Файл: Лiтра для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную.docx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 07.11.2023
Просмотров: 370
Скачиваний: 11
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
1. Дзіцячая літаратура як мастацтва слова. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Беларускія пісьменнікі XIX – пачатку XX ст. пра выхаванне дзяцей сродкамі мастацкай літаратуры.
Дзiцячая лiтаратура гэта тэксты якiя прызначаны да праслухоӯвання дзецям ад нараджэння да 18г.
Задачы дзiцячай лiтаратуры выхавауча-пазнавальная. Дз. лiт-ра звязана з педагогiкай i псiхалогiяй. В.Вiтка падкрэслiваӯ, што не можа быць дзiцячым пiсьменнiкам аӯтар, якi ӯ самой душы сваёй не з´яӯляецца педагогам.
У кантэкст дз. Лiт-ры уваходзяць творы напiсаныя спецыяльна для дзяцей; творы створаныя самiмi дзецьмi; творы, што перайшлi з дарослага чытання ӯ дзiцячае.
Лiт-ра для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную.
Мастацкая лiт-ра адлюстроӯвае жыцццё праз мастацкiя вобразы. Спецыфiчны сродак пазнання i асэнсавання рэчаiснасцi, што створаны з разлiкам на эмацыйнае ӯражанне рэцыпiента.
У маст-ай лiт-ры адлюстроӯваецца прыдуманы свет.
Пазнавальная лiт-ра найперш арыентуецца на асветнiцкия задачы.
Лiт-ра заӯсёды ӯлiчвае ӯзроставыя группы, улiчваюцца i iндывiдуальныя асаблiвасцi рэцыпiента.
Дзецям прадуладныя практычна ӯсе жанры. Маленькiм – малыя жанры. Для дзяцей фактычна няма забароненых тэм.
2. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору (калыханкі, забаўлянкі, заклічкі,
прыгаворкі, песні, лічылкі, скорагаворкі, загадкі). Іх паходжанне, жанравыя
асаблівасці, выкарыстанне ў педагагічна-выхаваўчай рабоце.
Дзіцячый фальклор –гэта творы ствараны самімі дзецьмі і творы для дзецей. Многіе дз. фальк. жанры связаные з гульней у якой узгадваецца жыцце і праца дарослых. У дзіцячым фальклоре вылучаюца на перш так званую матерінскую паэзію ,сюды адносяць калыханкі,патешкі,казкі і песні для самых маленькіх. Калыханка предназначенная для закалыхавання дзецей,яна мае сваю лексіку і сваю кампазіцыйную пабудову.Патешкі (пястушкі) яны суправажаюць фізічные працыдуры неабходные дзецям. Лічылкі вяселые рытмічные вершыкі.Яны связанные з гульней. Калыханкi простыя па кампазiцыi, у iх заўсѐды выразны рытм, рыфма,яны вылучаюцца сваѐй мілагучнасцю. Забаўлянкі – вершаваныя творы, якiмi суправаджаюцца першыя рухi дзiцяцi. Уласціва імправізавая форма, але існуюць і з замацаваным тэкстам. Песнi-заклiчкi – звароты да з´яў (сонцу, дажджу), да жывѐл. Суправаджаюць многiя дзеяннi дзяцей (за грыбамi, пасвiць жывѐл), прыгаворы да iкаўкi. Загадкi – невялікая мініацюра, якая ў форме іншасказання падае вобразнае апісанне прадмета ці з’явы. Выдзяляюць 10 груп загадак. Загадкi развіваюць лагачнае мысленне, уменне разумець іншасказанне, развіваюць разумовыя здольнасці, спрыяюць развiццю вобразнага мыслення, iнтэлектуальнай вынаходлiвасцi дзiцяцi.
3. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору (калыханкі, пацешкі, лічылкі,
загадкі, скорагаворкі) у апрацоўцы Васіля Віткі (зб. «Дударык», «Чытанкамаляванка», «Ладачкі-ладкі»). Асаблівасці паэтыкі твораў. Прачытаць верш на памяць.
(зб. “Дударык”, “Чытанка-маляванка”, “Ладачкi-ладкi”, “Дом, дзе жывуць словы”, “Урокі роднага слова”). Творы з уласна аўтарскiм сюжэтам у гэтых кнiгах. Вершы на арніталагічную тэматыку. Паэма “Беларуская калыханка” як патрыятычная песня ў гонар мацi Радзiмы i яе бессмяротных сыноў. Умоўнасць i сiмволiка. Высокая паэтычная культура, спалучэнне заснаваных на народна-паэтычнай глебе займальнасцi i пазнавальнасцi як адметныя рысы творчасцi Васiля Вiткi. Васiль Вiтка – лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат Ганаровага дыплома iмя Х. К. Андэрсена.
