ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 627
Скачиваний: 0
прызнаць, што палітыка ваеннага камунізму была адной з прычын перамогі Савецкай улады ў грамадзянскай вайне і над інтэрвентамі.
Але ці былі задаволены люді такім камунізмам? Вядома ж, не. Вайна ў 1920 г. скончылася і народ чакаў ад Савецкай улады паляпшэння сваёй долі. Усведамлялі гэтыя спадзяванні і бальшавікі на чале з Леніным.
2. Сутнасць НЭП і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі
Як вядома, І сусветная вайна, рэвалюцыі 1917 г., а таксама нямецкая і польская акупацыі Беларусі пакінула разбуральны след на яе народнай гаспадарцы. Тут варта прыгадаць масавыя рабаванні панскай маёмасці пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, акупацыйны рэжым немцаў і палякаў, нарэшце разбуральную палітыку "ваеннага камунізму".
Ад былой БССР узору 1 студзеня 1919 г., калі ў яе складзе знаходзілася Гродзенская, Віцебская, Магілёўская, Мінская губерні разам з асобнымі паветамі Смаленскай і Чарнігаўскай губ., пасля ленінскіх эксперыментаў у дзяржаўным будаўніцтве і Рыжскага міру засталося толькі 6 паветаў (Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Слуцкі, Мазырскі і Мінскі) Мінскай губ.,з плошчай 52,
3тыс кв.км
Уканцы 1920 г. з 715 прадпрыемстваў засталося толькі 235, але і яны з- за адсутнасці сыравіны і паліва не працавалі. Аб’ём выпуску прадукцыі скараціўся ў 5 разоў. Вельмі вострай з’яўлялася транспартная праблема. Працягласць чыгункі скарацілася амаль на 2/3. Агульны аб’ём рачных перавозак знізіўсяда 10% ад узроўню 1913 г.
На пачатку 1921 г. у БССР налічвалася 11 723 кваліфікаваных і 18 209 некваліфікаваных рабочых. Іх зарплата складала 10-20% даваеннага ўзроўню.
Сельская гаспадарка таксама перажывала цяжкасці: пасяўныя плошчы скараціліся на трэць, а колькасць коней – да 80%; буйнарагатай жывёлы - 65, 8; свіней - 44% даваеннага ўзроўню.
Урасстроеным стане знаходзіліся фінансы. Пакупная здольнасць рубля 1 студзеня 1920 г. заняпала у 2 420 разоў у параўнанні з 1913. Так, у ліст 1921 г. пуд хлеба каштаваў 100 тыс руб. Зарплата рабочаму – 1 млн. Мелі хаджэнне долары, фунты, злотыя.
Увыніку палітыкі ваеннага камунізму гандлёвыя сувязі паміж горадам і вёскай, і саюз рабочага класса з сялянствам апынуўся моцна падарваным
Харчразвёрстка пазбаўляла сялян стымулу развіваць свае гаспадаркі, паколькі ўся прадукцыя (хлеб, жывёла, скуры і інш. сыравіна), за выключэннем долі яе, прызначанай на патрэбы іх сем’яў, падлягала здачы дзяржаве. Рабочыя прадпрыемстваў таксама не былі зацікаўлены ў выніках сваёй працы, што негатыўна адбівалася на яе прадукцыйнасці. Зразумела, што гэтая палітыка бальшавікоў выклікала моцнае незадавальненне большасці насельніцтва, што знайшло сваё ўвасабленне ў сялянскіх паўстаннях і росце антыбальшавіцкіх настрояў. Адным з прыкладаў таму – Слуцкае паўстанне восенню 1920 г. і паўстанне матросаў Кранштадта у лютым –сакавіку 1921 г.
