ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 21.08.2025
Просмотров: 2208
Скачиваний: 0
гародзе і глядзеў, як гарыць хата, помню, бачыў, як выскоквалі суседзі, каб ратаваць свае хаты. Я схаваўся ад суседзяў. І да настаўніка не пайшоў. Я пайшоў шукаць бацьку. Мне трэба было скарэй знайсці бацьку. Як можна скарэй. Расказаць яму пра матку і Аньку. Мне здавалася, што трэба бегчы ў Падказінае, на тое месца, дзе мы стрэліся. Знайсці б толькі ўначы тое месца! Што ты хочаш — дзіця! У такім няшчасці старыя трацяць розум, не тое што хлапчанятка сямігадовае.
У тую ноч яны забілі сястру Казарскіх, Маню, і траіх яе дзяцей. Сяргей і Пятро, ідучы ў партызаны, матку паслалі ажно на Украіну, а сястра асобна жыла, удава, яе Андрэй на чыгунцы работаў качагарам, там і пры немцах застаўся, і паравоз іх падарваўся на партызанскай міне. Дык Казарскія палічылі, што такую сям'ю гітлераўцы не зачэпяць. Іх таксама спалілі. А яшчэ старых Атроха і Марыну Кулажанкаў забілі, за што іх — так і дасюль ніхто не знае, бо сыноў у іх не было, з блізкай радні нікога не было ні ў партызанах, ні ў арміі. Але ж, відна, зналі душагубы прычыну, памыліцца Шышка не мог, каб не ў тую хату патрапіць. І бабу пашу застрэлілі ў тую ноч. Хвядора кажа, што страляў немец, яна на судзе была, калі судзілі Лапая і Шышку... Лапая
—да расстрэлу. Чаму яны не зачапілі Хвядору? Цётка да канца жызні наракала на бога, што не даў ёй смерці разам з маткай, братавай, з пляменніцай. Яна раздзірала мне душу, калі малілася за Аньку. Я не мог слухаць. Ты знаеш, я вельмі жалеў яе, цётку, а другім разам ненавідзеў... за малітвы гэтыя, за святасць... Па сяле тады хадзіла, сярод баб... ды і ў другіх сёлах... што Хвядора ўцалела таму, што святая, бог адвёў ад яе руку зладзеяў. У сорак другім яны яшчэ часам каралі так
—толькі партызанскія сем'і знішчалі па выбару. Потым пачалі паліць цэлыя сёлы, як Хатынь, Боркі, Беразнякі. Я збіраўся ўсё звазіць вас у Хатынь. Але калі я пабыў там, тыдзень сам не свой хадзіў. Я баяўся. За дзяцей. За сябе. Я памяці сваёй баяўся. Хацеў уцячы ад яе... ад памяці, схавацца ў шчасці... Во яна і адплаціла! Не ўцякай! Не хавайся! Помні! А то заплывеш салам. На ўсё забудзеш, акрамя жывата свайго...
—Не трэба, Ваня. Ты ніколі не забываўся.
—А як я расказваў табе пра смерць маці, Анькі? Штоб не забалела ні мне, ні табе, штоб не патрывожыць шчасця нашага.
—Гэта не ты, гэта я не ўмела слухаць.
—Перад вяселлем цётцы Хвядоры наказаў, штоб пры табе не аплаквала іх. Яна тайна ад нас малілася... Яна малілася... да самай смерці сваёй...
—Не карай ты сябе, калі ласка... Яна малілася... А ты рабіў... Як ты рабіў!.. Як апантаны. Для дзяцей. Хіба твой бацька, твая маці не
стараліся так? Ты зрабіў за іх і за сябе. Ты знаеш, спачатку я паддалася твайму настрою. А цяпер не падабаецца мне, што ты такі. Нельга, Ваня, так. Не хапала яшчэ, каб той жа гад, Шышка, і цяпер паламаў наша жыццё. Можа, усё ж пойдзем да Каржова? Табе трэба развеяцца.
