ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 28.12.2019
Просмотров: 3026
Скачиваний: 11
4 Сінтаксічная інтэрферэнцыя
Сінтаксіс беларускай мовы мае свае пэўныя адрозненні ад сінтаксісу рускай мовы:
1 У беларускай літаратурнай мове не так часта, як у рускай, ужываюцца кароткія прыметнікі ў ролі выказніка: он болен – ён хворы, он умен – ён разумны, она смешна – яна смешная, она бела – яна белая.
2 Назоўнік у ролі выказніка ў беларускай мове можа ўжывацца не толькі ў назоўным, а і ў іншых склонах, што не характэрна для рускай мовы. Я таксама камандзірам (тв. склон), хоць служу другое лета. Такія канструкцыі сустракаюцца яшчэ ў старажытных беларускіх помніках літара-туры: Тая Ганна есть власна сестра небожчика Мартина, а нам тёткою.
3 У беларускай мове прыналежнасць значна часцей выражаецца прыналежнымі прыметнікамі, чым у рускай. У рускай мове вельмі часта прыналежнасць выражаецца родным склонам назоўніка. Бацькаў кажух – полушубок отца, Аляксеева кашуля – рубашка Алексея. Параўнайце назвы твораў: «Нёманаў дар» – «Дар Нёмана», «Рыбакова хата» – «Хата рыбака».
4 Пры пабудове пытальных сказаў у беларускай мове выка-рыстоўваецца часціца ці, якая ставіцца ў пачатку сказа. У рускай мове выкарыстоўваецца часціца ли, якая ставіцца пасля слова, да якога яна стасуецца. Ці ведаеш ты правіла напісання ‘не’ з дзеясловамі? – Знаешь ли ты правило написания ‘не’ с глаголами?
5 У беларускай мове назоўнікі ў спалучэнні з лічэбнікамі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ставяцца ў форме множнага ліку: два рублі, дзве капейкі, тры ўзроўні, чатыры дрэвы. У рускай мове ў гэтых выпадках ўжываецца форма роднага склону назоўніка: два рубля, две копейки, три уровня, четыре дерева.
У старажытнарускай мове з лічэбнікам два ўжывалася форма парнага ліку, але ў беларускай мове пад уплывам формаў тыпу тры рублі, чатыры дрэвы з лічэбнікам два (дзве) таксама стала ўжывацца форма назоўнага склону. У рускай мове захаваліся спалучэнні два рубля, два дерева, а пад іх уплывам і з астатнімі лічэбнікамі сталі ўжывацца формы парнага ліку три рубля, четыре дерева, якія цяпер успрымаюцца як формы роднага склону.
6 Дзеясловы са значэннем дзеяння і стану (хадзіць, ляцець, сустракацца, бачыцца і пад.) кіруюць месным склонам назоўнікаў з прыназоўнікам па: хадзіць па балотах, бачыцца па вечарах. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць форму давальнага склону назоўніка з прыназоўнікам по: ходить по вечерам, летать по ночам, видеться по субботам.
7 Для выражэння мэты дзеяння пры дзеясловах руху ў рускай мове ўжываецца прыназоўнік за з формай творнага склону: пойти за хлебом, поехать за сыном, пойти за малиной. У беларускай мове ў гэтых выпадках ужываецца прыназоўнік па з формай вінавальнага склону назоўніка: пайсці па хлеб, паехаць па сына. Калі ў ролі дапаўнення выступаюць назвы ягад (чарніцы, брусніцы, маліны, ажыны, суніцы, парэчкі, буякі, або дурніцы), то часцей яны ўжываюцца з прыназоўнікам у: пайсці ў маліны.
8 Пры дзеясловах смяяцца, кпіць, здзекавацца, глуміцца, насміхацца, жартаваць, рагатаць, цешыцца, дзівіцца дапаўненне ўжываецца ў форме роднага склону з прыназоўнікам з : смяяцца з брата, жартаваць з сябра, дзівіцца з глупства. У рускай мове пры гэтых дзеясловах ужываецца часцей форма творнага склону назоўніка з прыназоўнікам над: смеяться над братом, шутить над другом, або іншыя формы: удивляться глупости.
9 Спалучэнні з формамі ступеняў параўнання прыметнікаў у рускай мове ўжываюцца з назоўнікамі ў родным склоне без прыназоўніка: старше сестры, выше друга, больше десяти дней. У беларускай мове ў такіх выпадках ужываецца прыназоўнік за, радзей прыназоўнік ад, а таксама злучнік як: старэйшы за сястру, вышэйшы ад сябра, больш як дзесяць дзён.
10 Пры вызначэнні прасторы, адлегласці прадметаў у рускай мове ўжываецца форма меснага склону з прыназоўнікам в: в двух шагах от магазина, в тридцати километрах от города. У беларускай мове для гэтага ўжываецца форма вінавальнага склону з прыназоўнікам за: за два крокі ад крамы, за трыццаць кіламетраў ад горада.
