ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 21.08.2025

Просмотров: 2188

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

бачыць, хоць, на шчасце вадзіцеля і пасажыраў і на здзіўленне шафёраў, што першыя кінуліся да дапамогу, усе ў «рафіку» былі толькі раненыя, але жывыя. Пасля Іван часта сніў, што не хто іншы, а сам ён куляецца з таго насыпу разам са сваім «ЗІЛам», і ён прачынаўся абліты халодным потам. Дык вось, пракуроравы словы па сваёй неспадзяванасці былі што нечаканы, па невядомай прычыне, зрыў пад той адхон: такое ж адчуванне, калі не ведаеш, што зрабіць, за што схапіцца, калі не памагаюць ні твая галава, ні рукі, ні ногі, ні надзейны тормаз, ні паслухмяны руль, толькі раптоўна б'е кроў у сэрца, у галаву, і ўсё цела абліваецца брыдкім, ліпучым потам. Так і тут яно аблілося, зазвінела ў вушах. Шышка! Шышка скардзіцца на яго! І ён сядзіць перад пракурорам, як вінаваты, недарэмна той так звярнуўся да яго — грамадзянін.

— Пагражалі?

Не адразу да Івана дайшло, што пракурор чакае адказу на сваё пытанне. А што яму адказаць? Урэшце, ён нават не помніць, як пагражаў, бо і тады, калі Шышка сядзеў побач у кабіне, у яго гэтак жа бурліла кроў, звінела ў вушах, можа і не пагражаў, але сказаў, дзе ён сядзеў у тую крывавую ноч, і Шышка адчыніў дзверцы, відаць, памкнуўся выскачыць, але ён, Іван, схапіў яго за каўнер.

Дык пагражалі ці не? — голас у пракурора зрабіўся пракурорскім, і ён, гэты голас, вывеў Івана з утрапення.

А вы знаеце, хто такі гэты Шышковіч? — і, намерыўшыся расказаць, хто ж такі Шышка, Іван падняўся, пераставіў сваё крэсла бліжэй да стала і сеў тварам у твар з пракурорам. Міхалеўскаму гэта не вельмі спадабалася, ён адкінуўся на спінку свайго крэсла, каб быць далей ад Івана, і адказаў усё тым жа, пракурорскім, голасам:

Так, я знаю, што Шышковіч служыў у фашысцкай паліцыі. Асуджаны савецкім судом на дваццаць пяць гадоў зняволення. Адбыў

укалоніях строгага рэжыму васемнаццаць гадоў і дзесяць — на пасяленні без права выезду. Цяпер адноўлены ў правах грамадзяніна

СССР. Я разумею, у вас могуць быць свае адносіны да Шышковіча. Але нікому не дадзена права самасуду, што б ні здарылася паміж грамадзянамі. Ёсць закон. І ёсць суд. Мой абавязак вас папярэдзіць: не толькі само забойства, але і пагроза забойства... пагроза прымянення сілы... чым бы яно ні матывавалася, караецца па закону. Вось артыкул кодэкса, паслухайце,— Міхалеўскі працягнуў руку, узяў тоўстую кнігу, разгарнуў на закладцы.

Іван не даў яму чытаць артыкул.

Не трэба, таварыш пракурор. Кодэкс у мяне ёсць. Я два гады быў народным засядацелем.


Міхалеўскі спачатку здзівіўся, і твар яго, рухомы, як гумавы, зноў выцягнуўся, але ўміг набыў звычайны выраз, і ён як узрадаваўся.

Тым больш, тым больш,— і, закрыўшы кнігу так, што на Івана шугануў вецер, нахіліўся над сталом, наблізіўся да Івана і ўжо зусім прыязна зазірнуў у вочы.— Вы ж — разумны чалавек, Батрак. Вядомы ў раёне чалавек. Навошта вам кампраметаваць сябе пагрозамі гэтаму здрадніку? Вайна даўно скончылася, і здраднікі панеслі пакаранне. Некаторых і цяпер яшчэ знаходзім. Судзім. Але любы самасуд

караецца. Зразумейце мяне правільна. Мой абавязак папярэдзіць вас і тым самым ратаваць ад... У вас ёсць дзеці?

Іван не адказаў. Яму расхацелася расказваць, хто такі Шышка, хоць пракурор і пачаў гаварыць зусім іншым голасам, неафіцыйна, даверліва.