—Тася!
—Добра, не пойдзем. Гэта я так. Думаю, як лепш. Калі не пойдзем, то хавайся: Хведзька ідзе. Прыліпне што смала.
Іван падняўся з крэсла, зрабіў крок да дзвярэй у спальню, але спыніўся ў задуме.
—Не хаваўся я ад людзей.
10
Кажуць, пад старасць людзі робяцца кансерватыўнымі — баяцца ўсялякіх змен, любой навізны. Няпраўда. У наш час філасофская выснова гэтая страціла сваю ўсеагульнасць. Па-першае, змясцілася само разуменне старасці. Хто ў паш час стары? Хто не робіць, хто сам сябе абвясціў старым. Таго ж, хто працуе, хто кіруе, само жыццё вымушае быць маладым, бо доўгі вопыт навучыў: не адставай! Адстанеш — спіхнуць. Худзей, скідай штаны, чаравікі, заставайся ў адных трусах, але ганіся за НТР. Па-другое, кансерватыўнасць стала шматаблічнай. Хто цяпер кансерватар? Хто не адразу надзяе вузкія ці шырокія штаны, не хоча слухаць поп-музыку, не прымае ў паэзіі верлібра? Ці той, хто не хоча ўводзіць новую тэхніку, ЭВМ, АСК і г. д.? Людзі, якія любяць Пушкіна і не любяць Вазнясенскага, ёсць, і такія старыя нават не крыўдуюць, калі іх называюць кансерватарамі, ціха пасміхаюцца сабе ў пасівелыя вусы: маўляў, вы пагаварыце, а мы паслухаем. Але скажы такому, што ён супраць НТР, супраць кібернетыкі, электронікі,— на сцяну палезе. Не, такіх кансерватараў можам выдумаць толькі мы, пісьменнікі. У жыцці іх амаль няма. Дзе вы бачылі сёння кіраўніка, якому давалі б ЭВМ, а ён адмовіўся б ад яе? Ніколі, нізавошта! Нават калі чалавек не ведае, з якога боку падступіцца да гэтай ЭВМ, а падлікі ў яго гаспадарцы лёгка і проста ўкладваюцца ў чатыры дзеянні арыфметыкі і yа звычайных дзедаўскіх лічыльніках рэдка даходзяць да пятага раду костачак.
Ды размова не пра кіраўнікоў, якім yяма чаго лічыць,— у такіх кансерватызм асобага тыпу, яны — што племя канадскіх эскімосаў, якое вымірае, бо ў іх не засталося ніводнай жанчыны; такіх варта пашкадаваць.
Сённяшні кіраўнік, у якога ёсць што лічыць, у першую чаргу дбае пра навукова-тэхнічны прагрэс. І чым большыя ў кіруючай
асобы маштабы дзейнасці, чым гучнейшая ў яго вядомасць, чым большы вопыт, а ён, вопыт, прыходзіць з гадамі, тым смялей такі кіраўнік падхоплівае самыя перадавыя ідэі часу, стараецца ўвесці ў сваёй галіне, у сваёй гаспадарцы самыя-самыя... адным словам, найнавейшыя дасягненні навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, метады кіравання. АСК — аўтаматычная сістэма кіравання — вось мара кіраўніка апошняй чвэрці дваццатага стагоддзя. Часам здаецца, што людзі пачынаюць верыць: даволі ўвесці АСК — і самі яны памаладзеюць, бо пасівелыя галовы перастануць балець ад напружаных думак — што, як, адкуль, куды? У гэтым усёабдымным руху за АСК, у самым дзейсным спаборніцтве часу, здараецца, што не старыя, а, наадварот, маладыя робяцца кансерватарамі. Парадокс? Не. Старыя даюць ідэі,
амаладыя павінны іх ажыццяўляць. А пры вялікім попыце на новы тавар яго заўсёды не хапае. Паспрабуй дастаць тое, чаго на ўсіх не хапае! Толькі па знаёмству, толькі з-пад прылаўка. А ў маладых знаёмствы не такія шырокія яшчэ, ды часам і ўстарэлыя прынцыпы, выхаваныя бацькамі, не дазваляюць даставаць такім спосабам. Дык вось такі малады напэўна трапіць у кансерватары.
