Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 604

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

групы армій "Цэнтр". Прыфрантавая паласа знаходзілася ў непасрэдным веданні ваеннага камандавання.

Паўднёвыя раёны Палескай, Пінскай і Брэсцкай абласцей з абласнымі цэнтрамі Мазыр, Пінск, Брэст былі далучаны да Рэйхскамісарыята “Украіна”, Беластоцкую, паўночныя раёны Брэсцкай, частку раёнаў Баранавіцкай

абласцей гітлераўцы ўключылі ў склад Усходняй Прусіі. Паўночна-за-ходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да

Генеральнай акругі Літва.

Пытанні агульнага кіравання на тэрыторыі рэйхскамісарыятаў "Остланд"

і“Украіна" былі сканцэнтраваны ў Усходнім міністэрстве, паліцэйская улада

— у Гімлера (рэйхсфюрэра СС і начальніка паліцыі Германіі). У зоне дзеяння вермахта ўлада прыналежыла ваенным камендантам. У захопленых раёнах і на тэрыторыі сельсаветаў акупанты стварылі мясцовыя адміністрацы і самакіравання.

3.Генеральны камісарыят Беларусі. Аппарат кіравання.

Усклад уласна Беларусі, ці як яе акупанты называлі "Генаральбецырк Вайсрутэніэн" (Генеральная акруга Беларусь), было ўключана 68 раёнаў з агульнага ліку 192 сельскіх і 9 гарадскіх раёнаў, якія ўваходзілі ў склад БССР напярэдадні вайны. Агульная плошча ГАБ складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3,1 млн. чалавек (на 04.12.41 г.) і ГАБ была ўключана ў склад Рэйхскамісарыята Остланд з рэзідэнцыяй у Рызе.

Генеральная акруга Беларусь падзялялася на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Слонімскую, Слуцкую, Навагрудскую. Мінск з'яўляуся цэнтрам Генеральнай акругі Беларусь і выдзяляўся ў аддзельную акругу. Вышэйшым выканаўчым органам тут з'яўляўся Генеральны камісарыят Беларусі, які ўзначальваў В. Кубэ. Яму падпарадкоўваліся гебітскамісарыяты, штатскамісарыяты (гарады), артскамісарыяты (раёны). Дзейнасць акупацыйнага апарата адбывалася на прынцыпе "фюрэрства" - адзінаўладдзя. Кожны гебітскамісар выдаваў загады і распараджэнні па свайму меркаванню, кіруючыся толькі ўказаннямі вышэйшых германскіх інстанцый. У воласцях прызначаліся валасныя старшыні, а ў вёсках -старасты. Работу раённых, валасных упраў

істараст вёсак накіроўвалі і жорстка кантралявалі спецыяльна прызначаныя шэфы - камісары, каменданты, крайсляндвірты, зондэр-фюрэры і г. д.

Ва ўсходняй частцы Беларусі ваенна-адміністрацыйныя функцыі выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры, якія надзяляліся ўсёй паўнатой улады ў зоне сваёй дзейнасці. У раёнах дыслакацыі ахоўных дывізій у 1942 г. дзейнічала 11 палявых і 23 мясцовыя камендатуры і т. зв. мясцовыя грамадзянскія ўлады. Ім падпарадкоўваліся і шматлікія вайсковыя гарнізоны, каманды жандармерыі, групы тайнай палявой паліцыі (ГФП). Усяго на гэтай тэрыторыі дзейнічала 8 груп ГФП (Полацк, Віцебск, Орша, Барысаў, Лепель, Бабруйск, Старыя Дарогі, Магілёў), якія мелі 20 перыферыйных каманд. Толькі групай ГФП, якая дзейнічала ў Оршы, з верасня 1941 г. па


верасень 1942 г. было павешана і расстраляна болып за 17 500 савецкіх патрыётаў.

Узброенай апорай створанага рэжыму з'яўляліся акупацыйныя войскі вермахта - ахоўныя дывізіі. У 1941 г. на тэрыторыі Беларусі іх было 5. Яны забяспечвалі ахову камунікацый і ваенных аб'ектаў, лагераў ваеннапалонных, вялі барацьбу супраць партызан і насельніцтва. Акрамя сіл вермахта для падтрымкі акупацыйнага рэжыму быў прыдадзены значны паліцэйскі аппарат. Каб утрымліваць пад кантролем тэрыторыю захопленай Беларусі, акупанты вымушаны былі трымаць тут ваенна-паліцэйскія сілы колькасцю да 160 тыс. чалавек, не лічачы франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан. У загадзе начальніка штаба вярхоўнага камандавання вермахта Кейтэля аб падаўленні "камуністычнага паўстанцкага руху" ад 16 верасня 1941 г. адзначалася: "а) кожны выпадак супраціўлення нямецкім акупацыйным уладам, незалежна ад абставін, варта расцэньваць як праяву камуністычных падкопаў;

