Файл: Учебник по истории Беларуси(Сяменчык).doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 3195

Скачиваний: 2

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тэхналагічны універсітэт»

Тлумачальная запіска

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу

Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў складзе расійскай імперыі ў канцы хvііі– першай палове хіх стст.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.

Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі у складзе расійскай імперыі ў другой палове хіх ст.

Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні

Пытанні

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср

Дасягненні і супярэчнасці

Пытанні

Тлумачальная запіска........................................................................................ 3 Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»...............................4

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24

Вучэбнае выданне

220006. Мінск, Свярдлова, 13 а.

220006. Мінск, Свярдлова, 13

Да пачатку XX ст. у заходняй і рускай гістарыяграфіі стала склад­вац­ца канцэпцыя «лакальнай цывілізацыі», што атаясамлівалася з на­цы­я­на­ль­най культурай, якая існуе на працягу доўгага часу, мае больш ці менш выразныя тэр­ытарыяльныя граніцы і характарызуецца асо­бым, непаўторным шляхам развіцця. Гэта канцэпцыя, найбольш вы­раз­на сфармуляваная ў 1920 – 1930-я гг. у працах нямецкага філосафа і гіс­то­ры­ка О. Шпенглера (1880 – 1936) і англійскага гісторыка і са­цы­ё­ла­га А. Тойнбі (1889 – 1975). Яна дазваляе прасачыць сусветна-гіс­та­рыч­ны працэс як мультылінейнае цыклічнае развіцце асобных культур (або «лакальных цывілізацый»), калі сусветная гісторыя разглядаецца як сукупнасць асобных цывілізацый – канкрэтных грамадстваў, ла­ка­лі­за­ва­ных у часе (па вертыкалі) і прасторы (гарызанталі), у іх ліку аг­рар­на-традыцыйную (рабаўладальніцкае і феадальнае грамадства), ін­дус­т­ры­я­ль­ную (капіталізм) і постіндустрыяльную.

Адзінага падходу да вызначэння паняцця «цывілізацыя» не іс­нуе. Хіба што, калі разглядаць гісторыю чалавечых супольнасцей «па га­ры­зан­та­лі», гэта значыць у розных частках сусвету і ў адзін час, то пад цы­ві­лі­за­цы­яй трэба разумець колькасна вялікія, якасна разнастай-ныя і са­ма­дас­тат­ко­выя супольнасці людзей, з уласцівымі ім светапо-глядам, мен­та­ль­нас­цю, сістэмай каштоўнасцяў і культурай; своеаса-блівай са­цы­я­ль­на-эканамічнай і палітычнай арганізацыяй. У сваім раз-віцці яны пра­ходзяць стадыі фарміравання, станаўлення, росквіту, за-няпаду і па­гі­бе­лі. Можна меркаваць, што ў цяперашні час завярша-ецца эра ла­ка­ль­ных цывілізацый, якія разглядаюцца як часовая, гіста-рычна аб­ме­жа­ва­ная з’ява. Адно з важнейшых пытанняў бягучага ста-годдзя – гэта фар­мі­ра­ван­не адзінай сусветнай цывілізацыі.

Цывілізацыйны падыход дае магчымасць вывучэння гісторыі як асоб­най краіны, так і некалькіх; спрыяе асэнсаванню асаблівага і агу­ль­на­га ў гістарычным працэсе; акцэнтуе ўвагу на дзейнасці чалавека як выз­на­ча­ль­най і стваральнай сіле ў гэтым працэсе.

4. Прадметам вывучэння гісторыі Беларусі з’яўляецца за­рад­жэн­не, станаўленне і развіццё беларускага грамадства (40 тыс. год да н. э. – пачатак 3-га тысячагоддзя). У кола пытанняў, якія падлягаюць раз­г­ля­ду і вывучэнню, уваходзяць найбольш значныя і разнастайныя фор-мы жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў. Асобае месца зай­ма­юць этнічныя працэсы, фарміраванне і развіццё беларускай дзяр­жаў­нас­ці.