Характэрныя асаблівасці сучаснай беларускай паэзiі – творчае развiццё фальклорных традыцый на новай, адпаведнай нашаму часу, аснове. Жанравае багацце паэзii – паэмы, вершы, калыханкi, пацешкi, загадкi, задачкi, скорагаворкі, песні. Шырыня тэматыкі: вершы аб Радзіме, прыродзе, працы, пра дзяцінства. Педагагічная накіраванасць, гумар і лірызм твораў, даступнасць дзіцячаму успрыманню.
4. Беларускія народныя казкі як жанр дзіцячай літаратуры. Іх класіфікацыя,
паэтыка і стыль. Роля казак у жыцці народа, у выхаванні дзяцей.
Казка – гэта мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або навелістычна-авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць скрозь прызму фантазіі, выдумкі, фальклорнай умоўнасці і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс. Казкi маюць традыцыйную будову – зачын, кульмнацыя дзеяння, канцоўка, для іх характэрна ужыванне трохразовых паўтораў, сталых эпітэтаў. Казкi лiтаратурныя і фальклорныя. Беларускія народныя казкi падзяляюцца на 3 групы: казкі пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя.
Казкi пра жывёл самыя старажытныя («Зайкава хатка», «Лёгкi хлеб»),
Чарадзейныя казкi вылучаюцца сістэмай вобразаў, эпічнасцю апавядання («Каток – залаты лабок», «Музыка-чарадзей»). Іх героі надзелены незвычайнымі здольнасцямі. Побач з асілкамі дзейнічаюць звычайныя людзі і незвычайныя памочнікі. Казкі заснаваны на вымысле аб цудадзейным, спалучаюць фантастычны i рэальны змест, адлюстроўваюць веру ў лепшую будучыню. Сацыяльна-бытавыя казкi («Два маразы», «Недалiкатны сын») вызначаюцца вострым сацыяльным зместам. Iх герой звычайна бедны селянiн, работнiк цi салдат выходзіць пераможцам з складанай сітуацыі, паказана перавага простага чалавека над панам. У казках шырока ўжываюцца гратэск, іронія, мова персанажаў насычана прыказкамі.
Казкi уздзейнiчаюць на дзяцей эстэтычна, даюць урокi народнай маралi, вучаць сумленнасцi, сцiпласцi, працавiтасцi, душэўнай чуласцi i дабрынi, пашыраюць слоўнікавы запас дзяцей, дапамагаюць iм адчуць прыгажосць роднага слова, зразумець мудрасць народа.
5. Літаратура для дзяцей ХІХ ст. Значэнне твораў П. Багрыма, Ф. Багушэвіча,
А. Гурыновіча ў развіцці беларускай дзіцячай літаратуры.
Беларуская лiтаратура пачатку 20ст . развiвалася ӯ рэчышчы адраджэнскага руху. У пачатку 20 ст. была знята афiцыйная забарона з беларускага друкаванага слова, пачала развiвацца кнiга выдавецкая справа, у бел-ую лiт-ру прыйшло новае пакаленне пiсьменнiкаӯ. У гэты час узнiкаюць розныя культурна-асветнiцкiя i выдавецкiя таварыствы, гурткi, самадзейныя калектывы, нацыянальны тэатр, беларускiя школы. Актыӯны ӯдзел у адраджэнскiм працэсе пачатку 20 ст прымалi такiя пiсьменнiкi, як Я.Колас, М.Багдановiч, Цётка, М. Гарэцкi, В. Ластоӯскi, С. Палуян i iнш.
У твopчacцi Фpaнцiшкa Бaгyшэвiчa вылyчaюццa тpы ўзaeмaзвязaныя acнoўныя тэмы: пaкaз caцыяльнaгa cтaнoвiшчa бeлapycкaгa нapoдa; пaтpыятычнaя; пpызнaчэннe i poля мacтaцтвa ў жыццi нapoдa.
У другой палове XIXст. пачаўся новы этап у развіцці беларускай літаратуры, абумоўлены новымі з'явамі ў сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці. Яркім прыкладам мастацкай рэвалюцыйнай публіцыстыкі з'яўляецца газета К.Каліноўскага «Мужыцкая праўда» і яго «Пісьмы з-пад шыбеніцы».
Традыцыі пачатку 60-х гадоў XIXст. прадоўжылі Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч і Я. Лучына, якія прыйшлі ў літаратуру ў канцы 80 — пачатку 90-х гадоў.
