ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 602
Скачиваний: 0
дзенне прымусовай мабілізацыі, якая пачалася ў адпаведнасці з загадам Р. Астроўскага ад 6 сакавіка 1944 г., ёй падлягалі ўсе мужчыны 1908-1924 г.н. За няяўку на зборны пункт пагражала смяротная кара. Між тым, мабілізацыя ў БКА была шырока выкарыстана для набору рабочай сілы ў Германію, фізічнай расправы з мірным насельніцтвам. Да канца сакавіка 1944 г. удалося мабілізаваць прыкладна 24-25 тыс. чалавек У далейшым яны ўдзельнічалі ў гаспадарчых работах, у ахове збудаванняў і складоў, а таксама ў барацьбе супраць партызан. Асабліва ў гэтым напрамку вызначаўся батальён пад камандаваннем Б. Рагулі на Навагрудчыне.
Пад уплывам агітацыі патрыётаў, а таксама баявых аперацый партызан, што былі накіраваныя на зрыў мабілізацыі, поспехаў Чырвонай Арміі на франтах вайны, адбывалася масавае дэзерцірства з БКА і пераход яе членаў са зброяй да партызан. У час вызвалення Беларусі частка актыўных байцоў БКА вымушана была адступіць на тэрыторыю германскага рэйха.
27 чэрвеня 1944 г., калі Чырвоная Армія ўжо падыходзіла да Мінска, у гарадскім тэатры было праведзена апошняе афіцыйнае мерапрыемства БЦР - сход бургамістраў, начальнікаў паліцыі, членаў БЦР і іншых "дэлегатаў" беларускага народа, якія назвалі сябе Другім усебеларускім кангрэсам. Кангрэс абвясціў сябе "паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа", выказаў непрызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасці, аб'явіў неправамоцнымі ўсе польска-савецкія пагадненні, што датычыліся Беларусі, выбраў Р. Астроўскага прэзідэнтам БЦР. У прывітальнай тэлеграма А. Гітлеру ад Другога усебеларускага кангрэса, падпісанай Р. Астроўскім, адзначалася, "што Беларускі Народ будзе нязломна змагацца побач з нямецкім жаўнерам супроць супольнага нашага ворага — бальшавізму. Мы спадзяёмся і верым у канчатковую перамогу, каторая, пад Вашым кіраўніцтвам пры будове Новае Эўропы, прынясе шчасьлівую будучыню вольнаму Беларускаму Народу". Не закончыўшы работы, кангрэсмены збеглі ў Кенігсберг, а затым – у Берлін. 3 дазволу гітлераўцаў праводзілі антысавецкую работу сярод беларускай эміграцыі, а таксама насільна вывезеных на працу ў Германію беларусаў з мэтай стварэння беларускай арміі.
Маладзёжная палітыка захопнікаў. У доўгатэрміновай палітыцы германскіх улад стаўка рабілася на падрастаючае пакаленне, уцягненне моладзі ў сферу інтарэсаў гітлераўскай Германіі. 3 гэтай нагоды ішла актыўная работа па стварэнні маладзёжных арганізацый, дзейнасць якіх будавалася на ўзор германскай маладзёжнай арганізацыі Гітлер-югенд. Так, 22 чэрвеня 1943 г. афіцыйна быў абвешчаны Саюз беларускай моладзі на чале з М. Ганько і Н. Абрамавай. Каля трох месяцаў працягвалася актыўная арганізатарская работа. Толькі 17 ліпеня былі назначаны кіраўнікі аддзелаў галоўнага штаба і акруговыя кіраўнікі. Згодна са статутам, у члены СБМ маглі ўступаць толькі беларусы 10-20-гадовага ўзросту.
У чэрвені 1943 г. былі адкрыты школы па падрыхтоўцы кіруючых кадраў СБМ у Мінску, Альберціне, Драздах, а з лютага 1944 г. у Фларыянаве. У Мінску, пры галоўным штабе, рыхтаваліся вышэйшыя кіраўнікі СБМ. Ужо 16 чэрвеня быў зроблены першы выпуск арганізатараў саюза. У Драздах пад Мінскам і ў Фларыянаве, недалека ад Ляхавіч, навучанне праходзілі кіраўнікі дзяўчат, а ў Альберціне, што пад Слонімам, абучаліся будучыя важакі павятовых і валасных арганізацый. За час дзейнасці школ СБМ было пад-рыхта- вана звыш 1300 кіраўнікоў саюза, што дазволіла стварыць даволі шырокую сетку арганізацый, якія аб'ядноўвалі каля 12,5 тысяч юнакоў і дзяўчат.