“За Савецкую ўладу, але без камуністаў!”
|
Палітыка “Ваеннага |
Новая |
Эканамічная |
||||
|
камунізму” |
|
(1918- |
палітыка (1921-1928/29) |
|||
|
пачатак |
1921) |
Як- |
|
|
|
|
|
быццам, |
|
наступіў |
|
|
|
|
|
камунізм |
|
- |
час |
|
|
|
|
знікнення |
|
таварна- |
|
|
|
|
|
грашовых |
|
|
|
|
|
|
|
адносін,уласцівых |
|
|
|
|
||
|
капіталістычнаму |
|
|
|
|
||
|
грамадству,пара |
|
|
|
|
||
|
агульнай |
роўнасці |
і |
|
|
|
|
|
адсутнасці эксплуатацыі |
|
|
|
|||
|
(хто не працуе, - той не |
|
|
|
|||
|
есць) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
У прамысловасці |
Суцэльная |
|
|
|
Перадача |
ва |
ўласнасць |
|
нацыяналізацыя |
|
(арэнду, |
|
канцэсію) |
||
|
|
|
|
|
дробных |
і |
сярэдніх |
|
Савет |
|
народнай |
прадпрыемстваў |
|||
|
гаспадаркі |
|
(Глаўкі) |
Скуратрэст |
Харчтрэст |
||
|
“Галоўмука”, |
|
|
||||
|
“Галоўадзенне” |
|
Дзяржспірт, усяго 9 |
||||
|
Усеагульная працоўная |
Выкарыстанне наёмнай |
|||||
|
павіннасць. |
|
|
|
працы |
|
|
|
Забарона эксплуатацыі |
Па колькасці |
і якасці |
||||
|
чалавека чалавекам |
|
|||||
|
Ураўняльная |
сістэма |
працы |
|
|
||
|
|
|
|
||||
|
аплаты (паёк) “хто не |
Новы плацёжны сродак |
|||||
|
працуе, той не есць” |
|
|||||
|
|
|
|
|
(чырвонец) |
|
абмежаванне грашовай сістэмы на карысць картачнай (камунальны сектар, сталоўкі, транспарт, газеты і інш. бясплатна)
У гандлі |
Ліквідацыя прыватнага |
Дзяржаўная |
манаполія |
|
гандлю |
на знешні |
і аптовы |
|
|
гандаль. |
|
|
|
Дазвол |
рознічнага |
|
|
прыватнага гандлю. |
|
|
|
У сельскай гаспадарцы |
Харчовая развёрстка |
Харчовы падатак |
|
Забарона прадуктовага |
Дазвол на продаж пасля |
|
гандлю |
выплаты падаткаў |
|
Забароны выкарыстання |
Дазвол на выкарыстан- |
|
наёмнай сілы |
не |
|
|
Утварэнне калектыўных |
|
|
гаспадарак |
|
|
Утварэнне крэдытных |
|
|
таварыстваў |
|
|
|
Нельга сказаць, што ленінскі ўлрад, а разам з ім і кіраўніцтва БССР былі задаволены эканамічным становішчам савецкіх рэспублік. Іншая справа, што толькі з набыццём міру гэтае пытанне было выстаўлена як найбольш актуальнае і важнае. Бальшавіцкае кіраўніцтва ўсведамляла небяспеку поўнага эканамічнага заняпаду, а разам з ім страты заваяванай улады.
Ленін разумеў, што без дапамогі рынку і прыватнай капіталістычнай ініцыятывы адрадзіць эканоміку будзе немагчыма. Па-другое, праз НЭП ён бачыў шлях да сацыялізму. “Сацыялізм, - казаў ён, – гэта лад цывілізаваных кааператараў”. Адсюль і перспектыва: НЭП – гэта ўсур’ёз і надоўга! Невыпадкова нават камуністаў ён заклікаў вучыцца гандляваць.
Першым крокам да выхаду з крызісу, а разам з тым і да НЭП мусіў зрабіцца абвешчаны X з"ездам РКПб (сакавік 1921 г) пераход ад харчразвёрсткі да харчпадатку, што азнаменавала сабой пачатак ажыццяўлення так званай НЭП на шляху да пабудовы сацыялізма.
