ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 28.12.2019
Просмотров: 3022
Скачиваний: 11
Н. |
дзевятнаццаць |
дваццаць |
трыццаць |
сорак |
пяцьдзясят |
Р. |
дзевятнаццаці |
дваццаці |
трыццаці |
сарака |
пяцідзесяці |
Д. |
дзевятнаццаці |
дваццаці |
трыццаці |
сарака |
пяцідзесяці |
В. |
дзевятнаццаць |
дваццаць |
трыццаць |
сорак |
пяцьдзесят |
Т. |
дзевятнаццаццю |
дваццаццю |
трыццаццю |
сарака |
пяццюдзесяццю |
М. |
(пры) дзевятнаццаці |
дваццаці |
трыццаці |
сарака |
пяцідзесяці |
Н. |
шэсцьдзясят |
семдзесят |
восемдзесят |
дзевяноста |
Р. |
шасцідзесяці |
сямідзесяці |
васьмідзесяці |
дзевяноста |
Д. |
шасцідзесяці |
сямідзесяці |
васьмідзесяці |
дзевяноста |
В. |
шэсцьдзесят |
семдзесят |
восемдзесят |
дзевяноста |
Т. |
шасцюдзесяццю |
сямюдзесяццю |
васьмюдзесяццю |
дзевяноста |
М. |
(пры) шасцідзесяці |
сямідзесяці |
васьмідзесяці |
дзевяноста |
Н. |
сто |
дзвесце |
трыста |
чатырыста |
пяцьсот |
Р. |
ста |
двухсот |
трохсот |
чатырохсот |
пяцісот |
Д. |
ста |
двумстам |
тромстам |
чатыромстам |
пяцістам |
В. |
сто |
дзвесце |
трыста |
чатырыста |
пяцьсот |
Т. |
ста |
двумастамі |
трымастамі |
чатырмастамі |
пяццюстамі |
М. |
(пры) ста |
двухстах |
трохстах |
чатырохстах |
пяцістах |
Н. |
шэсцьсот |
семсот |
восемсот |
дзевяцьсот |
Р. |
шасцісот |
сямісот |
васьмісот |
дзевяцісот |
Д. |
шасцістам |
сямістам |
васьмістам |
дзевяцістам |
В. |
шэсцьсот |
семсот |
восемсот |
дзевяцьсот |
Т. |
шасцюстамі |
сямюстамі |
васьмюстамі |
дзевяццюстамі |
М. |
пры шасцістах |
сямістах |
васьмістах |
дзевяцістах |
У большасці выпадкаў у рускай і беларускай мовах лічэбнікі скланяюцца аднолькава, але яны па-рознаму пішуцца. Таму ў напісанні лічэбнікаў сустракаюцца памылкі, якія робяцца пад уплывам адной мовы на другую. У рускай мове лічэбнік двести пішацца з літарай и ў канцы слова, у беларускай мове пішацца літара е : дзвесце. У творным склоне ў большасці лічэбнікаў пішацца падвоеная літара ц, якая стаіць паміж галосным асновы і канчаткам: пяццю, дзесяццю, але пішацца адна літара ц, калі яна стаіць паміж зычным і канчаткам: шасцю. У формах творнага склону лічэбнікаў два, дзве, тры, чатыры на канцы пішацца літара а: двума, дзвюма, трыма, чатырма. У лічэбніках сем і восем у творным склоне не пішацца ні апостраф, ні мяккі знак: сямю, васьмю. Лічэбнікі семсот і восемсот захоўваюць пабочны націск на першай частцы, таму ў назоўным і вінавальным склонах у першай частцы захоўваюцца літары е і о: семсот, восемсот.
Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў скланяецца кожнае слова як самастойны лічэбнік, напрыклад, 352 730:
Н. трыста пяцьдзесят дзве тысячы семсот трыццаць
Р. трохсот пяцідзесяці дзвюх тысяч сямісот трыццаці
Д. тромстам пяцідзесяці дзвюм тысячам сямістам трыццаці
В. трыста пяцьдзесят дзве тысячы семсот трыццаць
Т. трымастамі пяццюдзесяццю дзвюма тысячамі сямюстамі трыццаццю
М. пры трохстах пяцідзесяці дзвюх тысячах сямістах трыццаці
Лічэбнікі паўтара ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду і паўтары з назоўнікамі жаночага роду ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму і захоўваюць родавыя адрозненні.
