ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 21.08.2025

Просмотров: 2176

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Можа, сапраўды на гэтай глебе прарасло семя духоўнай блізасці паміж бацькам і дачкой. Але расло яно ненатуральна хутка на гнаі грэшнага жыцця, грэшных жаданняў і намераў.

Не Марьне, жонцы, а ёй, дачцэ, Рыгор Шышка прызнаўся, што прыехаў не з пустымі рукамі, што, акрамя шчодрых падарункаў, да якіх Ганна зусім не была абыякавая, не так, як маці, прывёз ён даволі круглую суму грошай. І не думаў сядзець на гэтых грашах, як сабака на сене. Пра сям'ю падумаў: «Дом, дачка, пабудуем такі, шчоб людзям зайздросна стала». З гэтым, уласна кажучы, і вяртаўся Шышка: паказаць, што ён не толькі выжыў, але жыве не горш за многіх з тых, хто пракляў яго, выкрасліў са сваёй памяці. Няхай зайздросцяць гады! — во чаго хацеў «святы».

Ганна сама даўно марыла пра лепшую хату, асабліва калі зразумела, што нікуды яна не пойдзе з гэтай, матчынай, ніхто яе не возьме замуж.

Выпісвала патроху лес, па два-тры кубаметры, больш ляснічыя, без нарада сельсавета, выпісваць не адважваліся. Але лес цямнеў, гніў, маці пазычала яго суседзям, бо — куды яго дзенеш, калі не хапае нават на зруб.

Цяпер Ганна жыла новай хатай... не, не хатай — домам, лепшым, чым у дырэктара саўгаса, у Івана Батрака; бацька нават чарцёжык зрабіў — якім ён будзе, іх дом. Бацька — за цагляны. Але яна ўсё роўна хадзіла па лесе і выбірала найлепшыя сосны — карабельныя. І ўяўляла, як будуць сінець ад зайздрасці добрынцы, як будуць шыпець ад злосці. Зайздрасці іх яна не баялася, ад уяўлення пра яе ёй рабілася весела, амаль радасна. Хоць такім чынам хацелася адплаціць людзям за сваё ўніжэнне, за беднасць, за цяжкую працу, за няўдалае жыццё, якое не дало ёй нават простага жаночага шчасця.

Ганна спалохалася, калі бацька, паехаўшы ў горад, не вярнуўся ў той дзень і назаўтра, для яе было б цяжкім ударам, каб, пагасціўшы дома нейкія два месяцы, ён знік бясследна, ашукаўшы ўсе яе надзеі

на дом, на новае жыццё. Яна амаль узненавідзела маці, калі тая на трэці дзень адсутнасці бацькі прыкметна павесялела — не ад чаго іншага, зразумела Ганна, ад думкі, што чалавек, з якім яе звязвала адно

што ён Ганнін бацька, кануў у невядомасць, з'ехаў гэтак жа нечакана, як і вярнуўся, і цяпер, відаць, назаўсёды.

Але пад вечар таго ж дня, на радасць Ганне і на засмучэнне Марыне, Шышка вярнуўся. На пытанне, дзе быў, адказаў, што гасціў у пляменніцы. Гэта была яго пляменніца, дачка ягонай сястры. Марына пасля смерці Рыгоравай маці, з якой мусіла нейкі час жыць у адной хаціне, даглядаць яе, нямоглую, па сутнасці, парвала ўсялякія


адносіны са сваякамі па мужавай лініі: пляменніцу гэтую яны з Ганнай не бачылі гадоў дваццаць, забыліся пра яе існаванне, бо жыла яна з маладых гадоў у горадзе, у Добрынку амаль не наведвалася, мабыць, не вельмі хацелася, каб ёй нагадалі пра дзядзьку-паліцая.

Рыгор сказаў пра гасцяванне быццам бы з задавальненнем: пагуляў, маўляў, павесяліўся. Але пасля ў той вечар маліўся даўжэй, чым звычайна, і ў малітве Ганна адчула «смятение духа», трывогу, страх і пашкадавала бацьку: няўжо гэтак ён пражыў увесь час, усе трыццаць пяць гадоў? Ды такім жыццём можна скупіць любыя грахі!

