ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 572
Скачиваний: 0
Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, горада ад сяла стала перадумовай развіцця гандлю. Цэнтрамі ўнутранага і знешняга гандлю сталі гарады. У гарадах знаходзіліся кірмашы, на якіх абменьваліся і прадаваліся прадукты харчавання, рамесныя вырабы, замежныя тавары.
У IX–XIII стст, беларускія землі вялі гандаль а Візантыяй, Арабскім Усходам, Заходняй Ёўропай, усходне славянскімі краінамі. Важнае значэнне для развіцця гандлю ў IX-XI стст. меў водны шлях "з вараг у грэкі", які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй, а таксама ўсходнеславянскія землі паміж сабой. У разглядаемы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, зброю, рамесныя вырабы і іншыя тавары. З Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя камяні, віно і інш.
Такім чынам, у IXпершай палове XIII ст. (на некалькі стагоддзяў пазней, чым у Заходняй Ёўропе) на беларускіх землях адбывалася ўсталяванне раннефеадальных адносін; узнікаюць першыя дзяржавы, пачынаюць фарміравацца асноўныя пласты феадальнага грамадства. Гэты перыяд характарызуецца станаўленнем асноўных форм зямельнай уласнасці, развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, узнікненнем і развіццём гарадоў.
Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з'яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага наро-да. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве — першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў, якое ўзнікла ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнікнення Кіеўская Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў захавала незалежнасць на арацягу шэрагу стагоддзяў.
ТЭМ А 3. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ У СКЛАДЗЕ ВКЛ.(13-п.п. 16стст.)
1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ.
2.Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў. Уніі з Польшчай.
3.Арганізацыя дзяржаўнага кіравання і заканадўчая дзейнасць у ВКЛ.
4.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель
ускладзе ВКЛ.
5.Барацьба з Тэўтонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з маскоўскай дзяржавай.
Прычыны ўзнікнення.У пачатку ХIII cтагоддзя беларускiя землi ст. уяўлялi
сабою каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Магутнае i адзiнае калiсьцi Полацкае княства перажывала час феадальнай раздробленасцi, з цяжкасцю процiстаяла нямецкiм крыжакам i не магло ўжо выконваць функцый кансалiдуючага цэнтра. У новых умовах гэты цэнтр перамясцiўся ў Наваградак – сталiцу ўдзельнага княства ў верхнiм i сярэднiм Панямоннi. Таму паспрыялі –
Эканамічны фактар: (урадлівая глеба, добра развітае земляробства, развітае рамяство, замежны гандаль; Палітычны фактар: выгаднае геаграфічнае становішча, адсутнасць пагрозы крыжакоў – мангола-татар).
Менавiта Наваградская зямля разам з суседнiмi ёй лiтоўскiмi стала ядром новай дзяржавы, якая пазней атрымала назву Лiтоўскае княства.
Варта адзначыць, што лiтва - гэта назва ўсходняга балцкага племенi, якое пражывала на паўднёвым усходзе сучаснай Рэспублiкi Лiтва i ў прылеглых раёнах Беларусi, памiж рэкамi Нёманам i Вiлiяй. Вядома, што яшчэ Яраслаў Мудры ў 1040-1044 гг. разбіў літву на палях слонімскіх і заснаваў Новагародак. Старажытная Літва, калі мець на ўвазе тэрыторыю, размяшчалася паміж Менскам і Наваградкам (з усходу на захад) і паміж Маладзечнам і Слонімам (з поўначы на поўдзень).
Па ўзроўнi сацыяльнага развiцця лiтоўцы адставалi ад славян: не мелi дзяржаўнай арганiзацыi, монатэiстычнай рэлiгii, развiтай гаспадаркi. У той самы час племя вызначалася сваёй ваяўнiчасцю i яго войска часта скарыстоўвалася суседнiмi славянскiмi княствамi ў мiжусобнай барацьбе або ў заваёўных паходах.