б) ...У якасці адплаты за жыццё аднаго нямецкага салдата у такіх выпадках, як правіла, павінна лічыцца смяротная кара для 50 — 100 камуністаў. Спосаб прывядзення прыгавору ў выкананне павінен як мага больш узмацніць уздзеянне па застрашэнні".

4. Прамысловая і сельска-гаспадарчая палітыка захопнікаў.

Нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі быў звязаны і з жахлівымі праявамі рабавання і эксплуатацыі мясцовага насельніцтва у тым ліку, у лагерах ваенна-палонных, на ваенна-катаржных работах, лагерамі, у гета, за межамі СССР.

Мясцовае насельніцтва павінна было выконваць розныя працоўныя павіннасці. Да канца 1941 г. была праведзена дэталаёвая інвентарызацыя ўсіх прамысловых прадпрыемстваў і працоўных рэсурсаў. У выніку гэтага 1 снежня ў Мінску працавала 73 прадпрыемствы, у снежні 1942 г. — 117, а ў красавіку 1943 г. — 140. Усяго на тэрыторыі Беларусі была адноўлена праца звыш чым на 800 прамысловых прадпрыемствах. Насельніцтва было вымушана стаць на ўлік на біржы працы. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі, працоўны дзень складаў у сярэднім 12 гадзін у суткі.

Сельскае насельніцтва выконвала "гадавыя гаспадарчыя заданні" па абавязковых пастаўках зерня, мяса, яек і іншых прадуктаў харчавання, а таксама воўны, ільну, канапель і г.д. 3 мэтай арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці акупацыйная адміністрацыя ў пачатку 1942 г. правяла зямель-ную рэформу – “Аб новым парадку землекарыстання”, мэтай якой з'яўлялася надзейнае забеспячэнне харчовых патрэб фронту і рэйху.

5. Германская прапаганда і агітацыя: формы, метады і вынікі.

*укараненне ў масавую свядомасць міфа аб непераможнасці германскай арміі

*аб перавазе германскай культуры над усімі астатнімі

*аб Гітлеры як вызваліцелю Беларусі ад бальшавізму


* аб неабходнасці дапамагаць германскай арміі ў яе барацьбе супраць “жыда-бальшавізму”.

Формы прапаганды і агітацыі: (вусная, друкаваная, ауды-візуаль- ныя) СМІ, кіно, асвета, адукацыя.

* гвалтоўныя метады даволі рэдка, толькі ў захадах барацьбы з бальшавіцкай агітацыяй і прапагандай

Вынікі: савецкі народ у сваёй масе застаўся верным савецкай ідэалогіі. Частка яго ўсё ж трапіла пад ідэйны уплыў акупантаў, што знай-

шло адбітак ў дзейнасці калабарантаў.

6. Калабарацыянізм на Беларусі і яго крах Акупанты стваралі розныя структуры грамадзянскай улады і вайскова-

паліцэйскія фарміраванні, прыцягваючы ў іх пэўныя колы жыхароў. Гэта з'ява атрымала назву калабарацыянізм. У беларускай калабарацыі вызначаліся тры сілы:

1.Частка беларусаў, што пражывалі ў Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі і іншых краінах, якія былі ў апазіцыі да бальшавізму, рабілі стаўку на гітлераўскую Германію, разлічваючы з яе дапамогай адразіць беларускую дзяржаўнасць. Прапановы аб супрацоўніцтве паступалі ад I. Ермачэнкі, В. Захаркі, В. Гадлеўскага, Я. Станкевіча і інш.

2.Частка жыхароў даваеннай Беларусі, якія свядома перайшлі на службу да акупантаў, падзялялі іх палітыку.

3.Людзі, якія па волі лёсу вымушаны былі працаваць у адміністрацыйнагаспадарчых установах і на прадпрыемствах, адкрытых акупантамі на захопленай тэрыторыі Беларусі. Сюды ж можна далучыць і так званых паліцаяў.

