ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.08.2024
Просмотров: 583
Скачиваний: 0
Трыдэнцкi сабор (1545-47, 1551-52, 1562-63) адхiлiў кампрамiс з пратэстантамi, пацвердзiў безумоўны аўтарытэт пап у справах веры, замацаваў набажэнства выключна на лацiнскай мове, жорсткую царкоўную цэнзуру. Усялякае адхiленне ад пастаноў сабора разглядалася як ерась i падлягала ганенням. З мэтай рэстаўрацыi сваiх пазiцый папства звярнулася да арганiзацыйнай i iдэйнай перабудовы касцёла.
У1542 г. у Рыме была створана iнквiзiцыя, якая разгарнула ў каталiцкiх краiнах барацьбу з рэлiгiйным iншадумствам, рэфармацыйнымi плынямi. На кастры былi спалены Бруна, Дж. Ванiнi, праследавалiся Т. Кампанела, Г. Галiлей; арганiзоўвалiся пагромы пратэстантаў (Варфаламееўская ноч у Парыжы 1572), рэлiгiйныя войны (Трыццацiгадовая вайна 1618-1648). У 1559 г. надрукаваны першы “Iндэкс забароненых кнiг”. Створаны шэраг навучальных устаноў для падрыхтоўкi каталiцкiх мiciянераў, якiх накiроўвалi ў краiны, дзе пачалася барацьба супраць Рэфармацыi.
З 1557 года кадры прапагандыстаў каталiцызму на ўсходне-славянскiх землях з iх ураджэнцаў рыхтаваў грэчаскi Афанасьеўскi калегiум у Рыме. У 1622 г. у Ватыкане створана Кангрэгацыя прапаганды веры, адказная за мiсiянерскую дзейнасць.
Рэфармавалiся i стваралiся новыя манаскiя ордэны. Галоўную стаўку папства зрабiла на ордэнЕзуiтаў(ТаварыстваIcуса), створаны I. Лаёлам у 1534 г.
У1564 яны з’явiлiся ў Кароне, а праз 5 год – у Вiльнi. З гэтага часу i лiчыц-ца пачатак контррэфармацыi ў ВКЛ, калi cюды прыйшло 13 першых езуiтаў: паляк (паводле iнш. звестак беларус) Станiслаў Варшавiцкi, харват Тамаш Здэлярыч, шатландзец Ян Гай, бельгiец Францiшак Фабрыцыус, iрландзец Давыд Дымус i iнш. Iх выклiкаў вiленскi бiскуп Валяр’ян Пратасевiч (яго паства амаль уся пе-райшла у кальвiнiзм) для барацьбы з Рэфармацыяй i арганiзацыi унiверсiтэта ў сталiцы княства Вiльнi. Праз год у ВКЛ было ужо 300 езуiтаў, якiя cпрыялi “но-вай каталiзацыi” з дэвiзам “кожны шляхцiч – каталiк”.
Талерантнасць дзяржавы стварала добры грунт для iх дзейнасцi. У ахопленыя Рэфармацыяй беларускiя землi орган накiраваў дасведчаных мiсiянераў, багасловаў, прапаведнiкаў i пiсьменнiкаў - П. Скаргу (галоўны iдэолаг Контррэфармацыi ў ВКЛ), Францiшка Суньера, Антонiя Пасевiна, Станiслава Влошака i iнш.
Езуiты сталi першым каталiцкiм ордэнам, якi важнай задачай сваёй дзейнасцi лiчыў адукацыю i выхаванне моладзi. Пераняўшы гуманiстычную сiстэму навучан-ня, якая iснавала ў пратэстанцкiх навучальных установах, езуiты стварылi самыя лепшыя на той час школы, у якiя аддавалi сваiх дзяцей i многiя пратэстанты. Ужо ў 1569 г. езуiты адкрылi ў Вiльнi сваю двухкласавую школу, а праз год – калегiум з 5 класаў. У 1579 г. булаю папы Грыгора ХIII калегiуму быў надазены статус акадэмii i ён ураўняўся ў правах
зКракаўскiм унiверсiтэтам. Першым рэктарам Вiленскай Акадэмii cтаў таленавiты езуiцкi палемiст П. Скарга (1536-1612).
