Файл: Учебник по истории Беларуси(Сяменчык).doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 3265

Скачиваний: 2

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тэхналагічны універсітэт»

Тлумачальная запіска

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу

Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў складзе расійскай імперыі ў канцы хvііі– першай палове хіх стст.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.

Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі у складзе расійскай імперыі ў другой палове хіх ст.

Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні

Пытанні

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср

Дасягненні і супярэчнасці

Пытанні

Тлумачальная запіска........................................................................................ 3 Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»...............................4

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24

Вучэбнае выданне

220006. Мінск, Свярдлова, 13 а.

220006. Мінск, Свярдлова, 13

Асновай далейшага развіцця аграпрамысловага комплекса стала Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005 – 2010 гг. Акрамя нарошчвання тэмпаў аграрнага вытворчасці, яна заклікана за-бяспечыць рост дабрабыту сельскага насельніцтва, стварэнне сучас-най сацыяльнай інфраструктуры на сяле, у тым ліку будаўніцтва дарог і газіфікацыю.

Беларусь гандлюе з 174 краінамі свету. З 2001 г. аб’ём знеш­ня­га гандлю ўзрос з 15, 7 млрд. дол. да 30, 3 млрд. дол., а за дзесяць год – амаль у 3, 5 раза. 43% беларускага экспарту ішло ў Еўропу і 36 % – у Ра­сію. Былі створаны спрыяльныя ўмовы для дзейнасці замежных ін­вес­та­раў, налічваюцца каля 3, 5 тыс. кампаній, арганізаваных з удзе-лам ін­вес­та­раў з 90 краін свету. Пачынаючы з 2002 г., на Беларусь па-ступіла больш 4,6 млрд долараў інвестыцый.

Важнейшым доказам жыццядзейнасці беларускай сацыяльна-эка­намічнай мадэлі служаць паказчыкі росту даходаў насельніцтва. Так, з 2001 па 2005 гг. яны выраслі на 76, 5 % (пры плане 58 – 63 %), а рэ-альная заработная плата – на 103, 3% (пры плане 80-85 %). Заданне ўра­ду давесці да канца 2005 г. узровень сяредняй заработнай платы па краіне да 250 дол. ЗША ў эквіваленце. Тэмпы інфляцыі ў Рэс­пуб­лі­цы Беларусь апынуліся ніжэй, чым у Расійскай Федэрацыі і Украіне. Бе­ла­рус­кі рубель у адносінах да долара і расійскага рубля таксама ўма­ца­ваў­ся.

Такім чынам, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэс­пуб­лі­кі Беларусь на 2001–2005 гг., складзеная на прын­цы­пах фун­к­цы­я­на­ван­ня ўласнай мадэлі, была паспяхова выканана і нават пе­ра­вы­ка­на­на. Грамадства зробіла ўпэўнены крок у нап­рам­ку пабудовы моцнай і квіт­не­ю­чай Беларусі.

3. Курс на паляпшэнне жыцця народа быў замацаваны ў Праграме са­цы­я­ль­на-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг., зац­вер­д­жа­най Указам Прэзідэнта № 384 ад 12 чэрвеня 2006 г. У прыватнасці, азначаная пяцігодка му­сі­ла зрабіцца важным этапам па дасягненні стратэгічнай мэты раз­віц­ця краіны – павышэння дабрабыту на аснове рацыянальнай за­ня­тас­ці насельніцтва, яго сацыяльнай аба-роненасці да ўзроўню пе­ра­да­вых краін. Плануецца павелічэнне ВУП на ўзроўні 146–155 % да па­пя­рэд­ня­га пяцігадовага перыяду. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павінны ўзрасці на 46-56 %, рэальная заработная плата – на 52-58 %.

