ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 569
Скачиваний: 0
Мала таго, пакуль Ягайла быў у Кракаве, на Беларусi супраць яго выступiў полацкi ўдзельны князь А. Полацкi. У саюзе са Святаславам Смаленскiм пры падтрымцы Iнфлянцкага магiстра, выступiў супраць Ягайлы, але ў 1387 г. быў разбiты Скiргайлам i тры гады прасядзеў у турме.
Прыехаўшы ў 1387 г. у Вiльню, Ягайла ажыццявiў абяцанае хрышчэнне Лiтвы (толькi Аукштайцii, бо Жамойць знаходзiлася пад уладай Ордэна). Баяры, якiя прынялi каталiцтва (большасць простага люду яшчэ доўга заставалiся ў паганстве), атрымалi ад Ягайлы прывiлей, што даваў поўнае права ўласнасцi на спадчынныя землi, вызваляў ад усiх абавязкаў на карысць уладара, за выключэннем вайсковай службы i данiны і iнш. Аднак правы шляхты выглядалi cцiпла параўнальна з прывiлеямi, якiя атрымаў у Лiтве каталiцкi касцёл.
Сваiм намеснiкам у ВКЛ Ягайла пакiнуў троцкага князя Скiргайлу (да каталiцтва - Iван), узняўшы яго “вышэй за ўсiх братоў”.
Узiмку 1389/90 г. незадаволены становiшчам служылага князя Вiтаўт скарыстаў апазiцыйнасць баяраў Лiтвы i Русi i паўстаў супраць Ягайлы.
Пасля няўдалай спробы захапiць Вiльню ён мусiў уцякаць у Прусiю. Каб атрымаць ваенную дапамогу, Вiтаўт стаў васалам Ордэна i аддаў яму Жамойць. Чакалася падтрымка i ад маскоўскага князя Васiля I (1389-1425), за якога Вiтаўт аддаў сваю дачку Соф’ю. Ужо ў вераснi 1390 г. Вiтаўт прывёў крыжаносцаў на Вiльню, праз год захапiў Гародню, яшчэ праз год – Наваградак i зноў падыйшоў да сталiцы ВКЛ.
Вайна паказала, што без кампрамiсу Ягайла не ўтрымае ўлады ў Лiтве i на Русi. На Беларусi ды Украiне ён сутыкнуўся з адкрытай непрыхiльнасцю насельнiцтва. Тады Ягайла правёў патаемныя перамовы з Вiтаўтам, у вынiку якiх увесну 1392 г. той зноў пакiнуў крыжаносцаў, папярэдне спалiўшы iх замкi пад Горадняй.
4 жнiўня ў Востраве, што на Гродзеншчыне (недалёка ад Лiды), было падпiсана пагадненне, на падставе якога ўлада ў ВКЛ пажыццёва перадавалася Вi-
таўту (1392-1430).
Так пад вярхоўным суверэнiтэтам Ягайлы непасрэдным уладаром дзяржавы стаў Вiтаўт Кейстутавiч, які атрымаў тытулвялiкага князя літоўскага.
Хоць пасля прысягi на вернасць Ягайлу i Ядзвiзе ён i знаходзiўся ў васальнай залежнасцi ад Польскага каралеўства, пагадненне 1392 г. у параўнаннi з Крэўскiм актам давала дзяржаве пэўную самастойнасць. Яно стала першым юрыдыч- на-прававым крокам на шляху да аднаўлення дзяржаўнага суверэнiтэту ВКЛ.
Вiтаўту, як нiкому з iншых князёў, удалося надзвычай узмацнiць дзяржаву, якая па-сутнасцi працягнулася ад Балтыйскага да Чорнага мора. Асаблiва паспяховай была ўсходняя палiтыка. Стварэннем асобнай праваслаўнай мiтраполii 1416 г. (мiт. Рыгор Цамблак) пазбаўляўся ўплыў на праваслаўных вернiкаў княства з боку мiтраполii маскоўскай. Нарэшце пасля таго, як у 1425 г. памёр Васiль I Дзмiтрыевiч яго ўдава Соф’я Вiтаўтаўна стала рэгентшай пры малалетнiм сыне, а праз 2 гады яна ж прыняла пратэктарат бацькi i Маскоўскае Вялiкае княства часова зрабiлася васальным у дачыненнi да ВКЛ.
