Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 568

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

непасрэдна жыхарамi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкiж 3. “Цi згодны Вы, што фiнансаванне ўсiх галiн улады павiнна здзяйсняцца галосна i толькi з дзяржаўнага бюджэтаў”.

26 лiстапада былi абвешчаны вынiкi Рэферэндуму, праведзенага 24 лiстапада: З 7,6 млн электарату ўзяло ўдзел 6,2 (84,16 %).

За прэзiдэнцкi варыянт Канстытуцыi РБ аддало галасы 5,2 млн (70,45%)

супраць 589 тыс (7, 93 %);

За перанясенне “Дня Незалежнасцi” амаль 5,5 млн (88,18%); Cупраць свабодных куплi-продажу зямлi - 5,2 (82,88 %) Супраць скасавання пакарання смерцю каля 5 млн (80, 44%)

У гэты ж дзень, 26 лiстапада колькасць “падпiсантаў“ - iнiцыятараў iмпiчменту знiзiлася да 40. Па гэтай прычыне Канстытуцыйны Суд 10 галасамi супраць 1 зняў названае пытанне з абмеркавання. Паколькi, на думку старшынi Канстытуцыйнага суда Цiхiнi, “пад выглядам рэферэндуму адбыўся канстытуцыйны пераварот”, члены суда падалi ў адстаўку.

103 дэпутаты Вярхоўнага Савета, сабраныя адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта, прынялi закон “Аб перапыненнi паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета РБ ХIII cклiкання”. У той самы дзень Прэзiдэнт падпiсаў 2 указы: № 495 “Аб ухваленнi спiсу дэпутатаў Вярхоўнага Савета РБ, уключаемых у склад Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ” i № 496 “Аб склiканнi пазачарговай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ”.

11 снежня на падставе дэкрэта Прэзiдэнта ад 11 снежня 1996 “Аб зацвярджэннi Палажэння аб выбарах членаў Савета РБ” была створана верхняя палата парламента - Савет Рэспублiкi.

Уадпаведнасцi з новай рэдакцыяй Канстытуцыi РБ замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамi быў сфармiраваны двухпалатны – Палата Прадстаўнiкоў (110 абiраемых дэпутатаў) (старшыня Малафееў) i Cавет Рэспублiкi (па 8 абiраемых ад кожнай вобласцi i г. Мiнска i 8 прызначаных Прэзiдэнтам ( з 13 студзеня 1997 г. - старшыня П. Шыпук).

Указамi прэзiдэнта былi пераназначаны на пасады практычна ўсе вышэйшыя далжнасныя асобы, у тым лiку суддзi Канстытуцыйнага Суда. Паўнамоцтвы самога Прэзiдэнта пачыналi адлiк на чарговыя 5 год.

У1999 адбылася перарэгiстрацыя партый, рухаў i аб’яднанняў. У тым жа 1999 годзе, нягледзячы на заклiкi апазiцыi, адбылiся выбары ў органы мясцовага кiравання, у якiх узялі ўдзел 70 % выбаршчыкаў.

З 2000 г. на Беларусi дзейнiчалі 18 партый, 38 рэспублiканскiх прафсаюзаў, 644 мiжнародных i рэспублiканскiх арганiзацыi. Пасля расколу БНФ асноўную апазiцыйную ролю адыгрывае АГП (да 1999 г. лiдэр Карпенка).

Да часу чарговых прэзiдэнцкiх выбараў у вераснi 2001 г. апазiцыя не здолела выставiць кандыдата, якiб мог скласцi сур’ёзную канкурэнцыю А. Р. Лукашэнку. Перадвыбарчыя праграмы Ганчарыка i Гайдукевiча не прыцягнулi ўвагi электарата, у вынiку за ранейшага Прэзiдэнта было аддадзена 75, 6% галасоў.

Перамога на выбарах не знiзiла энергii Прэзiдэнта ў напрамку ажыццяўлення сваёй cтратэгiчнай задумкi – cтварэння саюзнай дзяржавы з РФ, а


таксама ва ўнутранай палiтыцы, якая характарызуецца бескампрамiснасцю з апазiцый, рашучасцю ў вырашэннi гаспадарчых i cацыяльных пытанняў.

У кастрычніку 2004 г. адбыліся чарговыя выбары ў Нацыянальны сход і адначасова – Рэферэндум ад уносе змен у Канстытуцыю. Скасаванне артыкула Канстытуцыі аб абмежаванні (2 тэрміны) удзелу кандыдата ў прэзідэнцкіх выбарах дало магчымасць А. Р. Лукашэнку выставіць сваю кандыдатуру разам з Казуліным, Мілінкевічам і Гайдукевічам на чарговыя выбары, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 г.

