Файл: Лiтра для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 07.11.2023

Просмотров: 372

Скачиваний: 11

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.


44. Наватарскiя пошукi А. Вольскага ў галiне тэм i жанраў. Аналiз кнiг «Чарнiчка», «Лясныя мастакi», «Еду ў госцi да слана», «Карусель», «Адэльчыны ручнікі». Спалучэнне паэзii, прозы i драматургii ў творах А. Вольскага.

Першыя краязнаўчыя апавяданні і нарысы Вольскі напісаў у 1940-1941 г.,але рукапісы згарэлі у час вайны. І вось праз некалькі гадоў,,ходзячы па знаёмых сцнжках ,Вольскі узнаўляе той матэрыал .У сваіх творах ён робіць галоўнымі героямі насельнікаў пушчаў ,азёр і рэк.Вольскі піша пра багацце беларускай фауны ,гэта яго асноўная тэма ,ён стаў паслядоўным пісьменнікам-даследчыкам роднай прыроды.Кнігі “У лясах над Бярозай”, “На бабровых азёрах”,”Чайкі над Нараччу” можна лічыць цыкламі твораў ,прысвечаных розным мясцінам Беларусі.Вольскі ў сваім разуменні падзей з арыентацыяй на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту паспрабаваў узнаваць старонкі нашай гісторыі.У канцы 1930-х гг. Вольскі звярнуўся да драматургіі.З”явілася п”еса “Цудоўная дудка”.У аснову пакладзены матывы некаторых сац.-быт. І чарадзейных казак . Усе адбываецца у часы прыгону .П”еса-сказка для тэатра лялек “Дзед і жораў”.Пісьменнік выкарыстаў казачныя сюжэты пры дзеіннасць мужыка і яго прыроды розум.Закрануў вельмі важныя грамадскія праблемы :разуменне добра і справядлівасці. “Ізумрудавы горад дзе ты?..”- апавядане пра сапраўдную дружбу .Ніколі не забываць пра сяброў ,шанаваць ,асабліва пачуцце дзіцячага сяброўства.Стыль многі вершаў і аповяданяў пісьменіка вызначае выкарыстанне вершаў у празаіце. “Лясныя мастакі”- дзе аўтар паказвае здарэнне з героем і працэсс стварэння прыгожай карціны ,што аказалася лепшай на выстаўцы.”Еду в госці да слана “- знаеміць дзяцей з самымі рознымі жыхарамі зоопарка.”Карусель”- складаецца з некалькі частак ,у кажнай собраны вершы,якія апавядаюць назве загалоўка. Аб шанаванні продкаў і годнай памяці аб іх ідзе гаворка ў аповядвнні “Адэльчыны ручнікі”.
45. Свет дзяцінства ў апавяданнях У. Лiпскага (зб. «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка», «Каралева белых прынцэс» і інш.). Псіхалагізм, жыццёвасць сітуацый, адметнасць вобразаў.

У творчасці гэтага аўтара выразна выявіліся характэрныя асаблівасці яго як празакі націянальна адметнага, эмацыйна яркага, аптыміста і чалавекалюба. У 1974 годзе з друку выйшла першая кніжка для дзяцей Ліпскага “Рыгоркавы прыгоды”, у 1977 – другая – “Марынчына казка”. Яны пацвердзілі добрае веданне аўтарам загадкавай краіны Дзяцінства, у якую не кожнаму пісьменніку адкрыты ўваход. Ул.Ліпскі валодае ключыкам ад тыд дзвярэй: легка знаходзіць тэмы, займальныя сюжэты, сітуацыі, умее гаварыць з дзецьмі, захапіць іх цікавай і карыснай гульней. Як дзіцячы аўтар ен піша ўасноўным для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Ужо ў першых, прызначаных дззецям зборніках апавяданняў “Рыгоркавы прыгоды” і “Марынчына казка”, пісьменнік выявіў уменне сказаць пра звычайнае захапляючы, весела і адначасова непрыкметна уплываць на выхаванне ў дзіцяці дабрыні, патрабавальнасці да сваіх учынкаў, пачуцця гумару, на развіцце ў дзяцей творчых здольнасцей. Псміхалагічна пераканаўча раскрыта патрэбы ў гульнях, прыдумках. Напрыклад, Рыгорка – герой кнігі “Рыгоркавы прыгоды” – хлопчык фантазіруючы, што ен пабываў салдатам-танкістам, касманаўтам, будаўніком чыгункі, канструктарам высачэзнай вежы, спрабаваў нават стаць чараўніком. Юацькам хапала клопату з гэтым вынаходцам, але і радавала тое, што хлопчык рос цікаўным, спанадлівым, шчырым, умеў адгукнуцца на ласку. У Кнізе “Рыгоркавы прыгоды” шмат прыгод, дынамічных і займальных дыялогаў, якія ў многім дапаўняюць псіхалагічны партрэт Рыгоркі, адпавядаюць яго ўзросту, падкрэсліваюць яго непарсэднасць. Чамучкай называе пісьменнік дзяўчынку Марынку з цыкла апавяданняў “Марынчына казка”. Толькі прачнулася, паглядзела ў акно і ўжо пытанне за пытаннем. Усе ей цікава. Багатая дзіцячая фантазія раскрываецца ў казках, прыдуманных Марынкай і іншымі дзецьмі дзіцячага садзіка, і ўсе ў творах Ліпскага душэўна, цепла і натуральна, бо не только любіць, а яшчэ і ведае пісьменнік дзяцей. Ул. Ліпскі адзначаў, што прататыпамі яго літаратурных герояў былі ўласныя дзеці: Ігра (Рыгорка), Марына (Марынка).

