ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 585
Скачиваний: 0
называць эпохай Асветніцтва. Яе сутнасць заключалася ў веры аб неаб-
межаваных магчымасцях удасканалення чалавечай прыроды, а таксама ў рэальнасць перабудовы сусветнага парадку на разумных пачатках з на-
яўнасцю палітычнай свабоды і грамадзянскай роўнасці.
Неабходна адзначыць, што развіццё асветніцкіх тэорый у розных краінах мела сваю спецыфіку, якая тлумачылася розніцай у сацыяльна-экана- мічным укладзе. Так, у краінах, дзе буржуазія ўжо атрымала рэальную ўладу, большую актуаль-насць набыло вывучэнне маральных аспектаў ўдасканалення чалавечага грамадства (Англія, ЗША, Нідэрланды). У сваю чаргу, у дзяржавах з паўфеадальным манархічным абсалютысцкім ла-дам назіралася паступовая радыкалізацыя поглядаў, якая ча-сам прыводзіла да адкрытых канфліктаў (Францыя).
Мысліцелі эпохі Асветніцтва перагледзелі праблему адносін дзяржавы
іасобы. Такія вядомыя тагачасныя навукоўцы, як Ш. Мантэск'ё, Ф. Вальтэр і М. Ламаносаў зыходзілі з неабходнасці існавання "асветнага (просвещённого) абсалютызму" як гаранта правоў і свабод грамадзян. Аднак у далейшым усё болыную папулярнасць атрымалі ідэі карэнных пераўтварэнняў. Напры-
клад, Ж. Русо выступаў за стварэнне бяскласавага "ідэальнага грамадства"
ілічыў цалкам законным звяржэнне ўрада, які не выконвае свае непасрэдныя абавязкі. Яшчэ больш радыкальныя па духу ідэі аб народнай рэвалюцыі былі агучаны А. Радзішчавым у Расіі.
Па-другое, не менш актуальнай тэмай для дыскусій стала і пытанне аб месцы дзяржавы ў эканоміцы. Англійскі філосаф Д. Лок яшчэ ў пачатку XVIII ст. гаварыў аб неабходнасці абмежавання ўплыву органаў улады на паўсядзённае жыццё грамадзян: яны павінны толькі выдаваць законы, караць злачынцаў і абаранаць насельніцтва ад знешяяй пагрозы. Пры гэтым паступова ўсё больш крытыкавалася палітыка меркантылізму. Французскія фізіякраты (Ф. Кенэ. А. Цюрго), напрыклад, заклікалі сканцэнтраваць увагу не на развіцці гандлю і накапленні капіталу, а на ўдасканаленні земляробства, што дазволіла б, на іх думку, у хуткім часе дасягнуць росквіту ўсёй нацыі. Найбольш жа цэласную канцэпцыю гаспадарчага развіцця ў новых умовах распрацаваў шатландзец А. Сміт, які выступаў за неўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, абмежаванне ўсялякай манаполіі, панаванне прыватнай уласнасці і свабоднай канкурэнцыі.
Па-трэцяе, пачатак прамысловага перавароту і актывізацыя каланіяльнай экспансіі ўсё больш востра ставілі пытанне аб месцы і прызначэнні чалавечай цывілізацыі. Менавіта гэта тэма стала дамінаваць у свецкай літаратуры XVIII ст., дзе чалавек разглядаўся ў якасці заваёўніка і пераўтваральніка прыроды (Д. Дэфо). Разам з тым шэраг вядомых тагачас-ных пісьменнікаў, зыходзячы са станоўчай прыроды чалавека, усё ж адначасова адзначалі ўласцівы яму ў рэальным свеце эгаізм і беспрынцыповасць (Дж. Свіфт, I. Гётэ, Ф. Шылер).
Эвалюцыя сістэмы асветы і адукацыі ў XVIII – XIX ст.
