ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 3181
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага
Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу
3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.
Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24
Установа адукацыі
«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ
Тэхналагічны універсітэт»
М. Я. Сяменчык
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
Курс лекцый для студэнтаў І курса ўсіх спецыяльнасцей
Мінск 2009
УДК 24(476)(042.4)
ББК 63.3(2Бел)я73
С99
Разгледжана і рэкамендавана да выдання рэдакцыйна-выдавецкім саветам універсітэта
Рэцэнзенты:
загадчык кафедры гісторыі Беларусі БДПУ імя М. Танка
доктар гістарычных навук, прафесар А. М. Люты;
загадчык кафедры эканамічнай гісторыі БДЭУ
доктар гістарычных навук, дацэнт Ю. М. Бохан
Сяменчык, М. Я.
С99 Гісторыя Беларусі : курс лекцый для студэнтаў І курса
усіх спецыяльнасцей / М. Я. Сяменчык. – Мінск : БДТУ,
2008. – 340 с.
ІSBN 000-000-000-000-0
У тэкстах лекцый асветлены ўсе этапы, змест і асаблі-
васці жыццядзейнасці нашага народа з моманту засялення
тэрыторыі Беларусі і да сучаснасці. Асноўная ўвага надаецца
генезісу нацыянальнай самасвядомасці, дзяржаўнасці, пы-
танням стварэння матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей,
абароны Радзімы і ўмацавання яе эканамічнага патэнцыялу.
Выданне прызначана выкладчыкам гісторыі Беларусі,
аспірантам і студэнтам.
УДК 24(476)(042.4)
ББК 63.3(2Бел)я73
ІSBN 000-000-000-000-0 УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны
Універсітэт», 2009
Сяменчык М. Я., 2009
Тлумачальная запіска
Падрыхтоўка дадзенага курса лекцый выклікана неабходнасцю каардынацыі намаганняў выкладчыкаў па ўдасканаленні навучання студэнтаў тэхнічных ВНУ гісторыі Беларусі.
Як паказвае практыка, залішняя палітызаванасць грамадскага жыцця і плюралізм думак, уласцівы пераходнаму перыяду ў станаў-ленні нашай суверэннай дзяржавы, у многім знізілі статус гістарычнай навукі. Адсутнасць грамадскага кантролю за зместам і якасцю вучэб-най літаратуры, манапалізацыя яе выдання асобнымі аўтарамі прывялі да таго, што ў ёй сустракаюцца застарэлыя міфы, недакладнасці і про-ста далёкія ад навукі палажэнні. У выніку гісторыя Беларусі пачала губляць сваё функцыянальнае прызначэнне ў галіне адукацыі, выха-вання і кансалідацыі грамадства. Не апошнюю ролю ў зніжэнні ціка-васці моладзі да айчыннай гісторыі адыграла небяспечная тэндэнцыя яе выкладання на рускай мове. Мяркуем, што курс лекцый па гісто-рыі Беларусі, павінен вывучацца грамадзянамі краіны на беларускай мове.
Неабходнасць падрыхтоўкі дадзенага курса лекцый выклікана таксама выхадам «Гісторыі Беларусі» (тыпавая праграма для вышэй-шых навучальных устаноў/ склад. : М. С. Сташкевіч [і інш.] ; пад рэд. М. С. Сташкевіча. – Мінск : РІВШ, 2008. – 52 с.), зацверджанай Міні-стэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г. Рэгістра-цыйны № ТД-СГ.009/тып.), якая ставіць перад грамадазнаўцамі сур’ёзныя адукацыйныя і выхаваўчыя задачы.
У адпаведнасці з азначаным дакументам, а таксама вучэбнай пра-грамай кафедры, на засваенне дысцыпліні адводзіцца 72 аўдыторныя гадзіны (40 лекцыйных і 32 семінарскія), а таксама 68 гадзін – на яго самастойнае вывучэнне. З гэтай нагоды падрыхтаваны курс лекцый па гісторыі Беларусі можа быць выкарыстаны і ў мэтах арганізацыі прак-тычных і самастойных заняткаў.
Курс лекцый заснаваны на гістарычнай літаратуры, якая атрымалі прызнанне навуковай грамадскасці, у тым ліку чатырохтомнай «Архе-алогіі Беларусі», шасцітомных «Гісторыі Беларусі» і «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Аўтарам выкарыстана «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі ад 26 лістапада 1996 і 17 кастрычніка 2004 гг.), выступленні Прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі, прэса 1917-2009 гг.
Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»
Пытанні
1. Гісторыя як навука. Метады і прынцыпы яе вывучэння
2. Гістарычная перыядызацыя
3. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і яе тыпы
4. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі, гістарыяграфія і крыніцы па вывучэнні гісторыі Беларусі
1. «Гiсторыя» – у перакладзе з грэчаскай мовы – апавяданне аб мiнулых падзеях. Яе заснавальнікам лічыцца Герадот (484–425 гг. да н. э.). Яна вывучае ход i заканамернасцi развiцця чалавечага грамадства ў мiнулым. Аб’ектам яе пазнання з’яўляецца працэс і вынікі жыццядзейнасці людзей у сацыяльнай, матэрыяльнай і духоўнай сферах.