Дасягнуўшы магутнасцi, Вiтаўт паспрабаваў вырашыць пытанне аб сваёй гегемонii ва Усходняй Еўропе. Для гэтага трэба было разарваць акты 1386 i 1413 г.,
якiя звязвалi ВКЛ з Польшчай, i стварыць самастойнае каралеўства з Лiтвы i Русi. Ён спадзяваўся на блаславенне Папы Рымскага на каралеўскi тытул. Дзень каранацыi некалькi разоў адкладвалi. 27 кастрычнiка 1430 г. Вiтаўт памёр у Троках, так i не дачакаўшыся iмператарскiх паслоў, што везлi карону.
Грамадзянская вайна. Пасля смерцi Вiтаўта, насуперак дамоўленасцi аб пераходзе ўлады да Ягайлы, князi i баяры Лiтвы i Русi, з’ехаўшыся ў Вiльню, адзiнагалосна абвясцiлi вялiкiм князем Свiдрыгайлу (Баляслава) Альгердавiча (14301432). Ягайла быў вымушаны пагадзiцца.
Князь Свiдрыгайла быў вядомы як шчыры супернiк Вiтаўта i працiўнiк зблiжэння з Польшчай. Заняўшы трон, ён адразу ж парушыў 9-ты артыкул Гарадзельскага прывiлея i пачаў раздаваць русiнам важныя дзяржаўныя пасады. Неўзабаве ў яго адбыўся ваенны канфлiкт з Ягайлам. У чэрвенi 1431 г. Свiдрыгайла быў вымушаны падпiсаць абаронча-наступальны саюз з Нямецкiм Ордэнам. Перспектыва поўнага разрыву з Польшчай выклiкала актыўнае супрацiўленне лiтоўскага баярства, якое падтрымлiвала унiю. У вынiку здзейсненага замаху 1 верасня 1432 г. Свiдрыгайла ледзь уратаваўся i ўцёк у Полацк.
Новым князем ВКЛ лiтоўцы абвясцiлi брата памерлага Вiтаўта - князя Жыгiмонта Кейстутавiча (1432-39). Аднак Полацкая, Вiцебская i Смаленская землi, а таксама ўся Украiна не прызналi яго i па-ранейшаму лiчылi сваiм вялiкiм князем Свiдрыгайлу. Дзяржава часова падзялiлася на Лiтву i Русь.
6 мая 1434 у Троках Жыгiмонт выдаў прывiлей, у якiм абвяшчалася роўна-
праўе русiнаў i лiтоўцаў у межах цэлай дзяржавы, так што правы, гарантаваныя каталiкам Гарадзельскiм прывiлеем, пашыралiся на ўсiх падданых, незалежна ад веравызнання. Цяпер i беларуска-украiнскае баярства атрымала гарантыi недатыкальнасцi сваiх зямельных уладанняў, свабоду распараджэння зямлёй, а таксама права на набыццё рыцарскiх гербаў ад лiтоўскiх родаў, пабратаных з польскай шляхтай. Такiм чынам, гэты прывiлей пазбаўляў Свiдрыгайлу магчымасцi палiтычных спекуляцый наконт уцiску ў правах праваслаўных баяраў. Трокскi прывiлей стаў першай пасля 1386 г. законнай асновай раўнапраўя праваслаўных i каталiкоў у ВКЛ. Ён спрыяў кансалiдацыi ўсяго баярства, аб’яднанню Лiтвы i Русi.
Губляючы прыхiльнiкаў, Cвiдрыгайла ў лiпенi 1435 г. сабраў усе сiлы, у тым лiку Нямецкi Ордэн для рашучай бiтвы пад Вiлькамiрам (Лiтва Завiлейская), але пацярпеў поўны разгром. “На 30 конях” уцёк у Полацк, а праз год-два ўсе верныя яму землi (Вiцебск, Смаленск, Украiна) пакарылicя Жыгiмонту. Вядома таксама, што Лiвонскi ордэн падпicаў мiр з Польшчай i ВКЛ. Але сам вялiкi князь не здолеў умацаваць сваёй улады. Наадварот, выклiкаў незадавальненне тых i другiх i неўзабаве ў вынiку змовы вышэйшай знацi ён быў забiты ў трокскiм замку.
Свае правы на трон выказалi: Свiдрыгайла, а таксама польскi кароль Уладзіслаў Ягайлавiч, сын Жыгiмонта Мiхалюшка, але ўсё ж Рада вяльможаў абрала на яго (трон) 13
гадовага сына Ягайлы - Казiмiра [1440-1492].
