Файл: Лекцыі па ГБ Крючек.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.08.2024

Просмотров: 586

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

У беларускай літаратуры гэты пераходны перыяд азначаецца панаваннем стылю барока, у якім яскрава выдзяляюцца стылёвыя тэндэнцыі:

1. Высокі стыль, звычайна элітарны, феадальна-арыстакратычны. Яму была характэрна рытарычная прыўзнятасць, сімвалічнасць, блізасць да старых афіцыйных формаў беларускай літаратуры.

2. Сярэдні стыль задавальняў эстэтычны густ гараджан і сярэдняй шляхты, якая імкнулася засвоіць еўрапейскі лад і не адрывалася ад нацыянальных традыцый.

3. Нізкае барока, якое прадстаўляла эстэтычныя запатрабаванні найбольш шырокіх пластоў насельніцтва нашага грамадства. Сюды ўваходзіла інтымна-песенная лірыка, батлеечныя п'есы, сатырычная паэзія і проза. Ля вытокаў гэтай «несур'ёзнай літаратуры» стаіць напісаны ананімам у 1655 годзе «Ліст да Абуховіча.» Абуховіч — смаленскі ваявода, які, здрадзіўшы ВКЛ, без боя здаў горад расійскай арміі ў 1654 г. Аўтар рашуча асуджае амаральнасць і прадажнасць прадстаўнікоў пануючых колаў Рэчы Паспалітай. Да гэтага літаратурнага напрамку па форме, мове, стылю і жанру прымыкае другі твор — «Прамова Мялешкі». Быццам бы сапраўды смаленскі кашталян Іван Мялешка выступаў на Варшаўскім сойме і «рэзаў» праўду-матку ў вочы каралю Жыгімонту III Вазе. На сакавітай беларускай мове аўтар гэтага твора крытыкуе кіраўніцтва Рэчы Паспалітай, якое не клапоціцца аб інтарэсах Літвы. Ён вельмі зняважальна адзываецца аб апалячанай беларускай шляхце, з'едліва пра іх адзначаючы: «Многа тутако такіх ест, што хоць наша костка, аднак сабачым мясам абрасла і воняет!»

Найбольш значным прадстаўніком «высокага» літаратурнага стылю барока быў Сімяон Полацкі (1629-1680 гг.). Сапраўднае прозвішча ПятроўскіСітніяновіч. Нарадзіўся ён у Полацку, у сям'і купца. Вучыўся спачатку ў брацкай мясцовай школе. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. У 1664 годзе, як шчыры прыхільнік праваслаўя і праціўнік палітыкі контррэфармацыі, пакінуў Беларусь і ў Маскве разгарнуў актыўную педагагічную, выдавецкую і літаратурную дзейнасць. Ён быў выхавальнікам Пятра I у дзяцінстве. Па яго ініцыятыве і статуту была заснавана першая ў Расіі вышэйшая навучальная ўстанова – славяна-грэка-лацінская акадэмія. Менавіта ў ёй вучыўся праз 50 гадоў М. Ламаносаў. Полацкі адкрыў у Маскве друкарню, якая выдала першы «Буквар». Ім былі напісаны драмы і камедыі, пропаведзі і шмат вершаў. Ягоная літаратурная спадчына і грамадска-асветніцкая дзейнасць дае права, на думку гісторыкаў, называцца першым расійскім інтэлігентам.

Другім выдатным дзеячам, які значна ўзбагаціў культуру Расіі, з'яўляецца Ілля Капіевіч (1651-1714 гг.). Па палітычных матывах ён вымушаны быў эміграваць у Галандыю. Там у 1697 годзе як перакладчык пазнаёміўся з Пятром I і быў запрошаны працаваць ў Расію. Капіевіч рэфармаваў царкоў- на-лавянскі алфавіт кірыліцы, спрасціў яго. Новы шрыфт сталі называць грамадзянскім або «капіеўкай». Сёння ім карыстаецца з невялікімі змяненнямі большасць славянскага народу. Ён напісаў і пераклаў на рускую мову больш за 20 кніг, у тым ліку першую ў Расіі арыфметыку, падручнікі па іншазем-


