Файл: Лiтра для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 07.11.2023

Просмотров: 376

Скачиваний: 11

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

23. Жыццёвы і творчы шлях Алеся Якімовіча. Апрацоўка пісьменнікам беларускіх народных казак. Аналіз казак (зб. «Каток – залаты лабок», «Бацькаў дар», «З рога ўсяго многа», «Людзей слухай, а свой розум май», «Андрэй за ўсіх мудрэй»). Ідэйна-мастацкія вартасці казкі «Каваль Вярнідуб».

Першая лiтаратурная казка Якiмовiча «Каваль Вярнiдуб». У яе сюжэце выкарастыны матывы некалькiх беларускiх чарадзейных казак пра волатаў- асiлкаў - заступнiкаў прыгнечаных, пакрыўджаных. У вобразе Вярнiдуба спалучана казачнае i рэальнае: ѐн добра выхаваны, умее прывецiць, падтрымаць чалавека, нiкому не дазволiў Вярнiдуб прынiзiць сябе, нiшто не магло яго запалохаць, ѐн заўсѐды гатоў уступiць у барацьбу са злом. Казка выхоўвае ў дзяцей прыгажосць народных вобразаў, выхоўвае ў iх разуменне iдэалаў дабрынi, прыгажосцi, чалавечнасцi, адданасцi свайму народу дапаможнымi. У пасляваенны час Якiмовiч заняўся апрацоўкай беларускiх народных казак. Якiмовiч апрацаваў больш за 200 беларускiх народных казак. Многiя з iх увайшлi ў зборнiкi казак А.Якiмовiча: «Каток – залаты лабок», «Бацькаў дар», «З рога ўсяго многа», «Андрэй за ўсiх мудрэй» i iнш. Апрацаваныя iм казкi перакладзены на многiя мовы: русскую, украiнскую, польскую i iнш.

24. Тэматычная i жанравая разнастайнасць творчасцi Эдзi Агняцвет (зб. «Мы

сур'ёзныя, мы вясёлыя», «Ад зярнятка да вясёлкi», «Хто пачынае дзень?»,

«Пад сінім небасхілам» і інш.). Тэма аховы прыроды ў вершах (зб. «Рэчка,

рэчанька мая», «Хай часцей смяюцца дзеці»). Выхаваўчае значэнне

гумарыстычных вершаў (зб. «Доктар Смех»).

Замілаванне роднымі мясцінамі адлюстоўвае верш “Рэчка, рэчанька мая”. Гэта верш водгука душы аўтара, каб людзі бераглі хараство прыроды, боль і перажыванні как захаваць гэту прыгажосць. Просіць у дарослых как дапамаглі рэчаньку зберагчы, а калі падрасце, то будзе ім дапамагаць : “ Абараніце рэчаньку маю! Я падрасту і вам дапамагу – і рыбкі залатыя зберагу”. Зборнік “Доктар Смех” – уключае ў сябе жартоўныя вершы, скарагаворкі ( Цыбуліна, Параска і падказка, Ледзянцы і інш.). “Хай жа часцей смяюцца нашы дзеці” – цікавы для маленьіх чытатоў зборнік з гуманірыстычным зместам, вершаваных казак, паэм.

25. Творчасць Максіма Танка для дзяцей. Ідэя жыватворнай сілы мастацтва ў «Казцы пра Музыку». Народная легенда пра музыку ў апрацоўцы Я. Коласа, З. Бядулi, У. Дубоўкi i М. Танка. Услаўленне смеласцi i самаахвярнасцi ў казцы «Сказ пра Вяля».

Першыя творы М.Танка для дзяцей з´явiлiся ў 1937г., але i да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцiнства. Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. Паэт творча пераапрацоўваў народныя сюжэты. У сваiх казках Танк закранаў розныя этычныя праблемы. «Казка пра Музыку» тут паэт уводзiць вобраз асiлка i паказвае змаганне народа супраць несправдлiвасцi i ўцiску. Герой Музыка хлопчык сiрата., не меў нi двара, нi гароду. Ён не прадае сваю музыку нi за якiя грошы. Яго чарадзейнае гране абуджала i падтрымлiвала народ. Услед за “Нараччу” паэт апрацоўвае чутую ў дзяцінстве легенду пра Вяля (“Сказ пра Вяля”) і піша новую эпічную паэму “Журавінавы цвет”. Гэтыя два буйныя творы і новыя вершы склалі зборнік “Журавінавы цвет” (1937).