46. Арыгiнальныя сюжэты, казачная плынь, прыгоднiцкiя элементы ў аповесцях У. Лiпскага. Элементы гульні ў казцы-забаўлянцы «Вясёлая азбука».

Шмат падкажа настаўнікам казка-забаўланка Ул.Ліпскага “Вяселая азбука”, якая выйшла з друку ў 1992 годзе і дала назву ўсей кнізе, у якую, апрача гэтага твора, увайшлі аповесці “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”, “Клакса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска”, а таксама некаторыя апавяданні і казкі Ул.Ліпскага. Паводле усей гэтай кнігі “Вяселая Азбука” – у асноўным па сюжэце аповесці “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка” – быў пастаўлены спектакль для дзяцей “Прыгода ў замку Алфавіт”. Гэты спектакль ішоў у Беларускім Дзяржаўным тэатры музычная камедыі. Казка-забаўлянка “Вяселая азбука” увайшла і ў кнігу выбраных твораў Ул.Ліпскага “Каралева белых прынцэс”. У “Вяселай азбуцы” прапануецца скласці ў алфавітным парадку пра кожную літару займальную гісторыю ці казку. Гэты твор каштоўны яшчэ тым, што ў ім есць, напрыклад, шмат займальных тэкстаў, якія могуць быць выкарыстаны настаўнікам у якасці скорагаворак для выпрацоўкі ў дзяцей добрай дыкцыі. Своеасаблівай хрэстаматыяй для дзяцей дашкольнага і малодшага ўзросту з’яўляецца кніга Ул.Ліпскага “Наша Маша”, якая мае характэрны падзагаловак “Забаўлянкі і апавяданні, былі і небыліцы, казкі і загадкі – для Машы і ўсіх дзяцей нашых”. Літаральна з самага пачатку кнігі, удо ва ўступным слове аўтара, дзецям прапануецца пытанне: Маша – мая сяброўка, Яна дачка маей дачкі. От і угадайце, якія мы з ей родзічы. У гэтай кнізе шмат таго, што падказала пісьменніку сяброўства з внучкай Машай. Дзецям-чытачам і ячшэ слухачам цікава з гэтай дзяўчынкай-гарэзай, прыдумшчыцай, у некаторых учынках яны пазнаюць сябе. Любіць Маша прымаць рознае абліччча, выступае то ў ролі мамы, доктаркі, артысткі, то жабкі, нават машыны, пейджара. Вельмі арыгінальнай атрымалася ў яе выкананні роля кошкі Муркі.

47. Жанравая разнастайнасць паэзii Р. Барадулiна (вершы, калыханкi, пацешкi, жарты, скорагаворкi, лiчылкi, задачкi, загадкi, казкi). Прыёмы стварэння займальнасці твораў. Асаблiвасцi азбук «Азбука не забаўка», «Азбука – вясёлы вулей». Прачытаць верш на памяць.

