Файл: Учебник по истории Беларуси(Сяменчык).doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 3200

Скачиваний: 2

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тэхналагічны універсітэт»

Тлумачальная запіска

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу

Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў складзе расійскай імперыі ў канцы хvііі– першай палове хіх стст.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.

Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі у складзе расійскай імперыі ў другой палове хіх ст.

Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні

Пытанні

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср

Дасягненні і супярэчнасці

Пытанні

Тлумачальная запіска........................................................................................ 3 Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»...............................4

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24

Вучэбнае выданне

220006. Мінск, Свярдлова, 13 а.

220006. Мінск, Свярдлова, 13

Тым самым праціўнікі рэформ падрыхтавалi новы падзел РП. Так, 12 студзе­ня 1793 г. у Пецярбургу была падпiсана канвенцыя па-мiж Расiяй i Прусiяй, паводле якой да Расii адыйшлi землi Цэнтра­ль­най Беларусі, а таксама правабярэжная Ўкраiна.

Патрыятычна настроеная шляхта ўстала на шлях узброенай бара­ць­бы за вяртанне да РП страчаных тэрыторый. Цэнтр па падрых­тоў­цы паўстання размяшчаўся ў Лейпцыгу. У Вiльнi дзейнiчала тайная арга-нiзацыя на чале з палкоўнікам Я. Ясiнскiм. Паўстанцы звязвалі свае спадзяваннi на поспех са славутым генералам Т. Касцюшкам. 24 сака-віка 1794 г. у Кракаве ён абвясціў «Акт паў­с­тан­ня грамадзян» і заклi-каў да ўдзелу ў вызваленнi краiны. У ноч з 22 на 23 красавiка паўста-лі жыхары Вiльнi. Я. Ясінскі ўзначаліў часовы ўрад – Найвышэйшую Лiтоўскую Раду.

У маі пасля вызвалення Варшавы была сфарміравана Найвышэй-шая нацыянальная Рада з 40 чал. на чале з Т. Касцюшкам. Як каман-ду­ю­чы ўзброенымі сіламі ён абвясціў агульную мабілізацыю, накiра-ваў сваiх эмiсараў у раёны, не ахопленыя супрацiўленнем; разаслаў зва­ро­ты да насельніцтва. У прыватнасці, сялянам гарантавалася апека ўра­да; усе яны абвяшчалiся асабiста свабоднымi. Складзеныя з сялян ат­ра­ды зваліся касінерамі.

У канцы чэрвеня 1794 г. ваенная iнiцыятыва перайшла да рускiх войск. Ахопленая паўстаннем тэрыторыя стала няўхільна звужацца. 12 жнiўня склалі зброю абаронцы Вільні. 17 верасня 1794 г. пад Круп-чыцамi каля Кобрына генерал А. Сувораў разбiў корпус Серакоўскага, а ўсе ацалелыя паўстанцы адступілі на тэрыторыю Польшчы. 10 каст-рычнiка на падыходах да Варшавы, пад Ма­ця­ё­ві­ца­мі адбылася другая буйная бiтва паўстанцаў з рускiм войскам, якая скончылася іх разгро-мам. Паранены Т. Касцюшка трапіў у палон, а новым галоўнакаманд-уючым быў прызначаны Т. Ваўжэцкi. Але ваенная ініцыятыва па-ра-нейшаму належала рускім войскам. Пас­ля капітуляцыі Варшавы і аб'яўленай А. Суворавым амністыі паўстан­цы паўсюдна на працягу тыдня склалі зброю. Такiм чынам, першая спроба шляхты аднавiць РП у межах 1772 г. была няўдалай. Асноўныя прычыны паражэння – у значнай перавазе ўзброеных сiл Расii.

13 кастрычнiка 1795 г. у Пецярбургу памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй была падпiсана новая канвенцыя аб канчатковым падзеле РП. У лі­ку іншых зямель да Расiйскай iмперыi адыйшла Заходняя Беларусь. РП перастала існаваць, галоўным чынам, з-за нястрыманага сва­во­ль­с­т­ва магнатаў, недасканаласці сістэмы дзяржаўнага кіравання і мэ­та­на­кі­ра­ва­най палітыкі суседніх дзяржаў.


Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў складзе расійскай імперыі ў канцы хvііі– першай палове хіх стст.

Пытанні

1. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.

4. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва.

5. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

1. У выніку трох падзелаў РП амаль усе беларускія этнічныя землі з насельніцтвам больш за 3 млн чал. увайшлі ў склад Расійскай імпе-рыі. Кацярына ІІ была асабiста ўпэўнена ў тым, што далучэнне Бела-русi i Украiны – гэта акт гiстарычнай справядлiвасцi. Пас­ля ўключэн-ня чарговай часткі РП стары адміністрацыйна-тэрыта­ры­я­ль­ны падзел неадкладна скасоўваўся і ўводзіўся новы. У 1796 г. Бе­ла­русь падзяля-лася на тры губерні – уласна Беларускую (губернскі цэнтр – Віцебск), Мінскую (губернскі цэнтр – Мінск) і Літоўскую (губернскі цэнтр – Вільня). У 1801 г., у адпаведнасці з чарговай адміністрацыйна-тэрыта-рыяльнай рэформай, тут утваралася 5 губерняў – Віленская, Гродзен-ская, Мінская, Віцебская, Магілёўская і крыху пазней – Смаленская на чале з цывільнымі губернатарамі. У ваенных адносінах азначаныя гу-берні групаваліся ў 2 генерал-губернатарствы – Беларускае (штаб-ква-тэра ў Смаленску) і Літоўскае (штаб-кватэра ў Вільні). Такім чынам, з аднаго боку, тэрміны «Беларусь, беларускі» набывалі афіцыйнае пры-знанне, а з другога – у грамадскую думку ўкаранялася памылковае пе-ракананне аб Літве як чужароднай беларусам зямлі.

Усталяванне новай сістэмы органаў кіравання і правапарадку ўс-клад­ня­ла­ся вострым недахопам чыноўнікаў, якія б ведалі спецыфіку мяс­цо­ва­га жыцця. Царскі ўрад даволі лаяльна ставіўся да польскай (і па­ла­ні­за­ва­най) шляхты, нават да той, якая адмаўлялася прысягаць або ўдзе­ль­ні­ча­ла ў антырасійскіх канфедэрацыях. Тыя са шляхты, якія пры­ся­га­лі «Яе Вялікасці», не толькі захоўвалі сваю маёмасць, але маг­лі разлічваць на набыццё статусу, роўнага з расійскімі дваранамі. За шляхтай захоўвалася права вырабу і продажу гарэлкі. Так, у 1796 г. ёй належала 7, 5 тыс. бровараў з вытворчасцю 2 562 тыс. вядзёр гарэлкі ў год. Акрамя таго, царскі ўрад дазволіў шляхце карыстацца ранейшымі тытуламі (князь, граф, барон) і ганаровымі званнямі (гетман, марша-лак, кашталян і інш.). Па-другое, ёй дазвалялася нашэнне нацыяналь-нага касцюму з халоднай зброяй. Нарэшце практычна не абмяжоўва-лася іх каталіцкае веравызнанне і выкарыстанне польскай мовы ў справаводстве. Характэрна тое, што на Беларусі захоўваў сваю сілу Статут ВКЛ (1588), а разам з ім сістэма мясцовага кіравання і судовых органаў. Разам з тым, замест колішніх сеймікаў шляхта мусіла аб’яд-ноўвацца ў губернскія і павятовыя дваранскія сходы, якія з’яўляліся інструментам вылучэння кадраў на дзяржаўныя пасады.


Колькасна шляхецкае саслоўе складала да 12% ад усяго насель-ніц­т­ва Беларусі, у той час як расійскае дваранства толькі 1-3 %. У вы-ні­ку ўрад Кацярыны ІІ прыступіўся да так званага «разбору шляхты». Па­вод­ле яго ўказа, шляхцічы былі абавязаны прадставіць пасведчанне свай­го высакароднага паходжання ў выглядзе адпаведных дакументаў ці выпісак з вялікакняскіх або каралеўскіх грамат. Тыя, каму не ўда-ло­ся гэтага зрабіць, пазбаўляліся дваранскіх прывілеяў і пераводзіліся ў падатковыя катэгорыі «ганаровых грамадзян» або «аднадворцаў».

Адным з накірункаў царскай палітыкі на Беларусі з’яўлялася на-сад­жэн­не рускага памешчыцкага землеўладання. Значныя зямельныя па­да­ра­ван­ні атрымалі царскія фаварыты – Галіцын у Прапойскім, Зо-рыч – у Шклоўскім, Сувораў у Кобрынскім староствах i iнш. Усяго за 1772-1801 гг. дваранам было падаравана 250, 4 тыс. рэвізскіх душ. У іх рукi траплялі і тыя сяляне, якiя не ведалі прыгону, жы­лі на дзяр-жаўных землях i плацiлі чынш. Пры гэтым памешчыкі на­бы­лі права прадаваць сялян без зямлі. Калісьці дзяржаўныя сяляне (7,5 %) былі асабіста вольнымі, плацілі аброк у скарб, маглі запісацца ў іншае са-слоўе, змяніць месца жыхарства. Але ў новых умовах іх становішча пагоршылася, паколькі чыноўніцтва атрымала магчымасць арэнды маёнткаў разам з дзяржаўнымі сяляна­мі. 3, 5 % сялянства належала царкве і выконвала на яе карысць разнастайныя павіннасці. У ліку ін-шых катэгорый сялянства былі агароднікі і бабылі (кутнікі). Вольныя сяляне ўяўлялі сабой «хлебаробаў», вызваленых памешчыкамі, былых панцырных або путных баяр, якія былі асабіста свабоднымі і плацілі дзяржаўныя падаткі.