Нешта падобнае адбылося ў саўгасе «Добрынскі». Хведар Цімафеевіч Астаповіч, па агульным прызнанні нізоў і вярхоў — рабочых і начальства,— быў добрым гаспадаром, недарэмна дырэктарстваваў чвэрць стагоддзя, гэтую самую чвэрць, калі НТР дасягала свайго апагея, і недарэмна на пінжаку ў яго высокі ордэн і дэпутацкі значок. Але раней Астаповіч быў гаспадаром дбайным, разумным, аднак «сярэднеўмераным» — не адставаў ад усяго новага, што ўводзілася ў сельскай гаспадарцы, ва ўсялякім разе, у іх вобласці, але і не вельмі стараўся апярэдзіць час, не гнаўся апынуцца на белым кані наперадзе прагрэсу. Увогуле, часцей жыў па старой сялянскай філасофіі: лепш прыбядняцца трохі, чым выхваляцца, выстаўляць свае здабыткі і новаўвядзенні. І — дзіўная рэч — праз гэта часам саўгас недабіраў прэмій і ўзнагарод, але рабочыя шчыра падтрымлівалі такую тактыку свайго дырэктара. Жывучая старая філасофія!
Іраптам гэты памяркоўны чалавек — Астаповіч — як бы намерыўся сапраўды перагнаць усіх лепшых «бегуноў» — сваіх калег, чэмпіёнаў НТР. Здарылася гэта пасля таго, як Хведар Цімафеевіч пераступіў пенсійную мяжу. Усё, здаецца, чалавек атрымаў за сваю сумленную доўгую працу. А спакою, задаволенасці не меў. Ці то адчуў, што цяперашняе яго становішча дазваляе зрабіць больш, чым мог раней? Ці сапраўды, як часта казаў публічна, збіраўся на адпачынак,
атаму, пакуль ёсць сілы, спяшаўся залажыць цвёрдую аснову для новага ўздыму гаспадаркі, каб той, хто зменіць яго, не папракнуў, што
Астаповіч перад пенсіяй «спачываў на лаўрах»? Ці, можа, лічыў, што ўзнагародзілі яго ў пэўнай ступені авансам, і стараўся апраўдаць узнагароду? Ці з вышэйшым становішчам яшчэ вышэй паднялася адказнасць? Ці ўсё разам? Відаць, найбольш верагодна, што ў такім узросце і ў такіх абставінах дзейнічае комплекс, мноства прычын, самых разнастайных, нечаканых, часам супярэчлівых, што пацвярджае старую ісціну, якая, відаць, доўга яшчэ будзе новай: чалавек — загадка.
Цяпер галоўная функцыя дырэктара заключалася ў тым, што ён «выдаваў на-гара» новыя ідэі. Аднак не проста па-манілаўску выказваў іх, а тут жа пачынаў энергічна ажыццяўляць, абы толькі пераконваўся, што яна дасць карысць.
Само сабой зразумела, што галоўны цяжар па выкананні клаўся на плечы памочнікаў дырэктара па розных службах. Таму Астаповіч, напэўна, і падабраў сабе ў памочнікі маладых — галоўнага агранома, заатэхніка, інжынера, эканаміста. Усе галоўныя і ўсе маладыя. І парторг малады. Што гэта — хітрасць ці мудрасць старога Астаповіча? Зноў-такі, як усё ў свеце, так і амаладжэнне кіруючых кадраў — з'ява супярэчлівая, са сваімі плюсамі і мінусамі. Маладыя — што маладыя коні: бяруць з месца порстка, шпарка, шчыра, але хутка выдыхаюцца і часам спатыкаюцца. Спецыялісты спатыкаліся часцей за ўсё на «матэрыяльным забеспячэнні ідэй» усё з-за таго ж злашчаснага разрыву паміж попытам і прапановай. Ідэй у наш час перавытворчасць, а машын, прыбораў, інструменту, металу, цэменту, дрэва не хапае. Але Астаповіч як бы перастаў разумець, што такое не хапае і што такое планавыя ліміты. Што ёсць у краіне і што прызначана для сельскай гаспадаркі (не цацкі робім — кормім народ!) — усё павінна быць здабыта!
