Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 597

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Усвятамі, які існаваў з лютага па верасень 1942 г. Выкарыстаўшы зручны момант, праз Суражскія або Віцебскія вароты ў тыл былі перапраўлены 20 партызанскіх атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чалавек, звыш 5 тыс. адзінак зброі, вялікую колькасць боепрыпасаў, медыкаментаў, абмундзіравання. Гэта дазволіла наладзіць сувязь ЦК КП(б)Б з дзеючымі атрадамі, палепшыць іх узбраенне і арганізацыйную структуру, папоўніць фарміраванні кваліфікаванымі кадрамі, інструктарамі падрыўной справы.

Баявая дзейнасць і ўаземадзеянне партызан у 1942-1943 гг.

На базе атрадаў сталі ўтварацца партызанскія брыгады. Так, у красавіку 1942 г. ўзнікла І Беларуская партызанская брыгада на чале са Шмыровым. У канцы года такіх брыгад налічвалася 56 (“Жалязняк”, “За Савецкую Беларусь”). Меркавалася будаваць партызанскія сілы па ўзору арміі: узвод, рота, батальён, полк, брыгада, але не ва ўсім такі парадак сябе апраўдаваў.

У маі 1942 г. быў прыняты тэкст прысягі партызана. Набіралі сілу курсы падрыхтоўкі падрыўнікоў, арганізатараў супраціўлення у г. Мураме – “Асобы беларускі збор”.

Паводле Пастановы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР, у маі 1942 быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з Першым сакратаром ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка, а ў верасні Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). Начальнікамі штаба з'яўляліся П.З.Калінін, А. А. Прохараў.

3 утварэннем кіруючых цэнтраў (ЦШПР і БШПР, “асобы збор”) раслі партызанскія сілы і памнажалася іх баявая актыўнасць. Партызаны ўсё часцей праводзілі буйныя наступальныя аперацыі, узмацнялі ўдары па камунікацыях, гарнізонах, апорных пунктах і іншых аб'ектах захопнікаў. Да жніўня 1942 г. колькасць народных мсціўцаў павялічылася больш чым на 23 тыс. чалавек, а да пачатку 1943 г. перавысіла 56 тыс. Узброеную барацьбу вялі 56 брыгад, аб'яднаныя ў 220 атрадаў. Акрамя таго, 292 атрады дзейнічалі самастойна. Партызанскія рэзервы складалі на гэты час звыш 150 тыс. чал.

Буйнейшыя аперацыі 1942 г. Брыгада “За Савецкую Беларусь” (камандзір Петракоў) у ноч на 4 жніўня падарвала 4-х пралётны мост праз Дрысу “Полацк-Даугаўпілс” і спыніла рух на 16 сутак. 28 жніўня тры атрады Магілёўскай вобласці на чале з Жуніным разбілі станцыю “Слаўнае” (Орша-Ба- рысаў), падарвалі 2 км палатна, мост, станцыю, воданапорную вежу, 10 эшалонаў і складоў. Група атрадаў Мінскай і Палескай абласцей на чале з Мачульскім у ноч на 3 лістапада 1942 узарвала 132 мятровы мост праз Пціч па лініі Гомель-Гомель і перарвалі рух эшалонаў на 18 сутак, калі ішлі баі за Сталінград.

Адной з форм барацьбы былі рэйды. Вясной 1942 г злучэнні Каржа і Казлова прайшлі 600 км маршам па фашысцкіх тылах, размешчаных у 6 раёнах Мінскай, Пінскай, Палескай абласцей.


Са жніўня па кастрычнік 1942 атрад “Баявы” правёў 500 км конны рэйд на чале з Флегонтавым.

У1942 г. ад ворага вызваляліся цэлыя раены, дзе ўлада пераходзіла да партызан і адноўленых органаў савецкай улады. Так, у 1942 г. былі разгромлены 123 гарнізоны, вызвалены 14 раённых цэнтраў, а ў 28 сумесна з падпольшчыкамі ажыццёўлены буйныя дыверсіі. Брыгада пад камандаваннем П. П. Капусты ачысціла ад акупантаў многія населеныя пункты Грэскага, Копыльскага і Уздзенскага раёнаў, агульнай плошчай 1100 кв.км. Брыгады "За Радзіму" і 1-я Мінская выгналізахопнікаў з часткі тэрыторыі Чэрвенскага, Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў, узялі пад свой кантроль да 350 кв. км, агульнай плошчы, пад непасрэдным уплывам партызан знаходзілася больш 6200 кв. км. Значна пашырылася Любанска-Акцябрская зона, дзе было вызвалена ад праціўніка 418 населеных пунктаў. У шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці звыш 70 нямецкіх гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў, у тым ліку ў Клічаве, былі разгромлены партызанамі пад камандаваннем I. 3. Ізоха, А. С. Юркаўца, В. I. Лівенцава, В. П. Свістунова, В. М. Сырцова. Была створана Клічаўская партызанская зона, плошчай 1900 кв. км.