Беларуская літаратура на фоне агульнаеўрапейскага гістарычнага працэсу як натуральнае выяўленне нацыянальнага духу. Агульначалавечае і нацыянальна-самабытнае ў змесце, характары і напрамку ідэйна-эстэтычнага станаўлення беларускай літаратуры. Унікальнасць “нацыянальнай сітуацыі”, элементы “крызіснай свядомасці” і парадоксы творчага пошуку, якія выявіліся ў ідэі паскоранага грамадска-культурнага і мастацка-літаратурнага развіцця, у з’явах мастацкага сінкрэтызму “старога” і “новага”, “традыцыйнага” і “наватарскага”, “аптымістычнага” і “песімістычнага”, “трагікамічнага”.
Літаратурацэнтрызм беларускага вызваленчага руху і роля творчай інтэлігенцыі ў абуджэнні нацыянальнай і чалавечай годнасці беларусаў. Багацце творчых індывідуальнасцей, шматстайнасць ідэйнага і эстэтычнага пошуку. Асноўныя філасофска-мастацкія ідэі, архетыпы і вобразы, міфалагемы і лейтматывы беларускай літаратуры 20 стагоддзя. Жанрава-стылёвы абсяг мастацкай літаратуры, міжродавыя формы і дыфузія жанраў.
Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, Ф. Багушэвіч праз дэмакратычную паэзію і публіцыстыку станоўча паўплываў на сваіх сучаснікаў — Я. Лучыну і А. Гурыновіча.
У творчасці Я. Лучыны (І. Неслухоўскага) знайшлі адлюстраванне любоў да беларускага селяніна, імкненне бачыць яго адукаваным і шчаслівым. Лірычны верш з'яўляецца асноўным жанрам яго творчасці на беларускай мове.тЛітаратурных твораў А. Гурыновіча захавалася вельмі мала. За рэвалюцыйную дзейнасць паэт быў арыштаваны царскімі ўладамі. У сваіх лірычных і сатырычных вершах ён асноўную ўвагу надаваў паказу жыцця беларускага сялянства, заклікаў яго да барацьбы. Творы А. Гурыновіча былі выдадзены толькі пасмяротна.
6. Першыя навучальныя кнігі «Беларускі лемантар» К. Каганца, «Першае
чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі. Іх структура, змест, асветніцкае і
выхаваўчае значэнне. Творы Цёткі пра лёс дзяцей («Сірата», «Міхаська»).
У пачатку 20 ст. з´яуляюцца шматлiкiя выдавецкiя суполкi, дзе выходзяць беларускiя чытанкi – «Беларускi лемантар, або Першая навука чытання», кнiгi Ластоўскага «Родныя зярн яты: кнiжыца для школьнага чытання» i iнш. Пецярбургская выдавецкая суполка «Загляне сонца ў акенца» выдала
1906г «Беларускi лемантар, або Першая навука чытання». Задачай падручнiка было навучыць дзяцей чытаць па-беларуску. За аснову навучання ўзяты складовы метад: спачаИтку вывучалiся галосныя лiтары, затым iмi, а потым ётавыя. ПасляЗ азбукi змяшчалiся тэксты для чытання. Другой дзiцячай кнiгай было «Першае чытанне для дзетак беларусаў»
Другой дзiцячай кнiгай было «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткi (1906).Падзейна-мастацкiм падмуркам для «Першага чытання…» з’явiлiся народныя апавяданнi, песнi, казкi, прымаўкi – усе яны былi апрацаваныя Цёткай, адаптаваныя да дзiцячага ўспрымання. Хрэстаматыя падзяляецца на дзве часткi, якiя маюць асобныя раздзелы. У першай частцы прадстаўлены наступныя лiтаратурныя формы: кароткiя апавядальныя эпiзоды этнаграфiчнага зместу («Нядзеля», «Наша гаспадарка», «Цыган»). Героi вядомыя дзiцяцi: сяляне-бацькi, сялянскiя дзецi; падзеi тасама знаёмыя – звесткi з побыту сялянскай сям´i. У апавяданнi «Цыган» паказаны гультаяватасць, жаданне спажыць чужое. Аўтар вядзе чытача па шляху пазнавальнасцi народных уяўленняў аб прадстаўнiках ншых этнасаў; апавяданнi з казачным сюжэтам («Сварба», «Гутарка асота з крапiвою»). Лiтаратурныя героi вядомы дзецям: вясна i зiма, асот i крапiва;
казкi («Журавель i чапля», «Курыца i пятух»). У iх прадстаўлен займальны матэрыял для фармiравання ўмення чытання. Выкарыстоўваюцца паўторы дыялогаў па нарастаючай iх колькасцi, дазваляюць дзецям вучыцца чытаць бегла; апавядальныя эпiзоды-iлюстрацыi да народных выслоўяў («Пакуль не ў руках, не кажы. Што тваё», «З прыску ды ў агонь»). Сюды адносiцца i верш «Сынок маленькi» у падагульняючым кантэксце выкарыстоўваецца народнае выслоўе: «Абяцанка-цацанка, а дурному радасць, // Часта абяцаюць, рэдка датрываюць». Матэрыялы другой часткi хрэстаматыi вызначаюцца ўскладненасцю iх зместу: прыродаапiсальнай (вершы «Мой сад», «Лес»; апавяданне «Пчолы»), сацыяльнай (апавяданнi «Мая вёска», «Сiрата»), патрыятычнай (верш «Родная вёска»). Творы гэтай часткi хрэстаматыi пераклiкаюцца памiж сабой iдэйным гучаннем. Акрамя арыгiнальных твораў, у другой частцы хрэстаматыi змешчаны i фальклорныя: прыпеўкi прыказкi, загадкi. Яны згрупаваны ў адпаведных частках.
