ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 21.08.2025

Просмотров: 2219

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Яны перакідваліся лёгкімі, несур'ёзнымі, бяздумнымі, у Шчэрбавым стылі, словамі, жартамі. Яна і Хведар. Іван маўчаў. Іван не слухаў і не чуў іх. Тася бачыла, што ён не чуе, і яе ахоплівала незнаёмая трывога, амаль страх. Ёй хацелася хутчэй застацца з Іванам адзін на адзін, без сведкі, і спытаць, што з ім. Калі яго так засмуціла аварыя, то сказаць, каб не перажываў: не было б бяды большай, а гэта глупства, чаго ні бывае на дарогах, сам жа казаў. Характар у яго такі, у Івана. Гэта не Шчэрба, які пяць разоў абдзіраў бакі сваёй машыне, яго на трактар перасаджвалі, правоў пазбаўлялі не адзін раз і цяпер трымаюць на старой трохтонцы, музейнай, як жартуюць маладыя механізатары. І ён, Шчэрба, смяецца з сябе разам з другімі, ні з чаго не рабіў трагедыі. Ці, можа, яго жарты — ахоўны панцыр, афарбоўка, мімікрыя?

Прыйшоў Карней. Тасю хораша крануў сам яго прыход. Значыцца, не абыякавы хлопец да таго, што адбылося, толькі паказаў звышмужчынскую абыякавасць. Не вытрымаў, усхвалявала яго, чаму так доўга няма бацькоў.

Івану таксама спадабалася, што прыйшоў сын, няхай сабе і на завяршэнне рамонту, калі пачалі распыляльнікам фарбаваць крыло. Карней павітаўся са Шчэрбам, хоць відно было: не надта ён узрадаваўся прысутнасці суседа-зубаскала.

Прывет, хрэснічак! Ты чаго прыходзіш на разбор шапак? Памог бы бацьку свайго залатаць.

Карней з сур'ёзнасцю гаспадара і вялікага знаўцы агледзеў машыну. Спытаў па-даросламу з неспадзяванай для бацькоў практычнасцю, падрабляючыся пад Шчэрбаву манеру размовы:

І ў які пятак табе ўляціць такі гузак?

Іван здзівіўся: ніхто пра гэта не спытаў — ні сябры-шафёры, ні Тася. Растлумачыў не столькі сыну, колькі Тасі і Хведару:

Каб ён прыгнаў сваю «Пабеду» сюды, то дорага не абышлося б, самі ўсё зрабілі б, хіба крыло ды верх багажніка прыйшлося б купіць. Але маёр, відаць па ім, свайго не ўпусціць. Здзярэ ён з мяне па вышэйшаму тарыфу. І за рамонт, і за свае перажыванні.

Карней хмыкнуў, як бы пацяшаючыся:

Плачуць твае «Жыгулі», мама. То Валька тваю панчоху патрэсла, то бацька...

На яго словы, якія дома, у сямейнай размове, бацькі прынялі б без усялякіх эмоцый, нечакана для ўсіх узлаваўся Шчэрба, якога, здавалася, ніколі не краналі адносіны іншых людзей і які сам кпіў з жадання пані Tyci перагнаць прагрэс на «Жыгулях».


А чаго ты хмыкаеш, парасёнак? Думаеш, матка хоча для сябе купіць машыну? Нашто ёй? Ездзіць роды прымаць, ці шчо? Дык раджаць не хочуць, усе разумныя дужа пасталі. Яна стараецца для цябе, ёлуп цара нябеснага.

Не трэба мне тая машына,— агрызнуўся Карней, адступаючы ад Шчэрбы, бо той раптам павярнуўся да яго і наканечнікам распыляльніка напісаў па бетоннай падлозе васьмёрку, трохі не пафарбаваў Карнею чаравікі і штаны.

Таіса Міхайлаўна, усё яшчэ поўная радаснай удзячнасці сыну за тое, што прыйшоў, пакрыўдзілася за «парасёнка» і «ёлупа» і тут жа, як птушка, кінулася на абарону птушаняці.