3 канца 1943 г. у СБМ пачалася актыўная вярбоўка ў дапаможныя воінскія фарміраванні і атрады СС. У снежні 1943 г. шэф-праваднік СБМ Ганько выдае сакрэтны загад аб мабілізацыі ў роту СС юнакоў 1920-1927 г.н. Акруговыя кіраўнікі абавязваліся да 10 студзеня 1944 г. закончыць падбор кандыдатаў. Пачынаючы з вясны 1944 г., акупанты і іх памочнікі вымушаны былі разгарнуць адкрытую дабравольна-прымусовую вярбоўку 15-20-гадовых юнакоў у ваенна дапаможныя фарміраванні Трэцяга рэйха. Радыё, газеты, шматлікія лістоўкі заклікалі моладзь вербавацца на службу ў германскую армію. Вясной 1944 г. германскія вайсковыя ўлады дазволілі стварыць Саюз рускай моладзі, Саюз барацьбы супраць бальшавізма, Саюз татарскай моладзі. Рабілася ўсё магчымае, каб уцягнуць моладзь у сферу германскіх інтарэсаў.
Палітыка генацыду.
Побач з задачамі па ваенным захопе Тэрыторыі СССР дырэктывамі гітлераўскага камандавання вызначаліся канкрэтныя планы па ўключэнні германскага вермахта ў праграму па масавым вынішчэнні асобных груп мясцовага насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, палітычных або рэлігійных матывах. У масавых маштабах злачынная палітыка вынішчэння праводзілася на ўсёй акупіраванай савецкай тэрыторыі. Аднак Беларусь панесла найбольш вялікія страты – каля 3 млн чалавек.
Акупанты стварылі на тэрыторыі Беларусі сістэму турмаў і канцэнтрацыйных лагераў, дзе без суда і вызначэння тэрміну зняволення знаходзіліся дзесяткі тысяч людзей. Болыы за 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў: для ваеннапалонных, для цывільнага насельніцтва, жаночыя лагеры, перасыльныя лагеры СС, штрафныя, гета, дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі. Адзін з першых лагераў смерці быў створаны ў в. Дразды каля Міснка, дзе ў ліпені — верасні 1941 г. ўтрымліваліся ваеннапалонныя і цывільныя асобы ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў. Самым буйным не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй захопленай савецкай зямлі з'яўляўся Трасцянецкі лагер смерці, дзе было знішчана больш за 206 тыс. чалавек. Адным з буйнейшых гарадскіх лагераў смерці было мінскае гета, створанае па загаду начальніка 812-й палявой камендатуры 19 ліпеня 1941 г. У ім было загублена каля 100
тыс. чалавек. Па няпоўных дадзеных у лагерах смерці на тэрыторыі Беларусі германскія акупанты загубілі больш за 1400 тыс. савецкіх грамадзян.
Знішчэнне беларускіх людзей насіла мэтанакіраваны характар, што выцякала з нацысцкай ідэалогіі і захопніцкай палітыкі германскіх акупантаў. Расправы над людзьмі былі самымі жудаснымі і пераўзыходзілі сярэдневяковае варварства. Гітлераўцы нярэдка заганялі людзей у будынкі, зачынялі дзверы і падпальвалі. Людзі гарэлі, паміраючы пакутлівай смерцю. 3 9200 населеных пунктаў, разбураных і спаленых акупантамі ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 628 былі знішчаны з усімі жыхарамі, 4667 -- з часткай насельніцтва. У Віцебскай вобласці 243 вёскі спальваліся двойчы; 83 - тройчы, 22 - чатыры і больш разоў.
За гады акупацыі Беларусь страціла палову свайго нацыянальнага багацця. Амаль поўнасцю былі знішчаны энергетычныя магутнасці, 90 % станочнага парку, на 40 % скараціліся пасяўныя плошчы, без даху над галавой засталося амаль 3 мільёны чалавек. Пасля вызвалення ў рэспубліцы наліч-ва- лася 60 тыс. дзяцей-сірот. Поўнасцю было знішчана 6177 і часткова 2648 школьных памяшканняў, 40 ВНУ,, 24 навуковыя ўстановы, 200 і бібліятэк, 4756 тэатраў і клубаў, 1377 бальніц і амбулаторый, 2188 дзіцячых ўстаноў.
У цэлым, рознабаковая дзейнасць фашыстаў па стварэнні і ўмацаванні акупацыйнага рэжыму не прынесла ім пажаданых вынікаў. Беларускі народ не скарыўся, не паддаўся гітлераўскім абяцанням, а ўзяўся за зброю.
7. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вызначальную ролю ў арганізацыі і кіраванні партызанскай і падпольнай барацьбойадыгрывала Камуністычная партыя(бальшавікоў) Беларусі
Напярэдадні вайны у КП(б)Б налічвалася 50 754 членаў і 24 297 кандыдатаў у члены партыі. Працавала 10 абласных, 14 гарадскіх, 12 раённых у гарадах і 187 сельскіх райкомаў партыі. З пачаткам вайны у армію паступіла больш 26 тыс камуністаўі130 тыскамсамольцаў.
