ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 582
Скачиваний: 0
абсталяванне для рамонтных прадпрыемстваў. У першыю чаргу будаваліся і аднаўляліся прадпрыемствы, прадукцыя якіх ішла на патрэбы фронта. У
іх ліку – авія- і аўтарамонтны заводы ў Мінску, гомельскі механічны, кры-
чаўскі цэментны. Аднаўлялася чыгуначныя дэпо і вагона-рамонтныя заводы.
3 дапамогай шэфаў пабудавана 36 прамкамбінатаў. У аднаўленні прадпры-
емстваў бралі ўдзел былыя партызаны
Вясной 1945 г., нягледзячы на цяжкасці, пачалася пасяўная кампанія. Звыш 700 тыс пудоў насення калгаснікам давялося дастаўляць са станцый літаральна на сабе. Каля 160 тыс. га было ўскапана ўручную, без цяглавай сілы.
Пасля Перамогі над фашызмам уздым разбуранай эканомікі стаў больш імклівым. Павялічыўся прыток транспартных сродкаў, а пасля дэмабілі-
зацыі вайскоўцаў і рабочых рук. У кошт рэпарацый сталі паступаць станкі і іншае абсталяванне з Германіі. Дарэчы, да пачатку 50-х гг. да аднаўлення разбура-най гаспадаркі актыўна прыцяг-валіся нямецкія ваенна-палонныя. На 1 жніўня 1945 год у лагерах ваеннапалонных і інт-ных = 98 237 чал. У студзені 1949 - 21 007. Актыўна скарыстоўваліся на аднаўленчых работах. На буд МАЗ і МТЗ 7500, імя Кірава1200, на аднаў АН БССР - 800, оперы і балета –1500. Да 1951 г адпраўлены на радзіму. (Але пасля іх ад’езду ў тэатры аж да гэтага часу нехта іграе па начах “Майн лібер Аўгусцін”, але на гэта ніхто не звяртае ўвагі, бо ведаюць, што гэта беспрытульны трубач).
Да канца 1945 г. была адбудавана вялікая колькасць прамысловых аб'ектаў: Гомсельмаш, гомельскі і мінскі станкабудаўтчыя заводы, мінскі радыёзавод і скурзавод "Бальшавік", бабруйскі лесакамбінат, ваўкавыскі цэментны, барысаўскі шклозавод, добрушскі “Герой працы".
Да канца 45 г. было адноўлена 9746 калгасаў з 10165, 90 з 92 саўгасаў.
У сельскую гаспадарку стала паступаць больш тракгароў і грузавікоў. У кошт рэпарацый сталі прысылацца тысячы галоў буйнарагатай жывёлы і коней. Але ўсё ж даваенны ўзровень пасяўных плошчаў быў дасягнуты толькі ў 1954 г., пагалоўе буйнарагатай жывёлы - у 1955, а свіней - у 1957.
Варта падкрэсліць, што менавіта ў пасляваенныя гады пачалася масавая калектывізацыя сялянскіх гаспадарак у заходніх абласцях БССР. Так, на 1 студзеня 1951 г. у 6054 калгасы было аб'яднана 83, 7% гаспадарак, якім належала 85% пасяўных плошчаў. Натуральна, што гэта была прымусовая кампанія, якая суправаджалася гвалттам, рэпрэсіямі і высылкай многіх сялянскіх сем'яў у Сібір і паўночныя раёны РСФСР.
Разам з адраджэннем эканомікі ішло аднаўленне і нарошчванне моцы ка-мандна-адміністрацыйнай сістэмы, у тым ліку планавай гаспадаркі.
У верасні 1946 г. быў зацверджаны IV пяцігадовы план на 1946-1950 гг. Яго ажыццяўленне адбывалася ў надзвычай цяжкіх умовах, асабліва ў гарадах, якія амаль усе ляжалі ў руінах. У той час, ж заходнееўрапейскія краіны, у тым ліку - Германія, атрымала буйныя інвестыцыі ад ЗША, савецкім людзям даводзілася спадзявацца толькі на свае сілы. Натуральна, што арганізуючую і кіруючую ролю адыгрывала КПБ на чале са Сталіным (з 1952
– КПСС).