Адразу зазначым, што ўвядзеннем харчпадатку НЭП не абмяжоўвалася, а ўяўляла сабой цэлы комплекс захадаў, скіраваных на ўмацаванне пазіцый бальшавіцкай улады, на кансалідацыю грамадства, і ў першую чаргу – працоўнага, у планах сацыялістычнага будаўніцтва.
Што датычыць новаўвядзенняў у аграрным сектары, то да іх ліку належала - вызначэнне нормаў харчпадаткаў і сельскагаспадарчай сыравіны, якія складалі прыкладна 20 % ад аб’ёму харчразвёрсткі. 3 1924 года гэтыя падаткі збіраліся толькі грашыма (у чырвонцах) у залежнасці ад колькасці і якасці зямлі, а таксама ад складу сям’і і наяўнасці інвентару.
Прырэзка сялянскіх надзелаў за кошт памешчыцкіх зямель прыкметным чынам не адбілася на памерах участкаў, як правіла, плошча іх вагалася ад 2,5 да 6,5 (65% насельніцтва) (прычына – стварэнне новых гаспадарак). Пры гэтым пры пэўных умовах дазвалялася арэнда зямлі і выкарыстанне наёмнай працы.
НЭП абумовіў укараненне розных форм землекарыстання - ад аднаасобных (надзел, хутар) да калектыўных (арцелі, саўгасы, камуны). У цэлым у другой палове 1920-х земляробчае насельніцтва засяродзілася ў вёсках і мястэчках (каля 60%), на хутарах і адрубах (23%), і ў калектыўных гаспадарках -3, 9%. Пры гэтым, на думку дзяржаўных органаў, найбольш перспектыўнымі лічыліся менавіта хутары і адрубы.
У цэлым НЭП аказала станоўчы ўплыў на большасць гаспадарак. Пасяўныя плошчы ў 1925/26 перавысілі даваенныя на 15%, але аб’ём прадукцыі заставаўся пакуль на тым жа ўзроўні. Прычыны таго былі ў нізкай культуры землеапрацоўкі, у недахопе інвентару (асабліва цяглай сілы. Даход бядняцкіх гаспадарак у 2 разы саступаў серадняцкім і ў 4,6 заможным.
Адным з праяў сялянскай зацікаўленасці да НЭП стала стварэнні кааперацыйных таварыстваў - крэдытных, спажывецкіх сельскагаспадарчых і гд., членамі якіх у сваёй большасці з’яўляліся сераднякі. Па меры іх узмацнення назіраецца імкненне дзяржавы прыйсці ім на дапамогу з тым, каб знізіць уплыў вясковай буржуазіі.
Дзяржава таксама выдзяляла значныя сродкі на патрэбы хутарызацыі, землеўпарадкавання і перасялення. Але намаганні яе ў стварэнні калектыўных сялянскіх гаспадарак, роўна як і дзяржаўных, яшчэ не мелі пажаданага поспеху. Серадняк у сваёй масе заставаўся шчырым прыхільнікам індывідуальнай гаспадаркі, звязанай з рынкам, з кааперацыяй, і заснаванай на ўласнай працы. Дзяржава заахвочвала лепшых гаспадароў, рэкламавала і прапагандавала іх вопыт, прэміравала грашыма, насеннем, інвентаром.
Пра віды калектыўных гаспадарак і іх, поспехі мы пагаворым асобна на практычных занятках.
Каб зрабіць пэўныя высновы, варта зазначыць, што НЭП выявіў у сельскай гаспадарцы істотныя зрухі да лепшага. Па-першае, скасаванне харчразвёрсткі дазволіла селяніну самастойна распараджацца большай часткай сваёй прадукцыі шляхам свабоднага, продажу праз каапе-рацыю або непасрэдна на рынку. На выручаныя грошы селянін мог закупіць прамысловыя тавары. Спажыванне малака на вёсцы павялічылася ў 2 разы, масла 3, мяса - 2, цукру - 8, рыбы - у 12.