Вывучэнне беларускай мінуўшчыны як састаўной часткі ўсход­нес­ла­вян­с­кай, агульнаеўрапейскай і сусветнай гісторыі дае маг­чы­масць параўнання ўзроўню развіцця беларускага народа, дынамікі яго раз­віц­ця, вызначэння месца беларусаў сярод іншых народаў.

Шматлікія публікацыі беларусазнаўцаў П. Шпілеўскага, П. Баб-роўскага, М. Федароўскага, Е. Раманава, А. Сержпутоўскага, М. Нікі-фароўскага і інш. сведчылі аб багатым гістарычным мінулым бе­ла­рус­ка­га народа. Асобныя публікацыі гістарычнага зместу змяш­ча­лі­ся на старонках «Нашай Нівы». Нарэшце ў 1910 г. выйшла ў свет «Ка-роткая гісторыя Беларусі» В. Ластоўскага, які сфармуляваў пер­шую канцэпцыю паходжання беларусаў.

У БССР у 1920-х гг. выйшлі творы Ў. Ігнатоўскага «Кароткі на­рыс гісторыі Беларусі» і «Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX ста­лец­ця», якія вывучаліся, адпаведна, у школе і ў ВНУ. Праца В. Кно­ры­на «1917 год в Белоруссии и на Западном фронте» лягла ў ас­но­ву канцэпцыі сацыялістычнай рэвалюцыі. Дастаткова ар­гу­мен­та­ва­ныя погляды на рэвалюцыйныя падзеi 1917 г. уласцівы зборнiку ар­ты­ку­лаў i дакументаў «Кастрычнiк на Беларусi» (Мн., 1927). У ліку важ­ней­шых прац даваеннага перыяду – манаграфіі Д. Дудкова «Аб раз­віц­ці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст.» і К. Кернажыцкага «Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.»

У часы беларусізацыі намаганнямі З. Жылуновіча, А. Луцкевіча, У. Пічэты, А. Станкевіча, А. Цвікевіча, М. Шчакаціхіна ў нашай рэс­пуб­лі­цы з’явілася шмат гістарычных артыкулаў і манаграфій, але з ус­та­ля­ван­нем сталінскай дыктатуры барацьба супраць «нацдэмаў» i iншых «ворагаў народа» прывяла да забароны большасці тво­раў. Ім за змену прыйшлі новыя, накшталт, «Нарыса гісторыі Бе­ла­ру­сі» (Мн., 1934), заснаваныя на сталінскіх ацэнках гіс­та­рыч­ных падзей.

У пасляваенны перыяд і да пачатку перабудовы развіццё бе­ла­рус­кай гістарычнай навукі характарызавалася найбольшай увагай да ролі Ка­му­ніс­тыч­най партыі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Вялікай Ай­чын­най вайне. Нягледзячы на існаванне ў ёй ідэалагічнага ўціску з боку КПСС-КПБ і панаванне марксісцка-ленінскай метадалогіі, сталі ак­тыўна распрацоўвацца праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Бе­ла­ру­сі (З. Абезгауз, Ф. Болбас, З. Капыскі), рэвалюцыйнага руху (А. Са­лад­коў, М. Сташкевіч,) грамадзянскай вайны (І. Ігнаценка, П. Пет­ры­каў, П. Селіванаў усенароднай барацьбы супраць нямецка-фа­шыс­ц­кіх захопнікаў (А. Залескі, І. Краўчанка, А. Філімонаў).