З 1440 г. абедзве дзяржавы - Уладзіслава Ягайлавiча i Казiмiра Ягайлавiча iзноў юрыдычна нiчым не былi аб’яднаныя. Але калi першы ў 1444 загiнуў, палякi прапанавалi карону Казiмiру як яго маладзейшаму брату. Толькi ў 1447 ён прыняў гэтую прапанову. Але заключаная унiя мела персанальны характар: вялi-
кi князь лiтоўскi адначасова з’яўляўся i каралём польскiм. Прапанова палякаў аднавiць сiлу Крэўскага акта сустракала катэгарычную адмову з Вiльнi.
Стаўшы гаспадаром, Казiмiр Ягайлавiч з рэгентамi мусiлi нанова аб’ядноўваць дзяржаву, паколькi многiя землi адпалi ад ВКЛ..
Унутраная палiтыка Казiмiра Ягайлавiча была выразна скiраваная на кансалiдацыю сацыяльных вярхоў усiх зямель i яе цэнтралiзацыю. Каб умацоўваць сувязь з Вiльняй паўднёвых i ўсходнiх ускраiн ВКЛ, ён садзiў там намеснiкаў, а зноў далучаным землям даваў права на самакiраванне.
Такiм чынам, цэнтральная ўлада прыкметна ўмацавалася, а агульная сiтуацыя ў краiне стабiлiзавалася. Вельмi моцна паспрыяў таму прывiлей, выдадзены Казiмiрам у 1447 г. Князi, паны i баяры ўсёй ВКЛ, Рускага i Жамойцкага, незалежна ад веравызнання атрымалi новыя правы i cвабоды: асабiстую недатыкальнасць, скасаванне павiннасцей на карысць дзяржавы, дазвол судзiць сялян i iнш.
У1468 г. князь выдаў Судзебнiк, у якiм былi змешчаны юрыдычныя нормы,
уасноўным крымiнальныя. Так былi ўзмоцнены сацыяльныя i палiтычныя пазiцыi баяр, адначасова былi пашыраны правы праваслаўнай царквы ў ВКЛ: у 1458 г. яна канчаткова вызвалiлася ад маскоўскай мiтраполii i падпарадкоўвалася канстанцiнопальскаму партыярху.
Зрабiўшыся i польскiм каралём, Казiмiр Ягайлавiч жыў у Кракаве i займаўся пераважна польскiмi справамi. Таму стан кiравання дзяржавай пагоршыўся. Невыпадкова, што ў яго прасiлi дазволу на абранне новага князя. Але ў 1478 на сойме ў Берасцi ён заявiў, што “пры сваiм жыццi нiкому не даручыць кiравання Лiтвою”. Невыпадкова, што супраць яго адбылася змова ў 1481 з мэтай дзяржаўнага перавароту. Гальшанскi i Алелькавiч былi пакараны смерцю ў Вiльнi, а Бельскi з Глiнскiм уцяклi ў Маскву да Iвана III. Там яны хацелi атрымаць дапамогу i абяцалi за гэта далучыць да маскоўскiх уладанняў беларускiя землi аж да Бярэзiны.
Гэта быў апошнi манарх, пры якiм ВКЛ яшчэ захоўвала значную моц i iнiцыятыву ў знешняй палiтыцы з рускiмi княствамi. Пасля смерцi Казiмiра, у час княжання Аляксандра Казiмiравiча (1492-1506) пачынаецца серыя войн з Маскоўскай дзяржавай, а разам з iмi i паступовае змяншэнне тэрыторыi княства. Але аб гэтым больш мэтазгодна весцi гаворку ў кантэксце знешняй палiтыкi ВКЛ. А зараз разгледзiм наступнае пытанне...
3.Арганізацыя дзяржаўнага кіравання ВКЛ: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
У13 i пачатку 14 ст. ВКЛ складвалася як спадчынная феадальная манархiя. Уладаром дзяржавы быў вялiкi князь, або, як ён называўся ў актах ХV ст. – гаспадар. Да таго ж ХV стагоддзя яго ўлада нiчым i нiкiм не абмяжоўвалася. У вынiку дзяржаўнай унii з Польшчай 1385 г. сцвердзiўся прынцып выбарнасцi манарха.
На вялiкiм князi замыкалiся ўсе функцыi кiравання дзяржавай. Па меры яе развiцця спатрэбiлася ўтварэнне спецыяльных урадаў (пасадаў) i органаў цэнтральнага кiравання. Яшчэ пры Вiтаўце з’явiлiся гаспадарскi i земскi маршалак, пiсар, кухмiстр, канцлер, падчашы, падскарбi. У канцы ХV ст. былi ўтвораны ўрады (пасады) гетмана найвышэйшага, харужага, мечнiка, падстолiя [cтольнiка], скарбнага i iнш..
