Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 584

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

ным чынам гэта запатрабавала ўмацавання камандна-бюракратычнай сiстэмы i вяртання да сталiнскiх метадаў кiравання.

САВЕТЫ

Дэмакратызацыя жыцця станоўча адбiлася на дзейнасцi Саветаў усiх узроўняў. Саветы пачалi лепш выконваць свае гаспадарчыя, арганiзацый ныя i культурна-выхаваўчыя функцыi. У другой палове 50-х на Беларусi, як i паўсюдна, пачалося абмеркаванне народам дакументаў i законаў, распра-цава- ных ЦК або ўрадам. Праводзiлiся агульнасаюзныя i рэсп нарады па пытаннях развiцця прамысловасцi i сельскай гаспадаркі.

Палажэннi аб сельскiх, пасялковых, раённых, гарадскiх Саветах, зацверджаныя Вярхоўным Саветам БССР у 1957-58, адлюстравалi iмкненне да развiцця савецкай дэ-макратыi. Яны заканадаўча замацавалi правы iнтэрпеляцыi дэпутатаў, усталявалi iх недатыкальнасць, вызначылi iнш правы i абавязкi.

У1950-х гг была пашырана самастойнасць саюзных рэспублiк ў галiне вырашэння мясцовых пытанняў сац-эканамiчнага, культурна-выхаваўчага i палiтычнага развiцця. У веданне ўрада Беларусi перадавалiся многiя пытаннi планавання прамысловасцi, размяшчэння прадпрыемстваў i ўстаноў, што раней знаходзiлася ў кампетэнцыi саюзнага ўрада.

Пашырэнне правоў саюзных рэспублiк вяло i да ўзрастання ролi ВС, СМ БССР ва ўсiх галiнах жыцця рэспублiкi. Яно было ўзмоцнена тым, што рэспублiкi атрымалi права на распрацоўку ўласных грамадзянскiх i крымiнальных кодэксаў, на адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне.

У1954-55 г. колькасны склад адм-кiруючага апарату зменшылася на 11 тыс чал, што дало дзяржаве эканомiю ў 71 млн руб i дазволiла накiраваць у мясцовыя Саветы звыш 700 вопытных iнструктараў. Тым не менш, ва ўмовах панавання КПСС сапраўднага паўнаўладдзя Саветаў так i не ўдалося дасягнуць. Iх кiраўнiцтва абiралася пад партыйным кантролем i пры прамым i непасрэдным удзеле камунiстаў. Роля шэраговых дэпутатаў Саветаў, нават з лiку партыйцаў, таксама была нязначнай.

Вядома, што крытыка культу асобы Сталiна не магла не адбiцца на аўтарытэце ўсёй партыi, таму ў гэты час на першы план выстаўлялася задача уцягнення насельнiцтва ў рознага кшталту палiтычныя кампанii, каб не дапусцiць дыскрэдыдацыi ўсёй камунiстычнай iдэалогii. Адным са сродкаў пераканання людзей аб Савецкай краiне як самай дэмакратычнай у свеце, з’яўлялiся выбарчыя кампанii. На працягу 1950-х гг працоўныя Беларусi двойчы бралi ўдзел у выбарах у ВС СССР, двойчы ў ВС БССР i тройчы ў мясцовыя органы рэспублiкi. За безальтэрнатыўны спiс кандыдатаў блоку камунiстаў i беспартыйных галасавала звыш 99 % выбаршчыкаў.

Ускладзе Вярхоўнага Савета i Савета Міністраў БССР дамiнавалi людзi, якiя праславiлi сябе ў барацьбе з ворагам. З 1948 па 1968 пасаду старшынi Прэзідыуму ВС займаў Казлоў, урад з 1956 па 59 – Аўхiмовiч, а з 1959 па

1978 - Кiсялёў.


Узяўшы курс на пабудову камунiзму, партыя ўзняла тэзiс аб павышэннi сваёй ролi ў жыццi краiны. Адзiнай пануючай iдэалогiяй працягвала заставацца камунiстычная.

Пагаршэнне спраў у эканомiцы абвастрала сацыяльную напружанасць у грамадстве. Рабочыя выказвалi нездавальненне недахопам спажывецкiх тавараў, ростам цэн (Навачэркаск, 1962); cялян раздражняў па-датковы наступ на iх асабiстую гаспадарку i невялiкiм памерам аплаты сваёй працы; вайскоўцы былi незадаволены аднабаковым скарачэннем савецкiх узброеных сiл, адпраўкай у адстаўку афiцэраў без кампенсацый i перспектыў на ўладкаванне на працу. Адстаўка Жукава за “банапартызм” i iмкненне паставiць сябе вышэй за партыйныя органы.

