ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 628
Скачиваний: 0
У1922 годзе новыя грошы былі абменены 1 руб: 10 000 старых. У 1922 пачаўся выпуск чырвонца (10 р), забяспечанага золатам. У 1923 новы абмен
1:да 100 даў пэўную стабілізацыю. Калі са студзеня па ліпень налікальная вартасць папяровага рубля ў адносінах да залатога ўпала амаль у 5, 5 разы, то са студзеня па снежань, больш чым у 170, а да канца сакавіка 1924 – амаль у 3000 разоў. Натуральна, што выплата падаткаў такімі грашыма не было выгадна дзяржаве, а рабочыя былі незадаволены такой зарплатай. Зато тым былі вельмі задаволены нэпманы, браўшыя крэдыты па аднаму кошту, а разлічваліся абясцэненым.. Таму, з 15 лютага выпуск грашовых знакаў быў перапынены, а пастановай 7 сакавіка 1924 г. быў усталяваны цвёрды абменны курс старых рублёў на новы ў прапорцыі 1 чырвонец да 50 тыс руб.
Новая грашовая рэформа значна ажывіла гандлёва-эканамічныя сувязі паміж горадам і вёскай, а таксама паспрыяла міжнародным гандлёвым сувязям. 3 цягам часу на Беларусі з’явіліся імпартныя, у тым ліку - "каланіяльныя" тавары, а таксама ўзмацніўся экспарт, у асноўным тавараў ляной прамысловасці.
Развіццё народнай гаспадаркі ва ўмовах НЭП не было аднолькава стабільным. Так, калі ў 1923-24 гг прамысловасць Беларусі не давала прыбытку, то ў наступныя гады ўжо адпаведна 4 і 8 міліёнаў руб.
Утой самы час цяжкасіді аднаўлення прадпрыемстваў і інш. фактары не маглі не паўплываць на вялікі сабекошт іх прадукцыі, а разам з тым і на цэны. У 1913 г. земляроб мог набыць плуг, прадаўшы 10 пудоў жыта, а праз 10 год гэты плуг быў эквівалентны 36 пудам. Такім чынам прамысловая прадукцыя не знаходзіла збыту, у той час як сяляне не хацелі прадаваць прадукты і сыравіну па заніжаных цэнах. У ліку цяжкасцяў гэтага перыяду варта назваць недахоп спецыялістаў, беспрацоўе (да 100 тыс.), адносна слабы ўзровень сыравіннай базы, неразвітасць энергетыкі, слабая аддача дзяржаўнага сельскагаспадарчага сектару.
Але НЭП, у эканоміцы, несумненна, дала істотны станоўчы вынік. Характэрна тое, што яна не вычарпала сваіх магчымасцяў і па палітычных матывах была згорнута да канца 1920-х гг., па меры разгортвання індустрыялізацыі.
3.Утварэнне СССР. Роля і месца БССР у складзе СССР.
Змоманту ўзнікнення нацыянальных савецкіх рэспублік імі дэклараваліся і падтрымліваліся ўсебаковыя палітычныя, эканамічныя, ваенныя і іншыя сувязі пры дамінуючай ролі РСФСР. Па сутнасці, іх становішча, нягледзячы на абвешчаную самастойнасць мала адрозніваліся ад становішча аўтаномій у складзе РСФСР. Ідэя аўтанамізацыі незалежных рэспублік «прысутнічала» ў пастанове УЦВК ад 1 чэрвеня 1919 г, у дагаворах, заключаных РСФСР і нацыянальнымі рэспублікамі пазней, у канцы 1920—пачатку 1921 г., у дакументах саміх рэспублік. «Аўтанамізацыя» была рэальнасцю ва ўмовах грамадзянскай вайны і фактычна і юрыдычна. Пасля іншаземнай інтэрвенцыі і
грамадзянскай вайны ўзнікла магчымасць удасканаліць дзяржаўна-прававое становішча кожнай з савецкіх рэспублік, у тым ліку РСФСР.
Да канца верасня 1922 г. спецыяльная камісія ў складзе 13 чалавек (I. Сталін, В. У. Куйбышаў, Г. Арджанікідзе і інш., ад Беларусі ў ёй працаваў А. Р. Чарвякоў), прадставіла ў ЦК РКП(б) прапановы аб далейшых шляхах развіцця федэрацыі, сэнс якіх зводзіўся да так званай аўтанамізацыі незалежных рэспублік, г. зн. уваходжання іх у састаў РСФСР у якасці аўтаномных утварэнняў.
