ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 28.12.2019
Просмотров: 3021
Скачиваний: 11
Канчаткі -а(-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:
-
асобу чалавека, жывую істоту (адушаўлёныя назоўнікі): салдата, вучня, аленя, камара, зайца;
-
канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія паддаюцца лічэнню: агурка, руля, стала, падручніка;
-
органы і часткі цела чалавека, жывёлы: зуба, ілба, пальца, хваста, рога, але твару;
-
адзінкі вымярэння: грама, метра, літра, гектара, месяца, дня, года, сакавіка, але веку, ранку, абеду, з году ў год;
-
грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы: камітэта, завода, інстытута, палка, штаба, прафсаюза;
-
геаграфічныя назвы і паняцці: горада, раёна, хутара, Полацка, Алтая;
-
навуковыя, тэхнічныя тэрміны: катэта, суфікса, куба, назоўніка, сінуса, санета, твора, мінуса, але склону, роду, ліку;
-
назвы музычных твораў: паланэза, крыжачка, факстрота, балета, вальса, шлягера;
-
назвы відаў спорту, гульняў: футбола, бокса, хакея, тэніса, пасьянса, покера, брыджа.
Канчаткі -у(-ю) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:
-
абстрактныя паняцці, адцягненыя якасці, дзеянні, стан: азарту, блакіту, гневу, гумару, колеру, розуму, лёсу, матыву, страху, прагрэсу, палёту, ходу, старту, штурму, спакою;
-
прасторавыя паняцці, напрамкі, неакрэсленыя прамежкі часу: абрысу, абшару, космасу, краявіду, далягляду, нізу, стэпу, разлогу, але поўдня, калі ж гэтыя назоўнікі маюць суфікс -ок, тады ў родным склоне яны маюць канчатак -а: луг – лугу, лужок – лужка;
-
грамадскія плыні, фармацыі, навуковыя тэорыі: капіталізму, дарвінізму, апартунізму, імпрэсіянізму;
-
захворванні: бранхіту, грыпу, інфаркту, паралічу;
-
з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: агню, віхру, граду, шторму, урагану, інею, снегу, галалёду;
-
рэчыўныя паняцці: бензіну, вадароду, тлушчу, пяску, рысу, гуляшу, шоўку, але аўса, жаўтка, хлеба;
-
сукупнасці прадметаў (зборныя назоўнікі): посуду, лесу, саду, ельніку, бярэзніку, чабору.
Некаторыя назоўнікі маюць паралельныя канчаткі -а(-я) і -у(-ю) у залежнасці ад значэння, якое набывае слова ў кантэксце:
апарат – (-а) ‘прыбор, прыстасаванне’
(-у) ‘сукапнасць устаноў’
бялок – (-а) ‘частка яйка’
(-у) ‘складанае арганічнае рэчыва’
выхад – (-а) ‘дзверы, вароты’
(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова выйсці-выходзіць’
гардэроб – (-а) ‘шафа для адзення’, ‘месца ў грамадскім будынку для
захоўвання верхняга адзення’
(-у) ‘усё адзенне аднаго чалавека’
дагавор – (-а) ‘дакумент’
(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова дагаварыцца’
дом – (-а) ‘будынак’
(-у) ‘радня, родныя мясціны’
загад – (-а) ‘дакумент’
(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова загадваць – загадаць’
закон – (-а) ‘дэкрэт, пастанова’
(-у) ‘агульнапрынятыя правілы, звычаі’
з’езд – (-а) ‘форма грамадскай дзейнасці’
(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова з’язджацца – з’ехацца’
каранцін – (-а) ‘санітарны пункт’
(-у) ‘часовая ізаляцыя хворых’
курс – (-а) ‘сістэматычны выклад якой-небудзь навукі’
(-у) ‘напрамак руху’
лістапад – (-а) ‘назва месяца’
(-у) ‘ападанне лісця восенню’
народ – (-а) ‘у іменных спалучэннях: перамога народа, радасць народа’
(-у) ‘у зборным значэнні: многа народу’
пад’езд – (-а) ‘уваход у будынак’
(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова пад’язджаць – пад’ехаць’
перавод – (-а) ‘грашовае адпраўленне праз банк’
(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова перавесці – пераводзіць’
пропуск – (-а) ‘дакумент на права ўваходу’
(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова прапускаць – прапусціць’,
‘няяўка на заняткі’
рахунак – (-а) ‘дакумент, дзе вызначана сума грошай, якая павінна
быць заплачана за што-небудзь’
(-у) ‘фінансавыя аперацыі’
суд – (-а) ‘установа’
(-у) ‘думка, вывад’
узвод – (-а) ‘вайсковае падраздзяленне’, ‘частка затвора’
‘дзеянне паводле дзеяслова ўзводзіць – узвесці’
У
залежнасці ад значэння ў родным склоне
ўжываецца канчатак
-а(-
я)
або -у(-ю)
у назоўніках, якія з’яўляюцца назвамі
дрэў (бук,
дуб, клён,
ясень).
