ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 3189
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага
Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу
3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.
Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24
Да сярэдзіны ХІХ ст. прыкметы крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы выявіліся ў скарачэнні прыросту насельніцтва вёскі, зніжэнні прадукцыйнасці працы, павышэнні сацыяльнай напружанасці на вёс-цы. Не толькі сялянскія, а і памешчыцкiя гаспадаркі, заснаваныя на бясплатнай працы прыгонных, вялiкага прыбытку не давалі, траплялі ў залежнасць ад крэдытораў і разбураліся.
Такім чынам, феадальна-прыгонніцкія адносіны, якія да гэтага часу панавалі ў эканоміцы і сацыяльным жыцці Расійскай імперыі, набылі прыкметы разлажэння. Разам з тым у іх нетрах сталі з’яўляц-ца парасткі новага, больш прагрэсіўнага капіталістычнага ўкладу, за-снаванага на эксплуатацыі працы вольнанаёмных рабочых як у гора-дзе, так і вёсцы, актывізацыі ўнутранага і знешняга рынку, росце та-варнасці сельскай гаспадаркі. І перадавой грамадскасці, і ўладам бы-ло відавочна, што прыгоннае права ператварылася ў сапраўдны тор-маз на шляху развіцця краіны.
Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі у складзе расійскай імперыі ў другой палове хіх ст.
Пытанні
1. Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін.
2. Прамысловы пераварот на Беларусі і яго асаблівасці. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку
3. Саслоўная палітыка самадзяржаўя
4. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага
грамадства
1. У ХІХ стагоддзі патрэбу ў скасаванні прыгону ўсведамлялі не толькі прагрэсіўныя дваране і разначынцы, але і самі расійскія манар-хі. Шэраг канкрэтных захадаў у гэтым напрамку стаў магчымым з прыходам на трон Аляксандра II (1855-1881) – чалавека еўрапейскай адукацыі і лiберальных поглядаў.
Па эканамічных і палітычных меркаваннях створаны ў 1857 г. Са-крэтны камiтэт вырашыў распачаць пераўтварэнні з Заходняга краю. Па-першае, праведзеная тут iнвентарная рэформа пэўным чынам пад-рыхтавала адпаведную глебу. Па-другое, пачатак рэформы мог змен-шыць уздзеянне польскага нацыянальна-вызваленчага руху на бела-рускiх сялян. Гэтыя і іншыя акалічнасці Аляксандр ІІ абмяркоўваў з вiленскiм генерал-губернатарам У. Назiмавым
Мясцовыя памешчыкі праз праз створаныя ў лiстападзе 1857 г. з дазволу цара губернскiя камiтэты (20 чал.) уключыліся ў падрыхтоўку скасавання прыгону. Пры гэтым Вiленскi, Гродзенскi, Ковенскi камi-тэты выказалiся за вызваленне сялян без зямлi. Там, дзе землi былi лепшымi i яны давалi большы прыбытак, памешчыкi iмкнулiся заха-ваць іх за сабой. Калі царскія ўлады прызналі неабходным вызвален-не сялян менавiта з зямлёй, адразу ж узнiкла тэндэнцыя да згону сялян на горшую зямлю, пераводу іх у стан дваровых, агароднікаў, кутнікаў.
Нарэшце, 19 лютага 1861 г. закон аб скасаваннi прыгоннага права быў надрукаваны ў выглядзе Манiфеста i «Палажэнняў 19 лютага», дзе асвятлялiся ўсе правы i абавязкi сялян. У манiфесце асобна пад-крэслiвалася, што адмена прыгоннага права адбылася па iнiцыятыве «высакароднага дваранства». Тут жа ўказвалася, што на працягу 2 год (да 1863) сяляне павiнны былi выконваць асноўныя павiннасцi на ка-рысць паноў, каб даць iм магчымасць кампенсаваць страту работнікаў.
