ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 566
Скачиваний: 0
iх не бачылi сэнсу ў сваёй далейшай пры-належнасцi да партыi i пакiдалi яе. 20-мiлiённая КПСС стала распадацца на рэспублiканскiя часткi.
Генеральны сакратар Гарбачоў, якi меў высокi аўтарытэт як заснавальнiк пера-будовы, праз год, 15 сакавiка 1990 г. дэпутатамi Вярхоўнага Савета быў абраны Прэзiдэнтам СССР. Але аўтарытэту КПСС гэта не ўзняло. Наадварот,
ІІІ Над-звычайны з’езд народных дэпутатаў выключыў з Канстытуцыi артыкулы, якiя вызначалi КПСС як ядро палітычнай сiстэмы СССР.
ХХVIII з’езд КПСС, якi адбыўся 2-13 лiпеня, нягледзячы на шматлiкiя пастановы, не здолеў захаваць за сабой ранейшага ўплыву. Па сутнасцi, яго ўдзельнiкi адмовiлiся ад ранейшага статусу партыi i выказалiся за неабходнасць падрыхтоўкi новай, 4 праграмы.
Асноўныя вывады дакументаў з’езда абвяшчалi: КПСС з’яўляецца партыяй сацыялiстычнага выбару i камунiстычнай перспектывы, партыяй гуманнага дэмакратычнага сацыялiзму; прызнавалася неабходнасць распрацоўкi ў 1990 г. новага дагавору аб саюзе рэспублiк як сувярэнных дзяржаў; неабходнасць стварэння ўмоў для фармiравання i развiцця разнастайных i раўнапраўных формаў уласнасцi. iх iнтэграцыi i свабоднага сапернiцтва; альтэрнатывай адмiнiстрацыйна-каманднай сiстэме кiравання народнай гаспадаркай з’яўляецца рыначная эканомiка; стварэнне прававой дзяржавы; КПСС рашуча адмаўлялася ад палiтычнага i iдэала-гiчнага манапалiзму, ад падмены органаў дзяржаўнага i гаспадарчага кiравання;
Кампартыя становiцца палiтычнай арганiзацыяй i будзе адстойваць права на палiтычнае лiдэрства ў свабодным спаборнiцтве з iншымi грамадска-па- лiтычнымi сiламi; у кадравай рабоце партыя адмаўляецца ад наменклатурнага падыходу.
Адначасова аўтарытэт Камуністычнай Партыі Беларусі імкліва зніжаўся, яе 700-тысячная арганізацыя таяла на вачах. У снежнi 1990 г. на ХХХI з’ездзе КПБ была падвергнута крытыцы палiтыка кiраўнiцтва КПСС i пераабраны першы сакратар. Новым лiдэрам КПБ стаў Малафееў. Было заяўлена, што “КПБ з’яўляецца самастойнай у складзе КПСС”.
31 студзеня 1991 г. набыў сiлу Закон СССР “Аб грамадскiх аб’яднаннях”, якi значна ўзмацнiў працэс складвання шматпартыйнай сiстэмы.
На фоне развалу КПСС-КПБ адбывалася афармленне iншых партый. У 1989-1990 гг. тут ужо дзейнiчалi: Дэмакратычная партыя Беларусi, Дэмакратычная партыя (Гродна), Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусi, Сялянскi саюз Беларусi, Рэспублiканская партыя Беларусi (г. Брэст).
Неўзабаве пачалася iх рэгiстрацыя. Першай, афiцыйна зарэгiстраванай 19 сакавiка 1991 г. стала Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусi (АДПБ) лiберальнага накiрунку. Пазней (1995) яна аб’ядналася з Грамадзянскай i стала звацца АГП (за заходнюю мадэль развiцця, рынак, прыватную ўласнасць, парламенцкая рэспублiка).
11 красавiка 1991 г. была зарэгiстравана Беларуская Сялянская партыя (за прыватную ўласнасць на зямлю, фермерства, супраць калгасаў).
22 мая 1991 зарэгiстравана Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, якая спалучала традыцыi БСГ, БНГ, БСРГ. Пазней аб’ядналася з Партыяй Народнай Згоды i ўтварыла БСДГ (Народная грамада).
Учэрвенi 1991 г. зарэгiстравана Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусi (НДПБ), якая выступiла ў абарону iнтарэсаў беларускага народа, адраджэнне, мову, за суд над КПСС. У верасні 1993 г. адбыўся яе раскол на дзве плынi.
15 лiпеня 1992 г. зарэгiстравана Аб’яднаная аграрна-дэмакратычная партыя Беларусi (ААДПБ), аснову якой склаў старшынска-дырэктарскi корпус калгасаў, саўгасаў. Пасля II з’езду ў 1994 г. набыла новую назву - Аграрная партыя Беларусi (АПБ) i дэкларуе сацыялiстычны шлях развiцця
Славянскi сабор “Белая Русь” - партыя, зарэгiстраваная 4 верасня 1992, выступіў за адраджэнне славянскай духоўнасцi, супраць русафобii, за аднаўленне СССР.
