Файл: Учебник по истории Беларуси(Сяменчык).doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 3279

Скачиваний: 2

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Тэхналагічны універсітэт»

Тлумачальная запіска

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «гісторыя беларусі»

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу

Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў складзе расійскай імперыі ў канцы хvііі– першай палове хіх стст.

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.

Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі у складзе расійскай імперыі ў другой палове хіх ст.

Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

Лекцыя 12. Перамога кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці Пытанні

Пытанні

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср

Дасягненні і супярэчнасці

Пытанні

Тлумачальная запіска........................................................................................ 3 Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»...............................4

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............24

Вучэбнае выданне

220006. Мінск, Свярдлова, 13 а.

220006. Мінск, Свярдлова, 13

Вытворчая праца славян, іх заняткі паляваннем, рыбалоўствам, збі­ра­ль­ніц­т­вам, вырабам прылад працы, адзення, хатняй гаспадаркай, а таксама сямейнае і грамадскае жыццё, былі прасякнуты верай не то­ль­кі ў існаванне вышэйшых боскіх істот, але добрых (карысных) і злых (шкодных) сіл. У іх ліку – лесавік, гаспадар леса, лясны дух, уяў­ляў­ся вялікай і вельмі моцнай істотай, які палохаў людзей рогатам і пры­му­шаў іх блукаць па лесе. Вадзянік – дух з рагамі і лапамі, які жы­ве ў чорнай вадзе. Русалкі – ва ўяўленнях усходніх славян з’яўляюц­ца, па-першае, духамі вады; па-другое, міфалагічнымі персанажамі ку­ль­ту ўрадлівасці, апякункамі раслін; і, па-трэцяе, шкоднымі істотамі. Чур – дух продкаў захоўваў жывых родзічаў ад бед, няшчасцяў і ня­чыс­тай сілы. Ад чура бярэ пачатак дамавік, дух з выглядам гаспадара до­ма або старога дзеда, які ахоўвае хату і маёмасць. У запечку могуць жыць злыд­ні, якія прыносяць гаспадарам няшчасці. Такімі ж злымі духамі з’яў­ля­ліся бесы, прывіды – душы памерлых ад ліхой смерці, упы­ры – самазабойцы ці істоты, народжаныя ад нячыстай сілы. Бліз-кія да ўпыроў духі па­мер­лых – наўі – мелі выгляд птушак, якія пры-лятаюць з выраю і ня­суць людзям шкоду.

Смерць чалавека не заўсёды ўспрымалася славянамі як трагедыя. Часцей за ўсё яна разглядалася як яго пераход у іншы, замагільны свет, які на іх думку, размяшчаўся на небе. Агульнас­ла­вян­с­кае слова «ирье» (рай, нябёсы) нагадвае беларускае «вырай». У VІ-ІХ стст. у славян пераважаў абрад трупаспалення, звязаны з ве­рай у неба як мес-ца жыхарства душ, куды яны трапляюць разам з ды­мам ад пахаваль-нага вогнішча. Прах памерлага, змешчаны ў гаршчок для ежы, хавалі ў магілах або курганных насыпах. Хавалі і пад дзвярыма жытла, адсюль пайшла прык­ме­та не вітацца і не перадаваць рэчы праз парог.

З ІХ ст. продкі адмовіліся ад крэмацыі і перайшлі да сучаснага мета­да пахавання ў дамавіне, з закопваннем яе ў магільнай яме.

Гаспадарчыя поспехі славян, удасканаленне грамадскіх адносін, праг­рэс у духоўнай сферы абумовілі з’яўленне развітых форм языч-ніц­кай абраднасці як арганізаванай і ўпарадкаванай сістэмы магічных дзе­ян­няў. У іх ліку Ра­ду­ні­ца, Каляды, Грамніцы, Гуканне вясны, Да-жынкі. Асаблівую знач­насць у славянскай абраднасці меў культ прод-каў, увасоблены ў свя­це «Дзяды», якое адзначаецца 26 кастрычніка.

Найбольшая колькасць святаў звязана з культам Сонца – у тым лі­ку Купалле, якое святкавалася ў ноч на 24 чэрвеня, і Каляда – з 26 снеж­ня па 6 студзеня.


Такім чынам, у балтаў і славян існавалі развітыя формы рэлігіі, якія дапамагалі ім жыць у гармоніі з прыродай і задавальняць свае гас­па­дар­чыя і духоўныя патрэбы.