У агульных палажэннях указвалася сiстэма кiравання вёскай, збо-ру падаткаў, адносiн сялян з уладамi. Аграрная рэформа адбывалася на аснове 17 заканадаўчых актаў, агульных i мясцовых палажэнняў i правiл, апублiкаваных у сакавiку-маі 1861 г. Паводле Агульнага палажэння, уласнiкам зямлi заставаўся памешчык i частка яе адводзiлася для надзялення сялянства, але за выкуп. На працягу 10 год селянiн абавязаўся апрацоўваць свой надзел i, акрамя таго, выконваць пэўныя павiннасцi на карысць пана: у Вiцебскай i Магiлёўскай губ. – 40 муж-чынскiх i 30 жаночых дзён у год або 8 руб. чыншу. Да часу поўнага выкупу яны лiчылiся часова абавязанымi.
У Магiлёўскай i Вiцебскай губ. памер надзелаў вагаўся ад 4 да 5 дзесяцiн да 2-1 дзесяціне на душу. У выніку ў адной сялянскай гаспа-дарцы было 7-12 дзесяцін зямлі, конь або два валы. Тут жа захоўвала-ся абшчыннае землекарыстанне. У Мiнскай, Вiленскай i Гродзенскай губ., дзе пераважала падворнае землекарыстанне, зямля (10-12 дес.) засталася за сялянамi. Павiннасцi скарачалiся на 10% – не болей 3 руб. чыншу і 23 дзён адпрацоўкi з дзесяцiны. Уводзілася калектыўная ад-казнасць, так званая, «кругавая парука» для выплаты дзяржпадаткаў i падушнай подацi. Лес пераходзiў ва ўласнасць пана; выганы, сена-жаць, паша – заставалася ў агульным карыстанні.
Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капiталiза-цыю гадавога чыншу. Калi чынш з сялянскага надзела за год складаў 6 руб. у год, то агульная сума, якую селялiну трэба было заплацiць, складала 100 рублёў (6 р. – 6%, 100 р. – 100%). Калi селянiн атры-моўваў поўны надзел, то мусiў адразу выплацiць 25%. Калi няпоўны, то 20%. Астатнюю суму плацiла дзяржава, а выкупныя плацяжы збі-ралася спагнаць на працягу 49 гадоў.
Рэакцыя сялян Беларусі на «Маніфест» і «Палажэнні 19 лютага», як і паўсюдна ў краіне, была адмоўнай, галоўным чынам, з-за выкуп-ных плацяжоў. Атрыманая свабода без зямлі імі не ўспрымалася як каштоўнасць. На глебе агульнага незадавальнення да ліпеня 1861 г. на Беларусi адбылося 370 выступленняў.
Ліквідацыя прыгоннага права нанесла магутны ўдар на феадаль-най сістэме, але не знішчыла яе да канца, паколькі непахісным заста-вался яе аснова – памешчыцкае землеўладанне. Сялянам належала толькі 33, 4% зямель, прычым, не ў якасці прыватнай уласнасці, а на ўмовах абшчыннага ці надзельнага карыстання да яе поўнага выкупу. У тых умовах развіццё капіталістычных адносін на вёсцы павінна бы-ло пайсці не па амерыканскім (прыватная ўласнасць на зямлю, маг-чымасць наёмнай працы, фермерская гаспадарка), а прускім (аб-шчыннае ці надзельнае карыстанне, феадальныя перажыткі) шляху.