26. Паэтычная апрацоўка Максімам Танкам народных казак «Конь i Леў», «Галiнка i верабей», «Ехаў казачнiк Бай», «Журавель i чапля» і інш., маральна-этычныя праблемы ў творах.

М.Танк з самага пачатку сваей дзейнасці адчуў патрэбу пісаць для дзяцей. Такі напрамак стаў грамадзянскім абавязкам ў творчасці пісьменніка. У часы суровага змагання на заходнебеларускіх барыкадах паэт-рэвалюцыянер стварыў мноста цудоўных казак, што захапляюць чытачоў і сення. Першыя яго творы з’явіліся ў 1937 годзе, але і да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцінства. Талент М.Танка як дасканалага майстра літаратурнай апрацоўкі выявіўся і ў яго творы “Конь і леў” (1953). Вядома, што дзецям падабаюцца казкі пра жывел, яны любяць, каб у творах былі дяылогі, элементы сцэнічнасці. Перапрацаваўшы фальклорны сюжэт, пісьменнік, па сутнасці, стварыў невялічкую п’есу паводле зместу беларускай народнай казкі “Як конь стаў старэйшым ад льва”. Казка «Галiнка i верабей» блiжэй да забаўлянак. У творы расказваецца пра тое, як галiнка-вярбiнка не хоча калыхаць дзяцей вераб´я i нiхто не можа прымусiць яе гэта рабiць, бо ўсе у лесе адмаўляюцца выконваць свае абавязкi. Аднак, калi ўмешваецца чалавек, то ўсё становiцца на свае месцы: «з тых дзён без спачынку, каб кожны быў рад, калыша галiнка усiх птушанят».
Казка «Журавель i чапля» выхоўвае у дзяцей пачуццё сяброўства, уменне саступiць адзiн аднаму. Казка «Конь i леў» дабро заусѐды ўзнагароджваецца: гаспадар, хоць i выгнаў каня , але потым зноў вярнуў яго дадому. Казка «Галiнка i верабей» блiжэй да забаўлянак. У творы расказваецца пра тое, як галiнка-вярбiнка не хоча калыхаць дзяцей вераб´я i нiхто не можа прымусiць яе гэта рабiць, бо ўсе у лесе адмаўляюцца выконваць свае абавязкi . Аднак, калi ўмешваецца чалавек, то ўсѐ становiцца на свае месцы: «з тых дзѐн без спачынку, каб кожны быў рад, калыша галiнка усiх птушанят». Казка «Журавель i чапля» выхоўвае у дзяцей пачуццѐ сяброуства, уменне саступiць адзiн аднаму.

27. Маральна-этычныя праблемы і прыёмы іх увасаблення ў казках Максіма

Танка «Мухамор», «Жук і Слімак», «Казка пра Мядзведзя», «Сярод лясоў

наднёманскіх» і інш., праблемы таварыскасцi, сцiпласцi ў іх.