5. У 980 г. наўгародскі князь Уладзімір, заваяваўшы кіеўскі трон, у мэтах умацавання дзяржавы ўвёў адзіны для ўсіх культ язычніцкіх ба­гоў. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», князь «усталяваў на па-гор­ку над дваром церамным Перуна драўлянага, а галава яго срэбная, а вус залаты, і Хорса, Дажбога, і Стрыбога, і Смаргла, і Мокаш». Але ў 988 г. па палітычных матывах ён прыняў рашэнне далучыць супля­мен­ні­каў да хрысціянства і з дапа­мо­гай візантыйскіх святароў пера-весці ўсё насельніцтва ў новую ве­ру. Праз колькі год на Беларусі былі створаны першыя епархіі з цэн­т­ра­мі ў Полацку (992) і Тураве (1013).

З пачаткам распаўсюджання на ўсходзеславянскіх землях хрысці-ян­с­т­ва не разбурала язычніцкага духоўнага асяроддзя. Людзі не адразу прыз­вы­ча­і­лі­ся да яго: гэты працэс найперш ахапіў гарады, а сяляне як па­даў­ля­ю­чая большасць насельніцтва яшчэ даволі працяглы час спа-вя­да­ла веру сваіх продкаў. Так, у эпічным творы «Слова пра паход Ігара­вы», датаваным ХІ-ХІІ стст., часта згадваюцца паганскія багі.

У выніку хрысціянізацыі важнейшым здабыткам насельніцтва Кі­еў­с­кай Русі стала распаўсюджанне «слова боскага», напісанага на сла­-вян­с­кай мове балгарскімі манахамі Кірылам (827-869) і Мяфодзіем (815-885). Акрамя рэлігійных кніг, упрыгожаных ад­мыс­ло­вы­мі літа-рамі і мініяцюрамі, сталі з’яўляцца летапісы, у якіх асвятляліся міну-лыя і бягучыя («из лета в лето») падзеі. У іх ліку «Аповесць мінулых гадоў» (пачатак ХІІ ст.), Іпацьеўскі летапіс (ХІІ-ХІІІ стст.) і інш.

Цэнтрамі пісьменства і адукацыі з’яўляліся манастыры і цэрквы. Ме­на­ві­та пры іх узніклі першыя школы і сховішчы кніг. Статус хры-сці­ян­с­т­ва як дзяржаўнай рэлігіі абавязаў яе іерархаў клапаціцца аб падрыхтоўцы адукаваных кадраў не толькі для сва­ёй патрэбы, а і для княскага двара. Не менш важную ролю адыгрыва­лі летапісцы і пе-ракладчыкі, прапаведнікі і настаўнікі разам са «словам божым» пра-пагандавалі маральныя і эстэтычныя ўзоры, стымулявалі цягу людзей да адукацыі, фарміравалі агульнас­ла­вян­с­кія духоўныя каштоўнасці.

У ліку самых славутых прадстаўнікоў хрысціянскай асветы і аду-ка­цыі на Беларусі – Еўфрасіння Полацкая (1110-1173 гг.). Дачка князя Ге­ор­гія і ўнучка Ўсяслава Чарадзея, Прадслава, прыняўшы пострыг і імя Еўфрасіння, прысвяціла сябе служэнню богу і людзям. Яна пра-ца­ва­ла над збіраннем, перакладамі грэчаскіх рэлігійных твораў і зай-ма­ла­ся перапісваннем кніг, якія разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межамі. Пры манастырах яна адкрыла дзве школы, (у тым ліку ад­ну для дзяўчынак), дзе, акрамя пачатковых ведаў, дзеці знаёміліся з пры­ро­даз­наў­с­т­вам, медыцынай, рыторыкай, (асобныя з іх) паэтыкай, вы­ву­ча­лі стараславянскую, грэчаскую і лацінскую мовы.


У 1161 г. па заказу Еўфрасінні полацкі майстра Лазар Богша зра-біў крыж, які да гэтага часу лічыцца не толькі шэдэўрам старажытнага мас­тац­т­ва, але і духоўным сімвалам праваслаўных вернікаў Беларусі.

Другім славутым асветнікам з’яўляецца Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 гг.). Напісаныя ім «Словы» (павучэнні) прынеслі яму сла­ву прапаведніка. На гэтай ніве ён праславіўся яшчэ больш і набыў проз­віш­ча «Златавуста», калі ў 1161 г. стаў тураўскім епіскапам.

Выдатным царкоўна-палітычным дзеячам, мысліцелем і асветні­кам свайго часу быў Клімент Смаляціч (? – пасля 1164 г.). Ён сам на­быў высокую адукацыю і прапаведаваў прыярытэт духоўных каш-тоў­нас­цей над матэрыя­льнымі.

У ліку дасягненняў усходнеславянскіх літаратараў – мас­тац­кі твор «Слова пра паход Ігаравы», дзе адбіліся сапраўдныя гіс­та­рыч­ныя падзеі. Твор прасякнуты ідэямі братэрства сла­вян, любові да Радзімы.