У памешчыцкiх маёнтках назiралiся 2 сiстэмы гаспадарання – адпрацовачная i капiталiстычная (з выкарыстаннем наёмнай – гадавой i падзённай працы і панскага iнвентару). Гэта былi гаспадаркi з высо-кай канкурэнтаздольнасцю i з’арыентаваныя на рынак. У канцы 70- х – пачатку 80 гг. ХІХ ст. з-за паступлення з Заходнюю Еўропу вялікіх партый збожжа з Паўночнай i Паўднёвай Амерыкі цэны на яго істотна знізіліся. Гэта стала прычынай пераарыентацыi памешчыцкiх гаспада-рак Беларусі на малочную жывёлагадоўлю. Такiм чынам, з’явiлася малочна-таварная спецыялiзацыя, а разам з ёй – новыя пароды жывёл, павелічэнне пагалоўя ў 2 разы i больш. Другiм напрамкам развiцця панcкiх гаспадарак стала пашырэнне плошчаў бульбы i выраб з яе спiрту. Калі ў канцы ХIХ cт. на Беларусi дзейнiчала 404 вiнакурнi (бровары), то на пач. ХХ ст. – больш за 500.
З iншых спецыялiзацый варта адзначыць iльнаводства (Вiцебскай i Вiленскай губ, а таксама (на некаторы час) авечкагадоўля – на Гро-дзеншчыне i Мiншчыне. Беларускія памешчыкі лепш за суседзяў пры-стасоўваліся да рыначных умоў. Па-ранейшаму, агульная эканамічная тэндэнцыя развіцця іх гаспадарак – арыентацыя на рынак, пашырэнне вытворчасці і яе спецыялізацыя.
Са скасаваннем прыгоннага права развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы адбывалася больш імкліва, чым у Расіі. Частка сялян па-чынае скарыстоўваць чытырохполле, удасканаленыя прылады працы, нават штучныя ўгнаенні. З другога боку, узрастала незадаволенасць той часткі вясковых працоўных, які не маглі пракарміцца са свайго на-дзелу. Выйсцем са становішча з’яўлялася арэнда ў пана пэўнай яе колькасці на ўмовах адработкі са сваім інвентаром і цяглавай сілай на полі гаспадара. Такім чынам, замест скасаванай паншчыны ўзнікала новая адработачная сістэма, па сутнасці, тая ж феадальная павіннасць з тым толькі адрозненнем, што ў новых умовах селянін быў вымуша-ны сам, па эканамічных прычынах, звяртацца да пана. Аднак гэтая сіс-тэма не магла быць устойлівай з-за нізкай прадукцыйнасці працы та-кога работніка на панскім полі.
Другая сістэма – капіталістычная, больш адпавядала часу, бо ў яе аснове ляжала праца работніка (падзённага, сезоннага, пастаяннага), нанятага гаспадаром на ўмовах аплаты па якасці і колькасці зробле-нага з прадастаўленнем жывога і мёртвага інвентару. Памеры гэтай аплаты, як правіла, дыктаваў не работадаўца, а рынак. Капіталістыч-ная сістэма замацавалася ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ., а на астатняй тэрыторыі Беларусі распаўсюдзілася змешаная – адрабо-тачна-капіталістычная сістэма.
Як і планавалі землеўладальнікі, за імі засталася асноўная маса зямель, у сярэднім больш за 1000 дзесяцін, у той час як на 1 сялянскі двор прыпадала 12-13. Характэрная рыса землеўладання на Бе-ларусі, асабліва ў Мінскай губерні, – наяўнасць магнацкіх латыфундый Вітгенштэйнаў, Радзівілаў, Патоцкіх і інш. Царскі ўрад як апора і выразнік інтарэсаў, найперш, рускага праваслаўнага дваранства імкнуўся падтрымаць яго, прадаючы яму па ільготных цэнах землі на Беларусі. Такім чынам мясцовае рускае дваранства, без уліку Магілёўскай губ., удвая (з 1,8 да 3, 6 млн дзесяцін) павялічыла свае ўладанні. Адначасова ўрад забараніў продаж зямлі ў значных памерах памешчыкам- і ся-лянам-католікам (больш 60 дзес.), а таксама яўрэям, з тым зменшыць іх эканамічную апору і палітычную актыўнасць.