Асветніцтва прыйшло на Беларусь з Еўропы. Яно ўзнікла ў выніку развіцця буржуазных адносін і ў ідэйным сэнсе было накіравана супраць сха-
ластыкі і цемрашальства. У грамадскіх і дзяржаўных справах, у жыцці асобы, чалавека пад час Асветніцтва стаў лічыцца галоўным розум, навука. Асветнікі былі перакананы, што шлях да лепшага жыцця і справядлівасці ляжыць праз навуку і веды, якія дадуць магчымасць дасканала арганізаваць грамадства.
З сярэдзіны XVIII стагоддзя Асветніцтва на Беларусі стала шырока распаўсюджвацца сярод шляхты і мяшчан. Гэта асяроддзе фарміруе новы ідэал: чалавек разумны, скептык і рацыяналіст, крытык рэлігіі і прыхільнік навукі. Магнаты і шляхта нават змянілі векавыя жупаны, кунтушы і шырокія паясы на еўрапейскае адзенне, сталі перабудоўваць свае сядзібы на еўрапейскі лад: замест старамоднага барока, па іх разуменню, перавагу пачалі аддаваць класіцызму, які імкнуўся ўсё падпарадкаваць законам розуму, прыгажосці і вялікай прастаце. Амаль да канца XVIII ст. класіцызм існаваў у архітэктуры паралельна з барока, а ў XIX ст. стаў пануючым у большасці мастацкіх, літаратурных і архітэктурных напрамках культуры. Класіцызм, як увасабленне эпохі Асветніцтва ў культуры, найбольш адпавядаў тагачасным грамадскім тэндэнцыям.
Па-ранейшаму ў Рэч Паспалітую рэгулярна запрашаліся вядомыя еўра-
пейскія архітэктары, мастакі і скульптары. Шырока ўжывалася ў XVIII ст. практыка найму магнатамі ў якасці хатніх выкладчыкаў выпускнікоў вяд-
учых універсітэтаў Германіі, Англіі і Італіі. Вельмі частымі былі ў азначаны перыяд і замежныя вандраванні айчыннай знаці, у час якіх маладое пака-
ленне наведвала разнастайныя еўрапейскія навучальныя ўстановы, а больш сталыя прадстаўнікі магнацкіх і шляхецкіх родаў папаўнялі свае прыватныя калекцыі мастацтва. Акрамя таго, далучэнне да еўрапейскай культуры ў Бе-
ларусі праявілася таксама ў выпісванні папулярных замежных літаратурных выданняў, газет і часопісаў.
Cапраўднае грамадскае жыццё Рэчы Паспалітай, як ужо адзначалася, было вельмі кансерватыўным і любыя праявы "вольнадумства рашуча выкараняліся пры актыўным удзеле езуітаў. Так, філосаф-атэіст з Брэстчыны К. Лышчынскі ў 1689 г. быў па рашэнню суда спалены ў Варшаве за напісанне трактата "Аб неіснаванні Бога". Літаратар і перакладчык з-пад Мінска I. Капіевіч быў абвінавачаны ў здрадзе каралю і эмігрыраваў у Заходнюю Еўропу, дзе у 1698—1706 гг у друкарнях у Амстэрдаме і Капенгагене выдаў больш за 20 кніг па гісторыі, арыфметыцы, граматыцы, марской справе і інш. Таксама ў Нідэрланды быў вымушаны пераехаць з Беларусі і К. Семяновіч, якія атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы сваім вынаходніцтвам у галіне артылерыі і ракета-будаўніцтва.
2. Адукацыя на Беларусі ў складзе РП (ХУІІІ ст.)
Станаўленне ў XVIII ст. рыначнай эканомікі ў перадавых еўрапейскіх краінах стала адбівацца на гаспадарствах і беларускіх землеўладальнікаў, уцягваючы іх у таварна-грашовыя адносіны. Для абслугоўвання гэтых ад-но- сін патрабаваўся новы ўзровень ведаў... Патрабавалася свецкая, а не рэлігійная, адукацыя.