Думаю, вы не падведзяце ні сваю сям'ю, ні нас. Гэта была б пляма на ўвесь раён. Перадавік вытворчасці...

Не бойцеся. Не зачаплю я вашага Шышку.

Міхалеўскі дакорліва паківаў галавой, спахмурнеў:

Зацяты вы чалавек. «Наш». Не наш. Закон — наш. Савецкі. І я нічога не баюся, таварыш Батрак. Я стаю на варце закона. На заяве Шышковіча я пішу рэзалюцыю: гаварыў з вамі, папярэдзіў вас, і вы далі слова, што не толькі дзеянняў якіх-небудзь не будзе, але і пагрозы больш не паўторыце. Магу так запісаць?

Пішыце.

Пракурор схіліўся над сталом і пачаў пісаць,

— Мне можна ісці? — спытаў Іван.

Міхалеўскі як збянтэжыўся, зноў адкінуўся на спінку крэсла, і твар яго на гэты раз быццам сплюснуўся.

Да, канечне. Жадаю вам усяго добрага.

Дзякую.

Міхалеўскі правёў Івана як бы недаўменным позіркам. А калі за тым зачыніліся дзверы, падняўся, адставіў пастаўленае Іванам крэсла на ранейшае месца і адтуль, дзе павінен сядзець паддопытны, прайшоўся да дзвярэй, як бы ўпершыню праверыўшы, наколькі доўгі шлях ад яго стала да парога, за якім нярэдка міліцыянеры чакалі таго, каго ён дапытваў. Пасля спыніўся каля шырокага акна і ўбачыў, як Батрак, перайшоўшы вуліцу, адчыніў ключом дзверцы кабіны свайго грузавіка і раптам застыў, трымаючыся за дзверцы, як бы не меў сілы падняцца на сядзенне. Стаяў доўга, можа мінуты тры, у задуме. Потым азірнуўся на будынак, на вокны другога паверха, дзе размяшчалася раённая пракуратура, магчыма, убачыў яго, Міхалеўскага, бо


адразу ўскочыў у кабіну, моцна ляпнуў дзверцамі і газануў яўна злосна — начадзіў на ўсю вуліцу, развярнуў машыну на вузкай вуліцы, дзе разварот не дазволены, з ліхасцю і спрытам цыркача.

Міхалеўскі падумаў, што не такі ўжо гэта дысцыплінаваны вадзіцель, як пра яго гаварыў начальнік ДАІ. І яшчэ падумаў, што людзі Батраковага ўзроўню ды яшчэ такой прафесіі часта не вытрымліваюць славы — зазнаюцца, зрываюцца, пачынаюць лічыць, што ім усё дазволена.

«Во тэма для чарговай дыскусіі з народнікам Драмакам».

Але калі сеў за стол і ўзяў ручку, каб дапісаць рэзалюцыю на заяве Шышковіча, уласна, не дапісаць, а толькі распісацца і паставіць дату, то раптам застыў у нерухомасці, што знясілены. З'явілася адчуванне, што ён нешта зрабіў ці робіць не так, як належыць пракурору. Ён задумаўся, прайшоўся яшчэ раз па сваім дзеянні, успомніў свае словы. Ды не, усё, здаецца, правільна. Нават тое, што ён палічыў за сваю памылку — зварот да Батрака са словам «грамадзянін»,— цяпер здалося правамерным. Ён, новы работнік, мог і не ведаць, што Батрак — дэпутат райсавета. Урэшце, тут, у тым крэсле, усе роўныя перад законам.

Аднак адчуванне незадаволенасці сабой не знікала.

Ён грэбліва адсунуў заяву былога паліцая і зноў падняўся, пачаў хадзіць па кабінеце.

У Міхалеўскага было абвостранае пачуццё адказнасці за сваю работу, ён баяўся памыліцца. Можа, ад гэтай боязі ён пісаў бацьку пра свае дробныя памылкі, часам уяўныя, а то і зусім выдуманыя, каб лішні раз праверыць сябе і не зрабіць сур'ёзнага зрыву.

