ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.05.2025
Просмотров: 3290
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага
Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу
3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.
Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24
27 студзеня 1918 г. аўстра-германскі блок запатрабаваў адказу на выказаныя ім умовы міру і, не дачакаўшыся яго, папярэдзіў аб аднаў-ленні наступлення на ўсіх франтах. 18 лютага 1918 г. аўстра-германскія войскі ажыццявілі пагрозу і за два тыдні захапілі велізарную тэрыторыю, значна больш за тую, на якую выказвалі прэтэнзіі ў снежні-студзені. На гэты раз новая савецкая дэлегацыя мусіла прасіць міру на значна больш цяжкіх умовах, які і быў падпісаны 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску. Згодна з ім, ад Расіі адыйшлі Польшча, Курляндыя, Літва, Ліфляндыя, Эстляндыя і большая частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі Карс, Ардаган і Батум. Усяго Расія страціла тэ-рыторыю каля 1 млн км² з насельніцтвам больш за 50 млн. чалавек, яе армія і флот падлягалі дэмабілізацыі. Бальшавіцкі ўрад абавязаўся вы-плаціць Германіі 6-мільярдную кантрыбуцыю і дадаткова – 500-міль-ённую (у залатых рублях) кампенсацыю на панесеныя ёй страты.
Брэсцкі мір яшчэ больш пагоршыў становішча беларускіх зямель. Пад нямецкую акупацыю трапіла большая іх частка, а рэшткі – уклю-чаны ў зноў створаную Заходнюю вобласць. Падпісаны без удзелу бе-ларусаў дагавор зусім не ўлічваў іх інтарэсаў, што абумовіла абвя-шчэнне 25 сакавіка 1918 г. БНР сваёй незалежнасці ад РСФСР. Між тым РКП(б) не прызнаў БНР і не разглядаў акупіраваныя раёны Бе-ларусі канчаткова адарванымі ад Расіі. Неўзабаве ў яе буйнейшых га-радах – Мінску, Магілёве, Бабруйску і інш. былі створаны падполь-ныя камуністычныя камітэты, якія стваралі партызанскія атрады, пра-водзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу, вербавалі дабрахвотні-каў у Чырвоную Армію і многае іншае.
27 жніўня 1918 г. быў падпісаны руска-германскі Дадатковы дага-вор, у адпаведнасці з якім немцы за матэрыяльную кампенсацыю аба-вязаліся пачаць эвакуацыю сваіх войск з занятых расійскіх тэрыторый. У кастрычніку Савецкі ўрад выплаціў частку кантрыбуцыі ў аб’ёме 83 533 кг золата і эвакуацыя немцаў з Беларусі набыла незваротны харак-тар. Іх адносіны з мясцовымі рэвалюцыйнымі камітэтамі, Саветамі, часцямі Чырвонай Арміяй былі, як правіла, бесканфліктнымі.
Адрачэнне 9 лістапада кайзера Вільгельма ІІ ад трона і прызнанне Германіяй 11 лістапада свайго паражэння ў вайне дазволіла Расіі вызваліцца ад навязанага ёй Брэсцкага мірнага дагавору і фарсіраваць аднаўленне Савецкай улады ў акупіраваных раёнах.
Такім чынам, Брэсцкі дагавор у лёсе беларускага народа асацыіруецца, найперш, з недальнабачнай палітыкай бальшавікоў па дасягненні міру, а таксама са спробай утварэння беларускай дзяржаўнасці.
2. Восенню 1918 г. ваенна-палітычнае становішча краін Чацвяр-нога саюза рэзка пагоршылася. Пад націскам сіл Антанты прызналі сябе пераможанымі Балгарыя, за ёй – Турцыя, Аўстра-Венгрыя. Апошняй гэта зрабіла Германія і 11 лістапада яе дэлегацыя была вымушана падпісаць дагавор аб перамір’і.
Спыненне баявых дзеянняў уздымала шмат праблем пасляваен-нага ўладкавання сусвету. З мэтай іх вырашэння была склікана Па-рыжская канферэнцыя, якая пачала працу 18 студзеня 1919 г. у скла-дзе 27 краін і 5 англійскіх дамініёнаў. 28 красавіка канферэнты прыня-лі рашэнне аб утварэнні арганізацыі, здольнай каардынаваць міжна-родныя адносіны, якая атрымала назву Ліга Нацый.
28 чэрвеня 1919 г. у Версалі адбылося падпісанне саюзнікамі па Антанце мірнага дагавору з Германіяй. Паводле яго, немцы не толькі гублялі свае каланіяльныя ўладанні, але і ўласныя тэрыторыі – Эльзас, Латарынгію, частку Сілезіі, Пазнанскую і Саарскую вобласці, бал-тыйскае ўзбярэжжа ва Ўсходняй Прусіі, горад Данцыг і інш. Узброе-ныя сілы краіны пазбаўляліся авіяцыі, танкаў, падводнага флоту, а асабовы склад не мог перавышаць 100 000 чал. На Германію ўскла-даўся асноўны цяжар рэпарацый краінам Антанты.