ных мовах, першы каляндар, першыя на рускай мове творы па навігацыі, байкі Эзопа і інш. Увогуле, вельмі многія беларусы ўзбагачалі расійскую культуру сваім майстэрствам. Так, пад кіраўніцтвам Івана Максімава з-пад Копыля і Сцяпана Івакова з Мсціслаўля былі ўпрыгожаныя ў Расіі Новаерусалімскі манастыр на Істры, Круціцкі церамок, церамок Крамлёўскага палаца. Беларускія майстры аздаблялі ажурнай разьбой па дрэву палац цара Аляксея ў сяле Каломенскім, царскія вароты ў Саборы Новадзявочага манастыра ды інш.

Такім чынам, культурнае жыццё Беларусі ў разглядаемы перыяд было даволі разнастайным і багатым, што давала магчымасць дапамагаць і блізкім суседзям.

4. Навука Беларусі ў другой палове ХУІІІ ст.

. Галоўным прадметам выкладання ў мясцовых навучальных установах працяглы перыяд заставалася філасофія. Адыак яе сярэднявечны змест стаў размывацца праз уключэнне ў курс асобных палажэнняў з работ Р. Дэкарта, Д. Лока, Г. Лейбніца. Пры гэтым беларускія філосафы спачатку імкнуліся прымірыць іх ідэі з састарэлымі тэорыямі Арыстоцеля і Ф. Аквінскага, але з цягам часу ўсё болыы схіляліся да наватарскага рацыяналізму (А. Скарульскі, Б. Дабшэвіч, К. Нарбут). Падобныя працэсы назіраліся і ў іншых галінах ведаў. "Бацька айчыннай фізікі" Ю. Міцкевіч у сваіх лекцыях у Віленскай езуіцкай акадэміі зыходзіў з асноўных палажэнняў ньютанаўскай механікі, хаця часам і спрабаваў аб'яднаць яе з тэалагічнай традыцыяй. Вядомыя тагачасныя гісторыкі А. Нарушэвіч і Ю. Нямцэвіч разглядалі свой прадмет як магчымасць комплекснага вывучэння палітычных, эканамічных і культурных дасягненняў папярэдніх пакаленняў. Пры гэтым акцэнт у іх творах рабіўся на гісторыю Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Асобна можна адзна-

чыць і станаўленне айчыннай астраноміі — у 1764 г. у Вільні была арганізавана першая абсерваторыя. Адным з ініцыятараў яе адкрыцця стаў М, ІІачобут-Адляніцкі (пазней — рэктар Галоўнай школы), які выступаў за секулярызацыю навукі і заснаванне ў сталіцы ВКЛ уласнай Акадэміі навук.

Сярод замежных навукоўцаў, што ў азначаны перыяд жылі і працавалі ў ВКЛ, у першую чаргу трэба назваць вядомага французскага вучонага Ж. Жылібера. Менавіта яго за-прасілі на пасаду рэктара Гродзенскай лекарскай школы. У час свайго жыц-ця ў Беларусі навуковец займаўся вывучэннем мясцовай прыроды і якраз па яго ініцыятыве ў Гродне быў заснаваны першы ў краі батанічны сад.

У грамадска-палітычнай сферы асветніцкія ідэі праявіліся ў імкненні часткі прагрэсіўнай шляхты і магнатаў да рэфармавання саслоўнай манархіі Рэчы Паспалітай (А. Чартарыйскі, I. Храптовіч, I. Патоцкі, Г. Калантай). Іх ідэалам быў запазычаны ў Францыі вобраз "асветнага манарха". Знайшлі ў беларускім грамадстве шчыры водгук і прапановы французскіх фізіякратаў, пад уздзеяннем тэорый якіх усё часцей выказвалася меркаванне аб неабходнасці хутчэйшай адмены прыгоннага права і паляпшэння ўмоў жыцця сялян (Ю. Паўлікоўскі, Д. Пільхоўскі, Я. Ясінскі).