Утварэнне Лiтоўскай дзяржавы са сталiцай у Наваградку прынята звязваць з iменем балцкага князя Мiндоўга (1195-1263). Да з’яўлення ў Наваградку ён ва ўсiх крыніцах выступае ў ролi наёмнiка. У 1236 “Лiтва Мендога” знаходзiлася ў васальных або саюзных сувязях з галiцка-валынскiм князем Данiлам Раманавiчам у барацьбе супраць Конрада Мазавецкага. З Iпацьеўскага летапiсу вядома, што прыкладна ў 1240-х гг. Мiндоўг парушыў ранейшы парадак кiравання лiтоўскiмi землямi i захапiў уладу ў свае рукi: “пачаў княжыцi адзiн ва ўсёй зямлi Лiтоўскай”. Крыху пазней яго ўлада распаўсюджваецца на сумежныя тэрыторыi Беларусi. Першай такой зямлёй стала Сярэдняе Панямонне – Чорная Русь з гара-дамi Наваградак, Ваўкавыск, Гародня, Здзiтаў i Слонiм.
. Памiж Мiндоўгам i мясцовай знаццю была заключана дамова, паводле якой ён абiраўся князем i з дапамогай наваградскага войска ў 1248/ 1249 рушыў на Лiтву (“зане Лiтву”), расправiўся са сваiмi палiтычнымi працiўнiкамi (князямi Таўцвiлам, Эрдзiвiлам i Вiкiнтам) i далучыў свае землi да агульнай дзяржавы.
У 1263 г. у вынiку змовы нальшчан-скага князя Даўмонта, жамойцкага Траняты, полацкага Таўцвiла Мiндоўгздву-масынамi быўзабiты.
Транята, абвясцiўшы сябе ўладаром Лiтвы, перш за ўсё забiў канкурэнта – полацкага князя Таўцвiла, але неўзабаве ў вынiку змовы быў забiты cам. Скарыстаўшы крызiс улады, Войшалк вярнуўся з пiнскай дружынай у Наваградак i аднавiў сваё княжанне (1264-67). У тымжа 1264 г. расправiўся з працiўнiкамi. Выганяў i знiшчаў тых, хто працiвiўся ўладзе. З дапамогай галiцка-валынскай дру-
жыны заваяваў балцка-лiтоўскiя землi Дзяволтву i Нальшчаны. Наваградская, Пiнская, Лiтоўская, Нальшчанская, Дзяволтваўская i Полацка-Вiцеб- ская землі сталi трывалым грунтам для ўтварэння ВКЛ, што i стала важнейшымдасягненнем Войшалка.
Вялiкi князь Вiцень (1295-1316) працягваў умацоўваць дзяржаву. Ў 1307годзе ен далучыў да ВКЛ Полацк, якi дагэтуль ледзь не адыйшоў да крыжакоў. У 1314 пад Наваградкам у гэтай барацьбе вызначы-лася войска
Давыда Гарадзенскага. У 1315 г. войска Вiценя здзейснiла паход супраць крыжакоў на тэрыторыi Прусii. Далучыў Берасцейскую зямлю. З Вi-ценем таксама звязваюць з’яўленне герба ВКЛ - “Пагонi”.
Княжанне Гедзiмiна (1316-1341) характарызуецца значным пашырэннем тэрыторыi дзяржавы за кошт галоўным чынам этнiчна беларускiх зямель. У 1318 г. сын Гедзiмiна Альгерд ажанiўся з дачкой вiцебскага князя Яраслава. Праз 2 гады цесць памёр, Віцебскае княства засталося Альгерду i ў 1320 г. увайшло ў склад ВКЛ. .
У сярэдзiне 1320-х уладу Гедзiмiна прызналi князi Менска, Друцка, Лукомля, Турава-Пiнскай зямлi.
1323 г. перанёс сталiцу з Наваградка блiжэй да крыжакоў, у Вiльню, магчыма, каб прадэманстраваць сваю рашучасць баранiць далучаныя землi да канца.