11 Пры дзеясловах ажаніць (жаніць), ажаніцца (жаніцца), як правіла, дапаўненне ўжываецца з прыназоўнікам з і ставіцца ў творным склоне: ажаніцца з прыгажуняй, ажаніць сына з дачкой ляснічага. У рускай мове пры дзеясловах женить, жениться дапаўненне ўжываецца ў месным склоне з прыназоўнікам на: жениться на красавице, женить сына на дочери лесничего.
12 Пры дзеясловах прабачыць, выбачаць, дараваць, дзякаваць, аддзячыць дапаўненне ставіцца ў давальным склоне, а ў рускай мове – у вінавальным склоне: прабачце мне – извините меня; дзякаваць настаўніку – благодарить учителя; дараваць крыўдзіцелю – простить обидчика.
13 Дзеясловы думкі, пачуцця, маўлення (гаварыць, шаптаць, думаць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца, маўчаць) утвараюць словазлучэнні з назоўнікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам пра: гаварыць пра ўраджай, клапаціцца пра дзяцей, маўчаць пра здарэнне. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць меснага склону назоўніка з прыназоўнікам о(об): говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях, писать об этом.
14 У параўнальных канструкцыях прыметнік, ужыты ў форме ступені параўнання, патрабуе ад залежнага слова формы вінавальнага склону з прыназоўнікам за: разумнейшы за яго, смялейшы за ўсіх, мацнейшы за брата.
Трэба звярнуць увагу на наступныя словазлучэнні пры перакладзе:
2 градуса выше ноля – 2 градусы вышэй ад нуля (вышэй за нуль);
большое спасибо – вялікі дзякуй;
выбрать по своему вкусу – выбраць на свой густ;
два новых учебника – два новыя падручнікі;
два раза в неделю – два разы на тыдзень;
дом с тремя комнатами - дом на тры пакоі;
жить по соседству – жыць у суседстве;
жить у самого моря – жыць каля самага мора;
заболеть корью – захварэць на адзёр;
заведующий аптекой – загадчык аптэкі;
из-за тебя – праз цябе;
отправить по адресу – даслаць на адрас;
по весне – увесну;
по всем направлениям – на ўсіх кірунках;
подобрать по своему росту – падабраць пад свой рост;
поехать за сыном – паехаць па сына;
поехать на мельницу – паехаць у млын;
по закону – у адпаведнасці з законам;
по моему зову – на мой заклік;
по моему мнению – на маю думку;
по направлению к реке – у кірунку да ракі;
по отношению к – у адносінах да;
по праздникам – у святы;
по случаю праздника – з нагоды свята;
по сообщению радио – поводле паведамлення радыё;
сказать по секрету – сказаць пад сакрэтам;
сказать во весь голос – сказаць на поўны голас;
создан по образцу – створаны на ўзор;
ставить себе целью – ставіць сабе за мэту;
что касается отпуска, то... – што да адпачынку, то ...(што датычыцца адпачынку, то...).
Тэма V Лексікалогія
Лексіка – гэта слоўнікавы склад мовы.
Лексікалогія – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца лексіка мовы паводле лексічнага значэння слова.
Слова мае граматычнае і лексічнае значэнне. Граматычнае значэнне – гэта абагульненае значэнне прадметнасці, дзеяння, прыкметы і т.п., паводле якіх вылучаюцца часціны мовы і іх значэнні (род, лік, склон, час, пераходнасць, асоба, член сказа і г.д.). Лексічнае значэнне – гэта суаднесенасць слова з адпаведным паняццем, з’явай рэчаіснасці. Лексічнае значэнне слова бывае прамым і пераносным. Прамое значэнне – гэта яго непасрэдная сувязь з рэчаіснасцю (дарога да вёскі, трапічнае дрэва). Пераноснае значэнне ўзнікае на падставе падабенства прадметаў, дзеянняў (дарога жыцця, радавое дрэва).
Словы бываюць адназначныя і мнагазначныя. Адназначныя словы маюць адно лексічнае значэнне, асабліва гэта характэрна для розных тэрмінаў (акваланг, лагарыфм, каштарыс, суфікс). Мнагазначныя словы маюць некалькі лексічных значэнняў, якія ўзніклі як пераносныя (хвост калоны, літаратурная плынь, басейн ракі). Але трэба адрозніваць мнагазначныя словы ад амонімаў.
1 Амонімы
Амонімы – вонкава аднолькавыя словы, якія не маюць нічога агульнага ў лексічным значэнні. Бываюць поўныя і няпоўныя амонімы.
