ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 28.12.2019

Просмотров: 3018

Скачиваний: 11

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.



3 Марфалагічная беларуска-руская інтэрферэнцыя


Агульная крыніца паходжання і падабенства граматыкі рускай і беларускай моў стала прычынай таго, што носьбіты, якія валодаюць абедзвюма мовамі, нярэдка блытаюць марфалагічныя прыкметы розных часцін мовы.


3.1 Назоўнік


3.1.1 Род назоўнікаў

У беларускай мове, як і ў рускай мове, са старажытных часоў вылучаецца мужчынскі, жаночы і ніякі род назоўнікаў. Але з часам род некаторых назоўнікаў змяніўся як у беларускай, так і ў рускай, украінскай мовах. Напрыклад, старыжтнарускае слова полынь жаночага роду ў беларускай мове даўно ўжываецца як назоўнік мужчынскага роду. У рускай мове слова кофе калісьці мела форму кофей і скланялася па ўзоры другога скланення. Пасля таго, як адпала літара й, слова стала нязменным і яго род стаў вагацца, што прывяло да варыянтнасці нормы роду ў сучаснай рускай мове. Такім чынам, гэтыя моўныя працэсы прывялі да таго, што род назоўнікаў у сучаснай рускай і беларускай мове не заўсёды супадае, што прыводзіць да памылак у яго вызначэнні. Трэба запомніць, што многія словы не супадаюць у родзе ў рускай і беларускай мовах:

боль (ж.р.) – боль (м.р.)

бровь (ж.р) – брыво (н.р.)

галоша (ж.р.) – галош (м.р.)

гарь (ж.р.) – гар (м.р.)

гусь (м.р.) – гусь (ж.р.)

дробь (ж.р.) – дроб (м.р.)

живопись (ж.р.) – жывапіс (м.р.)

зал (м.р.) – зала (ж.р.)

занятие (н.р.) – занятак (м.р.)

кафель (м.р.) – кафля (ж.р.)

комод (м.р.) – камода (ж.р.)

копыто (н.р.) – капыт (м.р.)

летопись (ж.р.) – летапіс (м.р.)

медаль (ж.р.) – медаль (м.р.)

мозоль (ж.р.) – мазоль (м.р.)

надпись (ж.р.) – надпіс (м.р.)

накипь (ж.р.) – накіп (м.р.)

намéрение (н.р.) – намер (м.р.)

насыпь (ж.р.) – насып (м.р.)

пар (м.р.) – пара (ж.р.)

пачка (ж.р.) – пачак (м.р.)

полынь (ж.р.) – палын (м.р.)

посуда (ж.р.) – посуд (м.р.)

продажа (ж.р.) – продаж (м.р.)

пыль (ж.р.) – пыл (м.р.)

салат (м.р.) – салат (м.р.) і салата (ж.р.)

собака (ж.р.) – сабака (м.р.)

стебель (м.р.) – сцябло (н.р.)

степь (ж.р.) – стэп (м.р.)

сыпь (ж.р.) – сып (м.р.)

табак (м.р.) – табака (ж.р.)

тень (ж.р.) – цень (м.р.)

туфля (ж.р.) – туфель (м.р.)

фальшь (ж.р.) – фальш (м.р.)

чудо (н.р.) – цуд (м.р.)

шов (м.р.) – шво (н.р.)

шаль (ж.р.) – шаль (м.р.)

шинель (ж.р.) – шынель (м.р.)

шпон и шпона (м. и ж.р.) – шпона (ж.р.)

яблоко (н.р.) – яблык (м.р.)


Род нескланяльных назоўнікаў вызначаецца ў залежнасці ад лексічнага значэння слова:

1 Род нескланяльных назоўнікаў, якія абазначаюць чалавека, вызначаецца ў залежнасці ад полу: мадам, мадэмуазэль, лэдзі, фрау – ж.р., дэндзі, аташэ, ранцье – м.р.; калі ж назоўнік можа абазначаць асобу і мужчынскага і жаночага полу, то ён можа быць і мужчынскага, і жаночага роду: візаві, пратэжэ.

2 Назоўнікі, якія абазначаюць жывых істот, адносяцца да муж-чынскага роду: кенгуру, шымпанзэ, какаду, дзінга, поні; выкл.: цэцэ – ж.р.

3 Назоўнікі, якія абазначаюць нежывыя паняцці, адносяцца да ніякага роду: авіза, кіно, даміно, камюніке, метро, бра, пано, паліто. Але род некаторых назоўнікаў вызначаецца па родавым слове: сулугуні (сыр) – м.р., кальрабі (капуста) – ж.р., салямі (каўбаса) – ж.р., івасі (рыба) – ж.р., авеню (вуліца) – ж.р., пенальці (удар) – м.р.; тарнада (ураган) – м.р.