З’яўленне рукапісных кніг стымулявала распаўсюджанне пісь-менства. У ліку матэрыяльных доказаў ранняга яго існавання на Бела-русі, з’яў­ля­ец­ца полацкая пячатка Х ст., надпісы на Барысавым і Раг-вало­да­вым камянях. Аб тым жа сведчаць знойдзеныя тагачасныя пры-ста­са­ван­ні для пісьма – пісалы; лісты, напісаныя на бярозавай кары – «берасцяныя граматы». У ліку асоб, якія валодалі пісьменствам, былі не толькі святары, а і свецкая знаць, купцы і рамеснікі.

Вызначальны ўплыў хрысціянства на духоўнае жыццё жыхароў Бе­ла­ру­сі ўвасобіўся ў архітэктуры. Разам з драўлянымі храмамі ў ХІ-ХІІ стст. з’явіліся мураваныя, выкананыя мясцовымі дойлідамі ў ві-зан­тый­с­кім стылі, у Полацку (сабор Св. Сафіі, Барысаглебскі мана-стыр, Спаса-Еўфрасінеўская царква), Віцебску (Благавешчанская цар-ква), Гародні (Каложская царква, Ніжні храм). Па сваім прызначэнніхра­мы з’яўляліся не толькі культавымі пабудовамі а сховішчамі кніг, май­с­тэр­ня­мі па іх пераспісцы, памяшканнямі для навучання дзяцей. Пад час нападу ворага храмы маглі паслужыць абарончымі аб’ектамі.

Рэлігійная тэматыка знайшла яскравае ўвасабленне ў манумента­ль­ным (фрэскі) і дэкаратыўным мастацтве, іканапісе. Хрысціянская сім­во­лі­ка сталі выцясняць язычніцкія амулеты і талісманы. Высокага развіцця дасягнула кніжная мініяцюра – выкананыя рознакаляровымі фар­ба­мі малюнкі, заглаўныя літары, арна­мен­ты. Усе пі­сь­мо­выя кры-ніцы ХІ-ХІІІ стст. – летапісы, павучэнні, казанні, летапі­сы, мастацкая літаратура ўвабралі ў сабе надзённыя духоўныя і сацы­я­ль­ныя праб-лемы, якія хвалявалі грамадства Кіеўскай Русі.


6. Устойлівыя сацыяльная структура і палітычны лад, панаванне бе­ла­рус­кай мовы як дзяржаўнай і іншыя фактары абумовілі фарміра-ван­не ў ХІV-ХVІ стст. новай этнічнай супольнасці – беларускай на-род­нас­ці. Адным са стваральных кампанентаў гэтага працэсу з’явілася раз­віц­цё нацыянальнай культуры. Яе матэрыяльная складаючая ўвасо-бі­ла­ся ва ўдасканаленні прылад працы, павелічэнні рамесных спецыя-лі­за­цый, вырабе новай прадукцыі (кафля, шкло, папера), утварэнні цэ-ха­вай сістэмы, з’яўленні новага тыпу паселішчаў (мястэчка) паляп-шэн­ні планіроўкі і ўмацаванні гарадоў і інш.

Духоўная культура беларускіх зямель з моманту іх уваходжання ў склад ВКЛ абапіралася на ўсходнеславянскую традыцыю, што адбі-ла­ся ў фальклоры (быліны, паданні, казкі), народных святах (Каляды, Ку­пал­ле) і забавах. Нягледзячы на процідзеянне царквы, усе здабыткі народнай творчасці перадаваліся з пакалення ў пакаленне, узбагача-ліся новымі творамі, фарміруючы на­цы­я­на­ль­ны характар народа і яго літаратурную мову.

Пад уздзеяннем сацыяльна-эканамічных, палітычных, культур-ных і іншых фактараў мова новай духоўнай літаратуры паступова адыходзі­ла ад царкоўна-славянскіх узораў. Так, «Сказанне аб літоў-скіх пакут­ні­ках» (XIV ст.) было напісана на мове, зразумелай боль-шасці насе­ль­ніц­т­ва. У значнай ступені гэта знайшло ўвасабленне ў ле-тапісных тво­рах – «Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх» (20-я гады XV ст.), а так­са­ма беларуска-літоўскі летапіс (1446 года), «Хроніка Вялі-кага княс­т­ва Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца». Усе яны напоў­не­ны апісаннем шматлікіх ратных падзей, прасякнуты гонарам за сваю дзяржаву і яе князёў. Такім чынам, раз­нас­тай­ныя падзеі з гіс-торыі ВКЛ і яго народа закладалі падмурак нацыянальнай літаратуры.