Свецкі жывапіс XVIII ст. пад уплывам Францыі стаў больш манерным, а ранейшы псіхалагізм вобразаў замяніла знешняя тэатральнасць і бутафорнасць. Падкрэсленая ўвага стала надавацца адлюстраванню багацця адзення, пышнасці акружэння партрэты Г.Ф. і М. Радзівіл (1746), М.К. Агінскага (пасля 1754), Станіслава Аўгуста (1783). Разам з тым пад уплы-

вам Асветніцтва ў Беларусі з 1760-х гг. пачаў распаўсюджвацца новы стыль

— класіцызм. Творам жывапісу пры гэтым стала характэрна ўраўнаважанасць кампазіцыі, рацыяналістычыая яснасць мастацкіх вобразаў, лагічнасць каларыстычных рашэнняў. Заснавальнікамі айчыннай класічнай мастацкай школы сталі прафесары Віленскай Галоўнай школы Ф. Смуглевіч і Я. Рустэм, якія працавалі пераважна ў гістарычным і міфалагічыым жанрах.

Далейшае развіццё ў XVIII ст. атрымала і афармленне інтэр'ераў айчынных храмаў. Для фрэсак таго часу былі характэрны прасторавасць, маляўнічасць і дынамізм кампазіцыі, а таксама натуралізм асобных элементаў. 3 мэтай ілюзорнага пашырэння прасторы купал храма распісваўся над нябесны звод з аблокамі і анёламі. Часам фрэскавыя размалёўкі спалучаліся з ляпным арнаментам, які быццам бы прарастаў са сцяны (Нясвіж, Полацк, Магілёў, Мсціслаў). Сапраўднымі шэдэўрамі мастацтва сталі алтары хра-

маў. Асноўны драўляны алтар Гродзенскага езуіцкага касцёла, напрыклад,

у вышыню дасягаў 21 м. Ён быў аздоблены 22 скульптурамі, а таксама шматлікімі калонамі, вазамі і раслінным арнаментам.

Тэатры. Пад уплывам Асветніцтва хуткімі тэмпамі ішло развіццё свецкай культуры. Выразна прасочваюцца гэтыя працэсы ў тэатральным жыцці Беларусі ў XVIII ст. у Беларусі адзначаўся росквіт прыгоннага тэатра. Ствараўся ён пры магнацкіх сядзібах, і артыстамі былі прыгонныя сяляне, атрымаўшыя спецыяльную адукацыю. Першы такі тэатр быў у князя Радзівіла. Ягоная жонка Уршуля Францішка Радзівіл была не толькі стваральніцай тэатра, але пісала і драматургію. Яе першая камедыя «Дасціпнае каханне» была пастаўлена ў Нясвіжы ў 1746 годзе. Яна была аўтарам і рэжысёрам першай тэатральнай драмы і першай тэатральнай казкі. Тут заўсёды са сцэны гучалі беларускія мелодыі, песні, хаця пастаноўкі рабіліся на польскай мове. Нясвіжскі тэатр Радзівілаў складаўся з балета і музыкальнай капэлы. Прыгонныя тэатры дзейнічалі пры памесцях Агінскіх у Слоніме, Сапегаў — у Ружанах і Дзярэчыне, Тышкевічаў — у Свіслачы і Плешчаніцах і інш. Усяго да падзелу Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Беларусі функцыянавалі 26 опер- на-балетных тэатраў і каля 30 сімфанічных аркестраў. Выканаўцы, артысты былі высокапрафесійнымі майстрамі сваёй справы. Аб гэтым сведчаць 69 музычных твораў, што складаюць знакаміты «Полацкі сшытак», якому 300— 350 гадоў.

Вядома, што многія таленавітыя артысты і музыканты, атрымаўшы прафесійную падрыхтоўку ў прыгонных тэатрах Беларусі, з'явіліся асноўным складам узнікшых пазней тэатраў у шэрагу краін, за мяжой. Так, гродзенскі «сялянскі балет» і слонімскія танцоры ў колькасці 60 чалавек сталі базай для заснавання Варшаўскага прыдворнага балета. 3 78 акцёраў створанага ў Маскве пры двары Аляксея Міхайлавіча рускага тэатра, 70 чалавек былі белару-


самі. Як мы бачым, музычна-тэатральнае жыццё на Беларусі было на ўзроўні культуры перадавых еўрапейскіх краін і магло дапамагаць у развіцці гэтага напрамку культуры другім народам.

