і фауну, першыя пасяленні людзей на тутэйшых землях, пра гарадзішчы і умацаванні, абарону ад ворагу, а пасля пра жыццядзейнасць княстваў, пра іх ролю ва ўтварэнні ВКЛ. Няхай сабе крыху і эпізадычна, але на старонках кнігі паўстае гісторыя нашай дзяржавы, яе пачаткі і працяг. Віталь Вольскі (сапр. Віталій Фрыдрыхавіч Зэйдель-Вольскі (5 верасня 1901, Санкт-Пецярбург — 22 верасня 1988) — беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч. Кандыдат філалагічных навук. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926г. Даследаваў народную творчасць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў — кітабы. Першая кніжка — «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» (1934). Напісаў манаграфію «Эдуард Самуйлёнак: Жыццё і творчасць» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958), адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (1948—1954). Аўтар п'ес «Цудоўная дудка» (1940, пастаўлена ў 1939), «Дзед і жораў» (1946, пастаўлена ў 1939), «Несцерка» (1946, пастаўлена ў 1941, аднайменны фільм па сцэнарыю аўтара, 1955), «Машэка» (1946, пастаўлена ў 1954) — усе яны ўключаны ў зборнік «П'есы» (1962), а таксама аўтар сцэнарыяў дакументальна-краязнаўчых фільмаў «Белавежская пушча» (1946), «Бярэзінскі запаведнік» (1965). Напісаў кнігі краязнаўчых нарысаў і апавяданняў «Па лясных сцежках» (1948), «У лясах над Бярозай» (1955), «Месяц за месяцам» (1956), «На бабровых азёрах» (1957), «Чайкі над Нараччу» (1959), «Родны край» (1961), «Афрыканскае падарожжа» (1963), «Эль Махрыб» (1965), «Старонкі нашай гісторыі» (1966), «Падарожжа па краіне беларусаў» (1968), «Месяц за месяцам» (1969), «Палессе» (1971), «Кніга падарожжаў» (1971), «Лёс Дункана» (1978), «Дзень добры, Бяроза» (1984). У 1977 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Лiтаратура пра родны край у мастацкiх нарысах В.Вольскага «У лясах над Бярозай». Акгульнаму развiццю, зацiкаӯленнасцi да ведаӯ садзейнiчалi прыгоднiцкiя i навукова-фантастычныя творы. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1971).