Рыгор Барадулін – народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі.Выступае ў друку з 1953 года. Выдаў зборнікі паэзіі “Маладзік над стэпам” у 1959 “Рунець, красаваць, налівацца” (1961), “Нагбом” (1963), “Неруш”(1966), “Адам і Ева” (1968), “Вяртанне ў першы снег” (1972), “Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980), творы сатыры і гумару і інш. Яго першы зборнік “Маладзік над стэпам” выявіў незвычайную душэўную шчодрасць і прыгажосць лірычнага героя. Яшчэ у першых вершах гэтага зборніка аўтар паказаў уменне адкрыць эстэтычную каштоўнасць бытавой дэталі, падрабязнасці, розныя грані біяграфіі свайго лірычнага героя. Элементы рацыянальнасці ў мастацкай сістэме Барадуліна зведзены да мінімуму. Тэма Радзімы ў творчасці Барадуліна гучыць шматстайна, напорыста; эмоцыі ўзбагачаюцца шдэйна і душэўна. На грунце свайго, асабшстага вопыту паэт выходзіць на шырокія абагульненні. Верш паэта ўсё больш і больш паглыбляе свой ідэйна-маральны змест, становіцца з’явай грамадскай свядомасці. Плённа развіваецца інтымная лірыка,

даючы прастор чалавечай пяшчоце, багаццю пачуццяў, асабістасці. Паэт пераканаўча паказвае, што пачуццё кахання дапамагае чалавеку глыбей і паўней адчуваць свет, прыгажосць яго аб’ектыўнай рэальнасці. Інтымная лірыка пашырае сваю “зямную” аснову, эстэтэзуе не толькі высокі духоўны пачатак, але і здаровую рэчыўнасць. Пашыраецца сацыяльны аспект яго творчасці. Асоба, яе ўнутраны свет і свядомасць – вось што кранае паэта. Яго цікавяць духоўныя патэнцыі чалавека, права на індывідуальнасць, самастойнасць выбару і рашэнняў. Дасціпнасць, гумар, добрая ўсмешка нязменна прысутнічаюць у кнігах, адрасаваных маленькім чытачам: “Ай! Не буду! Не хачу!”, “Раскідач”, “Азбука – не забаўка”, “Азбука - вясёлы вулей”, “Ці пазяхае бегемот?”, “Кобра ў торбе”, “Ішоў коця па канапе”, “Як воўк калядаваў” і інш. Рыгор Iванавiч Барадулiн (1935) – самабытны паэт-наватар, нятомны эксперыментатар, тонкi псiхолаг у беларускай дзiцячай лiтаратуры. Галоýны выток барадулiнскай дзiцячай паэзii – вопыт народнай творчасцi, мудрай педагогiкi. Творчае асэнсаванне народнапаэтычных традыцый ярка люструецца ý аýтарскiх калыханках, забаýлянках, лiчылках, дражнiлках, хуткамоýках, закадках, казках, небылiцах-перакрутках, прыбабуньках, жаротоýных i гумарыстычных вершах. Яго мiфалагична-фальклорнае стветаýспрыманне свецiцца зыркiмi вобразамi дзiвоснай паэзii дзяцiнства. Многiя жанры дзiцячага фальклору набылi ý барадулiнскай iнтэрпрытацыi новае гучанне (прыбабунькi, хуткамоýкi, падказкi-згадкi, казкi-пераказкi). Рознымi колерамi вясёлкi свецяцца барадулiнския дзiцячыя кнiгi. Адмыслова, з густам аздобленыя, яны – сведкi выключнай творчай садружнасцi паэта i мастака. Сакрэт уздзеяння мастакоýскага слова менавiта ý тым, што паэт шчыра даверыýся свайму вопыту, зварушлiвай, чуйнай душы, дзе барадулiнскай непадробнай споведдзю гучаць глыбiнныя ý сваёй сутнасцi радкi: “Дзецi – роспач дарослая нашая, \\ Унукi – спадзяваннi дзiцячыя”.

48. Выхаваўчы патэнцыял апавяданняў П. Місько «Добры чалавек», «Лясныя дарункі» і інш. Пазнавальны характар і паэтыка аповесцяў П. Місько «Прыгоды Бульбобаў», «Эрпіды на планеце Зямля», «Навасёлы».