Акрамя мiсiянерска-прапаведнiцкай дзейнасцi езуiты выкарыстоўвалi прымусовыя i нават гвалтоўныя меры: закрывалi пратэстанцкiя i праваслаўныя
школы i друкарнi, учынялi пагромы, палiлi кнiгi апанентаў (упершыню ў Вiльнi ў 1581 г.) i iнш.
У16-18 cтст. акрамя езуiцкага на тэрыторыi Беларусi асталявалiся яшчэ 24 манаскiя ордэны (у 16-17 ст. францысканцы адкрылi 17 кляштараў, дамiнiканцы - 41, кармелiты - 16, а таксама бенедыктынцы, пiяры i iнш.).
На Беларусi працэс Контррэфармацыi па часе амаль супаў з Рэфармацыяй, што стала прычынай асаблiва напружанай барацьбы. Аднак выпрацаваныя стагоддзямi раней нормы рэлiгiйнай талерантнасцi не дапусцiлi тут такiж жудасных i агiдных формаў, як у Заходняй Еўропе. Контррэфармацыя ў ВКЛ была накiравана не толькi супраць пратэстантызму, але i супраць праваслаўя. Беларускiм землям у планах Ватыкана адводзiлася роля плацдарма для пранiкнення ў Маскоўскую дзяржаву (гэты план выкладзены ў працы А. Пасевiна “Масковiя”), а праз яе - далей у Азiю, да Iндыi i Кiтая. Папа Клiмент VIII так заяўляў пра гэта: “О, мае русiны! Спадзяюся праз вас перавярнуць у каталiцызм увесь Усход!”.
Польскiя духоўныя i свецкiя ўлады iмкнулiся ў ходзе Контррэфармацыi лiквiдаваць полiканфесiйны характар ВКЛ i ўмацаваць дзяржаўна-палiтычнае адзiнства РП. Актыўна падтрымлiвала Контррэфармацыю каралеўская ўлада. С. Баторый гаварыў: “Каб я не быў каралём, то быў бы езуiтам”. Граматай ад 27 сакавiка 1577 ён забаранiў будаваць у Вiльнi некаталiцкiя храмы i школы. Жыгiмонт III Ваза (1587-1632) называў сябе езуiцкiм каралём.
На хвалi Контррэфармацыi нарадзiлася Брэсцкая унiя 1596 г.
Супраць каталiцкай экспансii былi вымушаны разам змагацца пратэстанцкiя абшчыны i праваслаўныя брацтвы, царк пiсьменнiкi-палемiсты.
У1599 г. акт аб сумеснай дапамозе супраць ваяўнiчага каталiцызму падпiсалi 168 беларускiх i лiтоўскiх праваслаўных i пратэстанцкiх магнатаў i шляхцiцаў. Супрацiўленне гвалтоўнаму акаталiчванню i насаджэнню унiяцтва не раз вылiва-лася ў народнае паўстанне (выступленне супраць увядзення грыгарыянскага календара ў Полацку ў канцы 16 ст., Вiцебскае паўстанне 1623; антыкаталiцкую накiраванасць мела народна-вызваленчая i антыфеадальная вайна 1648-1651 гг.
Хоць у абставiнах рэлiгiйнай барацьбы ў Статут ВКЛ 1588 г. быў унесены артыкул аб верацярпiмасцi, аднак гэта фактычна не змянiла сiтуацыi. З цягам ча-су Контррэфармацыя перамагла, рэлiгiйная талерантнасць ВКЛ паступова скаса-вана. Асаблiвым ганенням з боку каталiцкай царквы i дзяржавы падлягалi анты-трынiтарыi. Прыгаворам сеймавага суда 1647 г. былi закрыты ўсе iх друкарнi i школы, у 1648 г. яны пазбаўлены апекi Варшаўскай канфедэрацыi 1573, а сейм 1658 прыгаварыў iх да выгнання з РП.