10 верасня 1919 г. адбылося падпісанне Сен-Жэрменскага мірнага дагавору пераможцамі (ЗША, Англіяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй) і былой саюзніцай Германіі – Аўстрыяй, у якім абгаворваліся яе тэрытарыяльныя межы, абарончыя магчымасці і рэпарацыі. Венгрыя, Чэха-славакія, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў набывалі сама-стойнасць. У выніку ад былой шматнацыянальнай імперыі заставалася невялікая рэспубліка з монаэтнічным насельніцтвам.
27 лістапада 1919 г. у Нёйі (прадмесце Парыжа) адбылося падпісанне аналагічнага дагавору з Балгарыяй, які прадугледжваў адабранне ў яе Заходняй Фракіі, Паўднёвай Дабруджы разам з этнічнымі бал-гарамі, істотныя абмежаванні ўзброеных сіл.
4 чэрвеня 1920 г. Венгрыя як былая саюзніца Германіі падпісала ў Трыанонскім палацы Версаля дагавор, навязаны ёй пераможцамі. У выніку яе тэрыторыя скарачалася ў 3, а насельніцтва – у 2, 5 разы. Рэ-парацыі істотна падрывалі эканамічны патэнцыял краіны. Лік узброе-ных сіл абмяжоўваўся 35 тыс. дабрахвотнікамі.
Нарэшце, 10 жніўня 1920 г. у г. Сеўр (Францыя) асобныя краіны-пераможцы з удзелам зноў створаных (Польшча, Чэхаславакія, Арменія і інш.) падпісалі мірны дагавор са спадкаемцай Асманскай імперыі – Турцыяй. Частка зямель адыйшла да Грэцыі і Італіі, іншыя перада-валіся пад нагляд (мандат) Францыі і Англіі, а пралівы Басфор і Дарданэлы – пад кантроль міжнароднай камісіі. Туркам дазвалялася мець войска не больш за 50 тыс. чал.
Такім чынам, пасля завяршэння Першай сусветнай вайны 1914-1918 гг. у выніку Парыжскай канферэнцыі, Версальскага, Сен-Жэрменскага, Нёйіскага, Трыанонскага, Сеўрскага дагавораў у Еўропе склалася своеасаблівая сістэма міжнародных адносін. Нягледзячы на стварэнне Лігі Нацый, вызначальную ролю ў яе функцыянаванні адыгрывалі Англія і Францыя. Версальская сістэма была скіравана на ўмацаванне палітычнага і эканамічнага становішча краін-пераможцаў, а таксама асобных зноў створаных дзяржаў.
ЗША, якія не далучыліся да Версальскай сістэмы, таксама выказ-валі прэтэнзіі на ролю арганізатара пасляваеннага ўладкавання сусве-ту. Так, з 12 лістапада 1921 па 6 лютага 1922 г. у Вашынгтоне праца-вала канферэнцыя з удзелам 9 краін і 5 брытанскіх дамініёнаў. Пагад-ненні, падпісаныя яе ўдзельнікамі, датычыліся рэгіёну Далёкага Ўсхо-ду і Ціхага акіяну і завяршалі працэс утварэння буйнейшымі дзяржавамі новага сусветнага парадку, які ўвасобіўся ў так званай Версальска-Вашынгтонская сістэме.
Адна з найбольш выразных праяў яе дзейнасці на еўрапейскім кантыненце выявілася ў адраджэнні і стабілізацыі Польшчы (ІІ Рэчы Паспалітай Польскай). Вызначальную ролю ў гэтым працэсе адыгрывалі Англія, Францыя і ЗША, якія імкнуліся ператварыць яе ў інструмент барацьбы з Савецкай Расіяй. У распачатай вайне 1919-1920 гг. беларускі народ і яго зямля апынуліся аб’ектам барацьбы паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Самі беларусы не маглі адкрыта заявіць аб сваёй волі, бо ні БССР, ні ЛітБел не былі прызнаны міжнароднай супольнасцю і не мелі прадстаўніцтва на Парыжскай канферэнцыі. Акрамя таго, палякі не прызнавалі азначаныя рэспублікі створанымі ў выніку свабоднага волевыяўлення беларускага народа.