Уверасні 1942 – выйшаў загад наркама абароны Сталіна “Аб задачах

партызанскага руху”.

Галоўнакамандуючым

партызанскіх сіл быў

прызначаны маршал К.

Я. Варашылаў.

 

У лютым 1943 г. быў зацверджаны медаль “Партызану Айчыннай вайны” І і ІІ ступені.

26-28 лютага 1943 г. у Маскве адбыўся У Пленум ЦК КП(б), які вызначыў далейшыя напрамкі партызанскага і падпольнага руху ва ўмовах наступлення Чырвонай Арміі.

Асноўным звяном у сістэме партыйнага кіравання барацьбой з’яўляўся падпольны райком партыі. Звычайна сакратар з’яўляўся камандзірам або камісарам партызанчскай брыгады (атрада).

Сярод беларускіх партызан знаходзіліся байцы звыш 70 нацыянальнасцяў, рускія (Нічыпаровіч, Барыкін), украінец Капуста, літовец Ваупшасаў, узбек Тапвалдыеў, таджык Таіраў, малдаванін Чэкан. У злучэннях Каўпака, Сабурава, Фёдарава налічвалася да трэці беларусаў. На беларускіх тэрыторыях існавалі базы літоўскіх і латышскіх партызан. Шмат беларускіх атрадаў бывала на тэрыторыі Смаленшчыны, Браншчыны і г. д. У верасні-лістападзе 1942 г партызаны Беларусі, Літвы, Латвіі сумесна разграмілі 15 гарнізонаў. На месце баёў да недаўняга часу размяшчаўся курган дружбы. У Пінскай партызанскай брыгадзе дзейнічаў польскі атрад імя Т. Касцюшкі.

3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.

Партызанская барацьба вялася ў цесным узаемадзеянні з патрыятычным падполлем. У гарадах і вёсках, што знаходзіліся пад акупацыяй, ствараліся партыйныя, камсамольска-маладзёжныя і антыфашысцкія органы і арганізацыі. У ліпені пачаў сваю дзейнасць Мінскі падпольны абкам партыі на чале з В. І. Казловым.


Уліку першых патрыятычнае падполле ўзнікла ў Мінску. Яго арганізатарамі з’яўляліся Кавалёў і Казінец. Да канца 1941 г. тут дзейнічаў “Ваенны Савет партызанскага руху”, а таксама да 2 тыс падпольшчыкаў Вясной 1942 у горадзе нават удалося выпусціць газету “Звязда” (Амельянюк). Яны падтрымлівалі сувязь з 30 партызанскімі атрадамі Мінскай, Магілёўскай і Баранавіцкай абласцей, яны пераправілі ў партызаны не меней 2200 ваеннапалонных і каля 6,5 тыс. цывільнага насельніцтва. У жорсткай сутычцы з ворагам беларускія патрыёты неслі вялікія страты. У сакавіку - маі 1942 г. былі арыштаваны 404 мінскія падпольшчыкі, з якіх 279 былі растраляны і павешаны. Новы ўдар па мінскім падполлі быў нанесены ў верасні-кастрыч- ніку 1942 г. у засценкі гестапа былі кінуты сотні пад-польшчыкаў. Усяго за час вайны тут дзейнічала 9 тыс. чал. патрыётаў, у тым ліку 1025 камуністаў і 2044 камсамольцаў. Вялікі ўклад у развіццё руху адыгралі старыя бальшавікі

Арндт, Матусевіч, Адзінцоў.

Уліпені 1941 г. Віцебскі абкам пакінуў для падпольнай работы звыш 60 чал. У 1942 г. – ужо 56 груп у тым ліку на чале з Веры Харужай. Але дзейнічала толькі з 1 кастрычніка па 13 лістапада 1942, да часу яе арышту фашыстамі.