М.Танк з самага пачатку сваей дзейнасці адчуў патрэбу пісаць для дзяцей. Такі напрамак стаў грамадзянскім абавязкам ў творчасці пісьменніка. У часы суровага змагання на заходнебеларускіх барыкадах паэт-рэвалюцыянер стварыў мноста цудоўных казак, што захапляюць чытачоў і сення. Першыя яго творы з’явіліся ў 1937 годзе, але і да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцінства. У 1930-ыя гг. У перыядычным друку Заходняй Беларусі з’явіўся шэраг казак і вершаў М.Танка, адрасаваных моладзі. Яны друкаваліся ў часопісах “Беларускі летапіс”, “”Снапок і “Калоссе”. У заходнебеларускіх выданнях пабачылы свет казкі: “Сказ пра Вяля”, “Казка пра мядзведзя”, “Казка пра Музыку”,”Мухамор”. У сваіх казках Танк закранаў разныя маральна-этычныя праблемы. Напрыклад, у казцы “Мухамор” (1937) высмейваецца хвалько Мухамор, які лічыў, што мог бы смела быць паслом або нават царом. Упэўнены, што роўнага па прыгажосці яму ў лесе няма, ен лічыў, што яму не падабраць сабе пары. Аднак калі ў лес прыйўлі дзеці, усе стала на свае месца: яны пазбіралі добрыя грыбы, а мухамор нікому не спатрэбілся. Казка вучыць юных чытачоў рэальна ацэньваць сабе і не выхваляцца перад іншымы. Сярод роднай прыроды мастак паэтызуе і ў “Казцы пра Мядзведзя” (1937). Паэт выказвае захапленне фальклорнымі скарбамі нашага народа і імкнецца выклікаць у дзяцей гонар за сваю Бацькаўшчыну. У традыцыйна фальклорным плане паказаны і галоўны герой казкі мядзведзь. З гумарам асуджаецца ў кказцы гультайства, прыстасавальніцтва Мядзведзя. Ен прадстае перад чатачамі хітрым прайдзісветам, які вырашыў знайсці жонку працавітую і з добрым пасагам, каб і надалей гультаваць і быць сытым зімой. Мядзведзевы сваты воўк і ліса змаглі знайсці выгадную нявеству – нястомную ў працы ваверачку. Такі мезальянс справядліва выклікае не только смех, але і абурэнне: вялізны мядзведзь хоча жыць за кошт маленькай ваверачкі.



У казцы “Сярод лясоў неманскіх” (1950) адлюстраваны адухоўлены, дзівосны і запамінальны свет роднай прыроды, пад уздзеяннем якога ў дзяцей фарміруецца пачуцце прыгожага. Праблемы, закранутыя аўтарам у “Казцы пра Музыку”, з’яўляюцца для чалавека спрадвечнымі актуальнымі філасофскімі пытаннямі пра сэнс чалавечага быцця. Лес галоўнага героя Музыкі – гэта не только прыклад сапрауды патрыятычнага служэння народу і Бацькаўшчыне, але і пошук духоўных асноў, якія дазваляюць выжыць у самых складаных сітуацыях, рэалізаваць свае здольнасці і талент. У гэтай казцы М.Танк асэнсоўвае важную для кожнага творцы праблему мастака і мастацтва, вырашэнне якой дазваляе яму вызначыць свае творчае крэда. Творчае выкарыстанне набыткаў беларускага казачнага эпасу адчуваецца ў такіх творах М.Танка, як “Журавель і чапля”(1945), “Жук і слімак”. Гэтыя казкі – не спрошчана-прымітыўны пераказ вершамі фальклорных твораў, а з’ява арыгінальна, высакомастацкая. Казка “Жук і слімак”, як і кожная казка, мае дыдактычную скіраванасць. Умоўна-казачная форма цесна спалучана ў гэтым творы з рэалістычна-праўдзівым адлюстраваннем рэчаіснасці. Аўтар, звяртаючы ўвагу на наўдзячнасць жука, засцерагае сваіх чытачоў ад падобнай рысы характару.


28. Спалучэнне рэальнага i неверагоднага, напаўненне традыцыйнага казачнага сюжэта сучасным зместам – «Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні» Максіма Танка. Асаблівасці «Лемантара». Верш на памяць.