Яшчэ ў інстытуце ён даў сабе клятву, што ў будучай рабоце юрыста заўсёды і ўсюды будзе няўхільна захоўваць законнасць. Некаторыя яго калегі даказвалі, што гэта проста ў тэорыі, а практыка падкідвае часам такое, што селі прафесараў не разбяруць, дзе ж законна, а дзе незаконна, асабліва ў сферы вытворчай. Ён з гэтым не згаджаўся. Закон ёсць закон, лічыў ён, і толькі ў тым разе, калі пільна ахоўваць і выконваць яго, Асноўны Закон, і ўсе законы, толькі тады не можа быць ніякіх шчылін для парушэнняў законнасці. Ён больш балюча, чым хто з яго аднакурснікаў, перажываў парушэнні законнасці ў мінулым. Па-першае, ён быў нашчадак юрыстаў і з малых гадоў рос у юрыдычнай атмасферы, дзе вялося нямала размоў на такія тэмы; у сем'ях рабочых і сялян у гады яго маленства гаварылі пра іншае, там больш жылі мінулай вайной і пераадоленнем пасляваенных цяжкасцей. Па-другое, тое даўняе парушэнне ўвайшло ў яго біяграфію: да вайны быў беспадстаўна рэпрэсіраваны яго дзядзька,


старэйшы бацькаў брат Мікалай, гісторык, дацэнт універсітэта; пасля XX з'езда партыі ён рэабілітаваны, вярнуўся, стары, хворы, адзінокі, і жыў у іх сям'і. Дзядзька-пенсіянер праяўляў паблажлівы скепсіс да братавай навукі. «Якая гэта навука! Народ даўно казаў: «Закон — што дышла: куды павярнуў, туды і выйшла».

Інтэлігенты Міхалеўскія ашчаджалі хворага брата і асабліва з ім не спрачаліся, пасміхаліся, як з дзівака. Мікалая гэта раздражняла, і вучань Лёня, поўны спагады і жаласлівасці да дзядзькі, абараняў яго; яны сябравалі. Пад уплывам дзядзькі ён таксама некаторы час супраціўляўся бацькаваму жаданню, каб хоць ён пайшоў на юрыдычны. А калі быў студэнтам, сам спрачаўся з дзядзькам. «А ваша гісторыя — навука?» Дзядзька быў непахісны: «І гісторыя — тое ж дышла... Фізіка, матэматыка, механіка — во сапраўдныя навукі. Я шкадую, што бог не даў мне матэматычных здольнасцей».

З гэтым Леанід не згаджаўся. Юрыдычныя навукі яго захапілі, ішоў ён круглым выдатнікам. Даўгія пісьмы з апісаннем розных фактаў сваёй пракурорскай практыкі ён сачыняў цяпер, адрываючы час ад сну, не толькі для юрыста-бацькі, але магчыма, больш для анты- юрыста-дзядзькі, каб пераканаць старога, наколькі важная і патрэбная дзяржаве і людзям яго работа.

Карацей кажучы, Леанід Міхалеўскі быў з таго пакалення маладых юрыстаў, якія добра ведаюць тэорыю і ў рабоце праяўляюць высокую прынцыповасць і пільнасць. З такімі пракурорамі раённаму кіраўніцтву бывае нялёгка. Такім, часам, кідаюць папрок, што яны забываюць, што савецкі закон мае класавую сутнасць.

У Міхалеўскага, магчыма, была другая слабасць: па маладосці і з- за выхавання (усё ж ён рос у цяплічных умовах заўсёды добра забяспечанай сям'і) ён не мог ведаць жыцця, асабліва жыцця ў сяле, так, як яго трэба ведаць пракурору сельскага раёна.

Так ён і не мог зразумець, чаму з'явілася незадаволенасць самім сабой ад размовы з Батраком, хоць адчуванне такое на працягу дня з'яўлялася колькі разоў і трохі замінала займацца іншымі справамі.

З'явілася яно і дома ўвечары. Леанід Аркадзьевіч любіў сваю жонку і лічыў, што яму пашанцавала і тут, у сям'і: добрая па характару, па-народнаму простая, клапатлівая, адданая маці — калацілася над сваім першынцам, дбайная гаспадыня. Адным словам, мела ўсе лепшыя жаночыя якасці. Але, аднакурсніца, юрыстка, следчы раённага аддзела ўнутраных спраў, яна сама займалася тым жа, што і ён, часта яны вялі адны і тыя ж справы, і таму, відаць, яе так мала цікавіла яго работа, яго думкі, развагі, сумненні. Магчыма, гэта чыста жаночая рыса — сумленны і старанны работнік на службе, дома Лена жыла