Файл: Дэндралогіятэксты лекцый па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 06.11.2023

Просмотров: 264

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Араграфічныя ўмовы адыгрываюць вельмі вялікую ролю пры размеркаванні расліннага покрыва. Да іх адносіцца: вышыня над узроўнем мора, рэльеф мясцовасці, нахіл схілаў (вугал нахілу), кірунак схілу ў адносінах да таго ці іншага боку гарызонта
(экспазіцыя і інш.). У гарах з павышэннем над узроўнем мора заканамерна зніжаецца водны і цеплавы рэжымы, а таксама спектры сонечнай радыяцыі
(павялічваецца велічыня ультрафіялетавага выпраменьвання). Паніжаецца цеплазабяспечанасць, зніжаецца выпаральнасць. Да таго ж змяншаецца верхні рыхлы слой глебы. Пры пераносе некаторых раслін з раўніны ў горы мяняецца знешні выгляд гэтых раслін, змяншаюцца памеры ўсіх вегетацыйных і генерацыйных частак расліны (сцябла, лісця, кветак). Назіраецца змена паясоў расліннасці, што вельмі нагадвае гарызантальную занальнасць, асабліва ў высокіх гарах, якія размешчаны ў зоне пустынь. Напрыклад, у гарах Сярэдняй Азіі паслядоўная змена паясоў знізу верх пояс пустынь, пояс стэпаў, пояс лясоў, пояс бязлеснай альпійскай расліннасці. У далінах рэк растуць лох вузкалісты, абляпіха. На ніжніх схілах гор растуць арэх грэцкі, клён туркестанскі, шаўковіцы белая і чорная. Перадгорныя і ніжнія схілы заняты фітацэнозамі фісташкі, міндаля, яблыневымі зараснікамі. Лясы ў асноўным горныя. Перадгорны пояс лясоў складаецца з пустыннай расліннасці, а таксама вастраўнога лесу ў больш водазабяспечаных мясцінах. Шмат відаў, рода і сямействаў эндэмічнай флоры. Насаджэнні фармуюць саксаулы белы (пясчаны), чорны, джузгун бязлісты, пясчаная акацыя, чынгіль і інш. Для засоленых глебаў характэрны фітацэнозы грабеншчыкаў (шчацінкаваласістага, Паласа, раскінутага), сялянак, таполяў: (Бале, чорнай, аўфганскай, белай), якія растуць у тугаях па далінах рэк. Арчавыя лясы, які фармуюцца ў перадгор’і і гарах, складаюцца з розных відаў ядлоўцаў (туркестанскага, таласкага, казацкага). Ядлоўцавыя рэдкалессі і насаджы распасцёрты да вышыні 3500 м над узроўнем мора. Яловыя лясы асобнымі ўчасткамі ў гарах Кіргізіі сфармаваліся на вышыні 1700–3000 м над узроўнем мора. Яны ў асноўным складаюцца з яліны цянь- шанскай і піхты Сямёнава. Высакагорныя лугі на вышыні 2000–4000 м над узроўнем і яшчэ вышэй арктычныя лугі і ледавікі. У перадгор’і на ніжніх схілах у гарах Крыма пераважаюць дубровы і дубровы з ядлоўцам, насаджэнні сасны крымскай і звычайнай. На вышыні 600–1300 м – лясы з бука, якія потым змяняюцца лугамі. Горы Каўказа вельмі разнастайныя на балансе цеплыні і вільгаці на розных вышынях і экспазіцыях схілаў. Заходняя частка гор Каўказа ўся пакрытая лесам да вышыні 2700 м.
Колькасць ападкаў ад 1000 да 1700 мм. У перадгор’і і на ніжніх схілах гор мноства відаў шыракалістых лясоў: дубровы (дуб чарэшчаты, скальны, бук усходні), грабавыя лясы, насаджэнні цісу, самшыту, каштана ядомага, вязы, розныя віды клёнаў. З драбналістых прысутнічаюць асіна і бяроза. На вышыні 600–1500 м растуць высокапрадукцыйныя букавыя лясы і дубровы. Пояс хваёвых лясоў размешчаны на вышыні 700–2000 м (лясы з яліны і піхты каўказскай).