Пад нацiскам Контррэфармацыi, дзяржаўных санкцый, з-за ўнутраных супярэчнасцей i адсутнасцi адзiнства ў канцы 16 ст. рэфармацыйны рух на Беларусi пачаў паступова згасаць. Найбольш адчувальная да палiтычнай кан’юнктуры кальвiнiсцкая шляхта ў новых умовах стала пераходзiць у каталiцтва. Яе гнаў туды таксама страх перад нарастаючай хваляй народных рухаў i радыкалiзм Рэфармацыi. Большасць пратэстанцкiх i праваслаўных беларускiх феадалаў да пачатку 17 стагоддзя кансалiдавалася з польскiмi на
аснове каталiцтва. М. Сматрыцкi ў творы “Фрынас” (1610) назваў 47 магнацкiх праваслаўных родаў, якiя далучылiся тады да рымска-каталiцкай царквы (Сапегi, Валовiчы, Храптовiчы, Сангушкi, Cкумiны, Чартарыйскiя, дзецi i ўнукi “стаўпа праваслаўя” Канстанцiна Астрожскага iнш.). Прынялi гэту веру i 4 сыны пратэктара Мiкалая Радзiвiла Чорнага, сярод iх – Мiкалай Крыштаф Радзiвiл Сiротка (1549-1616) - стаў заўзята руйнаваць усё, зробленае бацькам: зачыняў пратэстанцкiя дамы, палiў кнiгi, лiквiдаваў друкарнi. Знакамiтая берасцейская друкарня ў 1570 г. была зачынена, а яе абсталяванне перавезена ў Вiльню, дзе Ciротка адкрыў першае ў ВКЛ каталiцкае выдавецтва; прымусiў кальвiнiстаў пакiнуць Нясвiж, Клецк, Iшкальдзь, Койданава), дзецi i ўнукi “стаўпа праваслаўя” Канстанцiна Астрожскага.
Мала схiльнай да каталiцтва была дробная праваслаўная шляхта, аднак у 17 стагоддзi большая яе частка прыняла унiю. У 1660 у РП католiкi складалi 43, унiяты 33, праваслаўныя 10, iўдзеi 9 i iнш. 5% ад колькасцi ўсiх жыхароў дзяржавы.
Наступ Контррэфармацыi працягваўся i ў 2-й палове 17-18 стагоддзi пасля разгрому рэфармацыйнага руху. Сейм 1668 г. адступнiцтва ад каталiцтва прыраўняў да злачынства, якое цягнула за сабой выгнанне з краiны, а ў 1764 вынес рашэнне караць за гэта смерцю. Сеймавай пастановай 1712 г забаранялася замацоўваць дзяржаўнай пячаткай дакументы, якiя прадугледжвалi якую б нi было карысць для асоб некаталiцкага веравызнання. “Пастырскае пасланне” 1717 г. i рашэннi сейму 1733 г. пазбавiлi праваслаўную шляхту i духавенства права займаць пасады ў сенаце, сейме, судах, i iншых дзяржаўных установах. З 1673 па 1790 гг. колькасць каталiцкiх прыходаў на Беларусi павялiчылася са 153 да 277.
У езуiцкiх колах выношваўся план поўнага знiшчэння iншаверцаў. У 1717 г. абнародаваны “Праект знiшчэння Русi”, у якiм невядомы аўтар (...) прапанаваў вытанчаную праграму барацьбы з праваслаўем i унiяцтвам, якое не апраўдвала надзей як сродак паланiзацыi беларускага i ўкраiнскага народаў.
БЕРАСЦЕЙСКАЯ УНIЯ 1596 г.
