Файл: Лiтра для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 07.11.2023

Просмотров: 373

Скачиваний: 11

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.


камарык – насаты тварык». Фальклорныя традыцыі ў творы.

Творчымі адносінамі М. Багдановіча да фальклору вызначаецца паэма- казка «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык». Чулы да народнай паэзіі, аўтар дакладна захаваў асаблівасці паэтыкі, характэрныя інтанацыі народных песень і стварыў на іх аснове зусім новы, арыгінальны мастацкі твор. У аснове яе ляжыць распаўсюджаны ў народных песнях жартоўны матыў аб няўдалай жаніцьбе камара. Паводле фальклорных крыніц, камарык ажаніўся з легкадумнай мушкай, якая аказалася дрэннай гаспадыняй, не ўмела «ні прасці, ні ткаці», а толькі «з гарлачыкаў смятанку збіраці»; расчараваны безгаспадарлівасцю мушкі-жонкі, камарык паляцеў у «чыстае поле», Бстаў жаліцца на свой лёс; нечакана падуў моцны вецер, камарык зваліўся з дуба і загінуў; няшчасная мушка зрабіла пышнае пахаванне мужу, на яго магіле насыпалі вялікі курган. М. Багдановіч заўсёды захапляўся фальклорнай манерай выяўлення народнага характару, што вызначаецца дабрадушнасцю, мяккім гумарам. Менавіта ў такім плане адлюстроўваюцца падзеі ў казцы: свядома прыўзнімаючы ўрачыстасць інтанацый і адносячы іх да камічных сцэн і сітуацый, паэт стварае адпаведны фальклорным першакрыніцам настрой жартоўнасці. Калі ў народных лірычных песнях жартоўны тон толькі намечаны, то ў паэме-казцы «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык» тварык», дзякуючы ўвядзенню шматлікіх побытавых сцэн, напрыклад, адзявання вянка.

М. Багдановіч стварыў вобразныя карціны народных сямейна-бытавых абрадаў, падрабязна ўзнавіў іх працэсуальнасць з выкарыстаннем прыпевак, прымавак, песень, заплачак, прычытанняў, галашэнняў, паказаў багацце народна-песеннай мовы. У адпаведнасці з традыцыямі вуснапаэтычнай творчасці паэт шырока выкарыстаў памяншальна-ласкальныя суфіксы, эпітэты- назоўнікі: «камарочак», «таўкачыкі», «траўка», «мушка-зелянушка», «мушка-пяюшка», «пяюшка-сакатушка», «свацейкі»,

«баяркі-пчолкі», «госцейкі», «грашаняты», «кросенкі». Зразумела, што адны толькі фальклорныя крыніцы не маглі задаволіць мастака слова, важную ролю адыгралі жыццёвыя назіранні М. Багдановіча, паколькі без дасканалага ведання народнага побыту немагчыма было б стварыць сюжэтныя малюнкі з такой паўнатой і выразнасцю.
9. Драматургія для дзяцей пачатку ХХ ст. Казачны сюжэт п'есы К. Лейкі «Снатворны мак». Павучальны змест твора. Выяўленне гуманiстычных iдэалаў аўтара. «Жывыя казкi для дзiцячага тэатру» А. Гаруна.

