Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 581

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
якога пажыццёва выбі-

Вялікі князь Жыгiмонт II Аўгуст (1548-1572) ён жа і кароль Польшчы {апошнi з Ягелонаў} падтрымаў ідэю ваеннага саюзу. Пытанне аб унii разглядаў Вiленскi сойм 1563 г. i абраў дэлегацыю для перагавораў з Польшчай.

Магнаты згадзiлiся на гэта пры ўмове шырокай самастойнасцi ВКЛ. Перагаворы пра-

цягвалiся некалькi гадоў.

Канчатковы акт Люблiнскай унii пасля новага абмеркавання быў зацверджаны сеймам 1 лiпеня 1569 г., кароль падпiсаў яго – 4 лiпеня.

Актам абвяшчалася аб’яднанне на аснове роўнасцi Польшчы (Кароны) i ВКЛ (Лiтвы, або Княства) у федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалiтую. На чале дзяржавы мусіў устаць польскi кароль (ён жа вкл),

рала шляхта. Уладу караля абмяжоўваў агульны сейм з 2 палат – cената i пасольскай iзбы, склад якой ствараўся павятовымi соймiкамi (па 2 паслы).

Скасоўвалася мыта памiж Польшчай i ВКЛ, але ўсталёўваліся абмежаваннi на атрыманне зямлi для польскай шляхты ў ВКЛ, а для беларускай – у Польшчы.

Дзяржаўныя i мясцовыя пасады ў абедзвюх дзяржавах маглi займаць толькi мясцовыя ўраджэнцы.

Абедзве дзяржавы захоўвалi cвой суверэнiтэт, асобную адмiнiстрацыю, судовы апарат, фiнансавую сiстэму, эмiсiю грошай, мытную сiстэму.

Сейм прымаў асобныя законы для Польшчы i ВКЛ. Суверэнiтэт ВКЛ быў умацаваны Статутам ВКЛ 1588. Кожная з дзяржаў мела сваю дзяржаўную мову: ВКЛ - беларускую, Польшча – лацiнскую.

Люблiнская унiя была кампрамiсам феадалаў Польшы i ВКЛ, у вынiку якога ўтварылася больш моцная дзяржава. Унiя замацавала палiтычнае адзiнства абедзвюх дзяржаў, узмацнiла працэсы iх эканамiчнага i палiтычнага зблiжэння.

Шляхта ВКЛ захавала свае саслоўныя прывiлеi. Магнаты ВКЛ, хоць i страцiлi былыя пазiцыi ў кiраваннi дзяржавы, але захавалi свае латыфундыi, вышэйшыя дзяржаўныя пасады i палiтычны ўплыў. Клас феадалаў ВКЛ у цэлым выйграў ад заключэння унii. Скончылася перамогай Лiвонская вайна. ВКЛ вярнула ранейшыя ўладаннi.

Разам з тым Люблiнская унiя аблегчыла паланiзацыю беларуска-лiтоўскай шляхты i часткi гараджан. Фактычна iснавала да трэцяга падзелу РП 1795 г.

2. Становiшча беларускiх зямель пасля заключэння унii 1569 г. Статут

1588г

Пасля смерцi ў 1572 г. апошняга з дынастыi Ягелонаў караля Жыгiмонта II Аўгуста (адначасова ён з’яўляўся вкл Жыгiмонтам III), першым абраным каралём РП стаў французскi прынц Генрых Валуа (1573-1574). Сенатары ад ВКЛ дамаглiся ад яго прызнання асобных правоў княства i таго, каб даходы з Падляшша i Валынi па-ранейшамупаступалi ў скарбнiцу iх дзяржавы.

Карыстаючыся нежаданнем новага караля займацца дзяржаўнымi справамi, удзельнiкi сейма 1573 г. распрацавалi шэраг патрабаванняў да манарха, якiя ўвайшлi ў гiсторыю як “Генрыкавы артыкулы”.