Частыя перабудовы i рэфармаваннi кiруючых структур непакоiлi шматлiкае партыйнае i дзяржаўнае чыноўнiцтва. Асаблiвае незадавальненне выклікалi прынцып (прыняты ХХII з’ездам КПСС) змяняемасцi кадраў (штогод 25%), падзел абкомаў на прамысловы i сельскагаспадарчы аддзелы, лiквiдацыю райкомаў i iнш.

Акрамя таго, узмацнiлася арганiзацыйная блытанiна, калi партыйныя i савецкiя органы падзялiлiся па гаспадарчаму прынцыпу (на Беларусi - у снежнi 1962студзенi 1963), стварылiся калгасна-саўгасныя ўпраўленнi, а сельскiя райкомы ператварылiся ў партыйныя камiтэты гэтых упраўленняў. Для кiраўнiцтва партыйнымі арганiзацыямi прадпрыемстваў i будоўляў, размешчаных у сельскай мясцовасцi, былi створаны 23 занальныя прамысловавытворчыя камiтэты.

Увынiку раён як адмiнiстрацыйна-гаспадарчая адзiнка разрываўся на часткi. З яго складу штучна выдзялялiся так званыя прамыслова-вытворчыя зоны. Стваралiся адпаведныя абласныя камiтэты партыi па кiраўнiцтву пра- мы-словасцю, будаўнiцтвам i сельскай гаспадаркай.

Iмкненне Хрушчова ўзмацнiць iдэалагiчны ўцiск у лiтаратуры (Б. Пастэрнак, А. Вазнясенскi), выяўленчым мастацтве (Э. Неiзвесны, абстракцыянiсты), музыцы (фармалiзм) i г. д. выклiкала негатыўнае да яго стаўленне з боку iнтэлiгенцыi. Усё савецкае грамадства ў цэлым негатыўна аднаслася да яго заяў адносна магчымасцi CCCР за кароткi час абыйсцi па эканамiчных паказчыках перадавыя краiны свету i не пазней 1980 пабудаваць камунiзм.

Увышэйшых эшалонах улады наспела змова. 13 кастрычнiка 1964 на пясяджэннi Прэзiдыума ЦК КПСС Хрушчову былi прад’яўлены прэтэнзii за развал сельскай гаспадаркi, за злоўжываннi ў кадравай палiтыцы, за праявы культу яго асобы. Больш падрабязна гэта прагучала назаўтра, 14 кастрычнiка 1964 г у дакладзе пленуму ЦК Суслава “Аб ненармальным становiшчы, што склалася ў Прэзiдыуме ЦК у сувязi з няправiльнымi дзеяннямi Хрушчова”. Паводле асабiстай просьбе Хрушчова “па ўласным жаданнi” ён быў вызвалены ад займаемых пасад I сакратара ЦК i старшынi СМ.

3.Аднаўленне народнай гападаркі Беларусі і яе далейшае развіццё ў

1944-пачатку 1960-х гг.


1. Аднаўленнеразбуранайгаспадаркірэспублікі

Як вядома II сусветная вайна прынесла вялікія матэрыяльныя і людскія страты. На франтах, пад бомбамі, у палоне і г. д. загінула шмат грамадзян многіх іншых краін, усяго больш за 50 млн чал. 3 народаў СССР большасць ахвяр прыпадае на рускіх, украінцаў, яўрэяў і беларусаў. Што датычыць грамадзян нашай рэспублікі, то да апошняга часу дакладна невядома, колькі іх загінула ў вайне. Прынята лічыць, што ад чвэрці да трэці 10 мільённага насельніцтва даваеннай БССР. У іх ліку загінуўшыя ў баях, расстраляныя ў час карных экспедыцый, замучаныя ў концлагерах. Вядома, што каля 380 тыс нашых землякоў, у асноўным,моладзь, было вывезена ў Германію, адкуль вярнуліся далёка не ўсе.

Акупанты разбурылі і спалілі 209 з 270 гарадоў і пасёлкаў БССР, 9200 сёл і вёсак. 627 вёсак было знішчана разаы з жыхарамі (Хатынь, Дальва). Каля 3 млн жыхароў засталіся без жытла.

Было разбурана больш як 10 000 фабрык і заводаў, 96% энергетычных магутнасцяў, у выніку зніклі цэлыя прамысловыя галіны.

Ушчэнт былі разрабаваны калгасы, саўгасы, МТС. 3-за недахопу рабочых рукіінвентарупасяўныяплошчыскараціліся амальнапалову.

Пагалоўе коней скарацілася на 61 %, буйнарагатай жывёлы - на 69, коз і авечак - на 78, свіней - на89 %.

Было разбурана шмат медыцынскіх і культурных устаноў. У грашовым вымярэнні БССР страціла больш паловы сваіх нацыянальных багаццяў.