Галоўныя дзеючыя асобы твора-Мак і Званочак.Мак паказаны спагадлівым,добразычлівым.Ён дае прытулак Званочку,якога ў лесе дужа крыўдзіў Касавокі Зайчык.З нагоды прыходу вясны Мак вырашыў наладзіць вечарынку для сваіх суседзяў,каб усе разам павесяліліся.Неўзабаве зьявіліся і суседзі.Знешне яны радуюцца запрашюнню Мака,хваляць яго,а ў душы жадаюць зрабіць яму злое. Гэтаму твору К.Лейкі ўласцівы повучальны змест:кожная жывая душа павінна поўніцца спагадай,шчырасцю,адказнасцю за блізкага-гэта спрыяе нараджэнню прыгожых адносін.Прігожае павінна захоўвацца,абараняцца,а не бяздумна знішчацца.Такая думка падмацоўваецца яшчэ і тым ,што дзеючыя асобы песы –хлопчыкі Цыпрыянка і Гарасімка –таксама падуладныя злым памкненням .Але ж іх выоўвае спагадлівасць Званочка і дабрыня Мака. Творчасць Лейкі вельмі гарманічна ўліваецца ў кантэкст беларускай дзіцячай літаратуры пачатку 20ст..для яе характэрна гарманічнае спалучэнне пазнавальных і выхаваўчых матываў, творчае выкарыстанне фальклорных традыцый,арыентацыя на развіццё творчых здольнасцей дзяцей пры дапамозе драматургіі і тэатра.

Зборнік “Жывы казкі” Алеся Гаруна адрасаваў дзіцячым тэатрам.У згаданай прадмове пісьменнік,звяртаючыся да дзяцей акцёраў,пісаў ,што ён не будзе супраць калі яны выконваючы ролі ў сектаклі па гэтых песах,захочуць у іх нешта змяніць дадаць нешта сваё паводле іх сімпатый. Такім чынам аўтар спрыяў развіццю фантазіі дзяцей іх творчых здольнасцей,творчага мыслення.
10. Беларуская дзіцячая літаратура 20–30-х гадоў ХХ ст. Выданне беларускіх

часопісаў, газет для дзяцей. Дыскусія пра казку.

Беларуская лiтаратура пачатку ХХ ст. развiвалася ў рэчышчы адраджэнскага руху. У пачатку ХХ ст. была знята афiцыйная забарона з беларускага друкаванага слова, пачала развiвацца кнiга выдавецкая справа, у бел-уюлiт-рупрыйшло новае пакаленне пiсьменнiкаў. У гэты час узнiкаюць розныякультурна-асветнiцкiяi выдавецкiя таварыствы, гурткi, самадзейныя калектывы, нацыянальны тэатр, беларускiя школы. Актыўны ўдзел у адраджэнскiм працэсе пачатку 20 ст прымалi такiя пiсьменнiкi, як Я.Колас, М.Багдановiч, Цѐтка, М. Гарэцкi, В. Ластоўскi, С. Палуян i iнш.

Вядучым жанрам было апавяданне, пачала развівіцца аповесць. Дзіцячая літатарутра развівала наступную тэматыку:

-творы грамадзянскага, патрыятычнага зместу («Пагоня» М. Багдановiча, «Арлянятам», «Пiянерскае» Я.Купалы i iнш);

-творы сацыяльная, сямейна-побытавагазместу (апавяданнi: «Мiхаська» Цѐткi, «Сiрата Юрка» Я. Коласа; вершы: «Над калыскай», «Сiрочая доля» Я. Купалы, «Кiнь вечны плач…» М. Багдановiча i iнш)



-творы рэвалюцыйнага зместу, аб грамадскiх зменах новага часу (аповесцi: «На прасторах жыцця» Я. Коласа i iнш)

-творы аб дзiцячых прыгодах, захапленнях, свеце дзiцячых уяўленняў (апавяданнi: «Катыш» М. Багдановiча, «Кот Знайдзѐн» Л. Чарняўскай i iнш)

-творы прыродазнаўчага зместу (вершы: «Лета», «Восень» Цѐткi, «Зiмовая дарога» М. Багдановiчча i iнш).

Далейшае развiццё дзiцячай лiтаратуры ў жанравых i тэматычных адносiнах. Роля перыядычных выданняў у папулярызацыi мастацкага слова. Беларуская лiтаратура на старонках заходнебеларускiх часопiсаў «Пралеска»

(1934 – 1935), «Снапок» (1937), «Беларускi летапiс» (1933 – 1939). Пошукi пiсьменнiкаў у стварэннi вобраза юнага героя сучаснасцi (аповесцi «Перамога», 1930, «Незвычайны мядзведзь», 1935, Алеся Якiмовiча,

«Пастка», 1935, Сымона Баранавых). Пэўная зададзенасцьсхематызм i спрошчанасць характараў. Свет прыроды i дзяцiнства ў апавяданнях Л. Чарняўскай (кнiгi «Варка», 1928, «Кот Знайдзён», 1929, «Андрэйка», 1930, «Лявонка», 1932, «Сталёвы конь», 1933).