Ідэя комплексу па адкорму жывёлы супала з агульнай ідэяй канцэнтрацыі і спецыялізацыі, таму параўнаўча лёгка была матэрыялізавана ў сэнсе ўключэння ў план, хоць само будаўніцтва штодня ставіла перад кіраўніцтвам саўгаса задачы, якія маладым часам здаваліся непераадольнымі. (Во дзе яшчэ выяўляўся кансерватызм маладых — у разгубленасці перад цяжкасцямі!) Але два чалавекі не адступалі ні перад якімі перашкодамі — сам Астаповіч і яго верны «збраяносец» Яша Качанок, з якога Хведар Цімафеевіч часта кпіў, часам балюча пстрыкаў па носе, але трымаў пры сабе — за аптымізм, за веру, што няма такіх крэпасцей, якіх нельга ўзяць, за пастаянную гатоўнасць узваліць на сябе любую работу, часта вельмі далёкую ад яго абавязкаў прафсаюзнага арганізатара.
Чаго не маглі выбіць маладыя ўладальнікі высокіх дыпломаў, тое даручалася Качанку, які некалі, будучы ўжо старшынёй сельсавета, скончыў вячэрнюю дзесяцігодку і ў трыццаць тры гады атрымаў атэстат сталасці (аб тым, як ён здаваў экзамены, добрынцы расказвалі анекдоты) і які меў паўтузіна дыпломаў аб сканчэнні розных кароткіх курсаў — па лініі Саветаў, кааперацыі, прафсаюзаў; дарэчы, на курсах гэтых ён вучыўся заўсёды на «выдатна», прывозіў пахвальныя граматы і тыцкаў імі ў нос настаўнікам сваёй школы, якія вучылі яго ў вячэрніх дзевятым і дзесятым класах, ставілі чацвёркі, а пасля, лайдакі, распускалі анекдоты, што ён Індыю шукаў у Паўднёвай Амерыцы.
Астаповіч смела кідаў Яшу ў любы прарыў і не баяўся, што той скампраметуе яго, кавалера ордэнаў, дэпутата. Качанок цвёрда трымаўся дэвізу: «Не крадзі, не хабарнічай, не пі, не хадзі да чужой жонкі
—і не бойся Абкома». Безумоўна, без прынцыпу «паслуга за паслугу», «ты мне — я табе» — не абыходзілася. Але калі ўжо без гэтага нельга было, то Яша Качанок заўсёды раіўся са сваім дырэктарам, і разам, абодва вопытныя, разумныя, хітрыя, асцярожныя, яны знаходзілі такую форму аплаты, матэрыяльнага заахвочвання, падзякі, да якой не мог прычапіцца ніводзін кантралёр ці рэвізор.
Галоўны талент Качанка — «арганізатара матэрыяльнага забеспячэння дырэктаравых ідэй» — праяўляўся ва ўменні ў патрэбны час знайсці патрэбнага чалавека. Чалавекі такія часта не мелі ніякага дачынення да той машыны, матэрыялу, насення, гербіцыду, якія тэрмінова належала дастаць, але мелі подступы да тых, хто размяркоўваў гэтыя дэфіцытныя каштоўнасці ў аблплане, валодаў імі на заводах, на базах, складах.