Як вядома, гэтыя выбары скончыліся пераканаўчай перамогай дзеючага Прэзідэнта А. Р. Лукашэнка, які атрымаў больш за 80 % галасоў выбаршчыкаў.

6 Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-ары- ентаванай эканомікі.

Пасля выбараў першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі была прапанавана «Праграма неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу», якая была задверджана 30 верасня 1994 г. Вярхоўным Саветам.

Мэтаю праграмы было прыпыненне спаду вытворчасці, памяншэнне інфляцыі, недапушчэнне далейшага падзення жыццёвага ўзроўню. У выніку ўдалося запаволіць рост спажывецкіх цэн. У 1995 г. тэмпы спаду вытворчасці, прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі былі ўжо крыху меншымі, чым у папярэднім годзе. 1995 г. стаў завяршальным годам падзення большасці асноўных вытворчых пакаачыкаў.

Было відавочна, што наспела неабходнасць распрацаваць больш адэкватную рэчаіснасці стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, скласці доўгатэрміновыя прагнозы і праграмы, аб'яднаць іх у сістэму ўзаемазвязаных дакументаў, разлічаных на розныя перыяды. Гэта перадвызначыла распрацоўку ў 1996 г. Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2010 г.»

У верасні 1996 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка зацвердзіў «Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гг.». Мэтаю новай праграмы стала пабудова сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, дасягненне ў 2000 г. узроўню 1990 г. па важнейшых эканамічных паказчыках. Ставілася задача кансалідаваць сілы і сродкі грамадства на вывад эканомікі з крызісу на аснове стратэгічных мэт рэфармавання ўсёй сістэмы грамадскіх адносін. Да 2000 г. прадугледжвалася прайсці два этапы:

1)1996-1997 гг. — дасягнуць макраэканамічнай стабілізацыі, спыніць спад вытворчасці, знізіць інфляцыю, стабілізаваць курс нацыянальнай валюты;

2)1998-2000 гг. — аднавіць эканамічны рост, забяспе-чыць прырост валавога ўнутранага прадукта не менш як на 5 % у год, забяспечыць рост жыццёвага ўзроўыю насельніцтва.

Зканамічнымі прыярытэтамі праграмы на 1996-2000 гг. былі абвешчаны: экспарт; жыллё; харчаванне,


Для выканання праграмы была рэарганізавана сістэма кіравання эканомікай — прынята Генеральная схема кіравання народнай гаспадаркай на 1996 2000 гг. Другая палова 90-х гг. XX ст. стала важным этапам у працэсе пераадолення крызісных з'яў, якія былі выкліканы распадам СССР і фарміраваннем новай структуры эканомікі. Ужо ў 1996 г., упершыню за перыяд існавання Беларусі як самастойнай дзяржавы, адбыўся прырост, у параўнанні з папярэднім 1995 г., ВУП — на 3 % , вытворчасці прамысловай прадукцыі — на 4, спажывецкіх тавараў — на 9, уводу жылля — на 35 %. Сельскагаспадарчая вытворчасць павялічылася на 2 % . Аднак гэтыя паказчыкі былі яшчэ вельмі далёкімі да ўзроўню дакрызіснага 1990 г. Такім чынам, пачалося паступовае пераадоленне крызіснага падзення вытворчасці.

Эканамічныя працэсы другой паловы 1990-х гг. можна падзяліць на дзве фазы:

1)1996 — першая палова 1998 г. — высокія тэмпы росту,

2)канец 1998—2000 г. — замаруджванне тэмпаў росту. Замаруджванне у многім было выклікана вынікамі крызісу 1998 г. у расійскай эканоміцы. Пры гэтым залежнасць ад яе беларускай эканомікі была і застаецца высокай.

У другой палове 1990-х гг. была ўзмоцнена роля дзяржаўных органаў рэгулявання эканомікай. Была вызначана мэта эканамічных пераўтварэнняў — пабудова сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі: стратэгі-яй нацыянальнага развіцця было абвешчана ўстойлівае развіццё, у падтрымку якога павінны быці выступіць сацыяльныя прыярытэты.

