Файл: Учебник по истории Беларуси(Сяменчык).doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 3176

Скачиваний: 2

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тэхналагічны універсітэт»

Тлумачальная запіска

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу

Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў складзе расійскай імперыі ў канцы хvііі– першай палове хіх стст.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.

Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі у складзе расійскай імперыі ў другой палове хіх ст.

Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні

Пытанні

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср

Дасягненні і супярэчнасці

Пытанні

Тлумачальная запіска........................................................................................ 3 Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»...............................4

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24

Вучэбнае выданне

220006. Мінск, Свярдлова, 13 а.

220006. Мінск, Свярдлова, 13

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ

Тэхналагічны універсітэт»

М. Я. Сяменчык

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Курс лекцый для студэнтаў І курса ўсіх спецыяльнасцей

Мінск 2009

УДК 24(476)(042.4)

ББК 63.3(2Бел)я73

С99

Разгледжана і рэкамендавана да выдання рэдакцыйна-выдавецкім саветам універсітэта

Рэцэнзенты:

загадчык кафедры гісторыі Беларусі БДПУ імя М. Танка

доктар гістарычных навук, прафесар А. М. Люты;

загадчык кафедры эканамічнай гісторыі БДЭУ

доктар гістарычных навук, дацэнт Ю. М. Бохан

Сяменчык, М. Я.

С99 Гісторыя Беларусі : курс лекцый для студэнтаў І курса

усіх спецыяльнасцей / М. Я. Сяменчык. – Мінск : БДТУ,

2008. – 340 с.

ІSBN 000-000-000-000-0

У тэкстах лекцый асветлены ўсе этапы, змест і асаблі-

васці жыццядзейнасці нашага народа з моманту засялення

тэрыторыі Беларусі і да сучаснасці. Асноўная ўвага надаецца

генезісу нацыянальнай самасвядомасці, дзяржаўнасці, пы-

танням стварэння матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей,

абароны Радзімы і ўмацавання яе эканамічнага патэнцыялу.

Выданне прызначана выкладчыкам гісторыі Беларусі,

аспірантам і студэнтам.

УДК 24(476)(042.4)

ББК 63.3(2Бел)я73

ІSBN 000-000-000-000-0 УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны


Універсітэт», 2009

Сяменчык М. Я., 2009

Тлумачальная запіска

Падрыхтоўка дадзенага курса лекцый выклікана неабходнасцю каардынацыі намаганняў выкладчыкаў па ўдасканаленні навучання студэнтаў тэхнічных ВНУ гісторыі Беларусі.

Як паказвае практыка, залішняя палітызаванасць грамадскага жыцця і плюралізм думак, уласцівы пераходнаму перыяду ў станаў-ленні нашай суверэннай дзяржавы, у многім знізілі статус гістарычнай навукі. Адсутнасць грамадскага кантролю за зместам і якасцю вучэб-най літаратуры, манапалізацыя яе выдання асобнымі аўтарамі прывялі да таго, што ў ёй сустракаюцца застарэлыя міфы, недакладнасці і про-ста далёкія ад навукі палажэнні. У выніку гісторыя Беларусі пачала губляць сваё функцыянальнае прызначэнне ў галіне адукацыі, выха-вання і кансалідацыі грамадства. Не апошнюю ролю ў зніжэнні ціка-васці моладзі да айчыннай гісторыі адыграла небяспечная тэндэнцыя яе выкладання на рускай мове. Мяркуем, што курс лекцый па гісто-рыі Беларусі, павінен вывучацца грамадзянамі краіны на беларускай мове.

Неабходнасць падрыхтоўкі дадзенага курса лекцый выклікана таксама выхадам «Гісторыі Беларусі» (тыпавая праграма для вышэй-шых навучальных устаноў/ склад. : М. С. Сташкевіч [і інш.] ; пад рэд. М. С. Сташкевіча. – Мінск : РІВШ, 2008. – 52 с.), зацверджанай Міні-стэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г. Рэгістра-цыйны № ТД-СГ.009/тып.), якая ставіць перад грамадазнаўцамі сур’ёзныя адукацыйныя і выхаваўчыя задачы.