Рэалізацыі палажэнняў Праграмы паспрыяла апрабаваная сацы-яльна-эканамічная мадэль, у тым ліку, узважаная па­лі­ты­ка прываты-зацыі. Так, пры акцыяніраванні прадпрыемстваў буй­ней­шыя з іх заста-ліся ва ўласнасці дзяржавы. Менавіта дзяржаўныя прад­п­ры­ем­с­т­вы вы-працоўваюць 75 % ВУП. Найбольш прыбытковыя з іх, якія даюць па-лову экспартнай выручкі, вытворчыя аб’яднанні «Белнафтахім», куды ўваходзяць Мазырскі і Наваполацкі наф­та­пе­рап­ра­цоў­чыя заводы, «Бе-ларуськалій», «Гроднаазот», а таксама «Белэнерга», «Белтрансгаз».


Беларусь засталася буйным экспарцёрам аўтамабіляў (МАЗ, Бе­лАЗ), трактараў (Беларус), дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхні-кі (Амкадар), тэлевізараў (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікаў (Атлант), хі­міч­ных валокнаў (Полімір), калійных угнаенняў (Беларуськалій), пра­дук­цыі тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

Нацыянальная сацыяльна-эканамічнай мадэль Беларусі, зас­на­ва­ная на інтэграцыі з Расіяй, пацвердзіла сваю дзейснасць у экспартна-ім­пар­т­ных статунках. Так, па-ранейшаму Расійская Федэрацыя зас­та­ва­ла­ся буйнейшым спажыўцом нашых тавараў, куды накіроўвалася 60-70 % усяго экспарта сродкаў транспарту, машын і абсталявання. Ак­ра­мя таго, да канца 2006 г. Беларусь мела магчымасць закупаць у яе наф­ту па ўнутраных расійскіх цэнах і экспартаваць нафтапрадукты па сус­вет­ных цэнах, што дазваляла не толькі задавальняць унутраныя пат­рэ­бы краіны ў нафтапрадуктах, але і атрымоўваць значныя даходы. Гэ­тыя сродкі дазволілі, у прыватнасці, пачаць рэалізацыю праграмы ад­рад­жэн­ня сяла і ўзводзіць аграгарадкі.

Адным са сродкаў забеспячэння высокага ўзроўню жыцця жы­ха­роў Беларусі і ўмацавання нацыянальнай бяспекі называўся іна­ва­цый­ны шлях развіцця. Як вынікала з праграмы, яго асноўнымі аб’ектамі з’яў­ля­лі­ся рэсурсазберагаючыя і энергаэфектыўныя тэхналогіі выт­вор­час­ці канкурэнтаздольнай прадукцыі; новыя матэрыялы і новыя кры­ні­цы энергіі; медыцына і фармацыя; інфармацыйнныя і тэ­ле­ка­му­ні­ка­цый­ныя тэхналогіі; тэхналогіі вытворчасці, перапрацоўкі і за­ха­ван­ня сельскагаспадарчай прадукцыі; прамысловыя біятэхналогіі; эка­ло­гія і рацыянальнае прыродакарыстанне.

Навуковы патэнцыял Беларусі сканцэнтраваны ў Нацыянальнай Ака­дэ­міі Навук Беларусі, навукова-даследчых інстытутах, кан­с­т­рук­тар­с­кіх бюро, ВНУ. Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ажыц­цяў­ля­юць амаль 30 тыс. чал. у 300 арганізацыях. У сталіцы за­ся­род­жа­на 73 % даследчых і навуковых арганізацый, у Гомельскай і Мінскай аб­лас­цях – 10,4 % і 5,2 % адпаведна. Далей ідуць Магілёў-ская, Гродзен­с­кая, Віцебская і Брэсцская вобласці.

Вызначальная роля ў вырашэнні інавацыйных задач ускладзена на Нацыянальную Акадэмію Навук Беларусі. Выкананыя ў Інстытуце цеп­ла- і масаабмена даследавання працэсаў гарэння прычыніліся да ства­рэн­ня новага класа энергетычных магутнасцей, радыяцыйных наг­ра­ва­це­ляў, хімічных рэактараў для энергетыкі, прамысловасці, эка­ло­гіі. Праведзены паспяховыя работы па тэматыцы калійных угнаенняў, да­рож­на-будаўнічых матэрыя­лаў.