З другога боку спробы беларускіх дзеячаў у 1919-1920 гг. дамагчыся прызнання БНР суседнімі дзяржавамі ў большасці не мелі плёну. Так, РСФСР катэгарычна адмовілася гэта рабіць па прынцыповых меркаваннях. У 1918 г., пад час гетманства Скарападскага Ўкраіна прыняла беларускую дыпламатычную місію. У 1919-1920 гг. у Рызе, Таліне, Гельсінфорсе, Капенгагене, Празе, Лондане, Парыжы, Берліне былі місіі БНР, але ўсе яны не мелі дыпламатычнага статусу. Не мелі афіцыйнай сілы і адзінкавыя звароты лідэраў БНР. Так, у маі 1919 г. дэлегацыя на чале з А. Луцкевічам наведала Парыж і падала арганіза-тарам канферэнцыі адмысловы мемарандум з просьбай аб прызнанні незалежнасці БНР.
Ва ўмовах, калі ў беларускім руху вызначылася некалькі (савец-кая, польская, літоўская, незалежніцкая) накірункаў, змест беларуска-га пытання таксама трактаваўся па-рознаму і яго вырашэнне без аўтарытэтнай сілы здавалася нерэальным. Найбольш шчыльныя стасункі звязвалі дзеячаў БНР з Польшчай, але недастатковыя, каб беларускі народ атрымаў дзяржаўнасць у межах свайго этнічнага рассялення.
Свае інтарэсы праследавала і Літоўская Тарыба, калі пайшла на ўтварэнне Міністэрства беларускіх спраў, бо імкнулася абараніць Ві-леншчыну і Гродзеншчыну ад анексіянісцкіх праектаў Польшчы.
Беларускае пытанне так і не было агучана на Парыжскай канфе-рэнцыі. Ускосна яно закраналася ў кантэксце прымірэння Польшчы і Літвы, якія канфліктавалі з-за беларускіх зямель. У выніку ў чэрвені-ліпені 1919 г. па рашэнні кіраўніцтва Антанты паміж дзвюма дзяржа-вамі была праведзена часовая мяжа, так званая «Лінія Фоша». У 1919-1920 гг. увага ўдзельнікаў Парыжскай канферэнцыі была прыцягнута барацьбой з бальшавізмам, у тым ліку і савецка-польскай вайной. Але Антанта ніколі не разглядала Раду БНР (як Вышэйшую, так і Народ-ную) як сур’ёзнага прэтэндэнта на ўладу і нават пад час свайго адступлення ў ліпені 1920 г. палякі не далі згоды на перадачу Беларусі пад пратэктарат Лігі Нацый.
3. У распачатай вайне супраць савецкіх рэспублік польскім вой-скам да восені 1919 г. удалося заваяваць вялікую частку Ўкраіны, Літ-вы і Беларусі. Вярхоўны Савет Антанты раіў Польшчы заснаваць свае ўсходнія межы па так званай «лініі Керзана», якая звязвала Гродна – Няміраў – Брэст – Перамышль – Карпаты. Але Начальнік дзяржавы Ю. Пілсудскі спадзяваўся на далейшыя ваенныя поспехі і не прыслу-хаўся да парады. Між тым вясной 1920 г. ваенна-палiтычнае становi-шча Савецкай Расii значна палепшылася, што дало магчымасць скан-цэнтраваць супраць польскіх захопнікаў значныя сілы. Непасрэднай падрыхтоўкай летняй кампанii займаўся Ў. Ленiн. Праз тыдзень пасля наступлення Заходняга фронта 11 лiпеня 1920 г. быў вызвалены Мiнск, затым Вiльня, Лiда, Гродна. У гэты ж час англійскі міністр за-межных спраў Дж. Керзан накіраваў у Маскву ноту з патрабаваннем спыніць наступленне і заключыць перамір’е з Польшчай. 7 жніўня 1920 г. польскі ўрад паведаміў аб сваёй гатоўнасці да перагавораў, але Савецкі ўрад адрэагаваў на яго толькі 17 жніўня, калі Чырвоная Армія пацярпела сакрушальнае паражэнне пад Варшавай.
На перагаворах у Мінску савецкая дэлегацыя была вымушана пагадзіцца на перанос "лініі Керзана" яшчэ далей на ўсход. 12 кастрычніка ў Рызе быў падпісаны прэлімінарны (папярэдні) мірны дагавор. 18 кастрычніка ваенныя дзеянні былі спынены, а дыпламаты пры-ступіліся да кансультацый. ВРК БССР перадаў дэлегацыі РСФСР ман-дат на вядзенне перагавораў ад імя рэспублікі.