Павел Андрэевіч Місько – таленавіты пітсьменнік, які паўнагучна акрэсліў перспектыўныя параметры развіцця сучасная нацыянальнай дзіцячай літаратуры. У 1967 годзе выйшла першая кніга апавяданняў П.місько “Калодзеж”. У творах гэтага зборніка без празмернага дыдактызму, з дасціпным гумарам раскрыў шматлікія эстэтычна-выхаваўчыя і педагагічныя задачы. Пераважная большасць гэтых апавяданняў адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Дзеці часта становяцца ахвярамі несправядлівасці, маральная абразы і з боку дарослых, і з боку сваіх сяброў-аднагодкаў. Так, у апавяданні “Каляндар сумлення” праз узаемаадносіны двух хлапчукоў Толі Васільева і Сцепы Мармышкі, якія атрымалі ад настаўніцы адказнае паручэнне намаляваць для свайго класа каляндар надвор’я,
раскрываюцца праблемы сумлення, сяброўства, годнасці, узаемападтрымкі. Калі Сцепа не паспеў своечасова зрабіць сваю частку задання, Толя са сваей бабуляй дапамог яму. Наступным жа днем няшчыры яго сябар аўтарства газеты прыпісаў сабе. Фінальная карціна твора перадае ўзрушэнне хлопчыка ад падману, няшчырасці, двурушнасці сябра. Ахвярамі самаўпэўненнасці, ганарлівасці, непаслушэнства сваіх сябрукоў становяцца і маленькія героі такіх апавяданняў маральна-этычнай тэматыкак П.Місько, як “Добры чалавек”, “Салодкія яблыкі” і інш. Пры гэтым аўтар кожны раз падкрэслівае, што несумленныя ўчынкі неслухаў-ашуканцаў абавязкова прыводзяць дзяцей да адпаведнага пакарання. Сапраўдную вядомасць у галіне дзіцячай літаратуры П. Місько прынесла гумарыстычная аповесць “Наваселы, або Праўдзівая, часам вяселая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц ў жыцці Жэні Мурашкі” (1972). У творы апісваюцца падзеі аднаго месяца з жыцця хлапчукоў-аднагодкаў Жэні Мурашкі, Жэні Гаркавака, Васі, Сярожы, Паўлушы і яго малодшага брата Геніка, які ходзіць яшчэ ў дзіцячы садок. Аповесць “Наваселы… ” не толькі пра вяселыя гульні, жарты і прыгоды хлопцаў-сяброў. Гэта твор глыбокай эстэтычна-выхаваўчай і педагагічнай танальнасці. П.Місько паказаў, як бесклапотныя неслухі ў сваей першароднай душэўнай чысціні, непасрэднасці успрымання свету могуць быць незвачайна таленавітымі, страннымі, актуальнымі і сумленнымі дзецьмі. Кнігі П.Місько прасякнуты імкненнем падарыць дзіцяці радасць сустрэчы з прыродай, жаданнем абудзіць фантазію, даць урокі чалавечнасці. Асабліва ярка ў гэтым рэчышчы выдзяляецца аповесць “Прыгоды Бульбобаў” (1977). Гэтая фантастычная і разам з тым вельмі рэалістычная аповесць стала сапраўдным поспехам П.Місько. Яна ў займальнай форме аўтар расказвае пра маленькіх сабачанят Бульку і Боба, ачалавечваючы іх, што робіць твор не толькі займальным, але і вельмі пазнавальным. Надзяляючы сабачанят чалавечымі якасцямі, мастак стварае не ілюзію, а реалістычны малюнак блізкіх і трапяткіх узаемаадносіе чалавека і жывелы. Аповесць развівае ў дзяцей назіральнасць: аўтар адзначае, што калі паназіраць за хвастом, вушамі, спінаю, пысаю, то можна даведацца пра сабак і іх настрой. Твор “Прыгоды Бульбобаў” спрыяе фарміраванню духоўна гарманічнай асобы, якая бедзе любіць бацькоў, паважаць людзей, аберагаць прыроду, клапаціцца пра родны край.
49. Зварот да вядомых фальклорных сюжэтаў, матываў, вобразаў, пераасэнсаванне іх у п’есах-казках У. Ягоўдзіка, П. Васючэнкі, С. Кавалёва і інш. Выкарыстанне сюжэтна-кампазіцыйных прынцыпаў будовы народнай казкі, шырокае ўжыванне рэалій сучаснай рэчаіснасці.