У 2006 г. на VI Маскоўскім міжнародным салоне інавацый і ін­вес­ты­цый беларуская навукова-тэхнічная прадукцыя была адзначана 7 за­ла­ты­мі, 7 срэбранымі, 11 бронзавымі медалямі і 25 дыпломамі.

У 2008 г. супрацоўнікі Акадэміі навук паспяхова завяршылі пра­ек­ты па падтрымцы прадпрыемстваў МТЗ, БелАЗ, «Віцязь», рас­п­ра­цоў­цы су­перкамп'ютэрных тэхналогій СКІФ: для банкаўскай сістэмы, Ка­мі­тэ­та дзяржбяспекі і інш. Імі было выпушчана інавацыйнай пра-дукцыі на суму 88, 2 млрд руб. На вытворчым аб’яднанні «Белаўта- МАЗ» наладжаны выпуск сямейства аўтамабіляў, якія адпавядаюць стандартам ЕЎРА-3, ЕЎРА-4. На заводзе «Гомсельмаш» наладжаны выпуск сучасных збожжа- і корма-ўборачных камбайнаў.

Такім чынам, уклад навукі ў ажыццяўленне Праграмы сацыяльна-эка­на­міч­на­га развіцця Рэспублікі Беларусь цяжка пераацаніць. Дзя­ку­ю­чы ёй, а таксама прадуманай стратэгіі вядзення народнай гаспадаркі, яш­чэ задоўга да завяршэння пяцігадовага плана працоўным рэспублікі ўда­ло­ся дасягнуць высокіх вытворчых паказчыкаў. Так, у 2007 г. рост ВУП склаў 8, 2 %, прамысловай вытворчасці – 8, 5 %, інвестыцый у асноўны капітал – 15, 1 %. Валавы прадукт на душу насельніцтва склаў 10 900 дол. ЗША. Далейшае развіццё набылі такія галіны, як аў-тамабіле–, трактара- машына- і, станкабудаванне, вытворчасць пад-шыпнікаў, зда­бы­ча і перапрацоўка нафты, вытворчасць сінтэтычных валокнаў і мі­не­ра­ль­ных угнаенняў, фармацэўтыка, вытворчасць бу-даўнічых ма­тэ­ры­я­лаў, электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэ­ва­ап­ра­цоў­чая прамысловасць.

На Беларусі вялікую ролю адыгрывае чыгуначны, аўтамабільны і трубаправодны транспарт. Выгоднае геаграфічнае размяшчэнне рэс­пуб­лі­кі спрыяе папаўненню бюджэту за кошт транзітных перавозак гру­заў і транспарціроўкі нафты і газу на Захад.

Курс урада на адраджэнне вёскі і ўздым сельскай гаспадаркі цал-кам ап­раў­даў сябе менавіта ў апошнія гады, калі сусветныя цэны на пра­дук­ты харчавання рэзка ўзняліся. Таму такія таварныя віды пра-дукцыі як малако, ялавічына, свініна, мяса і яйкі птушкі, прадукты рас­лі­на­вод­с­т­ва (бульба, жыта, ячмень, цукар, алей) і інш. прыносяць вялікія пры­быт­кі. У гэтай сувязі вялікая ўвага надаецца мадэрнізацыі ма­гут­нас­цей па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і на­рош­ч­ван­ню экспартнага патэнцыялу аграрнага сектара. Важнай інавацый-най за­да­чай работнікаў аграрнага сектару з’яўляецца вытворчасць элітнай жы­вё­лы і прадукцыі селекцыйных комплексаў. Да новых тэн-дэнцый эка­на­міч­на­га развіцця Беларусі апошняга часу варта аднесці ўзмац­нен­не дзяржаўных інвестыцый у аграрны сектар, што дае магчы-масць, па-першае, узняць экспарта арыентаваную вытворчасць харчо-вых пра­дук­таў, а, па-другое, шляхам пабудовы аграгарадкоў выра-шыць праб­ле­му замацавання на вёсцы маладых спецыялістаў.