У выкананні праграмы 1996—2000 гг. былі дасягнуты значныя поспехі. Рэалізацыя праграмы дазволіла пераадолець спад вытворчасці, забяспечыць штогадовыя прыросты ВУП, вытворчасці прамысловай прадукцыі, спажывецкіх тавараў, палепшыць сістэму сацыяльнай абароны насельніцтва. Узмацніўся дзяржаўны кантроль за працэсамі цэнаўтварэння, раздзяржаўлення і прыватызацыі.

У 2000 г. удалося не толькі дасягнуць, але і пераўзысці на 10 % узровень 1990 г. у вытворчасці тавараў народнага спажывання, наогул па выпуску прамысловай прадукцыі — на 1 %. Валавы ўнутраны прадукт павялічыўся за пяцігодку на 36 %, прадукцыя прамысловасці — на 65, інвестыцыі ў асноўны капітал — на 34, увод жылля — на 81, вытворчасць спажывецкіх тавараў — на 84 % , рознічны тавараабарот — болыы чым у два разы.

Разам з тым, нягледзячы на значны рост у параўнанні з 1995 г., па шэрагу асноўных паказчыкаў (ВУП, вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, інвестыцыях у асноўны капітал і інш,) у 2000 г. узроўню 1990-х гг. дасягнуць не ўдалося. Выступаючы ў лістападзе 2000 г. перад дэпутатамі Палаты прадетаўнікоў, Прэзідэнт А. Лукашэнка адзначыў найбольш вострыя праблемы ў эканоміцы Беларусі:

1)неэфектыўнасць сельскай гаспадаркі;

2)стратнасць 1/3 прамысловых прадпрыемстваў;

3)высокую інфляцыю;

4). нізкі ўзровень аплаты працы работнікаў


Уканцы 1990-х гг. згодна з апублікаванымі дадзенымі Беларусь па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу займала ўжо 57-е месца ў свеце. Гэта быў лепшы паказчык сярод дзяржаў СНД (Расійская Федэрацыя – 62-е месца, Казахстан – 73-е, Украіна – 78-е), хаця ў апошнія гады нас значна апярэдзілі краіны Прыбалтыкі і дзяржавы Усходняй Еўропы, якія мелі аднолькавыя з намі стартавыя пазіцыі ў пачатку 1990-х гг. і якія правялі рэфармаванне эканомікі метадам “шокавай тэрапіі”.

Украсавіку 2000 г. Саветам Міністраў РБ былі зацверджаны “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 г.”. У дакуменце вызначаліся стратэгічныя мэты, задачы, базавыя прынцыпы і асноўныя прыярытэты на новае тысячагоддзе з улікам таго, што Беларусь невялікая краіна ва ўмовах працэсу глабалізацыі сусветнай эканомікі, калі беларускім прадпрыемствам быў неабходны ўдзел у фінансава-пра- мысловых групах (ФПГ) і транснацыянальных кампаніях (ТНК) з мэтай прыцягнення ў гаспадарку краіны новых тэхналогій і інвестыцый.

Паскарэнне працэсаў інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку з’яўляецца важнай перадумовай для паспяховай сістэмнай трансфармацыі яе эканомікі і далейшага прагрэсу чалавечага патэнцыялу.

Усацыяльнай палітыцы стратэгічнымі мэтамі вызначаліся: аздараўленне народа; павышэнне ўзроўню яго дабрабыту на аснове збалансаванага і ўстойлівага эканамічнага росту; забеспячэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця чалавека.

Іх дасягненне звязана з паскарэннем росту і паляпшэннем якасных параметраў усяго народнагаспадарчага комплексу краіны. Неабходна пераўзброіць вытворчасць на аснове навейшых тэхналогій, каб перайсці на выпуск прадукцыі сучаснага ўзроўню. Толькі ўдзел у сусветным падзеле працы дае магчымасць вырашыць ў бліжэйшай будучыні стратэгічныя задачы і перш за ўсё забеспячэнне росту даходаў насельніцтва, стварэнне годных умоў жыцця і асяроддзя пражывання чалавека.

Уадрозненне ад эканамічна развітых краін, структура выдаткаў дамашніх гаспадарак у Беларусі характарызуецца высокай доляй затрат на харчовыя тавары, нізкай – на набыццё тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння і яшчэ больш нізкай – на платныя паслугі. Удзельная вага кошту прадуктаў харчавання ў бюджэце сям’і ў 1999 г. склала 59,5% спажывецкіх выдаткаў. Другі па значэнні артыкул выдаткаў насельніцтва – пакупка нехарчовых тавараў. Нязначныя выдаткі ў сярэдняй беларускай сям’і на культуру, адукацыю, адпачынак і спорт.