4 Род геаграфічных назваў вызначаецца па родавым паняцці: Токіа (горад) – м.р., Місісіпі (рака) – ж.р., Антарыа (возера) – н.р.

5 Род складанаскарочаных слоў (абрэвіятур) вызначаецца ў залежнасці ад магчымасці слова змяняцца па склонах:

а) калі складанаскарочанае слова змяняецца па склонах, тады яго род вызначаецца граматычна: Н.с. калгас (калектыўная гаспадарка), Р.с. калгаса, Д.с. калгасу і г.д. Назоўнік калгас змяняецца як назоўнік м.р. другога скланення, таму і будзе адносіцца да м.р. Н.с. МУС (Міністэрства ўнутраных спраў), Р.с. МУСа, Д.с. МУСу – змяняецца як назоўнік м.р., таму і адносіцца да м.р.;

б) калі складанаскарочанае слова не змяняецца па склонах, тады яго род вызначаецца па апорным слове: ВНУ (вышэйшая навучальная установа) – ж.р., БелТА (беларускае тэлеграфнае агенцтва) – н.р., АТС (аўтаматычная тэлефонная станцыя) – ж.р.


3.1.2 Лік назоўнікаў

Сістэма ліку назоўнікаў з цягам часу вельмі змянілася. У агульнаўсходнеславянскай мове былі тры лікі – адзіночны, парны і множны. Парны лік ужываўся для абазначэння двух прадметаў. Рэшткі гэтай формы яшчэ існавалі ў старабеларускай мове і існуюць у некаторых дыялектах у наш час, напрыклад, форма творнага склону рукама, плячыма. У сучаснай літаратурнай мове рэшткі парнага ліку захаваліся ў некаторых формах: двума, дзвярыма, вачыма. У рускай літаратурнай мове парнага ліку няма, але ён паўплываў на канчаткі назоўнікаў множнага ліку другога скланення, напрыклад, у агульнаўсходнеславянскай мове словы стол, рог, город мелі наступныя формы: столъ, рогъ, городъ – адзіночны лік, столи, рози, городи – множны лік, стола, рога, города – парны лік. У сучаснай рускай мове для выражэння множнага ліку ў гэтых словах некаторыя назоўнікі ў назоўным склоне маюць канчаткі -а(-я) замест -ы(-і). Гэтых канчаткаў няма ў сучаснай беларускай мове, і іх выкарыстанне з’яўляецца грубай памылкай, абумоўленай уплывам рускай мовы.

З развіццём сістэмы ліку рускай і беларускай моў некаторыя назоўнікі сталі ўжывацца ў гэтых мовах ў розных ліках, напрыклад, у рускай мове слова чернила ўжываецца толькі ў множным ліку, а ў беларускай мове слова чарніла – гэта назоўнік ніякага роду і ўжываецца толькі ў адзіночным ліку. Прывядзем яшчэ некалькі прыкладаў несупадзення ліку ў рускай і беларускай мовах:

бобы (мае толькі форму мн.ліку) – боб (м.р.);

грудь (ж.р.) – грудзі (мае толькі форму мн.ліку);

дверь (ж.р.) – дзверы (мае толькі форму мн.ліку);

двойня (ж.р.) – двайняты (мае толькі форму мн.ліку);

конопля (ж.р., мае толькі форму адз.ліку) – каноплі (мае толькі форму мн.ліку);

крупа (ж.р., мае толькі форму адз. ліку) – крупы (мае толькі форму мн.ліку);

монисто (н.р.) – маністы (мае толькі форму мн.ліку);

поведение (ж.р., мае толькі форму адз.ліку) – паводзіны (мае толькі форму мн.ліку);

пригоршня (ж.р.) – прыгаршчы (мае толькі форму мн.ліку);


хлопоты (мае толькі форму мн.ліку) – клопат (м.р.);

яровые (мае толькі форму мн.ліку) – ярына (ж.р.).


Даволі шырока ў беларускай мове для абазначэння множнасці прадметаў выкарыстоўваюцца зборныя назоўнікі, якім няма адпаведнікаў у рускай мове, напрыклад: бярвенне, валоссе, зуб’е, пер’е, лісце, карэнне і г.д.


3.1.3 Скланенне назоўнікаў

Падабенства ў сістэме скланення прыводзіць да інтэрферэнцыі ва ўжыванні канчаткаў. Таму трэба звярнуць увагу на адрозненні ў скланенні назоўнікаў у рускай і беларускай мовах. У беларускай мове, як і ў рускай, выдзяляюцца тры тыпы скланення, і паміж імі існуюць некоторыя несупадзенні. У першую чаргу гэта звязана з тым, што ў беларускай мове пры скланенні трэба ўлічваць характар асновы назоўніка.