У сярэдзіне XVIII ст. спатрэбіліся перамены ў сістэме адукацыі. 3 1740-х гг. па ініцыятыве С. Канарскага праводзілася карэнная рэформа ў айчынных піярскіх навучальных установах, якія ў той час лічыліся галоўнымі канкурэнтамі езуітаў у школьнай справе Рэчы Паспалітай. У калегіумах піяраў у Віцебску, Дуброўне, Лідзе, Шчучыне і Лужках (Шаркаўшчынскі раён) былі значна пашыраны курсы прыродазнаўчых навук, а сам працэс выхавання атрымаў падкрэслены патрыятычны кірунак. У іх сталі прымацца дзеці розных пластоў грамадства, у тым ліку сялян. Навучанне было бясплатным і разлічана на 6 гадоў. Дзеці павінны былі за гэта выконваць пэўныя манастырскія работы. У школьную праграму ўводзіліся новыя прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя Польшчы і ўсеагульная гісторыя. Вядома, што гэта быў значны крок да свецкай школы. Але і тут усё выкладанне вялося толькі на польскай мове.
Аднак такая паступовая рэарганізацыя манаскай сістэмы асветы была спынена забаронай у 1773 г. Рымскім Папам Кліментам XIV дзейнасці езуіцкага ордэна. Па рашэнні сейма кантроль над навучальнымі ўстановамі ў Рэчы Паспалітай перайшоў да Адукацыйнай камісіі. Яна фактычна з'яўлялася першым у Еўропе Міністэрствам народнай адукацыі Згодна з распрацаваным ёй Школьным статутам (1783) на базе езуіцкіх школ былі адкрыты свецкія акруговыя 6-класныя і пад’акруговыя 3-класныя вучылішчы (у Бе-
ларусі каля 30). На базе ж Віленскай езуіцкай акадэміі пачала сваю дзей-
насць свецкая Галоўная школа ВКЛ з аддзяленнямі фізічных і маральных навук. Важнай з'явай стала і арганізацыя пры Адукацыйнай камісіі ў 1775 г. Таварыства навучальных кніг, якое за наступ-шыя 20 гадоў выдала 29 вучэбных і метадычных дапаможнікаў, што залажылі асновы свецкай сістэмы асветы,
Дзейнасць Адукацыйнай камісіі мела прагрэсіўны характар. Ад кіраўніцтва школай адлучаліся клерыкалы, і сама асвета стала набываць свецкі характар. Вывучэнне тэалогіі ў сценах школы не дапускалася, многа рабілася, каб у выкладанні прадметаў пазбегнуць схаластыкі і тупога завучвання. У навучальных планах многа часу выдзялялася для фізікі, матэматыкі, прыродазнаўчых навук. З гуманітарных навук вывучалі гісторыю, геаграфію, заканадаўства, логіку, эканоміку, рыторыку і інш. За 21 год свайго існавання Адукацыйная камісія на тэрыторыі Беларусі стварыла 20 школ: у Гародні, Ваўкавыску, Барунах, Нясвіжы, Слуцку і іншых месцах. Гэтыя школы з'яўляліся сярэдняй ступенню навучання, якая давала магчымасць паступаць у галоўную школу ВКЛ.
Пачатковае навучанне наладжвалася як агульнадаступнае, у тым ліку і да прыгонных сялянскіх дзяцей. У 80-я гады XVIII ст. на Беларусі функцыянавала 200 пачатковых школ, у якіх вучылася каля 2500 вучняў, у тым ліку 30% дзяцей сялян. Але выкладанне было на польскай мове.