Разам з тым, нельга не ўлічваць працоўнага энтузіязму насельніцтва, якое пасля перамогі над фашызмам звязвала свае лепшыя спадзяванні з мірнай стваральнай працай і часам нават ахвяравала сваім здароўем і дабрабытам для ажыццяўлення планаў па адраджэнні народнай гаспадаркі.
Значныя фінансавыя ўкладанні з бюджэту і працоўны гераізм беларускага насельніцтва прыносілі вялікі плён: 7 лістапада 1947 МАЗ выпусціў першыя 5 самазвалаў. 18 чэрвеня 1949 г. - з канвеера сыйшоў першы колавы трактар -МТЗ-2. У серыі з з 1950 г пад назвай "Беларусь". Былі пабудаваны таксама мінскі веласіпедны (у 1950 г. - першыя 70 апаратаў), віцебскі дывановы, мінскі і гродзенскі тонкасуконныя камбіната. Адноўлена і пабудавана каля 180 буйных прадпрыемстваў. Вырабатка электраэнергіі ўзрасла на 46% у параўнанні з даваенным перыядам. Да 1950 г. даваенны ўзровень выпуску прамысловай прадукцыі быў перавышаны на 15 %.
Пэўныя станоўчыя зрухі адбываліся і ў сацыяльнай сферы.
У 1946/47 гг. вылучаліся сродкі на пабудову дамоў інвалідаў. 3 1944 па 1948 у новыя дамы (баракі) перасялілася звыш 2 млн чал. У 1949 г. удалося завяршыць перасяленне 1, 5 млн сялян з зямлянак у драўляныя дамы.
Паступова адраджалася сістэма адукацыі (школы, РУ, ФЗВ, ВНУ). Акадэмія навук БССР.
Разам з там, выяўляла сваю жорсткую сутнасць адміністрацыйна-каманд- ная сістэма. Ва ўмовах, калі ўся ўвага сталінскага рэжыму была скіравана на ўмацаванне прамысловага патэнцыялу (у тым ліку у значнай меры для ваенных мэт), дабрабыт працоўных па-ранейшаму заставаўся на другім плане.
Толькі ў 1951 г. была скасавана крымінальная адказнасць за прагулы. У 1947
г. была праведзена грашовая рэформа з у адносінах 1: 10. Адпаведна зменыліся і ашчадныя ўклады грамадзян. Картачная сістэма перастала існаваць. Адчыніліся магазіны з даволі багатым асартыментам. Але пакупная здольнасць насельніцтва была нізкай. Мала таго, частку зарплаты давалі аблігацыямі, якія можна было ператварыць у грошы толькі праз 20-30 год.
Асабліва цяжкім было становішча сялянства, якое пакутвала з-за высокіх падаткаў, адстутасці аплаты за працадні і пенсіі. Да пачатку 50-х калгаснікі знаходзіліся на становішчы прыгонных, бо не мелі папшартоў. У той самы час тут актыўна дзейнічалі вярбоўшчыкі на лесараспрацоўкі Сібіры, на рыбную лоўлю, на шахты Данбаса. Беларуская моладзь была прыцягнута да аднаўлення Сталінграда.
Больш нізкія тэмпы аднаўлення прамысловасці назіраліся ў Заходняй Беларусі, што тлумачылася не толькі слабай базай даваеннага развіцця, але і палітыкай улад, якія аддавалі перавагу ўсходнім раёнам.
Палітычны недавер сталінскага рэжыму да насельніціва Заходняй Беларусі быу значны, устойлівы і ў тым ліку ў эканамічным развіцці. У 1953 удзельная вага Заходняй Беларуа у выпуску валавой прадукцыі склала толькі 17,2%, а па энергетыцы - 17,7. Натуральна, бо у 1953 г капітальныя ўкаладнні ў заходнюю беларускую гаспадарку складалі толькі 12% ад рэспубліканскага бюджэту.
Адной з мэтаў такой палітыкі з'яўлялася пакаранне насельніцтва за менш актыўны ўдзел у параўнанні з усходнімі абласцямі ў партызанскім руху; за тое, што ў гэтых мясцінах яшчэ заставаліся моцнымі пазіцыі прыватнай уласнасці; за даволі стрыманае стаўленне насельніцва да Савецкай улады за дэпартацыю, калектывізацыю, дапамогу антысавецкай Арміі Краёвай і інш.