Уверасні ў Гомелі дзейнічала каля 20 падпольных груп, у тым лі-ку начале з Т. С. Барадзіным.

Група К. Заслонава ў Оршы з лістапада 1941 па люты 1942 знішчылі больш за 200 паравозаў.

УМагілёве ў 1942-43 г. 40 груп, каля 400 чал, аб’ядналіся ў 1 арганізацыю “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі” (Гарошка, Крысевіч, Мэтэ)

УЗаходніх абласцях Беларусі актыўна дзейнічалі антыфашысцкія арганізацыі, што ствараліся па ініцыятыве камуністаў, былых членаў КПЗБ, камсамольцаў, іншых патрыётаў. У Вілейскай вобласці ў снежні 1941 вілейска- кура-нецкая падпольная арганізацыя (Мацюкевіч). Падпольны цэнтр у Брэсце (Жулікаў).

Умаі 1942 г. на базе антыфашысцкіх груп Васілішкаўскага, Шчучынскага, Радунскага, Скідзельскага раёнаў быў створаны Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці. Арганізатарамі камітэта з'яўляліся Г. М. Картухін, А. I. Іваноў, А. Ф.Манковіч і Б. I. Гардзейчык. Камітэт правёў значную работу па стварэнні новых і актывізацыі дзейнасці існуючых груп і арганізацый. Восенню 1942 г. пад кіраўніцтвам акруговага камітэта барацьбу з акупантамі вялі больш за 260 падпольшчыкаў.

Уліпені –жніўні 1941 г. у падполлі былі арганізаваны 4 абласных, 56 гарадскіх і раённых камітэтаў ЛКСМБ, звыш 600 пярвічных арганізацый. У Калінкавічах –група “Смугнар” (К. Ермілаў). Загінулі ў жніўні 1942. Арганізацыя ў Скідэлі (У. Кізевіч)

Камсамольская арганізацыя "Юныя мсціўцы" на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 г. Узначальвала гэту


арганізацыю былая работніца Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі" камсамолка Ефрасіння Зянькова. У складзе яе было каля 40 чалавек. Маладыя падпольшчыкі правялі 21 дыверсію: вывялі са строю ільнозавод, пілараму, электрастанцыю, некалькі мастоў, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, важныя разведданыя, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Савінфармбюро і г. д. Але гестапа выявіла патрыётаў. Пасля вайны Ефрасінні Зяньковай і Зінаідзе Партновай (пасмяротна) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Уканцы 1942 г. працавалі Віцебскі, Гомельскі, Магілёўскі, Пінскі абласныя, Бабруйскі, Барысаўскі, Любанскі, Мінскі, Слуцкі міжраённыя, Барысаўскі, Віцебскі, Гомельскі, Мінскі гарадскія і 63 раённыя падпольныя камітэты, у якіх змагалася каля 6 тыс. юнакоў і дзяўчат. Камсамольскія групы ў Мінску М. Кедышка і Кабушкіна.

Ужніўні 1942 г. агенты СД трапілі на след патрыётаў Брэста. Было арыштавана каля 100 чалавек. У снежні 1942 г. такі ж лёс напаткаў многіх патрыетаў Магілёва, Віцебска. Большасць арыштаваных загінулі ў концлагерах, на шыбеніцах, у душагубках, былі расстраляны. Аднак масавы тэрор і рэпрэсіі не зламалі волю беларускага народа да змагання з германскімі акупантамі.

Уноч на 30 ліпеня 1943 г. камсамолец Ф. Крыловіч на ст. Асіповічы замініраваў эшалон з ГЗМ, ад выбуху якога загарэліся яшчэ 2 – з танкамі і боепрыпасамі.

Узмацніла сваю працу разведка. Савецкаму камандаванню стала вядома аб хімічных распрацоўках акупантаў, наступленні пад Курскам, ракетах ФАУ-1 і 2.

Патрыятычным рухам у Беларусі кіравалі падпольныя партыйныя органы і арганізацыі. Усяго ў да 1944 гг. дзейнічала 10 абкамаў, 17 міжрайкамаў і міжрайпартцэнтраў, 8 гаркамаў, 2 гаркамы-райкамы, 166 райкамаў КП(б)Б і 184 тэрытарыяльныя партыйныя арганізаныі.

Угады вайны дзейнічалі 10 абласных, 6 міжраённых, 189 раённых, 13 гарадскіх падпольных камітэтаў ЛКСМБ і амаль 3 тыс. падпольных арганізацый.