Карней у нас такі... яму нічога не трэба, адны кнігі кўпляе.

Ты глядзі! — прытворна здзівіўся Шчэрба.— А я думаў: адзін такі дурань у Добрынцы, якому нічога не трэба,— я. Можа, і мне пачаць кніжачкі купляць? Якась адзін хахол на склад сельпо заваліўся, перабраў увесь кніжны завал, два мяшкі кніжак набраў. Я — да яго: хіба ў вас, кажу, на Украіне, кніжак не хапае? Паглядзеў на мяне, як на першабытнага чалавека — таго, што згорблены яшчэ, з доўгімі рукамі. Такім я здаўся таму хахлу. Кніжкі, кажа, сёння самы дэфіцытны

ісамы цэнны тавар, даражэй за золата. Во! Так шчо хрэснік мой не дурак — знае, у што капітал свой улажыць. Глядзі, і будзе гэты самы...

як яго?.. прыбавачны прадукт. Шчо ты, кума, глядзіш на мяне? Лічы, што адкрыццё зрабіў. Як Карл Маркс. Ад чаго, ты думаеш, наш чалавек можа палучыць прыбавачны прадукт? Ад «Жыгулёў» тваіх? А дулю не хацела? Адно разарэнне ды клопаты будзеш мець ад «Жыгулёў». Ад кніг! Ад іх, глядзі, штось і прыбавіцца. У галаве. А будзе ў галаве — будзе і ў кашальку.

Дарэмна вы баранку круціце,— шпільнуў Карней суседа.— У прафесары можна ісці, ведаючы так палітэканомію.

Батракі! Чулі, куды ваш сын мяне пасылае? У прафесары. Во бандыт! Пастой жа, зараза. Я табе прыпомню! Гэта ж усё роўна, каб сказалі: ідзі ў свінапасы...

У любы іншы час Іван пасмяяўся б са Шчэрбавых «дурыкаў», так называлі ў сяле яго кепікі з любой нагоды — з нараджэння, вяселля, са смерці, паступлення ці непаступлення на вучобу, з прэміі, з Астаповічавага партрэта ў газеце; не толькі чужыя людзі, але і свае, хто працуе і жыве з ім побач, не заўсёды разумелі, калі Хведар жартуе, а калі гаворыць сур'ёзна. Можа, толькі ён, Іван, гэта заўсёды адчуваў і ўмеў падыграць яму скупым словам ці стрыманым смехам.

Але сённяшняе старанне Шчэрбы пасмяшыць прападала марна. Івану было не да смеху. Ён думаў, што Карнею таксама трэба рас-


казаць, як узнікла аварыйная сітуацыя. І нельга не сказаць, хто быў у кабіне. Кожнаму прыйдзецца тлумачыць, чаму ён паехаў з паліцаем. Але ці кожны зразумее? Напэўна ж не, бо і сам ён не разумее, сам сабе не можа вытлумачыць свой учынак.

Карней са смехам прымаў амаль усе Шчэрбавы жарты, акрамя аднаго — наконт яго, Карнеевых, адносін з дзяўчатамі.

Мабыць, баючыся, што, завёўшы на поўныя абароты сваю «брахалку» (так называе Шчэрбаву балбатню яго цешча), Хведар дабярэцца і да гэтай тэмы, бо так было заўсёды — калі завядзецца, то ўсё перабярэ! — Карней непрыкметна знік, як толькі Шчэрба і бацька адвярнуліся, шукаючы нейкі інструмент. Маці ўбачыла, як ён нырнуў у брамку, але змаўчала: магчыма, здагадалася, ад чаго ён уцякае, а можа, проста звыклася, што сын вось так жа нечакана выходзіць з дому; бывала, глядзіць па тэлевізары фільм і раптам з палавіны фільма — шусь за дзверы. Івана гэта здзіўляла і засмучала, яе — не, маладая яна сама такая была: нечаканая думка, жаданне перамагалі цікавасць да размовы, да фільма, да ўрокаў.