Казка “Быліна пра Мураша Бадзіню” з’явілася водгукам на рэальныя падзеі, што адбываліся ў краіне і былі звязаны з актыўным асваеннем космасу. Дзеянне разгортваецца не у нейкім дзівосным казачным царстве, а ў реальных умовах сучаснасці, і тым не менш твор прываблівае чытача незвычайнай загадкавай магічнасцю. Адухаўляючы герояў, паэт адкрывае незвычайнае ў штодзенным і побытавым. Здавалася б, што незвычайнага ў такім фактах: дзеці, збіраючы грыбы, згубілі газету. Але паэт далей стварае такія калізіі, якія трымаюць у напружанні ўвагу юных чытачоў з першай да апошняй старнкі твора. Аўтар выказвае пашану да ведаў і заклікае юных чытачоў настойліва авалодваюць граматай, бо без яе не абысціся ў жыцці. На прыкладзе Мураша Бадзіні ўслаўляецца смеласць і адвага тых, хто імкнецца пазнаць нязведанае, стаць першым у любой справе. Як ні адгаварвалі Мураша ад ідэі паляцець у космас, ен ўсе роўна выявіў упартасць і настойлівасць у дасягненні вызначаная мэты: трапіў на самалеце ў Байканур, а потмы, пераадолеўшы страх, сеў на касмічны карабель. У казцы паэтызуецца сіла розуму, які здольны ператвараць бязмежную фантазію ў реальнасць. Мураш Бадўіня стаў героям, але не заганарыўся і вельмі сціпла перажыў сваю славу. Такім чынам, удалае спалучэнне казачна-фантастычнага з рэальным нарадзіла твор, які мае вялікае пазнавальнае і выхавальнае значэнне.


У вершы “Лемантар” уўтар паэтычна ўзнаўляе беларускі алфавіт, кожную літару прыводзіць праклады адпаведных слоў, якія ярка характаразуюць рэаліі роднага краю. Паэт аднак не проста знаеміць дзяцей з беларускім лемантаром, а нагадвае яго старажытную гісторыю ад кніг “Скарыны-бацькі”, заклікае юнага чытача быць смелым і сумленным. Аўтар вядзе нязмушаную гутарку з чытачамі, выкарыстоўвае лагодна-пяшчотную інтанацыю, стварае даверлівы настрой, у выніку чаго узмацняецца адукацыйна-выхаваўчы эфект зместу.

29. Паэзія Максіма Танка для дзяцей 1960–пач. 1990-х гг. (кніга «Блікі сонца»). Метафарычнасць, казачная асацыятыўнасць вершаў «Ёсць такая зямля», «Каб дайсці да казкі», «Сняжынкі», «Светлячок», «Чаму птушкі лётаюць» і інш. Прачытаць верш на памяць.

М. Танк, знаходзячыся ў імклівым руху наперад, у творчым пошуку, няспынна абнаўляе, узбагачае змест і форму сваіх твораў. Побач з вершамі класічнай формы ў яго паэзію шырока ўвайшлі балады, легенды («Легенда пра музыку»), санеты, оды, прытчы, дыялогі, што дазволіла аўтару дасягнуць высокай ступені арыгінальнасці, непаўторнасці манеры і стылю. Але галоўнае месца ў творчасці сённяшняга Танка займаюць верлібры і вершы-мініяцюры. Паэтычнасць у верлібрах дасягаецца не рыфмай і паўтаральнасцю рытму, а самім унутраным зместам, эмацыянальнай насычанасцю, сінтаксічнай будовай, яе багаццем і гнуткасцю.

Кожны твор для дзяцей – гэта своеасаблівы дыялог, заснаваны на ўзаемным даверы. Больш таго – гэта адначасова і цікавыя, займальныя ўрокі жыцця для маленькіх дзетак, як у вершы «Каб дайсци да казки». Ужо ў самой назве ўтрымліваецца своеасаблівае праблемнае поле, якое прымушае думаць, разважаць, аналізаваць.

Так, напрыклад, верш “Чаму птушкі лётаюць” складаецца толькі з шасці радкоў. Які тут глыбінны, патаемны сэнс! Найперш, адчуваецца жаданне аўтара не перагружаць дзіця лішнім. Даваць толькі тое, што сапраўды з’яўляецца важным. Ужо сама назва верша – адмыслова кінутая інтрыга і ўтрымліваць увагу дзіцячай аўдыторыі. Апроч таго, назва верша – гэта адмысловая пастаноўка навуковага даследавання для дзіцяці, вылучэнне канкрэтнай жыццёвай праблемы. Тэкст верша накіроўвае маленькага чытача да пэўных разважанняў. У тэксце адсутнічае дэталізацыя сюжэта, няма і празмернай перагружанасці зместу. Робіцца гэта з мэтай засяродзіць увагу чытача на самым важным.