Значна цяжэй адбывалася аднаўленне сельскай гаспадаркі з-за моцнай разрухі, заняпаду, адсутнасці сельгастэхнікі, недахопу мужчынскіх рук.
Пасля далучэння Беласточчыны ў чэрвені 1945 г 96 129 гасладарак (320 414 чал) выказалі жаданне перасяліцца ў Польшчу. Адначасова адтуль - 17 664 (50 806) рэальна ж прыехала 7272 гаспадарак (26 740)
Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ішла так жа гвалтоўна ж у свой час ва Усодняй яе частцы. Супраціўленне. Толькі ў Баранавіцкай вобласці ў 1948 адбылося больш за 100 падпалаў калгасных пабудоў і двароў калгаснікаў і некалькі тэрактаў у Мірскім раёне у час пасяджэння праўлення кал-гаса "Перамога" у акно сельсавета была кінута граната.
Нельга забывацца, што ў Заходняй Беларусі доўгі час дзейнічалі ўзброеныя фарміраванні АК, па тэрміналогіі КДБ – “бандытаў”. Частыя змены старшынь. За зіму 1948-49 гг было вызвалена 1 654 чал па артыкулу "не справіўся з работай".
Уверасні 1951 Саўмін СССР прыняў пастанову "Аб высяленні кулакоў з БССР" У адпаведнасці з ёй толькі ў 1952 з ЗБ было выселена яшчэ 4431 сямей. Да канца 1952 у калгасах было ўжо 450 тыс гаспадарак або 95%
Увыніку самаадданай працы народа ў адносна кароткія тэрміны былі дасягнуты высокія паказчыкі. Прамысловасць БССР ужо у 1950 г перавысіла даваеняы ўзровевь. Больш інтэнсіўна у параўнанві з іншымі галінамі аднаўляліся машынабудаванне і металаапрацоўка. У 1947 далі першую прадукцыю аўта і вела заводы, тонкасуконны камбінат. У 1952 г. валавая вытворчасць прамысловасці сталіцы перавысіла узровень 1940 у 3, 5 разьі
Развіццё эканомікі ў 1950-х – пачатку 60-х гг.
Як вядома, з канца 20-х гг. савецкая эканомiка развiвалася ў адпа-вед- насцi з планавымi заданнямi, разлiчанымi па пяцiгодках: 1928/29–1932/ 33, 1933-1937, 1938–41, (ІУ) 46-50, (У) 1951-55 гг. Так, паводле 5 пяцiгадовым планам рост валавой прадукцыi пр-цi меркавалася павялiчыць на 75-80%, вытворчасць э/эн - у 2 разы, а аб’ём прадукцыi машынабудавання – у 5 разоў.
Як i раней, значная перавага надавалася выпуску прадукцыi сродкаў вытворчасцi. Завяршэнне выканання плана адбывалася ўжо пасля смерцi Сталiна, ва ўмовах
дэмакратызацыi грамадства. Але, як i раней, развiццё эканомiкi iшло не па iнтэн-
сiўным, а экстэнсiўным шляху.
Дзякуючы значным капiталаўкладанням i працоўнаму ўздыму рабочых i служачых, аб’ём прамысловай прадукцыi за 5-ю пяцiгодку павялiчыўся ў БССР больш чым у 2 разы (пры плане ў 75-80%). Пачаўся масавы выпуск трактараў, аўтамабiляў МАЗ, металарэзных станкоў, электрарухавiкоў. У 1958 даў прадукцыю Жодзiнскi з-д аўтасамазвалаў. У час (УІ) п-кi (1956-60), дакладней, у лiпенi 1957 г. ЦК КПСС i ўрад краiны прыняў пастанову “Аб
развiццi жыллёвага будаўнiцтва ў СССР” на блiжэйшыя 10-12 гадоў, што абумовiла стварэнне магутнай будаўнiчай iндустрыi (хрушчоўкі).