Нізкапрадукцыйныя рэдкастойныя фітацэнозы бука і бярозы размешчаны на ўзроўні
1800–2800 м. Яны змяняюцца высакагорнымі лугамі, з вышыні 4000–5000 м – тундра,
ільды і снег.
Усходняя частка гор Каўказа адметная сухасцю клімату, колькасць ападкаў 500–
550 мм. Выпаральнасць значна перавышае колькасць ападкаў. У выніку гэтага адкрытыя месцы, на якія прыпадае шмат сонечнай радыяцыі, пазбаўлены расліннасці. У зацененых месцах і катлавінах растуць сасновыя лясы (сасна Коха і эльдарская), дубровы, лясы з ядлоўцаў высокага і калючага. Яліны і піхты адсутнічаюць. Лясы чаргуюцца з участкамі стэпу, а вышэй зам на узроўнем мора размешчаны лугі. Карпаты – горы сярэдняй вышыні з мяккім кліматам. Ніжні пояс тут прадстаўлены дуброўным лесастэпам, далей ідзе пояс шыракалістых і хваёвашыракалістых лясоў (бук лясны, дуб чарэшчаты і скальны, клён вастралісты і ілжэплатанавы, ясень звычайны, вязы,

піхта белая, сасна звычайная і кедравая еўрапейская), а яшчэ вышэй – пояс горнай тайгі з яліны еўрапейскай, які змяняецца субальпійскім поясам. Расліннасць гэтага пояса прадстаўлена лугамі і нізкарослымі хмызнякамі з удзелам ядлоўцаў (звычайнага і сібірскага) і сасны горнай. З вышыні 1800 м над узроўнем мора раскінуліся нізкатраўныя альпійская лугі.
Лекцыя
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   28

8
Расліннае покрываРэспублікБеларусь. Інтрадукцыяраслін
1.
Відавы склад флоры РБ
2.
Выдзяленне прыродных зон і падзон. Прынцыпе выдзялення
3.
Асноўныя паняцці аб інтрадукцыі
4.
Гістарычныя звесткі ў РБ. Вынікі інтрадукцыі
5.
Роля інвазійных відаў дэндрафлоры
Згодна з фларыстычным дзяленнем сушы, тэрыторыя Беларусі аднесена да дзвюх фларыстычных правінцый: Цэнтральнаеўрапейскай і Усходнееўрапейскай. А згодна з геабатанічным раянаваннем, тэрыторыя Беларусі адносіцца таксама да дзвюх геабатанічных абласцей: Еўрапейскай хвоевалясной, або тайговай і Еўрапейскай шыракалістай. Такім чынам, тэрыторыя Рэспублікі Беларусь адносіцца да дзвюх правінцый розных геабатанічных абласцей, у межах якіх выдзелена 7 акругаў, што ўказвае на разнастайнасць расліннага покрыва рэспублікі. У лясах і хмызняках Беларусі натуральна растуць 28 відаў дрэў, 59 відаў кустоў, 9 відаў паўкустоў, 8 відаў кусцікаў.
Усяго насенных відаў раслін – 1500, (Н. Зямля – 200, Фінляндыя – 1140, Якуція – 1100,
Каўказ – 5800, Эфіопія – 1750, Ц. Амерыка – 14 000, Кітай – 20 000, Індыя – 21 000,
Бразілія – 40 000). У лясах рэспублікі расце шэраг інтрадукаваных дрэў і кустоў, з якіх найбольшую плошчу займаюць лістоўніца сібірская і еўрапейская, некаторыя віды таполі, сасна Банкса і Мурэя. Менш распаўсюджаны сасна веймутава, арэх манчжурскі, коркавае дрэва. Усяго
ў лясах, не ўлічваючы дэндрарыі, паркі, адзіночныя пасадкі і іншыя, расце 35 відаў дрэў і кустоў інтрадукаваных раслін.