Але Пленум, вывучыўшы матэрыялы камісіі, улічыўшы заўвагі Леніна, які выказаўся супраць аўтанамізацыі, сфармуляваў асноўныя пачаткі пабудовы саюзнай дзяржавы: раўнапраўе суб'ектаў, добраахвотнасць уступлення і выхаду з саюза, самастойная (асобная ад РСФСР) структура органаў улады і кіравання справамі федэрацыі; падраздзяленне сфер і аб'ектаў кіравання на агульна-саюзныя, рэспубліканскія і сумесныя.
30 лістапада 1922 г. Палітбюро ЦК зацвердзіла «Асноўныя пункты Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік».
Адносіны рэспублік да ўтварэння СССР былі выказаны на рэспубліканскіх з'ездах Саветаў. Усе чатыры рэспублікі — заснавальнікі
СССР — РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР падтрымалі ідэю стварэння
СССР і ў сваіх рашэннях выклалі прынцыпы, на якіх павінна будавацца саюзная дзяржава. На IV Усебеларускім з'ездзе Саветаў 18 снежня 1922 г. была прынята пастанова аб утварэнні СССР і зацверджаны асноўныя пункты Канстытуцыі СССР.
На з'ездзе падкрэслівалася значэнне адзінства дзеянняў савецкіх рэспублік у барацьбе за ўсталяванне новага грамадскага ладу, неабходнаснь стварэння адзінага рабоча-сялянскага фронту ўсіх савецкіх рэспублік «супраць адзінага фронту сусветнага капіталу». Такое аб'яднанне, на думку ўдзельнікаў з'езда, павінна быць створана на асновах роўнасці, цеснай палітычнай і гаспадарчай сувязі, забяспечваць у той жа час «самастойнае нацыянальнакультурнае будаўніцтва», ствараць «неабходныя гарантыі для праяўлення гаспадарчай ініцыятывы кожнага з членаў». У пастанове асабліва падкрэслівалася, што стварэнне новых формаў федэратыўных адносін — гэта «замацаванне саюза працоўных рэспублік у іх барацьбе за камунізм».
Дэлегаты IV з'езда Саветаў ССРБ лічылі, што гутарка павінна ісці аб афармленні «ўжо фактычна існуючага Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэс-пуб- лік».
На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на партыйных кан-ферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных.
. На з’езд у Маскву была адпраўлена дэлегацыя БССР на чале з А.
Р.Чарвяковым
30 снежня 1922 г. у Маскве сабраўся Першы з'езд Саветаў Саюза ССР. Для ўдзелу ў з'ездзе прыбыла больш за 2 000 дэлегатаў. Дэлегаты-камуністы складалі 94,1%, беспартыйныя — 5,7%. Ад іншых партый удзельнічала ўсяго пяць чалавек.
Прадстаўніцтва ад рэспублік было наступальным: ад РСФСР — 1727, ад Украіны — 364, ад Закаўказскай федэрацыі — 91, ад ССРБ — 33 дэлегаты1.
Дакладчыкам на з'ездзе быў назначаны Сталін.
30 снежня 1922 г. 1 з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, УССР, БССР,
Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Гру-
зінскай ССР). Канчатковае зацвярджэнне Дэкларацыі і Дагавора павінна было адбыцца на Другім з'ездзе Саветаў СССР.
Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт. У склад ЦВК увайшлі: ад РСФСР - 270 членаў, УССР - 88, ЗСФСР - 26, БССР -7 членаў. Старшынямі ЦВК выбраны: М. I. Калінін ад РСФСР, Р. I. Пятроўскі ад УССР, Н. Нарыманаў ад ЗСФСР, А. Р. Чарвякоў ад БССР. Старшынёй саюзнага ЦВК быў абраны Калінін, а кіраўніком урада (СНК) У. І. Ленін, усе бальшавікі.