Укастрычніку 1941 г. была створана Беларуская народная самапомач (БНС), на чале якой стаў кіраўнік пражскага філіяла Беларускага камітэта самапомачы I. Ермачэнка. Камісар генеральнай акругі Беларусь В. Кубэ зацвердзіў склад кіраўніцтва БНС, а таксама праграму яе дзейнасці, якая ставіла мэтай "дапамагчы" пацярпеўшым ад ваенных дзеянняў, бальшавісцкага і польскага праследавання беларусам, "дапамагчы адбудаваць" зруйнаваны чужынцамі беларускі край, "пашырыць і развіць" беларускую культуру. Пры кіраўніцтве БНС быў створаны цэнтральны савет ("цэнтраль") у складзе 10 чалавек. Члены савета прызначаліся і звальняліся гаўляйтарам Кубэ. У акругах (гебітскамісарыятах) ствараліся акруговыя адзелы БНС, якія ўзначальвалі старшыні, прызначаныя акруговымі камісарамі.

Кіраўнікі БНС намагаліся стварыць беларускія ўзброеныя атрады для барацьбы з партызанамі. Так, ідучы насустрач патрабаванням калабарацыяністаў, В. Кубэ 29 чэрвеня 1942 г. абвясціў аб заснаванні беларускага "Вольнага корпуса самаабароны", а таксама дазволіў адкрыць галоўную раду БНС у складзе 12 чал. Пры галоўнай радзе дзейнічала 13 аддзелаў: адміністрацый-


ны, палітычны, вайсковы, школьны, аховы здароўя і інш. Адпаведныя падраздзяленні дзейнічалі ў акругах. Ствараўся апарат, каб у адпаведны час пераняць ад нямецкіх улад дзяржаўнае кіраўніцтва. Акрамя таго, былі арганізаваны: Беларускае навуковае аб'яднанне, прафсаюзы, беларускія судовыя структуры.

Асаблівая ўвага надавалася корпусу Беларускай самааховы (БСА). Камандуючым быў прызначаны I. Ермачэнка. Ён і яго штаб распачалі актыўную дзейнасць па стварэнні БСА, бачачы ў ёй правобраз будучага беларускага войска. У Мінску былі адкрыты курсы па перападрыхтоўцы афіцэраў-бела- русаў, праводзілася актыўная прапагандысцкая кампанія ў акругах па вярбоўцы ў шэрагі БСА. Але немцы не спяшаліся ўзбройваць гэтыя фарміраванні, у выніку чаго яны лёгка разганяліся партызанамі. Восенню 1942 г. інтарэс акупантаў да арганізацыі корпуса самаабароны стаў слабець. Замест БСА яны вырашылі стварыць беларускія паліцэйскія батальёны пад кіраўніцтвам нямецкіх афіцэраў, а вясной 1943 г. зусім адмовіліся ад беларускай самаабароны.

У сакавіку 1943 г. “на з’ездзе акруговых кіраўнікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў ад нямецкіх улад поўнай аўтаноміі Беларусі і стварэння беларускага ўрада і беларускага войска. Падобныя дзеянні кіраўніцтва БНС не спа-дабаліся германскай адміністрацыі. У выніку кіраўнік БНС І, Ермачэнка быў зняты з пасады і высланы з Беларусі. Яго месца заняў В. Іваноўскі. Паводле распараджэння германскіх улад ад 18 сакавіка 1943 г. дзейнасць БНС абмяжоўвалася толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву”.

Разам з тым гітлераўцы працягвалі рабіць выгляд, што яны зацікаўлены ў самастойнай палітычнай дзейнасці беларускіх арганізацый. 27 чэрвеня 1943 г. было аб'яўлена аб стварэнні з прадстаўнікоў беларускай грамадскасці пастаянна дзеючага дарадчага органа - Беларускага даверанага бюро ці "Рады даверу". У склад яе ўвайшлі па адным прадстаўніку з акруг, якія вызначаліся акруговымі камісарамі, а таксама шэсць чалавек ад цэнтра: В. Іваноўскі – бургамістр Мінска, Ю. Сабалеўскі -ад Беларускай самапомачы, К. Рабушка - ад прафсаюзаў, М. Ганько і Н. Абрамова - ад Саюза беларускай моладзі.