Лепшымі на той час творамі былі прызнаны манаграфіі Л. Абе­цэ­дар­с­ка­га, М. Біча, В. Гняўко, Э. Загарульскага, А. Ігнаценкі, І. Іг­на-цен­кі, Н. Каменскай, М. Касцюка, І. Краўчанкі, В. Круталевіча, П. Лы­сен­кі, А. Лютага, Я. Мараша, І. Марчанкі, У. Міхнюка, У. Палуяна, І. Палуяна, П. Петрыкава, Л. Побаля, П. Селіванава, М. Сташкевіча, Г. Штыхава. У ліку буйнейшых прац 1960-1980-х гадоў – двухтомная «История Белорусской ССР» і пяцітомная «Гісторыя Беларускай ССР», чатырохтомная «История рабочего класса Белорусской ССР», трох­том­ная «Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фа-шистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны».

З пачаткам перабудовы, калі ідэалагічны ўціск КПСС у гра­мад­с­т­ве зменшыўся, а з 1991 г. наогул знік, беларуская навука значна па­шы­ры­ла свой дыяпазон і ўзнялася на значна больш высокі ўзровень. У ліку новых тэм, якія раней па ідэалагічных меркаваннях за­моў­ч­ва-лі­ся або скажаліся, былі Вялікае княства Літоўскае, беларускі на­цы­я­на­ль­ны рух, сталінскія рэпрэсіі, дзейнасць калабарантаў і многія ін­шыя. Гэты час вызначыўся выхадам у свет грунтоўных манаграфій Я. Анішчанкі А. Віш­неў­с­ка­га, М. Ермаловіча, І. Ігнаценкі, А. Ка­ва­ле­ні, М. Касцюка, А. Краўцэвіча, А. Літвіна, Р. Платонава, Г. Сагановіча, А. Са­ро­кі­на, А. Цітова, З. Шыбекі і інш.

Значным дасягненнем у асэнсаванні беларускай гісторыі зра­бі­ла­ся выданне шасцітомнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Ад­мет­най з’явай у навуцы і адукацыі стаў выхад «Нарысаў гісторыі Бе­ла­ру­сі» (1994-1995), чатырохтомнай «Археалогіі Беларусі», двух тамоў «Гісторыі сялянства» і пяці тамоў «Гісторыі Беларусі» (2000-2006).

Многае залежыць ад пошуку і выкарыстання гістарычных крыніц – тых ці іншых носьбітаў інфармацыі пра жыццядзейнасць людзей у мі­ну­лым. У адпаведнасці з класіфікацыяй, вылучаюць дакументаль-ныя і апавядальныя крыніцы. У сваю чаргу да­ку­мен­та­ль­ныя крыніцы складаюцца з заканадаўчых актаў, прывілеяў, указаў, дэк­рэ­таў, збор-нікаў законаў, Канстытуцый, статыстычных і іншых матэрыялаў.

Апавядальныя крыніцы ўключаюць у сябе летапісы («Аповесць мі­ну­лых гадоў», «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Хронікі Бы-хаў­ца» і інш.) перапіску манархаў і іншых знакамітых асоб, пі­сь­мо­выя звароты, справаздачы, перыядычныя выданні. Максімальна ўсе­ба­ко­ва­му і аб’ектыўнаму асвятленню гісторыі Беларусі будзе спры­яць выкарыстанне іншых – этнаграфічных, лінгвістычных, та­паг­ра­фіч­ных крыніц, кінафотадакументаў.


Лекцыя 2. ПЕРШЫЯ ЖЫХАРЫ, ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ

І ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ

(40 ТЫС. – 2 ТЫС. ГОД ДА Н. Э.)

Пытанні

1. Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі

2. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў

3. Усходнеславянская супольнасць

4. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльна-эканамічнае развіццё

беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне

і гаспадарка

5. Станаўленне ранне-феадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян

на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь

6. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам

1. Гісторыя чалавека налічвае каля 3 млн гадоў. Яго прарадзімай з’яў­ля­ец­ца Ўсходняя Афрыка, а, магчыма, і Паўднёвая Азія. Каля 1 млн гадоў таму чалавек засяліў поўдзень Усходняй Еўропы і толькi ка­ля 100 тыс. гадоў назад ён трапіў на тэрыторыю Беларусі.