У адпаведнасцi з iмi, толькi сейм мог прымаць рашэннi, абавязковыя для ўсiх дзяржаўных асоб, па пытаннях, звязаных з абвяшчэннем вайны i склiкан-


нем “паспалiтага рушання”. Манарх РП быў пастаўлены пад кантроль Пастаяннага савета з 16 сенатараў-рэзiдэнтаў, абiраемых сеймам.

Адмова манарха выконваць прад’яўленых умоў вызваляла шляхту ад падпарадкавання каралю.

Гэтыя патрабаваннi – “Генрыкавы артыкулы” захавалi сiлу пасля ўцёкаў ў Парыж самога Генрыка i былi зацверджаны зноў абраным каралём Стэфанам Баторыям (1576-1586), а за iм i ўсiмi астатнiмi каралямi.

Новы кароль РП С. Баторый аб’яднаў сiлы абедзвюх дзяржаў i давёў вайну з Iванам IV да пераможнага канца. 30 жнiўня 1579 войска РП вызвалiла Полацк, а праз год баявыя дзеяннi ўжо вялiся на тэрыторыi Расii. Ям-Заполь- скi мiр ад 15 студзеня 1582 г. вярнуў ВКЛ страчаныя этнiчныя землi.

Канстытуцыйная дактрына РП сцвярджала, што сейм складаецца з 3 “сеймавых саслоўяў”: караля, сената i палаты дэпутатаў (пасольскай iзбы). “Генрыкавы артыкулы” пацвярджалi, што манарх павiнен склiкаць сеймы праз кожныя 2 гады, у асобных выпадках часцей. Месцам iх правядзення прызначалася Варшава, а з 1673 кожны трэцi сейм належала праводзiць у Гродна, на тэрыторыi ВКЛ.

Не атрымала РП i адзiнай судовай сiстэмы: кароль не меў функцый вышэйшай судовай iнстанцыi для шляхты, да таго ж у ВКЛ у 1581 г. быў створаны “Галоўны лiтоўскi трыбунал”.

Асаблiва важнай перашкодай на шляху унiфiкацыi палiтычных ciстэм Кароны i Княства стаў новы Статут 1588 г. У лiку яго распрацоўшчыкаў – вiленскi ваявода i вялiкi гетман Леў Сапега (1557-1633), канцлер Астафiй Валовiч i iнш.

У Вiльнi новы кодэкс законаў разглядаўся як прававая гарантыя адасобленасцi ВКЛ ад кароны, аснова яго самастойнасцi i паўнавартасцi як дзяржавы. Не касуючы самога Люблiнскага акта, новы Статут фактычна пазбаўляў яго юрыдычнай сiлы, паколькi не змяшчаў нiводнай пастановы аб унii (яна згадвалася толькi ў самым агульным плане).

Ва ўступе да новага Статута падканцлер Леў Сапега змясцiў пранiкнёныя словы пра свабоду як найважнейшую каштоўнасць грамадства. Як лiчыў Л. Сапега, сапраўднага гонару заслугоўвае i тое, што Статут быў напiсаны на сваёй, стара-беларускай мове: “А еслi которому народу встыд прав своiх не уметi, поготовю нам, которые не обчым якiм языком, але своiм властным права спiсаные маем...”.

Статут сцвярджаў, што найважнейшыя знешнепалiтычныя пытаннi (вайна i мiр, склiканне паспалiтага рушання) меў вырашаць толькi вальны сойм ВКЛ. Палякi ў iм трактавалiся як чужаземцы (як i ў Статутах 1529, 1566). Цяпер яны больш не маглi набываць у ВКЛ зямлю i дзяржаўныя пасады, а на нованабытых тэрыторыях можна было асядаць толькi пры ўмове служэння Вялiкаму Княству. Фактычна, новы звод законаў не прызнаваў i ранейшых тэрытарыяльных страт на карысць польскай дзяржавы.

З прычыны антылюблiнскага характару новага зводу законаў польскi бок не збiраўся прымаць яго на супольным сойме. Новы Статут стаў законам толькi дзякуючы збегу абставiн. Пасля элекцыi 1587 г., у якой дэлегацыя


беларуска-лiтоўскай дзяржавы не брала ўдзелу, Вялiкае Княства выставiла зацвярджэнне Статута як умову прызнання абранага Жыгiмонта III Вазы (15871634) сваiм манархам. У вынiку 28 студзеня 1588 г. на каранацыйным сойме Жыгiмонт ІІІ Ваза выдаў прывiлей, якiм зацвердзiў трэцi Статут ВКЛ i дазволiў яго друкаваць.

