Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 580

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

на бульбу – у 2, 5 разоў. Адначасова знiжаўся,а з 1958 г. канчаткова каса ваўся сельгаспадатак на сялян.

Улiку азначаных мерапрыемстваў былi таксама: спiсанне нядоiмак з калгаснiкаў, павелiчэнне памераў прысядзiбных участкаў i iнш. Скасоўвалася запазычанасць калгасаў дзяржаве, аднаўляўся прынцып дзяржпаставак па колькасцi апрацоўваемай зямлi, павялiчаны капiталаўкла-даннi ў сельскую гаспадарку.

Урад спрабаваў знайсцi cпосаб павысiць эфектыўнасць выкарыстання зямлi i тэхнiкi, пастанавiўшы ў 1958 г. прадаць тэхнiку з МТС калгасам. На Беларусi 343 МТС рэарганiзоўвалiся ў 156 РТС (+80 аддзе-лаў) i займа-лiся выключна рамонтам калгаснай тэхнiкi. Гэтая рэформа ў шэрагу выпад-каў не спрыяла ўздыму калгасаў, паколькi яны траплялi ў запазычанасць да фiн. органаў за набытую тэхнiку, былi вымушаны трацiць значныя сродкi на будаўнiцтва гаражоў, складоў ГЗР i г. д. Да таго ж, некаторыя з калгасаў часта гублялi магчымасць рамонту сваёй тэхнiкi ў РТС у сувязi з iх пакупкай больш заможнымi суседзямi. Недахоп практыкi гаспадарання, кепскi стан большасцi гаспадарак, слабая матэрыяльная зацiкаўленасць працаўнiкоў вёскi кампенсавалiся ўзмацненнем партыйна-палiтычнай работы на сяле. Партыйная арганiзацыя калгасаў i саўгасаў налiчвала звыш 50 тыс камунiстаў i 195 тыс камсамольцаў. У студзенi 1958 г Нарада перадавiкоў сельскай гаспадаркi БССР. Маральнае стымуляванне калгаснiкаў. У лiку тых, хто ў 1958 г. атрымаў ганаровае званне Героя сац працы было 32 беларускiя перадавiкi – Арлоўскi, Валадзько, Пугаўка, Ралько, Iльючык, Асiюк i iнш.

Уцэлым жа тэмпы развiцця сельскай гаспадаркi значна саступалi прамысловасцi. У 1960 г. урадж. збожжавых культур склала толькi 8,7 ц з 1 гектара, а бульбы – 104 ц. З 1963 г. СССР нават пачаў экспарт збожжа з-за мяжы. За гады з 1957 па 1962 валавая прадукцыя сельскай гаспадаркi замест запланаванага павелiчэння ў 70% узрасла толькi на 14., а ў 1963 г. нават зменшылася да ўзроўню 1958 г. Віну за гэта ўсклалі на тагачаснага І сакратара ЦК КПСС і старшыню Савета Міністраў СССР М. С. Хрушчова.

САЦЫЯЛЬНАЯ ПАЛIТЫКА

Лепшым паказчыкам прагрэсу той цi iншай дзяржавы з’яўляецца ўзровень дабрабыту яго насельнiцтва. З другой паловы 50-х гэтае пытанне ў сiстэме дзяржаўнай палiтыкi КПСС стала наблiжацца да лiку прыярытэтных.

З 1956 г. пасля прыняцця ВС СССР закона аб Дзяржаўных пенсiях карэнным чынам палепшылася пенсiйнае забеспячэнне. Мiнiмальны памер пенсii складаў 30, а мак сiмальны – 120 руб. Праз год - рабочым больш на 50%, служачым на 27. На пачатку 1958 на Беларусi 546 тыс пенсiянераў.

Пенсiйны фонд за 20 год з 1940 па 1960 узрос у 11 разоў. Характэрна, што пенсiйнае забеспячэнне калгаснiкаў не закранала да 1964 г. Сельгасарцелi вылучалi 2% сваiх фондаў на ўтрыманне непрацаздольных.

У гады 6 п-кi таксама ажыццяўлялася знiжэнне цэн, але ў адрозненнi ад папярэднiх, яно не было ўсеагульным, а закранала асобныя вiды тавараў. Напрыклад, знiзiлiся цэны на дзiцячыя тавары, мануфактуру, тэлевiзары,


радыёпрыёмнiкi, гадзiннiкi, фотаапараты, веласiпеды. З 1960 г ажыццяўлялася паэтапная адмена сельскай нацэнкi ў 7%. На 1 сту-дзеня скасоўвалася сельская нацэнка на соль, запалкi, газу, галантэрэю. Пакупнiцкая здольнасць вясковага насельнiцтва значна саступала гарадскому, роўна як i спажывецкi асартымент.