У канцы ХVI стагоддзя праваслаўная царква ў РП знаходзiлася ў глыбокiм заняпадзе, бо зусiм не адпавядала патрабаванням грамадскага жыцця. Рэзiдэнцыя мiтрапалiта знаходзiлася не ў Кiеве, а ў Наваградку цi Вiльнi. Праваслаўныя “уладыкi” не вызначалiся адукаванасцю цi маральнасцю
Падпiсаны ў 1596 г. у Берасцi акт аб аб’яднаннi праваслаўнай i каталiцкай цэркваў i ўтварэннi адзiнай грэка-каталiцкай або унiяцкай канфесii. Як вядома, на працягу свайго iснавання ВКЛ з’яўлялася дзяржавай, асноўная маса насельнiцтва якога спавядала праваслаўе i каталiцызм. Па меры ўзрастання сапернiцтва памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай у 15-16 ст. узрастала заклапочанасць вялiкакняскай (у большасцi сваёй - каталiцкай) адмiнiстрацыi тым фактам, што мясцовае права-слаўнае святарства, а разам з iм i вернiкi, знаходзяцца пад пэўным рэлiгiйна-па-лiтычным уплывам Масквы. Са стварэннем у ёй патрыярхату (Iоў) ў 1589 г. мяс-цовыя
праваслаўныя iерархi, у тым лiку мiтрапалiт кiеўскi, трапiлi ў прамое яму падпарадкаванне, што яшчэ больш занепакоiла элiту ВКЛ i асаблiва Польшчы пе-рад неабходнасцю ўмацавання федэратыўнай РП.
Варта адзначыць, што iдэя ўз’яднання калicьцi адзiнай (1054) хрысцiянскай царквы, сама па сабе на з’яўлялася новай. Пэўныя спробы ў гэтым накiрунку былi прадпрыняты яшчэ ў 1439 г. у Фларэнцыi, але падпiсаная там унiя ў ВКЛ не замацавалася.
Менавiта цяпер, пасля ўтварэння РП, калi маскоўскiя цары выказвалi настрой узяць пад ахову iнтарэсы яго праваслаўнага насельнiцтва, праблема стварэння новай канфесii надзвычай актуалiзавалася. Значную энергiю ў яе ажыццяўленнi выказаў новы (пасля смерцi ў 1586 С. Баторыя) кароль Жыгiмонт III Ваза (1587-1632 гг.), у першую чаргу для таго, каб аб’яднаць шматканфесiйную шляхту ВКЛ перад неабходнасцю правядзення адзiнай унутранай i знешняй палiтыкi.
Пэўную цiкавасць у гэтым накiрунку (стварэннi новай канфесii) выказалi асобныя праваслаўныя iерархi, напрыклад, для таго, каб атрымаць роўнае з каталiцкiмi бiскупамi прадстаўнiцтва ў Сенаце, або для таго, каб прадухiлiць пераход праваслаўных вернiкаў да каталiкоў i пратэстантаў.
Сярод iнiцыятараў унii знаходзiлiся мiтрапалiт кiеўскi Рагоза, епiскап ула-дзiмiрскi i берасцейскi I. Пацей, епiскап луцкi - Цярлецкi i многiя iншыя. Але па меры рэалiзацыi задуманага некаторыя з iх адыйшлi ад актыўнага ўдзелу i нават выступiлi супраць (Балабан, К. Астрожскi). Свой голас супраць унii падавалi праваслаўныя святары, шляхта, гараджане, Украiны i Беларусi
(!).
Уканцы 1595– пач. 1596 гг. I. Пацей i Цярлецкi наведалi Рым i атрымалi бла-славенне Папы Клiмента VIII на ўмовы унii. Для яе канчатковага зацвярджэння ў Брэсце з 6 па 10 кастрычнiка адбыўся царкоўны сабор, удзельнiкi якога, аднак, падзялiлiся на дзве групоўкi i засядалi паасобку.
9 кастрычнiка прыхiльнiкi унii абвясцiлi аб стварэннi грэка-каталiцкай цар-квы, а назаўтра абвясцiлi аб пазбаўленнi санаў яе працiўнiкаў (Балабана, Капы-сценскага i iнш.). Жыгiмонт III Ваза унiверсалам ад 15. 12. 96 зацвердзiў акт Берасцейскай унii i заклiкаў жыхароў Беларусi i Украiны прызнаць унiяцкiх бiскупаў. Усё ж у некаторых раёнах ВКЛ захавалiся праваслаўныя прыходы.
У1620 г. адноўлена праваслаўная царква на Украiне з падпарадкаваннем ёй праваслаўнага насельнiцтва Беларусi.
Новая канфесiя прызнавала вяршэнства Папы рымскага, асноўныя каталiцкiя дагматы, каталiцкi крыж, аблiчча святароў, але захоўвала ранейшы праваслаўны абрад, богаслужэннi на царкоўна-славянскай (пазней, на беларускай i украiнскай мовах).