Туманная імжа ахутала свет, згусціла ноч... Відзён быў толькі бліжэйшы ліхтар — вялікі жаўтаваты шар, скупое святло ледзь цадзілася на зямлю. А за ім — чорная бездань: ні агеньчыка, ні абрысаў лесу, ні будынкаў. Здавалася, што імжа, як вата, нават гукі прыглушыла. Бязгучна ступалі па мяккай зямлі боты. Далёка-далёка, як у іншым свеце, гучала ціхая, незямная музыка. Шум адзінокай машыны на шашы таксама здаваўся ненатуральна далёкім, як гул карабля, што імкліва аддаляўся ў глыбіні космасу.

На машынным двары яны паспрачаліся, як пайсці,— па вуліцы, дзе гарэлі ліхтары, ці па запаветнай сцежцы цераз гароды, як Іван і Шчэрба хадзілі заўсёды, акрамя хіба ранняй вясны, калі разліваўся ручай.

Хведару захацелася пайсці па вуліцы, і Тася згадзілася з ім: цяпер ёй усё роўна, гэта сюды яна выбірала найкарацейшы шлях, каб даляцець хутчэй. Цяпер яна супакоілася, хоць настрой Іванаў усё яшчэ не падабаўся ёй. Сапраўды, чаму ён заўпарціўся — ісці толькі па сцежцы? У такую цемень! Праўда, у яго ёсць ліхтарык — «лягушка», але не вельмі асветліш сцежку такім святлом. Ніколі з-за такой дробязі не спрачаўся. І Шчэрба таксама. А тут уперліся, як наравістыя казлы. Не ўступаюць адзін аднаму — дый годзе! Шчэрба махнуў рукой і пайшоў на дарогу. Іван не пайшоў следам за ім, але запрасіў:

Заходзь жа, павячэраем разам.

Не хачу,— адказаў Хведар.


Таісе Міхайлаўне зрабілася няёмка — быццам за дабрыню, за падмогу чалавека пакрыўдзілі.

Чаго ён, Ваня?

Чорт яго знае. Блыха ўкусіла. Хведзькі не знаеш?

Адказаў жонцы амаль весела, а думка была невясёлая: чакаў Шчэрба, што ўрэшце ён скажа пра Шышку, пра аварыю ўсю праўду, не дачакаўся — таму пакрыўдзіўся. Гэта ж калі было, каб Хведзька пасля работы адмовіўся ад чаркі!

Ішлі моўчкі. Іван наперадзе. Націскаў і адпускаў рычаг «лягушкі». Назойліва пішчала дынамка; ліхтарык свяціў няроўна, то ярка, то цьмяна, а то зусім згасаў — мабыць, млелі пальцы.

Таіса Міхайлаўна думала пра Шчэрбу: якая блыха яго ўкусіла? Чым больш яна думала, тым больш ёй рабілася няёмка перад даўнім Іванавым сябрам, суседам, з якім яны, як кажуць, з'елі не адзін пуд солі.

Іван таксама думаў пра Хведара, але ў іншым плане — пра сябе: што перашкодзіла яму сказаць таварышам па рабоце пра Шышку — што ён быў побач у кабіне ў часе аварыі?

Перайшоўшы ручай, Іван павярнуўся, асвяціў кладку, падаў Тасі руку. Перавёў і не выпусціў яе рукі. Перастаў націскаць рычаг ліхтарыка. Трымаючыся за рукі, яны замерлі ў цемені, слухаючы і ўгадваючы настрой, пачуцці адно аднаго праз рукі, па іх цеплыні.

— Тася! — ціха і трывожна, быццам згубіў яе ў цемры, паклікаў

Іван.

Што, Ваня? — і гэтае «што» было як адказ хвораму: «Я тут, я з

табой».

Са мной ехаў ён.

Я так і падумала,— ціха ахнула яна.

Качанок яго паслаў. Я ўзяў... Я хацеў паглядзець яму ў вочы. Я сказаў яму... І пасля... у мяне пацямнела ў вачах, я чуць не наляцеў на рэфрыжэратар. Мне хацелася забіць яго!

Тася адняла руку і абшчапіла яго галаву, правяла далонямі па калючых халодных шчоках, горача зашаптала:

Што ж гэта такое, Ванечка, родны? Што ён робіць з намі?