Узбагачэнне мастацкага вопыту дзiцячай лiтаратуры творамi Янкi Маўра («Палескiя рабiнзоны», 1930), М. Лынькова («Мiколка-паравоз», 1936). Паглыбленне псiхалагiзму ў творах гэтага перыяду («Насцечка», 1940, Кузьмы Чорнага).

Паэзiя для дзяцей: народна-песенныя матывы, патрыятычны пафас (вершы «Дзiцячае» Янкi Купалы, «За навуку», «Дзед-госць» Якуба Коласа, «Маладая вясна» Змітрака Бядулi).

Жанр казкi ў дзіцячай лiтаратуры 30-х гг. («Каваль Вярнiдуб», 1935, А. Якiмовiча; «Пра смелага ваяку Мiшку i яго слаўных таварышаў», 1935, М. Лынькова; «Мурашка Палашка», 1939, «Сярэбраная табакерка», 1940,

3мiтрака Бядулi). Дзiцячая драматургiя: п'есы «Цудоўная дудка», «Дзед i жораў» (1939) В. Вольскага. Фальклорная аснова твораў. Сцэнiчнае жыццё. У творах для дзяцей распавядаецца пра далёкую і сумнуюм інуўшчыну, якой

Проціпастаўляюцца сённяшні дзень і вялікія перспектывы будучыні. У літаратуры з’яўляюцца новыя тэмы:

-- творы пра жыццё ў Заходняй Беларусі,

-- творы аб грамадзянскай вайне,

-- прыгодніцкія аповесці

-- паэтызацыя рэвалюцыйнай дзейнасці.

Прыгодніцкая аповесць трывала замацавалася ў літаратуры як жанр. З’явіліся героіка-рамантычная аповесць (“Міколка-паравоз” М.Лынькова), аповесць падарожжаў (“Палесскія рабінзоны” Янкі Маўра), школьная, бытавая (“ТВТ” Янкі Маўра”) і інш.
11. Праблематыка твораў Янкі Купалы для дзяцей («Сын і маці», «У школу», «А зязюлька кукавала», «Песня і казка», «Мароз», «Бай», «Хлопчык і лётчык», «Дзіцячае» і інш.). Спалучэнне ў некаторых вершах мажорных інтанацый з рытарычнасцю. Прачытаць верш Янкі Купалы на памяць.


Вершы Я. Купалы для дзяцей i ў дзiцячым чытаннi, створаныя ў розныя перыяды творчасцi, можна прадставiць у наступных тэматычных групах. Дакастрычнiцкi перыяд. - творы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу: «Нал калыскай». «Сiрочая доля» i iнш. Тут адбываецца асэнсаванне лѐсу чалавека. Лiтаратурныя героi твораў - мацi, дзiця, сiрата. Форма гэтых вершаў - калыханка, песня, чна спрыяе больш глубокаму разуменню iх сэнсу. - творы пазнавальна-выхаваўчага зместу (белетрызаваныя «Задачкi») Савецкi перыяд. - творы грамадзянскага, патрыятычнага зместу: «Арлянятам», «Пiянерскае». Купала накiроўвае погляд моладзi на памяць гiсторыi: у ѐй утрымлiваецца наказ працягваць змаганне продкаў за волю. - творы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу: «Сын i мацi», «Алеся» i iнш. - творы аб дзiцячых захапленнях, свеце дзiцячых уяўленняў: «Кароль», «Хлопчык i лѐтчык» i iнш. У вершы «Кароль» адлюстраваны вобразныя ўяўленнi хлопчыка-пастушка, што бачыць сябе каралѐм прасторы, а ў вершы «Хлопчык i лѐтчык» маленькi хлопчык марыць стаць лѐтчыкам. -прыродазнаўчы змест – верш-аповед «Мароз» у iм створаны карцiны зiмовай казкi. - эстэтычны змест – верш «Песня i казка» паэтычна вызначаюцца асаблiвасцi ўздзеяння казачна-песеннага свету на свядомасць дзiцяцi. - павучальна-пазнавальны змест – верш-забаўлянка «Бай» Казачны персанаж – апавядальнiк-Бай гутарыць з дзiцѐм каб пазабаўляць
12. Жанр вершаванай казкі ў творчасці Якуба Коласа. Пазнавальнавыхаваўчае і эстэтычнае значэнне казкі «Рак-вусач».