Укараненне унiяцтва на Беларусi адбывалася з пераменным поспехам. У шэрагу выпадкаў гвалтоўная дзейнасць унiяцкiх святароў выклiкала вострае процiдзеянне, асаблiва гараджан, да прыкладу, Вiцебска, дзе ў вынiку паўстання 12.11.1623 быў забiты полацкi арцыбiскуп I. Кунцэвiч (1580-1623).
Як высветлiлася, у падрыхтоўцы выступлення бралi ўдзел вернiкi праваслаўных прыходаў не толькi Вiцебска, але i Вiльнi, Оршы, Магiлёва.
Па даручэннi Папы Рымскага [Урбана] Жыгiмонт III накiраваў войскi з мэтай пакарання паўстанцаў. У вынiку Вiцебск быў пазбаўлены Магдэбургскага права, а ратуша разбурана; пакараны смерцю 2 бурмiстры, 17 iншых жыхароў; з правасл храмаў зняты званы i адлiты адзiн вялiкi - у па-мяць I. Кунцэвiча.
Жыгiмонт загадаў святарству надалей больш памяркоўна, без гвалту распаўсюджваць унiяцтва, што паступова адбiлася на пашырэннi кола ўнiяцкiх вернiкаў. Забягаючы наперад, варта адзначыць, што iх колькасць на Белару-сi напярэдаднi падзелаў Рэчы Паспалiтай дасягала 75%.
Узнiкненне новай канфесii пэўным чынам спрыяла палiтычнай стабiлiза-цыi РП як унутры яе, так i на мiжнароднай арэне. Тым не менш, расiйскi ца-рызм i праваслаўны клiр не прызнаў унii i лiчыў яе прыхiльнiкаў ахвярамi каталiцызму.
Тэма: Асвета і адукацыя, мастацтва і архітэктура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай. Ідэі Асветніцтва і іх увасабленне на Беларусі.
1. Уплыў эпохі Асветніцтва на сусветную і айчынную культуру.
Эпоха Асветніцтва. Нягледзячы на відавочныя поспехі Контррэфармацыі, пратэстанцкі рух, а таксама буржуазныя рэвалюцыі ў Нідэрландах і Англіі аслабілі кансерватыўны ўплыў Ватыкана ў свеце. Шмат у чым менавіта дзякуючы гэтаму ўзніклі вельмі спрыяльныя ўмовы для хуткага развіцця свецкай навукі і культуры. Адной з найбольш яскравых праяў якасных змен у тагачасным навуковым жыцці стала заейаванне нацьшнальных акадэмій навук, якія арганізоўвалі творчы пошук навукоўцаў і сістэматызавалі атрыманыя веды. Адным з ІІершых сярод іх стала Каралеўскае таварыства ў Лондане, створанае яшчэ ў 1662 г. Пазней падобныя ўстановы сталі дзейнічаць у ІІарыжы (1666), Берліне (1700), Пецярбургу (1724), Стакгольме
(1739) і Мюнхене (1759).
Менавіта ў гэты час значных поспехаў у галіне вышэйшай матэматыкі дабіліся Г. Лейбніц (Германія), Я. Бернулі і Л. Эйлер (абодва — Швейцарыя); у сферы фізікі і механікі — I. Ньютан (Англія), Б. Паскаль (Францыя) і М. Ламаносаў (Расія); у астраноміі — П. Лаплас (Францыя), I. Кеплер (Германія); у хіміі — А. Лавуазье (Францыя). 3 мэтай папулярызацыі навуковых ведаў у ІІарыжы была выдадзена "Энцыклапедыя, альбо Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў" (175І 1780) Ініцыятарамі яе выдання былі Дэні Дзідро і Ж. Д'Аламбер, а сярод аўтараў — Ф. Вальтэр, Ж.-Ж. Русо, Э. Кандыльяк, П. Гольбах.
Значнасць навуковых адкрыццяў, якія прывялі да істотнай трансфармацыі грамадскага светаўспрымання і фарміравання новай буржуазнай ідэалогіі, была настолькі відавочнай, што ўжо ў XVIII ст. гэты перыяд пачалі