30 чэрвеня ЦК КПБ прыняў Дырэктыву № 1 “Аб падрыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый, якія знаходзяцца пад пагрозай фашысцкай акупацыі”.
1 ліпеня з’явілася яго – Дырэктыва № 2 “Па разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага”. У далейшым ЦК КП(Б)Б з Мінска перабазіраваўся ў Магілёў, затым у г. п. Ліозна, Рослаўль (Смал. вобл.), 16 ліпеня – Гомель, 20 жніўня-3 кастрычніка у р-не Арла, затым у Маскве). Усяго ў тыле пакідалася каля 8 тыс камуністаў.
Нягледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыму i рэпрэсіі, патрыятычны рух беларускага народа супраць германскіх захопнікаў узрастаў i пашыраўся, прымаўэфектыўныяарганізаваныяформыi разнастайныя метадыбарацьбы.
Частка насельніцтва не выконвала загады акупацыйных улад, ігнаравала ix распараджэнні i ўказанні, аказвала маральную i матэрыяльную падтрымку партызанам, падпольшчыкам, а таксама трапіўшым у акружэнне воінам Чырвонай Арміі.
3 першых дзён вайны частка насельніцтва пад кіраўніцтвам астаўленых партыйных, савецкіх i камсамольскіх работнікаў, а таксама вайскоуцаў, што трапілі ў акружэнне, стваралі партызанскія групы i атрады. Адным з першых партызанскіх фарміраванняў, створаных 24—26 чэрвеня 1941 г. на акупаванай тэрыторыі Беларусі, быў партызанскі атрад пад камандаваннем В.З. Каржа, які налічваў каля 60 чалавек і дзейнічаў у раёне Пінска. 26 чэрвеня на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці быў створаны атрад "Чырвоны Кастрычнік", кіраўнікі якога – Ц.П.Бумажкоў і Ф. Паўлоўскі сталі першымі партызанамі – Героямі Савецкага Саюза. У ліпені 1941 г. у Суражскім раёне пад кіраўніцтвам М.П.Шмырова быў створаны партызанскі атрад, які ўвайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. За ліпень — верасень 1941 г. было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і груп, у якіх налічвалася больш за 8300 чалавек. Апрача таго ў ддругой палове года самастойна ўзнікла каля 60 атрадаў і груп.
У другой палове 1941 г. сваёй актыўнасцю вызначыліся таксама атрады і групы, на чале якіх стаялі: М. П. Ганчароў (Беласточчына), М. М. Бяляўскі (Тураўскі раён), I. С. Федасеенка (Гомельскі раён), I. А. Яраш (Барысаўскі раён), I. 3. Ізох (Клічаўскі раён), У. I. Нічыпаровіч, В. Т. Варанянскі, Р. М. Сталяроў — на Міншчыне і інш.
Зразумела, баяздольнасць беларускіх партызан i падпольшчыкаў была яшчэ невысокай. Частка створаных летам-восенню 1941 г. атрадаў i груп былі разгромлены, некаторыя перапынілі дзейнасць, другія, выканаўшы заданне, выйшлі ў савецкі тыл. Аднак, каля 200 атрадаў i груп нават у такіх неспрыяльных умовах працягвалі барацьбу з ворагам. У канцы жніўня іх налічвалася звыш 2, 6 тыс байцоў. Дзейнічала “Памятка камандзіру і камісару партызанскага атрада”. У газеце “Звязда” за 2 жніўня 1941 г. з’явілася “Прысяга беларускага партызана”. Але была яшчэ моцная вера ў тое, што ворага праз кароткі час ўдасца разграміць сіламі Чырвонай Арміі і без удзелу партызан, таму з боку ДКА, Стаўкі не прыкладалася вялікіх намаганняў да арганізацыі руху супраціўлення.
Тым не менш, за верасень-снежанъ 1941 г. партызаны падарвалі 80 эшалонаў, знішчылі каля 10 тыс. салдат i афіцэраў праціўніка. Разграмілі 9 вайсковых штабоў, вывялі са строю 33 самалёты, 78 танкаў і 131 бронемашын, 973 аўтамабілі, 137 матацыклаў, 155 чыгуначных і шашэйных мастоў, спалілі 63 склады з боепрыпасамі і гаручым.
Разгром немцаў пад Масквой узняў маральны настрой патрыётаў, станоўча адбіўся на актывізацыі і пашырэнні патрыятычнага руху ў Беларусі. У выніку контрнаступлення савецкіх войск утварыўся 40-кіламетровы разрыў нямецкага фронту на стыку груп армій "Поўнач" і "Цэнтр" - паміж Веліжам і