ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 593
Скачиваний: 0
тыс. палоннымі, уліку якіх было 12 генералаў, з іх 3 камандзіры карпусоў і 9 камандзіраў дывізій.
Тым часам 1-ы Прыбалційскі фронт працягваў наступленне на паўночны захад ад Полацка і на захад у агульным напрамку на Глыбокае. 4 ліпеня Полацк быў вызвалены. Войскі фронту, прасунуўшыся з 29 чэрвеня па 4 ліпеня на захад на 120-130 км, выйшлі на подступы да Літвы з усходу, поўнасцю ізалявалі адну ад другой варожыя групы армій "Цэнтр" і "Поўнач".
4 ліпеня завяршыўся першы этап грандыёзнай бітвы за Беларусь. Савецкія войскі за два тыдні баявых дзеянняў разграмілі галоўныя сілы нямецкай групы армій "Цэнтр" і вызвалілі Мінск. У выніку ўтварыўся вялікі пралом да 400 км. на фронце і да 500 км. у глыбіню, закрыць які хутка нямецкаму камандаванню не было чым.
Ужо 4 ліпеня войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі на рубяжы возера Нарач – Смаргонь – Маладзечна – Краснае – Волма. 5 ліпеня яны аваладолі Маладзечна, 16 ліпеня - Гродна.
Разам з савецкімі авіяцыйнымі часцямі ў складзе 1-й паветранай арміі самааддана змагаўся 1-ы асобны знішчальны авіяполк французскіх лётчыкаў "Нармандыя". За мужнасць і гераізм, праяўленыя французскімі лётчыкамі пры вызваленні Беларусі, і ў прыватнасці на рацэ Нёман, палку было прысвоена назва "Нёманскі".
Войскі 1-га Беларускага фронту наступалі на Баранавіцка - Брэсцкім і Пінскім напрамках. 8 ліпеня былі вызвалены Баранавічы, 14 ліпеня Пінск. 18 ліпеня яны перайшлі граніцу Полынчы і 23 ліпеня ўступілі ў Люблін, што з'явілася падзеяй, якая мела далёка ідучыя палітычныя наступствы.
28 ліпеня ў выніку рашучага штурму быў узяты горад Брэст. Гэты дзень стаў знамянальным у гісторыі беларускага народа. Узяццем Брэста нашы вой-скі завяршылі выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з беларускай зямлі.
Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі
Адной з вызначальных рыс Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" - з'яўлялася тая надзвычай важная роля, якую адыгрывалі ў ёй партызанскія фарміраванні, якія дзейнічалі ў тыле ворага на тэрыторыі рэспублікі.
Партызанская барацьба ў Беларусі па сваіх маштабах, палітычных і ваенных выніках набыла ваенна-стратэгічнае значэнне і пераўтварылася ў адзін з важных фактараў разгрому варожай групы армій "Цэнтр" і вызвалення тэрыторыі рэспублікі. Найбуйнейшай акцыяй беларускіх партызан у перыяд падрыхтоўкі аперацыі "Баграціён" было правядзенне трэцяга этапу "рэйкавай вайны", пачатага за тры дні да пераходу ў наступленне савецкіх войск. Ноччу з 19 на 20 чэрвеня 1944 г. партызана атакавалі чыгуначныя камунікацыі ворага на ўсёй тэрыторыі акупіраванай Беларусі і падарвалі 40 775 рэек, паралізаваўшы рух на гэтых камунікацыях. Ужо ў перыяд
паспяховага наступлення Чырвонай Арміі, партызаны да 29 чэрвеня дадаткова падарвалі яшчэ 20 тыс. рэек.
Адступаючы пад ударамі Чырвонай Арміі, гітлераўцы не маглі скарыстаць чыгуначны транспарт у неабходным аб'ёме як для перавозкі рэзерваў, так і для эвакуацыі сваіх часцей і тылоў.
3 пачаткам наступлення Чырвонай Арміі бавявыя дзеянні партызанскіх атрадаў і брыгад набылі асобую сілу і размах па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, асабліва на галоўных шляхах адступлення гітлераўскіх войск. Партызаны блакіравалі многія ўчасткі шашэйных і грунтовых дарог, нападалі на варожыя калоны, зрывалі перагрупоўку сіл ворага, парушалі кіраванне войскамі.
