Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 570

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

органа ўлады - Вярхоўнага Савета СССР на чале з М. С. Гарбачовым. Ствары-лiся ўмовы для складвання шматпартыйнай сiстэмы. Манаполiя КПСС была падарвана. Гра-мадска-палiтычнае жыццё ахапiла i нацыянальныя рэспублiкi, дзе старыя ўладныя структуры яшчэ заставалiся непарушнымi.

2.Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь і распад СССР. Утварэнне СНД.

У1989 г. у жыццi СССР адбылiся буйныя змены. Галоўная з iх, абранне шляхам альтэрнатыўных выбараў новага Вярхоўнага Савета СССР. 25 мая 1989 г. новы склад дэпутатаў абраў яго старшынёй генеральнага сакратара КПСС М. С. Гарбачова.

Натуральна, што ўсе гэтыя падзеi не маглi не закрануць БССР i яе грамадзян. Восенню 1989зiмой 1990 г. разгарнулася выбарчая кампанiя ў парламент. БНФ, якi не быў зарэгiстраваны, не меў права выстаўляць уласных кандыдатаў, таму пра-водзiў iх у складзе Беларускага Дэмакратычнага блоку. Вясной 1990 г. адбылiся аль-тэр-натыўныя выбары (да 15 чал. на месца) ў Вярхоўны Савет, якiя прынеслi перамогу кандыдатам КПБ (296 з 345). Старшынёй прэзiдыума быў абраны сакратар ЦК КПБ М. Дземянцей. Новы склад Савета Мiнiстаў - член ЦК В. Кебiч.

Шматлiкая камунiстычная большасць выявiла сваю прыхiльнасць сваiм партыйным iдэалам i вельмi неахвотна iшла на кампрамiс з апазiцыяй на чале

здэпутатамi БНФ. Усе яго праекты (аб рыначнай эканомiцы, аб зямлi i iнш.) былi адхiлены.

30 чэрвеня -1 лiпеня 1990 г. у Мiнску адбылася прадстаўнiчая канферэнцыя БНФ з удзелам 492 чал., з iх 283 дэлегаты. Яна паставiла задачы:

а) лiквiдаваць кантроль КПБ над армiяй, КДБ, МУС, школай, судом i пракуратурай, знiшчыць парткомы на прадпрыемствах i ва ўстановах, а таксама размеркавальныя функцыi КПБ, нацыя-налiзаваць яе маёмасць, растлумачваць антынародную, антыгуманную сутнасць камунiзму” i iнш.

б) Быццам, “весцi барацьбу за ўладу праз стварэнне паралельных структур, такiх як “грамадзянскiя камiтэты”, якiя праводзяць выбары ва Усебеларускi ўстаноўчы сойм. Апошнi бярэ ўладу ў свае рукi i распускае Вярхоўны Савет БССР” (с. 376).

На справе, гэта хлусня, паколькi

Усакавіку-красавіку прыбалтыйскія рэспублікі асудзілі пакт МолатаваРыбентропа ад 1939 г. і заявілі аб выхадзе з Саюза ССР. Рэзка узмацніліся нацыянальныя рухі. Кіраўніцтва СССР вырашыла прадэманстраваць дабрахвотны прынцып уваходу ў яго саюзных рэспублік. 12 чэрвеня 1990 г. Дэкларацыю аб Дзяржаўным суверэнiтэце прыняў чарговы з’езд народных дэпутатаў РФ, 16 лiпеня - Вярхоўны Савет Украiны. Нарэшце адбылося тое,

чаго патрабавалi ў чэрвенi 1989 г. дэлегаты Устаноўчага з’езду БНФ “Адраджэнне”. Ва ўмовах “параду суверэнiтэтаў i новы Вярхоўны Савет прыняў 27 лiпеня 1990 г. дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнiтэце БССР, у якой абвяшчалася панаванне ўласных кан-стытуцыi i законаў.



Пасля 27 лiпеня 1990 г. ў БССР палiтычнае жыццё ўзнялося на яшчэ больш высокi ўзровень. У вераснi 1990 г. на чарговым сойме БНФ у чарговы раз заявiў аб iмкненнi да незалежнай i дэмакратычнай Беларусi, аб дэкамунiзацыi эканамiчнага i грамадска-палiтычнага жыцця, за адчужэнне маёмасцi КПСС -КПБ на карысць мясцовай улады.

Яшчэ супраць дзейнасцi на Беларусi палiтычных сiл, якiмi кiруюць з замежных асяродкаў (КПБ); за роспуск КДБ i вывад савец войск з Беларусi.

Характэрнай рысай заняпаду камунiстычных сiл зрабiлася процiстаянне нацыяналь-нага руху i КБП. 7 лiстапада 1990 г. у Мiнску каля помнiка Ленiну адбылася антыка-мунiстычная манiфестацыя. У лiку лозунгаў прысутнiчаў та-кi – “Няхай жыве КПСС на Чарнобыльскай АЭС !”