Да асноўных тендэнцый сацыяльна-эканамічнага развіцця Бе­ла­ру­сі можна аднесці паляпшэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Так, Беларусь прызнана экспертамі ААН краінай з дастаткова высокім уз­роў­нем індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу. Па такіх па­каз­чы­ках, як кольксць валавога ўнутранага прадукта на душу насельніцтва, пра­цяг­ласць жыцця, дзіцячая смяротнасць, адукаванасць насельніцтва і інш. у 2007 г. Беларусь заняла 64-е месца ў спісе з 177 краін.

У канцы 2008 – пачатку 2009 г. у станоўчай дынаміцы сацыяльна-эка­на­міч­на­га развіцця адбыўся збой, калі наша краіна, дзе эканоміка з'а­ры­ен­та­ва­ная ў асноўным на экспарт, адчуць праявы сусветнага кры­зі­су. У выніку, курс беларускага рубля ў адносінах да долара знізіўся на 20 %, зменшыліся экспартныя пастаўкі тавараў традыцыйным спа­жыў­цам і, наогул, узнікла небяспечная тэндэнцыя да перавышэння ім­-пар­ту над экспартам – 39, 2 млрд дол. супраць 33 млрд.

У мэтах выхаду са складанага становішча кіраўніцтвам рэс­пуб­лі­кі распрацаваны шэраг дадатковых захадаў у напрамках вырашэння энер­ге­тыч­ных праблем, уздыму сельскай гаспадаркі, пошуку замены ім­пар­т­ных тавараў айчыннымі і інш. Як і раней, важная роля ўск­ла­да­ец­ца на інавацыі. Вялікія спадзяванні ўскладаюцца на навукова-тэх­ніч­ныя цэнтры, асабліва – Парк высокіх тэхналогій. У Акадэміі навук ства­ра­ец­ца Цэнтр святлодыёдных і оптыка-электронных тэхналогій. Нап­ры­кан­цы 2009 г. у межах Нацыянальнай касмічнай праграмы зап­ла­на­ва­ны запуск беларускага спадарожніка. У межах інавацыйнай праг­ра­мы «Бія­тэхналогія» запланавана замена імпартных тавараў з эка­на­міч­ным эфектам не менш 100 млн. руб. у год. Плануецца па­ве­лі­чэн­не долі біяпаліва ў аўтатранспарце да 10% і г.д.

У сваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ад 23 красавіка 2009 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка падкрэсліў, што «наш курс на фарміраванне сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, па­бу­до­ва сацыяльнай і квітнеючай дзяржавы застаецца нязменным».

Аптымізм у пераадоленні часовых цяжкасцей падмацоўвае ап­ра­ба­ва­ная сацыяльна-эканамічная мадэль, унутраная і знешняя палітыка Прэ­зі­дэн­та А. Лукашэнка і яе падтрымка беларускім народам. Да таго ж беларусы здзейснілі свой выбар. Як вынікае з артыкула 1 Кан­с­ты­ту­цыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі 26 лістапада 1996 г і 17 кастрычніка 2004 гг.), грамадзяне краіны вы­ка­за­лі­ся за грамадства постіндустрыяль­нага (інфармацыйнага) тыпу, якое на стадыі сваёй спеласці практычна цалкам выцесніць фізічную пра­цу з вытворчага працэсу і заменіць яго працай інтэлектуальнай. Гэ-та будзе гра­мад­с­т­ва, у якім дзяржаўная палітыка будзе падпарадкава-на стварэнню ўмоў для задавальнення ўсімі катэгорыямі грамадзян сваіх сацыяльных пат­рэб і ў якім узровень дабрабыту чалавека забяс-печваецца ў ад­па­вед­нас­ці з колькасцю і якасцю выкананай працы. Можна меркаваць, што за час іс­на­ван­ня суверэннай Рэспублікі Бела-русь пэўныя перадумовы для яго фар­мі­ра­ван­ня ўжо ўзніклі і імкліва развіваюцца.