Калі гэтыя назоўнікі абазначаюць
канкрэтныя асобныя дрэвы, ужы-ваецца
канчатак -а(-я).
Калі ж яны абазначаюць драўніну або
маюць значэнне зборнасці , тады ўжываецца
канчатак -у(-ю):
галіны
дуба – стол з
дубу.
Тым не менш існуе вялікая колькасць слоў, для якіх вельмі складана выбраць канчатак у родным склоне, бо не заўсёды магчыма аднесці назоўнік да пэўнага пункта правіла: даху, гмаху, матча, мітынгу, крызісу, вытоку, акіяна, каштарыса, рынку, тэксту, тыражу.
Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. У родным, давальным і месным склонах яны маюць канчаткі -ы(-і), у творным склоне – канчаткі -у(-ю).
Асновы |
||||
|
на мяккі |
на шыпячы зычны |
на р |
на губны |
Н. Р. Д. В. Т. М. |
соль солі солі соль соллю у солі |
мыш мышы мышы мыш мышшу пры мышы |
шыр шыры шыры шыр шыр’ю у шыры |
глыб глыбі глыбі глыб глыб’ю у глыбі |
У творным склоне апошні зычны асновы, апрача губных і р, падаўжаецца, калі знаходзіцца пасля галоснага: вільгаццю, меддзю, маззю, столлю, рунню, ноччу. Губныя зычныя і р не падаўжаюцца і пасля іх пішацца апостраф: верф’ю, Перм’ю, Сібір’ю, Об’ю, глыб’ю. Але пасля ў апостраф не пішацца: любоўю.
3.1.4. Скланенне ўласных імёнаў
Прозвішчы на -а(-я), якія суадносяцца з назвамі прадметаў жаночага роду, набываюць склонавыя канчаткі адпаведных назоўнікаў першага скланення. Прозвішчы з асновай на г, к, х і ненаціскным канчаткам -а скланяюцца ў залежнасці ад полу асобы: жаночыя прозвішчы скланяюцца як назоўнікі першага скланення, а мужчынскія – як назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я).
ж.р. м.р.
-
Н.
Бульба
Крапіва
Р.
Бульбы
Крапівы
Д.
Бульбе
Крапіве
В.
Бульбу
Крапіву
Т.
Бульбай
Крапівой
М.
пры Бульбе
Крапіве
ж.р. м.р.
-
Н.
Сарока
Саладуха
Сарока
Саладуха
Р.
Сарокі
Саладухі
Сарокі
Саладухі
Д.
Сароцы
Саладусе
Сароку
Саладуху
В.
Сароку
Саладуху
Сароку
Саладуху
Т.
Сарокай
Саладухай
Сарокам
Саладухам
М.
пры Сароцы
Сароку
Саладуху
Саладусе
Прозвішчы, якія не суадносяцца з назвамі прадметаў, скланяюцца ў тым выпадку, калі адносяцца да мужчыны, а калі адносяцца да жанчыны, то не скланяюцца.
м.р. ж.р.
-
Н.
Глебка Аляксей
Глебка Наталля
Р.
Глебкі Аляксея
Глебка Наталлі
Д.
Глебку Аляксею
Глебка Наталлі
В.
Глебку Аляксея
Глебка Наталлю
Т.
Глебкам Аляксеем
Глебка Наталляй
М.
пры Глебку Аляксею
Глебка Наталлі
Але ў мастацкай літаратуры і дыялектах такія прозвішчы жанчын часцей скланяюцца: Антаніна Хатэнка, Антаніны Хатэнкі, Антаніне Хатэнцы, Антаніну Хатэнку і г.д.
Прозвішчы на -ко, -іх (-ых) не скланяюцца: Крамко, Ралько, Касых, Сядых.
Прозвішчы
мужчынскія на -аў,
-еў, -оў, -ёў, -ін (-ын)
і жаночыя на
-ава,
-ева, -ова, -ёва, -іна (-ына) маюць
некаторыя склонавыя формы назоўнікаў
мужчынскага або жаночага роду і некаторыя
склонавыя формы прыметнікаў:
м.р. ж.р.