Усакавіку 1991 г. адбыўся агульнасаюзны рэферэндум на прадмет захавання СССР (не ўдзельнічалі Прыбалтыка, Арменія, Малдова, Грузія).

Заўважым, што значная большасць жыхароў Беларусi i некаторых iншых рэспублiк у час сакавiцкага 1991 г. рэферэндуму выказалiся за захаванне

СССР

Уновых умовах лiдэры БНФ мусiлi прыступiцца да рэарганiзацыi сваiх сiл, каб больш эфектыўна ўздзейнiчаць на ўладу. Так, 23-24 сакавiка 1991 г. у Мiнску адбыўся II з’езд БНФ з удзелам 443 дэлегатаў. Пазняк заявiў, што “савецкая iмперыя вычарпала свае рэсурсы i альтэрнатывы незалежнасцi няма”.

З’езд прыняў новы статут, праграмную заяву “Свабода”. Незалежнасць. Адраджэнне. i iнш. Як вынiкала з дакументаў, камунiстычны рэжым не паддаецца рэфармаванню, таму рух за два гады прайшоў шлях ад спадзяванняў на супрацоўнiцтва з “лепшымi сiламi КПСС” да прынцыповага антыкамунiзму. Таму з назвы руху БНФ “Адраджэнне за перабудову” апоншнiя словы” былi cкасаваны.

З’езд выказаўся таксама за рэарганiзацыю вярхоўнай i мясцовай улады|, за прыватную ўласнасць, рынак, самастойнае эканамiчнае жыццё (нацыянальны банк, валюта), беларускае войска, аддзяленне ад СССР.

Прызнавалася мэтазгодным склiканне Усебеларускага ўстаноўчага сойму для далейшага вызначэнне дзяржаўнага ўладкавання Беларусi.

Камунiстычная партыя ацэньвалася як злачынная арганiзацыя, а яе члены павiнны несцi палiтычную i маральную адказнасць.

Кiруючымi органамi БНФ былi вызначаны cойм, якi фармiруецца з’ездам

iўсiмi ўдзельнiкамi руху i тэрытарыяльных суполак. Выканаўчым органам заставалася ўправа. Старшынёй сойма абраны Пазняк, намеснiкамi Голубеў, Заблоцкi, Хадыка.

Новы штуршок да развалу СССР i ўмацавання нацыянальных суверэнiтэтаў адбыўся пасля жнiвеньскага путчу (19-21 жніўня 1991 г.) у Маскве часткi былой наменклатуры i артадаксальных чыноўнiкаў iмперскага мыслення, якiя стварылi Дзяржаўны камiтэт па надзвычайных выпадках (ГКЧП) i адхiлiлi ад улады прэзiдэнта СССР Гарбачова. Пад кiраўнiцтвам Старшынi Вярхоўнага Савета РФ Б. М. Ельцына путчысты былi разгромлены. А лiдэры ЦК КПБ,


асобныя дзеячы Вярхоўнага Савета БССР, якiя выказалiся ў iх падтрымку, у чарговы раз былi дыскрэдытаваны. 22 жнiўня 1991 г. апазiцыя БНФ у Вярхоўным Савеце запатрабавала аб адхiлен-нi з пасад Дземянцея, мiнiстра юстыцыi, старшынi дзяржкамiтэта па тэлебачаннi i рады-ёвяшчаннi за падтрымку путча. Старшыня прэзiдыуму Вярхоўнага Савета Дзе-мянцей быў вымушаны падаць у адстаўку. Яго месца заняў С. Шушкевiч.

25-26 жнiўня 1991 года нечарговая сесiя Вярхоўнага Савета БССР прыняла рашэнне “Аб наданнi Дэкларацыi Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнiтэце БССР статусу канстытуцыйнага закону”, пастанову аб забеспячэннi палiтычнай i эканамiчнай самастойнасцi БССР.

19 верасня Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасцi з якiм яна пачала звацца РБ, а таксама законы аб Дзяржаўным Гербе (Пагоня) i сцягу (бел-чырвона-белы).

8снежня 1991 г. у Вiскулях адбылася сустрэча кiраўнiкоў Расii, Украiны

iБеларусi, якiя дэнансавалi дагавор ад 1922 г. аб утварэннi СССР i заклалi аснову новай супольнасцi – СНД (Садружнасць Незалежных Дзяржаў).

Удзельнікі пагаднення абавязаліся развівацьраўнапраўнаеіўзаемавыгаднае супрацоўніцтва сваіх народаў і дзяржаў у галіне палітыкі, эканомікі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, навакольнага асяроддзя, навукі, гандлю, у гуманітарнай і іншых галінах. Пагадненне абвяшчалася адкрытым для ўсіх рэспублік былога СССР, а таксама іншых дзяржаў. Афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных оргаыаў СНД быў вызначаны Мінск.