Далейшае яе развіццё звязана з пачаткам новага этапа ў развіцці за­ход­не­еў­ра­пей­с­кай культуры – эпохі Адраджэння (Рэнесансу), якая кан­цэн­т­ра­ва­ла­ся не на богу, а на чалавеку як самадастатковай істоце з улас­ці­вы­мі яму свабодай, духоўнай і фізічнай прыгажосцю, ствараль-най дзейнасцю. Да гэтага часу (канец ХV-пачатак ХVІ стст.) у ВКЛ, найперш у га­ра­дах і мястэчках, дзе існавала магдэбургскае права, так-сама ўзніклі перадумовы для распаўсюджання гуманістычных ідэй. Адным з першых іх прыхільнікаў і прапагандыстаў быў Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1550), выхадзец з Полацка, выпускнік Кра-каўскага і Па­ду­ан­с­ка­га ўніверсітэтаў, бакалаўр свабодных навук і док-тар медыцы­ны. У 1517 г. у Празе выйшла з друку «Библия руска, вы-ложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Мэтай сваёй працы ён бачыў не толькі ўмацаванне ў «людей посполитых» хрыс-ціянскай ве­ры і маралі, але і іх «научение». Таму ж спрыялі прадмовы, сказанні і пасляслоўі, народны каляндар – «Малая падарожная кніжы-ца са Свят­ца­мі і Пасхаліяй», выдадзеныя ў Вільні, у якіх аўтар выявіў свае пе­ра­да­выя філасофскія, маральна-этычныя погляды.


Выдавецкая дзейнасць Скарыны значна наблізіла кнігу да чытача як па яе кошту, так і па даступнасці зместу. Характэрна і тое, што на-дру­ка­ва­ная ім Біблія з’явілася на мове, зразумелай усім усходнім сла-вя­нам. Яго подзвіг як грамадзяніна і гуманіста заключаўся і ў тым, што ён падрываў манаполію царквы на распаўсюджанне слова боска- га, праз свае кнігі даваў магчымасць простым людзям самастойна да­лу­чыц­ца да духоўных і свецкіх каштоўнасцей.

Новыя, уласцівыя эпосе Адраджэння гуманістычныя рысы, знай-шлі ўвасабленне ў творах выдатнага беларускага паэта Міколы Гу-соў­с­ка­га (каля 1480 – пасля 1533). Напісаная ім у Рыме на лацінскай мо­ве паэма «Песня пра зубра» і выдадзеная ў Кракаве (1523), яна ха-рактарызуе аўтара як патрыёта і прыхільніка мірнага, ства­ра­ль­на­га жыцця народа ВКЛ на чале з моцным і мудрым князем. На думку аў-тара, зубр як сімвал гэтага народа велікадушна ста­віц­ца да ўсіх, хто не нясе яму шкоды, і бывае бязлітасным, калі яму паг­ра­жае небяспека.

У 1529 г. быў прыняты і пачаў дзейнічаць Літоўскі Статут, які з’яў­ляў­ся не толькі зводам тагачасных законаў, але і ўзорам палітыч-най і прававой культуры. Ідэя Статута аб вяршэнстве закона для ўсіх – вы­водзі­ла яе аўтараў у ранг мысліцеляў сусветнага маштабу.

Барацьбе супраць усеўладдзя каталіцкай царквы адпа­вя­да­ла твор-часць Сымона Буднага (каля 1530 – ?) выпускніка Кракаў­с­ка­га ўнівер-сітэта, заснавальніка друкарняў у Нясвіжы (1562), (разам з Я. Кішкам) і Лоску. Як прадстаўнік пратэстанцкай плыні, ён выдаў асновы рэфар-мацыйнага вучэння на беларускай мове «Катэхізіс», тво­ры «Пра ап-раўданне грэшнага чалавека перад Богам» і пераклад Но­ва­га Запавету (1574). С. Буднаму належаць палемічныя трактаты ў аба­ро­ну вяршэн-ства закона, верацярпімасці, асветы народа, роднай мо­вы.

Творчасць Васіля Цяпінскага (Амельяновіча) (каля 1540–?) як ас-вет­ні­ка, пісьменніка і кнігавыдаўца таксама звязана з часам Рэфарма-цыі на Беларусі. Яму належыць першы пераклад і выданне на бела-рус­кую мову Евангелля ва ўласнай друкарні. Як шчыры патрыёт сваёй зям­лі, В. Цяпінскі выступаў за выкарыстанне роднай мовы ў набажэн-стве, навуцы, літаратуры, за навучанне на ёй дзяцей і г. д.

Пад уздзеяннем ідэй Рэнесансу і Рэфармацыі, а таксама асветні­каў-гуманістаў, стан адукацыі ў ВКЛ істотна палепшыўся. У параў-нан­ні з ХІІІ-ХV ст., калі пераважалі манастырскія, царкоўныя і пры-ват­ныя (пры маёнтках буйных феадалаў) школы, іх павялічылася, а па змесце яны набылі пераважна свецкі характар.