У адпаведнасці з археалагічнай перыядызацый і ў залежнасці ад та­го, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя насельнікі Беларусі, іх ранняя гісторыя падзяляецца на каменны (100-40 – ІІІ-ІІ тысяча-год­дзе да н. э.), бронзавы (ІІІ-ІІ – І тысячагоддзе да н. э.) і жалезны век (VII-VI ст. да н. э. па VIII ст. н. э.).

У час з’яўлення на тэрыторыі Беларусі першых жыхароў яе клі-мат, а таксама флора і фаўна складваліся пад уздзеяннем ледавіка. Ка-ля 100 тыс. год таму ён пачаў рухацца з боку Скан­ды­наў­с­ка­га паўвост-рава, распачаўшы тым самым перыяд апошня­га, самага халоднага паазерскага абледзянення. Адпаведным клiмату i раслiннасцi у час па-азерскага абледзянення быў i жывёльны свет, якi складаўся з прад-стаўнiкоў тундры (паўночныя аленi, пясцы, белыя курапаткi), стэпу (зубры, конi, зайцы, лiсы, суслiкi), лесу (аленi, бурыя мядзведзi, казу-лi). Характэрнымi прад­с­таў­ні­ка­мі прыледавiковай фаўны былi маман-ты i калматыя насарогi.

Аб існаванні людзей на тэрыторыі Беларусі ў перыяд першага пе­ры­я­ду каменнага веку – палеаліту – сведчаць знойдзеныя археолагамі ка­мен­ныя прылады працы на левым беразе Дняпра, каля вёсак Абі­да­ві­чы Быхаўскага, Свяцілавічы – Веткаўскага, Клеявічы – Касцюко­віц­ка­га і Падлужжа – Чачэрскага раёнаў.

На той час працэс станаўлення чалавека як біялагічнага віду яшчэ пра­цяг­ваў­ся. Узнiкненню сучаснага фiзiялагiчнага тыпу чалавека па-пярэднiчаў так званы неандэрталец. Менавіта ён прадстаўляў сабой пер­шых насельнікаў Беларусі, якія аб’ядноўваліся ў невялікія групы з 20-30 дарослых асоб – праабшчыны, і сумеснымі намаганнямі шукалі хар­ча­ван­не і бараніліся ад звяроў. Іх асноўнымі заняткамі з’яўлялася па­ля­ван­не і збіральніцтва ядомых раслін і карэнняў. Для палявання вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся дзіды, крамянёвыя востраканечнікі. Для раздзелкі дзі­чы­ны – ручныя рубілы, скрэблы, нажы, для вырабу адзення – скраб­кі, шылы, праколкі. За ўменне вырабляць прылады працы неан-дэр­та­лец набыў назву Homo habilis або «чалавек умелы». Існаванне прыс­вой­ва­ю­чай гаспадаркі абумоўлівала яго вандроўны лад жыцця. Каб жыць ва ўмовах халоднага клімату, чалавек навучыўся карыстац- ца агнём, вырабляць адзенне са скуры і меху забітых звяроў, буда-ваць жытло з касцей і рагоў буйных жывёл, пакрытае скурамі.


Такім чынам, у сацыяльным плане каля 40 тыс. год да н. э. чала-век прайшоў ад праабшчыны да раннеродавага абшчыннага ладу, але па невядомых прычынах знік з гістарычнай арэны. Прыкладна да 40–35 тысячагоддзяў таму (да позняга палеаліту) яму на змену прыйшоў ча­ла­век сучаснага фізічнага тыпу – краманьёнец або Homo sapiens – «чалавек разумны». Яго прылады працы з крэменю (наканечнікі дзі-даў, нажы, сякеры, скрабкі) вызначаліся большай дасканаласцю, а ў лі­ку іншых матэрыялаў з’явіліся косць і рог. Самыя старажытныя па-селiшчы краманьёнцаў на Беларусi, адкрыты каля вёскі Юравiчы, Ка-лiнкавiцкага раёна, на р. Прыпяць (датавана каля 26 тыс. гадоў) і каля вё­сак Падлужжа (каля Бердыжа) Чачэрскага раёна, на р. Сож (каля 23 тыс. год). Сярод знаходак – рэшткі каркасаў жытла, крамянёвыя вос-тра­ка­неч­ні­кі, нажы, скрабкі, праколкі, наканечнікі коп’яў інш. Асоб-ныя касцяныя вырабы былі аздоблены арнаментам у выглядзе шасці­кут­ні­каў і зігзагападобных рысак.