Пасля аварыі ён кінуўся ў кусты, як заяц. Пачуўшы, што я сядзеў пад печчу, што ўсё знаю, ён хацеў выскачыць з кабіны. Больш ён не прыедзе ў Добрынку. Пабаіцца. І мы забудземся на яго. Выкінем

зпамяці...— Ён не верыў, што можа забыцца на перажытае зноў, як забыўся быў да з'яўлення Шышкі, і зноў набудзе шчаслівы спакой, але яму хацелася супакоіць жонку, бо ён адчуў, як спалохала Тасю яго


жаданне забіць.— Будзь ён прокляты! Няхай здыхае сваёй смерцю. Не бойся. Во дурная! Ажно дрыжыць уся. Супакойся, кажу табе.

14

Не, Шышка не знік. Ён вярнуўся ў Добрынку. Праўда, не адразу, не ў той дзень — дні праз тры. Гэтыя дні ён правёў у Гомелі, у сваёй пляменніцы.

Батракоў гнеў — кіпеў чалавек, ажно аварыю зрабіў,— яго словы, што сядзеў ён пад печчу ў тую ноч, спалохалі былога паліцая, бадай, больш, чым арышт у сорак чацвёртым, калі прыйшлі з асобага аддзела і ўзялі яго з акопаў, з баявой аховы на беразе Віслы. Тады, апынуўшыся ў Савецкай Арміі, Шышка лічыў сябе амаль уратаваным: баязліва хаваючы за брустверам галаву, ён, аднак, часта выстаўляў рукі, жадаючы лёгкага ранення, каб крывёю акупіць сваю віну. Спалохаўся ён пасля, на вочнай стаўцы з Лапаем. Лапай адступіў з немцамі, і ён, Шышка, радаваўся гэтаму: знікне бясследна яго хаўруснік недзе ў Германіі, а калі і трапіць у рукі савецкіх разам з гітлераўцамі, з уласаўцамі, то іншых правінак яго «Смершу» даследаваць не будзе патрэбы: кокнуць як здрадніка, без доўгага суда. Але ўсе Шышкавы разлікі рухнулі. Сабралі многіх, хто служыў акупантам, у тым ліку начальніка раённай паліцыі, бургамістра. Быў суд, доўгі — ажно два тыдні. Можа, тое, што судзілі адразу многіх і былі сярод здраднікаў сапраўдныя «шышкі», ратавала яго, радавога паліцая. Не, хутчэй за ўсё да такой думкі ён пасля прыйшоў, ратавалі яго самі ж добрынцы, бо ў паказаннях на судзе ўвесь свой гнеў абрушвалі на Лапая. Пра яго ж казалі між іншым. Старая Даніленкава на пытанне суддзі ці пракурора пра яго, Шышку,— як ён сябе паводзіў, так адказала: «Еты больш самагонку глушыў ды па чужых бабах лазіў».

З пахаладзелымі рукамі і нагамі, анямелы, слухаў ён тады прыгавор. Не пачуўшы свайго прозвішча сярод тых, бясконца доўгі пералік імёнаў якіх і іх злачынстваў канчаўся страшнымі словамі «да вышэйшай меры — пакарання смерцю цераз павешанне», Шышка адчуў сябе шчаслівым. Усё іншае яго тады не палохала — абы жыць. У калоніі ён зусім супакоіўся і, перакопваючы іншых асуджаных, што ўся яго віна толькі ў тым, што ён пад «п'яную лавачку» паступіў у паліцыю, патроху і сам сябе пераканаў, што сапраўды віны за ім ніякай няма. Аб расстрэле партызанскіх сем'яў навучыўся ўспамінаць так, каб зноў жа апраўдаць сябе. Правёўшы ў калоніі гадоў пятнаццаць і сустрэўшыся там з чалавекам, які пачаў «далучаць яго да бога», Шышка паверыў, што «бог прыняў яго», бо двойчы ўратаваў ад вернай смерці, а калі бог прыняў, то, значыцца, няма на ім граху, а калі і