21 верасня 1943 г. у Мінску падпольшчыкамі быў знішчаны В. Кубэ. Яго пераемнікам на пасадзе генеральнага камісара стаў генерал-лейтэнант фон Готберг, які пачаў інтэнсіўна шукаць сродкі для барацьбы з антыгерманскім рухам. Перш за ўсё планавалася выкарыстаць мясцовыя сілы, а таксама тых, хто ўжо супрацоўнічаў з акупантамі і пад націскам Чырвонай Арміі адступіў разам з германскай арміяй на тэрыторыю Беларусі. У канцы 1943 г. тут дыслацыраваліся шматлікія паліцэйскія і ваенныя фарміраванні, што адступілі з усходу: рускія, украінскія, татарскія, грузінскія, армянскія, літоўскія, эстонскія, у тым ліку італьянскія, польскія і французскія падраздзеленні, супрацоўікі службы бяспекі і тайнай палявой паліцыі;


Уверасні-лістападзе 1943 г. акупацыйныя ўлады, прымяняючы метад прымусовых мабілізацый, распачалі фарміраванне беларускіх паліцэйскіх батальёнаў. Да канца 1943 г. былі сфарміраваны тры такія батальёны: у Мінску, Слоніме, Снове агульнай колькасцю 1 481 чалавек. Да пачатку сакавіка 1944 г. было арганізавана яшчэ 7 батальёнаў, у якіх налічвалася 3 648 чал.

Імкнучыся ўцягнуць у барацьбу супраць партызан і падпольшчыкаў як мага больш шарокае кола мясцовага насельніцтва, акупанты прыбягалі не толькі да прымусовых мабілізацый. 3 гэтай нагоды ствараліся не толькі батальёны беларускай паліцыі, але і т. зв. абарончыя вёскі, дзе пасяліліся сем'і паліцэйскіх, эвакуіраваных жыхароў усходніх абласцей СССР, у тым ліку казакоў, што супрацоўнічалі з немцамі і інш. Узброеныя жыхары гэтых паселішч, павінны былі супрацьстаяць партызанам і падпольшчыкам. Больш шырокія памеры гэта акцыя мела на тэрыторыі заходніх раёнаў Беларусі, дзе было створана некалькі дзесяткаў такіх вёсак. Але вялікага плёну яны не мелі

У1943 г. пад уплывам перамог Чырвонай Арміі, прапагандысцкай дзейнасці партызан і падпольшчыкаў, актывізаваўся пераход на бок партызан ваеннаслужачых са створаных акупантамі розных воінскіх дапаможных фарміраванняў і паліцыі. У лютым 1943 г. да віцебскіх партызан перайшла большая частка байцоў 825-га волга-татарскага батальёна, легіена "Ідэль-Урал". 16 жніўня 1943 г. на бок партызан перайшла т.зв. 1-я руская нацыянальная брыгада падпалкоўніка У. У. Гіль-Радыёнава, агульнай колькасцю каля 2 тыс. чалавек. Свой пераход байцы 1-й Антыфашысцкай брыгады (так яна стала называцца) адзначылі разгромам нямецка-фашысцкіх гарнізонаў у Докшыцах

іКрулеўшчызне. Было знішчана больш за 400 варожых салдат, вадакачка, 4 чыгуначныя масты, 4 паравозы, 85 вагонаў і інш.

Уснежні 1943 г., калі ўжо быў вызвалены Гомель, акупацыйныя ўлады абвясцілі аб стварэнні “нацыянальнага ўрада” – Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР). Захопнікі бачылі ў ім сродак мабілізацыі сіл беларускага народа для барацьбы супраць партызан, больш поўнага выкарыстання эканомікі Беларусі ў сваіх інтарэсах, а калабаранты разлічвалі выкарыстаць дадзеную сітуацыю для ажыццяўлення сваёй даўняй мары - стварэння беларускай дзяржаўнасці пад германскім пратэктарам. У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. У іх ліку Р. Астроўскі, (прэзідэнт), М. Шкяленак (1-ы віцэ-прэзідэнт), Ю. Сабалеўскі (2-гі віцэ-прэзідэнт). Былі створаны 13(у Казлякова–12)аддзелаў: фінан-савы, культуры, сельскай і лясной гаспадаркі, прафесійных спраў, рэлігіі і судовых спраў, вайсковы і інш.

Між тым, гітлераўцы не спяшаліся дзяліць уладу. Фармальна акупанты перадавалі БЦР толькі кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай і вайсковымі пытаннямі. Аднак на месцах адпаведныя адзелы і надалей заставаліся пад кантролем германскіх акруговых камісараў. Лідэры БЦР імкнуліся развіць кіпучую дзейнасць. Асабліва актыўную дзейнасць калабаранты разгарнулі па стварэнні Беларускай краевай абароны, бачачы ў ёй будучае нацыянальнае войска. Яны дамагліся ад немцаў дазволу на правя-