Сярод навучальных устаноў гэтага часу асаблівай увагі заслугоўваюць Гродзенскія школы ўсіх рангаў, заснаваныя і курыруемыя Антоніем Тызенгаўзам (1738-1785 гг.) Ён упершыню ў Рэчы Паспалітай стварыў прафесійную школу, у якой рыхтаваліся медыкі, ветэрынары, акушэры, фінансавыя
кантралёры, каморнікі, мастакі, чарцёжнікі і інш.... У створаныя школы мецэнат Тызенгаўз са сваіх маёнткаў – Пастаў, Быценя з Палесся і інш.) прывозіў таленавітых дзяцей прыгонных і забяспечваў іх вучобу. Ён запрашаў з Францыі, Італіі, Германіі выдатных спецыялістаў для работы ў сваіх школах.
Заснавальнікам і кіраўніком гродзенскай Вышэйшай медыцынскай школы (акадэміі) стаў выдатны еўрапейскі вучоны, урач натураліст француз Ж. Жылібер. Ён стварыў пры школе аптэку, прыродазнаўчы кабінет, анатамічны «тэатр» і батанічны сад, выдаў два тамы фундаментальнай працы «Літоўская флора», заснаваў багатую бібліятэку з працамі французскіх энцыклапедыстаў. Пры Гродзенскай медыцынскай акадэміі працавала добрая для таго часу бальніца. За перыяд свайго існавання (1775-1781 гг.) акадэмія падрыхтавала тры выпускі ўрачоў. У 1781 годзе яна была злучана з віленскай акадэміяй і быў створаны медычны калегіум (факультэт) у Віленскім універсітэце.
Пашырэнне асветніцкіх ідэй садзейнічала распаўсюджванню на Беларусі выдавецкай справы. Калі ў першай палове XVIII ст. у Беларусі існавала тры друкарні (Магілёў, Супрасль, Гродна), то ў другой палове — 11. Характэрна, што выпушчаная імі літаратура ў большасці сваёй была ўжо свецкага характару. На жаль, кнігі таго часу каштавалі вельмі дорага і друкаваліся не на беларускай мове, таму для асноўнай масы насельніцтва нашай краіны былі недаступнымі.
У1776 годзе ў Гародні стала выходзіць газета «Гродзенска» (на польскай мове). Яе заснавальнік А. Тызенгаўз ставіў мэтай выхоўваць шляхту ў асветніцкім, радыкальным напрамку, паднімаць і развіваць яе разумовы і патрыятычны ўзровень. На старонках газеты ставіліся і абмяркоўваліся пытанні лёсу і жыцця людзей на захопленых суседнімі краінамі тэрыторыях.
На жаль, у 1794 годзе Адукацыйная камісія была распушчана. Гістарычныя ўмовы не спрыялі рэалізацыі імкненняў асветнікаў. Супраць новай сістэмы адукацыі выступілі кансерватыўныя памешчыкі і каталіцкае духавенства. Яны баяліся пашырэння адукацыі і дэмакратычных поглядаў сярод народа.
Уадрозненне ад Заходняй Еўропы, эпоха асветніцтва не прынесла беларускаму народу ў поўным аб'ёме належнай карысці па цэламу шэрагу прычын. Тут была вельмі слабай і адсталай буржуазія, панавала прыгонніцкая сістэма гаспадаркі, асветніцтва амаль не закранула сялянскія масы, якія складалі аснову насельніцтва. Тым не менш, асветніцтва выклікала пэўнае ажыўленне ў культурным жыцці пасля доўгіх гадоў контррэфармацыі.
3.Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
УХУІІ-ХУШ ст.ст. беларуская літаратура апынулася ў вельмі складаных умовах. Асноўным тормазам яе развіцця было звужэнне сферы ўжывання беларускай мовы. Прычым у гэты перыяд адбываўся пераход ад старажытнабеларускай кніжнай мовы да літаратурнай, якая абапіралася на жывую гутарковую мову народа. Такі працэс быў заканамерны і ішоў ва ўсіх краінах, толькі не так пакутліва і вяла, як на Беларусі. Польшчы і Расіі для гэтага пераходу спатрэбілася каля 50 гадоў, а ў нас ён зацягнуўся больш чым на 150.