Дзяржава вызначыла асноўныя прыярытэты сацыяльнай палітыкі – гэта рост рэальных даходаў насельніцтва праз увязванне зарплаты з ростам эфектыўнасці вытворчасці, распрацоўка дасканалага пенсійнага заканадаўства, калі дзяржава гарантуе пенсійнае забеспячэнне, але грамадзянін таксама нясе асабістую адказнасць за фарміраванне свайго пенсійнага фонду, рэформу сацыльных ільгот, адмену неапраўданых сацыяльных выплат. Адначасова пашыраліся платныя паслугі ў сферы аховы здароўя (акрамя першай дапамогі


і базавага комплекса паслуг) і адукацыі (акрамя абавязковай сярэдняй адукацыі).

На Другім Нацыянальным сходзе была прынята “Праграма сацыяльнаэканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг. Яе выкананне павінна была стварыць ўмовы, каб забяспечыць стабілізацыю і ўстойлівы эканамічны рост і на яго аснове – павышэнне ўзроўню жыцця народа. Валавы ўнутраны прадукт планавалася павялічыць за гэты час у 1, 24- 1, 33 разоў, прадукцыю прамысловасці – у 1,24-1,28, у тым ліку спажывецкіх тавараў – у 1,28-1,33 разоў, сельскай гаспадаркі – у 1,2-1,3, а прадукцыя сфер паслуг – у 1,4-1,5 разоў. Планавалася палепшыць галіновую структура ВВП: дзе доля прамысловасці складала б 31-32%, сельскай гаспадаркі – 8,8-9%, будаўніцтва

– 6-6,3%, а доля сферы паслуг узрасла да 37-37,5%. Прадукцыйнасць грамадскай працы меркавалася павялічыць на 28-36%. Матэрыялаёмістасць вытворчасці тавараў і паслуг знізіць на 4-5%, а энергаёмістасць ВВП – на 1520%. Асноўнымі прыярытэтамі на гэты тэрмін вызначаліся жыллёвае будаўніцтва, пашырэнне экспарту беларускіх тавараў, забеспячэнне прадуктовай бяспекі, правядзенне іннавацыйнай палітыкі – мадэрнізацыі вытворчасці, прыцягненне ўнутраных і замежных інвестыцый, распрацоўка механізмаў інтэгрыравання ў сусветную эканоміку. У сацыяльнай сферы прыярытэты – гэта здароўе нацыі і рост даходаў насельніцтва.

Дасягненню прадуктовай бяспекі павінна садзейнічаць выкананне “Праграмы павышэння эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу да 2005 года”. Галоўная задача – гэта ліквідацыя зерневай залежнасці краіны. Так, валавыя зборы зерня павінны былі скласці 8-9 млн. тон штогод, бульбы – 9- 10, гародніны – 1,5-1,7, цукровых буракоў – 2-2,2 млн.тон, малака – 7-7,5 млн.тон, мяса – 1,3-1,5 млн.тон. Выкананне гэтых паказчыкаў дазволіла цалкам забяспечыць краіну харчаваннем і пятую частку накіроўваць на экспарт. Асноўны ўпор быў зроблены на захаванне на вёске буйнатаварнай вытворчасці (мадэрнізаваных калгасаў), пашырэнне навукаёмкіх тэхналогій, выкарыстанне палепшаных сартоў насення і парод жывёлы.

22 чэрвеня 2004 г. на пасяджэнні Савета Міністраў была абмеркавана і адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэслублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. Згодна з ёю, у Беларусі плануецца дасягнуць ВУП па парытэтнай пакупной здольнасці на душу насельніцтва да ўзроўню 60% ад сярэднееўрапейскага (у 2002 г. гэты паказчык складаў 30%). Для гэтага штогод прырост валавога ўнутранага прадукту павінен складаць не менш чым 6—7 %.

У цэлым у пабудова сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі ў Беларусі мае ўстойлівы прагрэс. Першая палова 1990-х гг. характарызавалася разрывам складзеных у перыяд існавання СССР

эканамічных сувязяў, стратаю сыравіннай базы эканомікі і большасці рынкаў збыту прадукцыі, рэзкім спадам вытворчасці, ростам беспрацоўя, гіперінфляцыяй, падзеннем узроўню жыцця насельніцтва. 3 1996 г. пачалося паступовае пераадоленне крызісу. Была істотна ўзмоцнена роля дзяржавы ў эканамічных пераўтварэннях, выпра-