«Іўняк» — так Качанок ахрысціў гарачых і няўмелых маладых спецыялістаў; слова з'явілася проста — ад скарачэння Кузевага любімага «наіўняк», але ў Качанка яно набыло нечаканую вобразнасць
—адразу прыгадваліся маладыя вербачкі,— дык вось гэты «іўняк» Кузя некалі гучна рагатнуў, калі Якаў Мацвеевіч сказаў, што прыстаўкі да камбайнаў — для ўборкі палеглага збожжа, навінку, якую вынайшаў нейкі ўмелец і якую тады рабіў толькі адзін украінскі завод, можа дастаць галоўны ўрач Хамоўніцкай сельскай бальніцы. Але Астаповіч не засмяяўся. Астаповіч дзелавіта спытаў:
—Што хоча?
—Сантэхніку.
—Якую?
—Трубы, радыятары.
Астаповіч узлаваўся:
—Ты што, Якаў, таго? — пастукаў сабе па лбе.— У нас што — свой трубны завод? Мы саўгас мяснога профілю.
—Ёсць у нас трубы, Цімафеевіч,— даводзіў Качанок.
—А самім пасля? Вылятаць у трубу?
—Каб мы не дасталі труб?!— хітра націскаў на дырэктараў
гонар.
—Трышкаў кафтан! Хітруга твой урач.
—А мы што, хіба лыкам шытыя? Не з прыватных рук купім. На заводзе. Усё па закону, Цімафеевіч. І бальніцы паможам. Людзі дзякуй скажуць.
—Але як ён, урач твой, дапяў ажно ў Бярдзічаў?
—Гомель і Бярдзічаў здаўна параднёныя гарады.
Так было часта. «Іўнякі» Кузя і Астравец — галоўны інжынер — не толькі перасталі рагатаць, але нават ухмыляцца з неверагодных Качанковых камбінацый. Цяпер часта самі хадзілі на паклон да «рабачкома». У Качанка быў добры характар: ён нікому не адмаўляў у дапамозе, калі гэта ішло на карысць саўгасу. Прыватнаўласніцкія просьбы Якаў Мацвеевіч ігнараваў і ўвесь свой прапагандысцкі пафас скіроўваў супраць «сучаснага акулачвання». На свой дом і на сваю гаспадарку забываўся, хоць не сказаць, што ў двары яго было запусценне, але дабрабыт і парадак у доме, пераконана лічыў ён сам і даводзіў іншым,— не яго заслуга, Клавіна. Сапраўды, Клава — жанчына руплівая, гаспадарлівая; і на саўгасным гародзе, дзе яна кіравала звяном, расла найлепшая ў раёне монакультура — цыбуля, і яе ўласны гарод з рознай гароднінай быў лепшы ў Добрынцы, і карова лепшая, індычак — поўны двор... Між іншым, індыкоў Качанок не любіў, называў іх «гібрыдам страуса з барсуком». Чаму з барсуком? — ніхто дапяць не мог. Але на кожным сходзе ці нарадзе «рабачком» «праязджаўся» па гэтых індыках. Рабочыя ў задніх радах пасміхаліся: «Цішэй, Яшка індзюшак пачынае кляваць». І ён кляваў. Яго «каньком» было: раней добрынцы вырошчвалі гусей — любіў гусей (высакародная прыгожая птушка!),— а цяпер, маўляў, настолькі акулачыліся, зажырэлі, што гусяціну і есці не хочуць, індычаціну ім падавай. Але асабліва яго абурала, што самі ўсё з'ядаюць; закупшчыкі райспажыўсаюза як прыязджаюць з пустым фургонам, так і ад'язджаюць з пустым, рэдка калі якога старога кныра купяць, таму ў сельпоўскай чайной беф-строганаў — адно сухажылле. З чаго ты яго настругаеш, бефа таго?
Астаповіч ужо гады тры на кожнай нарадзе даводзіць, што кіраваць па-старому нельга, не той час, не тыя маштабы. Усе стараліся кіраваць па-новаму. Але чамусьці лічылі, што без АСК усё