Рэспубліка Беларусь займае тэрыторыю, на якой з поўначы на поўдзень адбываецца змена дубова-цёмнахвоевых лясоў шыракалістымі лясамі. У гэтым кірунку паступова знікаюць элементы барэальнай флоры і с большую перавагу атрымліваюць заходнееўрапейскія і нават лесастэпавыя віды.
Пераход ад адной геабатанічнай вобласці да другой мае больш або менш рэзка выражаную паступовасць. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь паступовасць пераходу ад дубова-цемнахвоевых лясоў да шыракалістых вызначаецца перакрыццем арэалаў распаўсюджання яліны і граба. Паласа, якая заключана паміж паўночнай мяжой суцэльнага распаўсюджання граба і паўднёвай мяжой суцэльнага распаўсюджання яліны, з’яўляецца тэрыторыяй, дзе лясы ўсходнееўрапейскага тыпу змяняюцца лясамі заходнееўрапейскага тыпу. У кірунку з паўночнага сходу на паўднёвы захад ус больш часта праяўляецца перавага заходнееўрапейскіх фармацый расліннасці.
Такім чынам, расліннае покрыва Рэспублікі Беларусь мае добрую занальную выразнасць
, якая характарызуецца наступнымі падзонамі (паводле І.Д. Юркевіча,
У.С.Гельтмана, 1965).
I.
Падзона шыракаліста-яловых лясоў. Займае паўночную частку Беларусі і абмежавана з поўдня мяжой арэала граба.
II.
Падзона ялова-грабавых лясоў, займае цэнтральную частку Рэспублікі Беларусь паміж межамі арэала граба і паўднёвага суцэльнага арэала распаўсюджання яліны.
III.
Падзона грабавых дуброў размешчана на поўдзень ад мяжы суцэльнага арэала
распаўсюджання яліны.
Пад інтрадукцыяй раслін разумеюць мэтанакіраваную дзейнасць чалавека па
ўвядзенні ў культуру новых відаў, форм і сартоў шляхам развядзення іх за межамі натуральнага (віды, падвіды, разнавіднасці) арэала або прасоўвання ў новыя раны гатункаў. Інтрадукаваныя расліны называюць інтрадуцэнтамі або экзотамі, у адрозненне ад мясцовых відаў, якія адносяць да абарыгенных, або аўтахтонных.
Інтрадукцыя драўняных раслін уключае распаўсюджанне насення, чаранкоў, а часам і маладых раслін цалкам. Насенны спосаб развядзення інтрадуцэнтаў з’яўляецца больш эфектыўным, таму што забяспечвае лепшую адаптацыю інтрадукаваных драўняных раслін да новых умоў навакольнага асяроддзя. Ва ўсіх выпадках пры інтрадукцыі чалавек мае справу не з відам увогуле (від як сістэма папуляцыі існуе толькі ў сваім натуральным арэале), а толькі з асобнымі прадстаўнікамі яго папуляцыі. Інтрадукцыя раслін, асабліва драўняных, далёка не заўсёды завяршаецца поспехам. Паспяховай яна аказваецца толькі ў тых выпадках, калі новыя ўмовы знешняга асяроддзя адпавядаюць у поўным аб’ёме біялагічным і экалагічным асаблівасцям інтрадуцэнта. Пры адсутнасці такой адпаведнасці
інтрадукаваная расліна вельмі дрэнна прыстасоўваецца за межамі натуральнага арэала, а часта і гіне, г. зн. не акліматызуецца.
