Файл: Учебник по истории Беларуси(Сяменчык).doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 3190

Скачиваний: 2

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тэхналагічны універсітэт»

Тлумачальная запіска

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу

Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў складзе расійскай імперыі ў канцы хvііі– першай палове хіх стст.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.

Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі у складзе расійскай імперыі ў другой палове хіх ст.

Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні

Пытанні

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср

Дасягненні і супярэчнасці

Пытанні

Тлумачальная запіска........................................................................................ 3 Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»...............................4

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24

Вучэбнае выданне

220006. Мінск, Свярдлова, 13 а.

220006. Мінск, Свярдлова, 13

Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з’яў-ля­юц­ца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці бе-ла­рус­ка­га народа. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве – першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў бе­ла­ру­саў, якое ўзнікла ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнік-нен­ня Кіеўская Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў заха-ва­ла незалежнасць на працягу шэрагу стагоддзяў.


Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Пытанні

1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фар­мі­ра­ван­ня ВКЛ

2. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага бу­даў­ніц­т­ва ВКЛ

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель

4. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская ўнія

5. Эвалюцыя цэнтральнай улады ВКЛ: ад адзінаўладдзя

да сас­лоў­на-прадстаўнічай манархіі

6. Барацьба з крыжацкай аг­рэ­сі­яй, набегамі ардынцаў і суперніцтва

з Маскоўскай дзяржавай

1. З распадам Кіеўскай Русі працэс феадальнай раз­д­роб­ле­нас­ці ахапіў усе землі «імперыі Рурыкавічаў», якія таксама ста­лі драбіцца на ўдзелы. Да пачатку ХIII cтагоддзя на беларускiх землях існавала каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Дамінуючае становішча По-лацка стала слабець, калі ў 1201 г. з дазволу князя Ва­лод­шы нямецкія місіянеры-крыжакі Ордэна мечаносцаў заснавалі ў вус­ці Дзвіны крэ-пасць Рыгу і неўзабаве пад выглядам хрышчэння бал­ц­кіх плямёнаў па-шырылі экспансію на іх землі. У выніку Полацк стра­ціў васальныя княствы Герцыке і Кукенойс, а ўслед за імі і важнейшы стра­тэ­гіч­ны пункт – выхад у Балтыйскае мора.

З узнікненнем яшчэ аднаго нямецкага Тэўтонскага ордэна пагроза По­лац­ка­му і іншым паўночна-заходнім рускім княствам яшчэ больш уз­рас­ла. Другой пагрозай існаванню ўсходнеславянскіх княстваў з’яў-ля­ла­ся нашэсце мангола-татараў, якім з 1237 па 1240 гг. удалося за­ва­я­ваць большую частку Русі разам з Кіевам. Полацкае княства ўжо не магло выкон­ваць функцый кансалiдуючага цэнтра. У новых умовах ён перамясцiўся ў Навагародак – сталiцу ўдзельнага княства, якое ўзнікла ў верхнiм i сярэднiм Панямоннi. Таму паспрыяла яго эканамічнае раз-віц­цё, заснаванае на перадавым на той час земляробстве, дасканалым ра­мяс­т­ве і гандлі, а таксама зручнае геаграфічнае становішча, адсут-насць пагрозы з боку крыжакоў і мангола-татар.

2. Пасля засялення славянамі тэрыторыі Беларусі не ўсе балцкія пля­мё­ны былі імі асіміляваны. У ліку апошніх – яцвягі, жамойты, аў­к­ш­тай­ты, якія нават пасля распаду Кіеўскай Русі захавалі сваю ад­мет­насць. Славянская супольнасць, аб’яднаная ў Навагародскім княстве, межавала з літвой, якая займала міжрэчча Нёмана і Віліі. Тэ­ры­то­рыя яе пражывання (Старажытная Літва) размяшчалася паміж Мен­с­кам і Наваградкам і паміж Маладзечнам і Сло­ні­мам.


Па ўзроўнi сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі і культу­-ры літва адставала ад славян і яшчэ ў ХІІ ст. жылі племянным ладам. Літоўцы не мелі гарадскіх паселішчаў, раз­ві­тай сельскай гаспадаркі, не ведалі пісьменнасці і пакланяліся языч­ніц­кім багам. У той самы час племя вызначалася сваёй ваяўнiчасцю. У 1248-1249 гг. літоўскі князь Міндоўг (1195-1263) у выніку заклю­ча­на­га дагавора са славянскімі феадаламі падпарадкаваў Навагарод­с­ка­му княству свае землі і ўзна-чаліў усю дзяржаву. Каб прыпыніць пагрозу нападу з боку крыжакоў, ён усталяваў кантакты з Ры­мам і ў 1251 г. прыняў каталіцтва, а летам 1253 г. у Новагародку адбы­ла­ся яго ўрачыстая каранацыя. Станаўлен-ню Літоўскага княс­т­ва перашкаджалі інтрыгі балцкай знаці, Галіцка-Ва­лын­с­кае княства, а таксама мангола-татары і тыя ж крыжакі.