Так у ВКЛ набыў сiлу галоўнага закону звод новых прававых нормаў, якi, па сутнасцi, адмаўляў прынцыпы дзяржаўнай унii з Каронай. Ён быў абавязковы для ўсяго насельнiцтва Княства, так i для чужаземцаў, калi тыя траплялi на тэрыторыю Беларусi i Лiтвы.

Палiтычны лад ВКЛ, замацаваны Трэцiм Статутам, не адпавядаў таму яго становiшчу ў РП, якое вызначыў Люблiнскi акт. Фармальна дзве дзяржавы аб’ядноўвалi толькi супольныя манарх i сойм. Асобнымi ж для ВКЛ былi скарб i манета, канцылярыя i пячаткi, трыбунал i ўрады, сваё войска i законы, урэшце свая дзяржаўная мова. Не iснаваа фактычна нiводнага агульнага для дзвюх дзяржаў мiнiстра цi кiраўнiцтва. Такая палiтычная сiстэма праiснавала практычна нязменнай да канца ХVIII ст.

На 1569 год у межах ВКЛ налiчвалася прыкладна 3,5 млн жыхароў, з iх больш за 1,8 млн – на землях цяперашняй Беларусi. Да шляхецкага стану адносiлася прыкладна 9 % насельнiцтва.

На пачатку ХVI ст. у ВКЛ пражывала каля 10 тыс iудзеяў, каля 7 тыс татараў.

Буйнейшымi гарадамi (прыкладна па 10 тыс жыхароў) з’яўлялiся Берасце, Вiцебск, Магiлёў, Пiнск, Слуцк. Самы буйны – Полацк.

Прыкладна 40% гарадоў (Быхаў, Дуброўна, Капыль, Клецк, Лепель, Мiр, Нясвiж, Талачын, Чашнiкi, Шклоў) належалi магнатам.

Гэта быў час, калі Люблінская унія яшчэ не выявіла сваіх негатыўных момантаў, калі ВКЛ яшчэ перажывала перыяд развіцця, так званы “залаты век”.

3. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVIXVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.

Рэфармацыя .Залаты век” ВКЛ супаў у часе з велiзарнымi падзеямi ў Еўропе, якiя былi звязаны з шырокiм сацыяльна-палiтычным i iдэалагiчным рухам, скiраваным супраць рымска-каталiцкай царквы, названым Рэфармацыяй. Ёсць думка, што гэта была барацьба за рэлiгiйнае пераўтварэнне дзяржавы, за пазбаўленне касцёла пазiцый панаваўшага веравызнання i звязаных з iмi прывiлеяў. Iдэйнымi крынiцамi Рэфармацыi былi гуманiзм эпохi Адраджэння i сярэднявяковыя ерасi.

Гуманiсты выступалi з крытыкай сярэднявяковага светапогляду i абгрунтавалi прынцыпы буржуазнага iндывiдуалiзму. Галоўнае месца ў iдэалогii займала вучэнне, што для выратавання душы вернiка не патрабуецца пасрэднiцтва царквы, таму адмаўлялася неабходнасць яе iснавання з усёй iерархiяй на чале з папам рымскiм. Адзiнай крынiцай веры было абвешчана Свяшчэннае пiсанне – Бiблiя, а Свяшчэннае паданне адмаўлялася.


Iдэолагi Рэфармацыi патрабавалi адмены царкоўнай дзесяцiны i пышнага каталiцкага культу, секулярызацыi (адчужэння) царкоўнай маёмасцi (найперш зямельнай) на карысць дзяржавы i прыватных асоб, стварэння самастойных дэмакратычных i cамакiравальных танных нацыянальных цэркваў.

