ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 3277
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага
Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу
3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.
Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24
З моманту набыцця Рэспублікай Беларусь рэлігійнае жыццё характарызуецца стабільнасцю і ўстойлівым развіццём унутры рэлігій-ных канфесій. Таму ж спрыяе палітыка дзяржавы, якая накіравана на ўмацаванне міра і згоды паміж вернікамі. Акрамя таго, яна зацікаў-лена ў супрацоўніцтве з тымі канфесіямі, з якімі звязана гісторыя і культура беларускага народа і яго дзяржаўнасць. Так, у 2003 г. было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і БПЦ у галіне сацыяльна важных галін жыцця грамадзян. Акрамя та-го, Прэзідэнт А. Лукашэнка па вартасці ацэньвае ўклад БПЦ у маца-ванне саюзных сувязей Беларусі і Расіі. Так, яго ўказам № 137 ад 1 са-кавіка 2006 г. Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму Эк-зарху ўсёй Беларусі Філарэту было прысвоена званне Героя Беларусі.
У мэтах мацавання сувязей паміж усходнім славянствам і яго духоўнымі пастырамі Прэзідэнт А. Лукашэнка сустракаўся з Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Алексіям II (кастрычнік 2008), а пасля яго смерці – з новым Патрыярхам Кірылам. Асобае міжцывілізацыйнае становішча Беларусі таксама патрабуе ўвагі і да асноўнай рэлігіі Захада – каталіцтва. З гэтай нагоды ў красавіку 2009 г. глава нашай дзяржавы прымаў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архіепархіі РКЦ архіепіскапа Т. Кандрусевіча і ў тым жа месяцы нанёс візіт Папу Рымскаму Бенядзікту ХVІ.
Найвыразнейшая рыса беларускага менталітэту – талерантнасць – належным чынам выяўляе сябе і зараз, бо ў нашай краіне не назіралася і не назіраецца міжканфесійных канфліктаў. Характэрна, што духоўныя лідэры шукаюць шляхоў да сумеснага ўдзелу ў вырашэнні вострых сацыяльных праблем. Так, у лістападзе 2007 г. кіраўнікі хрысціянскіх канфесій Беларусі падпісалі «Дэкларацыю сацыяльнага партнёрства ў галіне ВІЧ/СНІД». Дзяржаўныя органы падтрымліваюць такія ініцыятывы. Напрыклад, у снежні 2008 г. у мэтах умацавання міра і згоды ў нашай краіне створаны Кансультатыўны міжканфесійный савет на чале з упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Л. Гулякам.
Такім чынам, рэлігія ў жыцці беларускага грамадства займае значнае месца. Яе дабратворнае ўздзеянне выяўляецца ва ўзрастанні духоўных патрэб людзей, іх непрымірымым стаўленні да гвалту, несправядлівасці, абыякавасці, алкагалізму і іншых сацыяльных хібаў. У адрозненні ад СССР-БССР, Рэспубліка Беларусь не ставіць на мэце зні-шчэнне рэлігійнага светапогляду. Захоўваючы свой свецкі характар, яна абапіраецца на маральны патэнцыял традыцыйных для Беларусі рэлігійных арганізацый, супрацоўнічае з імі ў сферы дабрачыннасці, барацьбы са злачыннасцю, наркаманіяй, іншых асацыяльных з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з’яўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці.
5. Беларуская культура канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ліку прыярытэтных ва ўсе часы, у тым ліку адразу ж пасля набыцця Беларуссю ўласнага суверэнітэту. У прыватнасці, у галіне адукацыі былі скарыстаны многія каштоўныя напрацоўкі савецкай школы. Па-другое, з крахам КПСС літаратура і мастацтва пазбавіліся жорсткага кантролю цэнзуры, і яны сталі развівацца па ўнутраных законах, уласцівых дэмакратычнаму грамадству. Па-трэцяе, дзяржава праводзіла паслядоўную палітыку па захаванні культурнай спадчыны беларусаў, спрыяла прапагандзе лепшых яе ўзораў, якія ўс-лаўляюць лепшыя рысы беларускага характару: талерантнасць, гуманізм, павагу да людзей іншых нацыянальнасцей і канфесій. І зараз гэта праца праводзіцца ў больш чым 9 тыс. устаноў культуры сіламі звыш 46 тыс. майстроў жывапісу, тэатральнага і інш. мастацтва.
Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь запатрабавала стварэння нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі. У 1991 г. колькасць вучняў у агульнаадукацыйнай школе перавысіла 1 500 тыс. З 1993 г. пачаўся пераход на новы этап школьнага навучання, які характарызаваўся пераходам ад механічнага засваення вучнямі вучэбнага да самастойных пошукавых дзеянняў, якія мусіў накіроўваць настаўнік. Гэтыя навацыі знайшлі адбітак у прынятай у 1999 г. урадам Праграме развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, разлічанай да 2010 г. Планавалася атрыманне навучэнцамі сярэдняй адукацыі або праз 12-гадовую школу, або праз прафесійную адукацыю, але ў 2008 г. было прынята рашэнне да вяртання да 11-гадовай сярэдняй школы.