У адпаведнасці з азначаным дакументам, а таксама вучэбнай пра-грамай кафедры, на засваенне дысцыпліні адводзіцца 72 аўдыторныя гадзіны (40 лекцыйных і 32 семінарскія), а таксама 68 гадзін – на яго самастойнае вывучэнне. З гэтай нагоды падрыхтаваны курс лекцый па гісторыі Беларусі можа быць выкарыстаны і ў мэтах арганізацыі прак-тычных і самастойных заняткаў.

Курс лекцый заснаваны на гістарычнай літаратуры, якая атрымалі прызнанне навуковай грамадскасці, у тым ліку чатырохтомнай «Архе-алогіі Беларусі», шасцітомных «Гісторыі Беларусі» і «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Аўтарам выкарыстана «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі ад 26 лістапада 1996 і 17 кастрычніка 2004 гг.), выступленні Прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі, прэса 1917-2009 гг.


Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»

Пытанні

1. Гісторыя як навука. Метады і прынцыпы яе вывучэння

2. Гістарычная перыядызацыя

3. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і яе тыпы

4. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі, гістарыяграфія і крыніцы па вывучэнні гісторыі Беларусі

1. «Гiсторыя» – у перакладзе з грэчаскай мовы – апавяданне аб мiнулых падзеях. Яе заснавальнікам лічыцца Герадот (484–425 гг. да н. э.). Яна вывучае ход i заканамернасцi развiцця чалавечага гра­мад­с­т­ва ў мiнулым. Аб’ектам яе пазнання з’яўляецца працэс і вынікі жыц­цядзей­нас­ці людзей у сацыяльнай, матэрыяльнай і духоўнай сферах.

У адпаведнасці з існуючай класіфікацыяй, усе навукі падзяляюць на грамадскія, гуманітарныя, натуральныя і тэхнічныя, але толькі пер-­шыя дзве іх групы заняты вывучэннем чалавека. Пры гэтым гісторыю цяжка залічыць у склад толькі грамадскіх або толькі гуманітарных на-вук, бо яна ўбірае ў сябе звесткі аб усіх су­б­’­ек­тах жыццядзейнасці лю-дзей (ад асобных індывідаў да цы­ві­лі­за­цый­ных супольнасцей) у міну-лым. Яна мо­жа разглядацца як самастойная (прамежкавая) навуковая галіна. З гу­ма­ні­тар­ных навук найбольш часта гісторыя перасякаецца з фі­ла­со­фій, паліталогіяй, правазнаўствам, культуралогіяй; з грамадскіх – з эка­но­мі­кай, сацыялогіяй, этнаграфіяй.

Гісторыя – навука канкрэтная, якая патрабуе дакладных імёнаў, дат, фактаў, падзей. Прадметам яе вывучэння з’яўляецца ўся жыцця-дзейнасць грамадства ў мінулым, на працягу ўсяго гістарычнага пра-цэсу. Значнасць гістарычнай навукі найлепшым чы­нам вынікае з тых функцый, якія яна адыгрывае ў любой дзяржаве, за­ці­каў­ле­ным у вы-сокім інтэлекце, маральным здароўі, разітых якасцях гра­мадзян­с­кас­ці і патрыятызму сваіх жыхароў. У пэўнай ступені гэта мае дачыненне да гісторыі Беларусі.

З’яўленне гiстарычнай навукi было выклiкана патрэбай гра­мад­с­т­ва ў асэнсаваннi cвайго мiнулага, вызначэннi будучыні, а таксама вы­ха­ван­ні новых пакаленняў. Да Новага часу працы гісторыкаў не былі свабоднымі ад уздзеяння рэлігіі і ўплыву панаваўшых эліт. Яны ме­лі апісальны характар, абапіраліся не толькі на факты, але і міфы. З аў­тар­с­кіх прац вынікала ідэя аб вызначальнай ролі манархаў або боскіх сіл у станаўленні і развіцці чалавечых су­по­ль­нас­цей.