Казка «Рак-вусач» змяшчае багаты пазнавальны матэрыял: дзеці знаёмяцца з рознымі відамі рыб нашых беларускіх рэк (сом, язь, лешч, плотка, карась, ялец і інш.). Праз маналог жыта юны чытач даведваецца, з якімі вялікімі цяжкасцямі здабываецца хлеб. Зерне, кінутае восенню ў «халодны дол пусценькі», мерзне ў полі, на якім ткуць «маразы кужаль белы». Летам жнеі сажнуць жыта, затым яго абмалоцяць, высушаць зярняты і змелюць. Але жыта пазнае і радасць: вясна дае яму жыццё, лета апранае яго ў жоўты шоўк, чалавек вырабляе з яго беленькай мукі «хлябок новы». Лёс жыта ў казцы асацыіруецца з нялёгкай, але слаўнай доляй хлебароба. Казка выхоўвае павагу да чалавека працы, рукамі якога здабываецца наш хлеб надзённы. Твор выхоўвае пачуццё калектывізму: як асабістае гора ўспрынялі сум рака і прыйшлі яму на дапамогу многія прадстаўнікі беларускай фауны і флоры, бо «справіцца з бядою можна грамадою».

Казка «Рак-вусач», якая сведчыць пра высокі ўзровень майстэрства яе аўтара, абуджае паэтычныя пачуцці дзяцей. Чаргаванне парнай жаночай і мужчынскай рыфмы стварае рытмічную разнастайнасць, наяўнасць дыялогаў дае магчымасць шырока выкарыстоўваць народную гутарковую мову, алітэрацыі дапамагаюць стварыць адпаведную паэтычную карціну (напрыклад, расказ чарота: «Ша-ша! Шу-Шу! Упартасць я скрышу… Зражу! Шу-шу! Сшу-шу! Ша-ша! І-ша»). Для развіцця ў дзяцей паэтычнага бачання і мыслення ўводзяцца загадкі («Ні смяецца, ні гукае, жыве ў бухце пад ракітай, на ім світа, ды не сшыта, хоць кравец, ды не Мікіта, ідзе ў лазню камінарам, а выходзіць — пыша жарам»), сталыя эпітэты («колас буйненькі», «званар-камар»), параўнанні («сітнякі стаяць, бы свечкі»), метафары («ткуць марозы кужаль белы»).

13. Тэма дзяцінства ў паэме Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды». Майстэрства

пісьменніка: сюжэт, мастацкія дэталі, тропы. Функцыя пейзажных малюнкаў.

Канстанцін Міхайлавіч меў малодшага сына Міхася які ў дзяцінстве цяжка захварэў.Бацька вельмі хваляваўся за яго лёс,рабіў усё магчымае,каб сын хутчэй паправіўся для ўзняцця настрою расказваў яму розныя гісторыі.Пакрысе наражзілася і гэтая вершаваная.У гэтай паэме непасрэдна расказаў пра хлопцыка Міхаську,які пасля цяжкай хваробы ўлетку паехаў на адпачынак у вёску.Малюнкі прыроды,якімі напоўнены твор,кранаюць сваёй музычнасцю,багатай гамай інтанацый.У іх арганічна спалучыліся канкрэтныя прадметы і ўражанні з абстрактнымі формамі і паняццямі.Прірода падаецца праз успрыманне Міхаські,для якога ўсё навокал нязвыклае і таму цікавае. Значная частка вершаў прысвечана тэме дзяцінства. Паэт расказвае пра дзяцей, пра іх уражанні і настроі, пра выпадкі з іх жыцця. Звычайнае жыццё