На змену пастаноўкам на біблейскія сюжэты ў школьных тэатрах прыходзілі п'есы папулярных у тагачаснай Еўропе аўтараў (Ж. Мальер, Ф.

Вальтэр). У 1740 г. у Нясвіжы быў створаны першы айчынны свецкі тэ-

атр, большасць акцёраў і музыкаў для якога была набрана з прыгонных сялян. Буйныя магнацкія тэатры таксама працавалі пры двары Г. Радзівіла ў Слуцку (1751—1760), М. К. Агінскага ў Слоніме (1771 —1791) іг.д.

Акрамя замежных п'ес на іх сцэнах рэгулярна ставіліся творы айчынных аўтараў, сярод якіх найбольшай вядомасцю карысталіея камедыі і драмы, напісаныя Ф. У. Радзівіл — "Золата ў агні", “Гульня фартуны", "Каханне — дасканалы майстра" і інш. Некалькі дзесяцігоддзяў не зыходзіла з тэатральных падмосткаў Еўропы і опера "Агатка" М. Радзівіла, прасякнутая беларускімі фальклорнымі матывамі. Усё часцей у айчынных тэатрах пачала гучаць беларуская мова. Спачатку ёй карысталіся для надання нацыянальнага каларыту асобным персанажам з народу ці дробнай шляхты, а ў 1787 г. у школьным тэатры пры Забельскім дамініканскім калегіуме пад По-

лацкам была пастаўлена і першая цалкам беларускамоўная "Камедыя", напісаная мясцсшым выкладчыкам К. Марашэўскім,

Музыка гучала не толькі на спектаклях: яе слухалі ў салонах мясцовай шляхты, выкладалі ў навучальных установах, праходзілі сольныя і аркестровыя канцэрты.

На Беларусі добра ведалі музычныя творы заходнееўрапейскіх кампазітараў, папулярнасцю карысталіся кампазіцыі мясцовых аўтараў.

Сусветнай славай карыстаюцца творы нашых землякоў М. К. Агінскага, С. Манюшкі, добра вядомыя імёны А. Абрамовіча, В. Казлоўскага, Г. Глінскага, П. Карафа-Корбута, I. Шадурскага і інш. У арганізацыі канцэртнага жыцця і пашырэнні музычнай асветы значную ролю адыгралі браты Дамінік і Вікенцій Стэфановічы, якія кіравалі мінскім аркестрам.

Міхал Клеафас Агінскі паходзіў з сям'і беларускай шляхты, добра вядомай на слонімшчыне. Ён быў вядомы не толькі як выдатны кампазітар і выканаўца, але і як палітычны і грамадскі дзеяч, удзельнік паўстання за аднаўленне Вялікага княства Літоўскага. М. Агінскім напісана больш як 60 музыкальных твораў: 4 вальсы, 4 маршы, 3 мазуркі, некалькі мінуэтаў, рамансаў, песень і больш 20 паланэзаў. Найбольш папулярным творам кампазітара з'яўляецца яго паланэз «Развітанне з Радзімай». Ён аўтар чатырохтомных мемуараў і трактата «Пісьмы аб музыцы».

Важным вынікам Асветніцтва стала хуткае развіццё народнай "нізавой" культуры. У больш простых формах яна пераймала мастацкія здабыткі арыстакратыі, але пры гэтым удала спалучала іх са старадаўнімі традыцыямі і фальклорам.