У вынiку, у новых умовах Беларусь ператварылася ў самую пры-гоннiцкую ўскраiну iмперыi. У канцы XVIII – пачатку XIX ст. у сувязі з пашырэннем сельскагаспадарчай і мануфактурнай вытворчасці нор-ма эксплуатацыі прыгонных сялян істотна ўзрасла.

Істотныя змены адчула мяшанскае саслоўе Беларусі. Па-першае, маг­дэ­бур­г­с­кае права перастала існаваць, а разам з ім – і пэўная іх не-за­леж­насць ад дзяржавы. Па-другое, асноўнымі населенымі пунктамі кра­і­ны прызнаваліся горад і сяло (вёска), але ніяк не мястэчкі, таму на Бе­ла­ру­сі буйнейшыя з іх былі аднесены да гарадоў, а астатнім нада-ваў­ся статус сяла. Пры гэтым іх жыхары, акрамя шляхты і духавенст- ва, маглі быць залічаны ў прыгонны стан. Некаторыя мястэчкі – Бе-шанко­ві­чы, Зельва, Свіслач, Целяханы, Шклоў ператварыліся ў цэнт-ры гандлю, дзе існа­ва­лі не толькі рынкі, а адбываліся кірмашы.


Шэраг прыватных гарадоў і мястэчак былі выкуплены ўрадам, у тым ліку Ашмяны (1843), Слуцк (1846). Друя, Сянно і Нясвіж застава­-лі­ся ва ўласнасці магнатаў да 50-х гг. ХІХ ст. Браслаў, Брэст, Мсці-слаў і Навагрудак зрабіліся павятовы­мі цэнтрамі. У пачатку ХІХ ст. Полацк і Слонім з губернскіх цэнтраў былі пераўтвораны ў павятовыя.

У адпаведнасці з «Граматай на правы і прывілеі гарадам Ра­сій­с­кай імперыі» (1785), у горадзе ствараліся выбарныя органы кіраван­ня: распарадчы – гарадская дума і выканаўчы – шасцігласная дума, у якую выбіраліся прадстаўнікі («гласныя») ад кожнага з 6 разрадаў: «ганаровых грамадзян», «купцоў», «іншагародніх і замежных гасцей», «цэхавых», «абывацеляў» і «пасадскіх». Пры гэтым, ва ўсіх гарадах знік­лі юрыдыкі, і ўсе гараджане падпарадкоўваліся адзінаму закана-даў­с­т­ву. Агульны нагляд за жыццём гарадоў здзяйснялі царскія чы-ноў­ні­кі – граданачальнікі і паліцмайстры.

Асноўнымі катэгорыямі гараджан былі купцы і мяшчане. Купцы не падлягалі рэкруцкаму набору, плацілі падатак у залежнасці ад аб-веш­ча­на­га капіталу і аб’ядноўваліся ў першую, другую або трэцюю гільдыю. Мяшчане выконвалі падушную, рэкруцкую, дарожную, па-стойную і інш. павіннасці.

Указам Кацярыны ІІ ад 23 чэрвеня 1794 г. была ўсталявана так званая мяжа яўрэйскай асе­лас­ці, у адпаведнасці з якой яўрэям забара-нялася выязджаць у вяліка­рус­кія губерні. Ім жа забаранялася жыць у вёсках, валодаць зямлёй і зай­мац­ца земляробствам. Яны былі абавяза-ны выселіцца ў гарады і мяс­тэч­кі і жыць у адмысловай абшчыне – ка-гале (існаваў да 1844 г.). Тыя з яўрэяў, хто жадаў запісацца ў мяшчане або купцы, мусіў плаціць за дазвол двайную цану. Але нават ва ўмо-вах жорсткай дыскрымі­на­цыі ім удавалася пацясніць сваіх канкурэн-таў-іншаверцаў. Ка­лі ў 1803 г. у Мінскай губ. купцоў-хрысціян наліч-валася 297 і куп­цоў-яўрэяў – 248, то ў 1857 г., адпаведна 319 і 2 627.

У гарадской эканомiцы захавалася цэхавая арганiзацыя. Рамесная вытворчасць значна пераўзыходзiла мануфактурную. Прычым, вот-чынныя мануфактуры ўсё яшчэ значна перабольшвалi колькасць ку-пецкiх. Шырокае выкарыстанне працы прыгонных сялян на вотчын-ных прадпрыемствах складалi моцную канкурэнцыю купецкiм. Таму попыт на рабочую сiлу гарадскiх i местачковых рабочых, у сваёй масе – яўрэяў, быў нiзкiм. Адсюль i суцэльнае панаванне ў беларускiх га-радах яўрэйскiх рамеснiкаў, саматужнiкаў, купцоў, асоб «вольных» i iншых прафесiй, што давала шанец яўрэям выжыць

Новае ў аблiччы беларускiх гарадоў выявiлася таксама ў тым, што сю­ды ўзмацнiўся прыток рускага чыноўнiцтва, дваранства, адстаўнога афiцэрства, праваслаўнага святарства, зацiкаўленых ва ўзбагачэннi.