4. Пасля распаду СССР і краху камуністычнай ідэалогіі грамадзя-не на­бы­лі рэальныя правы і свабоды, у тым ліку на права на свабоду ве­ра­выз­нан­ня. У 1992 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь «Аб сва­бодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях», які паспрыяў ажыў­лен­ню дзейнасці ўсіх канфесій і іх паслядоўнікаў. Канчатковае за­ма­ца­ван­не свабоды сумлення адбілася ў артыкуле 31 прынятай у 1994 г. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якой, акрамя іншага, пад­к­рэс­ле­на свецкасць дзяржавы і роўнасць усіх рэлігій перед законам.

Разам з вяртаннем храмаў веруючым вярталася і грамадскае прыз­нан­не рэлігіі як духоўнай каштоўнасці, а больш за 3 200 рэлігійных ар­га­ні­за­цый (манастыры, місіі, брацтвы, сястрыцтвы, навучальныя ўс-та­но­вы) ператвараліся ў важны фактар грамадскага жыцця. Паводле са­цы­я­ла­гіч­на­га апытання насельніцтва, здзейсненага ў 2006 г., 58, 9 % жы­ха­роў назвалі сябе веруючымі 25 канфесій, у тым ліку – пра­вас­лаў­най 76, 2, каталіцкай – 9, 3, пратэстанцкай – 1, 8, іншых – 1, 7 %.

Асноўную ролю ў рэлігійным жыцці нашай краіны займае Бе­ла­рус­кая права­слаўная царква (БПЦ), якая на 1 студзеня 2009 г. аб'­яд­ноў­ва­ла 1473 прыходы, 11 епархій, 5 навучальных устаноў, 31 ма­нас­тыр, 14 брацтваў, 9 сястрыцтваў. Начале з ёй 1 274 храмаў дзей­ні­ча­юць і яшчэ 152 будуюцца. Асобна існуюць 32 абшчыны стараабрадцаў з 27 куль-тавымі будынкамі.

У склад рымска-каталіцкай царквы (РКЦ) уваходзяць ча­ты­ры епархіі з 467 абшчынамі. РКЦ належаць 9 місій, 8 кляштараў, 451 кас­цёл. 35 касцёлаў – у стадыі будаўніцтва. Да пратэстанцкіх ар­га­ні­за­цый 14 накірункаў належаць 992 абшчыны, 22 аб’яднанні, 22 місіі і 5 на­ву­ча­ль­ных устаноў. У трох іўдзейскіх рэлігійных аб’яднаннях на­ліч­ва­ец­ца 46 абшчын, якія валодаюць 7 культавымі будынкамі. На Бе­ла­ру­сі таксама дзейнічаюць 24 мусульманскія абшчыны, у рас­па­рад­жэн­ні якіх маюцца 6 мячэцяў.

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэ­лі­гій­ных аргані­зацыях», сярод усіх канфесій роля РПЦ у гіс­та­рыч­ным станаўленні і развіцці беларускага народа прызнаецца выз­на­ча­ль­най. Адсюль і асобае да яе стаўленне з боку дзяржавы. Так, на вы­ка­нан­не Праграмы па адраджэнні Жыровіцкага манастырскага ком­п­лек­су і Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі са сродкаў рэс­пуб­лі­кан­с­ка­га бюджэту выдаткавана 5, 1 млрд руб. Тым не менш БПЦ не мае ні­я­кіх прававых пераваг перад іншымі – каталіцкай, пратэстанцкай, іў­дзей­с­кай і мусульманскай, месца якіх у духоўным жыцці таксама не­ад­дзе­ль­ныя ад агульнай гісторыі Беларусі і яе народа.