Аднаўленне народнай гаспадаркі пачыналася адразу ж пасля выгнання ворага. Так, ужо ў жніўні 1943 г. выйшла пастанова ЦК УКП(б) і Савецкага ўрада "Аб неадкладных захадах па аднаўленні народнай гаспадаркі ў раёнах, вызваленыхаднямецкай акупацыі".

Яшчэ ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны савецкі ўрад і ЦК ВКП(б) распрацавалі першачарговыя мерапрыемства па аднаўленні народнай гаспадаркі і культуры ў вызваленных раёнах. ЦК КП(б) Беларусі распрацаваў канкрэтныя мерапрыемствы па аказанні неадкладнай дапамогі насельніцтву вызваленых раёнаў, наладжванні аднаўленчых работ, аказанні дапамогі Чырвонай Арміі. Праграму аднаўленчых работ зацвердзіла УІ сесія Вярхоўнага Савета БССР, якая адбылася 21-24 сакавіка 1944 г. у Гомелі.

За тры гады акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі нанеслі вялізныя страты народнай гаспадарцы Беларусі. Яны разбурылі 209 гарадоў і раёных цэнтраў рэспублікі, сцёрлі з твару зямлі 9200 вёсак, 637 вёсак былі знішчаны разам з людзьмі, разбурылі 10338 прамысловых аб'ектаў. Да моманту вызвалення ацалелі толькі 15 працэнтаў даваенных фабрык і заводаў.

Вялізны ўрон панесла беларуская культура. Акупанты разбурылі 7 тыс. школ, разрабавалі 5 144 установы , у тым ліку інстытуты, навукова-даследчыя цэнтры, Акадэмію навук, музеі, тэатры, клубы, Дварцы культуры, звыш 4738 бальніц, амбулаторый.

Вялікія цяжкасці перанёс беларускі народ у першыя месяцы жыцця на вызваленнай ад нямецка-фашысцкай акупацыі зямлі. Распачаўшы першыя


першыя аднаўленчыя работы жыхары рэспублікі падпарадкавалі іх галоўнай задачы - дапамагчы Чырвонай Арміі ў яе рашаючых баях за поўнае выгнанне фашысцкіх акупантаў з тэрыторыі Беларусі.

Беларусь пачала адраджацца з руін і попелу, калі на франтах Вялікай Айчыннай вайны яшчэ ішлі ўпартыя баі. Практычна адраджэнне яе народнай гаспадаркі пачалося з нулявой адзнакі. Намаганні працоўных былі накіраваны галоўным чынам на тое, каб хутчэй увесі ў строй прадпрыемства прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі, якія забяспечвалі неабходнай прадукцыяй фронт і пацярпеўшага насельніцтва. "Усё для фронта, усё для перамогі!" - гэты прынцып стаў важнейшым для працоўных Беларусі, вызваленых ад фашысцкага прыгнёту.

Упаўразбураных майстэрнях на ўскраіне Мінска ў найкарацейшы тэрмін было створана прадпрыемства па зборцы аўтамабіляў. Да канца вайны Чырвоная Армія атрымала ад мінчан 8 тыс. грузавікоў.

Раней ўстаноўленага тэрміну, у канцы 1944 г., пачаў выпуск прадукцыі для фронта калектыў авіяпрадпрыемства. Да сакавіка 1945 г. ён сабраў 240 і адрамантаваў 237 баявых самалётаў.

Усціслыя тэрміны былі адноўлены Мінскі вагонарамонты завод, Віцебскія станкабудаўнічыя заводы імя Кірава і імя Камінтэрна, фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі", "Гомсельмаш",Гомельскі паравозарамонты завод і іншыя прамысловыя аб'екты рэспублікі. У 1944 г. далі прадукцыі 179 тэкстыльных, 263 швейных і 487 гарбарных прадпрыемстваў. Да канца года дзейнічалі 15 заводаў рэспубліканскага падпарадкавання і 188 раёных прамысловых прадпрыемстваў.

Адной з неадкладных задач было аднаўленне транспарту, асабліва чыгуначнага, ад якога залежыла забяспячэнне фронту. Першы цягнік у вызвалены Мінск прыбыў 10 ліпеня, на сёмы дзень пасля вызвалення, у Маладзечна - 11 ліпеня, у Ліду - 19 ліпеня, і г.д. У самы заходні горад рэспублікі - Брэст цягнікі прыбылі на трэці дзень пасля яго вызвалення.