Н. паўтара кілаграма, паўтары тоны, паўтараста рублёў
Р. паўтара кілаграма, паўтары тоны, паўтараста рублёў
Д. паўтара кілаграмам, паўтары тонам, паўтараста рублям
В. паўтара кілаграма, паўтары тоны, паўтараста рублёў
Т. паўтара кілаграмамі, паўтары тонамі, паўтараста рублямі
М. ( пры) паўтара кілаграмах, паўтары тонах, паўтараста рублях
Зборныя лічэбнікі
Зборныя лічэбнікі абое, абодва, абедзве, двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзявяцера, дзясяцера абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як сукупнасць, адно цэлае. Зборныя лічэбнікі, утвораныя ад колькасных, большых за дзесяць, ужываюцца рэдка.
Зборныя лічэбнікі ўжываюцца:
-
з назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду: двое хлопцаў, трое сонь, шасцёра мужчын;
-
з назоўнікамі дзеці, людзі, асобы: сямёра людзей, пяцёра дзяцей, сямёра асоб;
-
з назвамі маладых істот: чацвёра кацянят, пяцёра шчанят;
-
з асабовымі займеннікамі мы, вы, яны: нас было трое, дайце ім дваім;
-
з неадушаўлёнымі множналікавымі назоўнікамі і з назвамі парных прадметаў: двое ботаў (дзве пары ботаў), трое нажніц, але ва ўскосных склонах, акрамя вінавальнага, у такіх выпадках зборныя лічэбнікі замяняюцца колькаснымі.
Парадкавыя лічэбнікі
Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак аднародных прадметаў пры лічэнні: першы дзень, пятыя суткі, чацвёртая гадзіна. Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова: у дзве тысячы восьмым годзе, на трыста семдзесят пятым кіламетры.
3.4 Займеннік
Займеннік – гэта часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы прадметаў ці колькасць, не называючы іх.
Вылучаюцца наступныя разрады займеннікаў:
– асабовыя (я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны);
– зваротны (сябе);
– прыналежныя (мой, твой, наш, ваш, свой, іхні, ягоны, ейны);
– указальныя (гэты, той, такі, гэтакі, гэткі, столькі, гэтулькі);
– азначальныя (кожны, іншы, сам, увесь, самы, усякі, усялякі, любы);
– пытальныя (хто? што? які? каторы? чый? колькі?);
– адносныя (хто, што, які, каторы, чый, колькі);
– адмоўныя (ніхто, нішто, нічый, ніякі);
– няпэўныя (нехта, нешта, нечы, нейкі, некаторы, некалькі, хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый).
Пры скланенні асабовых займеннікаў сустракаюцца памылкі, якія робяцца пад уплавам рускай мовы. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на давальны і месны склоны.
-
Н.
я
мы
ты
вы
–
Р.
мяне
нас
цябе
вас
сябе
Д.
мне
нам
табе
вам
сабе
В.
мяне
нас
цябе
вас
сябе
Т.
мной (-ою)
намі
табой(-ою)
вамі
сабой (-ою)
М.
(пры) мне
нас
табе
вас
сабе
3.5 Дзеяслоў
Дзеяслоў – часціна мовы, якая абазначае дзеянне або стан. Дзеясловы маюць пастаянныя прыкметы (трыванне, стан, пераходнасць, зваротнасць) і зменныя (лад, час і асобу). У форме прошлага часу і ўмоўнага ладу змяняюцца і па родах.
Пачатковай формай дзеяслова з’яўляецца інфінітыў, яго паказчыкамі з’ўляюцца формаўтваральныя суфіксы -ць, -ці, -чы: хадзіць, несці, бегчы.
Дзеясловы бываюць закончанага і незакончанага трывання. Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць абмежаванае дзеянне і адказваюць на пытанне што зрабіць?: прыйсці, сказаць, легчы. Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць працяглае дзеянне і адказваюць на пытанне што рабіць?: пералічваць, везці, пячы. Некаторыя дзеясловы могуць ужывацца як у значэнні закончанага трывання, так і незакончанага трывання, да іх можна паставіць абодва пытанні (што рабіць? і што зрабіць?), такія дзеясловы называюцца двухтрывальнымі: адрасаваць, арандаваць, рапартаваць, актывізаваць, даследаваць, прапанаваць.
Пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое пераходзіць на прадмет. Такія дзясловы могуць кіраваць назоўнікамі ў вінавальным склоне без прыназоўніка: пісаць (каго? што?) заяву, разглядаць (каго? што?) скаргу, выклікаць (каго? што?) доктара.
Зваротнымі
называюцца дзясловы, якія абазначаюць
дзеянне, накіраванае на сам суб’ект.
Іх паказчыкамі з’яўляюцца постфіксы
-ся,
-ца,
-цца:
адгукнуцца,
адгукаюся,
адгукаецца.
Астатнія дзеясловы з’яўляюцца
незваротнымі.