У адпаведнасці з існуючай класіфікацыяй, усе навукі падзяляюць на грамадскія, гуманітарныя, натуральныя і тэхнічныя, але толькі пер-шыя дзве іх групы заняты вывучэннем чалавека. Пры гэтым гісторыю цяжка залічыць у склад толькі грамадскіх або толькі гуманітарных на-вук, бо яна ўбірае ў сябе звесткі аб усіх суб’ектах жыццядзейнасці лю-дзей (ад асобных індывідаў да цывілізацыйных супольнасцей) у міну-лым. Яна можа разглядацца як самастойная (прамежкавая) навуковая галіна. З гуманітарных навук найбольш часта гісторыя перасякаецца з філасофій, паліталогіяй, правазнаўствам, культуралогіяй; з грамадскіх – з эканомікай, сацыялогіяй, этнаграфіяй.
Гісторыя – навука канкрэтная, якая патрабуе дакладных імёнаў, дат, фактаў, падзей. Прадметам яе вывучэння з’яўляецца ўся жыцця-дзейнасць грамадства ў мінулым, на працягу ўсяго гістарычнага пра-цэсу. Значнасць гістарычнай навукі найлепшым чынам вынікае з тых функцый, якія яна адыгрывае ў любой дзяржаве, зацікаўленым у вы-сокім інтэлекце, маральным здароўі, разітых якасцях грамадзянскасці і патрыятызму сваіх жыхароў. У пэўнай ступені гэта мае дачыненне да гісторыі Беларусі.
З’яўленне гiстарычнай навукi было выклiкана патрэбай грамадства ў асэнсаваннi cвайго мiнулага, вызначэннi будучыні, а таксама выхаванні новых пакаленняў. Да Новага часу працы гісторыкаў не былі свабоднымі ад уздзеяння рэлігіі і ўплыву панаваўшых эліт. Яны мелі апісальны характар, абапіраліся не толькі на факты, але і міфы. З аўтарскіх прац вынікала ідэя аб вызначальнай ролі манархаў або боскіх сіл у станаўленні і развіцці чалавечых супольнасцей.
У ХІХ стагоддзі, калі чалавечая думка ў галіне антрапалогіі, археалогіі, біялогіі, сацыялогіі, этнаграфіі і інш. прасунулася далёка наперад, гісторыя набыла статус паўнавартай навукі з уласцівымі ёй сістэмай метадаў (метадалогіяй) і прынцыпаў (агульнымі правіламі) вывучэння мінулага. Пачатак выкарыстання навуковых метадаў у вывучэн-ні мінулага належыць Фукідыду (460-400 да. н. э.), які лічыў гісторыю вынікам выбару і ўчынкаў людзей, а не багоў. Ён прытрымліваўся храналагічнага прынцыпу ў асвятленні падзей і нейтральнага пункту гледжання на іх. Рымскі палітык Цыцэрон (106-43 да н. э.) адзначыў, што першая задача гісторыка – утрымлівацца ад хлусні, другая – не хаваць праўды, а трэцяя – не быць прадузятым. Але гэта нялёгка, бо гісторыкі як сыны свайго часу сваімі працамі стараліся або былі вымушаны дагадзіць пануючым уладам і тагачасным грамадскім густам.
У нашы дні для таго, каб мінімізаваць даследчыцкі суб’ектывізм, да гістарычнай працы прад’яўляюцца высокія патрабаванні – і ў першую чаргу па выкарыстанні навуковых метадаў. У мэтах усебаковага і аб’ектыўнага раскрыцця гістарычнага працэсу, а таксама лакальных яго асаблівасцяў, існуюць агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, індукцыя і інш.) і спецыфічныя (гісторыка-генетычны, параўнальны, праблемна-храналагiчны, тыпалагiчны, храналагічны і інш.), запазычаныя з іншых навук (сістэмны, статыстычны, контэнт-аналіз і інш.) метады.
Агульнапрызнанымі прынцыпамі гістарычных даследаванняў з’яўляюцца аб’ектыўнасць і гістарызм, а таксама сацыяльны і аксіялагічны падыходы. Рэалізацыя першага прынцыпу забяспечвае праўдзівы, незалежны ад аўтарскіх сімпатый ці антыпатый, абгрунтаваны по-гляд на факты і з’явы. Рэалізацыя другога дазваляе прасачыць тыя ж факты ці з’явы ў дынаміцы, у атачэнні тагачасных рэалій і сувязяў з іншымі суб’ектамі гістарычнага працэсу. Сацыяльны падыход дае магчымасць ацэньваць факты і з’явы з пункту гледжання носьбітаў тых ці іншых (сацыяльных, класавых, канфесійных і г. д.) інтарэсаў. Аксіялагічны падыход дазваляе ацаніць мінулае з пункту гледжання агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў, што мае асаблівую значнасць для вывучэння ўсходнеславянскай цывілізацыі і беларускага этнасу, у прыватнасці.