У 90-я гг. у рэспубліцы ішоў інтэнсіўны працэс стварэння новых тыпаў вучэбных устаноў. У 2001 г. было адкрыта 86 гімназій, 25 ліцэяў, 6 каледжаў з 91, 3 тыс. навучэнцаў. У 2000 г. у рэспубліцы дзейні-чала 249 прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, якія разам з прафесіяй давалі навучэнцам сярэднюю адукацыю. Частка ПТВ пачала рэаргані-зоўвацца ў прафесійныя ліцэі і вышэйшыя каледжы. У 2001 г. у Бе-ларусі дзейнічала 156 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Праз год 40 з іх была пераўтворана ў новы тып сярэдніх спецыяльных устаноў – каледжы.
У 1991 г. сістэма вышэйшай школы ў Беларусі складалася з 33 ВНУ. Зараз у яе ўваходзяць 43 дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў (31 універсітэт, 6 акадэмій, 2 інстытуты, 4 вышэйшых коледжы), а таксама 12 ВНУ прыватнай формы ўласнасці.
У адпаведнасці з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006–2010 гг., адукацыя павінна зрабіцца ас-новай усіх пераўтварэнняў, паколькі адукацыя, у рэшце рэшт – пад-мурак, які дазволіць пабудаваць моцную і квітнеючую Беларусь. Гэ-тыя ж прынцыпы закладзены ў Стратэгіі і Праграме ўстойлівага раз-віцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020.
На пачатку 1990-х беларуская літаратура, як і ўсё грамадства, перажывала нялёгкі час. Па прычыне палітызацыі Саюза пісьменнікаў адбыўся яго раскол на дзве самастойныя арганізацыі. Але на тэматыку твораў і іх якасць гэта падзея істотна не паўплывала. Як і раней, тыражы выданняў беларускамоўных твораў паэтаў і пісьменнікаў працягваюць змяншацца. У новым тысячагоддзі майстэрства дэтальнага апісання падзей і паводзін герояў губляюць чытацкую прывабнасць. Набываюць папулярнасць пісьменнікі і паэты, здольныя любымі мастацкімі сродкамі перадаць унутраны свет і пачуцці іншых людзей. У цэнтры ўвагі заняпад вёскі, экалагічныя праблемы, міліцэйска-крымінальныя матывы і г. д. З уходам Я. Брыля, В. Быкава, А. Лойкі, І. Наву-менкі, Б. Сачанкі, І. Шамякіна, Б. Сачанкі і іншых вялікіх майстроў слова новых імёнаў практычна не прагучала.
Рэпертуар тэатральных калектываў пэўным чынам папоўніўся творамі нацыянальнай тэматыкі (балет А. Мдывані і В. Елізар’ева «Страсці», опера «Князь Наваградскі», спектаклі «Звон – не малітва», «Саламея»). Шмат зроблена па адраджэнні беларускай культуры спевакамі і музыкантамі «Беларускай капэлы», мужчынскім камерным хорам «Унія». Стала традыцыяй правядзенне шматлікіх музычных фе-стываляў («Залаты шлягер», «Мінская вясна», «Магутны божа»). Вялікую папулярнасць заваяваў Нацыянальны канцэртны аркестр Бе-ларусі на чале з М. Фінбергам.
Свайго кшталту «акном у сусвет» для беларускай культуры і прадметам нацыянальнага гонару беларусаў лічыцца “Славянскі базар у Віцебску”. Велізарная роля ў павышэнні яго міжнароднага прэстыжу належыць асабіста Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку.
Набылі еўрапейскую славу Дзяржаўны акадэмічны народны ар-кестр імя І. Жыновіча, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча. Росту цікавасці да нацыя-нальнай музыкі ў маладзёжным асяроддзі спрыяе творчасць фолк- і рок-гуртоў «Палац», «Тройца», «Крыві», «Юр’я», «NRM», «Песняры» і «Беларускія песняры».
Значна палепшылася аблічча гарадоў, асабліва беларускай сталі-цы. Новыя архітэктурныя тэндэнцыі адбіліся ў будынках Нацыянальнай бібліятэкі, Палаца Рэспублікі, спорткомплекса «Мінск-Арэна», станцый Метрапалітэна «Спартыўная» «Кунцаўшчына» «Каменная Горка» «Барысаўскі тракт» «Уручча».
Сярод скульптурных выяў пераважаюць творы, прысвечыныя гіс-тарычнай тэматыцы – у першую чаргу славутым суайчыннікам – Уся-славу Чарадзею, Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыну, Адаму Міцкевічу і інш.). Адным з аснавальнікаў так званай пабытовай скульптуры стаў У. Жбанкоў, аўтар шматлікіх прац, выстаўленых з канца мінулага стагоддзя па наш час у Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Мінску і за межамі Беларусі. Найбольш вядомая яго скульптура – «Дзяўчынка з парасонам», у памяць юных дзяўчат, якія загінулі ў маі 1999 г. у пераходзе станцыі метро «Няміга».