«Посмотри на врагов моих, как много их и какою лютою ненавистью они ненавидят меня».

У Ганны ад слоў такіх захаладала ўсяродку.

«Не удаляйся от меня: ибо скорбь близка, а помощника нет».

«Я твой памочнік, я!» — хацелася закрычаць Ганне, яна моўчкі паўтарала за бацькам словы малітвы.

«Не предавай на произвол врагам моим, ибо восстали на меня свидетели лживые и дышат злобою».

Марына гатавала вячэру, паліла ў печы, такой нізкай, што для таго, каб паставіць ці выняць віламі чыгунок, станавілася наўколенкі. Яна яўна знарок грымела вёдрамі, чыгунамі. Не любіла яна мужавых малітваў, бо не верыла ў іх шчырасць.

Ганна колькі разоў кідала на маці гнеўныя позіркі, але Марына рабіла выгляд, што не бачыць яе незадаволенасці, і грымела яшчэ больш, раптам пачала перасоўваць ражку. Хоць куды яе ў той хаце можна было перасунуць?

Рыгор толькі ўздыхаў на гэты жончын шум, аднак малітвы не спыняў, наадварот, пачаў вымаўляць больш выразна.

«Суди меня, господи, по правде моей и по непорочности моей во

мне».

Пры гэтых словах Марына засмяялася. Натуральна. Гучна. Як камсамолка якая.

Рыгор уздыхнуў і перайшоў на шэпт. А Ганна абурылася на маці:

Ты чаго ета? Шчо табе смешна? Шчо чалавек моліцца?

Многа ж ён награшыў, калі так моліцца, калі так просіць бога.

Прасці ёй, госпадзі, бо сама не знае, што гаворыць,— знешне спакойна, але падкрэслена, з унутраным звонам ад гневу, сказаў Рыгор.

А Ганна істэрычна закрычала:

Як табе не сорамна! Як табе не сорамна! Старая жанчына! А нічога ў цябе святога няма. Нi любові, ні жаласці, ні бога. За ета мы і мучыліся... Дай нам пажыць! Дай!


Марына павярнулася да іх, наставіўшы вілы, як бы заняўшы пазіцыю для абароны. Сказала сурова, жорстка, рэдка калі гаварыла так з Ганнай, адзіным такім блізкім чалавекам:

— Не, дачка, не ад таго мы мучыліся. Не ад таго! Не з-за мяне. Жаласць у мяне ёсць. Да цябе. Да людзей.— Змоўкла, падумала: Рыгор уцяў галаву ў плечы, чакаючы ўдару ад жонкі, ад каго не чакаў такога ўдару — занадта пакорлівай была Марына ўвесь час; калі ехаў, быў упэўнены — не выганіць, даруе. Але Марына і тут не ўдарыла — гаротна ўздыхнула: — Да сябе ў мяне толькі няма жаласці. Да сябе... Сябе караю. А жыць — жывіце. Я вам не мяшаю,— і, з грукатам кінуўшы вілы ў качарэжнік, пайшла з хаты.

15

Іван любіў партыйныя сходы, бо размова на іх, за рэдкім выключэннем, ішла пра справы сур'ёзныя, канкрэтныя, якія мелі непасрэднае дачыненне да яго работы, да работы і жыцця ўсіх добрынцаў. Нямала важных пытанняў абмяркоўвалася і на іншых сходах. Але на прафсаюзных было мнагавата бытавізму, канфліктнасці, шуму, на вытворчых нарадах — тэхналогіі, цякучкі, штодзёншчыны. У стылі партыйнага сходу адчуваліся дырэктыўнасць і некаторая ўрачыстасць. У прэзідыум абавязкова выбіралі Астаповіча і парторга. Часта прысутнічалі прадстаўнікі райкома, а зрэдку — і з вобласці. Яго, Івана, таксама часам выбіралі ў прэзідыум. Таму з'яўляўся ён на партыйныя сходы ў святочным касцюме, пры гальштуку. Ды і не адзін ён. Хіба толькі ў пасяўную ці жніво, калі на ўліку кожная хвіліна і калі сход збіраўся экстранна, механізатары з'яўляліся ў спяцоўках, прапахлых саляркай і бензінам.