Акліматызацыя
– гэта працэс прыстасавання расліны да новых умоў асяроддзя за кошт змянення зыходнага генатыпу (змянення спадчыннай уласцівасці). Пры акліматызацыі адрозніваюць фенатыпічныя змяненні (не перадаюцца ў спадчыну), якія адбываюцца ў час антагенезу расліны на ўзроўні асобіны, і змяненні генатыпічныя
(спадчынныя), якія рэалізоўваюцца толькі праз ланцуг інтрадукцыйных папуляцый на падставе жорсткага і натуральнага штучнага адбору. Пры інтрадукцыі раслін адрозніваюць таксама натуралізацыю – перанясенне расліны ў экалагічныя ўмовы, якія падобныя або нават больш спрыяльныя, чым ў натуральным арэале.
Увядзенню ў вытворчасць любога новага віду інтрадуцэнта заўсёды папярэднічае комплекс доўгатэрміновых даследаванняў, якія звязаны з выбарам зыходнага расліннага матэрыялу для інтрадукцыі, арганізацыяй і правядзеннем інтрадукцыйных выпрабаванняў раслін, з вывучэннем іх рэакцыі на ўздзеянне новых умоў знешняга асяроддзя, распрацоўкамі агратэхнікі, якая б забяспечыла найбольш паспяховае прыстасаванне расліны да гэтага асяроддзя.
Зусім унікальным помнікам паспяховай інтрадукцыі тайговых лесаўтваральнікаў, якая праведзена яшчэ па ўказу Пятра I, з’яўляецца існы ў сучасны часу км на поўнач ад
С.-Пецярбурга запаведны лістоўнічны гай.
Такія інтрадуцэнты, як глядычыя, рабінія ілжэакацыя, айлант, вяз драбналісты, ясень зялёны, розныя віды і гатункі таполяў, маюць вялікае значэнне для практыкі агралесамеліярацыі, стэпавага і полеахоўнага лесаразвядзення. Яны каштоўныя за хуткасць росту, засухаўстойлівасць, солетрываласць, магчымасць прадухіляць водную і ветравую эрозію (разбурэнне) глебы, замацоўваюць рухомыя пяскі і схілы яро. Шырокае распаўсюджанне атрымалі драўняныя экзоты пры аблясенні кар’ераў, горных адвалаў, тэрыконаў. Для лясной гаспадаркі вельмі важна інтрадукцыя лесаўтваральнікаў, якія маглі б забяспечыць значнае павышэнне прадукцыйнасці лясоў і скараціць тэрміны вырошчвання высакаякаснай драўніны.
Хоць Рэспубліка Беларусь і лясная краіна, флора яе небагатая дрэвамі і кустамі. Натуральна тут растуць 28 відаў дрэў, 59 відаў кустоў, 10 відаў паўкустоў і 8 відаў кусцікаў. Абмежаваны склад дэндрафлоры не можа задаволіць сучасныя запыты зялёнага будаўніцтва, лясной і сельскай гаспадаркі, насельніцтва і інш. Гэта выклікае неабходнасць узбагачэння мясцовай флоры гаспадарча карыснымі раслінамі шляхам інтрадукцыі з
іншых рэгіёнаў.
Інтрадукцыя драўняных раслін у Беларусі пачалася ў першай палове XIX стагоддзя, калі ў садах і парках буйных землеўладальнікаў разам з мясцовымі драўнянымі пародамі

пачалі высаджваць і прывезеныя экзоты. Па першым часе інтрадукцыя насіла больш аматарскі характар пад заходнееўрапейскім уплывам.
Магутным штуршком у развіцці інтрадукцыі драўняных раслін стала масавае садова- паркавае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя, якое выклікала вялікі попыт на рэдкія расліны. Асабліва шырокага размаху дасягнула аматарская інтрадукцыя у канцы XIX – пачатку XX стагоддзя. Шматлікія паркі, якія былі пераўтвораны ў падабенства батанічных садоў, былі гонарам іх землеўладальнікаў. У цяперашні час на тэрыторыі Беларусі захавалася каля 300 прысядзібных садоў і парка зная насцю значнай відавой разнастайнасці інтрадукаваных драўняных раслін. Да канца XIX стагоддзя адносяцца і першыя ўвядзенні драўняных экзотаў у лясныя пасадкі. У прыватнаўласніцкіх лясах закладваюцца вопытныя штучныя пасадкі лістоўніцы еўрапейскай і сібірскай, сасны веймутавай і горнай, піхты сібірскай і інш.