Утой жа час, у мэтах “правiльных суадносiн цэн i папярэджання спекуляцыi былi па-вышаны цэны на легкавыя аўтамабiлi, матацыклы, дываны. Барацьба з празмернасцю ўжывання спiртовых напояў выклiкала неабходнасць у 1958 г. павысiць цэны на гарэлачныя вырабы.

У1956 г. зарплата ў рабочых i служачых падвоiлася ў параўнаннi з даваенным памерам, а ў сялян толькi да 1958 г.

Знiзiўся падатковы прэс: у 1961 тым, хто зарабатваў менш 70 руб, на 40%, хто менш 60, наогул здымаўся.

Уадпаведнасцi з рашэннем ХХ з’езда з сакавiка 1956 г працоўны дзень для рабочых i служачых быў скарочаны на 2 гадзiны ў перадвыхадныя i перадсвяточныя днi, а для падлеткаў усталёўваўся 6-гадзiнны працоўны дзень з аплатай як за поўны. З 1960 г. за-кончаны пераход на 7 гадзiнны прац дзень.

Рэальныя даходы сялян узраслi ў 1955-56 у сувязi з павышэннем нарыхтовачных цэн. У 1958 г адменены абавязковыя пастаўкi сельгас-

прадуктаў дзяржаве уладальнiкамi пры-сядзiбных участкаў, а таксама спынены падпiскi на пазыку.

Асобая ўвага надавалася ахове мацярынства i дзяцiнства. Толькi ў 1960 г адзiнокiм i мнагадзетным мацi было выплачана 15 млн руб.

УБССР колькасць укладчыкаў у ашчадныя касы за 10 год з 1951 па 1960

гпавялi-чылася ў 5,7 разоў, сума ўкладаў - у 8, а сярэднi памер уклада ўзрос

з151 да 214 руб. Але гэта не толькi паказчык узрастання дабрабыту, але i так званага “адкладзенага попыту”, калi папросту не хапала спажывецкiх тавараў. У 1960 г. такiх укладаў па СССР было у 2,2 больш, чым таварных запасаў.

1 студзеня 1961 г адбылася новая грашовая рэформа, ацэненая зараз як чарговае iмкненне дзяржавы паправiць сваё матэрыяльнае становiшча за кошт насельнiцтва. Аб’ек тыўнай патрэбы ў ёй не было. За 1 долар давалі 63 капейкi.

Ззахаваннем усеўладдзя партыйнага апарату засталiся i яго прывiлеi - дадатковыя грашовыя выплаты, лепшае медыцынскае абслугоўванне, харчовыя пайкi i дачы, персанальныя аўтамабiлi.

4.Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Гаспадарчае развіццё БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.

1.Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х.


Пасля таго, як у кастрычніку 1964 г. М. С. Хрушчоў быў вызвалены ад вышэйшых пасад, першым сакратаром ЦК КПСС быў абраны Л. І. Брэжнеў, а старшынёй Савета Міністраў (кіраўнік урада) быў назначаны А. М. Касыгін.

Усведамленне кардынальнага павароту да лепшага ў эканоміцы.

Ужо на Лістападаўскім (1964 г.) Пленуме ЦК Касыгін выступіў з праектам эканамічнай рэформы.

Зыходным момантам рэформы 1965 г. была ідэя аб немагчымасці вырашаць усе гаспадарчыя пытанні з цэнтра. Узнікла патрэба надання пэўнай самастойнасці галінам і прадпрыемствам на месцах. Пачатак гаспадарчай рэформы быў пакладзены Сакавіцкім (1965 г.) Пленумам ЦК КПСС, які прыняў паста-нову “Аб неадкладных захадах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР. У гэтым дакуменце былі адзначаны прычыны адставання вядучай галіны народнай гаспадаркі краіны і намечаны паступовыя захады па яе развіцці.

1.Была заменена існуючая сістэма нарыхтовак сельгаспрадукцыі. Калі раней планы нарыхтовак даводзіліся толькі на год, на працягу якога не аднойчы павышаліся, то зараз уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на 5 гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі.

2.Закупачныя цэны на с/г прадукцыю былі павялічаны ў 1, 5–2 разы. Акрамя таго, за кожную тону збожжа, якую здавалі звыш плана, уводзілася 50% надбаўка ад закупачнай цаны...

Адначасова здымаліся ўсе абмежаванні на ўтрыманне жывёлы ў асабістай гаспадарцы калгаснікаў, рабочых, служачых.

3.З мэтай умацавання МТБ было вырашана за 1965-1969 гг. паставіць на вёску 1 млн 790 тыс трактараў, 1 100 тыс аўтамабіляў, пабудаваць 200 рамонтных заводаў. Акрамя таго, дзяржава ўзяла на сябе ўсе работы па меліярацыі, вапнаванні кіслых глеб, паляпшэнні лугоў і пашаў.