Сход меўся быць справаздачна-выбарны. Асаблівы. Вынікі за год. Кастрычнік — самы час для падрахавання здабыткаў сельскагаспадарчага года. Ды і аб новым годзе не рана думаць; таму, хто робіць на зямлі, далёка трэба глядзець наперад.

На гадзіну раней скончылі працу, каб даць людзям памыцца, пагаліцца. У саўгасе хіба толькі канторскія робяць ад званка да званка. Работа ўсіх іншых залежыць ад шмат якіх прычын: тых, хто ў полі,— ад надвор'я; на ферме — ад падвозу кармоў і нават нораву кароў: адзін дзень карова доіцца лёгка, другі — з фокусамі; у шафёраў — ад працы іншых: не пакінеш у полі выбраную бульбу, буракі, тым больш збожжа; сёння на мясакамбінаце ён прастаяў гадзіны чатыры: чарга на кіламетр і спрытнюгі развяліся, якія навучыліся ўсюды пралазіць без чаргі. Астаповіч, напрыклад, ні разу не паехаў на мясакамбінат «прабіваць сваю жывёлу», ездзіў часам Качанок. А не-


каторыя прадстаўнікі гаспадарак — Іван ведаў іх у твар — круцяцца там з тоўстымі партфелямі — ажно «замочкі трашчаць». Але ці вяртаюцца шафёры тых гаспадарак дадому раней? Каб хто праверыў, думаў Іван, ці меншыя ў іх затраты на аплату звышурочнай работы? З Кузі вырасце добры кіраўнік, ён усё падлічвае ў рублях і ўсіх прымушае лічыць, планавы аддзел і бухгалтэрыя ажно стогнуць ад ягоных падлікаў. У Астаповіча быў іншы стыль — ён браў энтузіязмам. Але Астаповіч падтрымлівае Кузю, хоць аграном па маладосці сваёй часам «ламае дровы». Дырэктар узяў пад абарону і галоўнага інжынера, калі яго пачалі былі кляваць. Парторг Забаўскі разы два добра «праехаўся» па Астраўцу. Тады Іван у душы падтрымаў парторга. У інжынера, не ў прыклад Кузю, зусім іншы стыль, дзіўны для нашага часу: менш перамен, новаўвядзенняў, эксперыментаў, асабліва ў арганізацыі працы, менш тузання — інструкцый, нарад, больш самадзейнасці саміх механізатараў. І нават філасофія свая, пра якую Астравец неафіцыйна, не на сходзе, неяк сказаў: «Усё лепшае адбіраецца эвалюцыйным шляхам». Івану здавалася, што адсталая гэтая філасофія і ўвогуле ўсе разважанні Астраўца — апраўданне ўласнай ляноты. Але мінуў год — і наўрад хто назаве інжынера гультаём: па-свойму ён кіруе машынным паркам, ва ўсялякім разе, працаваць механізатары сталі не горш — лепш. Але інжынер ні разу не пахваліўся работай свайго ўчастка. Забаўскаму не падабаецца такое маўчанне. Аднак, бадай, ёсць у гэтым свая мудрасць: меней слоў — болей дзела. І людзі прынялі гэтую, магчыма, яшчэ дзедаўскую мудрасць.

Забаўскі напэўна будзе крытыкаваць інжынерную службу. Прыйдзецца выступаць, бо сорамна ім, механізатарам, будзе, калі іх інжынера зноў пачне абараняць Астаповіч, а не яны.