Значныя поспехi савецкай прамысловасцi, навукi i тэхнiкi, а таксама значныя перамены ў палiтычным жыццi, звязаныя з пастановамi ХХ з’езда КПСС, натхнiла ўрад Хрушчова на рэарганiзацыю ў 1957 кiравання экано-
мiкай краiны, якая адбiлася ў пераходзе ад галiновага (праз мiнiстэрствы) да тэрытарыяльнага (праз СаўНарГасы) прынцыпу. Напачатку такая рэарганiзацыя дала свае станоўчыя вынiкi, паколькi яна спрыяла павышэнню iнiцыятывы на месцах, але ў далейшым, у сувязi з парушэннем сувязей з iншымi рэгiёнамi вызначылiся негатыўныя тэндэнцыi.
Значныя поспехi савецкiх геолагаў у галiне разведкi новых радовiшчаў нафты, газа, вугалю запатрабавала перагляду планаў па развiццi хiмiчнай прамысловасцi. З улiкам усiх адмiнiстрацыйных i эканамiчных навацый у
прамысловасцi, будаўнiцтве i сельскай гаспадарцы было вырашана ўключыць два апошнiя гады УІ п-кi з наступнай, УІІ-й i распрацаваць сямiга-
довы план развiцця народнай гаспадаркi на 1959-1965 гг. У адпаведнасцi з iм валавая прадукцыя прамысловасцi СССР павiнна была ўзрасцi ў параўнаннi з 1959 г. прыкладна на 80%, а сельгаспрадукцыя на 70.
Характэрнымi прыкметамi новага плана былi: паскораныя тэмпы развiцця вызначальных для эканомiкi галiн - энергетыкi, машынабудавання, хiмiчнай прамысловасцi; асваенне прыродных рэсурсаў Сiбiры i Далёкага Усходу. Распрацоўшчыкi сямiгодкi спрабавалi ўлiчыць дасягненнi НТР, якая ўвасобiлася ў комплекснай аўтаматызацыi, выкарыстаннi новых вiдаў энергii i штучных матэрыялаў.
Адпаведным чынам была задзейнiчана i эканомiка БССР як частка агуль насаюзнай. План развiцця яе прадугледжваў павелiчэнне за сем год (19591965) на 80%. Некаторыя галiны павiнны былi даць прырост у два i тры разы. Так, дзякуючы Бярозаўскай, Васiлевiцкай i Мiнскай ЦЭЦ у 1965 г электраэнергетыка БССР у параўнаннi з 1958 г вырасла ў 3,1 р. У асноўным было завершана стварэнне адзiнай Беларускай энергасiстэмы Былi электрыфiкаваны амаль усе саўгасы i 90% калгасаў.
Прадукцыя машынабудавання i металаапрацоўкi павялiчылася ў 3, 4
разы. Рэзка павялiчылася (з 4,2 да 34,6%) доля нафтапрадуктаў i прыроднага газу ў палiўным балансе БССР. 1960 г. былi пракладзены газаправоды Дашава-Мiнск, Шчорс-Гомель, што забяспечыла 11 буйных прамысловых цэнтраў рэс-кi. Пачалася газiфiкацыя кватэр у населеных пунктах.
Сямiгодка вывела Беларусь у лiк буйнейшых хiмiчных рэгiёнаў БССР. На базе Старобiнскага радовiшча калiйных i каменных соляў быў створаны Беларускi калiйны камбiнат, якi задавальняў 40% агульнасаюзных патрэб у калiйных угнаеннях.
У 1963 пачаў дзейнiчаць Полацкi нафтаперапрацоўчы завод i Гродзенскi азотна-тукавы камбiнат. У Магiлёве было пачата будаўнiцтва буйнейшага ў краiне камбiната па вытворчасцi лаўсану.
БелАЗ у Жодзiне пачаў выпуск 27 тонных самазвалаў. МТЗ пачаў вы-
пуск новых трактараў - МТЗ -50. Па вынiках да канца 1960 БССР выйшла на 2 месца па здабычы торфу, вытворчасцi фанеры, iльняных тканiн; на 3 - па выпуску грузавых аўтамашын, трактараў, станкоў, цэменту, шкла. Яе прадукцыя экспартава-лася ў 40 краiн
свету. У тым жа 1960 пабачыла свет першая серыйная ў краiне ЭВМ “Мiнск- 1”. у канцы 62першы халадзiльнiк “Мiнск -1” У маi 1962 Iнстытут фiзiкi АН БССР запусцiў атамны рэактар у Соснах.