Для ўтварэння розных формаў дзеяслова выкарыстоўваюцца дзве асно-вы: 1) аснова інфінітыва і 2) аснова цяперашняга і простага будучага часу: спява-ць (аснова інфінітыва спява-), спява[й-у]ць (аснова цяперашняга часу спявай-), сказа-ць (аснова інфінітыва сказа-), скаж-уць (аснова простага буду-чага часу скаж-). Ад асноў інфінітыва ўтвараюцца: 1) формы прошлага часу (спява-ў, спява-ла); 2) формы ўмоўнага ладу (сказа-ла б); 3) дзеепрыметні-кі прошлага часу (сказа-ны, спява-ўшыя); 4) дзеепрыслоўі закончанага трывання (сказа-ўшы). Ад асноў цяперашняга і простага будучага часу ўтвараюцца: 1) формы цяперашняга і будучага часу (скаж-уць, спява[й-у]ць); 2) формы загаднага ладу дзеяслова (спявай, скаж-ы); 3) дзеепрыметнікі цяперашняга часу (спява[й-у]чыя); 4) дзеепрыслоўі незакончанага трывання (спява[й-у]чы).
Лад дзеяслова выражае адносіны дзеяння да рэчаіснасці: дзеянне рэальнае, якое адбылося, адбываецца ці адбудзецца (абвесны лад), дзеянне пажаданае (загадны лад) і дзеянне магчымае (умоўны лад).
Абвесны лад дзеяслова мае тры часы: прошлы, цяперашні і будучы. Але дзеясловы закончанага і незакончанага трывання маюць розныя магчымасці ўтварэння формаў часу: дзеясловы закончанага трывання могуць мець формы толькі прошлага і будучага часу (сказаў, скажу; зацвердзіў, зацверджу), а дзеясловы незакончанага трывання могуць мець формы прошлага, цяперашняга часу і складаную форму будучага часу (спяваў, спяваю, буду спяваць; падпісваць, падпісваю, буду падпісваць). Дзеясловы ў цяперашнім і будучым часе змяняюцца па асобах і ліках (спрагаюцца), а ў прошлым часе змяняюцца па родах і ліках.
Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках называецца спражэннем. Вылучаюць першае і другое спражэнне дзеясловаў, ад якіх залежыць напісанне канчаткаў.
1-е спражэнне |
2-е спражэнне |
||
адз.лік |
мн.лік |
адз.лік |
мн.лік |
я -у(-ю) |
мы -ём(-ем,-ом,-ам) |
я -у(-ю) |
мы -ім(-ым) |
ты -еш(-эш,-аш) |
вы -еце(-аце,-яце) |
ты -іш(-ыш) |
вы -іце(-ыце) |
ён
(яна, яно) |
яны -уць(-юць) |
ён
(яна, яно) |
яны -аць(-яць) |
Загадны лад дзеясловаў выражае пабуджэнне да нейкага дзеяння, якое накіравана на нейкую іншую асобу. Таму не бывае формы загаднага ладу 1-й асобы. Формы 2-й асобы адзіночнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе канчатка -і(-ы) ці нулявога канчатка (няс-і, каж-ы, сядзь, спявай) . Формы 2-й асобы множнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе постфікса -це (нясі-це, кажы-це, сядзь-це, спявай-це). Аналітычныя формы 1-й асобы множнага ліку і формы 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку ўтвараюцца пры дапамозе часціц давай (давайце) і хай (няхай) : давай пойдзем, давайце гуляць. У мастацкай літаратуры і вусным маўленні сустракаюцца формы 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу, утвораныя шляхам далучэння постфікса -ма да формаў 2-й асобы адзіночнага ліку: спявай – спявайма, будзь – будзьма, рэж – рэжма.
Умоўны лад дзеяслова абазначае дзеянне, якое можа адбыцца толькі пры нейкай умове. Форма ўмоўнага ладу ўтвараецца пры дапамозе часціцы бы (б) ад формаў прошлага часу. Часціца бы пішацца пасля зычных, часціца б – пасля галосных: пайшоў бы, сказала б.
3.6 Дзеепрыметнік
Дзеепрыметнік – гэта асобая неспрагальная форма дзеяслова, якая мае прыкметы дзеяслова (трыванне, стан і час) і прыметніка (род, лік, склон).
Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -уч-(-юч-) ад дзеясловаў 1-га спражэння (пішучая, вядучыя) і -ач-(-яч-) ад дзеясловаў 2-га стражэння (разводзячая, эканомячыя). Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца пры дапамозе суфікса -ш- ад асновы інфінітыва на зычны (знесшыя, падбегшая) і суфікса -ўш-(сказаўшая, развязаўшыя) ад асновы інфінітыва на галосны. Формы мужчынскага роду дзеепрыметнікаў незалежнага стану, утвораныя пры дапамозе вышэйназваных суфіксаў, з-за аманіміі з формамі дзеепрыслоўяў ужываюцца вельмі рэдка і пераважна ў мове газет, часопісаў, а таксама навуковых прац (публіцыстычны і навуковы стылі), напрыклад: Вядучыя, апорныя ў сэнсавых адносінах словы – іх называюць яшчэ ключавыя – могуць пераклікацца ў межах не толькі асобных кавалкаў тэксту, але і ў межах усяго твора.
Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу пераходных дзеясловаў незакончанага трывання 1-га спражэння пры дапамозе суфіксаў -ом-, -ем- і -ім-, -ым- ад дзеясловаў 2-га спражэння: прадказуемы, любімы. Гэтыя формы таксама малаўжывальныя ў літаратуры, часцей яны выкарыстоўваюцца ў навуковым, публіцыстычным і афіцыйна-справавым стылях.
Уласцівыя
для беларускай мовы і часцей ўжывальныя
дзеепрымет-нікі
прошлага часу незалежнага і залежнага
стану
з суфіксамі -н-,
-ан-,
-ен-, -т-
ўтвараюцца ад асновы неазначальнай
формы дзеяслова: сказаць
– сказаны, разнесці – разнесены, абліць
– абліты.
У сучаснай мове пачалі шырока
выкарыстоўвацца дзеепрыметнікі
незалежнага стану, утвораныя пры дапамозе
суфікса -л-:
пабялець
–
пабялелы,
засохнуць – засохлы, прарасці – прарослы.
Дзеепрыметнікі
залежнага стану прошлага часу
ўтвараюцца ад пераходных дзеясловаў
закончанага трывання пры дапамозе
суфіксаў -н-,
-ен-,
-ан-(-ян-), -т-: прачыта-н-ы, прынес-ен-ы,
зладж-ан-ы, разбі-т-ы.
Для беларускай мовы не характэрны зваротныя дзеепрыметнікі.
3.7 Дзеепрыслоўе
Дзеепрыслоўе – асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне, мае прыметы дзеяслова і прыслоўя і адказвае на пытанні што робячы? што зрабіўшы?
Дзеепрыслоўі бываюць закончанага і незакончанага трывання: што зрабіўшы? – сказа-ўшы, прыбег-шы; што робячы? – ганя-ючы, бач-ачы.
Дзеепрыслоўі бываюць зваротныя і незваротныя: падхапіўшыся, смеючыся, сказаўшы.
На пісьме адзіночныя дзеепрыслоўі адасабляюцца, за выключэннем выпадкаў, калі яны па значэнні набліжаюцца да прыслоўяў і стаяць у канцы сказа, адказваючы на пытанне як?: Вецер дзьме не сціхаючы. (Не сціхаючы ўжыта ў значэнні ‘бесперастанку’).
Дзеепрыслоўе з залежным словам называецца дзеепрыслоўным зваротам і заўсёды адасабляецца на пісьме: Адно за адным распраналіся дрэвы, усцілаючы залатым лісцем зямлю. Не адасабляюцца на пісьме дзеепрыслоўныя звароты, якія з’яўляюцца фразеалагізмамі: Слухалі хлопцы Грышку вушы развесіўшы.
Пры пабудове сказаў з дзеепрыслоўямі трэба, каб дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, утваралася той самай асобай, што і дзеянне, выражанае дзеепрыслоўем. Няправільнымі будуць сказы такога тыпу: Зачапіўшыся вядром за зруб калодзежа, вада ў вядры закалыхалася. У гэтым сказе дзеянні, выражаныя дзеясловам-выказнікам і дзеепрыслоўем, выконваюць розныя суб’екты. У безасабовых сказах дзеепрыслоўі ўжываюцца толькі тады, калі яны адносяцца да неазначальнай формы дзеяслова (выказнік безасабовага сказа выражаецца спалучэннем безасабовага дзеяслова ці прэдыкатыўнага прыслоўя з інфінітывам): Чуючы гэтае шчабятанне птушак, хацелася верыць, што цяпло не за гарамі. Але нельга ужываць дзеепрыслоўі з выказнікам, выражаным прэдыкатыўным прыслоўем. Таму няправільнай будзе пабудова сказа наступным чынам: Успамінаючы той дзень, заўсёды становіцца сумна. Павінна быць: Успамінаючы той дзень, заўсёды сумуеш (сумую) або Калі ўспамінаеш той дзень, заўсёды становіцца сумна.