Разам з тым, у сілу розных прычын, на вёсцы ўзмацнілася сацыяльнае распластаванне на батракоў да кулакоў. З’явіліся і новыя катэгорыі насельніцтва - рабочыя саўгасаў, камунары, уладальнікі кааператываў. Разам з гэтым, дзяржава сустрэла пэўныя цяжкасці з распаўсюджваннем сацыялістычнай ідэалогіі, а па меры ўмацавання сялянскіх гаспадарак і прамое процідзеянне яе палітыцы, асабліва ў справе хлебанарыхтовак.
НЭП і развіццё прамысловасці і гандлю
Першыя поспехі ў сельскай гаспадарцы стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця прамысловасці. Паступленне сыравіны, ажыўленне рынку і прыватнай ініцыятывы дазволілі забяспечыць паступовы ўздым прадпрыемстваў.
Таму ж спрыяла перабудова ўпраўлення ў прамысловым і гандлёвым сектары: дробныя і частка сярэдніх (усяго каля 300) прадпрыемстваў, а таксама гандаль былі перададзена ў прыватную і кааператыўную ўласнасць або здадзена ў арэнду. Прыватны сектар складаў 96,4%, а ў гандлі - 90%. Дзяржава праз сістэму падаткаў, ільгот і інш. імкнулася ўплываць на прыватны гандаль і абараняць інтарэсы казённых прадпрыемстваў, у прыватнасці - праз Белпайгандаль. Заместа глаўкаў ствараліся сіндыкаты і трэсты, якія падпарадкаваліся ВСНГ.
Адначасова рэарганізаваліся мясцовыя Саветы народнай гаспадаркі,
колькасць якіх у 1922 г складала І67. У 1926-27 быў завершаны працэс аднаў-лення прамысловасці, а прадукцыйнасць працы пераўзышла даваенны ў 1,8 раза. Таму паспрыяла змена ў форме і памерах зарплаты, якая перайшла да грашовага вылічэння. Скасаванне ўраўняльнай сістэмы значна павышала за-цікаўленасць працоўных у колькасці і якасці выпускаемай прадукцыі.
Дзяржава, пад кантролем якой заставалася буйная прамысловасць, асноўную ўвагу надавала рэканструкцыі і мадэрнізацыі абсталявання. Асноўныя грашовыя сродкі паступалі з агульнасаюзнага бюджэту, а таксама з мясцовых падаткаў. У першую чаргу аднавілі сваю дзейнасць тыя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія працавалі на мясцовай сыравіне - у іх ліку, сельска-гас- падарчыя прадукты, лес, папера. У 1924 г. аб’яднаныя па роднаснай прадукцыі прадпрыёмствы ўзначальваліся трэстамі - накшталт Скуратрэста, Харчтрэста, Дзяржспірту (усяго 9) Доля дзяржаўных прадпрыемстваў у агульнай масе прадукцыі складала 96, 8%. Разам з рэканструкцыяй старых у некаторых гарадах пачалося будаўніцтва новых прадпрыемстваў – Бабруйскага дрэваапрацоўчага, Гомсельмаша, Магілёўскай ф-кі штучнага шоўку, запалкавай ф-кі " Чырвоная Бярэзіна" і інш.
Значных зрухаў да лепшага дасягнула металапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць электраэнергіі. Так, у сярэдзіне 20-х на БеларусІ працавала ўжо 40 э/станцый (да рэвалюцыі - 5) У 1927 пачалося будаўніцтва БелДРЭС.
Усё ж асноўны валавы аб’ём давала дробная прамысловасць - 58%, дзе было занята 73% рабочых.
Як адзначалася вышэй, НЭП стварала магчымасці ддя кааперыравання дробных вытворцаў. У 1927 тут налічвалася 265 арцеляў, якія выпускалі 5,6 прадукцыі.
Увядзенне харчпадатка, абуджэнне рынку і прыватнай ініцыятывы ў гандлі і прамысловасці, павышэнне прадукцыйнасці працы і г.д. стварылі ўмовы для здзяйснення грашовай рэформы ў 1924 і з’яўлення канверсаванай валюты, забяспечанай золатам - чырвонца. За 50 тыс. ранейшых руб. даваўся 1 чырвоны рубель.