У ХІХ стагоддзі, калі чалавечая думка ў галіне антрапалогіі, ар­хе­а­ло­гіі, біялогіі, сацыялогіі, этнаграфіі і інш. прасунулася далёка на­пе­рад, гісторыя набыла статус паўнавартай навукі з уласцівымі ёй сіс­тэ­май метадаў (метадалогіяй) і прынцыпаў (агульнымі правіламі) вы­ву­чэн­ня мінулага. Пачатак выкарыстання навуковых метадаў у вывучэн-ні мі­ну­ла­га належыць Фукідыду (460-400 да. н. э.), які лічыў гісторыю вы­ні­кам выбару і ўчынкаў людзей, а не багоў. Ён прытрымліваўся хра­на­ла­гіч­на­га прынцыпу ў асвятленні падзей і нейтральнага пункту глед­жан­ня на іх. Рымскі палітык Цыцэрон (106-43 да н. э.) адзначыў, што пер­шая задача гісторыка – утрымлівацца ад хлусні, другая – не хаваць праў­ды, а трэцяя – не быць прадузятым. Але гэта нялёгка, бо гіс­то­ры­кі як сыны свайго часу сваімі працамі стараліся або былі вы­му­ша­ны дагадзіць пануючым уладам і тагачасным грамадскім густам.


У нашы дні для таго, каб мінімізаваць даследчыцкі суб’ектывізм, да гістарычнай працы прад’яўляюцца высокія патрабаванні – і ў пер­шую чаргу па выкарыстанні навуковых метадаў. У мэтах усебаковага і аб­’­ек­тыў­на­га раскрыцця гістарычнага працэсу, а таксама лакальных яго асаблівасцяў, існуюць агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, індукцыя і інш.) і спецыфічныя (гісторыка-генетычны, параўнальны, праблемна-храналагiчны, тыпалагiчны, храналагічны і інш.), запазычаныя з ін­шых навук (сістэмны, статыстычны, контэнт-аналіз і інш.) метады.

Агульнапрызнанымі прынцыпамі гістарычных даследаванняў з’яўля­юц­ца аб’ектыўнасць і гістарызм, а таксама сацыяльны і ак­сі­я­ла­гіч­ны падыходы. Рэалізацыя першага прынцыпу забяспечвае праў­дзі­вы, незалежны ад аўтарскіх сімпатый ці антыпатый, абгрунтаваны по-г­ляд на факты і з’явы. Рэалізацыя другога дазваляе прасачыць тыя ж факты ці з’явы ў дынаміцы, у атачэнні тагачасных рэалій і сувязяў з ін­шы­мі суб’ектамі гістарычнага працэсу. Сацыяльны падыход дае маг­чы­масць ацэньваць факты і з’явы з пункту гледжання носьбітаў тых ці іншых (сацыяльных, класавых, канфесійных і г. д.) інтарэсаў. Ак­сі­я­ла­гіч­ны падыход дазваляе ацаніць мінулае з пункту гледжання агу­ль­на­ча­ла­ве­чых і нацыянальных каштоўнасцяў, што мае асаблівую знач­насць для вывучэння ўсходнеславянскай цывілізацыі і бе­ла­рус­ка­га этнасу, у прыватнасці.

Гiсторыя як навука ў працэсе свайго развiцця падзялiлася на цес-на звя­за­ныя памiж сабой спецыялiзаваныя часткi. Паводле асобных па­ды­хо­даў, гiсторыю грамадства на аснове характэрных рыс прынята падзя­ляць на эпохi: гiсторыю першабытнага грамадства, антычную, ся­рэд­не­вя­ко­вую, новую і навейшую. Яны ў сваю чаргу падзяляюцца на больш дробныя перыяды: паводле прасторава-геаграфiчнага прын­цы­пу, калi вылучаецца рэгiянальная гiсторыя вялiкiх, звязаных памiж са­бой рэгiёнаў (гiсторыя Еўропы, Лацiнскай Амерыкi) i гiсторыi асоб­ных краiн i народаў (гiсторыя Беларусі, Расii, Украіны); паводле ком­п­лек­с­ных праблем (гiсторыя Адраджэння, Рэфармацыi, Асветніцтва); у залежнасцi ад таго, якi бок або з’ява грамадскага жыцця вывучаюцца, вы­лу­ча­юць сацыяльна-эканамiчную, палiтычную, ваенную гісторыю, гіс­то­рыю дойлідства, дыпламатыі, мастацтва i iнш. Акрамя таго, да гiстарычнай навукi адносяць спецыяльныя (дапаможныя) гiстарычныя дысцыплiны: археаграфiю, баністыку генеалогію, геральдыка, мет­ра­ло­гію, нумiзматыку, тапанiмiку, храналогію i iнш. Са­мас­той­нае месца займаюць спецыяльныя гiстарычная навукi археалогiя, этнаграфiя і гiстарыяграфiя. Такім чынам, у нашы дні гісторыя – вынік працы на-вуковых калектываў кафедр і ін­с­ты­ту­таў.