( У мэтах супольнай барацьбы супраць Тэўтонскага ордэна Гедзiмiн пайшоў на зблiжэнне з Польшчай. У 1325 г. iх саюз быў замацаваны шлюбам сына польскага караля Казiмiра (Уладыслава Лакеткi) з дачкой Гедзiмiна - Альдонай-Ганнай. Найбольш значнай сумеснай акцыяй саюзнiкаў стаў iх паход на Брандэнбург (1326), у якiм вызначыўся “асаблiва блiзкi сябра” Гедзiмiна гарадзенскi стараста Давыд. Кiруючы Гарадзенскай зямлёй на правах лена, ён доўгi час паспяхова баранiў ад крыжаносцаў усё Беларускае Панямонне.
Асаблiвых поспехаў Гедзiмiн дамогся сваёй усходняй палiтыкай, асноўным прынцыпам якой было негвалтоўнае далучэнне новых зямель Русi.
Аб’ядноўваючы ўсходнеславянскiя землi пад сваёй уладай, Гедзiмiн абыходзiўся, як пра-
вiла, без заваёў i гвалту. За гады яго княжання ў склад ВКЛ увайшла не толькi асноўная частка сучаснай Беларусi (за выключэннем раёнаў Нiжняй Прыпяцi); у арбiту яго ўплываў пачалi ўцягвацца i князi з далёкiх зямель Усходняй Русi. Ён першым з лiтоўскiх князёў пачаў называць сябе валадаром не толькi лiцвiнаў, але i русiнаў, а свае ўладаннi – каралеўствам лiцвiнаў i русiнаў.
Адным з галоўных фактараў, якi спрыяў поспеху ў iх “збiраннi” вакол лiтоўскай дынастыi, стала антытатарская палiтыка, якой паслядоўна трымалiся лiтоўскiя князi. Да моцнага ВКЛ як альтэрнатывы ханскай уладзе хiлiлiся заходнiя Русi, для якiх вялiкаўладзiмiрскi князь быў фактычна стаўленiкам Залатой Арды i ўвасабляў патрабаваннi татарскага хана
Другiм выiгрышным момантам палiтыкi вялiкага князя лiтоўскага была рэлiгiйная палітыка. Намаганнямi Гедымiна для праваслаўных жыхароў ВКЛ у 1317 г. адкрылася асобная Лiтоўская мiтраполiя з цэнтрам у Наваградку, якая iснавала прынамсi да 1330 г. У яе ўваходзiлi Полацкая, Тураўская i Пiнская епархii.
Ёсць звесткi, што у 1323 г. Гедзiмiн абяцаў папскаму легату гатоўнасць прыняць рымскае хрысцiянства, але ўрэшце не пайшоў на гэта. Паводле чэшскай хронiкi, ён у 1340 г. прыняў хрысцiянства i рыхтаваў хрышчэнне ўсёй Лiтвы, але быў атручаны сваiмi ж наблiжанымi.
Гедзiмiн пакiнуў на карце Усходняй Еўропы вялiкую дзяржаву. Заснаваная ў сярэдзiне ХIII ст. лiтоўскiм князем Мiндоўгам, праз стагоддзе яна ўключала ў сябе i большую частку сучаснай тэрыторыi Беларусi. Манархiя Гедзiмiна склалася з трох асобных палiтычна-этнiчных тэрытарыяльных утварэнняў – Аўкштайцii, Жэмайцii (Жмудзi) i Беларусi. Ад самага пачатку вялiкая роля належала ўсходнеславянскаму элементу. Як адзначалася вышэй, Чорная Русь стала адной з тэры-
тарыяльных асноў манархii Мiндоўга. Беларусы (русiны) уваходзiлi ў склад вайсковых сiл ужо першых лiтоўскiх князёў. Вядома, што Войшалк, якi першым з iх цалкам пераняў“рускую” культуру, абапiраўся на беларускiя гарады i дружыны Вызначальным пачаткам манархii лiтоўскiх князёў, што ўтваралася як двуэтнiчная балта-славянская або (па сучаснаму) лiтоўска-беларуская дзяржава, быў узаемавыгадны саюз лiтоўскiх князёў з беларускiм баярствам i гарадамi... Прадстаўнiкi мясцовай грамадскай элiты i пасля прызнання вярхоўнай улады лiтоўскага князя ўдзельнiчалi ў вырашэннi важных пытанняў палiтычнага i гаспадар-
чага жыцця сваёй зямлi. Таму ВКЛ як дзяржаву нiяк не выпадае лiчыць прадук-там
заваявання Русi лiтоўцамi (Насевiч, Краўцэвiч). Сiла тут у кожным разе выконвала далёка не галоўную ролю. Сапраўды, новая дзяржава ўяўляла з сябе своеасаблiвую форму грамадска-палiтычнага сiнтэзу, у якiм раннефеадальныя iнстытуты Лiтвы спалучалiся з больш развiтай дзяржаўна-палiтычнай сiстэмай былых княстваў на тэрыторыi Беларусi (i найперш Полацкага), наследуючы традыцыю дзяржаўнасцi Кiеўскай РусiВКЛ утваралася лiтоўцамi, “аднак на тэрытарыяльнай, этна-графiчнай i культурнай аснове беларускай”.