Уземлях-абласцях пасля лiквiдацыi ўдзельнай сiстэмы цэнтральную ўладу ўвасаблялi спачатку намеснiкi, а потым – ваяводы i старасты. У iх кампетэнцыi было вырашэнне судова-адмiнiстрацыйных i ваенных пытанняў, а таксама нагляд за гаспадаркай вобласцi. Iм жа падпарадкоўвалicя кiраўнiкi нiжэйшых тэрытарыяльных акругаў – дзяржаў i паветаў. Першым прававым i рэальныя крокам па абмежаваннi ўлады вялiкага князя стала княская рада. Яшчэ Мiндоўг
iГедзiмiн абмяркоўвалi важнейшыя пытаннi ў коле асоб вышэйшай арыстакратыi. Вiтаўт акружыў сябе cлужылымi людзьмi – баярамi, процiпаставiўшы iх удзельным князямi.
Ужо акты Гарадзельскай унii далi ёй шырокiя палiтычныя правы i паставiлi вялiкага князя ў залежнасць ад паноў i баяраў.
Упрывiлеi Казiмiра ад 1447 радзе было нададзена права выбiраць пасля яго смерцi новага
манарха. Вядомы Судзебнiк 1468 ён уклаў “с князьмi i с паны-ра-дою нашою ВКЛ”. З выпадку частых ад’ездаў Казiмiра ў Кракаў на каралеўскую службу рада пачала выконваць функцыi вярхоўнай улады.
Поўнае юрыдычнае замацаванне ролi гаспадарскай рады як дзяржаўнага ор-
гана зафiксавалi прывiлеi Аляксандра Казiмiравiча ад 1492 i Жыгiмонта Старога [1506-1548] ад 1506 г. Князi, паны i зямяне ўсiх зямель разам з гаспадарскаю радаю, абiраючы манархам Аляксандра, дамаглiся ад яго не толькi пацвярджэння сваiх ранейшых правоў i вольнасцяў, але i абмежавання вялiкакняскай улады на карысць рады: гаспадар абавязваўся надалей кiраваць дзяржавай не самастойна, а толькi супольна з радаю, не мяняючы без яе згоды нiчога ва ўнутраных спрвах, не раздаючы без яе ведама дзяржанняў, не размяркоўваючы дзяржаўных сродкаў i г. д.
Права асабiстых распараджэнняў (без рады) князя канчаткова пазбавiў толькi прывiлей 1506 г. Жыгiмонта Старога.
У актавых дакументах вышэйшы орган звычайна называўся “паны рада”,
“панове рада обоего стану духовные i светскiе”, цi проста “паны”.
Зканца ХV да сярэдзiны ХVI ст. канчаткова сцвердзiўся яго склад: 4 каталiцкiя бiскупы, ваяводы i старасты, валынскi маршалак, кашталяны [ад кожнага ваяводства], канцлер i падканцлер, гетман, маршалак земскi i дворны, падскарбi.
Загульнага складу гэтага органа вылучылася так званая пярэдняя, або старшая рада – вузейшае кола, якое праводзiла закрытыя пасяджэннi i абмяркоўвала найбольш важныя пытаннi. У яго ўваходзiла 5 асоб, якiя сядзелi на першай лавiцы: бiскуп, ваявода i кашталян вiленскi, а таксама ваявода i кашталян трокскiя.
Рэальна ў радзе пастаянна засядалi прадстаўнiкi найвышэйшай элiты – князi i паны, якiя звычайна займалi не адзiн, а некалькi пасад (урадаў). Нягледзячы на Гарадзельскi акт, веравызнанне мала ўплывала на паноў-рады. Аднак праваслаўныя духоўнага стану ў яе нiколi не дапускалiся.
На пачатку ХVI ст. ясна вызначылiся i паўнамоцтвы рады. Яна ведала дыпламатычнымi дачыненнямi дзяржавы, абаронай i фiнансавымi пытаннямi, а таксама займалася справамi шляхецтва, кантралявала раздачу земляў і выконвала шэраг судовых функцый. Толькi з ведама паноў-радных займалiся дзяржаўныя пасады. Iм жа належала i права выбару вялiкага князя, якi запрашаўся з дынастыi