Асновы назоўнікаў падзяляюцца на чатыры тыпы:

  1. асновы на мяккі зычны: песня, акацыя [акацыйа], дзень, столь;

  2. асновы на цвёрды зычны: рана, стол, рота, код;

  3. асновы на зацвярдзелы зычны: нара, дождж, праца, ноч, душа;

  4. асновы на г, к, х: рэха, нага, рука, мох, стог.

Склонавыя формы назоўнікаў залежаць таксама і ад семантычных прымет, да якіх адносяцца:

паняцце асабовасці;

паняцце адушаўлёнасці – неадушаўлёнасці;

паняцце канкрэтнасці – абстрактнасці;

паняцце адзінкавасці – зборнасці.

Асабовымі называюцца адушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць асоб: мужчына, дзяўчына, беларус, брат, касір, спажывец, уласнік.

Агульныя назоўнікі называюць прадметы або апрадмечаныя паняцці як класы, напрыклад: горад – гэта населены пункт, якіх вялікае мноства. Уласныя назоўнікі вылучаюць прадмет з шэрагу аднародных, напрыклад: Мінск – гэта толькі адзін пэўны горад з вялікага мноства.

Адушаўлёныя назоўнікі, як правіла, абазначаюць назвы жывых істот (брат, заяц, будаўнік), а неадушаўлёныя – назвы нежывой прыроды (камень, бяроза, вясло), да неадушаўлёных назоўнікаў адносяцца таксама зборныя і абстрактныя назоўнікі (моладзь, народ, холад, прагрэс). Але само паняцце адушаўлёнасці нельга вызначаць толькі праз лексічнае значэнне слова, бо ёсць шэраг слоў, адушаўлёнасць якіх выяўляецца не праз сэнс слова, а праз яго граматычныя ўласцівасці, напрыклад: ферзь, валет, нябожчык, робат – адушаўлёныя назоўнікі, а бактэрыя, лічынка, натоўп – неадушаўлёныя.

Для таго, каб правільна вызначаць адушаўлёнасць – неадушаў-лёнасць назоўніка, трэба паставіць яго ў форму вінавальнага склону множнага ліку. У адушаўлёных назоўнікаў яна супадае з формай роднага склону множнага ліку, а ў неадушаўлёных – з формай назоўнага склону множнага ліку:


адушаўлёныя

неадушаўлёныя

Н. валеты, песняры, ведзьма

Р. валетаў, песняроў, ведзьмаў

В. валетаў, песняроў, ведзьмаў

сталы, бактэрыі, падаткі

сталоў, бактэрый, падаткаў

сталы, бактэрыі, падаткі


Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы, якія аб’ектыўна існуюць, апрадмечаныя паняцці, якія, як правіла, спалучаюцца з лічэбнікамі. Напрыклад: камень, стог, песня, талерка.


Абстрактныя назоўнікі абазначаюць паняцці, якія існуюць у нашай свядомасці, якія немагчыма выявіць органамі пачуццяў. Яны не спалучаюцца з лічэбнікамі. Напрыклад: хуткасць, спажыванне, смеласць, сабекошт, радасць.

Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць рэчыва, непадзельную масу, вадкасць, для якіх неабходна нейкая адзінка вымярэння. Напрыклад: малако – літр малака, цукар – кілаграм цукру, вадарод – 1 моль вадароду.

Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць прадметаў, жывых істот. Напрыклад: посуд, мэбля, моладзь, статак, лес, зграя.

Да першага скланення ў беларускай мове адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткамі -а(-я) . Напрыклад: мара, песня, рана, хваля і г.д. У рускай мове да першага скланення адносяцца назоўнікі як жаночага роду, так і мужчынскага роду з канчаткамі -а(-я): река, песня, папа, дедушка. У беларускай мове назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі
-а(-я) з’ўляюцца рознаскланяльнымі і маюць асобную сістэму канчаткаў.


Аснова


на цвёрды зычны

на мяккі зычны

на зацвярдзелы зычны

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

змен-а

змен-ы

змен-е

змен-у

змен-ай

(пры) змен-е

песн-я

песн-і

песн-і

песн-ю

песн-яй

песн-і

руж-а

руж-ы

руж-ы

руж-у

руж-ай

руж-ы


Аснова на г, к, х

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

лодк-а

лодк-і

лодц-ы

лодк-у

лодк-ай

(пры) лодц-ы

ру-ка

рук-і

руц-э

рук-у

рук-ой

руц-э

на-га

на-гі

наз-е

наг-у

наг-ой

наз-е

страх-а

страх-і

страс-е

страх-у

страх-ой

страс-е

Трэба звярнуць увагу, што зычныя асноў на г, к, х у давальным і месным склонах чаргуюцца з зычнымі з, ц, с, чаго не бывае ў сучаснай рускай мове.

Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я), як было сказана вышэй, маюць асобную сістэму скланення. Канчаткі ўскосных склонаў гэтых назоўнікаў залежаць як ад характару асновы, так і ад націску.


Аснова


на цвёрды
зычны

на мяккі
зычны

на зацвярдзелы зычны

на г, к, х


н е н а ц і с к н ы я к а н ч а т к і

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

мужчын-а

мужчын-ы

мужчын-у

мужчын-у

мужчын-ам

(пры) мужчын-е

дзядул-я

дзядул-і

дзядул-ю

дзядул-ю

дзядул-ем

дзядул-ю

прамоўц-а

прамоўц-ы

прамоўц-у

прамоўц-у

прамоўц-ам

прамоўц-у

юнг-а Янк-а

юнг-і Янк-і

юнг-у Янк-у

юнг-у Янк-у

юнг-ам Янк-ам

юнг-у Янк-у


н а ц і с к н ы я к а н ч а т к і

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

старшын-а

старшын-ы

старшын-е

старшын-у

старшын-ой

(пры) старшын-е

старшын-я

старшын-і

старшын-і

старшын-ю

старшын-ёй

старшын-і

ханжа

ханж-ы

ханж-ы

ханж-у

ханж-ой

ханж-ы

слуг-а

слуг-і

слуг-у

слуг-у

слуг-ой

слуг-у



Назоўнікі з націскам на канчатку і асновай на цвёрды зычны ў давальным і месным склонах маюць канчатак : тамадзе; назоўнікі з асновай на заднеязычны – канчатак : слугу; назоўнікі з мяккай асновай – канчатак : старшыні.

Да другога скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам і ніякага роду з канчаткамі -о, -а, -е, -ё.


Скланенне асабовых назоўнікаў другога скланення


Аснова


на цвёрды зычны

на мяккі зычны

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

брат Іван

брат-а Іван-а

брат-у Іван-у

брат-а Іван-а

брат-ам Іван-ам

(пры) брац-е Іван-е

герой Мікалай

геро-я Мікала-я

геро-ю Мікала-ю

геро-я Мікала-я

геро-ем Мікала-ем

геро-ю Мікала-ю


на зацвярдзелы зычны

на г, к, х

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

муж Рыгор

муж-а Рыгор-а

муж-у Рыгор-у

муж-а Рыгор-а

муж-ам Рыгор-ам

(пры) муж-у Рыгор-у

скарбнік Алег

скарбнік-а Але-га

скарбнік-у Алег-у

скарбнік-а Алег-а

скарбнік-ам Алег-ам

скарбнік-у Алег-у


У месным склоне асабовыя назоўнікі з асновай на цвёрды зычны маюць канчатак : пры браце, пры дэкане, пры эканамісце, а асабовыя назоўнікі з асновай на астатнія зычныя маюць канчаткі -у(-ю): пры бухгалтару, пры дырэктару, пры спажыўцу, пры намесніку, пры менеджару, пры кавалю.


Скланенне неасабовых назоўнікаў другога скланення


Аснова


на цвёрды зычны

на мяккі зычны

на зацвярдзелы зычны

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

часопіс

часопіс-а

часопіс-у

часопіс

часопіс-ам

(пры) часопіс-е


ячмень

ячмен-ю

ячмен-ю

ячмень

ячмен-ем

ячмен-і

зубр

зубр-а

зубр-у

зубр-а

зубр-ам

зубр-ы


аснова на г

аснова на х

аснова на к

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

снег

снег-у

снег-у

снег

снег-ам

(на) снез-е

мох

мох-у (імх-у)

мох-у (імх-у)

мох

мох-ам (імх-ом

мох-у (імх-у)

вожык

вожык-а

вожык-у

вожык-а

вожык-ам

вожык-у


У месным склоне канчатак маюць назоўнікі з асновай на к (рынак – на рынку), а таксама назоўнікі з асновай на г, х, якія абазначаюць абстрактныя паняцці (у жаху, у подыху), некаторыя рэчыўныя паняцці
(
у моху (з імху), у пуху (пусе), у тварагу, у малаку), уласныя назвы (пры Бугу,
у Цюрыху
), назоўнікі іншамоўнага паходжання (аб маркетынгу, шэзлонгу, штрыху). Канчатак маюць назоўнікі з асновай на г, х, якія чаргуюцца з з, с (кажух – у кажусе, бераг – на беразе). Канчатак маюць асобныя назоўнікі, найчасцей як варыянт: гуляў на двары (участак каля дома) – гуляў на дварэ (на вуліцы).

У родным склоне ў адзіночным ліку назоўнікі мужчынскага роду могуць мець канчаткі -а(-я) і -у(-ю). Гэта залежыць ад лексічнага значэння назоўнікаў.