Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 624

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

былі вымушаны выконваць усе далейшыядастановы, ліку тыя. што закраналі нацыянапьнае жыццё.

Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. замацоўвала палажэнне аб тым, што БССР з'яўляецца «сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыяту» (арт. 2), у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя бальшавікоў. Таму ўсе дзяржаўныя органы былі падпарадкаваны партыйным установам і павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў. Адбылося зліццё партыйнага і савецкага дзяржаўнага апарату. Усе важнейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькі камуністы, якія зацвярджаліся ў партыйных камітэтах. Напрыклад, кіруючыя работнікі Беларускай ССР зацвярджаліся ў Маскве ў ЦК ВКП(б), а рэспубліканскія наркомы, іх намеснікі і некаторыя іншыя — на бюро ЦК Кампартыі Беларусі, асобы, якія прызначаліся на пасады ў акругах, раёнах, — акружнымі або раённымі камітэтамі. Такая сістэма прызначэння кіруючых кадраў атрымала назву «наменклатура».

Дзяржаўныя кіраўнікі ўваходзілі ў склад партыйных органаў, а партыйныя кіраўнікі — у склад дзяржаўных савецкіх устаноў. Напрыклад, на XIII з'ездзе Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі, які адбыўся ў жніўні–чэрвені 1930 г., у склад ЦК партыі былі выбраны старшыня ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў, старшыня СНК БССР М. М. Галадзед, а на X з'ездзе Саветаў БССР у склад ЦВК БССР быў выбраны першы сакратар ЦК КП(б)Б К. В. Гей. Такі парадак быў устаноўлены з першых гадоў савецкай улады на Беларусі і доўжыўся да 1991 г., пакуль Кампартыя заставалася пры ўладзе.

Носьбітам вярхоўнай улады ў Беларускай ССР, згодна з Канстытуцыяй 1927 г., абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, а ў перыяд паміж з'ездамі — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Саветаў Беларускай ССР. Але фактычна як з'езд, так і ЦВК павінны былі выконваць дырэктывы вышэйшых партыйных органаў. Таму ўся дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў Беларускай ССР праводзілася пад кіраўніцтвам і наглядам партыйных органаў. Так, XV з'езд ВКП(б), што адбыўся ў снежні 1927 г., прыняў дырэктывы на калектывізацыю сельскай гаспадаркі, і ўсе савецкія органы пачалі выконваць гэтыя задачы.

Да выключнай кампетэнцыі усебеларускіх з'ездаў Саветаў адносіліся: а) вызначэнне, дапаўненне і змяненне асноўных палажэнняў Канстытуцыі і канчатковае зацвярджэнне частковых змен Канстытуцыі, прынятых Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам БССР у перыяд паміж усебеларускімі з'ездамі Саветаў; б) змяненне меж рэспублікі; в) выбары ЦВК БССР; г) выбары прадстаў-нікоў ад БССР у Савет Нацыянальнасці ЦВК СССР.

Да сумеснай кампетэнцыі Усебеларускага з'езда Саве-таў і Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саветаў падлягалі: агульнае кіраўніцтва ўсёй палітыкай і народнай гаспадаркай; устанаўленне адміністрацыйна-тэрытары-яль- нага падзелу рэспублікі; устанаўленне, згодна з заканадаўствам СССР, плана


ўсёй народнай гаспадаркі і яе асобных галін; вызначэнне, згодна з заканадаўствам СССР, дзяржаўных і мясцовых падаткаў, збораў і непадатковых даходаў; заключэнне знешніх і ўнутраных пазык; зацвярджэнне кодэксаў законаў БССР; аб'яўленне агульнай і частковай амністыі, а таксама рэабілітацыя на тэрыторыі БССР асоб, асуджаных судамі БССР; адмена пастаноў акружных з'ездаў Саветаў, што парушаюць Канстытуцыю або пастановы вышэйшых органаў улады БССР.

Усебеларускі з'езд павінен быў склікацца не радзей чым адзін раз у два гады. Аднак меліся выпадкі, калі з'езды не склікаліся на працягу амаль чатырох гадоў. Так, X Усебеларускі з'езд адбыўся ў лютым 1931 г., а наступны — толькі ў студзені 1935 г.