Мірны дагавор быў падпісаны 18 сакавіка 1921 г. у Рызе паміж РСФСР і ЎССР, з аднаго боку, і Польшчай, – з другога. Рыжскі дага-вор замацоўваў уваходжанне Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі, дзе пераважала непольскае насельніцтва, у Польшчу і ўсталёўваў но-вую дзяржаўную мяжу. РСФСР і ЎССР узялі абавязацельства запла-ціць Польшчы 30 млн руб. золатам як прызнанне «актыўнага ўдзелу Польскай Рэспублікі ў гаспадарчым жыцці былой Расійскай імперыі». Акрамя таго, РСФСР і ЎССР пагадзіліся вярнуць Польшчы навуковыя і культурныя каштоўнасці, вывезеныя с тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Нягледзячы на юрыдычнае правільнае аформленне, Рыжскі мір апынуўся такім жа грабежніцкім, як і Брэсцкі. Этнічная тэрыторыя ўкраінцаў і беларусаў апынулася падзеленай, а яны самі апынуліся на правах нацыянальных меншасцяў.
Кастрычніцкая рэвалюцыя, грамадзянская вайна і замежная ін-тэрвенцыя прымусілі выклікалі ад’езд з савецкіх рэспублік каля 2 млн чал, у тым ліку з Беларусі – 122 тыс. Цэнтрамі беларускай палітычнай эміграцыі размяшчаліся, як правіла, у буйнейшых гарадах еўрапейскіх дзяржаў – Вільні, Коўне, Рызе, Рэвелі, Празе, Варшаве, Берліне. Ас-ноўную масу гэтых эмігрантаў складалі дзеячы БНР, беларускія эсэры, сацыял-дэмакраты, сацыялісты-федэралісты і ўсе тыя, хто праследа-ваўся бальшавікамі.
Пасля эвакуацыі германскіх войск з Беларусі, тыя, хто не прымаў Савецкую ўладу, былі вымушаны падалася ў Коўна, сталіцу тагачаснай Літвы, дзе ўжо пражывала каля 45 тыс. беларусаў. Літоўскі ўрад, зацікаўлены ў іх сумеснай з беларусамі барацьбе супраць бальшавікоў і польскіх інтэрвентаў, пайшоў на ўтварэнне Міністэрства беларускіх спраў. Гэта арганізацыя, складзеная з дзеячаў БНР, зрабіла шмат для абароны інтарэсаў сваіх землякоў. У прыватнасці, з яе ўдзелам было заснавана акцыянернае беларускае выдавецтва "Таварыства імя Фран-цішка Скарыны". У Коўна дзейнічала замежнае Бюро ЦК БПС-Р.
Пасля таго, як Літве была перададзена Вільня і Віленскі край, дзейнасць беларускай эміграцыі стала абмяжоўвацца. З-за адмовы дзе-ячаў БНР прызнаць Віленшчыну часткай Літвы, мясцовыя ўлады пры-мусілі эмігрантаў у канцы 1923 г. пакінуць краіну. З пераходам Вільні пад юрысдыкцыю Польшчы важную ролю ў эмігранцкім асяроддзі і ўсёй беларускай дыяспары адыгрывалі Беларускі Нацыянальны камі-тэт; Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр, Выдавецтва беларускіх кніг і часопісаў ("Беларускі сцяг" "Крывіч")
З пачаткам савецка-польскай вайны актывізавалася створаная ў Рызе Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якая займалася справамі бежанцаў і эмігрантаў. Для гэтых жа мэтаў у снежні 1919 г. былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзяленні ў Лібаве і Рэвелі. Разам з палітычнай дзейнасцю эмігранты займаліся культурна-асветніцкай працай. Імі былі адкрыты Беларускі клуб, таварыства "Бацькаўшчына", маладзёжны гурток, курсы беларусазнаўства, выдавалі часопіс "На чужыне".
Дагавор РСФСР з Латвіяй ад 11 жніўня 1920 г. абавязала прыпыніць дзейнасць антысавецкіх арганізацый, неўзабаве таму ўрад БНР і яго дыпламатычныя місіі мусілі пераехаць у Літву (Каунас). Але існаванне беларускай палітычнай эміграцыі не забаранялася. Так, 20 кастрычніка 1920 г. з іх удзелам адбылася канферэнцыя з мэтай утварэння аб’яднанага нацыянальнага блоку. На пачатку 1920-х гг. у Латвіі скла-лася буйная беларуская дыяспара. У 1924 г. тут з’явіліся асветніцкія таварыствы – "Рунь" і "Беларуская хата". Беларускія інтэлігенты здо-лелі наладзіць працу 4 беларускіх школ, 1 гімназіі і выхад часопіса "Школа і жыццё". Тут жа дзейнічала Беларускае навукова-краязнаўчае таварыства і выходзіла газета "Голас беларуса". Неспрыяльная беларускім эмігрантам палітыка прымушала іх дамагацца культурнай аўтаноміі. Але ў 1934 г. з прыходам да ўлады дыктатара К. Ульманіса амаль усе беларускія арганізацыі перапынілі сваё існаванне.