У цэлым культурнае развіццё Беларусі пад уплывам ідэй еўрапейскага Асветніцтва адзначалася відавочнай дынамікай і далейшым распаўсюджаннем у шырокіх колах мясцовага насельніцтва. Галоўная заслуга ў гэтым на-


лежыць цэлай плеядзе айчынных мысліцеляў і асветнікаў другой паловы XVIII ст., якія ў складаных грамадска-палітычных умовах змаглі пераадолець шматвяковы кансерватызм і вывесці сваю Радзіму на шлях прагрэсіўных пераўтварэнняў.

Такім чынам, аналіз асноўных тэндэнцый і адметных падзей гісторыі свету XVIII ст. сведчыць аб тым, што ў разгледжаны перыяд сапраўды назіраліся значныя зрухі ў грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці. Войны ў гэты час прымалі ўсё больш глабальны характар. Аслабленне пазіцый феадалізму спрыяла пачатку прамысловай рэвалюцыі. Навука і мастацтва пад уплывам ідэй Асветніцтва таксама звалюцыяніравалі паскоранымі тэмпамі. Аднак Рэч Паспалітая з яе "шляхецкай анархія" аказалася цалкам не падрыхтаванай для асэнсаваняя ў новых абставінах і была бязлітасна знішчана магутнымі суседзямі. Менавіта яе трагічны лёс яскрава даказаў усім астатнім жыццёвую неабходнасць карэнных дзяржаўных і гаспадарчых пераўтварэнняў, якія і сталі адметнай з'явай наступнага — XIX ст.

Архітэктура. Перыяд ХУІІ-ХУШ стагоддзяў у мастацтве ВКЛ характарызаваўся панаваннем спачатку стыля барока, а з сярэдзіны XVIII ст. — усталяваннем класіцызму. Як ужо гаварылася, стыль барока стаў у нас пашырацца як мастацкае ўвасабленне ідэалогіі контррэфармацыі. Мастацкія творы гэтага стылю звярталіся не столькі да розуму чалавека, колькі да яго пачуццяў, апелявалі да яго веры ў звышнатуральныя сілы, да містыкі. Для гэтага шырока выкарыстоўваліся такія мастацкія метады, як метафарычнасць, шматзначнасць, кантраснасць і парадаксальнасць. Перавага аддавалася вонкавай форме. А каб адцяніць форму, яе першасць над зместам, выкарыстоўваліся крывалінейныя, акругленыя абрысы, ускладненыя да вычурнасці знешнія дэталі. Атрымоўваліся пышныя і раскошныя формы, якія заварожвалі чалавека прыгажосцю, нават сімфоніяй пластыкі, колеру, светацені. У рэчышчы барока ў гэты час развіваліся практычна ўсе віды мастацтва.

Найбольш поўна барока праявілася ў архітэктуры, асабліва ў культавым дойлідстве. Да такіх пабудоў належыць езуіцкі фарны касцёл у Нясвіжы, узведзены ў канцы XVI ст. італьянцам Бернардоні, пазней былі пабудаваны ў гэтым стылі езуіцкія касцёлы ў Гародні, у Пінску, бернардзінскі касцёл у Мінску і інш. Развіццё беларускага барока прайшло ў тры перыяды: ранняе (канец XVI - першая палавіна XVII ст.ст.), сталае (другая палова XVII - 30-я гг. XVIII ст.), позняе ці віленскае барока (30-80-я гады XVIII ст.) Віленскае барока прадстаўляла сабою сінтэз еўрапейскага стылю з мясцовымі стылёвымі напрацоўкамі. Яго рысы найболыл яскрава праявіліся ў пабудове уніяцкага касцёла выдатным архітэктарам Глаўбіцам у Полацку на месцы ўзарванага ў 1710 годзе рускімі войскамі Пятра I знакамітага Сафійскага сабора.

У перыяд сталага і позняга барока адбываецца яго сваеасаблівая «дэмакратызацыя». Гэты стыль пачынае пранікаць і ў свецкае будаўніцтва. У Мінску, Віцебску, Магілёве і інш. будуюцца ратушы, ствараюцца выдатныя палацавыя ансамблі, акружаныя паркамі. Знікаюць абарончыя атрыбуты ў магнацкіх палацаў, і яны набываюць вытанчаны і імпазантны выгляд, асабліва