хлопчыкаў і дзяўчынак пад пяром паэта губляе сваю звычнасць, набываючы навізну, становячыся цікавым і займальным (“На рэчцы зімою”, “Летам”, “Песня аб вясне”, “Дронік”, “Дзед і ўнук”, “Рагатка”, “У школу”, “За навуку”, “Піянерам”, “Піянерская песня”).

Вершы паэта – адна з самых папулярных, найбольш ахвотна чытаемых дзецьмі старонак творчасці Якуба Коласа. У паслякастрычніцкі перыяд быў таксама выдадзены шэраг апавядан- няў Якуба Коласа для дзяцей (“Першыя крокі”, “Крок за крокам”, “Выбра-

ныя творы”, “У старых дубах”, “Раніца жыцця”, “Апавяданні”).

14. Дзіцячы свет у прозе Якуба Коласа (апавяданні «Дзеравеншчына»,

«Сірата Юрка», «У старых дубах», «Страшнае спатканне»).

Я. Колас значную ўвагу надаваў апiсанню жыцця беларускiх сялянскiх дзяцей. У апавяданнях «Дзеравеншчына», «Сiрата Юрка» пiсьменнiк паказвае тыя ўмовы, у якiх узнiкае дзiцячая беспрытульнасць, беднасць, пакуты i адзiнота, звяртае ўвагу на маральны свет неўладкаванасцi дзiцячага жыцця. У апавяданнi «Дзеравеншчына» пачуццi, уражаннi, успамiны i мары галоўнага героя Мiхаськi складаюць асноўны змест твора. Михаська – сiрата, яго забiрае жыць у горад старэйшы брат, але ў горадзе яму ўсѐ чужое, ѐн iмкнецца ў родныя мясцiны. Слова «Дзеравеншчына» ацэначнае. Гэта зняважлiвая ацэнка даецца Мiхалку з боку брата i яго жонкi. Сям´я брата лiчаць сябе за гарадскую i культурную, бо яны валодаюць рускай мовай, п´юць гарбату з самавара, трымаюць служанку. Брат забыў, што ѐн сялянскага паходжання, так аўтар падымае праблему страты сувязяў з родным краем. У творы яскрава адлюстравана дзіцячая псіхалогія, якая раскрываецца праз учынкі, думкі героя. Апавяданнi вучаць адказнасцi не толькi за свае ўчынкi, але i за словы, якiя могуць выклiкаць боль i крыўду, вучаць суперыжываць, вучаць пачуццям спагады i мiласэрнасцi. У апавяданнi «Сiрата Юрка» хлопчык рана застаўся без мацi, зведаў усе пакуты сiротства: грубасць i абыякавасць бацькi, нянавiсць мачыхi, адчужэнне аднагодкаў. Ён часта хадзiў да цѐткi Тарэсы. Хадзiў з ѐй у лес збiраць зѐлкi. Вобразу хвойкi надаецца асаблiвае значэнне. З´явiлась на свет маленькае дрэўца, а праз 12год нарадзiўся Юрка. Першая сустрэча з хвойкай адбываецца вясною, калi Юрка баяўся, што яго будуць ругаць за тое, што ѐн абярнуў збан малака. Хлопчык вера ў тое, што яго мацi ператварылася ў хвойку. Ι ў сне Юрка бачыць у вобразе хвойкi родную мацi. Хвойку ссеклi злыя людзi, хлопчык памiрае, не супрацiўляючыся хваробе. У апавяданні «У старых дубах» аўтар