Варта зазначыць, што у ВКЛ прывабнасць Рэфармацыi не залежала ад маёмасных iнтарэсаў, паколькi зямельныя ўладаннi каталiцкай i праваслаўнай цэркваў складалi толькi 5 % ад усiх.

Пачаткам Рэфармацыi лiчыцца выступленне 31 кастрычнiка 1517 г. Прафесара тэалогii Вiтэнбергскага унiверсiтэта Марцiна Лютэра, у якiм ён асудзiў гандаль папскiмi iндульгенцыямi. У лiку вядучых тэарэтыкаў Рэфармацыi былi тэолагi са Швейцарыi У. Цвiнглi i Ж. Кальвiн, а таксама Т.Мюнцэр.

На Беларусi Рэфармацыя была абумоўлена глыбокiмi сацыяльна-гiста- рычнымi прычынамi i паўплывала на ўсе бакi народнага жыцця. Рост гарадоў, развiццё рамяства i гандлю, абвастрэнне класавых супярэчнасцей, сутыкненне эканамiчных i палiтычных iнтарэсаў розных сацыяльных груп, культурны ўздым стваралi спрыяльныя ўмовы для яе пашырэння. Гараджане iмкнулiся вызвалiцца ад феадальнай залежнасцi, магнаты i шляхта разлiчвалi захапiць багацце i зямельныя ўладаннi, гарадскiя нiзы i сялянства змагалiся супраць уцiску свецкiх i царкоўных феадалаў. Толькі сялянскiя масы не прынялi шырокага ўдзелу ў рэфармацыйным працэсе.

На фармiраванне Рэфармацыi на Беларусi паўплываў заходне-еўрапейскi гуманiзм, гусiцкая iдэалогiя, вучэннi правадыроў еўрапейскай Рэфармацыi (асаблiва кальвiнiзм), iдэi рускага вальнадумства.

Прагрэсiўная грамадская думка Расii, рацыяналiстычныя ерасi Ф. Касога, Iгнацiя, якiя жылi на Беларусi, М. Башкiна садзейнiчалi фармiраванню радыкальнага кiрунку беларускай Рэфармацыi.

Ёсць звесткi, што першыя пратэстанцкiя абшчыны ўзнiклi да сярэдзiны ХVI стагоддзя. Вядома, што ў 1535 г. слуцкi князь Юрый Альлькавiч выдзелiў зямельны ўчастак для лютэрэнскай царквы ў Слуцку. Аднак лютэранства тут не атрымала такога вялiкага пашырэння, як кальвiнiзм, якi больш адпавядаў традыцыйным каштоўнасцям вольнасцi магнатаў i шляхты. Пачатак Рэфармацыi ў ВКЛ быў пакладзены Радзiвiламi. У 1553 г. з каталiцтва ў кальвiнiзм перайшоў вялiкi канцлер i вiленскi ваявода Мiкалай Радзiвiл Чорны (15151565) i гетманнайвышэйшы Мiкалай Радзiвiл Руды (1512-1584).

Утым жа 1553 М. Р. Чорны заснаваў у Берасцi першы на Беларусi кальвiнскi збор i друкарню. Ён жа стаў галоўным пратэктарам кальвiнiзму ў ВКЛ. Рэфармацыю падтрымалi буйныя феадалы: Кiшкi, Сапегi, Хадкевiчы, Тышкевiчы i iнш.

У1550-я гг. у духу кальвiнiзму рэфармаваны цэрквы ў Нясвiжы, Брэсце, Клецку, Ляхавiчах, Койданаве, Наваградку, пазней у Вiцебску, Мiнску, Полацку, Глыбокiм, Iвянцы, Оршы, Смаргонi i iнш.

У1557 г. у Вiльнi адбыўся ўстаноўчы сход пратэстанцкiх абшчын ВКЛ.

Да 1560 г. рэфармацыйны рух на Беларусi набыў стройную кальвiнiсцкую арганiзацыю. Пры пратэстанцкiх абшчынах адкрывалiся школы, шпiталi, друкарнi (Брэст, Нясвiж, Лоск).