Такое парушэнне Канстытуцыі тлумачыцца як непавагай да Канстытуцыі ў часы культу асобы Сталіна, так і тым, што ў гэты час радзей сталі склікацца ўсесаюзныя з'езды Саветаў. Так, VI Усесаюзны з'езд Саветаў адбыўся ў сакавіку 1931 г., а VII — толькі ў 1935 г., хаця па Канстытуцыі

СССР 1924 г. з'езд павінен быў склікацца кожны год (арт. 11). Усебеларускія з'езды Саветаў склікаліся для выра-шэння і практычнага

ажыццяўлення задач, пастаўленых перад дзяржаўнымі органамі з'ездамі ВКП(б) і КП(б)Б, а таксама вышэйшымі органамі ўлады СССР. Выконваючы дырэктывы ВКП(б), IX Усебеларускі з'езд Саветаў, які адбыўся ў маі 1929 г., падсумаваў вынікі індустрыялізацыі рэспублікі, перабудовы сельскай гаспадаркі, развіцця нацыянальнай культуры, зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры Беларускай ССР.

Дзейнасць Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, як і з'ездаў Саветаў, накіроўвалася з'ездамі Камуністычнай партыі і яе Цэнтральным Камітэтам. ЦВК БССР лічыўся вярхоўным органам улады ў перыяд паміж усебеларускімі з'ездамі Саветаў. Ён быў заканадаўчым, распарадчым і кантрольным органам дзяржаўнай улады, склікаў з'езды Саветаў, утвараў Савет Народных Камісараў рэспублікі і Прэзідыум ЦВК БССР, які выконваў функцыі ЦВК у перыяд паміж яго сесіямі.

Асноўную арганізацыйную працу ў перыяд паміж сесіямі ЦВК выконваў Прэзідыум ЦВК і яго пастаянныя ўстановы: сакратарыят, арганізацыйны аддзел і некаторыя камісіі. У склад Прэзідыума ЦВК уваходзілі старшыня і сакратар ЦВК БССР і да 20 членаў. У 1935 г. Прэзідыум ЦВК складаўся з 19 чалавек.

Прэзідыум ЦВК БССР у перыяд паміж сесіямі ЦВК быў вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантрольным органам улады. Ён меў права прымаць дэкрэты і пастановы па розных пытаннях гаспадарчага і культурнага будаўніцтва ў рэспубліцы, склікаць і забяспечваць правядзенне з'езда Саветаў і сесій ЦВК БССР.

Штодзённую, бягучую выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў. У яго склад уваходзілі старшыня СНК, яго намеснікі, народныя камісары, якія ўзначальвалі асобныя галіны дзяржаўнага кіравання, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў Саюза ССР: па замежных справах, па ваенных і марскіх справах, па шляхах


зносін, пошты і тэлеграфа. Колькасць асоб у складзе СНК у 30-я гады не

перавышала 20—23 наркомаў і ўпаўнаважаных СССР з правам

рашаючага

голасу.

 

Па Канстытуцыі 1927 г. Вышэйшы Савет народнай

гаспадаркі,

а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР апрача падпарадкавання вышэйшым органам рэспублікі павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісарыятаў Саюза ССР.

Такім чынам, усе

важнейшыя

пытанні

дзяржаўнага жыцця

рэспублікі вырашаліся

ў вышэйшых

органах

улады СССР, што і было

замацавана ў артыкуле 1 Канстытуцыі СССР 1924 г.

Яшчэ менш правоў пакідала рэспублікам Канстытуцыя СССР 1936 г., бо рэспублікі пазбаўляліся нават права выдаваць свае Крымінальны і Грамадзянскі кодэксы, прымаць законы аб судовым ладзе і судаводстве.

Савет Народных Камісараў Беларускай ССР дзейнічаў калегіяльна і прымаў адпаведныя дэкрэты і пастановы. Старшыня і яго намеснікі прымалі аднаасобна распараджэнні, якія затым падлягалі зацвярджэнню на чарговых пасяджэннях СНК. Распараджэнні народных камісараў маглі быць скасаваны Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам, яго Прэзідыумам і СНК БССР, а распараджэнні аб'яднаных народных камісарыятаў — яшчэ і аднайменнымі народнымі камісарыятамі Саюза ССР.

Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларускай ССР мелі трохзвёнавую сістэму, якая адпавядала адміні-страцыйна-тэрытарыяльнаму падзелу рэспублікі, замацаванаму Канстытуцыяй БССР 1927 г.

Уся тэрыторыя рэспублікі летам 1927 г. падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую,

Мазырскую і Полацкую. У склад акруг уваходзілі гарады

і сельскія

раёны. Ніжэйшай адзінкай з'яўляліся мястэчкі і сельсаветы.