Пераадольваючы цяжкасці, працоўныя Беларусі ўзяліся за адраджэнне народнай гаспадаркі. Вясной 1944 г. пачалося аднаўленне больш як 100 прамысловых прадпрыемстваў. На іх было занято больш за 40 тыс. рабочых. Аднаўленыя прадпрыемствы дапамагалі Чырвонай Арміі ў рамонце зброі, ваеннай тэхнікі, перапрацоўцы харчовых прадуктаў. Самыя неабходныя тавары пачало атрымліваць насельніцтва. Асаблівая ўвага ўдзялялася аднаўленню чыгуначнага транспарту. У лютым 1944 г. на аднаўленні Беларускай чыгункі працавала больш за 5 тыс. чалавек. Да чырвеня 1944 г. яна ў асноўным была адноўлена.

Адной з першачарговых народнагаспадарчых задач з'яўлялася аднаўленне сельскай гаспадаркі. Дапамогу сельскаму насельніцтву рэспублікі аказалі ваенныя саветы франтоў. Яны накіроўвалі на вёску трактары, гаручае, спецыялістаў па рамонту сельскагаспадарчага інвентару, дапамагалі ў медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, у барацьбе з хваробамі жывёлы.


Фактычна на дапамогу беларускім сялянам прыйшла ўся краіна. На працягу некалькіх месяцаў пасля выгнання фашысцкіх акупантаў былі адноўлены амаль усе калгасы і саўгасы рэспублікі.

Вясной 1944 г. паўсюдна разгарнуліся работы па аднаўленні і будаўніцтву жылля. На 1 чэрвеня 1944 г. было адноўлена і пабудавана 8429 жылых дамоў. У вызваленых раёнах аднаўляліся бальніцы, сельскія ўрачэбныя участкі, фельшарска-акушэрскія пункты, аптэкі і іншыя медыка-санітарныя ўстановы. Клопаты праяўляліся па ўладкавангні дзяцей, якія засталіся без бацькоў. У чэрвені 1944 г. ужо працавала 37 дзіцячых дамоў, у якіх выхоўвалася больш за 3700 дзяцей.

Аднаўляліся школы. У чэрвені 1944 г. у вызваленчых раёнах працавалі 1458 школ, вучобай было ахоплена каля 150 тыс. дзяцей. Для падрыхтоўкі педагагічных кадраў пачалі работу настаўніцкі інстытут у Мозыры, педвучылішчы ў Гомелі, Мозыры, Рэчыцы, Крычаве, Клімавічах. 1 кастрычніка 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой аднавіў работу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Да чэрвеня 1944 г. былі адноўлены 24 дамы культуры, 503 хатычытальні, 44 гарадскія і раённыя бібліятэкі і абласная бібліятэка ў Гомелі. У лістападзе 1943 г. аднавіла работу кінасетка рэспублікі. Увызваленых раёнах працавала 54 кінаўстаноўкі, 9 кінатэатраў, звыш5 тыс. радыёкропак.

У Беларусі паўсюды аднаўлялі работу школы. У 1944/45 навучальным годзе ўжо дзейнічалі больш за 10 тыс. агульнаадукацыйных школ, у якіх навучалася 1260 тыс. дзяцей.

Самому беларускаму народу было б не пад сілу ў кароткія тэрміны аднавіць разбураную гаспадаркі. На дапамогу прыйшла ўся краіна. На працягу 1944 г. ў Беларусь прыбыло 487 вагонаў розных грузаў з Сібіры, Урала, Горкаўскай і Яраслаўскай абласцей, 137 вагонаў з будаўнічымі матэрыяламі, сталлю з Удмурдскай АССР. Толькі з сакавіка 1944 г. па студзень 1945 г. з розных раёнаў краіны ў Беларусь паступіла звыш 10 тыс. грузаў на суму 8200 тыс. рублёў.

Натуральна, што асноўныя фінансавыя і матэрыяльныя рэсурсы на аднаўленне эканомікі БССР ішлі з саюзнага бюджэту. Варта прыгадаць таксама, што з цэнтральных раёнаў РСФСР, якія не пацярпелі ад вайны, паступала дапамога,

якую зараз прынята называць гуманітарнай. Гэта была сапраўды братняя дапамога ў выглядзе прадуктаў, адзення, школьныхпрыналежнасцяў для дзяцей і г. д.

Дапамога па лініі ААНАдм дапамогі і аднаўлення гаспадаркі (ЮННРА) УССР перапала 189 млн дол, БССР 61.

Размеркаванне гуманітарнай дапамогі не заўсёды справядлівая, больш перападала наменклатуры. Таксама па рэпарацыях 1945 г. паступала сукно, бялізна, мыла. Магутнасці савецкай прамысловасці яшчэ не хапала, каб задаволіць пагрэбы ўсіх.

Па ўказанні Савецкага ўрада ў 1944-1945 гг. асобныя расійскія рэгіёны ўзялі

шэфства над беларускімі абласцямі. На Беларусь было адпраўлена 10 тыс аўтамашын, 15 тыс сельскагаспадарчых машын, 500 вагонаў розных грузаў,