Гiсторыя як навука ў працэсе свайго развiцця падзялiлася на цес-на звязаныя памiж сабой спецыялiзаваныя часткi. Паводле асобных падыходаў, гiсторыю грамадства на аснове характэрных рыс прынята падзяляць на эпохi: гiсторыю першабытнага грамадства, антычную, сярэдневяковую, новую і навейшую. Яны ў сваю чаргу падзяляюцца на больш дробныя перыяды: паводле прасторава-геаграфiчнага прынцыпу, калi вылучаецца рэгiянальная гiсторыя вялiкiх, звязаных памiж сабой рэгiёнаў (гiсторыя Еўропы, Лацiнскай Амерыкi) i гiсторыi асобных краiн i народаў (гiсторыя Беларусі, Расii, Украіны); паводле комплексных праблем (гiсторыя Адраджэння, Рэфармацыi, Асветніцтва); у залежнасцi ад таго, якi бок або з’ява грамадскага жыцця вывучаюцца, вылучаюць сацыяльна-эканамiчную, палiтычную, ваенную гісторыю, гісторыю дойлідства, дыпламатыі, мастацтва i iнш. Акрамя таго, да гiстарычнай навукi адносяць спецыяльныя (дапаможныя) гiстарычныя дысцыплiны: археаграфiю, баністыку генеалогію, геральдыка, метралогію, нумiзматыку, тапанiмiку, храналогію i iнш. Самастойнае месца займаюць спецыяльныя гiстарычная навукi археалогiя, этнаграфiя і гiстарыяграфiя. Такім чынам, у нашы дні гісторыя – вынік працы на-вуковых калектываў кафедр і інстытутаў.
2. Гiсторыя мае сваю сiстэму вымярэння мiнулага – перыядызацыю. Пад час знаходжання нашай рэспублiкi у складзе СССР у гiста-рычнай навуцы панавала так званая фармацыйная перыядызацыя, у адпаведнасці з якой лічылася, што чалавецтва праходзіла 5 стадый развіцця (фармацый) – першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і сацыялістычную.
Сучасная перыядызацыя гісторыі Беларусі грунтуецца на цывілізацыйным падыходзе і мае наступны выгляд:
1. Старажытнае грамадства (40 тыс. да н. э. – V cт. н. э.). Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40–3 тыс. да н. э.), бронзавы век (ІІ - пачатак І тыс. да н. э.); жалезны век (пачатак І тыс. да н. э – V cт. н. э.).
2. Сярэднявечча (канец V – ХV cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства i узнiкненне дзяр- жаўнасцi (VI – першая палова ХIII ст.); развiццё феадальнай сicтэмы (сярэдзiна ХIII-ХV cт.)
3. Новы час (ХVI – пачатак ХХ cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сiстэмы i выспяванне яе крызiсу (ХVI – канец ХVIII cт.); генэзiс i зацвярджэнне капiталiзму; выспяванне крызiсу буржуазнага грамадства (канец ХVIII ст. – 1917 г.)
4. Навейшы час (1918 г. – да нашых дзён)
3. Працяглы час пры вывучэнні гісторыі выкарыстоўвалася своеасаблівая сістэма прынцыпаў, падыходаў і метадаў, названая марксісцка-ленінскай метадалогіяй. У яе аснову была пакладзена канцэпцыя фармацый нямецкага філосафа К. Маркса (1818–1883), які выказаў думку аб гістарычным працэсе як паслядоўнай змене спосабаў вытворчаці, абумоўленай барацьбой прыгнечаных класаў супраць эксплуататараў. Па К. Марксу класавая барацьба выглядала асноўнай рухаю-чай сілай грамадскага прагрэсу, а змена фармацый выглядала аб’ек-тыўным, фатальна непазбежным працэсам, дзе роля саміх людзей ады-ходзіла на другі план. Нарэшце, прадказанае ім разбурэнне капіталістычнай фармацыі аказалася заўчасным, і ў адрозненні ад сацыялістычнай, яна не вычарпала сябе, а выявіла вялікія ўнутраныя рэзервы для далейшага развіцця. Такім чынам, панаваўшая ў савецкія часы марк-сісцка-ленінская метадалогія гістарычных даследаванняў выявіла іс-тотную недасканаласць.
Новы, цывілізацыйны падыход быў запазычаны ў заходніх навукоўцаў, якія з пачатку мінулага стагоддзя выкарыстоўвалі яго для вывучэння гісторыі чалавечага грамадства. Нягледзячы на пэўныя разыходжанні ў вызначэнні тэрміну «цывілізацыя», сам падыход у асэнсаванні гісторыі чалавечага грамадства, які атрымаў назву цывілізацыйнага, вельмі прадукцыйны: ён пазбаўлены акцэнтацыі на класава-вытворчыя адносіны; у яго аснове чалавек у сукупнасці яго інтарэсаў, ведаў і волі; пры такім падыходзе рухаючай сілай прагрэсу з’яўляецца рост матэрыяльных і духоўных патрэб чалавека.