Пасля смерцi Гедзiмiна вялiкакняскi трон заняў яго найменшы сын (ад другога шлюбу) Яўнут, але яго знаходжанне на троне не было працяглым – (1341– 1345 г.). У вынiку змовы братоў – (старэйшага) Альгерда i Кейстута ён мусiў уцякаць у Маскву, там прыняў праваслаўе, праз 2 гады вярнуўся, памiрыўся з братамi i атрымаў княжанне ў Заслаўі.
Ёсць думка, што пасля гэтага ВКЛ было падзелена памiж Альгердам i Кейстутам, якiя дасталiся адпаведна ўсходняя (сталiца Вiльня) i заходняя (сталiца Трокi) часткi.
У плане ўмацавання дзяржавы больш паспяховай была палiтыка Альгерда (1345-1377). З яго iменем звязана далейшае павелiчэнне тэрыторыi ВКЛ i яго ўмацаванне. У сярэдзiне ХIV ст. увайшло Беларускае Падняпроўе (Мсцiслаў), Бранскае княства, у 60-70 гг. пасля разгрому татар на Сiнiх Водах у 1366 – Кiеўская зямля, Мазырская i Брагiнская воласцi, Чарнiгава-Северская, Падольская i Ва-лынская землi, а таксама падначалена Смаленскае княства. У склад ВКЛ увай-шлi таксама жамойцкiя землi.
Час Альгерда характарызуецца значнымi ваеннымi сутыкненнямi з крыжакамi, Польшчай i Маскоўскiм княствам. Адным з вынiкаў яго знешняй палiтыкi з’явiлася значнае ўзрастанне моцы дзяржавы. Тэрыторыя ВКЛ павялiчылася ўдвая, амаль усе беларускiя землi былi ўключаны ў яго склад. Значную большасць насельнiцтва княства складалi этнiчныя беларусы, беларуская мова i культура былi пануючымi ў краiне. Лiтоўскiя феадалы, у тым лiку з дынастыi Гедземiнавiчаў, успрынялi беларускую культуру i перайшлi на карыстанне беларускай мовай у паўсядзённым ужытку.
Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель пры Альгердзе iстотна павялiчыла вагу “рускага” (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве лiтоўскiх князёў.
Менавiта пры ім “руская” мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай, у тым ліку пры двары. Гэта было абумоўлена культурнай перавагай русiнаў. Праваслаўныя святары i манахi з’яўлялiся тымi нешматлiкiмi падданымi рускага князя, якiя ўмелi чытаць i пiсаць. Сярод нашчадкаў самога Альгерда праваслаўных было намнога больш, чым паганцаў. Ёсць звесткi, што Альгерд i cам быў ахрышчаны ў праваслаўе, меў хрысцiянскае iмя Андрэй.
Каб нейтралiзаваць палiтычны ўплыў Масквы на праваслаўнае жыхарства дзяржавы, Альгерд дамагаўся ўтварэння асобнай лiтоўска-рускай мiтраполіі.