 

Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раёна

быў акруго-

вы ці адпаведны раённы з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвона-

армейскіх дэпутатаў. Іх выканаўчымі органамі

былі акруговыя

або

раённыя выканаўчыя камітэты, якія

ў

перыяд

паміж з'ездамі Саве-таў

выконвалі вышэўшую ўладу

на

адпаведнай

тэрыторыі.

Акруговыя і

раённыя выканаўчыя камітэты для кіраў-ніцтва

 

бягучымі

справамі

і

ажыццяўлення

пастаноў і

дэкрэтаў вышэйшых

органаў

утваралі свае

прэзідыумы, якія

дзейнічалі

ў перыяд

паміж

пасяджэннямі выка-

наўчых камітэтаў і карысталіся іх паўнамоцтвамі.

У гарадах, мястэчках і сёлах утвараліся Саветы рабо-чых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, якія для вырашэння бягучых спраў выбіралі са свайго складу выканаўчыя органы.

У 1938 г. канчатковае заканадаўчае замацаванне атрымлівае трэцяе звяно мясцовых дзяржаўных органаў — вобласці. У БССР было ўтворана пяць абласцей: Мінская, Віцебская, Магілёўская, Гомельская і Палеская. У састаў Палескай вобласці ўвайшлі ўсе раёны Мазырскай акругі, у Мінскую — раёны Слуцкай акругі, Віцебская вобласць аб'яднала Лепельскую і


Полацкую акругі. Кожная вобласць аб'ядноўвала 15—20 раёнаў, якіх да гэтага часу ў рэспубліцы налічвалася 90.

4. Станаўленне і развіццё савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі. Палітыка камуністычнай партыі ў дачыненні да рэлігіі і царквы.

I. Перыяд першай сусветнай вайны вельмі адмоўна адбіўся на развіцці Беларусі. Значныя страты панесла насельніцтва, былі зруйнаваны гарады і вёскі, знішчаны шматлікія культурныя каштоўнасці. Многа таленавітых людзей з'ехала з родных мясцін. Але і ў гэтыя гады беларускія палітычныя і кулыурныя дзеячы клапаціліся аб развіцці культуры, захаванні яе спадчыны. Намаганнямі А. Луцкевіча, А. Смоліча, Б. Пачобкі, Б. Тарашкевіча і іншых ішоў працэс упарадкавання беларускай мовы, стварэння беларускамоўных школ, пошук і захаванне культурных каштоўнасцей, друкаваліся новыя літаратурныя творы.

Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў паслярэвалюцыйныя 20-я - 30-я гады праходзіла ў вострай барацьбе розных сіл: нацыянальна-патрыя- тычных, што выступалі за развіццё беларускай нацыянальнай культуры і сіл, якія прапагандавалі ідэі сацыялізма, інтэрнацыяналізма. Сказваўся таксама і нізкі культурны ўзровень насельніцтва, рэвалюцыйны патрыятызм. Таму культурнае будаўніцтва ў гэты перыяд ажыццяўлялася пад назвай «культурная рэвалюцыя». Яе галоўнымі мэтамі былі: стварэнне новай, сацыялістычнай па зместу, культуры; ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці; стварэнне ўмоў для далучэння народных мас да культуры праз развіццё сеткі хат-чытальняў, бібліятэк, клубаў, музеяў; стварэнне новай савецкай інтэлігенцыі; барацьба супраць рэлігійных, буржуазных поглядаў і г. д. На культуру першых паслярэвалюцыйных гадоў значны ўплыў меў Пралеткульт, які дзейнічаў з 1917 па 1920 гг. Ён адмаўляў былую культуру, выступаў за наватарства ў мастацтве і стварэнне новай пралетарскай.

Пасля 1917 г. пачынаецца рэвалюцыйная ломка ўсяго старога, і найперш праводзіцца перабудова адукацыі. Адукацыя пачынае ажыццяўляцца на новых прынцыпах: сувязі яе з сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі пераўтварэннямі; праве ўсіх народаў на адукацыю на роднай мове; прынцыпе пераемнасці ўсіх звенняў сістэмы адукацыі; ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці; бясплатнасці адукацыі.

Адразу былі ліквідаваны саслоўныя, рэлігійныя і нацыянальныя прывілеі,

а таксама дарэвалюцыйныя органы адуканыі. Забаранялася выкладанне рэлігіі

ірэлігійных абрадаў. Стваралася новая сістэма адукацыі — працоўная школа двух ступеняў: першая — з 5-гадовым тэрмінам навучання (з 8 да 13 гадоў), і другая- з 4-гадовым тэрмінам для дзяцей 13-17 гадоў. Завяршалася