Напачатку твора аўтар распавядае нам пра майскую прыгажосць зямлі, прычым падаецца гэта толькі адным радком. Далей аўтар прымушае глянуць на прывычна звыклае зусім непрывычна. Паэт падводзіць нас да думкі, што чалавек – толькі госць на нашай зямлі. Заканамерна тое, што аўтар тлумачыць сам, не пакідае недагавораным, не прымушае дзетак доўга самастойна шукаць адказ на пастаўленае ў назве верша пытанне. Такім чынам, дадзены верш, прысвечаны, на першы погляд, трывіяльнай тэме экалогіі, мае выразна акрэслены дыдактычны характар і накіраваны на выхаванне ў дзяцей пачуцця любові да роднай зямлі, развівае ў іх пачуццё не бяздумнага спажывання, а пачуццё адказнасці за лёс Радзімы, за лёс чалавецтва.


У вершы “Сняжынкі” паспрачаліся дзве сяброўкі, дзве Ірынкі. Прадмет іхняй спрэчкі – сняжынкі. Кожнай з дзяўчынак хацелася, каб сняжынкі належалі толькі ёй – вось такая

своеасаблівая дзіцячая прыватызацыя. Як вядома, пачуццё ўласнасці – адзін са

старажытных чалавечых інстынктаў. Мы, дарослыя, гэта добра разумеем. Так жа

як і добра разумеем тое, што не ўсё вакол нас ёсць наша і далёка не ўсё можа

належаць толькі нам. Пісьменнік падключае да дадзенай сітуацыі зайчыка, што выконвае ролю трацейскага суддзі, за дапамогай да якога звяртаюцца Ірынкі. Мудры зайчык просиць малых раскрыць свае далонькі і паказаць яму сняжынкі. А сняжынки ужо и няма – толькі што адбыўся ў жыцці сапраўдны ўрок. Сам жа верш – яшчэ адзін прыклад жартаўлівага, ласкавага, праводзімага з павагай дыялогу пісьменніка з дзецьмі аб вечным, аб надзвычай важным

30. Прырода і дзеці ў творчасці С. Шушкевіча. Майстэрства паэта як казачніка. Вобразы беларускай фаўны і флоры як скразныя ў кнігах для дзяцей «Лясная калыханка» «Сарочы церамок», «Колькі кіпцікаў у кошкі», «Казёл на верталёце» і інш. Спалучэнне займальнасці і пазнавальнасці ў творах паэта.

У творах для дзяцей малодшага ýзросту С.Шушкевiч надзвычай шырока выкарыстоýвае фальклорныя традыцыi, якiя выяуляюцца не толькi ва ужываннi уласцiвых народнай паэтыцы сродкаý, а i ý сцверджаннi народных iдэалаý дабра, справядлiвасцi, прыгажосцi. Творы С.Шушкевiча аптымiстычныя по зместу i гучанню. Яны прыносяць дзецям шмат радасцi, выхоуваюць у iх веру ý свае сiлы, пачуццё ýласнай годнасцi, развiваюць здольнасць дабро ад зла, закладваюць асновы маральна-этычных прынцыпаý. Паэтычны голас С.Шушкевiча ý сучаснай беларускай дзiцячай лiтаратуры адзiн з самых адметных, выразных, хвалюючых. .Ен аўтар кніжак вершаў, апавяданняў і казак для дзяцей «Звярыны баль» (1936), «Лясная калыханка» (1958), «Сарочы церамок» (1959), «Колькі кіпцікаў у кошкі» (1972), «Казёл на верталёце» (1987). Чытаючы дзіцячыя вершы С.Шушкевіча, адчуваеш, што сюжэты многіх з их узяты з жыцця, падказаны канкрэтными выпадками, асабістыми ўражаннямі. У вершы “Гыля, гыля, гусачки” дзецям прапануецца займальная, з хітрынкай задачка-кульня, разлічаная не столькі на матэматычныя веды, колькі на развіцце ў дзяцей назіральнасці, кемлівасці. Сваіми творамі С.Шушкевіч выдзе дзяцей да пазнання новага