7. «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа. Ідэйна-тэматычнае
і жанравае багацце, гуманістычны пафас твораў чытанкі.
У канцы 1909 г. суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» разам з вiленскiм таварыствам «Наша хата» выдала падручнiк Я. Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». У рабоце над хрэстаматыяй Я. Колас улічваў вопыт чытанак К. Ушынскага і Л. Талстога, а таксама «Першага чытання для дзетак беларусаў». У адрозненне ад «Роднага слова» К. Ушынскага, куды ў асноўным былі ўключаны творы класікаў, у «Другім чытанні…» Я. Коласа, як і ў чытанцы Цёткі, змешчаны таксама творы, напісаныя самім аўтарам. Я. Колас уключыў у чытанку і беларускія народныя казкі, значна апрацаваўшы іх. Па тэматыцы, па асаблівасцях стылю і мовы кніга Я. Коласа больш удалая, чым чытанка Цёткі: лепш адпавядае патрабаванням дзіцячага ўзросту, больш рознабакова адлюстроўвае жыццё, вызначаецца паслядоўнасцю будовы, адзінствам стылю, маляўнічасцю мовы. У гэтай кнізе выявіліся каштоўныя асаблівасці творчай манеры маладога аўтара як дзіцячага пісьменніка: глыбокае пранікненне ў духоўны свет дзіцяці, увага да працоўнага чалавека, уменне складанае падаць проста і зразумела. Асноўная педагагічная задача, якая ставіцца аўтарам - пашырыць жыццёвы кругагляд дзіцяці, навучыць іх роднай мове, выхаваць іх у духу высокіх грамадзянскіх і эстэтычных ідэалаў. Матэрыялы кнігі разнастайныя і па форме: пейзажныя апісанні, у якіх звычайна няма дзеяння («Летні поўдзень», «Мяцеліца»), апавяданні пра дзяцей («Школа», «Зімовы вечар»), артыкулы агульнаадукацыйнага характару («Мурашкі»), алегарычныя апавяданні («Дуб і ароціна»), вершы, байкі, казкі і задачкі, выкарыстанне якіх садзейнічала развіццю самастойнага мыслення дзяцей («Задачка»). Найбольшая ўвага ўдзяляецца ў «Другім чытанні…» тэме прыроды. Ужо ў гэтай кнізе праявілася майстэрства Я. Коласа ў апісанні непаўторнай прыроды Беларуоосі. Паэтычныя малюнкі пейзажаў падаюцца і ў вершах, і ў празаічных творах, прычым яны дасціпна чаргуюцца (пасля празаічнага апісання «Мяцеліца» змешчаны верш «У мяцеліцу», пасля празаічнага тэксту «Зіма» - верш «Зіма» і г. д.). З 1922 г. i пасля выдадзены вучэбныя дапаможнiкi «Лемантар», «Роднае слова: Першая кнiга» С. Некрашэвiча; чытанка «Родны край» Л. Чарняўскай; хрэстаматыя «Наша крынiца» Я. Лёсiка і iнш.
Многiя iдэi i традыцыi выдатных метадыстаў пачатку 20 ст. з поспехам выкарыстоўваюць складальнiкi сучасных падручнiкаў i чытанак для школьнiкаў.
8. Максім Багдановіч – дзецям. Ідэйны змест казкі «Мушка-зелянушка і