Такім чынам, рух ад унітарызму да савецкага федэралізму ўвянчаўся ў канцы 1922 г. стварэннем Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Адным з найгалоўнейшых вынікаў пяцігадовых намаганняў бальшавікоў па пераўтварэнню нацыянальных адносін было тое, што ўся кіраўніцкая структура краіны была перабудавана на аснове нацыянальна-тэрыта- рыяльнага пачатку і ў выніку гэтага ўтвораны розныя аўтаноміі і саюзныя рэспублікі. Былая «метраполія» — Расія была юрыдычна ўраўнована з іншымі рэспублікамі — заснавальніцамі СССР.
Пастановай 2-й сесіі ЦВК СССР ад 6 ліпеня 1923 г. была зацверджана і ўведзена ў дзеянне Канстытуцыя СССР. Але пакуль яшчэ гэта не была канчатковая рэдакцыя Асноўнага Закона,
Канчатковы тэкст Канстытуцыі СССР зацвердзіў II Усесаюзны з'езд Саветаў 31 студзеня 1924 г. Затым у студзені 1924 г. Канстытуцыю ратыфікавалі (зацвердзілі) усе чатыры саюзныя рэспублікі: РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР. Гэта працэдура абумоўлівалася характарам Канстытуцыі, якая складалася з Дэкларацыі і Дагавора аб утварэнні Саюза ССР.
У студзені 1924 г. была прынята (Першая) Канстытуцыя СССР, якая дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай.
Першая Канстытуцыя СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.
Выключнай прэрагатывай СССР было прадстаўніцтва Саюза ў міжнародных адносінах; змяненне знешніх граніц Саюза, а таксама ўрэгуляванне пытанняў аб змяненні граніц паміж саюзнымі рэспублікамі; заключэнне дагавораў аб прыёме ў састаў Саюза новых рэспублік; аб'яўленне вайны і заключэнне міру; заключэнне знешніх дзяржаўных пазык;
ратыфікацыя міжнародных дагавораў; кіраўніцтва замежным гандлем і ўстанаўленне сістэм унутранага гандлю; кіраўніцтва транспартам і паштоватэлеграфнай справай; зацвярджэнне адзінага Дзяржаўнага бюджэту СССР; арганізацыя і кіраўніцтва ўзброенымі сіламі Саюза; устанаўленне манетнай, грашовай і крэдытнай сістэмы, а таксама сістэмы агульнасаюзных, рэспубліканскіх і мясцовых падаткаў; устанаўленне права агульнай амністыі; устанаўленне сістэмы мер і вагаў; выданне законаў аб працы, ахове народнага здароўя, асвеце, грамадзянскім і крымінальным заканадаўстве, судовым ладзе і судаводстве.
Да кампетэнцыі Саюза адносілася права ўстанаўлення асноў і агульнага плана ўсёй народнай гаспадаркі Саюза, вызначэнне галін прамысловасці і асобных прамысловых прадпрыемстваў, якія маюць агульнасаюзнае значэнне, устанаўленне агульных пачаткаў землеўпарадкавання і землекарыстання, карыстанне нетрамі, лясамі і водамі.
Паўнамоцтвы саюзных рэспублік знаходзілі адлюстраванне ў іх праве на ўдзел у законатворчасці і ў кіраванні саюзнымі справамі. Канстытуцыя прадугледжвала, што ЦВК СССР складаецца з дзвюх палат: Саюзнага Савета і Савета Нацыянальнасцей.
I яшчэ адна асаблівасць. ЦВК СССР выбіраў па колькасці саюзных рэспублік чатырох сваіх старшынь.
У Канстытуцыі СССР 1924 г. заяўлялася аб абмежаванні суверэнітэту саюзных рэспублік толькі ў межах, указаных у Канстытуцыі, і толькі па прадметах, аднесеных да кампетэнцыі Саюза. Па-за гэтымі абмежаваннямі кожная саюзная рэспубліка ажыццяўляла сваю дзяржаўную ўладу самастойна. Такім чынам, большая частка паўнамоцтваў належала саюзным органам.
Знешнім выражэннем суверэнітэту рэспублікі лічылася права свабоднага выхаду з СССР. На справе гэта права мела чыста дэкаратыўныя функцыі. Выхад з СССР мог разглядацца як контррэвалюцыйная акцыя, і сама распрацоўка прававой працэдуры рэалізацыі гэтага права азначала б нявер'е ў трываласць Савецкага Саюза і г. д.