Аматарская інтрадукцыя драўняных раслін, нягледзячы на яе недасканаласць у метадычных адносінах, мае пэўнае навуковае значэнне як эксперымент па выяўленні прыгоднасці для масавай культуры ў Беларусі шматлікіх відаў дрэвава-хмызняковых раслін рознага геаграфічнага паходжання. Пасадкі мінулых гадоў з’яўляюцца жывым адлюстраваннем устойлівасці і гаспадарчай каштоўнасці ў мясцовых умовах шматлікіх драўняных раслін. Яны таксама могуць быць выкарыстаны ў якасці матачніка насеннага і вегетацыйнага матэрыялу для далейшага размнажэння каштоўных відаў.
Планамерная інтрадукцыйная работа на навуковай аснове разгарнулася на Беларусі у пачатку XX стагоддзя. У 1925 годзе ў Мінску (Лошыца) была арганізавана Беларуская станцыя Усесаюзнага інстытута раслінаводства (УІР).
Дэндрасектар станцыі садзейнічаў распаўсюджанню вялікай колькасці каштоўных экзотаў, асабліва хвойных парод. Праіснавала яна да 1932 года. Некаторы кладу справу
інтрадукцыі новых парод для штучных пасадак унеслі Жорнаўская, Вяляціцкая і Горацкая лясныя вопытныя станцыі, якія былі ўтвораны ў 1924–1925 гадах, і Беларускі навукова- даследчы інстытут лясной гаспадаркі, які бы арганізаваны ў 1930 годзе ў Гомелі.
Вопытныя станцыі праводзілі феналагічныя назіранні над інтрадукаванымі пародамі, размнажалі іх у гадавальніках, аз года прыступілі да закладкі вопытных пасадак экзотаў. У Гомелі прафесар І. А. Яхантаў распрацаваў методыку і схемы для пасадкі арэха манчжурскага і коркавага дрэва. Прафесар К. Ф. Міран займаўся даследаваннямі пасадак таполяў і лістоўніцы. Для таго каб разважаць пра магчымасці росту іншаземнай расліны ў новых умовах рана інтрадукцыі і пра годнасць яе да масавых пасадак, неабходны першасныя выпрабаванні інтрадуцэнтаў ад насення – да насення». Калі для травяністых раслін для гэтага дастаткова некалькі гадоў, то для драўняных неабходны дзесяцігоддзі.
Біяэкалагічныя ўласцівасці драўняных экзотаў, іх устойлівасць да жыцця і прыстасаванасць да новых умоў росту, а тым больш дэкаратыўныя і лесаводчыя якасці, у поўнай меры пазнаюцца ў дарослым узросце. Таму вывучаць драўняныя экзоты патрэбна сістэматычна на працягу ўсяго жыццёвага цыкла. Толькі на падставе шматгадовых дадзеных можна правільна разважаць пра перспектывы гаспадарчага выкарыстання
іншаземных драўняных раслін. Для першапачатковых выпрабаванняў
інтрадукаваных драўняных раслін закладваюць спецыяльныя пасадкі, якія называюцца дэндрарыямі. Буйнейшы ў Беларусі дэндрарый для навуковых даследаванняў па інтрадукцыі, акліматызацыі і селекцыі драўняных раслін створаны ў Мінску ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі.
Ёсць дэндрарый і ў батанічным садзе БДТУ, у Глыбоцкім лясгасе Віцебскай вобласці і іншых установах. Дэндрарыі служаць асноўнай базай інтрадукцыйных даследаванняў драўняных раслін і матачнікам зыходнага матэрыялу для размнажэння перспектыўных відаў. Канцэнтрацыя ў пэўнай сістэме вялікай колькасці відаў і форм дрэвавых і хмызняковых раслін дазваляе выкарыстоўваць дэндрарыі і як вучэбную базу для