Іван думаў пра ўсё гэта, пакуль галіўся перад люстэркам над умывальнікам. Думаў бегла, непаслядоўна, трохі сумбурна, без засяроджанасці на чымсьці адным. Урэшце, усё ў жыцці істотнае — дзяржаўнае, саўгаснае і сваё, асабістае, бо ўсё звязана. На такім сходзе будуць гаварыць пра ўсё: пра набліжэнне свята Кастрычніка, пра барацьбу народаў Паўднёвай Афрыкі, пра завяршэнне будаўніцтва комплексу і пра тую бульбу, якую пакінулі на полі без аховы і нейкі механізаваны падарожнік «прывёў да ладу», у яго хапіла часу падабраць яе; з брыгадзіра і трактарыста вылічылі кошт украдзенай бульбы; у дадатак атрымаюць яны і добрую порцыю крытыкі.

У спальні Іван адчыніў шафу, зняў з вешалкі новы касцюм, пачаў расшпільваць папружку на рабочых штанах і раптам застыў, бо падумаў, што яго таксама могуць крытыкаваць — за аварыю. Качанок ужо скланяў на партыйным бюро. Дзеля чаго ж ён адзенецца, як


жаніх,— пад крытыку? Каб на яго глядзелі людзі і ў душы пасміхаліся? Не, ён пойдзе ў тым жа касцюме, у якім водзіць машыну, дарэчы, касцюм зусім неблагі, толькі што пакамечаны. Гэта Тасіна выдумка, каб ён адзяваўся, як інтэлігент. Змяніў толькі сарочку, скінуў байкавую, клятчастую, і надзеў нейлонавую, сінюю. Але рабіў гэта ўжо механічна, без таго як бы святочнага ўздыму, з якім галіўся і думаў пра сход, пра размову, якая можа быць на ім. Успомніў пра аварыю — і адразу ўсё адышло туды, у мінулае, усё засланіў Шышка

— назойлівы, нахабна-неадчэпны злосны прывід.

Івана не проста здзівіла, бадай спалохала, як пасля таго, што ён сказаў Шышку ў машыне, той усё ж вярнуўся ў Добрынку: дарэмна ён суцяшаў сябе, Тасю, што паліцай больш не вернецца і яны назаўсёды забудуцца на яго. Не, немагчыма, выходзіць, забыцца, бо цяпер усё...

праца, жыццё звязана з ім. Тая ж аварыя... Іван адчуў, што, калі яго раскрытыкуюць у справаздачным дакладзе, гэта будзе не проста балюча, гэта прынізіць яго, загоніць, як кажуць, у кут і... пазбавіць права гаварыць пра іншыя справы, у якіх — яго жыццё, яго шчасце.

З'явілася раптам злосць на Качанка, нават на Астаповіча — быў чалавекам, таварышам, а стаў богам, з вышыні сваёй не бачыць, што робіцца вакол! Але тут жа засаромеўся гэтай злосці: не было ніколі, каб ён так настройваў сябе супраць сваіх таварышаў па рабоце.

Убачыў праз акно, што бяжыць Тася. Бяжыць, безумоўна, каб сабраць і правесці яго на сход. Падумаў спачатку з паблажлівай іроніяй: «Будзе збіраць, як у Маскву на з'езд». Пасля падумаў, што, безумоўна, стане прымушаць надзець лепшы касцюм, і пачуў раздражнёнасць і супраць жонкі, упартую нязгоду з ёй.

Тася ўскочыла ў хату, задыханая, з парога растлумачыла, чаму затрымалася:

Камісія ў нас з аблздрава. Такая занудлівая баба. Не тое што цётка Дуся. Для гэтае няважна, як мы работаем, а як запісваем гісторыі, планы. Не спадабаўся ёй мой план патранажу дзяцей. А што тут запісваць? Патраніраваць трэба. Часцей глядзець, вучыць жанок.

Іван бачыў: расказваючы пра занудлівую правярэльшчыцу, Тася пільна аглядае яго — як ён сабраўся. Адным выглядам сваім жонка супакоіла яго, так было неаднойчы. Але ён, гатовы паказаць свой характар, чакаў, калі яна скажа пра касцюм. Ды Тася, скончыўшы расказваць аб сваёй нязгодзе з метадам праверкі, стоена ўздыхнула, як засмучаная тым, што ёсць такія правяральшчыкі, і спытала заклапочана:

Еў?