Для непасрэднага кіраўніцтва асобнымі галінамі дзяржаўнага кіравання Канстытуцыя СССР прадугледжвала ўтварэнне 10 народных камісарыятаў, якія падраздзяляліся на агульнасаюзныя і аб'яднаныя (саюзна-рэспуб- ліканскія).
Канстытуцыя змяшчала вычарпальны пералік службовых асоб Савета Народных Камісараў Саюза ССР. У яго ўваходзілі старшыня, яго намеснікі, 10 народных камісараў. Прадугледжваўся інстытут упаўнаважаных некаторых саюзных Наркаматаў пры рэспубліканскіх урадах. Такое права мелі наркаматы па замежных справах, ваенных і марскіх справах, замежнаму гандлю, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў.
Канстытуцыяй СССР вызначаўся састаў Савета Народных Камісараў (урада) саюзных рэспублік: старшыня, намеснік, 10 наркомаў
Канстытуцыя мела спецыяльную главу аб органах па барацьбе з контррэвалюцыяй. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны гэтыя органы
былі рэарганізаваны. У пачатку 1922 г. Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй, спекуляцыяй і злачынствамі па пасадзе была скасавана. Замест яе пры Народным Камісарыяце ўнутраных спраў
было ўтворана Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пад старшынствам Народнага камісара або прызначанага ўрадам яго намесніка.
Згодна з Канстытуцыяй СССР 1924 г. (арт. 61), з мэтай барацьбы з палітычнай і эканамічнай контррэвалюцыяй, шпіянажам і бандытызмам
пры Савеце Народных Камісараў СССР стваралася Аб'яднанае дзяр-
жаўнае палітычнае упраўленне (АДПУ). У саюзных рэспубліках засноў-
валіся дзяржаўныя палітычныя ўпраўленні, якія ўзначальвалі ўпаўнаважаныя АДПУ.
Канстытуцыі саюзных рэспублік былі прыведзены ў адпаведнасць з саюзным Асноўным Законам. У БССР, дзе па сутнасці не было Канстытуцыі як цэльнага аб'ёмнага дакумента, трэба было тэрмінова заняцца распрацоўкай яе новага тэксту.
Да прыняцця новай Канстытуцыі VI Усебеларускі Надзвычайны з'езд Саветаў 16 сакавіка 1924 г. стварыў ЦВК Саветаў БССР у саставе 120 членаў і 30 кандыдатаў. ЦВК павінен быў выбраць свой прэзідыум у саставе стар-
шыні, сакратара і сямі членаў. Быў адменены канстытуцыйны артыкул
аб тым, што старшыня ЦВК адначасова з'яўляецца і старшынёй Саў-
наркома. З'езд прапанаваў Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту рэспублікі стварыць Савет Народных Камісараў — выканаўчы орган ЦВК у саставе старшыні, яго намесніка, старшыні СНГ, наркомаў земляробства, фі=- нансаў, працы, унутраных спраў, юстыцыі, рабоча-сялянскай інспекцыі, асветы, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння. Саўнарком, як гэта прадпісвала саюзная Канстытуцыя, павінен быў уключаць упаўнаважаных народных камісарыятаў СССР — па замежных справах, ваенных і марскіх справах, замежнага гандлю, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў.
УЗБУЙНЕННІ БССР Утварэнне СССР, акрамя ўсяго астатняга, абумовіла магчымасць для на-
цыянальна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларусаў.
3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БелССР раенаў з пераважаўшым беларускім насельніцтвам.
Увыніку ў склад БССР увайшлі 8 паветы былой Віцебскай губ., 6 паветаў Магілёўскай губ. , 2 паветы Смаленскай губ. У выніку - тэрыторыя БССР павялічылася з 55, 2 тыс да і 10, 5 тыс км кв., а колькасць насельніцтва
-з і 554 570 да 4 171 886 чал
Уадпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСу ад 6 снежня І926 г. адбы-
лося другое ўзбуйненне БССР, калі яе межы пашырыліся за кошт Гомель скага і Рэчыцкага паветаў, у выніку чаго тэрыторыя БССР вырасла да 125 950
км кв, а насельніцтва да 5 млн.
Зразумела, што далёка не ўсе кіраўнікі ўключаных у БССР раёнаў былі гэтым задаволены І толькі падпарадкуючыся партыйнай дысцы-пліне, яны