Значны ўклад у яго ўмацаванне пасля смерці Міндоўга (1363) унёс яго сын Войшалк, які ў 1364-1367 гг. пашырыў межы дзяржавы за кошт пiнскіх, нальшчанскіх, дзяволтваўскіх, полацкіх, вiцебскіх зя-мель. Паспяховую барацьбу з крыжакамі і мангола татарамі за заха-ван­не дзяржавы вёў князь Трайдзень (1270-1282). Новыя тэрытары-яль­ныя здабыткі княству здзейсніў вялікі князь Вiцень (1293-1315), які ў 1307 г. выгнаў каталіцкіх місіянераў і крыжакоў з Полацка і далучыў яго да дзяржавы. У 1315 г. Віцень адваяваў у Галіцка-Валынскага кня-с­т­ва Берасцейскую зямлю. Паводле Іпацьеўскага летапісу, ён «измы-сли себе герб и всему княжеству печать: рыцер збройный на ко­не з ме-чем, еже ныне наричут погоня».

Княжанне Гедымiна (1316-1341) характарызуецца да­лей­шым па-велічэннем тэрыторыi дзяржавы. У 1323 г. ён перанёс сталiцу ў Вiль-ню. У сярэдзiне 1320-х гг. яго ўладу прызналi князi Менска, Друцка, Лукомля, Турава-Пiнскай зямлi. Шлюбы Альгерда з віцебскай і Лю-барта – з валынскай князёў­на­мі таксама ўзмацнілі дзяржаву. За ўсе гады яго княжання ў склад дзяржавы ўвайшла ас­ноў­ная частка сучас-най Беларусі, а таксама ўсходнія рускія землі. Са­ма дзяржава стала звацца «Вялікае княства Літоўскае і Рускае».

Спробу ўсталявання поўнай гегемоніі на былых землях Кіеўскай Ру­сі прадпрыняў пасля смерці Гедыміна яго сын Альгерд (1345-1377). Так, у сярэдзіне ХІV ст. да княства было далучана беларускае Падня-проўе і Бранскае княства, а пасля разгрому мангола-татар на Сiнiх Во-дах у 1372 г. – Кiеўская зямля, Мазырская i Брагiнская воласцi, Чарнi-га­ва-Северская, Падольская i Валынская землi.

Палітычная экспансія Альгерда выклікала процідзеянне Вялікага княс­т­ва Маскоўскага, якое таксама выступіла ў ролі «збіральніка Ру-сі». Каб устараніць суперніка, войска ВКЛ тройчы – у 1368, 1370 і 1372 гг. хадзіла на Маскву, але ўзяць яе штурмам так і не здолела. Праў­да, Альгерду ўдалося падпарадкаваць Смаленскае княства, на якое прэтэндавала Масква.


Такім чынам, да 1370-х гг. на тэрыторыі колішніх заходнепаўднё-ва- і ўсходнерускіх княстваў, а таксама балцкіх плямёнаў, узнікла і ўма­ца­ва­ла­ся магутная дзяржава – Вялікае княства Літоўскае і Рускае. У яго склад увайшла большая частка колішняй Кіеўскай Русі разам са ста­лі­цай. У ліку шляхоў пашырэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, даб­рах­вот­ныя і гвалтоўныя. Як правіла, кожная з новых зямель, састу-піў­шы частку ўпраўленчых функцый цэнтральнай уладзе, захоўвала ра­ней­шы жыццёвы ўклад.

3. Перыяд знаходжання беларускіх тэрыторый у складзе ВКЛ – гэ­та час далейшага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, рамястве і гандлі і раз­віц­ця феадальных адносін. Зямля па-ранейшаму з’яўлялася асноў-ным багаццем. У межах ВКЛ вярхоўным яе ўладальнікам з’яўляўся вялікі князь – «гаспадар». Усе дзяржаўныя землі падзяляліся на «во-лас­ці» і «гаспадарскія двары». Першыя групаваліся па некалькі сёл, а да­хо­ды ад іх ішлі на казённыя патрэбы. Другія належалі вялікаму кня-зю і забяспечвалі патрэбы яго двара. З дзяржаўнага фонду адбываліся вя­лі­как­няс­кія падараванні служыламу баярству зямель з працаваўшы-мі на іх сялянамі, якія ўласнай зямлі не мелі. У сярэдзіне ХVІ ст. дзяр-жаў­ны зямельны фонд разам з асабістым уладаннем князя складаў амаль 50 %, 45 % – належала свецкім, 5 % – царкоўным феадалам.

Асноўная маса насельніцтва (каля 95 %) пражывала ў вёсках і сё-лах. Аснову гаспадаркі сялян і феадалаў складалі раслінаводства і жы-вё­ла­га­доў­ля. Развітае ворнае земляробства, заснаванае на выкарыстан-ні драўляных сох з жалезнымі нарогамі, цяглай сілы коней або валоў, выкарыстанні трохполля давала ўстой­лі­выя ўраджаі жыта, ячменю, проса, пшаніцы, аўсу і іншых збожжа­вых культур. Для вырабу ткані-ны і іншай прадукцыі шырокае распаў­сюд­жан­не мелі пасевы ільну, пянькі, каноплі. Пэўную долю харчо­вых прадуктаў давала агародніц-тва і садаводства.