Вялізнае значэнне для паспяховага наступлення Чырвонай Арміі мелі дзеянні партызан па захопу і ўтрыманні да падыходу часцей савецкіх войск перапраў цераз водныя перашкоды і плацдармы на іх берагах. Імі былі захоплены дзеючыя пераправы і пабудаваны новыя праз рэкі Пціч, Случ, Друць, Ольса, Бярэзіна, Вілія, Шчара, Нёман, Котра,. Гэтым партызаны дапамаглі часцям Чырвонай Арміі ў іх руху на захад.
Партызаны аказалі вялікую дапамогу савецкім войскам у вызваленні шмат якіх гарадоў і населеных пунктаў рэспублікі, у тым ліку Мінска, Барысава, Вілейкі, Докшыцаў, Дунілавіч, Клічава, Слуцка, Ліды, Лагойска, Лунінца, Любані, Маладзечна, Нясвіжа, Навагрудка, Смалявічаў, Пінска, Стаўбцоў і інш. Значную колькасць населеных пунктаў ва ўмовах панічнага адступлення гітлераўцаў партызаны вызвалілі сваімі сіламі і ўтрымалі іх да падыходу савецкіх войск - Копыля, Узды, Карэліч, Івянца і інш.
Дзейсную дапамогу Чырвонай Арміі аказалі партызаны ў ліквідацыі акружаных варожых груповак. У ходзе сумесных баявых дзеянняў з часцямі Чырвонай Арміі, а таксама па ачысцы тэрыторыі рэспублікі і ахове камунікацый савецкіх войск партызаны Беларусі знішчылі больш як 15 тыс. і ўзялі ў палон звыш 17 тыс. варожых салдат і афіцэраў.
Шмат у чым дапамагалі Чырвонай Арміі падпольшчыкі і насельніцтва. У гарадах і населеных пунктах падпольныя арганізацыі стваралі групы для назірання за прамысловымі прадпрыемствамі і памяшканнямі,якія падрыхтоўваліся гітлераўцамі да ўзрыву. Дом урада, будынак ЦК КП(б)Б, Акруговы Дом афіцэраў, многія дамы і прадпрыемствы ў Мінску ўдалося выратаваць толькі дзякуючы таму, што перадавыя часці, якія ўварваліся ў горад, хутка наладзілі кантакт з мясцовымі падпольшчыкамі і пры іх дапамозе неадкладна размініравалі будынкі.
Жыхары вёсак па закліку падпольных арганізацый разбуралі варожыя камунікацыі -перакопвалі дарогі, знішчалі масты, рабілі лясныя завалы, перашкаджалі адступленню варожых войск. Калі савецкія воіны падыходзілі да населеных пунктаў і гарадоў, мясцовыя жыхары наладжвалі з імі сувязь, дапамагалі фарсіраваць водныя перашкоды, паказвалі варожыя засады, мінныя палі, замініраваныя будынкі і прадпрыемствы, праводзілі іх толькі ім вя-
домымі пуцявінамі, дзякуючы чаму нашы часці з'яўляліся там, дзе іх менш за ўсе чакаў вораг, лавілі варожых салдат і афіцэраў, што расеяліся па лясах і г.д.
Беларускі народ не толькі непасрэдным удзелам у барацьбе супраць акупантаў, але і самаадданай працай дапамагаў усімі сіламі і сродкамі Чырвонай Арміі ў хутчэйшым разгроме ворага. Працоўныя вызваленых раёнаў наладжвалі работу прамысловых прадпрыемстваў, якія забяспечвалі патрэбы фронту, выходзілі на аднаўленне чыгунак, шашэйных і грунтовых дарог, на будаўніцтва мастоў. За кароткі тэрмін насельніцтва Беларусі аднавіла больш як 10 тыс. км. чыгуначнага палатна і 1735 чыгуначных мастоў, пабудавала 2950 новых мастоў.
Працоўныя рэспублікі клапацілія пра параненых воінаў, бралі шэфства над шпіталямі, аддавалі сваю кроў для выратавання раненых. 3 патрыятычным уздымам уступалі яны ў Чырвоную Армію, каб у яе радах працягваць барацьбу з фашысцкімі захопнікамі. Усяго з вызваленых раёнаў было прызвана 600 тыс. чалавек, у тым ліку 180 тыс. партызан. Высокую свядомасць праявіла насельніцтва Беларусі, мабілізуючы харчовыя рэсурсы для савецкіх воінаў. У 1944 г. сяляне рэспублкі здалі звыш плана ў фонд Чырвонай Арміі 3 млн. пудоў хлеба, 25 млн. пудоў бульбы.