10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў падпісаныя дакументы. Адпаведныя пастановы былі прыняты Вярхоўнымі Саветамі Расіі і Украіны. 21 снежня 1991 г. у сталіцы Казахстана г. АлмаАце адбылася сустрэча кіраўнікоў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны. Па выніках сустрэчы былі падпісаны Пратакол да Пагаднення аб стварэнні СНД, Алма-Ацінская дэкларацыя і шэраг іншых дакументаў. У пратаколе было заяўлена, што 11 былых саюзных рэспублік на раўнапраўных пачатках утвараюць СНД. У снежні 1993 г. да СНД далучылася Грузія. Такім чынам, на постсавецкай прасторы ўзнікла і юрыдычна аформілася новае геапалітычнае ўтварэнне — Садружнасць Незалежных Дзяржаў.

Мінск — сталіца СНД. У снежні 1991 г. па рашэнні кіраўнікоў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў Мінск стаў афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органаў Садружнасці і, такім чынам, набыў статус сталіцы СНД. У Мінску праходзілі пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана, Украіны, Грузіі.

30 снежня 1991 г. кіраўнікі 11 краін — членаў СНД абмеркавалі ў Мінску фінансава-эканамічныя і ваенна-стратэгічныя пытанні дзейнасці Садружнасці.


14 лютага 1992 г. кіраўнікі дзяржаў СНД падпісалі ў Мінску дэкларацыю аб прытрымліванні прынцыпаў супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў, пагадненне аб узгодненасці дзеянняў у правядзенні эканамічных рэформаў, пагадненне аб вяртанні культурных і гістарычных каштоўнасцей дзяржавам іх паходжання. 22 студзеня 1993 г. на пасяджэнні Савета глаў дзяржаў СНД у Мінску быў абмеркаваны і прыняты Статут СНД. Сустрэчы прэзідэнтаў краін СНД у Мінску адбыліся таксама 16 красавіка 1994 г., 26 мая 1995 г., 30 лістапада — 1 снежня 2000 г., 31 мая

— 1 чэрвеня 2001 г. Усяго ў 1991—2003 гг. у Мінску прайшло сем пасяджэнняў Савета глаў дзяржаў СНД. Рэгулярнаў сталіцы СНД адбываюцца пасяджэнні кіраўнікоў урадаў, міністэрстваў і ведамстваў краін Садружнасці. Так, 29 студзеня 2002 г. у Мінску прайішло пасяджэнне кіраўнікоў сіла-вых ведамстваў краін СНД.

31993 г., у адпаведнасці са Статутам, у Мінску размяшчаўся Выканаўчы сакратарыят СНД. У красавіку 1999 г. замест яго, паводле рашэння Савета глаў дзяржаў аб удасканаленні і рэфармаванні органаў Садружнасці, быў створаны Выканаўчы камітэт СНД — пастаянна дзеючы выканаўчы, адміністрацыйны і каардынуючы орган СНД, які забяспечвае арганізацыю работы Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міністраў замежных спраў, Эканамічнага савета і іншых органаў Садружнасці. Выканаўчы камітэт стаў правапераемнікам Выканаўчага сакратарыята і міждзяржаўнага эканамічнага камітэта Эканамічнага саюза, які знаходзіўся

ўМаскве. Выканаўчы камітэт СНД размясціўся ў Мінску, а таксама мае аддзяленне ў Маскве. Гэты міжнародны орган распрацоўвае праекты дакументаў, садзейнічае рэалізацыі сумесных праграм, арганізуе дзейнасць больш як 20 органаў галіновага супрацоўніцтва. У Выканаўчым камітэце СНД пастаянна праходзяць пасяджэнні экспертных камісій, занятых падрыхтоўкай актаў Садружнасці. Акрамя Выканаўчага камітэта ў Мінску таксама знаходзіцца Эканамічны суд СНД, які быў створаны ў 1994 г. Эканамічны суд разглядае справы аб тлумачэнні актаў Садружнасці, прызнанні і забеспячэнні сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян, што пражываюць на тэрыторыі дзяржаў СНД, спрэчкі аб невыкананні ці неналежным выкананні ўзятых эканамічных абавязацельстваў.

Такім чынам, пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі Мінск стаў цэнтрам міжнароднага супрацоўніцтва краіны, цэнтрам СНД на постсавецкай прасторы.

3.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.

З пачаткам перабудовы, на красавіцкім (1985 г.) пленуме ЦК КПСС задачамі развіцця народнай гаспадаркі СССР былі вызначаны неабходнасць перабудовы гаспадарчага механізму і паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Асноўнай мэтай эканамічнага развіцця на другую палову 80- х гг. – з'яўляўся пераход да эфектыўнай эканомікі.