Асноўнай сацыяльна-гаспадарчай адзінкай позняга палеаліту з’яў-ляў­ся калектыў родзічаў – род, які складаўся з некалькіх абшчын, раз-меш­ча­ных на асобных стаянках. Маёмасць, тэрыторыя для палявання, збі­ра­ль­ніц­т­ва і лоўлі рыбы, здабытае харчаванне належала ўсяму ро-ду. Пры гэтым жанчына мела асобы статус: менавіта па яе лініі вялася род­насць, а шлюбныя адносіны паміж блізкімі родзічамі забараняліся (экзагамія). З гэтай нагоды дарослыя мужчыны мусілі шукаць пару ў ін­шай родавай абшчыне.

Гаспадарчыя заняткі людзей, удасканаленне сацыяльных адносін, на­за­паш­ван­не ведаў аб навакольным асяроддзі фарміравалі адпаведны све­та­пог­ляд. Спробы чалавека растлумачыць значнасць тых ці іншых пры­род­ных з’яў, а таксама фізіялагічных пра­цэ­саў (сон, дыханне, смерць) трансфарміраваліся ў рэлі­гій­ныя ўяўленні: веру ў існаванне душы (анімізм), духаў (аніматызм), звышнатуральныя ўласцівасці прадметаў (фетышызм), звышна­ту­ра­ль­ную значнасць для рода той ці іншай жывёлы ці расліны (татэ­мізм). Каб душы продкаў былі задаво-лены, а паляванне або лоўля ры­бы ўдалымі, узнікла патрэба ў правя-дзенні магічных абрадаў. З цягам часу функцыя іх арганізатара зася-родзілася ў руках аднаго з суродзі­чаў – мага (вешчуна, калдуна і г.д.).

15 тысячагоддзяў таму ў вынiку пацяплення ледавiк пачаў адсту-паць на поўнач, а праз 1 тыс. год ледавiковая эпоха скончылася. Паў-сюд­на тэрыторыя Беларусi стала засяляцца людзьмі. Ранейшыя аб’ек-ты іх палявання – мамант і калматы насарог вымерлі або адступілі на поў­нач. 10 тыс. год таму ўсталяваліся сучасныя ўмерана кантынента­ль­ны клімат, флора і фаўна. З’яўленне лясных масіваў, шматлікіх рэк, азёр, балот, а разам з імі – прадуктаў палявання, збіральніцтва і ры­ба­лоў­с­т­ва значна павялічылася. Пры гэтым асноўны занятак людзей – за­гон­нае паляванне саступіла месца больш прагрэсіўнаму метаду – па­ля­ван­ню індывідуальнаму. Значным чынам таму паспрыяла вына­ход­ніц­т­ва луку і стрэл. У гэты ж час чалавек прыручыў сабаку, які дапа­ма­гаў у паляванні на звяроў і птушак, а таксама ў ахове чалавечага жыт­ла. Адпаведным чынам у рацыёне мезалітычнага чалавека павялі-чы­ла­ся доля рыбы, якая здабываліся з дапамогай касцяных гарпуноў і круч­коў, плеценых кашоў і сетак. Вялікім вынаходніцтвам чалавека зра­бі­лі­ся плыты і чаўны, якія сталі выкарыстоўвацца для лоўлі рыбы і ў якасці транспартнага сродку.