Новае веравызнанне знаходзiла сваю сацыяльную апору найперш у асяроддзi магнатаў i шляхты. Толькi самае дробнае рыцарства заставалася пры сваёй веры. Трэцяй вялiкай сацыяльнай групай, якая далучылася да рэфармацыйнага руху, стала беларускае мяшчанства, асаблiва яго элiта. Мяшчане былi зацiаўлены ў аслабленнi касцёла, праз юрысдыкi якога абмяжоўвалiся сацыяльна-эканамiчныя правы гарадскога жыхарства.

На землях паноў-пратэстантаў у новае веравызнанне пераводзiлiся i сяляне. М. Р.

Чорны закрыў у сваiх уладаннях 187 каталiцкiх храмаў, канфiскаваў iх зямельны фонд i маёмасць, а падданых перавёў у пратэстантызм.

У 1560-х гг. адбыўся раскол кальвiнiсцкага лагеру. З яго вылучыўся ра- дыкальна-рэфармацыйны кiрунак - антытрынiтарыi (прыхiльнiкi арыянства), якiя крытыкавалi асновы феадалiзму, падтрымлiвалi патрабаваннi нi-

зоў. На Беларусi новае адгалiнаванне арыянаў называлася “братамi лiтоўскiмi”, а ў Польшчы “братамi польскiмi”. У сацыяльным плане лiдэры арыянаў цвёрда ставiлi патрабаванне палепшыць становiшча сялян i наогул – cкасаваць халопства.

У 1569 г. лiтоўскiя i польскiя браты паспрабавалi стварыць у Ракаве, што ў Сандамiрскiм ваяводстве, сваю абшчыну, заснаваную на агульнай працы i маёмаснай роўнасцi, аднак

гэта спроба не мела поспеху.

Пераемнiкамi антытрынiтарыяў былi сацыяне (заснавальнiк – Фауст Cоцын, ужо менш радыкальная плынь: патрабавалi верацярпiмасцi, аддзялення царквы ад дзяржавы, вялiкую ўвагу надавалi развiццю асветы).

Своеасаблiвасцю Беларусi было тое, што ў рэфармацыйным руху ўдзель-нiчалi i выхадцы з праваслаўнай царквы. Сваiх збораў яны не стварылi.

Рэфармацыя актыўна ўздзейнiчала на духоўныя працэсы. З ёю звязана фармiраванне беларускай народнасцi i станаўленне нацыянальнай сама-свя- домасцi, пашырэнне кнiгадрукавання, развiццё лiтаратуры i мастацтва, асветнiцкай дзейнасцi. Публiцыстыка рэфарматараў узбагацiла iдэйны змест беларускай лiтаратуры, яе тэматыку, жанры i стылi. Рэфармацыйнае кнiгадрукаванне абапiралася на значную выдавецкую базу, у свет выходзiла тэматычна разнастайная лiтаратура (кананiчныя кнiгi, палемiчныя творы, буквары, граматыкi), але ж у асноўным, за рэдкiм выключэннем, на польскай мове. На старабеларускай мове выдавалi свае творы кальвiнiсты – Васiль Цяпiнскi i Сымон Будны.

З’явiлiся кальвiнскiя зборы, якiя нярэдка будавалiся як храмы-крэпасцi.

У другой палове ХVI ст. пашырылася лiнейная сiстэма нотнага пiсьма, што ўплывала на развiццё новых форм царкоўных спеваў i свецкай музычнай культуры. Рэфармацыя падарвала аўтарытэт афiцыйнай тэалогii, садзейнiчала развiццю свецкiх ведаў.

Лепшыя часы Рэфармацыйная царква Беларусi i Лiтвы перажывала ў 1550-1560-х гг. На 1591 год у межах беларуска-лiтоўскай дзяржавы налiчвалася 207 пратэстанцкiх збораў, з iх 189 былi святынямi кальвiнiстаў. А на тэрыторыi сучаснай Беларусi да сярэдзiны ХVII ст. iснавала 85 кальвiнскiх i 7 арыянскiх збораў.

КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ

У сваю чаргу, каталiцкая царква мусiла шукаць сродкi для захавання былога ўплыву ў грамадска-палiтычным жыццi, а таксама сваiх багаццяў.