1 лют 1993 г. зарэгiстравана Партыя зялёных Беларусi (ПЗБ) за вырашэнне экалагічных задач палiт метадамi, за права на здаровае асяроддзе жыцця.
18 жнiўня зарэгiстравана Рэспублiканская партыя працы i справядлiвасцi, якая выступіла за пабудову грамадства роўных магчымасцяў i высокую сац абароненасць грамадзян: за эканомiку змешанага тыпу, за рынак.
19 жнiўня 1993 г. з грамадска-палітычнага руху БНФ “Адраджэнне” вылучылася i зарэгiстравалася партыя БНФ. Выступіла за нацыянальную дзяржаўнасць, супраць камунiзму i зблiжэння з Расiяй. У гаспадарцы - за прыватную ўласнасць i рынак, супраць калгасаў i iнш. У 1999 раскалолася на ўласна БНФ i кансерватыўна-хрысцiянскую партыю БНФ.
5 лютага 1994 года зарэгiстравана Лiберальна-дэмакратычная партыя Напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў у РБ дзейнiчалi 11 палiт. партый i 6
грамадскiх рухаў, больш за 500 рознага кшталту грамадска-палiтычных, культурна-асветнiцкiх, навукова-тэхнiчных i iншых аб’яднанняў.
Пасля выбараў 5 кастрычнiка 1994 г. быў прыняты закон “Аб палiтычных партыях”, паводле якога для рэгiстрацыi неабходна наяўнасць не менш за 500 членаў-заснавальнiкаў.
На пачатку 1998 г. у РБ дзейнiчала 35 партый, зарэгiстраваных мiнiстэрствам юстыцыi. 27 мая 1998 г. зарэгiстравана БСДГ.
У1998 г. па рашэннi Вярхоўнага суда ў адпаведнасцi з арт. 35 п. 2. Закона “Аб палiтычных партыях” 9 партый былi лiквiдаваны. На 1 студзеня 1999 у РБ налiчвалася 28 партый. Зараз 17, паколькi кольк членаў заснавальнiкаў павiнна быць не меней 1000.
Уцэлым, партыi слаба выконваюць сваю ўладастваральную функцыю. Найбольш цесна супрацоўнiчаюць з уладай камунiсты, Аграрная,
Беларуская патрыятычная, Рэспубліканская партыя працы i справядлiвасцi, ЛДПР.
На першых i другiх прэзiдэнцкiх выбарах яны не здолелi цалкам сябе рэалiзаваць.
Які ж лёс напаткаў камуністаў?
25 жнiўня 1991 г. у сувязi з путчам у Маскве Вярхоўны Савет БССР, большасць якога складалi камунiсты, прыняў пастанову “Аб часовым прыпыненнi дзейнасцi КПСС-КПБ на тэрыторыi Беларусi”. Гэта азначала забарону КПБ i заканадаўчае адхiленне яе ад улады, якая перайшла ў рукi Вярхоўнага Савета.
Пераемнiцай КПБ абвясцiла сябе Партыя камунiстаў Беларусi (зарэгi-
стравана 26.5.1992 г.).
У маi 1993 г. нечарговы ХХХII з’езд КПБ i II з’езд ПКБ прынялi рашэнне аб аб’яднаннi. Аднак стварыць адзiную Кампартыю не ўдалося. 2 лiстапада 1996 г. адбыўся ХХХIII (I аднаўленчы) з’езд КПБ, які пацвердзiў стратэгiчную мэту - пабудову камунiзму, а таксама блiжэйшыя - аднаўленне
СССР, сацыялiзм), старшынёй Савета партыi абраў Я. Сакалова, а I сакратаром ЦК – Чыкiна. Партыя Камуністаў Беларуская дзейнiчае асобна (Калякiн).
Прыняцце Канстытуцыі РБ 1994.
На пачатку 1992 г. на пашыраным пасяджэннi сойма была прынята сумесная заява АДПБ, БНФ, Беларуская сялянскай партыi i Беларускай хрысцiянска-дэмакратычнай злучнасцi аб неабходнасцi правядзення рэферэндуму адносна датэрмiновага пераабрання Вярхоўнага Савета. У лютым у падтрымку рэферэндума выступiла Беларуская сацыялдэмакратычная грамада. Але ў кас 1992 г. Вярхоўны Савет адхiлiў прапанову рэферэндуму
Асноўная ўвага грамадства была скiравана на абмеркаванне Канстытуцыi РБ, якая была прынята 15 сакавiка 1994 (Дзень Канстытуцыi). 5-я па ліку
Паводле яе РБ - унiтарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава, заснаваная на прынцыпе падзелу ўлад. Канстытуцыя прадугледжвае прэзiдэнцкую форму кiравання. Прэамбула, 146 артыкулаў, 8 раздзелаў, 8 глаў
З аднаўленнем у правах КПБ група яе членаў аб’ядналася ў фракцыю “Беларусь”, якая рас-пачала барацьбу супраць БНФ, арганiзатараў Вicкулёўскага пагаднення, у тым лiку Шушкевiча. Асаблiва актыўна абмяркоўвалася пытанне аб мiжнародным курсе РБ: у той час, як незалежнiцка настроеныя дэпутаты настойвалi на захаваннi прынцыпу нейтралiтэту, асноўная маса - за сiстэму калектыўнай бяспекi ў складзе СНД. Згоднiцкая палiтыка Шушкевiч больш не задавальняла нi правы, нi левых. У вынiку на пачатку 1994 г. ён быў пера-абраны i пасаду старшынi заняў М. Грыб.