4.Звяртавался ўвага на неабходнасць арганізацыйна-гаспадарчага ўмаца-вання калгасаў і саўгасаў на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмены празмер-най рэгламентацыі іх гаспадарчай дзейнасці, развіцця ўнутрыкалгаснай дэмакратыі. Было прызнана неабходным распрацаваць новы Статут сельгасарцелі, які быў нарэшце прыняты ў 1969 годзе.

Намячаўся шэраг захадаў па ўкараненні ў сельскай гаспа-дарцы дасягненняў навукі і перадавога вопыту, павышэнні ролі спецыялістаў і навукоўцаў.

Рашэнні Сакавіцкага (1965 г.) Пленума не абмяжоўваліся толькі рамкамі сельскай гаспадаркі, а зрабіліся арыенцірамі пры распрацоўцы задач удасканалення кіравання прамысловасцю.

Наступным крокам у вырашэнні буйнамаштабнай эканамічнай рэформы сярэдзіны 60-х гг. стаў Вераснёўскі (1965 г.) Пленум ЦК КПСС, які па дакладу А. М. Касыгіна прыняў пастанову “Аб паляпшэнні кіравання прамы-

словасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці”.

Было вырашана:


1.Удасканаліць сістэму планавання ў прамысловасці. Дзеля гэтага замест больш чым 100 абавязковых планавых паказчыкаў, якія даводзіліся прадпрыемству зверху, цяпер заставалася толькі 8.

Калі раней асноўным паказчыкам работы прадпрыемстваў быў аб’ём валавой прадукцыі, што не арыентавала працаўнікоў на паляпшэнне якасці прадукцыі, то зараз ім стаў аб’ём рэалізаванай прадукцыі. Акрамя таго, прадпрыемству зацвярджалася асноўная наменклатура прадукцыі, фонд зарплаты, сума прыбытку і рэнтабельнасці, аб’ём капіталаўкладанняў. Астатнія паказчыкі планаваліся самастойна.

2.Пашырыць гаспадарчую самастойнасць прадпрыемстваў на аснове гаспадарчага разліку. Прадпрыемствам дазвалялася самастойна распараджацца часткай прыбытку і ствараць грашовыя фонды для развіцця вытворчасці, удасканалення тэхнікі, матэрыяльнага заахвочвання працаўнікоў, паляпшэння ўмоў працы і быту рабочых і служачых. Замест бязвыплатнага фінансавання капіталаўкладанняў у развіццё вытворчасці было вырашана перайсці да доўгатэрміновага крэдыту, што прымушала кіраўнікоў больш думаць над мэтазгоднасцю расходаў на новае будаўніцтва.

3.Змяніць арганізацыю кіравання прамысловасцю. Былі ліквідаваны Саўнаргасы і адноўлены галіновыя міністэрствы, якія сталі несці поўную адказнасць за стан гэтых галін, высокі тэхнічны ўзровень прадукцыі, правядзенне тэхнічнай палітыкі па стандартызацыі і уніфікацыі вырабаў і дэталяў да іх, укараненне дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасці.

Такім чынам, рашэнні Сакавіцкага (1965) і Вераснёўскага (1965) Пленумаў ЦК ляглі ў падмурак буйнамаштабнай эканамічнай рэформы.

8-я пяцігодка (1966-1970 гг.) па шэрагу важнейшых паказчыкаў была вы-канана. Валавая прадукцыя прамысловасці БССР вырасла на 79% пры плане 70%. Агульны аб’ём капіталаўкладанняў у народную гаспадарку рэспублікі склаў 10, 8 млрд руб, што было ўдвая больш за дзве папярэднія пяцігодкі, узятыя разам.

За 8-ю пяцігодку ўвайшлі ў строй 78 буйных прадпрыемстваў: Брэсцкі электралямпавы, маторны ў Гомелі, панчошна-шкарпэтачны камбінат у Брэсце, бавоўна-прадзільная фабрыка ў Гродна, малочныя заводы ў Бабруйску і Гродна, мясакамбінат у Барысаве.

На фоне даволі высокіх тэмпаў развіцця прамысловасці рэспублікі вылучаліся хімічная (пасля Салігорска аб’ём прадукцыі ў 60-70-я гг. узрос у 2,3)

інафтахімічная (пасля Рэчыцы ў 1964 таксама ў 2,3 ), а таксама паліўная галіна ( у 1, 8 раза).

Іншыя пяцігодкі: 9-я (1971-1975)

10

(1976-1980)

11

(1981-1985)

12

(1986-1990)

Пэўных станоўчых зрухаў дасягнула сельская гаспадарка. Узніклі буйныя комплексы па вытворчасці мяса і малака. Поспехі ў меліярацыі давалі магчымасць нарыхтоўкі кармоў і павялічваць выпуск гародніны. Надоі мала-