Паўсюдна ў дні вызвалення Беларусі ў гарадах і вёсках рэспублікі праходзілі шматлюдныя мітынгі, на якіх працоўныя выказвалі гарачую ўдзячнасць Чырвонай Арміі за збаўленне ад фашысцкага рабства.
Урачыста і па-святочнаму прайшоў 16 ліпеня 1944 г. мітынг працоўных і партызан Мінска і Мінскай вобласці сумесна з прадстаўнікамі Чырвонай Арміі, на які сабралася 50 тыс. працоўных сталіцы і больш за 30 тыс. партызан, прыбыў камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі і дэлегацыя працоўных горада Горкага (ніжняга Ноўгарада), якая прывезла эшалон падарункаў. Пасля мітынгу адбыўся грандыёзны партызанскі парад, які з'явіўся дастойным завяршэннем гераічнай народнай барацьбы партызан і ўсіх жыхароў рэспублікі супраць гітлераўскіх захопнікаў.
Завяршэнне аперацыі “Багратыён”, яе вынікі і значэнне.
У ходзе паспяховага завяршэння аперацыі "Баграціён" савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў.
Вялікія страты ў баях за вызваленне Беларусі панеслі і савецкія войскі. 3 23 чэрвеня і да канца ліпеня 1944 г. чатыры франты страцілі 440 879 чалавек, у тым ліку забітымі 97 232 салдаты і афіцэры.
Фактычна перастала існаваць адна з мацнейшых груповак нямецка-фа- шысцкай арміі - група армій "Цэнтр". Па прызнанні саміх гітлераўцаў разгром іх войск у Беларусі з'явіўся самым цяжкім паражэннем, якое вермахт панёс на Усходнім фронце. Як адзначалася ў "Журнале баявых дзеянняў вярхоўнага галоўнакамандавання нямецкай арміі", разгром групы армій "Цэнтр" у Беларусі ўяўляў сабой "большуюкатастрофу, чымСталінград".
Беларуская наступальная аперацыя па свайму размаху, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ёй, з'яўляецца адной з буйнейшых не толькі ў Вялікай Айчыннай вайне, але і ва ўсёй Другой сусветнай вайне. 3 улікам рэзерваў, якія прыбывалі ў ходзе баёў, у ёй удзельнічала больш за 4 млн. Чалавек, каля 62 тыс. гармат, звыш 7100 самалётаў.
Летапіс барацьбы за вызваленне Беларусі багаты прыкладамі гераічных подзвігаў савецкіх воінаў. Звыш 1500 воінаў, што ўдзельнічалі ў Беларускай аперацыі, удастоены звання Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ардэнамі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх і інш.
Тэма: Беларусь у гады саперніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм.
1. Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.
Другая сусветная вайна закончылася перамогай краін антыгітлераўскай кааліцыі. Яна прывяла да новай расстаноўкі палітычных сіл у свеце. Фашысцкія рэжымы Германіі, Італіі і Японіі былі разгромлены. Узмацніліся роля і палітычны ўплыў краін антыгітлераўскай кааліцыі — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі, якім належаў прыярытэт у рашэнні пытанняў пасляваеннага ўладкавання свету.
Асновы пасляваеннага ўрэгулявання былі закладзены ў рашэннях Крымскай (Ялцінскай) канферэнцыі кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, якая адбылася 4—11 лютага 1945 г.
Важнае значэнне мела рашэнне аб стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая была прызвана стаць органам забеспячэння міру і міжнароднай бяспекі. Аб асновах гэтай арганізацыі прадстаўнікі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі дамовіліся яшчэ на канферэнцыі ў Думбартон-Оксе ў жніўні 1944 г., дзе былі абмеркаваны прынцыпы Устава ААН, але не было ўзгоднена пытанне адносна працэдуры галасавання ў Савеце Бяспекі. Удзельнікі Крымскай канферэнцыі вызначылі, што 25 красавіка 1945 г. у Сан-Францыска (ЗША) будзе склікана канферэнцыя Аб'яднаных Нацый з мэтай канчатковай распрацоўкі і прыняцця Устава ААН.
Ялцінская канферэнцыя адобрыла таксама "Дэкларацыю аб вызваленай Еўропе", у якой адзначалася гатоўнасць трох вялікіх дзяржаў аказаць дапамогу народам Еўропы ў дэмакратычным рашэнні іх надзённых палітычных і эканамічных праблем, у зацвярджэнні суверэнітэту і дэмакратыі ў гэтых краінах.
На канферэнцыі былі абмеркаваны пытанні аб будучых граніцах Польшчы. У прыватнасці, была дасягнута дамова аб тым, што савецка-польская