Усяго за гады сямiгодкi ў рэспублiцы было пабудавана больш 300 cучасных прадпрыемстваў i цэхаў. Агульны аб’ём прамысловай вытворчасцi БССР павялiчыўся амаль у 2,1 разы пры плане ў 1, 8. Характэрна, што агульнасаюзная прамысловасць дасягнула паказчыкаў, адпаведна, 84 пры плане ў 80%.
Праўда, у далейшым гэтыя паказчыкi знiзiлiся да 8% прыросту ў год за-
мест 11. Адпаведна зменшылася i прадукцыйнасць працы. Эканомiка краiны рабiлася ўсё больш затратнай. Так, 1 м3 драўнiны даваў у 2 разы менш прадукцыi, чым у ЗША; у 5 разоў менш, чым у ФРГ i ў 8 разоў менш, чым у Швэцыi. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30% ка-пiталаўкла-дан-няў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi.
Знiжэнне тэмпаў развiцця эканомiкi, пагаршэнне яе эфектыўнасцi i iнш. яскрава сведчыла аб тым, што механiзм гаспадарання, якi склаўся ў канцы 20-х – 30ыя гг., не адпавядаў вырашэнню галоўнай унутранай задачы на-родна-гаспадарчага развiцця - iнтэнсiфiкацыi эканомiкi i прыкметна саступаў сiтэме кiравання ёю ў заходнiх дзяржавах.
Стварылася сур’ёзная супярэчнасць памiж новымi магчымасцямi ў развiццi прамысловасцi, якiя адкрываў НТП, i cастарэлымi адмiнiстра-цыйна- каманднымi формамi i метадамi кiравання, практыкай суцэльнай рэгламентацыi дзейнасцi ўсiх прадпрыемстваў. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгрываў i мiжнародны фактар: гонка ўзбраенняў, дапамога нацыянальна-вызва- ленчым рухам i Кампартыям, якая паглынала велiзарную частку бюджэту краiны. Бытавала прымаўка: “Зато мы делаем ракеты и покоряем Енисей,
А также в области балета мы впереди планеты всей”
СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
З мэтай павелiчэння вытворчасцi збожжа ў адпаведнасцi з пастановай лютаўска-сакавiцкага Пленума ЦК КПСС (1954) на працягу 1954-55 гг. ва ўсходнiх раёнах СССР было вырашана асвоiць не менш 13 млн га цалiнных i абложных зямель. Усяго ж было ўзнята амаль утрая больш (36 млн). Дарэчы, не ўсе партыйныя лiдэры падтрымлiвалi iдэю асваення цалiны. Старшыня ВС
СССР К. Варашылаў з горыччу адзначаў, што ў цэнтральных раёнах людзi яшчэ аралi на сабе ў той час, як новая тэхнiка амаль поўнасцю пасылалася на ўсход. З падрабязнасцямi тагачасных падзей можна азнаёмiцца, прачытаўшы бессмяротны твор Л. I. Брэжнева “Цалiна”.
У той час, як праблема нарыхтовак збожжа вырашалася за кошт цалiны, праблема вытворчасцi мяса i малака мусiла вырашацца ў цэнтральных раёнах, значна пацярпеўшых ад вайны, у тым лiку на Беларусi. З гэтай нагоды прымалiся захады для павелiчэння кармавой базы, пабудовы аб’ектаў жывёлагадоўлi i птушкаводства.
Нягледзячы на пэўныя станоўчыя зрухi ў МТБ сельскай гаспадаркi i становiшчы калгаснiкаў, заданнi пяцiгодкi па многiх паказчыках так i не былi выкананы. Падобная сiтуацыя захавалася i ў гады 6-й пяцiгодкi (1956 - 60 г.).
21 лютага 1957 пастанова ЦК КПСС i СМ СССР “Аб мерах па ўздыму сельскай гаспадаркi БССР”. Сярод iх – павышэнне закупачных цэн на сельгаспрадукцыю: на жывёлу i птушку ў 5,5 разоў, на малако i масла – у 2,