2.Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князеў. Уніі з Польшчай.
Пасля смерцi Альгерда ў 1377 г. у дзяржаве iзноў пачалiся ўнутраныя разлады i мiжусобiцы. Вiленскi пасад атрымаў Ягайла (1377-92) – сын Альгерда ад яго другой жонкi цвярской княгiнi Ульяны. З гэтым не пагадзiлiся старэйшыя Альгердавы дзецi ад вiцебскай княжны Марыi.( і ў першую чаргу полацкі князь Андрэй).
У гэты ж час узмацнiлiся супярэчнасцi памiж Ягайлам i Кейстутам. Калi апошнi па-ранейшаму ўсе сiлы скiроўваў на барацьбу з нямецкiмi рыцарамi, то яго пляменнiк (Ягайла) пайшоў на зблiжэнне з iмi. Даведаўшыся пра гэта, Кейстут у 1381 г. заняў Вiльню, захапiў уладу, пакiнуў Ягайлу ўдзельнае княства ў Крэве.
Аднак неўзабаве, калi на Севершчыне ўзнiк мяцеж брата Ягайлы - Дзмiтрыя Карыбута i Кейстут рушыў туды, у чэрвенi 1382 у Вiльню з крыжакамi вярнуўся Ягайла i зноў захапiў уладу.
Кейстут ў яго сын Вiтаўт былi арыштаваны. Праз некаторы час пераведзенага ў Крэўскi замак Кейстута задушылi наймiты Ягайлы, а Вiтаўт уцёк у Прусiю да крыжакоў.
Ягайлу як вялiкага князя не прызнаваў нi А. Полацкi, нi Д. Бранскi, нi Вiтаўт. Каб перадолець палiтычны крызiс, Ягайла шукаў апоры ў саюзе з суседнiмi дзяржавамi, найперш - з Масквой. Меркавалася, што ён возьме шлюб з дачкой маскоўскага князя Соф’яй, прыме праваслаўе i ахрысцiць сваiх суайчыннiкаў. Але мiжнароднае становiшча ВКЛ абумовiла iншы выбар. Была аддадзена перавага зблiжэнню з Польшчай. Лiтоўска-польскi саюз у той сiтуацыi больш адпавя-
даў iнтарэсам Ягайлы i кракаўскага двара
Крэўская унiя. У 1385 г. пасля перамоў з Кракава прыехалi ўпаўнаважаныя пасля Польскай Кароны. 14 жнiўня у Крэўскiм замку памiж iмi, з аднаго боку, i Ягайлам ды яго братамi Скiргайлам, Крыбутам, Вiтаўтам i Лугвенам, з другога, адбылося падпiсанне акта пра аб’яднанне дзяржаў. Ягайлу кракаўскiя паслы афiцыйна запрашалi заняць польскi каралеўскi пасад i ажанiцца з 12-гадовай каралеўнай Ядзвiгай. Ад яго ж патрабавалася... прыняць каталiцтва i перавесцi ў гэтую веру сваiх яшчэ не ахрышчаных братоў, сваякоў i суайчыннiкаў, вызвалiць палонных хрысцiян, галоўным чынам, палякаў, i нарэшце, што мела асаблiвае значэнне, “назаўсёды далучыць свае Лiтоўскiя i Рускiя землi да каралеўства Польскага”.
Падпiсаная ў Крэве унiя была канчаткова зацверджана ў лютым 1386 г. пасля хрышчэння Ягайлы, яго шлюбу з Ядзвiгай i ўрачыстай каранацыi ў Кракаве. Ягайла пачаў афiцыйна тытулавацца “каралём Польшчы, вярхоўным князем лiтоўскiм i дзедзiчам рускiм”.
З юрыдычнага боку Крэўскi акт фактычна азначаў iнкарпарацыю ЛiтоўскаРускай дзяржавы ў склад Польскай Кароны. Аднак на практыцы ажыццявiць прынятае рашэнне было немагчыма. Дзяржава Гедземiнавiчаў па-ранейшаму iснавала як асобны грамадска-палiтычны арганiзм.