Сучаснай мастацкай культуры Беларусі характэрныя новыя выяўленчых формы і стракатасць жанраў. «Новым павевам» стала арыентацыя творчасці на масавы попыт, а разам з ёй – і камерцыялізацыя сферы культуры і мастацтва. Так, амаль у кожным горадзе Беларусі ўзніклі мастацкія галерэі, накшталт («Жыльбел», «Верхні горад», «Віта-нова», «Арт-Творчасць»). Гэта, аднак, не знізіла мастацкай вартасці прац. З банкруцтвам ідэй «сацыялістычнага рэалізму» майстры мас-тацтва набылі ўсе магчымасці выявіць сваю творчую індывідуаль-насць. У гэтым сэнсе палотнам Ф. Янушкевіча, Я. Бараноўскага, Я. Батальёнка, А. Марачкіна, Ю. Піскуна і інш. уласцтвы менавіта ўнутраная свабода і ўласнае разуменне высокага мастацтва.
У 1991-1992 гг. мастаком Р. Сітніцай быў створаны цыкл карцін на тэму «Нясвіж – водгулле былых часоў». Падзеі даўняга мінулага і гісторыя нашых продкаў падаецца Р. Паплаўскім у палотнах «Ля сцен Бярэсця» (2003), «Дружына князя», «Ваенныя зборы. У паход!» (2006).
Вышэйшага грамадскага прызнання атрымала творчасць М. Савіцкага. 1 сакавіка 2006 г. за вялікі ўклад у развіццё беларускага мастацтва Указам Прэзідэнта яму было прысвоена званне Героя Беларусі. Але гэта можна назваць выключэннем. «На жаль, вымушаны адзначыць, – заявіў Прэзідэнт А. Лукашэнка ў сваёй прамове ад 23 красавіка 2009 г., – што за апошнія гады не з’явілася ніводнага магутнага, спектакля нацыянальнай патрыятычнай тэматыкі, які б прагрымеў на ўсю краіну. Заніжана патрабавальнасць да адбору сапраўды таленаві-тых твораў у іншых відах мастацтва».
Такія ацэнкі ўласцівы прозе, паэзіі, кіно, класічнай і эстраднай музыкі і г.д. і тлумачацца тым, што навукова-тэхнічны прагрэс у спа-лучэнні з ростам матэрыяльнага дабрабыту беларускага грамадства абумовіў з’яўленне новых сродкаў камунікацыі – інтэрнэт, ауды-ві-дэа-апаратуры, мабільнай сувязі, а разам з імі – новых мастацкіх (і псеўдамастацкіх) павеваў і плыняў. Так званая «масавая культура» стала складаць сур’ёзную канкурэнцыю класічнаму і нацыянальнаму мастацтву, народнаму фальклору. Выклікае заклапочанасць закрыццё гурткоў мастацкай самадзейнасці, кінатэатраў, бібліятэк. Іх месца сталі займаць элітныя клубы, дыскатэкі, інтэрнэт-кафэ і інш.
Дзяржава ўсведамляе небяспеку зніжэння духоўнасці і страты на-цыянальнай самабытнасці ва ўмовах наступлення глабалізацыі і па-стаянна развівае сетку культурных устаноў. На пачатак 2008 г. у Рэс-публіцы налічвалася – 28 тэатраў, 158 кінатэатраў, 56 прафесійных музычных і харэаграфічных калектываў, 129 музеяў, 4 725 бібліятэк, 4 260 клубных устаноў, 24 паркі культуры і адпачачынку, 524 дзіцячыя музычныя, мастацкія школы, 3 ВНУ культуры і мастацтва.
Гістарычную і культурную спадчыну народа захоўваюць 133 дзяржаўныя музеі і іх 58 філіялаў, а таксама больш за 1 000 музяў на прадпрыемствах, у калгасах, вайсковых часцях, вышэйшых навучаль-ных установах, у тым ліку БДТУ.
У цэлым, у параўнанні з савецкім перыядам атрыманне Рэспублікай Беларусь незалежнасці, беларускае кіраўніцтва адыйшло ад заганнай практыкі фінансавання культуры па «рэшткавым прынцыпе». Зараз сталі выдаткоўвацца значныя сродкі на рэстаўрацыю помнікаў мінуўшчыны (Мірскі замак, палац у Нясвіжы, Верхні горад у Мінску і інш.). Штогод лепшым творчым калектывам і аўтарам прысуджаецца Дзяржаўная прэмія.
Характэрнай з’явай сучаснай беларускай культуры з’яўляецца тое, штоя яе носьбітамі, прапагандыстамі і захавальнікамі з’яўляюцца не толькі прафесійныя літаратары, артысты ці мастакі, але і моладзь, якая ўсё выразней адчувае сваю адказнасць за будучыню краіны. Маладыя людзі ўсведамляюць, што не толькі эканоміка, а і высокаразвітая нацыянальная культура, заснаваная на роднай мове, можа стаць асновай рэальнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
ЗМЕСТ