Беларускія сяляне ўключаліся ў капіталістычны рынак вельмі марудна і з вялікімі цяжкасцямі. Каб пражыць толькі за кошт уласнай гаспадаркі сялянскай сям’і патрабавалася не менш 20 дзес. зямлі. І без таго невялікія надзелы зямлі (у сярэднім 8-12 дзес.) скарачаліся пасля таго, як жанатыя сыны ладзілі асобную ад бацькоў гаспадарку. Зямля павінна была выкарыстоўвацца сялянамі як мага больш прадукцыйна, каб мець магчымасць пражыць самім і атрымаць сродкі для выплаты падаткаў, удасканалення прылад працы, утрымання жывёлы. У выніку да канца ХІХ ст. на сялянскіх участках на 23, 9 % павялічыліся пасевы збожжавых і тэхнічных культур, а іх ураджайнасць узрасла напалову. Рэзка павялічыліся зборы бульбы (у 4, 6 раза) і ільну (на 82, 5%). З агульнага аб’ёму сельскагаспадарчых прадуктаў, якія ішлі на рынак, сяляне пастаўлялі 25% збожжа, 75% ільну, значную частку бульбы.
Як правіла, больш паспяхова развіваліся гаспадаркі з надзельным землекарыстаннем, якія менш залежалі ад абшчыны і мелі больш сва-боды ў арганізацыі вытворчасці. Менавіта ў іх межах адбываўся рост (на 50%) пагалоўя буйнарагатай жывёлы, выкарыстоўвалася элітнае насенне і ўдасканаленыя прылады працы. Асноўная ж маса хлебаробаў Магілёўшчыны і Віцебшчыны, дзе існавала абшчыннае землекарыстанне, не мела такіх магчымасцяў і не мела перспектыў выбіцца з галечы. Цераспалосіца, калектыўная адказнасць за выкананне павін-насцей і падаткаў («кругавая парука»), канфлікты з панамі з-за серві-тутаў і г.д. згуртоўвалі паміж сабою членаў абшчыны і тармазілі раз-віццё капіталістычных адносін. Становішча сялянскіх гаспадарак ускладнялася падаткамі (грашовымі зборамі) і павіннасцямі на рамонтныя, дарожныя, адміністрацыйныя, ветэрынарныя і многія іншыя патрэбы. Акрамя земскіх грашовых збораў, сяляне выконвалі дарожную, падводную і паліцэйскую павіннасці.
З ператварэннем зямлі ў аб’ект куплі-продажу ўзнікла і ўзмацні-лася тэндэнцыя да істотнага павелічэння сялянскіх уладанняў. Так, у Мінскай губ. з 1861 па 1876 г. 110 сялян набылі ўчасткі па 50-100 дзе-сяцін, а 66 – купілі маёнткі. Характэрна, што сялянскае землеўладанне з 1882 па 1902 гг. узрасло за кошт былога памешчыцкага на 1,7 млн дзес. (у 3,3 раза). Такім чынам, група заможнага сялянства (з надзелам звыш 20 дзес.) павялічылася на 17 %, склаўшы прыкладна дзесятую частку ад усіх вясковых працоўных. Менавіта ў яе асяроддзі стала ўз-нікаць так званая сельская буржуазія, гэта значыць клас, які эксплуа-таваў працу наёмных рабочых – парабкаў. У 1880-я гг. у гаспадарцы сельскай буржуазіі іх працавала ўжо не менш 55 тыс. Дадатковы пры-бытак давала здача зямлі ў арэнду, трыманне млыноў, кузняў, а так-сама ліхвярства – пазыка грошай або хлеба пад працэнты. Тыя, хто браў у сельскай буржуазіі зямлю ў арэнду, або пазыку пад працэнты, як правіла, займаў ніжэйшую прыступку ў сялянскай сацыяльнай лес-віцы і належаў да беднаты. Гэтая група была самай шматлікай: у па-раўнанні з заможным (8-10%) і сярэднім (30-32%) сялянствам яна складала каля 60% усіх вытворцаў, у сваёй большасці абшчыннікаў.