Сярод няпоўных амонімаў вылучаюць наступныя віды:
1 Амафоны – словы, аднолькавыя па гучанні і розныя па напісанні: грып – грыб, код – кот, казка – каска, плод – плот, род – рот.
2 Амографы – словы, аднолькавыя па напісанні і розныя па гучанні (як правіла, адрозніваюцца націскам): пры́клад – прыклáд, гадзíна – гáдзіна, кáса – касá, пáра – парá, бáцькаўскі (які належыць бáцьку) – бацькóўскі (які належыць бацькáм), бýйны (неспакойны) – буйны́ (вялікі), лю́дскі (чалавечны, добры) – людскі́ (які ўласцівы людзям), лáскавы (пяшчотны) – ласкáвы (міласэрны).
3 Амаформы – словы, якія супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах: кліч (загадны лад дзеяслова і назоўнік), як (назоўнік і злучнік), вусны (назоўнік і прыметнік).
Поўныя лексічныя амонімы вымаўляюцца і пішуцца аднолькава, пры гэтым маюць аднолькавыя граматычныя формы: міна, кран, бабка, лава, кар’ер, кавалер, люлька, кулак, тур.
2 Мнагазначнасць і аманімія тэрмінаў
Мнагазначнасць з’яўляецца прыналежнасцю многіх паўназначных слоў беларускай мовы. Тэрміны набываюць новыя значэнні ў працэсе пастаяннага ўзаемадзеяння з агульнаўжывальнымі словамі (міжсістэмная мнагазначнасць), а таксама ў працэсе ўзаемадзеяння ў межах пэўнай тэрмінасістэмы (унутрыгаліновая мнагазначнасць) і розных тэрмінасістэм (міжнавуковая мнагазначнасць).
У спецыяльнай лексіцы асабліва пашырана міжнавуковая мнагазначнасць. Напрыклад, гіра – пудовая гіра (метрал.), практыкаванні з гірамі і штангай (спорт), гіра насценнага гадзінніка (механ.); лідар –лідары парламенцкіх фракцый (паліт.), лідар першага забегу (спорт), лідар кільватэрнай калоны (ваен.); ін’екцыя – ін’екцыя пеніцыліну (мед.), ін’екцыя сродкаў (эканом.); сесія – дэпутацкая сесія (паліт.), студэнцкая сесія (адукац.); спадчына – спадчына ад бацькоў (юрыд.), культурная спадчына А. Міцкевіча (філалаг.); экспедыцыя – экспедыцыя на адпраўку грузу (юрыд.), палярная экспедыцыя (геагр.), карная экспедыцыя (ваен.); спад – спад тэмпу бегу (спорт), спад гары (геагр.); барометр – паказчык стану рынку (эканом.), паказчык ціску (геагр.); база – эканамічная база (эканом.), ваенна-марская база (ваен.) і інш.
Унутрыгаліновая мнагазначнасць – з’ява больш рэдкая, аднак істотная для многіх тэрмінасістэм. Напрыклад: дубль – 1) ‘рэзервовая каманда’; 2) ‘выйгрыш першынства і Кубка ў адным сезоне адной камандай’. Некалькі значэнняў маюць тэрміны патэнт, здзелка, вартасць, рахунак, экс-дывідэнд, ліквіднасць, квота, трэст, валюта і інш. (эканом.), напрыклад: валюта – 1) ‘грашовая адзінка краіны’; 2) ‘тып грашовай сістэмы’; 3) ‘грошы замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках’; дыплом, дэкрэт, ордар, экспедытар, судовы разбор, судовыя спрэчкі, хадайніцтва, даведка, паручыцельства і інш. (юрыд.), напрыклад: паручыцельства – 1) у грамадзянскім праве – ‘спосаб забеспячэння выканання абавязкаў’; 2) у крымінальным праве – ‘адна з мер стрымання’.
Некаторыя тэрміны развіваюць міжсістэмную і міжнавуковую або міжнавуковую і ўнутрыгаліновую мнагазначнасць адначасова. Напрыклад: удар – 1) ‘моцны рэзкі штуршок, сутыкненне з чым-н. у час руху’ (пад ударам ветру) // ‘пра гром, выбух і інш. моцныя гукі’ (удар грому); 2) ‘імклівы напад, атака’ (флангавы ўдар), 3) ‘нечаканае гора, бяда, непрыемнасць’ (удар лёсу); 4)‘раптоўнае кровазліццё ў мозг’ (апаплексічны ўдар). Параўнаем таксама: кручаны ўдар – ‘удар у спартыўнай гульні (у тэніс, валейбол), пры якім пасылаецца кручаны мяч’; свабодны ўдар – у футболе ‘ўдар, у час якога праціўнік не мае права нападаць’, сонечны ўдар, цеплавы ўдар – у медыцыне.