2. Гiсторыя мае сваю сiстэму вымярэння мiнулага – пе­ры­я­ды­за­цыю. Пад час знаходжання нашай рэспублiкi у складзе СССР у гiста-рычнай навуцы панавала так званая фармацыйная перыядызацыя, у адпаведнасці з якой лічылася, што чалавецтва праходзіла 5 стадый раз­віц­ця (фармацый) – першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, фе­а­да­ль­ную, капіталістычную і сацыялістычную.

Сучасная перыядызацыя гісторыі Беларусі грунтуецца на цы­ві­лі­за­цый­ным падыходзе і мае наступны выгляд:

1. Старажытнае грамадства (40 тыс. да н. э. – V cт. н. э.). Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40–3 тыс. да н. э.), бронзавы век (ІІ - пачатак І тыс. да н. э.); жалезны век (пачатак І тыс. да н. э – V cт. н. э.).

2. Сярэднявечча (канец V – ХV cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства i узнiкненне дзяр- жаўнасцi (VI – першая палова ХIII ст.); развiццё феадальнай сicтэмы (сярэдзiна ХIII-ХV cт.)

3. Новы час (ХVI – пачатак ХХ cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сiстэмы i выспяванне яе крызiсу (ХVI – канец ХVIII cт.); генэзiс i зацвярджэнне капiталiзму; выспяванне крызiсу буржуазнага грамадства (канец ХVIII ст. – 1917 г.)

4. Навейшы час (1918 г. – да нашых дзён)

3. Працяглы час пры вывучэнні гісторыі выкарыстоўвалася сво­е­а­саб­лі­вая сістэма прынцыпаў, падыходаў і метадаў, названая мар­к­сіс­ц­ка-ленінскай метадалогіяй. У яе аснову была пакладзена канцэпцыя фар­ма­цый нямецкага філосафа К. Маркса (1818–1883), які выказаў дум­ку аб гістарычным працэсе як паслядоўнай змене спосабаў выт­вор­ча­ці, абумоўленай барацьбой прыгнечаных класаў супраць эк­с­п­лу­а­та­та­раў. Па К. Марксу класавая барацьба выглядала ас­ноў­най рухаю-чай сілай грамадскага прагрэсу, а змена фармацый выг­ля­да­ла аб’ек-тыўным, фатальна непазбежным працэсам, дзе роля са­міх людзей ады-ходзіла на другі план. Нарэшце, прадказанае ім разбурэнне ка­пі­та­ліс­тыч­най фармацыі аказалася заўчасным, і ў адрозненні ад са­цы­я­ліс­тыч­най, яна не вычарпала сябе, а выявіла вялікія ўнут­ра­ныя рэзервы для далейшага развіцця. Такім чынам, панаваўшая ў са­вец­кія часы марк-сісцка-ленінская метадалогія гістарычных дас­ле­да­ван­няў выявіла іс-тотную недасканаласць.

Новы, цывілізацыйны падыход быў запазычаны ў заходніх на­ву­коў­цаў, якія з пачатку мінулага стагоддзя выкарыстоўвалі яго для вы­ву­чэн­ня гісторыі чалавечага грамадства. Нягледзячы на пэўныя ра­зы­ход­жан­ні ў вызначэнні тэрміну «цывілізацыя», сам падыход у асэн­са­ван­ні гісторыі чалавечага грамадства, які атрымаў назву цы­ві­лі­за­цый­на­га, вельмі прадукцыйны: ён пазбаўлены акцэнтацыі на класава-выт­вор­чыя адносіны; у яго аснове чалавек у сукупнасці яго інтарэсаў, ве­даў і волі; пры такім падыходзе рухаючай сілай прагрэсу з’яўляецца рост матэрыяльных і духоўных патрэб чалавека.