Першыя прэзідэнцкія выбары.
Вясной-летам 1994 г. распачалася выбарчая кампанiя на пасаду прэзiдэнта. Свае кандыдатуры выставiлi Кебiч, Шушкевiч, Пазняк, Дубко, Нoвiкаў i старшыня парламенцкай камiсii па барацьбе з карупцыяй А. Р. Лукашэнка, якi i cтаў 10 лiпеня 1994 г. першым Прэзiдэнтам РБ.
5. Рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг., прэзідэнцкія выбары 2001 і 2006 гг.
улесе беларускага грамадства.
Уадпаведнасці з Канстытуцыяй РБ 1994 г. А. Р. Лукашэнка набыў статус главы дзяржавы і кіраўніка выканаўчай улады. Але ключавыя рычагі – у руках засталіся ў руках Вярхоўнага Савета (М. Грыб), які часта не зацвярджаў ініцыятывы Прэзідэнта, чым перашкаджаў ажыццяўленню яго перадвыбарчай праграмы. Акрамя таго, у грамадстве выявіліся настроі незадавальнення палітыкай парламента. У тых умовах А. Р. Лукашэнка выступiў з iнiцыятывай правядзення ўсенароднага рэферэндуму па злабадзённых праблемах.
14 мая 1995 г. у рэферэндуме ўзяло ўдзел 64,8% грамадзян. У адказ на пытанне: “Цi згодны Вы з наданнем рускай мове роўнага статусу з беларускай” станоўчы адказ далi 83, 3% галасаваўшых; на другое : “Цi падтрымлiваеце Вы прапанову аб устанаўленнi новых Дзяржаўнага сцяга i Дзяржаўнага герба РБ” – 75,1; трэцяга: “Цi падтрымлiваеце Вы дзеяннi Прэзiдэнта РБ, накiраваныя на эканамiчную iнтэграцыю з РФў” – 83,3; чацвёртага: “Цi згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю РБ, якiя прадугледжваюць магчымасць датэрмiновага спынення паўнамоцтваў ВС Прэзiдэнтам РБ у выпадках сiстэматычнага або грубага парушэння Кан-
стытуцыi” - 77,7 %.
Вярхоўна Савет ХIII склiкання зацвердзiў вынiкi рэферэндуму. У адпаведнасцi з iмі, адбыліся змены дзяржаўнай сiмволiкi i Закона аб беларускай мове.
Уснежнi 1995 г. адбылiся давыбары ў Вярхоўны Савет, куды не трапiла нiводнага прадстаўнiка БНФ. Старшынёй Вярхоўнага Савета быў абраны Шарэцкi. Але памiж парламентам і Прэзiдэнтам канструктыўных адносiн так і не склалася.
Вынiкi рэферэндуму не знялi напружанасцi ў грамадстве. Ва ўмовах палiтычнай канфрантацыi ў парламенце наспела неабходнасць яшчэ аднаго рэферэндуму. Паводле пастановы Вярхоўнага Савета ад 6 верасня абедзве групоўкi звярнулiся да народа. Прэзiдэнт вынес прапановы: 1. перанесцi Дзень Незалежнасцi (“Дзень Рэспублiкi”) на 3 лiпеня; 2. прыняць Канстытуцыю 1994 г. са змяненнямi i дапаўненнямi (новая рэдакцыя Канстытуцыi РБ), прапанаванымi Прэзiдэнтам РБ А. Р. Лукашэнкам; 3. “Цi выступаеце Вы за свабодныя, без абмежаванняў, куплю i продаж зямлi”; 4. “Цi падтрымлiваеце Вы скасаванне пакаранне смерцю ў РБ”.
19-20 кастрычнiка ў Мiнску на Усебеларускiм Народным сходзе з дакладам “Толькi народ мае права вырашаць свой лёс” выступiў сам Прэзiдэнт. Усе дэлегаты адобрылi яго ўнутраную i знешнюю палiтыку, што давала прэзiд камандзе рэальныя перспектывы на перамогу ў рэферэндуме.
Са свайго боку, група дэпутатаў Вярхоўнага Савета сфармулявала тры пытаннi: 1. прыняць Канстытуцыю РБ 1994 г. са змяненнямi i дапаўненнямi, прапанаванымi дэпутатамi фракцый камунiстаў i аграрыяў; 2. “Цi выступаеце Вы за тое, каб кiраўнiкi мясцовых органаў выканаўчай улады абiралiся