Уздым партызанскай барацьбы ва ўмовах карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайне

1943 г. з'явіўся годам карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайне. Разгром нямецкіх армій пад Сталінградам, паклаў пачатак пера-ходу стратэгічнай ініцыятывы да Чырвонай Арміі. Наступальныя аперацыі савецкіх войск уздымалі маральны дух насельніцтва захопленых краін Еўропы і акупіраваных тэрыторый Савецкага Саюза. У год карэннага пералому ў Другой сусветнай вайне рады партызан Беларусі папоўніліся больш чым на 170 тыс. чалавек і налічвалі ў канцы 1943 г. каля 212 тыс. байцоў. У баях з ворагам на працягу 1941-1943 гг. загінула звыш 33 тыс. партызан.


Значна ўзмацніліся сілы народных мсціўцаў у заходніх абласцях рэспублікі. Важную ролю адыграла перадыслакацыя ў 1943 г. ў гэты рэгіён 9 партызанскіх брыгад, 10 атрадаў і 15 арганізатарскіх груп з усходніх абласцей Беларусі. Асабовы склад сіл павялічыўся ў 3 разы: з 11,1 тыс. да 36,8 тыс. чалавек.

ЦК КП(б)Б і БШПР ажыццяўлялі вялікую работу па ваеннай падрыхтоўцы камандных кадраў, арганізатараў партыйнага і камсамольскага падполля, інструктароў, падрыўнікоў, радыстаў, разведчыкаў і іншых спецыялістаў. За час вайны ў вучэбных цэнтрах было падрыхтавана 529 арганізатараў падполля, 265 камандзіраў, камісараў і начальнікаў штабоў, 1146 інструктараў мін- на-падрыўной справы, 457 радыстаў, 252 разведчыкі, 52 паліграфісты-набор- шчыкі, 23 хімінструктары, 12 рэдактараў газет, 11 вадалазаў.

Асноўная работа па ваеннай падрыхтоўцы партызан ажыццяўлялася непасрэдна ў атрадах і брыгадах. Так, непасрэдна ў атрадах было падрых-та- вана каля 15 тыс падрыўнікоў. Напрыклад, у Гомельскай вобласці дзейнічала 209 камсамольска-маладзёжных дыверсійных груп, якія аб'ядноўвалі звыш 1300 юнакоў і дзяўчат, у Мінскай вобласці ў 569 групах змагалася 4100 чалавек, 2950 падрыўнікоў у Магілёўскай вобласці, 1180-у Баранавіцкай, 1080-у Беластоцкай, 570 - у Брэсцкай.

За вясну-лета 1943 г. было разгромлена больш за 220 варожых гарнізонаў.

Баявая падрыхтоўка партызан садзейнічала эфектыўнай барацьбе. Асабліва актыўныя баі і дыверсіі партызан разгарнуліся напярэдадні і ў час Курскай бітвы. 24 чэрвеня 1943 г. было прынята рашэнне БШРП аб пачатку "рэйкавай вайны". Першы этап пачаўся ў ноч на 3 жніўня 1943 г.

19 верасня пачаўся другі этап – пад назвай “Канцэрт” і за 2 этапы якой было пашкоджана 211 тыс. км чыгуначных рэек, узарваны 2171 цягнік, 6 бронецяг-нікоў, 32 вадакачкі, 295 чыгуначных мастоў.

Трэці этап “рэйкавай вайны” пачаўся напярэдадні аперацыі “Багратыён”. 20 чэрвеня 1944. Сапраўднымі майстрамі падрыўной справы былі Аляксандр Ісачанка, Павел Кажушка, Фёдар Бачыла, Фёдар Кухараў, Міхаіл Мармулёў, Уладзімір Парахневіч, Рыгор Такуеў, Мамед-Алі Тапвалдыеў і многія іншыя.

8. Гераізм Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, працоўных савецкага тылу – галоўныя фактары разгрому ворага. Уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам.

Гераізм Чырвонай Арміі

Першае сакрушальнае паражэнне фашысты пацярпелі пад Масквой у снежні 1941-1942 г. Гэта перамога Чырвонай Арміі, акрамя іншага натхніла партызан і падпольшчыкаў Беларусі на ўзмацненне барацьбы супраць акупантаў. Але стратэгічная ініцыятыва яшчэ заставалася на баку ворага.