У мэтах апрацоўкі зямлі, для ваенных або транспартных патрэб раз­водзі­лі­ся коні. Буйнарагатая жывёла, козы, свінні, авечкі, а таксама хат­няя птушка забяспечвалі патрэбы людзей у харчовых прадуктах і сы­ра­ві­не для вырабу адзення, абутку і інш. Важную ролю ў гаспадар­цы сельскага жыхарства адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, борт-ніц­т­ва, а таксама хатнія прамыслы – ткацтва, рамёствы.

Сяляне ў ХІV– першай палове ХVІ стст. звычайна называліся «людзьмі», «смердамі», «мужыкамі». Паводле прыналежнасці зямлі, якой яны карысталіся, існавалі вялікакняжацкія (гаспадарскія), шля-хец­кія, царкоўныя (духоўныя) сяляне. Тыя, асноўнай формай рэнты якіх з’яўлялася даніна, назы­ва­лі­ся даннікамі. Асноўная маса насель-ніцтва складала­ся з цяглых сялян, якія выконвалі галоўным чынам ад-працовачную павіннасць на палетках уладальніка. Тая ж частка сялян-ства, якое выконвала павіннасці ў выглядзе грашовага (чынш) падат-ку, звалася чыншавым.


Сялянства выконвала і дзяржаўныя павіннасці па будаўніцтве і ра­мон­це абарончых збудаванняў, дарог, мастоў, па перавозцы грузаў і служ­бо­вых асоб, выплаце падаткаў на ваенныя мэты. Адзінкай падат­ко­ва­га абкладання вясковага насельніцтва з’яўлялася сялянская ся­м­’я – «служба» або «дым», якая карысталася надзелам ворнай зямлі. Усе астатнія ўгоддзі – паша, сенажаць, вадаёмы і інш., а таксама (на пэў-ных умовах з феадалам) лес, знаходзіліся ў карыстанні ўсёй сялянскай абшчыны, якая ўяўляла сабой спецыфічную сацыяльную адзінку, ад­каз­ную за выкананне павіннасцей. Менавата на яе ўскладаліся такія па­він­нас­ці, як талака – сяўба, збор ураджаю, нарыхтоўка сена і інш., а так­са­ма гвалты (згоны) – работы, выкліканыя тэрміновасцю іх выка-нан­ня – тушэнне пажараў, будаўніцтва дарог, мастоў і інш. аб’ектаў.

З часу ўтварэння ВКЛ асноўная маса сялянства была асабіста сва-бод­най. Частка яго, названая чэляддзю нявольнай, фактычна з’яўля­ла­ся поўнай уласнасцю феадала. Акрамя асабіста залежных людзей, ад-рознівалі так званых сялян-слуг (служкі, старцы, войты, цівуны), якія абслугоўвалі маёнтак, а таксама прыслуга (кухары, півавары і інш.), прамыславікі (асочнікі, бортнікі, конюхі, рыбаловы, стральцы), вяско-выя рамеснікі (кавалі, цесляры, ган­ча­ры, калёснікі, кушняры).

Доўгі час свабодныя сяляне ў пошуках лепшых умоў жыцця мелі маг­чы­масць пераязджаць ад аднаго феадала да другога. З ХVст. яны ста­лі падзяляцца на «людзей пахожых», якія мелі такое права, і «лю-дзей непахожых», якія яго страцілі. Так, у 1447 г. прывілей вялікага кня­зя Казіміра (1440-1492) абавязваў феадалаў не прымаць у свае ма-ён­т­кі тых сялян, якія пакінулі гаспадароў без яго дазволу. Тым самым пры­ві­лей паслужыў пачаткам юрыдычнага афармлення прыгоннага пра­ва. У ХV–ХVІ стст. адбываўся працэс пераўтварэння «пахожых» ся­лян у «непахожых» за кошт тых, хто доўгі час пражываў на зямлі ад­на­го ўладальніка. Паводле Статута 1529 г., «непахожымі» прызна-ва­лі­ся сяляне, якія пражылі ў аднаго гаспадара больш 10 гадоў.

Змяншэнне фонду дзяржаўных зямель, а таксама драбленне феа-да­ль­ных уладанняў з-за іх пераразмеркаванняў паміж нашчадкамі ад-моў­на адбівалася на паступленні падаткаў у дзяржаўны бюджэт, запа-трабавала правядзення аграрнай рэформы. Яе неабход­насць падма-цоўвалася недасканаласцю сістэмы падаткаў і павіннас­цей, патрэбай у павышэнні даходнасці дзяржаўных зямель, а такса­ма ростам попыту на збожжа на заходнееўрапейскіх рынках.