Сярод лінгвістаў няма адназначнага вырашэння пытання, чым лічыць – амонімамі ці мнагазначнымі словамі – словы агульналітаратурнай мовы, якія ў пераносным значэнні функцыянуюць у якасці тэрмінаў. У тэрміналогіі часцей сустракаецца міжнавуковая аманімія, напрыклад, вал – ‘значны па працягласці і вышыні земляны насып, створаны для абарончых і гаспадарчых мэт (у старажытнасці будаваўся для абароны месца, мясцовасці ад непрыяцеля)’ і вал – ‘агульны аб’ём прадукцыі, вырабленай за які-небудзь пэўны тэрмін, які выражаецца шляхам абазначэння яе кошту ў цэлым’; корт – ‘тоўстая, звычайна цёмнага колеру баваўняная тканіна атласнага перапляцення для рабочага і спартыўнага адзення’ і корт – ‘пляцоўка для гульні ў тэніс’; космас – ‘сусвет (Сонечная сістэма, зоркі, міжзорнае асяроддзе, галактыкі, міжгалактычнае асяроддзе)’ і космас – ‘расліна з галінастымі сцябламі, з кветкамі ў суквеццях-кошыках на доўгіх кветаносах’; мультыплікатар – ‘каэфіцыент, які характарызуе сувязь паміж павелічэннем (памяншэннем) інвестыцый і зменай велічыні даходу’ і мультыплікатар – ‘фотакамера з некалькімі аб’ектывамі, якая дае адначасова многа здымкаў з аднаго і таго ж прадмета, а таксама прылада для размножвання копій’. У лінгвістычнай літаратуры выказана думка, што ўнутрыгаліновая аманімія – з’ява даволі рэдкая і што ў асноўным яна прадстаўлена аддзеяслоўнымі назоўнікамі, у якіх разам са значэннем дзеяння развілося значэнне прылады дзеяння. Аднак, як відаць з наступных прыкладаў з біялогіі, унутрыгаліновая аманімія разнастайная: конік – птушка і конік – рыба; сякач – кабан і дарослы самец ластаногіх і сякач – насякомае; гладыш – грыб-дуплянка, млечнік і гладыш – расліна (гладыш прускі, шыракалісны) і гладыш – клоп (жоўты, звычайны); лось – грыб і лось – жывёла; цвыркун – насякомае і цвыркун – птушка; аўсянка – рыба сямейства карпавых і аўсянка – род пеўчых птушак атрада вераб’іных і інш.
Звяртаюць на сябе ўвагу і міжмоўныя амонімы (пры перакладзе на беларускую мову яны маюць зусім іншае значэнне), напрыклад, у рускай мове: язык (белорусский, польский, французский) – ‘сукупнасць агульна-прынятых гукавых і лексікаграфічных сродкаў для выказвання думак і наладжвання сувязі паміж людзьмі’; у беларускай мове слова язык ужываецца са значэннем ‘рухомы мышачны орган у ротавай поласці пазваночных жывёл і чалавека, які дапамагае захопліваць, перажоўваць, глытаць ежу, вызначаць яе смакавыя якасці’; слова карысны ў беларускай мове азначае ‘той, які прыносіць карысць’, у рускай мове корыстный азначае ‘той, хто шукае карысці для сябе’.
Тэрміны
могуць уступаць у складаныя
полісемантычна-аманімічныя адносіны:
адзін і той жа мнагазначны тэрмін
выступае як амонім да сугучнага, таксама
мнагазначнага, тэрміна, напрыклад: грыф
–
1) у антычнай міфалогіі – ‘крылатае
страшыдла з тулавам ільва і галавой
арла або льва’;
2) ‘вялікая драпежная
птушка, якая гняздзіцца на скалах,
абрывах, адзіночных дрэвах і жывіцца
падлай’; грыф
– 1)
‘доўгая драўляная пласцінка на шыйцы
музычных інструментаў, да якой у час
ігры прыціскаюць струны’; 2) ‘стальны
прут атлетычнай штангі, на які надзяваюцца
шары, дыскі’; грыф
–
1) ‘штэмпель з узорам чыйго-небудзь
афіцыйнага подпісу, а таксама адбітак
з гэтага штэмпеля’; 2) ‘надпіс на
дакуменце, выданні, які вызначае правілы
карыстання імі’. У гэтым прыкладзе
назіраюцца мнагазначнасць і міжнавуковая
аманімія; грот
–
1) ‘шырока адкрытая пячора з невысокай
зводчатай столяй’; 2) ‘пашырэнне пячоры
пасля вузкага праходу’; 3) ‘ніша ў канцы
ледніка, адкуль выцякаюць талыя воды’
і грот
–
‘ніжні парус на грот-мачце’. У гэтым
прыкладзе назіраюцца ўнутрыгаліновая
мнагазначнасць і міжнавуковая аманімія.