-
Н.
Данілаў Фамін
Кавалёва Лапаціна
Р.
Данілава Фаміна
Кавалёвай Лапацінай
Д.
Данілаву Фаміну
Кавалёвай Лапацінай
В.
Данілава Фаміна
Кавалёву Лапаціну
Т.
Данілавым Фаміным
Кавалёвай Лапацінай
М.
пры Данілаве Фаміне
Кавалёвай Лапацінай
3.2 Прыметнік
Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета. Прыметнікі змяняюцца па родах, ліках і склонах. Вылучаюць тры разрады прыметнікаў: якасныя, адносныя і прыналежныя.
Якасныя прыметнікі адказваюць на пытанне які? і абазначаюць прыметы, якія могуць праяўляцца ў большай ці меншай ступені: вясёлы – весялейшы, моцны – мацнейшы. Некаторыя якасныя прыметнікі могуць набываць значэнне адносных у тэрміналагічных спалучэннях: лёгкая прамысловасць, чорная металургія, белы хлеб.
Адносныя прыметнікі адказваюць на пытанне які? і абазначаюць адноснасць да назоўніка або іншай прыметы: лясны – які адносіцца да лесу; гадавы – які адносіцца да года; драўляны – які адносіцца да дрэва, зроблены з дрэва; учарашні – які адносіцца да ўчорашняга дня. Адносныя прыметнікі, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні, пераходзяць у разрад якасных: жалезная бочка (адносны) – жалезныя нервы (якасны), тэатральныя крэслы (адносны) – тэатральны жэст (якасны).
Прыналежныя прыметнікі адказваюць на пытанне чый? і абазначаюць прыналежнасць нейкай асобе або іншай жывой істоце: матчына хустка, бацькаў капялюш, буслава гняздо.
Калі прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць асобе, то яны ўтвараюцца пры дапамозе розных суфіксаў у залежнасці ад полу. Ад назваў асоб мужчынскага полу гэтыя прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -аў, -еў, -оў, -ёў: бацька – бацькаў, Антон – Антонаў, Сяргей – Сяргееў, Васіль – Васілёў; ад назваў асоб жаночага полу – пры дапамозе суфіксаў -ін, -ын: Галіна – Галінін, сястра – сястрын. Трэба асабліва заўважыць, што суфікс -яў не выкарыстоўваецца для ўтварэння прыналежных прыметнікаў, таму і пры ўтварэнні імёнаў па бацьку не выкарыстоўваецца суфікс -яв : Васілёў сын – Васілевіч, Мікалаеў сын – Мікалаевіч.
Ступені параўнання якасных прыметнікаў
Якасныя прыметнікі маюць дзве ступені параўнання – вышэйшую і найвышэйшую, якія маюць па дзве формы – простую і складаную.
|
простая форма |
складаная форма |
вышэйшая ступень |
аснова пачатковай формы + суфіксы -ейш, -эйш хутчэйшы, мацнейшы |
словы
больш,
менш больш хуткі, менш моцны |
найвышэйшая ступень |
прыстаўка
най-
найхутчэйшы, наймацнейшы |
словы самы, найбольш, найменш + пачатковая форма самы хуткі, найбольш моцны |
У індаеўрапейскіх мовах некаторыя прыметнікі маюць суплетыўныя (неаднакарэнныя) асновы ступеней параўнання: добры – лепшы, дрэнны – горшы, вялікі – большы, малы – меншы. Параўнайце: рус. хороший – лучший, плохой – худший, англ. good – better, bad – worse, ням. gut – besser, viel – mehr, фр. bon – miu, mauvais – pire, лац. bonus – melior, malus – pejor.
3.3 Лічэбнік
Лічэбнік – часціна мовы, якая абазначае абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні.
Паводле структуры лічэбнікі падзяляюцца на простыя, якія маюць адзін корань (тры, сем, сто), складаныя, у якіх два корані (пяцьдзесят, восемсот), і састаўныя, якія ўтвараюцца спалучэннем простых ці скла-даных лічэбнікаў (трыста дваццаць пяць, шэсцьсот восемдзесят два).
Паводле значэння і граматычнай структуры вылучаюцца наступныя разрады лічэбнікаў:
-
колькасныя (тры, восем, дзевятнаццаць, многа, мала, дзве шостыя);
-
зборныя (двое, пяцёра, дзявяцера, дзясяцера);
-
парадкавыя (першы, шосты, дзве тысячы восьмы).
Колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактныя лікі, колькасць цэлых адзінак ці частак цэлага, указваюць на колькасць прадметаў пры лічэнні. У іх ёсць пэўныя асаблівасці, якія трэба ўлічваць пры ўжыванні лічэбнікаў.
Лічэбнік адзін змяняецца па родах і ліках: адзін, адна, адно, адны.
Лічэбнік два мае родавыя адрозненні: два – для мужчынскага роду, дзве – для жаночага. Пад уплывам рускай мовы часта робяцца памылкі ва ўжыванні гэтага лічэбніка пры спалучэнні з лічэбнікам тысяча. Паколькі тысяча – назоўнік жаночага роду, то і ўжываць трэба форму жаночага роду дзве.
-
в русском языке
у беларускай мове
И. две тысячи
Н. дзве тысячы
Р. двух тысяч
Р. дзвюх тысяч
Д. двум тысячам
Д. дзвюм тысячам
В. две тысячи
В. дзве тысячы
Т. двумя тысячами
Т. дзвюма тысячамі
П. о двух тысячах
М. пры дзвюх тысячах
У спалучэннях з лічэбнікамі два, тры, чатыры назоўнікі ўжываюцца ў назоўным склоне множнага ліку, а ў рускай мове пры спалучэнні з гэтымі лічэбнікамі ўжываецца форма роднага склону адзіночнага ліку: два рублі – два рубля, тры дакументы – три документа, чатыры сталы – четыре стола.
Дробавыя лічэбнікі абазначаюць дробавыя лікі і складаюцца з дзвюх частак: лічніка (числителя) і назоўніка (знаменателя). Назоўнік абазначае колькасць частак, на якія дзеліцца цэлае, а лічнік – колькасць узятых частак ад гэтага цэлага. Калі лічнік выражаецца лічэбнікамі дзве, тры, чатыры, то назоўнік ужываецца ў назоўным склоне: дзве (часткі) – якія? – пятыя; тры (часткі) – якія? – сёмыя; чатыры (часткі) – якія? – дзясятыя. З астатнімі лічэбнікамі назоўнікі ўжываюцца ў родным склоне: пяць (частак) – якіх? – дзявятых; сем (частак) – якіх? – дзясятых.
Скланенне колькасных лічэбнікаў
|
м. р. |
н. р. |
ж. р. |
мн.л. |
Н. |
адзін |
адно |
адна |
адны |
Р. |
аднаго |
адной (аднае) |
адных |
|
Д. |
аднаму |
адной |
адным |
|
В. |
як Н. або Р. |
адну |
як Н. або Р. |
|
Т. |
адным |
адной (адною) |
аднымі |
|
М. |
(аб) адным |
адной |
адных |
|
|
|
|
|
|
Н. |
два |
дзве |
тры |
чатыры |
Р. |
двух |
дзвюх |
трох |
чатырох |
Д. |
двум |
дзвюм |
тром |
чатыром |
В. |
як Н. або Р. |
|||
Т. |
двума |
дзвюма |
трыма |
чатырма |
М. |
(пры) двух |
дзвюх |
трох |
чатырох |
Н. |
пяць |
шэсць |
сем |
восем |
дзевяць |
дзесяць |
Р. |
пяці |
шасці |
сямі |
васьмі |
дзевяці |
дзесяці |
Д. |
пяці |
шасці |
сямі |
васьмі |
дзевяці |
дзесяці |
В. |
пяць |
шэсць |
сем |
восем |
дзевяць |
дзесяць |
Т. |
пяццю |
шасцю |
сямю |
васьмю |
дзевяццю |
дзесяццю |
М. |
(пры) пяці |
шасці |
сямі |
васьмі |
дзевяці |
дзесяці |
Н. |
адзінаццаць |
трынаццаць |
сямнаццаць |
васямнаццаць |
Р. |
адзінаццаці |
трынаццаці |
сямнаццаці |
васямнаццаці |
Д. |
адзінаццаці |
трынацццаці |
сямнаццаці |
васямнаццаці |
В. |
адзінаццаць |
трынаццаць |
сямнаццаць |
васямнаццаць |
Т. |
адзінаццаццю |
трынаццаццю |
сямнаццаццю |
васямнаццаццю |
М. |
пры адзінаццаці |
трынаццаці |
сямнаццаці |
васямнаццаці |